Пачаць бушаваць (пра вецер, мора і пад.). Мора ўзбушавалася.//перан. Раскрычацца, пачаць буяніць. Пад вечар узбушаваўся стары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕРАНТАФІЛІ́Я [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + ...філія],
палавая цяга да асоб старэчага ўзросту; своеасаблівая форма фетышызму. На схільнасць маладых людзей да герантафіліі могуць уплываць першыя сексуальныя перажыванні, звязаныя з дарослымі. У маладой жанчыны прычыну герантафіліі часцей тлумачаць яе незадаволенасцю палавымі кантактамі з маладым чалавекам; зрэдку прычынай герантафіліі могуць быць яе садамазахісцкія схільнасці. Цяга маладых мужчын да жанчын пажылога і старэчага ўзросту можа выклікацца іх няўпэўненасцю ў сваіх здольнасцях пры кантактах з маладымі жанчынамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК.
Створаны ў 1967 у Гродне на тэр. Замкавай Гары, якая займае трохвугольны пагорак на мысе, утвораным пры ўпадзенні р. Гараднічанка ў Нёман. У 12—17 ст. тут існаваў Гродзенскі Стары замак, на паўн. рагу яго размяшчаўся Гродзенскі княжацкі церам, у цэнтр. частцы — Гродзенская Ніжняя царква, на месцы якой пазней пабудавана Гродзенская Верхняя царква. У 1580 тут пабудаваны палац Стафана Баторыя, у будынку якога цяпер размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВІ́ША (Канстанцін Іванавіч) (20.10.1904, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 28.2.1984),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам характэрны лірычны настрой. Аўтар карцін: «Асенні матыў» (1937), «Стары Мінск» і «Мінскі дворык» (да 1940), «Дняпро» (1945), «Раніца ў вёсцы» (1956), «Астры» (1958), «Кветкі і Венера», «Старонка лясная» (абодва 1960), «Восень. Баяры» (1978). Сярод сюжэтна-тэматычных карцін: «Пасля работы» (1957), «Юныя рыбаловы» (1963), «Лесараспрацоўка. Першы рэйс» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙ,
паводле большасці рэліг. вераванняў (у хрысціянстве, ісламе, іудаізме, будызме), месца, куды адпраўляюцца душы памерлых людзей, пераважна праведнікаў. Багасловы сцвярджаюць, што Р. трэба разумець не літар., не ў фіз. сэнсе як рэальную асалоду, а як духоўнае пачуццё задаволенасці, якое перажываюць душы праведнікаў пасля смерці. У Бібліі (Стары запавет; стараж.-яўр. эдэм), Р. — прыгожы сад, у якім жылі «першачалавекі» Адам і Ева (да грэхападзення). Райскай асалодзе супрацьпастаўляюцца пакуты грэшнікаў, якія трапляюць у пекла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́Й-БАТУ́, Стары Сарай (паводле летапісу Сараі Вялікія; цяпер с. Сялітранае Харабалінскага р-на Астраханскай вобл. Расіі),
горад, першапачаткова галоўны паліт. цэнтр Залатой Арды. Пабудаваны ханам Батыем у 1254. У С.-Б. было шмат палацаў, мячэцей, рамесніцкія кварталы (Глінянае поле); каля горада — вял. некропаль. У выніку міжусобнай барацьбы ханаў і паходу Цімура (1395) моцна пацярпеў. Канчаткова разбураны ў 1480. У 18 ст. на месцы горада быў салетравы завод. У 1922, 1931 праводзіліся раскопкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Луба́к ’стары, худы конь’ (Юрч.), лубі́на ’тс’ (ветк., Мат. Гом.). Да луб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 146); экспрэсіўнасць, як у здыхля́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сач’ю́ у выразе сачʼю гаварыць ’загаворваць ад сурокаў’ (Сл. ПЗБ). Уласна з вачэй, г. зн. загаворваць ад «дурнога вока», рус.сглаза; ‑у — стары канчатак парнага ліку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
antediluvian
[,æntidɪˈlu:viən]1.
adj.
1) дапато́пны (перад пато́пам)
2) старамо́дны, састарэ́лы
2.
n.
ве́льмі стары́або́ старамо́дны чалаве́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ragged
[ˈrægɪd]
adj.
1) зно́шаны, стары́, падра́ны; абадра́ны
2) гру́бы, грубы́
3) запу́шчаны
a ragged garden — недагле́джаны сад
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)