разбаза́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Легкадумна, не па-гаспадарску распрадаць, раздаць што‑н. Казалі, што .. [пан] прайграў у карты, разбазарыў сваю зямлю, і ад вялікага маёнтка застаўся ціхі, недагледжаны хутар. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.
1. чаго. Прыгатаваць параннем.
Н. буракоў.
Н. бобу.
2. каго-што. Добра папарыць (разм.).
Н. спіну ў лазні.
3. чаго. Кіпячэннем прыгатаваць нейкую колькасць чаго-н.
Н. малака.
|| незак. напа́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. напа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца (да 2 знач.); незак. напа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́марыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Знішчыць атрутай, голадам і пад. Вымарыць прусакоў.
2. Спец. Вытрымаць у вадзе або ў спецыяльным растворы да надання цёмнага колеру і трываласці (пра драўніну). Вымарыць дуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Неадлучна пабыць дзе-небудзь, пры кім‑, чым‑н. з якой‑н. мэтай; павартаваць. Падзяжурыць ноч на ўчастку. □ Сяргей папрасіў сябра, каб той падзяжурыў адзін, і прылёг крыху паспаць. Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браканье́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Займацца браканьерствам. У калгас на работу [Сенька] не пайшоў і наогул адмовіўся ад усякай работы, а выбраў сабе іншы занятак — пачаў на вачах браканьерыць на рэчцы і азёрах. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пазбавіць веры ў каго‑, што‑н., пераконанасці у чым‑н.; расчараваць. Гэту плётку, нібы казку, Сам Забела хітра сплёў. Люд зняверыць? — Калі ласка! Замуціць ваду? — Гатоў! Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Параўнаць з чым‑н. з мэтай праверкі; праверыць. Зверыць гадзіннікі. Зверыць копію з арыгіналам. □ Валя зверыла свой адказ з адказам па задачніку і засталася яўна расчараванай несупадзеннем. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм. Хутка пайсці або паехаць. [Бацька] возьме .. два дубцы, баначку чарвякоў .. і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі. Брыль. Сцёпка адбег ад сянец, пераскочыў цераз плот і пашпарыў па градах. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышпо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.
Ударыць каня шпорамі пад бакі, прымушаючы бегчы хутчэй. Коннікі прышпорылі коней і праз некалькі секунд апынуліся каля сялян. Пальчэўскі. [Андрушка] .. прышпорыў каня і аж угалоп пусціўся па вуліцы. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накуха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., чаго і без дап.
Разм. Наварыць чаго‑н., прыгатаваць у нейкай колькасці. Дастаўшы чыгунах.., [Андрэй Данілавіч] заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: «Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?..» Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)