ПРЫСТРО́М (Мар’ян Станіслававіч) (н. 15.3.1944, в. Янкоўцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966). З 1977 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па метабалічных і гемадынамічных парушэннях у хворых ішэмічнай хваробай сэрца, клініцы і асаблівасцях лячэння хворых ішэмічнай хваробай сэрца і гіпертанічнай хваробай у герыятрычнай практыцы, прафілактыцы старэння.
Тв.:
Неотложные состояния: Диагностика, тактика, лечение: Справ. для врачей. Мн., 1995 (у сааўт.);
Практическая кардиология. Т. 1—2. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗАНАЎ (Леў Паўлавіч) (13.4.1888, Масква — 1.12.1959),
бел. і рас. вучоны ў галіне фізіялогіі, пачынальнік фізіял. даследаванняў на Беларусі. Д-рбіял.н. (1935), праф. (1923). Скончыў Маскоўскі ун-т (1916). З 1922 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова з 1929 у АН Беларусі. З 1935 у Ленінградзе. Навук. працы па пытаннях стрававання, абмену рэчываў, умоўных рэфлексаў. Аўтар «Дапаможніка па анатоміі і фізіялогіі чалавека» (1923), «Кароткага курса фізіялогіі чалавека» (1932).
Тв.:
Действие крови как пищевого материала на деятельность пепсиновых желез // Працы БДУ. 1923. № 4—5;
Об условных рефлексах // Бел.мед. мысль. 1924. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦІК (Пётр Рыгоравіч) (н. 14.8.1931, в. Зарэчча Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і вірусалогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі сан.-гігіенічны мед.ін-т (1955). З 1958 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1971 нам. дырэктара, з 1986 дырэктар, з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі дыфтэрыі, рэцыдыўных форм сыпнога тыфу, асабліва небяспечных вірусных гемарагічных ліхаманак, ВІЧ-інфекцыі.
Тв.:
Спорадический сыпной тиф. Мн., 1973 (у сааўт.). СПИД: синдром приобретенного иммунного дефицита. Мн., 1988 (разам з А.Г.Каламійцам, Н.Дз.Каламіец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 2.1.1937, в. Палікараўка Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960), з 1975 працаваў у ім, з 1998 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, у т. л. прыроджаным і паталаг. вывіху сцягна, асептычных некрозах, дэгенератыўна-дыстрафічных захворваннях.
Тв.:
Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. Мн., 1993 (разам з А.С.Крукам);
Патологический вывих бедра. Мн., 1997 (разам з А.А.Сакалоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАДКО́Ў (Аляксандр Пятровіч) (н. 5.10.1960, г. Віцебск),
бел вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1998). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1984), працуе ў ім (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі мясц. механізмаў рэгуляцыі сасудзістага тонусу, прафілактыцы стрэсарных змен нармальных і пашкоджаных сасудаў і сэрца.
Тв.:
К механизму влияния малых доз тиреоидных гормонов на стрессорные изменения тонуса сосудов крыс (разам з А.П.Бажко) // Физиол. журн. 1995. Т. 81, № 12;
К механизму стрессорного угнетения сократительной функции и реактивности гладкой мышцы аорты (з ім жа) // Там жа. 1996. Т. 82, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ АСВЕ́ТА,
пашырэнне гігіенічных і мед. ведаў сярод насельніцтва пра фарміраванне свядомага і здаровага ладу жыцця; частка дзярж. сістэмы аховы здароўя. Грунтуецца на мед. дысцыплінах: педагогіцы, псіхалогіі, сацыялогіі і інш.Асн. ролю ў арганізацыі С.а. адыгрываюць установы санітарна-эпідэміялагічнай службы. С.а. ўключае: дзярж. фінансаванне, падрыхтоўку кадраў, развіццё матэрыяльна-тэхн. базы, навуковасць, масавасць і г.д. У канцы 1990 — пач. 2000-х г. набыла актуальнасць барацьба з курэннем, злоўжываннем алкаголю, гіпадынаміяй, нерацыянальным харчаваннем і г.д. Барацьба са СНІДам патрабуе растлумачальнай работы сярод насельніцтва пра фактары рызыкі перадачы віруса імунадэфіцыту чалавека і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 6.8.1949, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). У 1979—93 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела, з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях сардэчна-сасудзістай хірургіі, ішэмічнай хваробы сэрца, хірург. лячэнні набытых заган сэрца, устаноўцы штучных кардыястымулятараў. З 1993 жыве за мяжой.
Тв.:
Заболевания артерий и вен конечностей (разам з І.М.Грышыным) // Справочник хирурга. Мн., 1980;
Клиническая ангиология и ангиохирургия. Ч. 1—2. Мн., 1980—81 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЕ́НЯ (Ігар Мікалаевіч) (н. 22.11.1960, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (2001). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1983), працаваў у ім. З 1995 вучоны сакратар Аддзялення медыка-біял. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах касм. экалогіі чалавека, ролі псіхікі ў механізмах захворвання і выздараўлення, функцыян. рэзервах арганізма і шляхах іх мабілізацыі, карэкцыі парушэнняў жыццядзейнасці прыроднымі фактарамі.
Тв.:
Методологическое значение правила исходного состояния в физиологии и медицине // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 11;
Системно-кибернетический подход к проблеме социогенеза // Организация и управление. 2000. № 1;
Проблема субфебрилитета: (фундаментальные аспекты). Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЮТ (Іосіф Абрамавіч) (н. 6.5.1924, Мінск),
бел. вучоны ў галіне отанеўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1954 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (кіраўнік лабараторыі). Навук. працы па пытаннях паталогіі вестыбулярнай і слыхавой функцый пры пашкоджаннях галаўнога мозга, ужыванні электраністагмаграфіі. Распрацаваў спосаб даследавання вестыбулярнай функцыі.
Тв.:
Невриномы слухового нерва. Мн., 1970 (разам з Э.І.Злотнікам);
Нистагм. Мн., 1990 (разам з С.Р.Цемахавым);
Вестибулярный рекруитмент. Мн., 1990 (з ім жа);
Автоматизированный анализ вестибулосоматических и вегетативных реакций. Вильнюс, 1990 (разам з В.Піўрыкасам, А.Жукаўскасам).