негаты́ў¹, -ты́ва, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м.
Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (плёнцы), у якім светлыя месцы атрымліваюцца цёмнымі, а цёмныя — светлымі, а таксама пласцінка (плёнка) з такім адбіткам.
Праявіць н.
|| прым. негаты́ўны, -ая, -ае.
Негатыўная плёнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
негаты́ў², -ты́ву, м. (разм.).
Адмоўны вынік якіх-н. дзеянняў, адмоўны пачатак; увогуле факты, звесткі, эмоцыі і пад. адмоўнага характару.
Ён ва ўсім бачыць толькі н.
|| прым. негаты́ўны, -ая, -ае.
Н. вынік.
Негатыўная ацэнка.
Негатыўныя эмоцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
нега́цыя, -і, ж. (спец.).
У граматыцы: слова ці марфема, якія заключаюць у сабе знач. процілегласці таму, што сцвярджаецца, напр.: не, ні; адмаўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
негацыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).
Аптовы купец, камерсант, які вёў гандаль пераважна за межамі сваёй краіны.
|| ж. негацыя́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. негацыя́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
негро́ідны, -ая, -ае.
У выразе: негроідная раса (спец.) — раса людзей з цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам і некаторымі іншымі адзнакамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
не́гры, -аў, адз. негр, -а, м.
Людзі, якія належаць да негроіднай расы.
|| ж. негрыця́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. негрыця́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
неда... прыстаўка.
Складаная прыстаўка, якая надае знач. непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напр.: недабраць, недавыканаць, недаспелы, недаразвіты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
недаацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак., каго-што.
Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго-, што-н., прызнаць чые-н. якасці.
|| незак. недаацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. недаацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
недабо́р, -у, м.
Няпоўны збор; недабраная колькасць каго-, чаго-н.
Н. пры паступленні ва ўніверсітэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
недабрая́касны, -ая, -ае.
1. Нізкай якасці; дрэнны.
Недабраякасныя тавары.
2. Тое, што і злаякасны.
|| наз. недабрая́каснасць, -і, ж.