газанафтавае радовішча ў паўд.-зах. частцы Персідскага зал., у тэр. водах Саудаўскай Аравіі і зоны, падзеленай паміж Саудаўскай Аравіяй і Кувейтам; самае вял. марское газанафтавае радовішча ў свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1951, распрацоўваецца з 1957. Пач.прамысл.запасы нафты 3,45 млрд.т, газу 3,27 млрд.м³. Паклады нафты ў пародах мелавога ўзросту на глыб. 1500—3360 м. Паклады газу ў вапняках палеагенавага (эацэнавага) узросту на глыб. 600—900 м. Шчыльн. нафты 0,87—0,89 г/см³, мае серу (2—3%). Цэнтр здабычы — нас. пункт Сафанія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБІ́Н,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., за 1,5 км на ПнУ ад в. Скабін. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Жвірова-пясчаны матэрыял шаравата-жаўтаваты, з бурымі плямамі ажалязнення, месцамі гліністы, з праслоямі пяску; кандыцыйнага жвіру (буйней за 5 мм) 27,7%, ёсць уключэнні буйной галькі і дробных валуноў. Пясок у сумесі розназярністы, палевашпатава-кварцавы. Разведаныя запасы 45,9 млн.м³, перспектыўныя 1,2 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—29,4 м, ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,2—10 м. Жвірова-пясчаны матэрыял прыдатны на выраб бетону, у дарожным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., каля в. Слабада. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Жвірова-пясчаны матэрыял шаравата-жоўты, з лінзамі і гнёздамі ажалязнення, месцамі гліністы, з праслоямі супеску і пяску, кандыцыйнага жвіру (буйнейшага за 5 мм) 24,3%, трапляюцца галька і валуны. Пясок у сумесі розназярністы, палевашпатава-кварцавы. Разведаныя запасы 31,9 млн.м³, перспектыўныя 122,3 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—33,5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,1—8,2 м. Жвірова-пясчаны матэрыял прыдатны на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ВАНСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ У Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Славань. Адкрыта ў 1983. Распрацоўваецца з 1985. Паклады нафты пл. 2,4 км² прымеркаваны да міжсалявых дэвонскіх адкладаў (задонска-ялецкі гарызонт) на Пн Прыпяцкага прагіну, у Рэчыцка-Вішанскай зоне падняццяў, каля Сасноўскага, Паўд.-Сасноўскага і Зах.-Славанскага радовішчаў нафты. Нафтаносны пласт залягае на глыб. 3540—4000 м. Калектар трэшчынна-кавернава-поравы Дэгазаваная нафта лёгкая, шчыльн. 850—862 кг/м³, маласярністая (0,21—0,36%), парафіністая (3,8—5,4%), маласмалістая (4—8,9%). Геал.запасы нафты 6,7 млн.т, здабыта 151 тыс.т (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
supply1[səˈplaɪ]n.
1. забеспячэ́нне; даста́ўка, паста́ўка;
the water sypply водазабеспячэ́нне;
the supply of provisions паста́ўка праду́ктаў
2.часта pl.supplies запа́с; прыпа́сы;
a good supply of literature до́бры вы́бар літарату́ры;
food suppliesзапа́сы харчо́ў;
labour supplies працо́ўныя рэзе́рвы;
office supplies канцыля́рскія тава́ры
♦
be in short supply быць дэфіцы́тным
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wyczerpać się
wyczerpa|ć się
зак.
1. вычарпацца;
zapasy się ~ły — запасы вычарпаліся;
cierpliwość się ~ła — цярплівасць скончылася;
2. знясілець, змардавацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
dump
[dʌmp]1.
v.
1) скіда́ць у ку́чу, зва́льваць
2) выкіда́ць, адкіда́ць
2.
n.
1) зва́лка f.
garbage dump — сьме́тнік
2) запа́сы амуні́цыі; вае́нны склад
3) Sl. занядба́ны, бру́дны дом; дзіра́f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАФТАЗДАБЫЎНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
спецыялізаваная галіна прамысловасці, якая ўключае разведку, здабычу нафты і спадарожных ёй газаў, пач. падрыхтоўку нафты для яе транспарціроўкі і перапрацоўкі. Н.п. Беларусі грунтуецца на радовішчах у Гомельскай вобл.Прамысл. распрацоўка першага на Беларусі радовішча нафты пачалася ў 1965 (за год здабыта 39 тыс.т). У 1966—70 уведзены ў эксплуатацыю Асташкавіцкае, Вішанскае і Давыдаўскае радовішчы (усе Светлагорскі р-н). Да канца 1970-х г. разведаны 18 радовішчаў. Нафта ў іх залягае ў сярэдніх і малых радовішчах пл. ад 50 км² да 1—2 км². Дэбіт свідравін невялікі, асн. спосаб здабычы — помпавы. Эфектыўнасць нафтаздабычы абумоўлена высокай якасцю нафты, дастатковай гасп. асвоенасцю тэрыторыі. З усіх радовішчаў (іх больш за 30) па нафтаправодах нафта ідзе да Рэчыцкага і Асташкавіцкага, дзе праходзіць прамысл. падрыхтоўку (абязводжванне, абяссольванне, сепарацыя), потым падаецца ў нафтаправод «Дружба» і на нафтаперапрацоўчыя з-ды. За 1965—90 здабыта каля 90 млн.т нафты. У 1998 здабыта 1830 тыс.т (уключаючы газавы кандэнсат). Здабытай нафты для патрэб Беларусі не хапае, таму яна завозіцца з Расіі.
Сусв. запасы нафты складаюць больш за 130 млрд.т. Найб.запасы яе знаходзяцца ў Саудаўскай Аравіі, Кувейце, Расіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Іраку, Іране, дзе адпаведна сканцэнтравана значная частка Н.п. У Н.п. краін Блізкага, Сярэдняга і Далёкага Усходу, Лац. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі пануюць манаполіі ЗША і Вялікабрытаніі, на долю якіх прыпадае больш як палавіна здабычы і перапрацоўкі нафты.
Да арт.Нафтаздабыўная прамысловасць. Нафтапромысел у Рэчыцкім раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шчыто́к, ‑тка, м.
1.Памянш.-ласк.да шчыт; невялікі шчыт (у 2, 3 і 4 знач.). Насунуўшы на вочы шчыток, працуе электразваршчык.Дадзіёмаў.І што ні двор — пад паветкай і пад сценамі пад самы шчыток — вялікія запасы сухіх дроў.Машара.Галя падскочыла да шчытка, паціснула кнопку.Грахоўскі.
2. У спорце — прыстасаванне, якое ахоўвае асобныя ўчасткі цела іграка ад удараў.
3. У заалогіі — цвёрдая пласцінка ля асновы крыл жука.
4. У батаніцы — суквецце, у якім усе кветкі, размешчаны на адной плоскасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cellar
[ˈselər]1.
n.
1) склеп -у m.
а) для гаро́дніны, дро́ваў
б) вінны́ склеп
an abundant cellar — бага́тыя запа́сы віна́
2) падва́л -у m., сутарэ́ньне n.
2.
v.
склада́ць, хава́ць у склеп
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)