дэбютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Упершыню выступіць (выступаць) на сцэне. Дэбютаваць на самадзейнай сцэне. // Упершыню выступіць (выступаць) публічна у якой‑н. галіне дзейнасці. Дэбютаваць у якасці журналіста.

[Ад фр. débuter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўня́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Рэчыва, якое дабаўляецца да іншага рэчыва для паляпшэння тэхнічнай якасці або эканоміі апошняга.

2. Машына, якая служыць для напаўнення тары харчовымі прадуктамі і паўфабрыкатамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэро́іды, ‑аў; адз. стэроід, ‑у, М ‑дзе, м.

Група арганічных рэчываў расліннага і жывёльнага паходжання, якія маюць важнае значэнне для жыццядзейнасці арганізмаў і часта прымяняюцца ў якасці лекавых сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кала́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: наклейванне на якую-н. аснову матэрыялаў рознай фактуры і колеру; сам твор, выкананы такім чынам.

2. Прыём эклектычнага спалучэння разнародных элементаў (па форме, змесце, якасці і пад.), а таксама выраб, створаны з выкарыстаннем такога прыёму.

|| прым. кала́жны, -ая, -ае.

К. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невялі́кі, -ая, -ае.

1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).

Н. пакой.

Невялікая чародка качак.

Н. перапынак.

2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, змесце і пад.

Н. снег.

3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.

Невялікая пасада.

4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.

Н. знаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛАКАМАБІ́ЛЬ (франц. locomobile ад лац. locus месца + mobilis рухомы),

перасоўная ці стацыянарная парасілавая ўстаноўка Мае поршневую паравую машыну і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат. У якасці паліва выкарыстоўваліся адходы вытв-сці (напр., кастрыца, трэскі, пілавінне) або мясц. паліва (торф, дровы). Непатрабавальны да якасці вады і паліва. Выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары ў сельскай гаспадарцы і на невял. прамысл. прадпрыемствах для тэхнал. мэт, напр., варкі, сушкі, ацяплення. З 1960-х г. вытворчасць Л. ў б. СССР прыпынена з-за іх малой эканамічнасці.

т. 9, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

świadek

świad|ek

м. сведка;

wezwać na ~ka — выклікаць у якасці сведкі (за сведку)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэкаці́раваць

(фр. décatir = знішчаць бляск)

апрацоўваць шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой для паляпшэння яе якасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

банітэ́т

(ням. Bonität, ад лац. bonitas = дабраякаснасць)

1) паказчык прадукцыйнасці лесу;

2) паказчык якасці паляўнічых угоддзяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

баніціро́ўка

(ням. bonitieren, ад лац. bonitas = дабраякаснасць)

параўнальная ацэнка якасці глебы па яе найважнейшых агранамічных уласцівасцях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)