Які праяўляецца ў адносінах адзін да аднаго. Узаемная дапамога. Узаемны ўплыў. Узаемнае давер’е. □ Васіль .. не вельмі паважаў лесніка. Ужо даўно ляжаў між імі чорны цень узаемнай нянавісці.Колас.Узаемная прыязнь, правераная і загартованая ў агні, стварала шчыльную баявую сям’ю.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узахлёб, прысл.
Разм. Захлёбваючыся; таропка; заўзята. Сябры віншавалі разбуджанага Руневіча, зноў віншавалі адзінаднаго, ціха, узахлёб смяяліся.Брыль.Не чакаючы далейшых пытанняў, [Мікешка] ўзахлёб пачаў расказваць, што здарылася ў воданапорпай вежы.Беразняк.Не ўмеюць часам і крытыкаваць. Крытыкуюць — на знішчэнне. Хваляць — узахлёб.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫ́ВАДАК,
птушаняты або дзіцяняты адной кладкі ці аднаго прыплоду, якія жывуць пэўны час з бацькамі. Пасля набыцця імі здольнасцей да самаст. існавання вывадак звычайна распадаецца. Памеры залежаць ад патэнцыяльнай пладавітасці віду: у вывадку птушак бывае да 25 птушанят (шэрая курапатка), у звяроў — да 20 дзіцянят; на іх істотна ўплываюць кліматычныя, кармавыя і інш. ўмовы. Часам (напр., у дзікіх гусей) некалькі вывадкаў аб’ядноўваюцца ў адзін (аб’яднаны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДА́ННЫ ШАРНІ́Р,
механізм, які забяспечвае вярчэнне двух валоў, размешчаных пад пераменным вуглом адносна адзінаднаго. Бывае жорсткі (рухомае злучэнне звёнаў) і пругкі (пругкае злучэнне); сінхронны (вярчэнне валоў з пастаяннай скорасцю) і асінхронны (нераўнамернае вярчэнне выхаднога вала). Паслядоўнае злучэнне К.ш. наз. карданнай перадачай. Выкарыстоўваецца ў прыладах (гл.Гіраскоп), станках, трансп. машынах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦЬ ПРЫ́НЦЫПАЎ МІ́РНАГА СУІСНАВА́ННЯ, панча шыла (на мове хіндзі — пяць прынцыпаў),
прынцыпы міжнародных адносін: узаемная павага тэр. цэласнасці і суверэнітэту, ненапад, неўмяшанне ва ўнутр. справы адзінаднаго, роўнасць і ўзаемныя выгады, мірнае суіснаванне. Упершыню сфармуляваны ў прэамбуле інд.-кіт. пагаднення 1954, паводле якога Індыя прызнала суверэнітэт Кітая над Тыбетам. У далейшым атрымалі развіццё ў рашэннях Бандунгскай канферэнцыі 1955. Зрабілі ўплыў на ідэалогію Недалучэння руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЛІКАВЫ КАНВЕ́ЕР, рольганг,
від канвеера для транспартавання масавых паштучных і тарных грузаў па роліках, размешчаных на невял. адлегласці адзін ад аднаго на апорнай станіне. На непрывадных Р.к. грузы прасоўваюцца ўручную або спаўзаюць пад дзеяннем сілы цяжару, на прывадных ролікі круцяцца ад бясконцага ланцуга ці стужкі або ад электрапрывода. Прывадныя Р.к. выкарыстоўваюцца ў пракатных металург. цэхах, на прадпрыемствах буд. матэрыялаў, непрывадныя — пераважна на прамысл. прадпрыемствах і складах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДРЭ́ЛІ (Sandrelli) Стэфанія (н. 5.6.1946),
італьянская актрыса. Прываблівы выгляд, абаянне маладосці прынеслі ёй поспех у фільмах «Развод па-італьянску» (1961), «Спакушаная і пакінутая» (1964). Адкрытая эратычнасць яе гераінь спалучаецца з інтэлектуальна-вытанчанай манерай выканання ў фільмах «Амаральны» (1967), «Канфарміст» (1970), «Мы так кахалі адзінаднаго» (1975), «Дваццатае стагоддзе» (1976), «Тэраса» (1979) і інш. У 1980—90-я г. здымалася пераважна ў меладрамах і дэтэктывах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
або́е, абаіх, ліч.зб.
Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое. Нічыпар хітра падміргвае цёці Каці і абое выходзяць.Крапіва.
•••
Абое рабое — пра людзей, падобных у чым‑н. адзін на аднаго, вартых адзін другога (па якіх‑н. адмоўных якасцях). [Андрэй:] — З Халустам і я не ўжыўся б. — Бо і ты такі! — ускіпела жанчына. — Абое роўныя! Абое рабое.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыжава́цца, ‑жуецца; зак.
1. Размясціцца крыж-накрыж; перасячыся. З Палескай чыгункай якраз у Гарбылях скрыжавалася другая, якая вяла з пшанічнай Украіны ў багатую лесам Беларусь.Навуменка.Угары вецце сплялося, скрыжавалася чорна-зялёным дахам.Мележ.//перан. Пераплесціся. У вачах Гэлькі скрыжаваліся радасць і страх.Сташэўскі.
2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёлу).
3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў працэсе скрыжавання (пра мовы, гаворкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
Разм.
1. Размяшчацца ў вялікай колькасці на невялікай прасторы блізка адзін ад аднаго. Потым мы абедалі на кухні, прыляпіўшыся да невялічкага століка. Чаго было так цясніцца, я не разумеў.Місько.Каля сцен вялікага «салона» цясніліся маленькія столікі.Бядуля.// Стаяць на невялікай плошчы цесна, датыкаючыся адзін да аднаго (пра мноства людзей). Ля ўвахода на ўзлётнае поле цясніцца стракаты, маляўнічы натоўп.В. Вольскі.//перан. Перапаўняць каго‑, што‑н. (пра думкі, пачуцці). Думкі цясніліся ў маёй галаве, абганяючы адна другую.Аляхновіч.І тады страх, што цясніўся ў грудзях, набыў рэальнае і канкрэтнае асэнсаванне.Кудравец.
2. Рухацца, станавіцца цясней, вызваляючы вольнае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)