пахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пахапаць. Ведаеце, доктар, я летась, якраз у гэты час, пад канец лета, ох пахватаў судакоў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашаве́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або чым.

Час ад часу, злёгку шавяліць. Малое спала і толькі губкамі пашавельвала. Лобан. Вецярок злёгку пашавельвае .. [Сцяпанаў] пасівелы чуб. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашамаце́ць, ‑шамачу, ‑шамаціш, ‑шамаціць; зак., чым.

Шамацець некаторы час. Незнаёмы паварушыўся, пашамацеў саломаю. Мележ. Косцік патрымаў адзін карабок у руцэ, пашамацеў запалкамі і паклаў назад. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчо́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым і без дап.

Час ад часу, злёгку шчоўкаць. Пашчоўкваць замком партфеля. □ Пашчоўквае метал, звіняць шклянкі, чуецца ціхі .. голас хірурга. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Апрацаваць плугам; узараць. // Зрабіць плугам. Праараць разору.

2. і без дап. Араць некаторы час. Праараць да вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правалту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; зак.

Разм. Валтузіцца некаторы час. — Як мы дамовіліся ўчора? Выехаць на луг да сонца, а правалтузіліся на гэтым двары да снедання. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правісе́ць, ‑вішу, ‑вісіш, ‑вісіць; зак.

Прабыць некаторы час у вісячым становішчы. Так да вечара і ўсю ноч правісеў пан на хвоі, пакуль дворня знайшла. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Выгабляваць усю паверхню чаго‑н.

2. Зрабіць гэблем палоску ў чым‑н.

3. і без дап. Габляваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Прамачыць клеем, памагаць клеем. Праклеіць кардон.

2. і без дап. Клеіць што‑н. некаторы час. Праклеіць цэлы дзень канверты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапілі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм.

1. Сыграць, выканаць што‑н. на смычковым музычным інструменце ці на гармоніку.

2. Пілікаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)