НО́ВІКАЎ (Аляксандр Лявонавіч) (9.9.1892, в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 26.3.1966),
бел. вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі. Д-рс.-г.н. (1962), праф. (1932). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1924). У 1932—37 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). З 1960 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лесаводстве, дэндралогіі і інтрадукцыі раслін.
Тв.:
Дрэвы і кусты паркаў і лясоў БССР. 2 выд.Мн.. 1933;
Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. 2 изд. Мн.. 1965;
Определитель хвойных деревьев и кустарников. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛАВЕ́Ц (Вячаслаў Генадзевіч) (н. 1.10.1959, г. Бійск Алтайскага краю, Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1982). З 1984 маст. рэдактар час. «Мастацтва». Працуе пераважна ў тэхніках акварэлі, пастэлі. Творам уласцівы лірызм, філас. падыход да адлюстравання рэчаіснасці, разнастайнасць выкарыстання тэхн. сродкаў і форм выяўлення ў спалучэнні з рэаліст. манерай выканання. Сярод твораў: серыі акварэляў «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1982), «Бацькаўшчына» (1984—86), «Уражанні» (1991), «Дрэвы» (1992), «Матэрыя часу», «Рэальнасць нерэальнасці», «Рух падсвядомасці» (усе 1993), «Стварэнне літары» (1994), «Геаметрыя краявіду» (1997—99). «Мроі і ўспаміны» (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТА́Н (Platanus),
род кветкавых раслін сям. платанавых. 7—10 відаў. Пашыраны ў Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і ў Еўразіі (ад Балканскага п-ва і Усх. Міжземнамор’я да Індакітая). З ант. часу культывуюць П. усходні, або чынару (P. orientalis).
Лістападныя дрэвывыш. да 50 м, дыяметр ствала да 5 м. Жывуць больш за 2 тыс. гадоў. Крона густая, шырокая, ствол прамы, калонападобны. Кара зеленавата-шэрая. Лісце буйное, доўгачаранковае, пальчаталопасцевае. Аднаполыя кветкі дробныя, у звіслых галоўчатых суквеццях. Плод — арэшак. Драўніна прыгожая, лёгкая, моцная, выкарыстоўваецца як дэкар. мэблевы матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́льгаць, ‑і, ж.
Вада, вадкасць. Дрэвы прагнулі вільгаці і спускалі, скручвалі лісце.Шамякін.І вочы.. [маці] затуманіліся, зноў укрыліся здрадніцкай вільгаццю.Лынькоў.// Сырасць. Вечарэла. З балот пацягнула цёплаю вільгаццю.Колас.Вільгаць ішла з лясоў і туманамі асядала на голую зямлю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́раснік, ‑у, м.
Густа парослыя дрэвы, кусты, травы. На абодвух берагах.. [рэчкі], раслі чаромха і крушына, пераплеценыя хмелем і калючай ажынай, а над усім гэтым зараснікам узвышаліся верхавіны старых алешын.Хомчанка.Часам там, у чаротавых зарасніках, чуўся гучны ўсплеск: жыраваў шчупак.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Пасяліўшыся, заняць. Як ніколі, мы сілай багаты цяпер, — Неўзабаве планеты Навокал заселім.Дзеружынскі.У адну сонечную, ціхую раніцу дрэвы паркаў засялілі крыклівыя гракі.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабраста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Пакрыцца валасамі, шэрсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [партызаны] страшэнна паабрасталі бародамі.Чорны.//(1і2ас.мн.неўжыв.). Абрасці якой‑н. расліннасцю з усіх бакоў. Дрэвы паабрасталі былі мохам і высыхалі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падга́лісты, ‑ая, ‑ае.
1. З доўгімі нагамі; цыбаты. [Уладзік і Андрыян Цітавіч] стаялі поруч, адзін — малады, падгалісты, з густой чарнявай чупрынай, другі — ссутулены, шыракаплечы.Марціновіч.
2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны). З-за маладога парасніку паміж рэдкіх падгалістых хваін відно было — узыходзіў вялікі месяц.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́маразкі, ‑аў; адз. прымаразак, ‑зку, м.
Лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя, восенню і вясной. Пагода стаяла сухая, з невялікімі прымаразкамі па начах.Якімовіч.Вясновыя халады і прымаразкі скончыліся.С. Александровіч.Дрэвы хапіў прымаразак: яны стаялі голыя і сумныя...Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)