выкана́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які можа быць выкананы.

|| наз. выкана́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выле́чны, -ая, -ае.

Які паддаецца лячэнню.

Вылечная хвароба.

|| наз. выле́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высокапаста́ўлены, -ая, -ае.

Які займае высокае грамадскае або службовае становішча.

Высокапастаўленая асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высокатава́рны, -ая, -ае.

Які выпускае, дае вялікую колькасць таварнай прадукцыі.

Высокатаварная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́спелы, -ая, -ае.

Які добра выспеў.

В. гарбуз.

|| наз. вы́спеласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акружны́, -а́я, -о́е.

Які размешчаны вакол чаго-н.; абходны, кружны.

Акружная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраўда́льны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе апраўданне.

А. прыгавор.

А. дакумент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Гандляр, камерсант, які вядзе аптовы гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апусташа́льны, -ая, -ае.

Які робіць апусташэнне.

Апусташальныя войны.

|| наз. апусташа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апу́хлы, -ая, -ае (разм.).

Які апух.

А. твар.

|| наз. апу́хласць, -і, ж.