1. wírksam, effektív, sofórt wírksam (меры, дзеянніі г. д.);
2.éinsatzbereit, Éinsatz-;
аператы́ўная гру́паÉinsatzgruppe f -, -n;
3.вайск. Operatións-; operatív;
аператы́ўны аддзе́л Operatiónsabteilung f -, -en;
аператы́ўная зво́дка Kríegsbericht m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
антра́кт
(фр. entracte, ад entre = паміж + acte = дзеянне)
1) кароткі перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта;
2) перан. перапынак у якім-н.дзеянні, працэсе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
самнамбулі́зм
(фр. somnambulisme, ад лац. somnus = сон + ambulare = хадзіць)
разлад свядомасці, калі чалавек у стане сну аўтаматычна выконвае звычайныя дзеянні (ходзіць, перакладвае рэчы і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кумуля́цыя
(лац. cumulatio = памнажэнне, награмаджэнне)
1) накапленне ў арганізме лекавых рэчываў у сувязі з працяглым іх ужываннем;
2) канцэнтрацыя энергіі выбуху ў пэўным напрамку, напр. пры дзеянні кумулятыўнага снарада.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
імпульсі́ўны
(п.-лац. impulsivus = пабуджальны)
1) які мае адносіны да імпульсу, выкліканы ўнутраным пабуджэннем (напр. і-ыя дзеянні дзяцей);
2) схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (напр. і. чалавек).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пахо́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Перамяшчэнне войск або флоту з якой-н. мэтай.
Полк выступіў у п.
2. Ваенныя дзеянні супраць каго-н.
Крыжовыя паходы.
3. Арганізаванае падарожжа ці далёкая прагулка, а таксама наогул сумесны рух групы асоб з пэўнымі мэтамі, заданнямі.
Турысцкі п.
П. па месцах баявой славы.
4. Арганізаванае або загадзя намечанае наведванне чаго-н.
Калектыўны п. у кіно.
|| прым.пахо́дны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Ісці паходным маршам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай.
Р. карысных выкапняў.
2.Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае.
У разведку пайшлі дабравольцы.
Паветраная р.
3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку.
Камандзір разведкі.
4. Здабыванне звестак аб эканамічным, палітычным становішчы іншых дзяржаў, іх ваенным патэнцыяле; арганізацыя, група асоб, занятая здабываннем такіх звестак.
|| прым.разве́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Апру́дзіцца ’цяжка захварэць, акалець’ (Касп.), рус.арх.опру́дить ’пазбавіць жыцця (безасаб.)’; прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’; арл., прудиться ’грэцца каля агню і абіраць насякомых’, укр.прудити(ся) ’выганяць, давіць насякомых з адзення’. Толькі першае рускае значэнне супадае з беларускім; іншыя, магчыма, абазначаюць дзеянні, звязаныя з хваробай, старэннем, яны, напэўна, звязаны этымалагічна з прудить(ся) ’хутка цячы’ < ’гнаць’, што вынікла з прудить ’рабіць запруду’; параўн., аднак, пудзіць. Калі б не арханг.опрудить, магчыма, трэба было б параўнаць беларускае слова з літ.aprūdýti ржавець’. Параўн. яшчэ апрындзіцца. Гл. апруда2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарнізо́н, ‑а, м.
Воінскія часці, размешчаныя ў якім‑н. населеным пункце, крэпасці. Рашучыя дзеянні брэсцкага гарнізона зрабілі настолькі моцнае ўражанне на фашысцкіх ваяк, што яны ўсю ноч чакалі наступлення з боку гарнізона крэпасці.«Беларусь».// Умацаваны населены пункт, крэпасць, дзе размяшчаюцца гэтыя воінскія часці. Партызаны дзень і ноч вялі баі, выкурваючы гітлераўцаў з гарнізону.Шахавец.
[Фр. garnison.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца; зак.
1. Адчуць сорам за свае паводзіны, дзеянні. [Анісім:] — Пасаромелася б людзей. Адна ў калгасе засталася такой [непісьменнай].Гурскі.
2.зінф. Праявіць сарамлівасць у чым‑н., не адважыцца зрабіць што‑н. Увечары... [Кастусь] пасаромеўся ісці да Ракіцкіх, а Скобаліха не прыйшла.Прокша.— Рукі яе не пацалаваў. Гэта мая цемната, прастата вясковая. Пасаромеўся.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)