фізіка-хімічны метад аналізу і раздзялення сумесей, дзе рухомая фаза — газ (пара); від храматаграфіі. У залежнасці ад агрэгатнага стану нерухомай фазы (цвёрды паверхнева-актыўны адсарбент ці вадкасць, нанесеная ў выглядзе тонкай плёнкі на паверхню цвёрдага носьбіта) адрозніваюць газаадсарбцыйную і газавадкасную храматаграфію. Выкарыстоўваюць у розных галінах прам-сці і фізіка-хім. даследаваннях для якаснага і колькаснага аналізу тэрмічна ўстойлівых арган. і неарган. злучэнняў, для вызначэння розных характарыстык (т-ры плаўлення і кіпення, канстанты скорасці і раўнавагі хім. рэакцый і інш.).
Літ.:
Новікаў Г.І., Жарскі І.М. Асновы агульнай хіміі. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНКЕ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.5.1891, с. Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскай вобл., Расія — 16.9.1973),
рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1906. Першы зб. вершаў «Дзікая парфіра» (1912) у духу акмеізму. Аўтар паэмы «Машынная гарачая пара» (1931), зб-каў «Набор вышыні» (1937), «Праз навальніцы гадоў» (1962) і інш. Перакладаў творы Ф.Фрэйліграта, В.Гюго, У.Уітмена, У.Шэкспіра, сучасных паэтаў ЗША, Англіі, Іспаніі, Францыі, Балгарыі, Югаславіі, Аўстраліі і інш. (зб. «Паэты XX ст.», 1965; «Амерыканскія паэты», 1969).
Тв.:
Избранное. М., 1973;
Сказочная эра: Стихотворения, повесть, беллетрист. мемуары. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСО́НЫ (франц. mousson ад араб.пара года),
устойлівыя сезонныя вятры над пэўнымі абласцямі Зямлі, напрамкі якіх рэзка мяняюцца на процілеглыя або блізкія да іх 2 разы на год (пры змене пор года). Распаўсюджваюцца на выш. да некалькіх кіламетраў. Гал. прычына М. — розніца цеплавога рэжыму над сушай і морам. Летнія вільготныя (акіянічныя) М. звычайна накіраваны з акіяна на сушу, зімовыя (кантынентальныя) — з сушы на акіян. Са зменай напрамку М. адбываецца змена сухім малавоблачным зімовым надвор’ем на вільготнае дажджлівае летняе. Адрозніваюць М. трапічныя (у бас. Індыйскага ак.) і пазатрапічныя (на Д. Усходзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заваля́цца, ‑яецца; зак.
Разм. Праляжаць забытым без выкарыстання; заляжацца. Заваляўся.. мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі.Лынькоў.— Ну, дзе вашы малыя? — запытаў.. [Якаў]. — Тут у мяне пара цукерак завалялася, з горада яшчэ.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацвялі́цца, ‑цвялюся, ‑цвелішся, ‑цвеліцца; зак.
Разм. Цвяліцца некаторы час. Любіў .. [Міхал] базарны тлум, мнагалюддзе, любіў паштурхацца каля прылаўкаў, пацвяліцца з вострымі на язык цёткамі.Карпаў.Не было ніякага сумнення, што пара «месераў» толькі пацвялілася. Асноўная схватка наперадзе.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіцру́тэны, ‑аў; адз. шпіцрутэн, ‑а, м.
Гіст. Доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў у дарэвалюцыйнай Расіі, праганяючы іх праз строй. А гэта была сама тая пара, калі свіст шпіцрутэна зліваўся са звонам кайданаў.Лужанін.
[Ням. Spießrute.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыпе́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Знізу, з вуліцы далятаў гоман людзей, шыпенне шын па нагрэтым асфальце.Шамякін.Над коламі-бегункамі ў паравоза з шыпеннем вырвалася клубкаватая белая пара.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
водяно́йIв разн. знач. вадзяны́;
водяна́я струя́ вадзяны́ струме́нь;
водяно́й пар вадзяна́я па́ра;
водяно́й жук вадзяны́ жук;
водяна́я ме́льница вадзяны́ млын.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ро́сквіт ’з’яўленне кветак на раслінах, цвіценне’, ’найвышэйшая ступень развіцця, уздыму, найлепшая пара’ (ТСБМ). З укр.росквіт ’тс’, ’першая кветка на жыце’, якое з прасл.*orz‑ ’раз-’ і *květъ > кве́тка (гл.). Параўн. бел.раскве́ціць, расквяці́ць з правільным бел. рэфлексам ‑ě‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
радыя́тар
(ням. Radiator, ад лац. radiare = выпраменьваць)
1) прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках;
2) награвальны прыбор у сістэме ацяплення, па ўнутраных каналах якога цыркуліруе гарачая вада або пара.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)