ІСАЁНАК (Мікалай Іосіфавіч) (н. 21.3.1947, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1973). Працуе ў быт., пейзажным, партрэтным жанрах, нацюрморце. Сярод твораў: «Хлябы» (1976), «Памяці бацькі» і «У азёрным краі» (1978), «Песня аб маёй зямлі» (1979), «Адна», «Гусоўскаму прысвячаецца», «Нацюрморт з рэшатам», «Зімовы нацюрморт» (усе 1980), «Лён Беларусі», «На роднай зямлі. Памяць», «Салдаткі. Адраджэнне» (усе 1981), «Беларускі краявід» і «Касьба» (1982), «Браслаўскія прасторы» і «Восеньскія дажджы» (1984), серыя «Алеі», «Дарога да храма», «Сад мастака», «Гладышы», «Яблынька майго дзяцінства» (усе 1990-я г.), «Калядны марозік» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́рсткі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Хуткі, жвавы, быстры. Для свайго ўзросту .. [доктар] быў яшчэ даволі порсткі і рухавы.Васілевіч.Аля падхоплівае чамаданы і порсткімі крокамі накіроўваецца ў горад.Пальчэўскі.
2. Запальчывы, быстры. Па характару яны зусім розныя людзі: Мікалай Вітушка спакойны, разважлівы, далікатны, а Міхал Падабед порсткі, гарачы і крыху грубаваты.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЁХІН (Мікалай Аляксандравіч) (н. 26.10.1954, Мінск),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), свету (1979, 1981) у камандным першынстве, уладальнік Кубка Еўропы (1982), чэмпіён СССР (1981, 1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСЮ́КМікалай, бел. гравёр па шкле 18 ст. Родам з в. Налібакі (Стаўбцоўскі р-н). У 1766 гал. рысавальшчык Налібоцкай шкляной мануфактуры Радзівілаў. Гравіраваў кубкі, кілішкі, бакалы, кварты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зірка́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З вострым зрокам; зоркі. Што з таго, што дзед Мікалай — такі зіркасты і дасціпны — заўважыў... Пагаманілі і толькі.Якімовіч.
2. З вялікімі вачамі; вірлавокі. А вочы чаго варты: зіркастыя, стальныя, бязлітасныя.. Дзіва што шчупакі без жалю знішчаюць не толькі іншую рыбу, але і сваіх родных дзетак!Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
братэ́рскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і братні (у 2 знач.), брацкі (у 2 знач.). Але ёсць у вас [братоў] край, Ёсць радзіма на свеце, Дзе чакаюць вас маткі і дом, Дзе вы знойдзеце ласку Братэрскую ў сэрцах, хлеб і песню за кожным сталом.Танк.Мікалай быў хлопцам, які выклікаў у.. [Маі] братэрскія пачуцці.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Закончыць малацьбу, абмалаціць усё. Мікалай Гаркун бліснуў вачамі і прагугнявіў: — Хлеб у свірне лічаць. Пакуль памалоцяць яго, дык мышы палову ператочаць.Гроднеў.
2. і без дап. Малаціць некаторы час. [Параска:] — Жаночкі, то вы ж не баўцеся. Падаіце кароў, павячэрайце ды падбяжыце на ток, памалоцім яшчэ трошкі...Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісцяў і сцябла якой атрымліваюць тытунь. — Палікарпаўна! — звярнуўся .. [Захар Іванавіч] да звеннявой па махорцы ў брыгадзе Варывончыка, ужо даволі пажылой жанчыны.Кулакоўскі.
2. Тытунь ніжэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла гэтай расліны. Мікалай дастаў з кішэні пачак махоркі і пачаў круціць папяросу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІСА́НІН (Мікалай Мікітавіч) (22.4.1904, Масква — 1990),
савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1970). Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1974). Скончыў Ленінградскі караблебудаўнічы ін-т (1935). Асн.навук. працы па суднабудаванні. Дзярж. прэмія СССР 1942, Ленінская прэмія 1959.