сямейства вечназялёных дрэвавых або кустовых паўднёвых раслін класа аднадольных з буйным перыстым або веерападобным лісцем і мяцёлчатымі або коласападобнымі суквеццямі; даюць ядомыя плады (фінікі, арэхі, какосы), алей, цукар, віно, спірт, раслінны воск, каштоўную драўніну; некаторыя (напр. сагавая, алейная, фінікавая, какосавая) аб’ект трапічнага земляробства; многія вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАРБАЧЭ́ЎСКІ Іван Данілавіч (1860—1914),
бел. настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі ін-т (1885). Выкладаў у Далынскім нар. вучылішчы (Невельскі пав. Віцебскай губ.). У 1894—98 супрацоўнік газ. «Витебские губернские ведомости». Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. У 1912 у Рагачове выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы. Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю. Апісваў населеныя пункты на Зах. Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фауну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім пав. («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэліг. абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць бел.нар. песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896). Аўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і інш.маст. твораў.
Тв.:
О волоках великого водного пути из варяг в греки. Витебск, 1894;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т БЕЛАРУ́СКАЙ ССР (ВРКБССР),
надзвычайны вышэйшы орган сав. улады на тэр. Беларусі ў 2-й пал. 1920. Утвораны ў Мінску на базе Мінскага губ.ВРК у адпаведнасці з Дэкларацыяй аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР ад 31.7.1920. У яго ўвайшлі А.Р.Чарвякоў (старшыня), А.І.Вайнштэйн, У.М.Ігнатоўскі, В.Г.Кнорын, А.М.Крыніцкі, І.Т.Смілга. Падпарадкоўваўся Рэв.ваен. савету Зах. фронту. Друк. органы — газ.«Савецкая Беларусь», «Известия военно-революционного комитета ССРБ», «Звезда» і пав. газеты. Асн. задачы: арганізацыя сав. улады на месцах, дапамога Чырв. Арміі, падрыхтоўка склікання з’ездаў Саветаў і выбары пастаянных органаў улады. Меў камісарыяты: ваенны, унутр. спраў, земляробства, фінансаў, харчавання, працы, асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння, юстыцыі, сувязі, рабоча-сял. інспекцыі, савет нар. гаспадаркі і інш. У жн. ўлада ВРКБССР распаўсюджвалася на 21 павет Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ., у кастр. пасля заканчэння сав.-польскай вайны — толькі на 6 паветаў Мінскай губ.ВРКБССР перадаў свае паўнамоцтвы Другому Усебеларускаму з’езду Саветаў (13—17.12.1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЫ́ЛІЯ-ЛЕО́Н (Castilla-Leon),
аўтаномная вобласць у цэнтр.ч. Іспаніі. Пл. 94,2 тыс.км². Нас. 2,5 млн.чал. (1991). Уключае правінцыі: Авіла, Бургас, Леон, Паленсія, Саламанка, Сеговія, Сорыя, Вальядалід, Самора. Адм. ц. — г.Вальядалід. Найб. значныя гарады і эканам. цэнтры: Саламанка, Бургас, Леон. Займае паўн.-зах.ч. пласкагор’я Месета (выш. 800—1200 м). На ўскраінах Іберыйскія, Кантабрыйскія і Кастыльскія, або Цэнтр. Кардыльера, горы. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Найб.р. — Дуэра. Пераважае расліннасць сухіх стэпаў. У гарах участкі лясоў з хвоі, дубу, каштану, хмызнякі, лугі. Найб. развіта арашальнае земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, агародніну, тытунь. Садоўніцтва, вінаградарства, вырошчванне аліваў. Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак. Здабыча каменнага вугалю, жал. і цынкавых руд. Прам-сць: харч. (у т. л. вінаробчая), гарбарна-абутковая, металургічная, маш.-буд., металаапр., тэкст., хімічная. У г. Вальядаліду — выплаўка алюмінію і аўтамаб.з-д, вытв-сць угнаенняў. ГЭС на горных рэках. Каля г. Бургас АЭС. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПУСТЫ́ННЫЯ ЗО́НЫ,
прыродныя зоны сушы з перавагай ландшафтаў паўпустынь. Займаюць прамежкавае становішча паміж пустыннай зонай і стэпавай зонай (ва ўмераных і субтрапічных паясах), зонай пустынь і саваннавай зонай (у трапічным поясе). Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды, пераважна ў зах. прыакіянскіх і ўнутрымацерыковых сектарах. Клімат сухі кантынентальны, ападкаў 300 мм за год (у 3—6 разоў менш за выпаральнасць). Лета гарачае (сярэдняя т-ра паветра 20—25 °C, у тропіках да 30 °C), зіма ў межах зоны паўпустынь умеранага пояса Паўн. паўшар’я халодная (сярэдняя т-растудз. да -20 °C), у больш нізкіх шыротах — цёплая (0—10 °C у субтропіках, 12—20 °C у тропіках). Рэкі ў сухую пару года перасыхаюць. Глебы светла-каштанавыя, бурыя, шэра-карычневыя і шэразёмы, чырвона-бурыя, трапляюцца засоленыя глебы, участкі незамацаваных пяскоў. Расліннасць разрэджаная, з перавагай злакава-палыновых асацыяцый (у Еўропе і Азіі) і кусцікавых (на інш. мацерыках). Выкарыстоўваецца як паша, земляробства развіта на арашальных землях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНДЖА́Б, Панджаб,
правінцыя на ПнУ Пакістана, у зах. і цэнтр. частцы прыроднай і гіст. вобласці Пенджаб. Пл. 182 тыс.км². Нас. каля 80 млн.чал. (2000). Адм. і гал.эканам. цэнтр — г.Лахор. Найб. эканамічна развіты раён краіны. Аснова гаспадаркі — шматгаліновае арашальнае земляробства. На долю П. прыпадае 25% тэр. і больш за 55% насельніцтва краіны, ён дае каля 75% агульнанац. збораў пшаніцы, 40% рысу, 70% бавоўны і цукр. трыснягу, каля 50% прамысл. прадукцыі Пакістана. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 10 млн.га, з іх арашаецца больш за 8 млн.га. Асн. культуры: пшаніца, мясц. збожжавыя — грэм, баджра, джавар; рыс, кукуруза, бавоўнік, цукр. трыснёг, алейныя. Жывёлагадоўля (авечкі, козы) пераважна на Пн і ПнЗ. Здабыча бурага вугалю, сурмы, каменнай солі, нафты. Прам-сць: харч., тэкст. (баваўняная), металургічная, маш.-буд., хім., гумавая, цэментная. Саматужная вытв-сцьметал. і ганчарных вырабаў, маст. разьба па дрэве, слановай косці і інш. Транспарт чыг., аўтамаб., унутр. водны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНД,
правінцыя на ПдУ Пакістана, у бас. нізоўяў р.Інд. Мяжуе на У з Індыяй, на Пд абмываецца Інд.ак.Пл. 151,4 тыс.км², нас. каля 35,7 млн.чал. (2000), пераважна сіндхі. Адм. і гал.прамысл. цэнтр — г.Карачы. Паверхня раўнінная і нізінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 100 мм за год. Адзіная р. Інд, якая шырока выкарыстоўваецца на арашэнне. Натуральная расліннасць пустынная і паўпустынная. У С. (пераважна ў г. Карачы) засяроджана амаль палавіна прамысл. вытв-сці краіны; буйныя прамысл. цэнтры Хайдарабад і Сукур. Асн. галіны прам-сці: тэкст., харч. і харчасмакавая, хімічная. Ёсць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Шматгаліновае арашальнае земляробства ў даліне Інда. С. дае каля 50% агульнанац. збору рысу, 15% пшаніцы і цукр. трыснягу, 30% бавоўны і алейных культур, 35% джавара (від проса). Характэрна высокая таварнасць с.-г. вытворчасці. Жывёлагадоўля мае другараднае значэнне, буйн. раг. жывёла выкарыстоўваецца як цяглавая сіла. Рыбалоўства. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Знешнія сувязі марскім транспартам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЫК,
у беларусаў прылада для рыхлення глебы і загортвання ў яе насення. Выкарыстоўвалі часцей пры ляднай (падсечнай) сістэме земляробства ў лясных зонах. На Віцебшчыне, дзе доўга захоўвалася лядная сістэма, сеялі без папярэдняга ўзорвання, а С. або вершалінай (сукаваткай) адначасова рыхлілі глебу і засыпалі пасеянае насенне. С. рабілі з расколатых ці абчасаных яловых ствалоў, у якіх з аднаго боку пакідалі сукі даўжынёй 40—60 см. Колькасць ствалоў (5—10) была абумоўлена і таўшчынёй дрэўцаў, з якіх рабілі С., і ўмовамі працы. Для апрацоўкі цяжкіх глеб С. рабілі з больш тоўстых дрэўцаў з мацнейшымі сукамі. Ствалы даўжынёю каля метра прывязвалі дубовымі, лазовымі, бярозавымі віткамі да дзвюх папярочных планак, радзей прыбівалі цвікамі. Два крайнія ствалы былі на 1—1,5 м даўжэйшыя за сярэднія. Яны ўтваралі аглоблі, за якія чаплялі пастронкі. С. бытаваў на Беларусі паўсюдна, за выключэннем Гомельшчыны, да пач. 20 ст.; часам яго выкарыстоўвалі замест бараны. У некат. мясцовасцях, асабліва на Віцебшчыне, 7—10-ствольнымі С. баранавалі бульбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДАШ Аляксандр Аляксандравіч (сапр. Шэпшэль Шэпшэлевіч; 1896, Мінск — ліп. 1951),
дзярж. і прафсаюзны дзеяч Беларусі. З сак. 1917 узначальваў прафсаюз дрэваапрацоўшчыкаў у Мінску. У час герм. акупацыі чл. Мінскага падп. райкома РКП(б). У 1918—20 чл. мінскіх губкома партыі і губ.ВРК, К-та абароны Мінска, камісар Асобнага рабочага палка, старшыня Мінскага губ. савета прафсаюзаў, в.а. нар. камісара працы Літ.-Бел. ССР. З 1921 старшыня Савета, з 1924 — Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі. З 1925 на прафс. рабоце ў РСФСР. У 1931—37 кіраўнік сектара кадраў, нач. упраўлення навуч. устаноў Наркамата фінансаў СССР, з 1939 нам. упраўляючага справамі Наркамата (Мін-ва) земляробстваСССР. З 1947 нач.адм.-гасп. аддзела Галоўводгаспадаркі Мін-ва сельскай гаспадаркі СССР. Чл.ЦВКБССР у 1920—25, чл.ЦБКП(б)Б у 1921—24, ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—25. У лют.—маі 1924 чл. Часовага бел. Бюро ЦК РКП(б) і канд. у чл. яго Прэзідыума.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯНСІ́,
правінцыя на У Кітая. Пл. 1.66,6 тыс.км². Нас. 41,86 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Наньчан. Унутр.ч. займае нізінная раўніна ў бас.воз. Паянху, па ўскраінах — горныя хрыбты (Уішань, Цзюліншань, Муфушань). Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 4—10 °C, ліп. 27—30 °C, ападкаў 1400—1700 мм за год. Гал. рэкі — Янцзы і Ганьцзян. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Гал. культура — паліўны рыс (па 2 ураджаі за год). Вырошчваюць таксама пшаніцу, ячмень, батат, бабовыя, чай, цытрусавыя і тэхн. Культуры (бавоўнік, джут, рамі, тытунь, цукр. трыснёг, алейныя). Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, у т. л. буйвалаў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Здабыча вальфраму, свінцу, волава, цынку, медзі, малібдэну, марганцу, золата, урану, кам. вугалю. Прам-сць: машынабудаванне (аўтамабілі, трактары, станкі), тэкст., шкляная, фарфоравая (найб. ў Кітаі ф-ка ў г. Цзіндэчжэнь), папяровая, хім., харчовая. Найб. гарады: Наньчан, Цзіндэчжэнь, Цзюцзян, Ганьчжоў. Суднаходства па воз. Паянху, рэках Янцзы і Ганьцзян.