1. Займацца якой‑н. работай звыш асноўнай для пабочнага, звычайна лёгкага заробку. [Жыжка:] — За эканомію гарою стаяць шафёры. Напрыпісваюць кіламетраў, а тады халтураць.Мыслівец.
2. Нядобрасумленна працаваць, неахайна выконваць якую‑н. работу. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ ўступіў у строй, дзе ж тут даб’ешся, каб усё было на выдатна. [Страмілін:] Дык ты прапануеш халтурыць?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рства, ‑а, н.
Рамяство, занятак цесляра. Пры ахвоце .. [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары.Кулакоўскі.Цесляром Івана Іванавіча зрабіла жыццё. Праз сваё цяслярства ён страціў шчасце.Гаўрылкін.От праз гэты свой сарваны жывот Іллюк і цяслярства кінуў ды пачаў са сталяркаю цацкацца.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабс-капіта́н, ‑а, м.
Да рэвалюцыі ў рускай і некаторых іншаземных арміях афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, раптам вышэй паручыка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Мікалаем], помніў усё жыццё: .. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніў!»Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штраф, ‑у, м.
Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання ў адміністрацыйным ці судовым парадку. [Тхорык:] — Налажылі на мяне штраф, тады я пад’ехаў з канём і прывёз яшчэ тры плашкі. Усё роўна плаціць.Кулакоўскі.— Дзе я вазьму грошай на штраф. Ды за што штраф, калі я купляў білет.Адамчык.// Спагнанне, пакаранне за парушэнне правіл гульні, этыкету, амаральны ўчынак і пад.
[Ням. Strafe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Навукова пастаўлены дослед. Ставіць эксперымент. □ Нядаўна вучоныя правялі эксперымент: перасялілі пяць зуброў на ўзбярэжжа Беразіны.«Маладосць».
2. Спроба ажыццявіць што‑н. якім‑н. чынам. Следчы быў задаволены сваім псіхалагічным эксперыментам — не кожнага ж можна ўзяць суровасцю, пагрозамі.Сабаленка.[Кліент:] — Усё рабілася так, быццам праводзілі эксперымент на выпрабаванне маіх не рваў.«Звязда».
[Лац. experimentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
для, прыназ. з Р.
1. Выражае аб’ектныя адносіны:
а) ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, у адносінах да якіх мае значэнне тая ці іншая з’ява, падзея і пад.
Для яго гэта лёгкая справа.
Для свайго часу гэта было дасягненнем;
б) ужыв. пры абазначэнні неадпаведнасці, несуразмернасці якой-н. з’явы, падзеі.
Ён занадта вопытны для сваіх гадоў.
Вельмі непрыдатнае адзенне для хатняй работы;
в) ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, якім што-н. робіцца, прызначаецца.
Жыць для дачкі.
2. Выражае мэтавыя адносіны, указвае на прызначэнне або мэту чаго-н.
Падручнікі для дзяцей.
Вядро для вады.
Усё для перамогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)