Шануй людзей, то і людзі цябе пашануюць (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
mistrustful[ˌmɪsˈtrʌstfəl]adj.(of) недаве́рлівы;
She had always been mistrustful of strangers. Яна заўсёды была недаверлівай да незнаёмых людзей.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
file3[faɪl]n. рад, шарэ́нга, кало́на (людзей)
♦
in single file адзі́н за адны́м, адзі́н за другі́м, гу́жам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Pied Piper[ˌpaɪdˈpaɪpə]n. чалаве́к, які́ можа ўгавары́ць і́ншых людзе́й пайсці́ за ім або́ рабі́ць што-н. ра́зам; лі́дар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лу́чнасць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і яднанне. Братняя лучнасць людзей працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серало́гія, ‑і, ж.
Спец. Вучэнне аб уласцівасцях сывараткі крыві жывёл і людзей.
[Ад лац. serum — сываратка і грэч. logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАВІЛО́НСКАЕ СТОЎПАТВАРЭ́ННЕ,
біблейскі міф пра спробу людзей пабудаваць пасля сусветнага патопу ў зямлі Сенаар (Месапатамія) горад і вежу да нябёс (гл.Вавілон, Вавілонская вежа). Разгневаны дзёрзкасцю людзей, Бог, паводле Бібліі, «змяшаў іх мовы» так, што тыя перасталі разумець адзін аднаго, і «рассеяў іх па ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад». Недабудаваны горад назвалі Вавілон. У пераносным значэнні Вавілонскае стоўпатварэнне — мітусня, поўны беспарадак.
Да арт. Вавілонскае стоўпатварэнне. Вавілонская вежа. Мастак П.Брэйгель Старэйшы. 1563.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫЯ ЗЕ́МЛІ (абеленыя, абельныя),
землі феадалаў у Рус. дзяржаве 16—17 ст., насельніцтва якіх вызвалялася ад дзярж. падаткаў і павіннасцяў.
Белыя землі лічыліся асабістыя панскія ўгоддзі і землі памешчыкаў, якія неслі вайск. службу. У гарадах двары феадалаў і служылых людзей былі аб’яднаны ў «белыя слабоды», прывілеяванае становішча якіх выклікала незадаволенасць насельніцтва пасадаў. Пасля Маскоўскага паўстання 1648 паводле Саборнага ўлажэння 1649 «белыя слабоды» ўключаны ў пасады, а іх насельніцтва прыраўнавана ў правах да пасадскіх людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЦЕ́ШНЫЯ» ВО́ЙСКІ,
ваенныя атрады з маладых людзей і дзяцей (дваровых, конюхаў, добраахвотнікаў-дваран), створаныя для «забаў» царэвіча Пятра (будучы рас. імператар Пётр I). У 1685 пабудавана спец. крэпасць — Пацешны гарадок. З 1686 у «П.в.» залічвалі і сталых людзей. У 1687 (па інш. звестках у пач. 1690-х г.) з «П.в.» сфарміраваны Праабражэнскі і Сямёнаўскі палкі, якія пазней сталі асновай рас. рэгулярнай арміі, у прыватнасці яе гвардыі, і апорай Пятра I у час дварцовага перавароту 1689.