Разм.іран. Вельмі ўпарты; тугі на розум. [Каваль:] «Цвердалобы ўласнік. Пра хату сваю толькі і думае».Савіцкі.[Вера:] — Трэба было пагутарыць больш далікатна, пэўна паслухаў бы. Не цвердалобы ж ён.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак.
1.каго. Навучыць чаму‑н. іншаму, даць магчымасць авалодаць новай прафесіяй; перападрыхтаваць. Перавучыць трактарыстаў на шафёраў.// Навучыць іначай, па-новаму. Перавучыць дрэсіраванага сабаку. □ — Я яго перавучу, пакажу яму ўсе літары, як іх трэба чытаць, каб не дагары нагамі, а так, як трэба.Арабей.//Разм. Настаўляючы, накіроўваючы, перайначыць. Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.. Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі.Якімовіч.
2.каго. Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.
3.каго-што. Разм. Праявіць якую‑н. празмернасць у навучанні, падрыхтоўцы каго‑, чаго‑н. — Перавучыў я цябе, браце, ці не ў паны пойдзеш?Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Апрацаваць, дагледзець; прывесці ў парадак. Тарфянішча абраблю, Каб гуло, як медзь. Наглядаючы зямлю, Буду хлеб мець!Куляшоў.Мусіць, яна не была б такой прыгожай, італьянская зямля, калі б не абрабілі, не аздобілі яе сваім потам і рукамі працавітыя людзі.Мележ.
2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму‑н. патрэбныя выгляд, якасць. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем.Багдановіч.
3.Разм. Запэцкаць, забрудзіць чым‑н. [Дзяк:] — Ёсць такая казка — наеўся цыган кіслага малака ды вельмі ж бараду ў гэтае малако абрабіў...Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастая́лец, ‑льца, м.
Уст. Той, хто часова наймае ў каго‑н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю ебывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру.Ракітны.Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць.Навуменка.Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́пскі, ‑ая, ‑ае.
Не такі, як трэба, якога хацелася б; дрэнны. Кепскі настрой. □ Надвор’е кепскае — туманна, хмарна.Зарыцкі./узнач.наз.ке́пскае, ‑ага, н.Сэрца маткі заўсёды чуе і кепскае і добрае.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звя́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Назойліва прасіць, напамінаць, патрабаваць. Трэба расплаціцца з панскім аканомам, каб не звязаў на кожным кроку пра доўг за вугаль.С. Александровіч.
2. Надакучліва брахаць (пра сабаку).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаро́бка, ‑і, ДМ ‑робцы; Рмн. ‑робак; ж.
Незакончанасць, незавершанасць якой‑н. працы, справы. Лукашу не было часу адпачываць. Нядаўна пабудаваў новую хату, трэба канчаць розныя недаробкі: зашкліць ганак, пабяліць печы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Разм. Строгая вымова за што‑н. — Але трэбане забываць, што выхаванне — гэта не адны ўрокі, сухія маралі, праборкі на сходах.Шамякін.Часамі.. [пісар] і праборку зробіць каму, але зробіць ўмеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)