гідрагеахі́мія

(ад гідра- + геахімія)

раздзел гідрагеалогіі, які вывучае хімічны састаў гідрасферы і геахімічныя працэсы, што працякаюць у ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

на́трый

(лац. natrium, ад ар. natrum = сода)

хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нейрахі́мія

(ад нейра- + хімія)

раздзел біяхіміі, які вывучае хімічны склад нервовай тканкі і асаблівасці абмену рэчываў у ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палеагеахі́мія

(ад палеа- + геахімія)

раздзел геахіміі, які вывучае хімічны склад Зямлі і хімічныя працэсы ў мінулыя геалагічныя эпохі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ра́дый

(н.-лац. radium, ад лац. radius = прамень)

радыеактыўны хімічны элемент, які ўяўляе сабой серабрыста-белы бліскучы метал.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фтор

(гр. phthoros = разбурэнне, гібель)

хімічны элемент, бледна-жоўты ядавіты газ з рэзкім пахам, які належыць да галагенаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

э́рбій

(н.-лац. erbium, ад шв. Ytterby = назва шв. горада)

хімічны элемент, бліскучы метал, які належыць да лантаноідаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

element

[ˈelɪmənt]

n.

1) элемэ́нт -а m. (і хімі́чны); кампанэ́нт, складо́вая ча́стка

2) стыхі́я f.

the four elements — зямля́, вада́, паве́тра й аго́нь

3) атачэ́ньне, акружэ́ньне n.; асяро́дзьдзе n.

to be in one’s element — быць у сваёй стыхі́і

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

і́ндый

(н.-лац. indium, ад лац. indicum = сіняя фарба)

хімічны элемент, рэдкі метал серабрыста-белага колеру, мякчэйшы за свінец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лі́тый

(н.-лац. lithium, ад гр. lithos = камень)

хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які выкарыстоўваецца пераважна ў ядзернай энергетыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)