ДЗЯГЦЯ́Р (Мота Ізраілевіч) (15.7.1909, в. Пціч Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 9.11.1939),
яўрэйскі пісьменнік. Пісаў на ідыш. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). Друкаваўся з 1930. У кнігах апавяданняў, аповесцей і нарысаў «На рыштаваннях» (1934), «Савецкая Беларусь» (1935), «Будаўнікі» (1936), «Браты» (1937), «Верныя вартавыя» (1938), «Наша зямля» (1939) адлюстраваў падзеі грамадз. вайны, сацыяліст. пераўтварэнні ў краіне. Яго творы выключна лірычныя, у іх паэтызацыя палескага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НКІ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Іпуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад Добруша, 50 км ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Злынка. 1134 ж., 380 двароў (1997). Сярэдняя школа, дапаможная спец. школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя. аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (19 ст.). Каля вёскі група археал. помнікаў Дзям’янкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРА́ЖНЯ, Дзяражанка,
рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўж. 54 км. Пл. вадазбору 312 км². Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Дзяражня Клімавіцкага ρ-на. Цячэ па паўд.-ўсх. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, месцамі забалочаная, ніжэй трапецападобная шыр. да 2 км, адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІ (Яўген Васілевіч) (н. 26.3.1929, в. Куння Пскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1963). Скончыў БПІ (1953). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах апрацоўкі і адлюстравання графічнай інфармацыі. Распрацаваў шэраг чарцёжных аўтаматаў і прынцыпы пабудовы лазерна-графічных дысплеяў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Расчет элементов лазерных сканирующих систем. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МЖАРЫЦЫ,
вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Сергуч. Цэнтр сельсавета і адм.-гасп. і навук. цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка. За 35 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Лепель, 150 км ад Віцебска. 445 ж., 172 двары (1997). Экалагічны ліцэй, муз. школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Каля вёскі 2 курганныя могільнікі 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГО́БЫЧ,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Львоўскай вобл., на р. Тысменіца (бас. Днястра), у перадгор’і Карпат. Вядомы з 11 ст. 79 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Прам-сць: нафтаперапр., горнахім., машынабуд. і металаапр., дрэваапр., харч., швейная. Турызм. Пед.ін-т, агульнатэхн. ф-т Львоўскага політэхн. ін-та. Тэатр, краязнаўчы музей. Крапасная вежа раманскага стылю (канец 13 — пач. 14 ст.), гатычны касцёл 15 ст., 2 драўляныя царквы (16, 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУПЯНЕ́Ц (Піліп Аляксеевіч) (18.10.1910, в. Воўчын Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.9.1981),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце са жн. 1944. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Гупянец вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: знішчыў 2 агнявыя пункты праціўніка; на подступах да р. Одэр агнём з кулямёта адбіў контратаку ворага; у баі за г. Бернаў (Германія) знішчыў 2 агнявыя пункты ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТКО́ЎСКІ (Павел Макаравіч) (25.1.1893, в. Забелы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1962),
бел. графік. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава ў Мінску, Варшаўскай маст. школе. Сярод твораў: партрэты У.І.Леніна (1924), Я.Купалы (1925), А.К.Сержпутоўскага (1929); «Нацюрморт», «Беларускія сяляне» (абодва 1925), «Сыты галоднага не разумее» (1929), ілюстрацыі да кніг «Першыя крокі» Я.Коласа (1925), «Працавітая дзяўчынка» А.Якімовіча (1959) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТЛЯ́НКА, Балатнянка,
рака ў Кармянскім і Рагачоўскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Дняпра. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 378 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Бярозаўка Кармянскага р-на. Цячэ па паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, супясчаная і тарфяністая, шыр. 50—100 м, у верхнім і ніжнім цячэнні забалочаная. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́ЛАЎКА,
рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярозаўка (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 133 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Забор’е, цячэ ў межах Свянцянскіх град, у нізоўі працякае праз Пятроўскае возера. Даліна трапецападобная, ніжэй воз. Пятроўскае зліваецца з далінай Бярозаўкі, шыр. 300 м — 2 км. Пойма шыр. 100—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 16 км каналізавана.