горад на Пн ЗША. Адм. ц. штата Індыяна. Засн. ў 1820. 752,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,3 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., гандл.-фінансавы і культ.цэнтр краіны. Прам-сць: машынабудаўнічая (вытв-сцьавіяц. і аўтамаб. рухавікоў, дэталей і вузлоў для аўтамабіляў, падшыпнікаў, станкоў, сродкаў сувязі, быт. тэле- і радыёапаратуры, кантрольна-вымяральных прылад, рознага прамысл. абсталявання), каляровая металургія, металаапрацоўка, хім.-фармацэўтычная, паліграф., харч., папяровая. Музеі. 2 ун-ты. Штогадовыя міжнар. аўтаралі «Індыянапаліс 500» (з 1911).
Засн. 31.5.1996 на 1-м з’ездзе беларусаў Іркуцкай вобл. Расіі. Кіруючы орган — рада. Аб’ядноўвае каля 150 чал.Асн. мэты: аб’яднанне беларусаў Усх. Сібіры, захаванне бел.этн. свядомасці, мовы і культ. традыцый, пашырэнне ведаў пра Беларусь. Пры т-ве працуе бел. нядзельная школа, маладзёжны клуб, дзіцячы ансамбль «Пралескі». У цэнтр.гар. б-цы Іркуцка адкрыты бел. аддзел. Т-ва праводзіць культ.-асв. работу, адзначае бел.нац. святы, юбілеі бел. пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў; выдае газ. «Маланка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я БЕРАСТАВІ́ЦА,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Вял. Бераставіца—Гродна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад г.п.Вял. Бераставіца, 49 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Бераставіца. 1340 ж., 476 двароў (1999). Сумеснае прадпрыемства «Тандэм», райаграпрамтэхніка і райсельгасхімія. Сярэдняя школа, 2 дамы культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква, касцёл. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬВА (Malva),
род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 8 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя М.: выразаная (M. excisa, нар. назва палявая ружа), кучаравая (M. crispa), лясная (M. sylvestris), нізкая (M. pusilla). Трапляюцца каля жылля, у пасевах, на пустках. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана М. штокружавая (M. alcea).
Адна-, двух- і шматгадовыя травы. Лісце суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі ў пазухах лісця, белыя, ружовыя ці пурпуровыя. Плод — зборная сямянка. Харч., кармавыя, лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДО́ЎНІК (Echinops),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 125 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — М. шарагаловы (E. sphaerocephalus). Трапляецца рэдка ў хмызняках, на аблогах, каля шашы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваныя 3 віды М.: узвышаны (E. exaltatus), шыракалісты (E. latifolius) і банатыкус (E. banaticus).
Шматгадовыя травы са стрыжнёвым коранем. Сцёблы прамастойныя, рабрыстыя, часта апушаныя. Лісце чаргаванае, надрэзанае, калючае. Шматлікія кветкі ў аднакветных кошыках, утвараюць шарападобную або падоўжаную галоўку з агульнай абгорткай. Плод — густаапушаная сямянка. Лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КЛЕНД (Auckland),
горад у Новай Зеландыі, на Паўн. в-ве. Знаходзіцца на перашыйку, які злучае п-аў Окленд з асн. часткай Паўн. в-ва. Засн. ў 1840. 910,2 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1998). Буйнейшы марскі порт у зал. Хаўракі Ціхага ак.Міжнар. аэрапорт. Асн.прамысл.цэнтр краіны (каля 1/3прамысл. прадукцыі краіны). Прам-сць: маш,буд., у т. л.трансп., с.-г., эл.-тэхн.; металаапр., хім., тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая, гал. чынам малочная і мясная. Ун-т (з 1882). Галерэя мастацтваў. Музей маарыйскага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЕНЬ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Свіслач, каля аўтадарогі Асіповічы — в. Свіслач. Цэнтр сельсавета і калект.-далявой гаспадаркі «Ліпень». За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 126 км ад Магілёва. 1000 ж., 401 двор (1999). Лясніцтва, участак Асіповіцкага лясгаса, цэх па перапрацоўцы драўніны, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі селішча банцараўскай культуры (6—8 ст.) і эпохі Кіеўскай Русі (10—13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯНЭ́ (Lyonnais),
гістарычная вобласць на ПдУ Францыі. Уключае дэпартаменты Луара і Рона. Пл. 8 тыс.км². Нас. каля 2,3 млн.чал. (1995). Гал.’ горад і прамысл.цэнтр — Ліён. Амаль уся тэрыторыя ў межах Цэнтральнага Французскага масіву, на У даліны рэк Сона і Рона. Клімат умераны, у далінах пераходны да міжземнаморскага. Ападкаў каля 1000 мм за год. Развіта прам-сць: металургічная, маш.-буд., эл.-тэхн., хім., тэкст., шкляная, харчовая. У далінах рэк вырошчваюць пшаніцу, бульбу, агародніну, фуражныя культуры. Садоўніцтва і вінаградарства. У гарах пашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, авечкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЗГІ́Н (Аляксей Андрэевіч) (1.2.1920, в. Загараддзе Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 10.1.1977),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Тамбоўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1941). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна развед.авіяц. палка лейтэнант Л. зрабіў 106 баявых вылетаў, правёў 32 паветр. баі, зняў 160 фільмаў, з якіх зманціравана 275 фотасхем і 450 фотапланшэтаў; паводле звестак яго аэрафотаразведкі на аэрадроме ў Палтаве і інш. палявых пляцоўках знішчана 320 самалётаў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНІНЕ́ЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка ў 1921—39 у Палескім ваяв. Польскай Рэспублікі. Цэнтр — г.Лунінец. У 1921 уключаў гарады Давыд-Гарадок, Столін, мястэчкі Гародна, Лахва і Кажан-Гарадок, падзяляўся на 15 гмін: Бярозаўскую, Дабраслаўскую, Заастравецкую, Кажан-Гарадоцкую, Круговіцкую, Лахвенскую, Ленінскую, Лунінскую, Пагост-Загародскую, Плотніцкую, Столінскую, Церабяжоўскую, Хатыніцкую, Хорскую, Чучавіцкую. Нас. 179 518 чал. (30.9.1921). Бярозаўская, Плотніцкая, Столінская, Церабяжоўская, Хорская гміны 6.12.1922 перададзены ў новаўтвораны Столінскі пав., Дабраслаўская і Пагост-Загародская гміны — у Пінскі пав. З 1939 павет у БССР, 15.1.1940 скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны.