Жвя́каць ’шумна перажоўваць’ (ТСБМ). Рус.жвакать, дыял.пск., смал., калін., кастр.жвякаць ’есці, жаваць, жвякаць, гаварыць’, укр.жвакати ’гучна перажоўваць’, польск.żwakanie śledziony ’гук, які ствараецца селязёнкай каня’ (у Сянкевіча, магчыма, з усх.-слав.). Чэш.žvýkati, славац.žviakať, ’перажоўваць, балбатаць’, в.-луж.žwakać, н.-луж.žwakaś ’перажоўваць’, балг.жвакам ’жаваць’, макед.жвака, џвака ’жаваць, балбатаць’, серб.-харв.жва́кати ’тс’, славен., žvekáti ’тс’. Кантамінацыя гукапераймальнага дзеяслова, на што ўказвае суфікс ‑ка‑, і кораня, прадстаўленага ў жаваць: *žьv‑, які, відаць, мог спалучацца як з тэмай ‑a‑, так і з інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такса́ма ’такім самым, падобным чынам, гэтак жа’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Бяльк., Нік. Очерки), ’такім спосабам’ (Сл. ПЗБ), ’аднолькава’ (Варл.), такса́мо ’гэтак, падобным чынам’ (ТС). Параўн. укр.такса́мо ’тс’, польск.tak samo ’тс’. Спалучэнне так (гл.) і сама (гл. сам) у ідэнтыфікацыйнай функцыі, параўн. такіса́мы ’гэтакі ж, такі ж’ (Вруб.), такі самы ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што, паводле ESSJ (SG, 2, 590), прадстаўляе т. зв. агульнаеўрапейскі тып спалучэнняў, параўн. ням.derselbe ’той жа, той самы’, англ.the same ’тс’, франц.le même ’тс’, фін.tämä sama kirja ’тая самая кніга’ і пад.
~ wérden Sie so gut sein ці не бу́дзеце Вы так ласка́вы;
~ éine Tásse Tee? ці не жада́еце ку́бачак гарба́ты?;
ich hábe mich ~ geírrt я, ма́быць, памылі́ўся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
блазнюкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які любіць блазнаваць; блазан (у 2 знач.). Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што ён гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк.Брыль.
2. Уласцівы блазнюку (у 2 знач.); поўны блазенства. Потым, спаткаўшыся з яго [Карніцкага] нейкім блазнюкаватым позіркам вачэй, [дзяжурны] усхапіўся з-за стала, залямантаваў на ўвесь пакой.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбры́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго‑, чаго‑н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа.Рунец.
2.перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго‑н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой‑н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Діню.Гартны.// Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, непрыемнасцей з дапамогаю адгаворак. І самае цяжкае Клемсу сказаць, а потым няхай злуе яна [жонка], няхай сварыцца, потым ён зможа адгаварыцца.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вераго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае рэчаіснасці, праўдападобны. Верагодныя чуткі. □ У мястэчку бытуюць самыя разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя, пра майстэрства Багрыма.С. Александровіч.Калі ты пыталася ў мяне, чаму я так часта надоўга прападаю, то я прыдумваў што-небудзь больш верагоднае: хадзіў да сваякоў ці ездзіў у горад.Скрыган.
2. Дапушчальны, магчымы. Верагодны вывад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан.Разм. Высарамаціць, адчытаць. Волька так адчысціла старую, што тая можа з месяц, перш чым выйсці на вуліцу, азіралася ў абодва бакі — ці няма дзе часам Волькі паблізу.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзёрысты, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і задзірысты. Калі сустракаліся [Лена з Ігнатам] цяпер зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька?Лынькоў.Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!»Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1.Зак.да нітаваць.
2. Пераплесці, злучыць чым‑н. Ломяць галіны. Эх, быў бы тапор — Работа пайшла б весялей і спарней. Плюшчом знітавалі насілкі з галін.А. Вольскі.Сані знітаваў вязамі [Мядзведзіч].Бялевіч.
3.перан. Звязаць, з’яднаць. Для ўсіх брыгада — так знітаваў Пётр Блахін падначаленых — была родным домам.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)