1.Навука, якая займаецца вывучэннем структуры і фізічных уласцівасцей металаў і сплаваў.
2. Друкаванне з гравіраваных або траўленых металічных форм з паглыбленым рысункам (спец.).
|| прым.металаграфі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) іметалагра́фскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навуко́вы, -ая, -ае.
1.гл.навука.
2. Заснаваны на прынцыпах навукі, які адпавядае патрабаванням навукі.
Навуковая тэорыя.
Навуковае адкрыццё.
3. Заняты распрацоўкай пытанняў якой-н. навукі, арганізацыяй работы ў пэўнай галіне ведаў.
Н. супрацоўнік.
Н. ўстанова.
|| наз.навуко́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
JúraI правазна́ўства, юрыспрудэ́нцыя, наву́ка аб пра́ве; разм. юры́стыка;
~ studíeren вывуча́ць пра́ва [юрыспрудэ́нцыю]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
асірыяло́гія, ‑і, ж.
Навука аб мовах, пісьменнасці, культуры і гісторыі Асірыі і Вавілоніі, а таксама сукупнасць навук, якія вывучаюць цывілізацыі, што карысталіся клінапісам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
warfare[ˈwɔ:feə]n.
1. вайна́; вае́нныя дзе́янні;
conduct warfare ве́сці баявы́я дзе́янні;
the science of warfare вае́нная наву́ка;
nuclear warfareя́дзерная вайна́
2. канфлі́кт; барацьба́;
class warfare кла́савы канфлі́кт
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАЛІТЫ́ЧНАЯ ЭКАНО́МІЯ,
навука, якая вывучае асновы грамадскай вытв-сці, законы яе функцыянавання і развіцця, праблемы вытв-сці, размеркавання, абмену, спажывання матэрыяльных затрат на розных ступенях развіцця грамадства. Тэрмін «П.э.» ўвёў франц. эканаміст А.Манрэцьен («Трактат палітычнай эканоміі», 1615). Як самастойная навука сфарміравалася ў перыяд станаўлення капіталізму і атрымала развіццё ў працах прадстаўнікоў класічнай школы (У.Пеці, Ф.Кенэ, А.Сміт, Д.Рыкарда і інш.). У сярэдзіне 19 ст. ўзнікла марксісцкая П.э. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. склаліся аўстр., кембрыджская, матэм. і інш. школы П.э. Асн. кірункі сучаснай эканам. думкі: кейнсіянства, інстытуцыяналізм, неакласічны кірунак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВА (Людміла Іванаўна) (н. 8.2.1947, в. Паўлаўка Магілёўскага р-на),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1992). Засл. дз. культуры Беларусі (1997). Скончыла БДУ (1971). З 1971 працавала ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1995 — гал. рэдактар). З 1996 дырэктар выд-ва «Беларуская навука». Аўтар прац па праблемах тэатразнаўства, гісторыі бел. драматургіі, тэорыі і практыкі кнігавыдання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Рамантыкі пранікнёнае святло: Бел. драматургія 20—30-х гг.Мн., 1987;
Выданне малатыражнай навуковай літаратуры ў арганізацыях НАН Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт.навук. 2001. №2;
Аўтарскае права ў кантэксце выдання навуковай літаратуры // Там жа. №3.