Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
try square
прыла́да для крэ́сьленьня про́стых куто́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ШАГАМЕ́Р,
1) прылада для вымярэння шагу разьбы (адлегласці паміж суседнімі аднайм. бакавымі старанамі яе профілю) або шагу цыліндрычных зубчастых колаў (адлегласці паміж аднайм. профілямі іх суседніх зубцоў).
2) Прылада ў выглядзе кішэннага гадзінніка, якая аўтаматычна адлічвае колькасць крокаў чалавека для прыблізнай ацэнкі пройдзенай ім адлегласці.
Накладны шагамер для кантролю шагу зубчастых колаў: 1 — кола, шаг якога вымяраецца; 2—4 — вымяральныя наканечнікі; 5 — двухбаковае вымяральнае прыстасаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ПАМНАЖА́ЛЬНІК,
электронная прылада для ўзмацнення (памнажэння) электронных патокаў за кошт другаснай электроннай эмісіі. Уваходзіць у склад некат. прылад (фотаэлектроннага памнажальніка, электронна-аптычнага пераўтваральніка, некат. перадавальных электронна-прамянёвых прылад і інш.) або як самаст.прылада выкарыстоўваецца для непасрэднай рэгістрацыі эл.-магн. выпрамянення або часціц.
Дыскрэтныя дынодныя сістэмы электроннага памнажальніка: 1 — жалюзійная; 2 — каробчаста-сеткавая; 3 — коўшападобная. Чырвоным колерам вылучаны дыноды, сінія стрэлкі — шлях электронаў.