сукупнасць эмпірычных ведаў, назапашаных людзьмі ў працэсе гіст. развіцця аб праявах хвароб, лек. уласцівасцях раслін, рэчываў жывёльнага і мінер. паходжання; шэраг прыёмаў, накіраваных на лячэнне і прадухіленне захворванняў.
Метады Н.м. вядомы з глыбокай старажытнасці. Выбар лек. сродкаў і прыёмаў напачатку ажыццяўляўся з улікам вопыту продкаў, без навук. доказаў. Нар. лекары спецыялізаваліся на лячэнні асобных хвароб ці выкананні некат. прыёмаў: кравапускі, кастаправы, кільныя лекары (упраўленне грыжаў) і інш.Найб.стараж. галіна Н.м. — нар. гігіена, якая развілася ў навук. гігіену. Звесткі, назапашаныя Н.м. шырока адлюстраваны ў працах Авіцэны, Галена, Гіпакрата, Цэльса і інш. У 16—17 ст. палажэнні Н.м. распаўсюджваліся ў кнігах — траўніках, лячэбніках і інш.Найб. вядома Н.м. краін Усходу (напр., інд., тыбецкая).
Сукупнасць ведаў Н.м. выкарыстоўвае і сучасная медыцына, якая бярэ з яе ўсё каштоўнае і рацыянальнае, у т. л.найб. эфектыўныя метады лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, напр., з Н.м. прыйшлі ў клінічную практыку бальнеа-, гелія-, фітатэрапія, лячэбнае харчаванне і інш.Гл. таксама Знахарства.
Літ.:
Полная энциклопедия народной медицины. Т. 1—3. М., 1998—99;
Стояновский Д.Н. Энциклопедия народной медицины. Донецк, 1999;
Мудрость веков: Древняя восточная медицина. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЯР’Я́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ,
аднаасноўныя насычаныя арган. к-ты агульнай формулы C4H9COOH. Вядомы 4 ізамерныя валяр’янавыя кіслаты: валяр’янавая (пентанавая); ізаваляр’янавая (3-метылбутанавая); метылэтылвоцатная (2-метылбутанавая); півалінавая (трыметылвоцатная). Практычнае значэнне мае ізаваляр’янавая к-та: бясколерная вадкасць, tпл -29,3 °C, tкіп 176,5 °C, шчыльн. 930,8 кг/м³. Солі і эфіры наз. ізаваляратамі. Атрымліваюць з каранёў валяр’яну. Выкарыстоўваюць у вытв-сці валідолу, карвалолу, валакардзіну і інш.лек. сродкаў, фруктовых эсенцый і духмяных рэчываў у парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЎБЕР (Glauber) Іаган Рудольф (1604, г. Карлштат, Германія — 10.3.1670),
нямецкі хімік і ўрач. З 1648 працаваў у Галандыі. Асн. працы па алхіміі і хім. тэхналогіі. Прыгатаваў шэраг солей, якія выкарыстоўваліся ў якасці лек. сродкаў, у прыватнасці сульфат натрыю (Na2SO4∙10H2O; наз. яго імем — глаўберава соль). Атрымаў чыстыя азотную і серную к-ты, вадкае шкло.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ГА Святлана Фёдараўна (н. 26.12.1937, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-фітапатолаг. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1961). З 1968 на Мінскай доследнай станцыі, з 1971 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых культур, выкарыстанні лек. прэпаратаў, біял. метадаў аховы раслін, маніторынгу адчувальнасці папуляцый грыбоў — узбуджальнікаў хвароб да фунгіцыдаў.
Тв.:
Интегрированная система защиты ячменя от болезней. Мн., 1990.
HOOC(CH)2COOH. Бясколерныя крышталі, tпл 185 °C, шчыльн. 1563 кг/м³ (20 °C). Пры т-ры 235 °C адшчапляе ваду і ператвараецца ў ангідрыд. Добра раствараецца ў вадзе, спірце і эфіры. Утварае 2 рады вытворных: солі і эфіры бурштынавай кіслаты (сукцынаты). У прам-сці атрымліваюць гідрыраваннем малеінавага ангідрыду. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці некат. пластмасаў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў, інсектыцыдаў і сінт. смол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНДЗІ́РАВАННЕ (ад франц. sonder выведваць, даследаваць) у медыцыне, метад даследавання і лячэння з дапамогай зондаў полых органаў, каналаў, свішчавых хадоў, гнойных поласцей і ран. Полымі зондамі праводзяць З. для апаражнення ці прамывання, узяцця змесціва (напр., страўнікавага соку), з мэтай даследавання, увядзення лек. прэпаратаў або рэнтгенакантрастных рэчываў, штучнага жыўлення хворых пасля аперацый, расшырэння звужанага прасвету. У хірургіі ўжываюць жолабападобныя зонды для праводкі рэжучага інструмента з мэтай аховы тканак ад пашкоджання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНО́К Аляксандр Міхайлавіч (н. 19.10.1949, г. Клецк Мінскай вобл.),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1972), дзе і працаваў. З 1991 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі гетэрацыклічных злучэнняў. Распрацаваў метад сінтэзу кісларод- і азотзмяшчальных гетэрацыклаў на аснове рэакцый унутрымалекулярнай цыклізацыі функцыянальна замешчаных ненасычаных і эпоксікетонаў, сінтэзаваў больш за тысячу новых гетэрацыклічных злучэнняў, многія з якіх біялагічна актыўныя (лек. прэпараты).
кветкавая расліна сям. марэнавых. Пашырана ў трапічных лясах Бразіліі, Калумбіі і Цэнтр. Амерыкі. Вырошчваюць як лек. сыравіну.
Паўхмызняк выш. да 60 см з карэнішчам, якое мае пацеркападобныя патаўшчэнні. Лісце супраціўнае. Дробныя кветкі сабраны ў паўшарападобныя галоўкі. Карэнішча мае 2—3% алкалоідаў (эмецін, цэфаэлін і інш.). Выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак (ужываюць у выглядзе экстрактаў, настояў, сіропаў). У вял. дозах выклікае рвоту [адсюль другая назва — ванітоўны (ірвотны) корань].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРА́ЦЫЯ (лац. castratio лягчанне),
штучнае выдаленне палавых залоз у жывёл і чалавека. У чалавека пры некат. хваробах палавых залоз (туберкулёз, злаякасныя пухліны) робяць хірург. К. ці выключаюць палавую функцыю гарманальным або прамянёвым метадам. У жывёл праводзяць хірург. К. з эканам. ці лек. мэтамі. Пасля яе палягчаецца групавое ўтрыманне жывёлы, яны лепш адкормліваюцца, мяса больш пажыўнае. У раслін К. — выдаленне няспелых пыльнікаў з двухполай кветкі з мэтай прадухілення самаапладнення.