перадача радыёпраграм з дапамогай правадной лініі сувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЭЛЕКТРАМАГНІ́ТНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
форма фізічнага забруджвання навакольнага асяроддзя, пры якой значна павышаецца ўзровень эл.-магн. палёў, створаных тэхнагеннай дзейнасцю чалавека. Асн. яго крыніцы — лініі электраперадач, радыё і тэлебачанне, электрыфікаваныя трансп. лініі, электрабыт. прыборы, асобныя прамысл. прадпрыемствы. Выяўляецца мясц. і генералізаванымі геафіз. анамаліямі, парушэннямі біял. структур. Найб. адчувальныя да Э.з. нерв. і эндакрынная сістэмы арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пераключа́льнікм.тэх.Úmschalter m -s, -;
пераключа́льнік дыяпазо́наўрадыё Wéllenschalter m;
пераключа́льнік святла́аўтаÁbblendschalter m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рэпарцёр, ‑а, м.
Работнік газеты, радыё і пад., які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях. Рэпарцёры, нарысісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купку і горача абмяркоўвалі, дзе і як яны скончаць гэты дзень.Васілёнак.Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ.Лынькоў.
[Англ. reporter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБНАРО́ДАВАННЕ ЗАКО́НУ,
давядзенне закону да ўсеагульнага ведама; афіцыйнае апублікаванне закону. Ажыццяўляецца органам, які прыняў закон, або кіраўніком дзяржавы ў вызначаныя дадзеным ці спец. законам тэрміны і ўстаноўленым парадку. У Рэспубліцы Беларусь законы і інш. акты, прынятыя Вярх. Саветам, публікуюцца ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь», перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне, радыё), сродкі сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЗІЁМАЎ Уладзімір Ільіч (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25.11.1983),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Працаваў у прэсе, на Бел.радыё. У 1959—64 уласны карэспандэнт «Литературной газеты». Друкаваўся з 1943. Аўтар рамана пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакумент. аповесці пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963), нарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Аляксандр Іванавіч (30.8.1873, С.-Пецярбург — 10.10.1948),
рус. і ўкр. дырыжор. Нар.арт. Расіі (1945). Праф. (1927). З 1912 сімф. і оперны дырыжор, у т. л. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). З 1930 дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у т. л. «Турандот» Дж.Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.Вольфа-Ферары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІН Іван Ільіч (29.1.1954, хутар Раздоры Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1993),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1976). Працаваў на радыё, у выд-ве «Юнацтва», рэдакцыях газет, настаўнічаў. Друкаваўся з 1971. Зб-кі вершаў і паэм «Над вечнасцю гнязда» (1984), «Вянок надзеі» (1990), «Набытак» (1992) прасякнуты любоўю да роднага краю, клопатам пра адраджэнне роднай культуры, мовы, нац. спадчыны і самасвядомасці.