Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
strong
[strɔŋ]
adj.
1) ду́жы, мо́цны
a strong wind — мо́цны ве́цер
a strong man — ду́жы чалаве́к
2) магу́тны
a strong nation — мо́цны наро́д
3) цьвёрды
a strong will — цьвёрдая во́ля
4) ко́лькасьцю
We were 100 strong — Нас было́ 100 чалаве́к
5) мо́цнадзе́йны
a strong poison — мо́цнадзе́йная атру́та
6) мо́цны, канцэнтрава́ны
a strong tea — мо́цная гарба́та
a strong drink — мо́цны алькаго́льны напо́й
7) во́стры (пах, прыпра́ва)
•
- get stronger
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
thought
[Өɔt]1.
n.
1) ду́мка f.
A thought occurred to me — Мне прыйшло́ на ду́мку
2) ду́маньне n.
3) ро́здум -у m.
on second thought — разду́маўшыся
4) ува́га, ува́жлівасьць, пава́га f.
Show some thought for others — Ма́йце не́йкую крыху́ ўва́гі да і́ншых
5) ду́мка f., наме́р -у m.
His thought was to avoid controversy — Яго́ным наме́рам было́ ўні́кнуць супярэ́чнасьці
2.
v., p.t. and p.p. of think
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
грамадзя́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян (у 1 знач.) у дзяржаве. Грамадзянскі кодэкс. Грамадзянскія правы. Грамадзянскія законы./ Накіраваны на карысць грамадства; уласцівы грамадзяніну. Грамадзянскі абавязак.
2. Неваенны, цывільны. Ніхто пабочны сюды не заглядваў — грамадзянскаму насельніцтву ўвогуле было забаронена хадзіць у лес, а гітлераўцы баяліся.Няхай.
•••
Грамадзянская вайнагл. вайна.
Грамадзянская паніхідагл. паніхіда.
Грамадзянскі шлюбгл. шлюб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазо́р, ‑у, м.
1. Абход для агляду, разведкі. Камсамольская ячэйка дзве начы засаб хадзіла ў сакрэтныя дазоры, але нікога злавіць не ўдалося.Пальчэўскі.
2. Невялікая група людзей, караблёў, самалётаў, якая высылаецца для аховы і разведкі; патруль. Раптам наперадзе, дзе ішоў пярэдні дазор, прагучэла аўтаматная чарга і некалькі стрэлаў.Мележ.Трэба было дзейнічаць асцярожна, каб не натрапіць на варожы дазор або вартавых.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гайда́, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца як загад або заклік ісці куды‑н.: пойдзем, ідзі(це). — Можна было б пабыць тут і болей, каб не экзамены, — сказаў Лабановіч. — Гайда, хлопцы, у дарогу!Колас.// Ужываецца для абазначэння хуткага руху, дзеяння: паспяшаўся, паехаў, пайшоў і пад. Аканом пабачыў, што [з сялянамі] ні аб чым не дагаворышся, сеў на каня ды гайда да маёнтка.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Жыць бедна, цярпець гора. Так і гаруе бедны Сцяпан: зямлі мала, сям’я — сем ратоў, кожнага накармі.Чарнышэвіч.Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць.Прыказка.
2. Сумаваць, тужыць па чым‑н.; перажываць якое‑н. няшчасце. Пражылі [Марта з Васілём] пяць год, а дзяцей усё не было. Асабліва гаравала па гэтым Марта.Пестрак.
•••
Гора гараваць (нар.-паэт.) — перажываць гора, пакутаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Здзекавацца, насміхацца з каго‑, чаго‑н. Большасць ведала, што сыны ваююць за праўду, якую глуміў немец, за Расеюшку, за цара, а больш нічога не ведалі, а хоць і ведаў хто, дык маўчаў, бо быў на вачах старасты, урадніка і земскага.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
1.адчаго і зінф. Адвыкнуць ад чаго‑н. Колькі ні смяяліся з .. [Якавенкі] таварышы, ён усё не мог адвучыцца ад гэтага нязграбнага жэста.Мележ.Адвучылася смяяцца [Малання] за вайну, дык і цяпер яшчэ ўсё не наважыцца.Кулакоўскі.
2.Разм. Закончыць навучанне, перастаць вучыцца. Адвучылася Люба ў гімназіі. І радасна адначасна было ад гэтага і сумна.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атлёт, ‑а, М ‑лёце, м.
Разм. Быстры, рашучы, лоўкі, адчайны малады чалавек. Дзеўка яна [Ганна] не цаца была, а Ванька — атлёт. Век бы ён Ганны не ўзяў, каб на Грыбава дабро не пагнаўся.Брыль.[Мітрафан:] — Слаўны, братка, у цябе сувязны. Атлёт!Бажко.У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлёта і бадзёрага прыгажуна-мужчыну.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)