sich (D) ~ verscháffenперан. забяспе́чыць сабе́ падтры́мку, застрахава́ць сябе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ве́хаць, ‑хця, м.
1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі.Вітка.
2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба.Чорны.У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бруі́цца, бруіцца; незак.
Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.). Там фантан, як вадаспад, Не сціхаючы бруіцца.А. Александровіч.//перан. Разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, святло, пах і пад.). І Лагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім.Васілевіч.Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малато́к, ‑тка, м.
1. Ручны інструмент, прызначаны для забівання, кляпання і пад., у выглядзе металічнага або драўлянага бруска рознай формы, насаджанага на ручку пад прамым вуглом. Шавецкі малаток. Мулярскі малаток. □ На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі.Самуйлёнак.
2.Спец. Прыстасаванне, механізм ударнага дзеяння. Адбойны малаток.
•••
З малатка (уст.) — з аўкцыёну (прадаць, пусціць, пайсці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Узняцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. З-пад шынялёў, з-пад коўдраў павысоўваліся, паўзнімаліся галовы.Чорны.Шмат у нас гарадоў, Шмат яшчэ паўзнімецца — Толькі ў кожным пажыць Мне па году жадаецца.Броўка.А далей з-пад лісцяў тонкіх Паўзнімаліся зялёнкі, І застылі ў новых шапках Падасінавікі, бабкі.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)