Пакалечыў сабе нагу Урбан, але не кульгае з-за гэтага Раман.
Повредил себе ногу Урбан, но не хромает из-за этого Роман.
бел. Чужая болька не баліць. Што дразду па чужому гнязду. На чужой шкуры і вала спёк бы, а на сваёй ‒ і камара не заб’е.
рус. За чужою щекою зуб не болит. Чужая болячка в боку не сидит. По чужой шкуре не больно. Чужое горе не болит. Чужая слеза ‒ вода/что с гуся вода. Чужая беда ‒ людям смех.
фр. Mal d’autrui n’est que songe (Чужая беда ‒ только сон).
англ. He jests at scars that never felt a wound (Указывает на шрамы тот, у кого не было ран).
нем. Fremder Schmerz geht nicht ans Herz (Чужая боль не доходит до сердца).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
гу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Пан курыў, седзячы ў круглым крэсле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад.Галавач.На хвалях гушкаецца мяч.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авансцэ́на, ‑ы, ж.
Пярэдняя, адкрытая частка тэатральнай сцэны, крыху высунутая ў глядзельную залу. У змроку авансцэны Прагучаў акторскі голас.Глебка.Трыбуна стаяла з процілеглага ад Івана Паўлавіча боку і была крыху ссунута на авансцэну.Місько.
[Фр. avant-scène.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пачаць моцна гайдацца (гойдацца), хістацца збоку ў бок або ўніз і ўверх. Лодка разгойдалас’я. □ У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы, Разгайдалася хмурынак бель.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разры́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разрыць.
2.узнач.прым. Раскіданы, развернуты рыццём. Праз колькі хвілін выбраўся на сцежку, абышоў па арэшніку разрыты бераг і наблізіўся да ракі з другога боку.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаць моцна ківацца збоку ў бок або ўверх і ўніз. Вяха расківалася на ветры.
2.(1і2ас.неўжыв.). Стаць слабым, хісткім ад ківання. Зуб расківаўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цало́к, ‑лка, м.
Разм. Чалавек, які метка страляе. Сцяпан агледзеў ваўка з аднаго боку, перавярнуў на другі, адшукаў, куды трапілі шраціны, і пахваліў сына: — Цалок ты ў мяне добры. Увесь набой засадзіў у галаву.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТУРАЎЛЯ́НСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16 ст. ў сутоку рэк Зах. Дзвіна і Тураўлянка (Полацкі р-н Віцебскай вобл.). Пабудаваны ў 1563 паводле загаду Івана IV Грознага з каменю і дрэва. Квадратны ў плане замак меў 4 вуглавыя вежы і пятую вежу-браму збоку Тураўлянкі, цераз якую быў перакінуты драўляны мост на палях. Вежы збоку Тураўлянкі былі чацверыковыя, крытыя ў 2 схілы, збокуЗах. Дзвіны — гранёныя або круглыя, з шатровым крыццём. Вежы мелі 3 баявыя ярусы: сярэдні з амбразурамі для гармат, ніжні і верхні з байніцамі для ручной агнястрэльнай зброі. Вуглавыя вежы стаялі на высокіх паўкруглых падмурках, сцены якіх былі прарэзаны круглымі байніцамі. Драўляная забудова замка была шчыльная. Сярод прамавугольных у плане жылых дамоў, накрытых 2-схільнымі дахамі, вылучаліся 2 збудаванні з купальнымі завяршэннямі, якія, верагодна, мелі культавае значэнне. 4.9.1579 да замка падышоў атрад войска ВКЛ пад камандаваннем кн. К.Лукомскага. Рускія спешна пакінулі Т.з. без бою. Заняўшы замак, Лукомскі загадаў страляць з усіх гармат. У выніку ўзнік пажар, які знішчыў замак. У 1579 С.Пахалавіцкі выканаў малюнак Т.з., паводле якога пазней зроблена гравюра.
Ю.А.Якімовіч.
Тураўлянскі замак. Гравюра Д.Б.Кавалеры 1580 паводле малюнка С.Пахалавіцкага 1579.
з аднаго́бо́ку ву́ліцы стая́ла ха́та, а з друго́га — ро́зныя і́ншыя буды́нкі — на одно́й стороне́у́лицы стоя́ла изба́, а на друго́й — ра́зные строе́ния (постро́йки)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)