помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1784 у в. Бездзеж (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) на фундаменце царквы 1-й пал. 17 ст. Мае рысы стылю барока. Прамавугольны ў плане асн. і алтарны зрубы аб’яднаны 2-схільным дахам з вальмай над алтаром і трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў. Гал. фасад завершаны трохвугольным зрубам, які спалучаецца з паўвальмай, і 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі купалкамі. Інтэр’ер зальны, з 4 слупамі ў сярэдзіне, над уваходам — хоры; захаваліся абразы 17—18 ст. Перад царквой — брама-званіца, накрытая 2-схільным дахам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
барэлье́ф, ‑а, м.
Від скульптуры, выкананай на паверхні каменя, дрэва, металу і пад., якая выступае над паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае. На цокалі манумента — барэльеф з адлюстраваннем асобных эпізодаў гераічнай абароны крэпасці.«Звязда».
[Фр. bas-relief.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дах, ‑у, м.
1. Верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад дажджу, ветру і пад. Злева, пры канцы вёскі, стаяў дом валаснога праўлення з двума высокімі чырвонымі комінамі над пачарнелым дахам.Колас.На ўзгорку стаяў бела-ружовы двухпавярховы будынак з вясёлым чарапічным дахам.Васілевіч.
2. Пра дом, жыллё, прытулак. Хлапец гадаваўся пры старой жанчыне, але меў свой дах над галавой.Самуйлёнак.
•••
Пад адным дахам — у адным доме, у адной кватэры з кім‑н.
[Ням. Dach.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зені́т
[фр. zénith, ад ар. samt (urrás) = літар. дарога (над галавой)]
1) астр. найвышэйшы ўяўны пункт нябеснай сферы, які знаходзіцца над галавой наглядальніка (напр. сонца ў зеніце);
2) перан. вышэйшая ступень, вяршыня развіцця чаго-н. (напр.з. славы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.). // Паволі цягнуцца, сцелючыся над зямлёй. Туман валокся над лагчынамі.Чорны.З захаду валакліся калматыя сіваватыя хмары.Сабаленка.
2.Разм. Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся. След у след валокся воўк.Лужанін.Недзе ззаду, цяжка дыхаючы, кашляючы, валокся незнаёмец.Лупсякоў.За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страказа́, ‑ы́; мн. страко́зы (зліч.2,3,4 страказы́), страко́з; ж.
1. Драпежнае насякомае з доўгім брушкам і дзвюма парамі празрыстых сеткаватых крылаў. Над сітняком трымцяць стракозы — то цёмна-сінія, то празрыстыя, як слюда, самалёцікі.Брыль.Сіняя страказа, што сядзела на гарлачыку, успырхнула, павісла над вадой.Хомчанка.
2.перан.Разм. Вясёлая, жывая, непаседлівая дзяўчынка, дзяўчына. [Смірніцкі:] — Не маглі зрабіць так, каб гэтая страказа пачакала. Паспела б.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРАЖЫ́РАВАННЕ (ад франц. barrage загарода),
палёт самалётаў знішчальнай авіяцыі над вызначаным раёнам з мэтай перахоплівання і знішчэння сродкаў паветр. нападу праціўніка. З 1960-х г. выкарыстоўваецца тэрмін «дзяжурства ў паветры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адпява́нне, ‑я, н.
Царкоўны абрад, які выконваецца над нябожчыкам перад пахаваннем. А бацюшка параіў з’ездзіць у другі прыход, калі [Андрэй] хоча, каб хлопчык з адпяваннем быў пахаваны.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альбатро́с, ‑а, м.
Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос.Гамолка.
[Фр. albatros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ула́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы ўласніку (у 2 знач.). Уласніцкая псіхалогія. □ Пафас аповесці — у неадольнасці новага, яго перамове над уласніцкай філасофіяй, эгаістычнай мараллю.«Полымя».// Звязаны з прыватнаю ўласнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)