Станавіцца цвярозым або больш цвярозым. Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць.Сабаленка.//перан. Прыходзіць да памяці. Доктар кажа: «Яна [Марыся] ідзе на папраўку. Пачынае цверазець».Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во́браз, ‑а, м.
1. Знешні выгляд каго‑, чаго‑н., што ўзнікае ў памяці. Аня думае пра танкістаў, пра камбата Бродкіна, што ляжыць у зямлі пад Полацкам.. Потым у яе памяці паўстае вобраз маці.Мележ.Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая!Колас.// Тое, што ўзнікае ва ўяўленні. Вобразы будучага.
2. Спецыфічная катэгорыя мастацтва — канкрэтна-пачуццёвая форма ўяўлення мастаком рэчаіснасці. Мысліць вобразамі.
3. Тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам. Вобразы п’есы, рамана. □ Сапраўднаму мастаку слова няма патрэбы тлумачыць тое, што ён хацеў сказаць у творы, — за яго скажа сам твор, скажуць створаныя ім вобразы — носьбіты ідэй.Кудраўцаў.
4. Адлюстраванне ў свядомасці чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Вярнуць да жыцця, зноў зрабіць жывым. Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. Вярнулася і ажывіла Івана.Якімовіч.//перан. Выклікаць яркае ўяўленне пра што‑н., аднавіць у памяці забытае. Ажывіць у памяці былое.
2. Зрабіць ажыўленым, вясёлым, бадзёрым. Гэты ліст надта ўзрадаваў Алёнку, ажывіў, падняў яе настрой, выклікаў цэлы рад новых пытанняў у сувязі з грамадскаю работаю.Колас.Салодкае, духмянае паветра, звонкае шчабятанне птушак ажывілі настрой.Дудо.
4. Узмацніць, актывізаваць дзейнасць чаго‑н. Ажывіць работу семінара. Ажывіць гандаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнаві́цца, ‑новіцца; зак.
1. Стварыцца нанава, ізноў. Узнавіўся капітал.
2. Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; аднавіцца. Падобная развяжа не знімае супярэчлівасцей, а толькі сунімае іх, таму канфліктная сітуацыя павінна будзе ўзнавіцца.У. Калеснік.Паэзія Лучыны .. рашуча адмаўляла натуралістычна-бурлескную традыцыю ў беларускай літаратуры, якая ўзнавілася ў творчасці Ф. Тапчэўскага.Лазарук.
3. Пачацца зноў пасля пэўнага перапынку. На самым світанні кананада за лесам узнавілася і гадзіны дзве грымела яшчэ больш моцна, чым учора.Шамякін.Стук у дзверы ўзнавіўся, на гэты раз мацней і больш настойліва.Гамолка.
4.перан. Зноў узнікнуць у памяці; прыпомніцца. Усё мінулае ўзнавілася ў памяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гігаба́йт
(англ. gigabyte, ад гр. gigas = гіганцкі + англ. byte = байт)
адзінка вымярэння аб’ёму памяцікамп’ютэра, роўная 10⁹ байт.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дамп
(англ. dump)
інф. дадзеныя, атрыманыя пры разгрузцы памяцікамп’ютэра або пераведзеныя з аднаго запамінальнага ўстройства ў другое.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры гістарызму. Арх. стылістыка будынка арыентавана на рус. класіцызм. Закладзены ў 1897 на ўшанаванне памяцірас. імператара Аляксандра III, пабудаваны ў 1898 (арх. С.Шабунеўскі). Мураваны 2-павярховы П-падобны ў плане будынак. Буйныя чляненні гал. фасада і бакавых рызалітаў (больш высокія памяшканні на 2-м паверсе) надаюць будынку манументальнасць. Парадны ўваход гал. фасада вылучаны порцікам з элементамі карынфскага і дарычнага ордэраў і завершаны трохвугольным франтонам. У гады Вял.Айч. вайны часткова разбураны. Пры рэканструкцыі ў бакавых крылах надбудаваны 3-і паверх.