Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
copious
[ˈkoʊpiəs]
n.
1) бага́ты, шчо́дры
a copious crop — шчо́дры ўраджа́й
copious tears — шмат сьлёзаў
2)
а) шыро́кі, зьмясто́ўны; по́ўны інфарма́цыі
б) шматсло́ўны, расьця́гнуты
copious vocabulary — бага́ты сло́ўны запа́с
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯпры Дзяржаўным патэнтным ведамстве Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1977 у Мінску на базе навук.-тэхн. б-кі Ін-та навук.-тэхн.інфармацыі. Найб. поўны на Беларусі фонд навук.-тэхн. л-ры і дакументацыі па ўсіх галінах прам-сці — больш за 20 млн. адзінак. Рэсп. цэнтр міжбібліятэчнага абанемента па тэхн. л-ры, метадычны цэнтр навук.-тэхн. б-к Беларусі. Мае 5 абл. філіялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРПАЛЯ́ТАР (ад лац. inetrpolo перарабляю),
вылічальная прылада для інтэрпаляцыі функцый (гл.Інтэрпаляцыя і экстрапаляцыя). Бываюць аналагавыя (неперарыўныя) і дыскрэтныя (лічбавыя). Асн. элемент аналагавых І. — патэнцыяметры, аўтатрансфарматары (лінейныя і нелінейныя), інтэгратары і інш., дыскрэтных — інтэгратары з паслядоўным пераносам і інш. Выкарыстоўваецца ў прыладах вываду графічнай інфармацыі (графапабудавальніках, графічных дысплеях і інш.) і апрацоўкі відарысаў, сістэмах мадэліравання і праграмнага кіравання металарэзнымі станкамі, газарэзнымі апаратамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ БАРАБА́Н,
носьбіт інфармацыі ў выглядзе цыліндра з немагнітнага сплаву, на бакавую паверхню якога нанесена пакрыццё з магн. ўласцівасцямі. Інфармацыя запісваецца па акружнасці М.б. (пры вярчэнні вакол восі) радамі паралельных дарожак. Магнітныя галоўкі чытання/запісу размешчаны ўздоўж утваральнай цыліндра па адной на кожную дарожку. Выкарыстоўваліся ў запамінальных прыстасаваннях ЭВМ 1-га і 2-га пакаленняў; заменены магнітнымі дыскамі і паўправадніковай аператыўнай памяццю вял. аб’ёму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКАПЛЯ́ЛЬНІК,
1) у ЭВМ — частка запамінальнага прыстасавання, дзе непасрэдна захоўваецца інфармацыя; таксама само запамінальнае прыстасаванне. Напр., Н. на магн. дыску, Н. на магн. стужцы. Асн. характарыстыкі — ёмістасць і шчыльнасць запісу інфармацыі.
2) Н. зараджаных часціц (накапляльнае кальцо) — элемент сістэмы сустрэчных пучкоў (гл.Паскаральнікі з сустрэчнымі пучкамі). Уяўляе сабой кальцавую вакуумную камеру, якая знаходзіцца ў магн. полі і дзе назапашваюцца часціцы ад многіх цыклаў паскарэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕМЕХАНІ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс сродкаў тэлемеханікі для перадачы на адлегласць каманд ад аператара (ці кіроўнай ЭВМ) да аб’ектаў кіравання, а таксама кантрольнай, вымяральнай і інш.інфармацыі — у адваротным напрамку. Складаецца з пункта кіравання (ПК), дзе знаходзіцца аператар (дыспетчар), пунктаў, дзе размяшчаюцца аб’екты кіравання (кантролю), і ліній сувязі паміж імі. Складаная Т.с. можа мець некалькі ПК, раўнапраўных ці падпарадкаваных адзін аднаму ў адпаведнасці з іерархічным прынцыпам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕТА́ЙП (ад тэле... + англ. type друкаваць на машынцы),
прыёма-перадавальны літара- і лічбадрукавальны электронна-мех. тэлеграфны стартстопны апарат з клавіятурай, як у пішучай машынкі. Выкарыстоўваецца як канцавое прыстасаванне ў сетках абаненцкага тэлеграфавання для перадачы паведамленняў па каналах сувязі (тэлетайпнай сетцы), а таксама ў якасці прыстасавання ўводу-вываду інфармацыі (тэрмінала) ва ўстройствах вылічальнай тэхнікі. У час Прыёму запіс (друкаванне) паведамленняў робіцца аўтаматычна на рулоннай паперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗУРПА́ЦЫЯ (ад лац. usurpatio авалоданне),
скарочаная назва гвалтоўнага захопу ўлады або гвалтоўнага яе ўтрымання. Ва ўсіх дэмакр. краінах з’яўляецца цяжкім дзярж. злачынствам. КК Рэспублікі Беларусь (арт. 357 ч. 2) устанаўлівае крымін. адказнасць за захоп або ўтрыманне дзярж. улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама за публічныя заклікі да гэтых дзеянняў, у т. л. ўчыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі. У. наогул разглядаецца як прысваенне чужых правоў, паўнамоцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У ТАН (22.1.1909, Пантанаў, М’янма — 25.11.1974),
м’янманскі дыпламат. Вучыўся ў Янгонскім ун-це. Настаўнічаў. З 1947 дырэктар дэпартамента друку М’янмы, з 1948 — м’янманскага радыё, з 1949 сакратар мін-ваінфармацыі, з 1952 у прадстаўніцтве М’янмы ў ААН, з 1957 пастаянны прадстаўнік М’янмы ў ААН. У 1959 абраны нам.ген. сакратара ААН. Пасля гібелі ў ліст. 1961 Д.Хамаршэльда в.а. ген. сакратара ААН, у 1962—71 ген. сакратар ААН.