Размяшчэнне валасоў, зачасаных грэбенем у якім‑н. напрамку. Піўтэрле высокі, статны. Вузкі, досыць прыемны твар, з гарбінкай нос, русявыя, з прыгожым зачосам валасы.Навуменка.
зачо́с2, ‑а, м.
Зачасанае, счасанае месца на ствале дрэва, бервяне і пад.; залысіна, пралысіна. Зрабіць зачос на бервяне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад растрапаць.
2.узнач.прым. Які растрапаўся; раскалмачаны. [Алесь] прыціснуў .. [Ганну] да сябе, ілбом прытуліўшыся да яе растрапаных валасоў.Чорны.Цяжка, з намаганнем узмахвае варона сваімі растрапанымі крыламі.В. Вольскі.У пакой убегла Галя. У цыратавым фартушку, крыху растрапаная.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк.да шчыліна; невялікая шчыліна. Грубачка стаяла беленькая, ні шчылінкі, ні драпінкі на ёй.Ермаловіч.// Пра вочы. [Багдановіч] высокі, худы, з вузенькімі шчылінкамі праніклівых вачэй, у студэнцкай тужурцы. Густы чуб непаслухмяных цёмна-русых валасоў звісаў на лоб.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tint
[tɪnt]1.
n.
1) адце́ньне n., тон -у m., афарбо́ўка f. (ко́леру)
2) даліка́тны, сьве́тлы тон
3) сро́дак для фарбава́ньня валасо́ў
2.
v.t.
падмалёўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
па́сма, ‑ы, ж.
1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж. Пасма лёну, канапель.//Спец. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы.
2. Пучок валасоў. Нэля моўчкі нахіліла галаву, пасма жаўтаватых валасоў упала на бледны лоб.Лупсякоў.Дома я застаю камлюкаватага, з сівымі пасмамі ў барадзе чалавека.Скрыган.// Пучок якога‑н. валакністага матэрыялу, шэрсці і пад. На каўняры растаў іней, і аўчына мокрымі доўгімі пасмамі ліпла да шчок.Пташнікаў.//перан. Пра што‑н., што прыняло выцягнутую прадаўгаватую форму; паласа чаго‑н. Пасма туману. □ Пасмы хмар збіраліся на небасхіле.Маўр.Пасмы святла заблудзіліся на аснежаным пляцы.Бядуля.У баку таварнай станцыі манеўровы паравоз пускаў пасмы дыму.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сурма́1
(рус. сурьма, ад перс. surma = метал)
1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал; ужываецца ў тэхніцы і медыцыне;
2) чорная фарба для валасоў, броваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.
2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца.Крапіва.
3.Зал.да камячыць, камечыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. укладваць — укласці 1 (у 3, 4 знач.).
2.Рмн.‑дак. Што‑н. складзенае або ўложанае ў пэўным парадку. Прыгожая ўкладка валасоў.
3.Рмн.‑дак. Тое, што і укладыш (у 1 знач.). [Артыкулы] цудоўна праілюстраваны сапраўды мастацкімі ўкладкамі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́лісты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі. Хвалістыя валасы. □ Прыемна адчуваць.. [Амельцы] было хвалісты шоўк чорных і бліскучых валасоў Яніны.Мурашка.Па хвалістых перакатах збажыны відаць было, што вецер падзімае немалы.Беразняк.// Бугрысты, з пагоркамі. Хвалістая мясцовасць паступова зніжаецца і пераходзіць у пойму ракі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ШЫ (Anoplura, Siphunculata),
атрад насякомых. З сям.: гематапіды (Haematopidae), калючыя вошы (Echinophthiridae), педыкуліды (Pediculidae). У сусв. фауне каля 300, на Беларусі 12 відаў. Крывасмокі, спецыфічныя паразіты млекакормячых жывёл і чалавека. Найб. вядомыя паразіты чалавека — вош плацяная (Pediculus humanus vestimenti), вош галаўная (Pediculus humanus capitis), вош лабковая, або плашчыца (Phthirus pubis), свіней — вош свіная (Haematopinus suis).
Даўж. 0,3—6 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае валаскамі, шчацінкамі, шыпамі, бялява-жаўтаватае з бурымі або чорнымі плямкамі. Галава прадаўгаватая, брушка авальнае. Вочы рэдукаваныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат колюча-сысучы з кручкамі. Ногі з учэпістымі кіпцюркамі. Раздзельнаполыя. Адкладваюць да 300 яец. Самкі спец. сакрэтам прыклейваюць яйцы (гніды) да валасоў, адзення або субстрату. Лічынкі развіваюцца праз 5—19 сут. Жывуць 32—46 сут. Пераносяць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфаў, ліхаманак, сібірскай язвы і інш. небяспечных хвароб. Знішчаюць вошай мех., тэрмічным і хім. спосабамі. Гл. таксама Педыкулёз.