ВОСЬ СВЕ́ТУ,

уяўная прамая лінія, якая праходзіць праз цэнтр нябеснай сферы паралельна восі вярчэння Зямлі (гл. Зямная вось). Вакол восі свету адбываецца бачнае вярчэнне нябеснай сферы. Пункты перасячэння нябеснай сферы з воссю свету наз. Паўн. і Паўд. полюсамі свету. Вугал паміж воссю свету і плоскасцю гарызонта раўняецца значэнню геагр. шыраты месца назірання.

т. 4, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАЛІ́НІІ (ад іза + лінія),

лініі на геагр. картах, разрэзах і графіках, якія злучаюць кропкі з роўнымі колькаснымі значэннямі пэўнай велічыні. Даюць характарыстыку безупынных з’яў у некаторы перыяд або момант часу (напр., ізабары, ізабаты). Выкарыстоўваюцца пры картаграфаванні прыродных і сац.-эканам. з’яў, для атрымання іх колькаснай характарыстыкі і для аналізу карэляцыйных сувязей паміж імі.

т. 7, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕРЫДЫЯ́Н ГЕАМАГНІ́ТНЫ,

лінія сячэння паверхні Зямлі верт. плоскасцю праз назіраемы пункт зямной паверхні і прамую, якая злучае паўн. і паўд. геамагнітныя полюсы. М.г. супадае з дугамі вял. кругоў, якія праходзяць праз магнітныя полюсы Зямлі. У адрозненне ад мерыдыянаў магнітных, што апісваюць рэальнае магнітнае поле Зямлі, М.г. апісваюць яго першае прыбліжэнне — поле аднародна намагнічанага зямнога шара.

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕРЫДЫЯ́Н ЗЯМНЫ́ (лац. meridianus паўдзённы),

мерыдыян геаграфічны, лінія сячэння паверхні зямнога шара плоскасцю, праведзенай праз які-н. пункт зямной паверхні і зямную вось. Усе пункты зямной паверхні, якія ляжаць на адным М.з., маюць аднолькавую даўгату геаграфічную. Мерыдыян пачатковы — мерыдыян, ад якога вядзецца адлік геагр. даўгаты; у міжнар. практыцы за пачатковы прыняты Грынвіцкі мерыдыян.

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыцэ́л, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для навядзення на цэль.

2. -у. Навядзенне на цэль, прыцэльванне.

Лінія прыцэлу.

◊

Узяць (браць) на прыцэл каго-, што-н. — прыцэліцца ў каго-, што-н. (таксама перан.: звярнуць асаблівую ўвагу на каго-, што-н.).

|| прым. прыцэ́льны, -ая, -ае.

Прыцэльная стральба (па цэлі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спіра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі.

2. Дрот, спружына або іншы прадмет, звітыя, скручаныя па такой лініі.

С. для праса.

|| памянш. спіра́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (да 2 знач.).

|| прым. спіра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. бровак; ж.

Лінія перагіну, выступ на краі чаго‑н. (дарогі, кручы і пад.). Аляксей азірнуўся на Сонцава, які з санлівым выглядам сядзеў паблізу на броўцы дарогі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перары́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які перапыняецца, перарываецца цераз кароткія прамежкі часу; няроўны. Перарывістае дыханне. Перарывісты гудок. Перарывісты голас. // Спец. Які перарываецца цераз пастаянныя прамежкі часу. Перарывісты ток.

2. З прамежкамі, не суцэльны. Перарывістая лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закругле́нне н.

1. (дзеянне) Ábrundung f -, -en;

2. (лінія) Rúndung f -, -en; Bíegung f -, -en, Kúrve [-və] f -, -n (паварот)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лізе́рка ’лінія, граніца дзялянкі ў лесе’ (рагач., Сл. паўн.-зах.), рус. арл. лизёрка, бран., разан. лизирка ’вузкая прасека’ — у выніку распадабнення віру слове візірка (гл.). Тое ж і ў разан. лизирсвизир (гл. візір]).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)