вёска ў Глускім р-не Магілёўскайвобл., на р. Пціч, каля аўтадарогі Бабруйск—Слуцк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на Пн ад г.п. Глуск, 150 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Старыя Дарогі. 713 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛІ́,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскайвобл., на р. Беліца, каля аўтадарогі Бабруйск—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, каля чыг. ст. Цялуша. 833 ж., 330 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎЧЫНА,
вадасховішча ў Дрыбінскім р-не Магілёўскайвобл., каля в. Кароўчына. Створана на р. Касінка ў 1981. Пл. 0,47 км², даўж. 2,5 км, найб.
шыр. 300 м, найб.глыб. 8,6 м, аб’ём вады 1,42 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ТАЎ (Раман Цімафеевіч) (н. 1.1.1923, в. Рэкта Слаўгарадскага р-на Магілёўскайвобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Мінскі фінансавы тэхнікум (1956). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1943 у 10-й Журавіцкай партыз. брыгадзе, з кастр. 1943 на фронце. Разведчык радавы К. вызначыўся ў маі —ліп. 1944 і сак. 1945 у баях на тэр. Украіны, Польшчы і Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у межах г. Крычаў Магілёўскайвобл. Створана ў 1977 на месцы выпрацаванага кар’ера, які быў затоплены грунтавымі водамі. Пл. 0,4 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. каля 25 м, аб’ём вады 6 млн.м³. Лішак вады з К.в. скідваецца ў р. Сож па трубаправодзе даўж. 2 км. Выкарыстоўваецца для рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКУЦІ́,
вёска ў Заходскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл., на шашы Магілёў—Орша. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Шклоў, 26 км ад Магілёва. 208 ж. 94 двары (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам. Помнік архітэктуры — паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДСКІ Рыгор Мікітавіч, бел. іканапісец 18 ст., майстар насценнай размалёўкі. З сялян в. Папова Гара Магілёўскайгуб. (цяпер г.п. Красная Гара Бранскай вобл., Расія). Размалёўваў цэрквы, пісаў абразы для іканастаса царквы ў в. Папова Гара («Спас Уседзяржыцель» і інш.). У 1783 стварыў іканастас Ільінскай царквы ў в. Журавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. (знішчаны ў 1841).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЙМАРК (Лайзер Бенцыянавіч) (26.9.1912, г. Горкі Магілёўскайвобл. — 13.2.1994),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1982). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1934). У 1949—92 у БСГА. Навук. працы па агратэхніцы вырошчвання зернебабовых культур.
Тв.:
Интенсивные технологии возделывания зерновых и зернобобовых культур в условиях БССР: Сб. науч. тр. Горки, 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ (Іван Стафанавіч) (крас. 1926, г. Клімавічы Магілёўскайвобл. — 11.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1946).
Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Калінінскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі маёр Н. зрабіў 135 баявых вылетаў, у т. л. ў 109 вядучым груп; загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАНАВІЧЫ,
вёска ў Чырвонаслабодскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдУ ад горада і 22 км ад чыг. ст. Быхаў, 50 км ад Магілёва. 497 ж., 212 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.