Бел. фалькларыстыка як самастойная навука пра вусна-паэт., музычную, харэаграфічную, тэатральную нар. творчасць пачала фарміравацца ў пач. 19 ст. і склалася ў 20 ст. Першыя пісьмовыя ўпамінанні пра нар.-паэт. творы трапляюцца ў «словах» Кірылы Тураўскага (12 ст.), летапісах і хроніках 14—16 ст., дзелавых дакументах (лісты Ф.Кміты-Чарнабыльскага, 1573—74; апісанні бел. сямейных абрадаў і ўзоры пахавальнага галашэння ў кн. «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў...» Я.Ласіцкага, 1582, і інш.). У 1618 С.Рысінскі апублікаваў (у Любчы, на лац. мове разам з польскімі) бел. прыказкі, запісаныя на Полаччыне і Віцебшчыне. 15 бел. песень трапілі ў рукапісны спеўнік 1733 (апубл. ў 1970 А.Макмілінам і Ц.Дрэйгам у «Оксфардскіх славянскіх запісках», т. 3). Бел. купальскую песню з апісаннем абраду змясціў А.Меер у «Апісанні Крычаўскага графства» (1786, апубл. ў 1901). У 1816—17 Віленскі універсітэт распрацаваў інструкцыю па зборы фалькл.-этнагр. матэрыялаў. Паводле яе М.Чарноўская ў 1817 апублікавала працу «Рэшткі славянскай міфалогіі, якія захаваліся ў звычаях вясковага люду на Беларусі (Магілёўская губ.)». Адзін з першых збіральнікаў і даследчыкаў бел., рус., укр. і польскага фальклору З.Даленга-Хадакоўскі распрацаваў праграму комплекснага вывучэння культуры славян, сабраў каля 3 тыс. песень (не надрукаваны). У 1837—46 Я.Чачот выдаў у Вільні 6 зборнікаў бел.нар. песень (каля 1 тыс. тэкстаў на польскай і часткова бел. мовах). Кніга 6-я пад назвай «Вясковыя песенькі з-пад Нёмана і Дзвіны» (1846) — першае асобнае выданне арыгінальных бел. песень. Багаты фалькл.-этнагр. матэрыял змясцілі А.Рыпінскі ў кн. «Беларусь» (1840) і Я.Тышкевіч у «Апісанні Барысаўскага павета» (1847). У 1-й пал. 19 ст.бел. фальклор збіралі і вывучалі Я.Баршчэўскі, К.Вуйціцкі, Л.Галамбёўскі, Т.Зан, Р.Зянькевіч, А.Кіркор, А.Міцкевіч, Р.Падбярэскі, У.Сыракомля і інш. Фалькларыстычныя працы гэтага перыяду каштоўныя фактычным матэрыялам і вял. колькасцю запісаў вусна-паэт. твораў. Аднак большая частка запісаў перакладалася на польскую або рус. мовы, перапрацоўвалася, публікавалася недакладна. Збіральніцкая дзейнасць адыграла важную ролю ў выпрацоўцы прынцыпаў і методыкі збору нар. твораў, іх публікацыі і вывучэнні.
У 2-й пал. 19 ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для станаўлення і развіцця фалькларыстыкі як самастойнай філал. навукі. Пашырылася збіральніцкая дзейнасць, з’явіліся вял. па колькасці твораў зборнікі, запісы сталі больш дакладнымі. Выйшлі «Народныя песенькі пінскага люду» Р.Зянькевіча (1851), «Беларускія прыказкі» П.Шпілеўскага і «Народныя беларускія песні» Е.Паўлоўскай (абедзве 1853), «Віленская губерня» А.Карава (1861), «Смаленская губерня» М.Цэбрыкава (1862), «Гродзенская губерня» П.Баброўскага (1863), «Беларускія вясельныя абрады і песні ў параўнанні з велікарускімі» А.Занкевіча (1897) і інш. У зб. «Народныя рускія казкі» (1855—64) А.Афанасьеў змясціў 20 бел. казак. Фалькларыстычная дзейнасць актывізавалася са стварэннем у Вільні ў 1867 Паўн.-Зах. аддзела Пецярбургскага Рус. геаграфічнага т-ва. У «Запісках Рускага геаграфічнага таварыства па Аддзяленні этнаграфіі» надрукаваны зб. «Беларускія песні» І.Насовіча і «Беларускія народныя песні» П.Шэйна (абодва 1873).
У фалькларыстыцы 2-й пал. 19 ст. існавалі гістарычная, міфалагічная і міграцыйная тэорыі. Прыхільнікі міфалагічнай школы (А.Багдановіч, Ф.Буслаеў, М.Доўнар-Запольскі, А.Кіркор, Я.Ляцкі, М.Нікіфароўскі, Е.Раманаў, П.Шпілеўскі, П.Шэйн і інш.) лічылі найважнейшымі ў фальклоры стараж. творы, спрыялі актывізацыі збірання і вывучэння нар.-паэт. творчасці. Пазіцыі міфалагічнай школы пэўны час падзялялі А.Весялоўскі і А.Пыпін, якія пазней сталі прыхільнікамі міграцыйнай тэорыі і сканцэнтравалі сваю ўвагу на даследаванні культурна-гіст. сувязей, на параўнальным вывучэнні вуснай паэзіі розных народаў. Станоўча паўплываў на бел. вучоных гіст. кірунак у навуцы, тэарэтыкі якога звязвалі ўзнікненне фалькл. твораў з пэўнымі гіст. падзеямі.
Абуджэнню і разгортванню сістэматычнай працы па зборы фалькл. і этнагр. матэрыялаў садзейнічала спец. праграма П.Шэйна (1867). Дзякуючы інтэнсіўнай працы шырокай сеткі карэспандэнтаў (больш за 200) ён у 1887—1902 выдаў «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (3 тамы ў 4 кнігах), дзе змясціў песні, казкі, анекдоты, драм. батлеечныя творы, апісанні абрадаў, гульняў, жылля, адзення і інш. Больш за 500 песень, пераважна вясельных, апублікаваў А.Дамбавецкі ў кн. «Спроба апісання Магілёўскай губерні» (т. 1—3, 1882—84). Своеасаблівай энцыклапедыяй жыцця, культуры і побыту беларусаў стаў шматтомны «Беларускі зборнік» Е.Раманава (вып. 1—9, 1885—1912, выдадзены няпоўнасцю, частка загінула ў Вял.Айч. вайну). Ён жа апублікаваў «Магілёўскую даўніну» (вып. 1—3, 1900—03), «Матэрыялы па этнаграфіі Гродзенскай губерні» (вып. 1—2, 1911—12). Багаты збор бел. фальклору ў выданнях «Смаленскі этнаграфічны зборнік» У.Дабравольскага (ч. 1—4, 1891—1903), «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» А.Сержпутоўскага (1911). Бел.нар. творы змешчаны ў зборніку ўкр. этнографа і фалькларыста П.Чубінскага «Працы этнаграфічна-статыстычнай экспедыцыі ў Заходне-Рускі край» (т. 1—7, 1872—79). Грунтоўныя зборы па бел. фальклоры апублікавалі А.Гурыновіч, М.Доўнар-Запольскі, М.Нікіфароўскі, З.Радчанка, М.Янчук і інш.Бел. фалькларыстыку папоўнілі даследаванні Я.Ляцкага па бел. міфалогіі і замовах, Дз.Булгакоўскага па песнях, прыказках, прымаўках і загадках, Ю.Крачкоўскага па дзіцячых гульнях. Збіральніцкую дзейнасць разгарнуў польскі фалькларыст М.Федароўскі. У яго фундаментальнай працы «Люд беларускі» (т. 1—3, 1897—1903; т. 4, 193 5; т. 5—6, 1958—60; т. 7, 1969; т. 8, 1981; «Вяселле», 1991) змешчаны казкі, легенды, паданні, анекдоты, песні, прыказкі, прымаўкі, павер’і, творы інш. жанраў.
У 19 — пач. 20 ст.бел. фальклор сістэматычна не даследаваўся. Пэўныя абагульненні гісторыі збірання і вывучэння бел.нар. твораў пададзены ў «Гісторыі рускай этнаграфіі» А.Пыпіна (т. 4, 1892), казак — у кн. «Руская народная казка» С.Саўчанкі (1914). Аналіз асобных твораў зроблены ў працах А.Весялоўскага, А.Патабні, М.Сумцова. Першае даследаванне асн.фалькл. жанраў і іх паэтыкі ажыццявіў Я.Карскі ў працы «Беларусы» (т. 3, ч. 1, 1916). Асобныя праблемы навукі разглядаліся ў публікацыях А.Багдановіча, А.Лабады, М.Янчука.
У 1920—30-я г. ў перыяд. друк сталі трапляць песні і прыпеўкі пра тагачасную рэчаіснасць, якія выдаваліся за фальклор. Такія творы ўвайшлі ў зб. «Ленін і Сталін у беларускай народнай творчасці» (1937), «Дарэвалюцыйная і савецкая Беларусь у народнай творчасці» (1938) і інш.Вял. ролю ў развіцці фалькларыстыкі адыграла стварэнне ў 1929 Бел.АН (з 1936 — АНБССР, з 1991 — АН Беларусі, з 1997 — Нац.АН Беларусі) і сектара этнаграфіі і фальклору ў Ін-це гісторыі. У выніку шматлікіх экспедыцый сабраны багаты матэрыял, на аснове якога, а таксама папярэдніх публікацый рыхтаваўся да выдання 3-томны збор бел.нар. песень. Выйшаў толькі 1-ы том «Песні беларускага народа» ў 1940, складальнік М.Грынблат; рукапісы астатніх загінулі ў Вял.Айч. вайну. У гэты том увайшлі прыгонніцкія, чумацкія, бурлацкія, салдацкія, жартоўныя песні; многія з нотным запісам. У ліку найб. каштоўных выданняў даваеннага часу — «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета» (1926) і «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930) А.Сержпутоўскага, «Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны» А.Шлюбскага (ч. 1—2, 1927—28), «Народныя песні з мелодыямі» М.Гарэцкага і А.Ягорава (1928), тэарэтычныя даследаванні М.Нікольскага «Міфалогія і абрадавасць валачобных песень» (1931), «Жывёлы ў звычаях і вераваннях беларускага сялянства» (1933) і інш. Праблемам бел. фальклору прысвечаны арт. З.Бядулі, У.Дубоўкі, К.Крапівы, А.Шлюбскага і інш. Значная збіральніцкая і даследчыцкая праца вялася ў Зах. Беларусі і Латвіі: «Беларускія народныя песні» Р.Шырмы (1929), «Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў» С.Сахарава (1940). Багаты фалькл. архіў АН Беларусі знішчаны ням. фашыстамі ў Вял.Айч. вайну.
У пасляваенны час аднавіў работу сектар этнаграфіі і фальклору Ін-та гісторыі АН Беларусі. На базе яго і сектара мастацтвазнаўства Ін-та літаратуры ў 1957 створаны Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Збіранне, публікацыя і даследаванне бел. вусна-паэт. твораў набыло сістэмны мэтанакіраваны характар. Шырока разгарнулася збіранне фальклору перыяду Вял.Айч. вайны. Тэарэтычныя даследаванні яму прысвяцілі Л.Бараг, Г.Барташэвіч, М.Грынблат, І.Гутараў, Л.Мухарынская, А.Фядосік. Выйшлі кн. «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» Ф.Янкоўскага (1957, 3-е выд. 1992), «Беларускія народныя песні» Р.Шырмы (т. 1—4, 1959—76), «Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны» (1961). Выдадзены шэраг рэгіянальных фалькл. зборнікаў: «Песні сямі вёсак: Традыцыйная народная лірыка Міншчыны» (укладальнік Н.Гілевіч), «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Брэсцкая вобласць» (укладальнік В.Захарава, абодва 1973); «Песні беларускага Паазер’я» (1981), «Песні беларускага Палесся» (1983—84), «Песні беларускага Падняпроўя» (1999, усе З.Мажэйка, апошні — з Т.Варфаламеевай); «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць» (1989, укладальнікі В.Захарава, Р.Кавалёва, В.Ліцьвінка, У.Раговіч), «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Мінская вобласць» (1995, укладальнікі В.Ліцьвінка, Г.Кутырова); «Песенны фальклор Палесся» У.Раговіча (т. 1—3, 2001—04), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Магілёўскае Падняпроўе» (т. 1, 2001, укладальнікі Т.Варфаламеева, В.Басько, М.Козенка і інш.), «Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік», «Народная міфалогія Гомельшчыны» (абодва 2003, укладальнікі І.Штэйнер, В.Новак) і інш. Вылучаюцца зборнікі Н.Гілевіча, у якіх у адпаведнасці з жанрава-відавой прыналежнасцю сістэматызаваны нар. творы: «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983). З 1970 выдаецца серыя «Беларуская народная творчасць» (Дзярж. прэмія Беларусі 1986), у якой класіфікаваны і сістэматызаваны матэрыял з экспедыцый, раней апублікаваных крыніц, архіваў, выпрацаваны прынцыпы тэксталагічнай работы, навук. каменціравання і інш. Выдадзена 45 тамоў. Звод серыі — самы поўны збор лепшых узораў нар. песень, казак, легенд, паданняў, прыпевак, прыказак, прымавак, загадак, жартаў, гумарэсак, анекдотаў, гульняў, пахавальных галашэнняў, а таксама тэарэт. матэрыялаў для вывучэння гісторыі фальклору і даследавання праблем гуманітарных навук, мастацтвазнаўства і інш. Значны ўклад у развіццё бел. фалькларыстыкі зрабілі М.Анцаў, А.Грыневіч, Г.Цітовіч, М.Чуркін і інш.
З 2-й пал. 20 ст. актывізаваліся тэарэт. даследаванні ў галіне гісторыі бел. фальклору. Выйшлі кн. «Паходжанне і гісторыя беларускай вясельнай абраднасці» М.Нікольскага (1956), «Нарысы па беларускаму фальклору» К.Кабашнікава (1963), навуч. дапаможнікі «Беларуская вусна-паэтычная творчасць» (1966) пад рэд. М.Ларчанкі, «Беларускі фальклор: Хрэстаматыя» (1970, 4-е выд. 1996) К.Кабашнікава, А.Ліса, А.Фядосіка, І.Цішчанкі, «Беларуская народнапаэтычная творчасць» (1979), «Сімволіка беларускай народнай культуры» І.Крука (2000), падручнік К.Кабашнікава, А.Ліса, А.Фядосіка, І.Цішчанкі і інш. «Беларуская вусна-паэтычная творчасць» (2-е выд., 2000). Грунтоўна гісторыя бел. фальклору ад старажытнасці да 1960-х г. даследавана ў калект. працы «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць: Гісторыка-тэарэтычнае даследаванне» (1967). Сістэмны аналіз гістарыяграфіі найважнейшых фалькл. жанраў рус. і ў многіх выпадках бел. фальклору разгледжаны ў кн. «Гістарыяграфія рускай фалькларыстыкі. 1917—1941» А.Марозава (1999). Асноўныя заканамернасці і кірункі развіцця фальклору, змены ў яго жанравым складзе даследаваны ў манаграфіях «Ад традыцыйнага фальклору да рэвалюцыйнай паэзіі» (1969), «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні: Гістарыяграфічны нарыс» (1981) К.Кабашнікава; нар. сатыра ў кн. «Беларуская народная сатырычная проза» (1969), «Трапным народным словам: Сатыра і гумар у беларускай вуснай паэзіі і народнай драме» (1971), «Праблемы беларускай народнай сатыры» (1978) А.Фядосіка; паэтыка бел. фальклору ў працах «Паэтыка беларускіх прыказак» (1971), «Паэтыка беларускай народнай прозы» (1983) М.Янкоўскага; «Паэтыка беларускай лірыкі. Слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976) Н.Гілевіча; «Святло народнага слова» В.Коўтун (1984); «Паэтыка беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў: Семантыка. Вобразны лад. Кампазіцыя» Т.Івахненкі (2002). Даследаванню культу продкаў, архаічных рытуалаў і абрадаў на Тройцу прысвечана манаграфія В.Шарай «Каштоўнасна-нарматыўная прырода ўшанавання продкаў» (2002).
Асобныя віды і жанры бел. фальклору, іх паэтыка і маст. асаблівасці прааналізаваны ў манаграфіях «Наша родная песня» (1968) Н.Гілевіча, «Беларуская казка» Л.Барага (1969), «Беларуская частушка» І.Цішчанкі (1971); «Купальскія песні» (1974), «Валачобныя песні» (1989), «Жніўныя песні» (1993) і «Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект» (1998) А.Ліса; «Беларуская народная балада» (1978) Л.Салавей; «Усходнеславянская гумарыстычная песня» У.Васілевіча (1979); «Зімовая паэзія беларусаў» (1980), «Тайны народнай песні» (1994), «Святкаванне Каляд на Беларусі» (1998), «Беларускія загадкі» (2000), «Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі» (2001) А.Гурскага; «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя» Г.Барташэвіч (1985); «Святы і абрады беларусаў» В.Ліцьвінкі (3-е выд. 2001); «Каляндарна-абрадавая паэзія Гомельшчыны: Да праблем лакальнага, агульнанацыянальнага ў фальклоры» (2001) і «Абраднасць і паэзія «Пахавання стралы» (2002) В.Новак. Упершыню ў славянскай фалькларыстыцы выдадзена фундаментальнае даследаванне ў 6 кнігах з серыі «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка»: «Каляндарна-абрадавая паэзія» (А.Ліс, А.Гурскі і інш.), «Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр» (А.Фядосік, Е.Емяльянаў і інш.; абедзве 2001), «Пазаабрадавая паэзія» (А.Гурскі, Г.Пятроўская, Л.Салавей і інш.), «Народная проза» (К.Кабашнікаў, А.Фядосік, А.Цітавец і інш.; абедзве 2002), «Міфалогія. Духоўныя вершы» (А.Ненадавец, А.Марозаў і інш., 2003), «Малыя жанры. Дзіцячы фальклор» (Т.Валодзіна, Г.Барташэвіч і інш., 2004). Функцыянальную прыроду абрадаў і звычаяў даследавалі Т.Валодзіна («Талака ў духоўнай культуры беларусаў», 1977), Г.Таўлай («Беларускае Купалле. Абрад, песня», 1986), А.Лозка («Беларускі народны каляндар», 1993), У.Сысоў («Беларуская пахавальная абраднасць: Структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння», 1995, «З крыніц спрадвечных», 1997) і інш. Музычны фальклор даследавалі А.Аляхновіч, Т.Варфаламеева, З.Мажэйка, Л.Мухарынская, Т.Якіменка, В.Ялатаў і інш., муз. інструменты — І.Назіна, танцавальны фальклор — Ю.Чурко, М.Козенка, Л.Алексютовіч, сувязь бел. літаратуры і вуснапаэт. творчасці — М.Грынчык, В.Каваленка, А.Лойка, А.Макарэвіч, А.Мальдзіс, М.Тычына, І.Чыгрын і інш. Праблемы міфалогіі сістэмна даследаваны ў працах І.Казаковай «Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем (на матэрыялах беларускага фальклору)» (1990), «Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры» (1997), А.Ненадаўца «Пакланіцеся дубу», «Святло таямнічага вогнішча» (абедзве 1993), «Каму пакланяліся продкі» (1996), «За смугою міфа» (1999). Выдадзены кнігі пра збіральнікаў бел.нар. вусна-паэт. творчасці А.Багдановіча, З.Даленгу-Хадакоўскага, М.Нікіфароўскага, Е.Раманава, А.Сержпутоўскага, М.Федароўскага, П.Шэйна, М.Янчука.
Бел. фальклор збіралі і даследавалі рус. фалькларысты: П.Бяссонаў, В.Гусеў, П.Кірэеўскі, М.Краўцоў, Э.Памяранцава, В.Сакалова, І.Сахараў, І.Снегіроў, А.Цярэшчанка, К.Чыстоў і інш.; украінскія — А.Дэй, І.Хланта, Н.Шумада, В.Юзвенка і інш.; польскія — А.Баршчэўскі, У.Вярыга, М.Гайдук, З.Глогер, Э.Дмахоўская, Я.Карловіч, О.Кольберг, К.Машынскі, Ч.Пяткевіч, Ф.Сяліцкі, М.Чурак і інш.; чэшскія — Л.Куба, І.Поліўка, А.Чэрны, П.Шафарык. Асобныя фалькл. зборнікі апублікавалі А.Розенфельд (1904), С.Малевіч (1907). Зборнікі бел.нар. казак выдадзены на чэшскай (1957), нямецкай (1966—80), славацкай (1967), балгарскай (1964), польскай (1973, 1976, 1977) і інш. мовах. П.Айснер пераклаў на ням. мову 40 бел.нар. песень, А.Мільен — на французскую бел. калядныя, купальскія, талочныя, юраўскія і інш. песні («Песні расійскага народа»., 1893).
Літ.:
Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 1. М., 1916;
Кабашнікаў К.П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мн., 1963;
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.Мн., 1964;
Яго ж. Гісторыя беларускай этнаграфіі, пачатак XX ст.Мн., 1970;
Гілевіч Н.С. З клопатам пра песні народа. Мн., 1970;
Фядосік А.С. Развіццё беларускай савецкай фалькларыстыкі. Мн., 1977;
Яго ж. Беларуская савецкая фапькларыстыка. Мн., 1987;
Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і вывучэнне нар. творчасці ў 60-х гг. XIX — пач. XX ст.Мн., 1989;
Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991;
Касько У.К. Святло далёкай зоркі Мн., 1997;
Саламевіч І.У. Беларускі фальклор (1926—1963): Кароткі бібліягр.давед.Мн., 1964;
Грынблат М.Я. Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліягр. паказ. (1945—70). Мн., 1972.
А.С.Фядосік.
Тытульны ліст кнігі «Беларускія вясельныя абрады і песні ў параўнанні з велікарускімі». Санкт-Пецярбург. 1897.Кнігі серыі «Беларуская народная творчасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУСЬ У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ 1941—45
Напярэдадні вайны. З канца 1940 пагроза нападу фаш. Германіі на СССР усё больш нарастала. Міжнар. адносіны, а таксама сітуацыя на сав.-герм. мяжы былі напружанымі і нават пагражальнымі. Вясной 1941 Ген. штабам Чырв. Арміі сумесна са штабамі ваен. акруг і флатоў быў распрацаваны план абароны дзярж. граніцы. Асаблівая ўвага аддавалася ўмацаванню новай граніцы ў Зах. Беларусі і Зах. Украіне. Вырашана пабудаваць там новыя ўмацаваныя раёны; на працягу 470 км пагранічнай паласы Беларусі прадугледжвалася буд-ва 550 дотаў і 990 умацаванняў палявога тыпу, новых і мадэрнізацыя старых аэрадромаў. На Брэсцкім напрамку пачалося буд-ва 15, на Беластоцкім — 12 аэрадромаў. Пашыраліся і мадэрнізаваліся стратэг. важныя чыг. вузлы і лініі. Дапамогу ваен. будаўнікам аказвалі дзярж. органы БССР, мясц. ўлады. Для буд-ва Брэсцкага ўмацаванага раёна ў сак.—крас. 1941 было накіравана 10 тыс.чал. цывільнага насельніцтва і 4 тыс. падвод, на буд-ве ваен. аэрадромаў, якое вялося сіламі Беларусі пад кіраўніцтвам ваен. інжынераў, працавалі 160 тыс. рабочых. Насельніцтва прыгранічных раёнаў рэспублікі сабрала і даставіла на буд. пляцоўкі ваен. аб’ектаў 707 тыс.м³ камянёў. 14.5.1941 ЦККП(б)Б заслухаў і абмеркаваў даклад каманд. войскамі Зах. асобай (Беларускай) ваен. акругі ген. арміі Дз.Р.Паўлава «Аб абставінах на граніцы і стане войск акругі» і прыняў рашэнне аб найхутчэйшым завяршэнні буд-ва 100 аэрадромаў, умацаваных раёнаў, устараненні недахопаў у справе прывядзення ў стан мабілізацыйнай гатоўнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, калгасаў, МТС і насельніцтва, павышэнні ўвагі да патрэб войск.
Пачатак вайны. Вайна, якую развязала фаш. Германія супраць Сав. Саюза, працягвалася з 22.6.1941 да 9.5.1945, на тэр. Беларусі — з 22.6.1941 да 28.7.1944. У адпаведнасці з планам «Барбароса» Германія выставіла супраць СССР 153 дывізіі, яе саюзнікі Італія, Румынія, Фінляндыя і Венгрыя — 37 дывізій; іх падтрымлівалі 4 ням. паветраныя флаты, авіяцыя Фінляндыі і Румыніі. Усё гэта разам складала 5,5 млн.чал., 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, каля 4300 танкаў і штурмавых гармат, 4980 баявых самалётаў і інш.СССР у 5 зах.ваен. акругах меў 170 дывізій і 2 брыгады (каля 2,6 млн.чал.), 37,5 тыс. гармат і мінамётаў, 1457 новых танкаў КВ і Т-34, 1570 баявых самалётаў новых тыпаў.
Вял. шкоду абараназдольнасці краіны нанеслі рэпрэсіі 1937—38, калі загінула ці была зняволена значная колькасць вопытных камандзіраў Чырв. Арміі, выдатныя канструктары ваен. тэхнікі, кіраўнікі ваен. прам-сці, інж.-тэхн. работнікі. Замест рэпрэсіраваных на высокія ваен. пасады прызначаліся маладыя камандзіры, у якіх не было неабходных ведаў і вопыту. Былі дапушчаны і стратэг. пралікі: найб. небяспечным напрамкам лічыўся паўд.-зах. — Украіна, а не зах. — Беларусь, на якім гітлераўскае камандаванне ў чэрв. 1941 увяло ў дзеянне самыя магутныя сухапутныя і ваен.-паветр. сілы. Напярэдадні і ў пачатку вайны на тэр. Беларусі былі размешчаны 44 сав. дывізіі (з іх 18 танк. і матарызаваных), а на Украіне 80 дывізій (з іх 30 танк. і матарызаваных). Пры гэтым у кожнай ням. дывізіі налічвалася па 14—16 тыс.чал., а ў сав. дывізіях — па 8 і менш тыс. чалавек.
На досвітку 22.6.1941 фаш. Германія без абвяшчэння вайны напала на Сав. Саюз. Камандаванне яе ўзбр. сіл (вермахта) разлічвала магутнымі рассякальнымі ўдарамі буйных танкавых і матарызаваных злучэнняў акружыць і знішчыць гал. сілы Чырв. Арміі і выйсці на лінію Архангельск—Волга, каб такім чынам за 1,5—2 мес закончыць вайну.
На тэр. Беларусі наступала самая магутная групоўка ням.-фаш. войск — група армій «Цэнтр» (каманд. ген.-фельдмаршал Ф. фон Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых (ген.-фельдмаршал Г.Клюге, ген.-палк. А.Штраус), 2-й і 3-й танк. груп (ген.-палк. Г.Гудэрыян, ген.-палк. Г.Гот) і 2 матарызаваных брыгад. Яе падтрымліваў 2-і паветр. флот — 1600 самалётаў. Разам з пагранічнікамі ўдар гэтых сіл прынялі на сябе размешчаныя каля граніцы сав. арміі: 3-я (каманд.ген.-лейт. В.І.Кузняцоў) каля г. Гродна, 10-я (ген.-маёр К.Дз.Голубеў) у Беластоцкім выступе, 4-я (ген.-маёр А.А.Карабкоў) каля Брэста. На напрамках гал. удараў (Гродна і Брэст) праціўнік меў перавагу ў сілах і сродках у 3—5 разоў. Авіяцыя Германіі 22.6.1941 нанесла раптоўныя масіраваныя ўдары па аэрадромах, чыг. вузлах, гарадах Баранавічы, Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш., гэтым прычыніла цяжкія страты сав. войскам. ВПСЗах. акругі, якія знаходзіліся ў стадыі рэарганізацыі і пераўзбраення, не здолелі даць належны адпор ворагу, адбіць яго паветраныя налёты. У выніку масіраваных удараў па 26 аэрадромах на тэр. Беларусі ням. авіяцыі ўдалося знішчыць у першыя гадзіны вайны на зямлі 528 самалётаў. Яшчэ 210 сав. самалётаў былі за той жа дзень збіты ў паветр. баях над Беларуссю. Т.ч. 22.6.1941 сав.ВПС, размешчаныя на тэр. Беларусі, страцілі 41% сваіх самалётаў, у т. л. 408 з 500 самалётаў навейшых канструкцый, якія не саступалі нямецкім. Войскі Зах. фронту (утвораны 22.6.1941 на базе Зах. асобай ваен. акругі) з першых гадзін вайны і на доўгі час адступлення засталіся практычна без паветр. прыкрыцця. Становішча ўскладнялася тым, што камандаванне фронту на чале з ген. арміі Дз.Р.Паўлавым страціла кіраванне войскамі і яны не здолелі затрымаць ворага ў прыгранічнай паласе, ліквідаваць яго глыбокія прарывы.
Танкавыя злучэнні ворага 22—23 чэрв. прарвалі абарону сав. войск на абодвух флангах Зах. фронту (каля Гродна і Брэста) і да канца дня 25 чэрв. прасунуліся ў напрамку Вільнюс—Мінск на 180 км, у напрамку Баранавічы—Мінск — да 250 км. У выніку больш як 60 акруговых (франтавых) складоў і баз забеспячэння і ўзбраення былі знішчаны ці захоплены ворагам, страчана да 90% нарыхтаваных у мірны час гаручага, боепрыпасаў, аўтабранятанкавай маёмасці, харчавання.
З першага дня вайны Беларусь стала арэнай найвялікшых бітваў. Першымі ўдар прынялі дывізіі, якія размяшчаліся паблізу граніцы, і пагранічнікі. Бессмяротны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці (гл.Брэсцкай крэпасці абарона 1941). Мужна змагаліся з ворагам сав. лётчыкі. У першыя гадзіны вайны лейтэнант Рабцаў тараніў варожы самалёт над Брэстам, малодшы лейтэнант Дз.В.Кокараў — у раёне г. Замбраў Беластоцкай вобл., старшы палітрук А.С.Данілаў — каля Гродна. 22 чэрв. маёр Б.М.Сурын збіў 4 самалёты праціўніка, старшы палітрук Сіроцін — 5, капітан М.Ф.Саўчанка — 9 самалётаў. За першы дзень вайны 235-ы артыл. полк 75-й стралк. дывізіі 4-й арміі каля г.п. Дамачава Брэсцкай вобл. знішчыў 21 танк і бронетранспарцёр ворага, каля 600 гітлераўцаў. У выключна цяжкіх умовах вялі баі ў раёнах Гродна і Беластока войскі 10-й і 3-й армій. Каля г. Ліда артылерысты 8-й асобнай артыл. процітанк. брыгады пад камандаваннем палк. І.С.Стральбіцкага на некалькі дзён затрымалі рух 12-й ням.танк. дывізіі і знішчылі каля 60 танкаў. З 25 чэрв. цяжкія баі разгарнуліся ў раёне Мінска, дзе трымалі абарону 2-і і 44-ы стралк. карпусы 13-й арміі (ген.-лейт. П.М.Філатаў). Сілы былі няроўныя, і 28 чэрв.танк. групы ням.-фаш. генералаў Гота і Гудэрыяна захапілі Мінск (гл.Мінска абарона 1941). У выніку ў раёнах на З ад сталіцы Беларусі трапілі ў варожае акружэнне войскі 3-й, 10-й і часткова 13-й сав. армій (гл.Навагрудскі «кацёл»).
Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. У складаных умовах, калі Чырв. Армія вымушана была адступаць, на Беларусі разгарнулася вял. работа па мабілізацыі сіл на адпор агрэсару. Усё жыццё ў рэспубліцы перабудоўвалася ў адпаведнасці з задачамі ваен.часу. У чэрв.—ліп. 1941 у Чырв. Армію з Беларусі мабілізавана больш за 500 тыс.чал.Чырв. Арміі было перададзена каля 30 тыс. аўтамашын і трактароў, 18 тыс.т мяса, шмат жывёлы, 10 350 т збожжапрадуктаў, 10 тыс.т сена. На працягу першага тыдня вайны для арміі на Беларусі былі разгорнуты эвакашпіталі на 12 800 ложкаў, тысячы месцаў у бальніцах, арганізоўваліся медсанатрады. Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі з непадлеглых прызыву добраахвотнікаў да 15 ліп. сфарміравана 78 (больш за 13 тыс.чал.) знішчальных батальёнаў. Ва ўсх. абласцях рэспублікі ў ліп.—жн. 1941 створана больш за 200 фарміраванняў нар. апалчэння (больш як 33 тыс.чал.). На патрэбы фронту пачалі працаваць прамысл. прадпрыемствы. Гомельскія з-ды «Рухавік рэвалюцыі» і с.-г. машынабудавання наладзілі рамонт баявой тэхнікі і вытв-сць мінамётаў, з-д імя Кірава, Гомельскі і Навабеліцкі лесакамбінаты асвоілі вытв-сць процітанк. мін, Гомельская запалкавая фабрыка «Везувій» — выраб гранат. Чыгуначнікі Гомеля стварылі 30 перасовачных майстэрань для рамонту танкаў і трактароў, бабруйская прамысл. арцель «Чырвоны металіст», мазырская арцель «Молат», віцебскія арцелі «Молат» і «Металіст» асвоілі вытв-сць карпусоў ручных гранат. Неабходную фронту прадукцыю выпускалі таксама мех. майстэрня ў Магілёве, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Шклоўскі льнозавод, многія абутковыя і швейныя прадпрыемствы. Вял. дапамогу Чырв. Арміі аказвалі бел. сяляне.
Адной з найважнейшых задач з’яўлялася эвакуацыя людзей і матэрыяльна-вытв. каштоўнасцей ва ўсх. раёны СССР. Да канца жн. 1941 з Беларусі было вывезена больш за 1,5 млн.чал., звыш 190 дзіцячых устаноў (каля 16,5 тыс. дзяцей), 124 буйныя прадпрыемствы саюзна-рэсп. падпарадкавання, больш як 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхнал. абсталявання, а таксама шмат с.-г. тэхнікі, жывёлы, збожжа. Былі эвакуіраваны ўстановы навукі і культуры, у т. л.АН Беларусі, БДУ, тэатры і інш. (гл.Эвакуацыя).
Насельніцтва прыфрантавых раёнаў паўсюдна ўдзельнічала ў буд-ве абарончых умацаванняў. Толькі на рубяжы р. Дняпро на гэтых работах было занята больш як 500 тыс.чал., а ўсяго на абарончых збудаваннях на тэр. Беларусі — каля 2 млн. чал.
Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені—жніўні 1941. У пач.ліп. 1941 сав. камандаванне прыняло меры па стварэнні лініі абароны па рэках Зах. Дзвіна і Дняпро. Каб спыніць ворага і не даць магчымасці яго арміям прарвацца на Маскоўскім напрамку, сюды былі кінуты з рэзерву 19-я, 20-я, 21-я і 22-я арміі. На р. Бярэзіна ў раёне г. Барысаў цяжкія баі з гітлераўцамі вялі часці 1-й Маскоўскай мотастралк. дывізіі (палк. Я.Р.Крэйзер), курсанты Барысаўскага танк. вучылішча і зводная дывізія з воінаў, якія адышлі з-пад Мінска. У трохдзённых баях за Барысаў (захоплены ворагам 2 ліп.) і наваколле з абодвух бакоў удзельнічала да 300 танкаў. Абаронцы Барысава знішчылі каля 70 варожых танкаў, больш за 2000 гітлераўцаў. Адыходзячы ўздоўж Маскоўскай шашы, 1-я Маскоўская мотастралк. дывізія ўпарта змагалася з ворагам на рубяжах рэк Нача, Бобр, Адроў і ў інш. месцах. Раённы цэнтр Талачын 8—9 ліп. двойчы пераходзіў з рук у рукі. Воіны Маскоўскай дывізіі захапілі тут каля 800 палонных і сцяг 47-га Берлінскага танк. корпуса. 14.7.1941 пад Оршай свой першы ўдар па ворагу нанёс дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Так упершыню ў баі былі выкарыстаны легендарныя «Кацюшы». Упартыя баі адбываліся за пераправу цераз Бярэзіну ў раёне г. Бабруйск (канец чэрв. — пач.ліп. 1941).
У пач. ліпеня 1941 баі разгарнуліся на Віцебскім напрамку. 20-я армія сіламі 2 механізаваных карпусоў 6—10 ліп. нанесла контрудар па 3-й танк. групе праціўніка і адкінула яго на 30—40 км у напрамку г. Лепель (гл.Лепельскі контрудар 1941). Прыкрываючы Віцебск, 153-я стралк. дывізія палк. М.А.Гагена падбіла каля 50 варожых танкаў і знішчыла каля 500 гітлераўцаў (гл.Віцебска абарона 1941). Разам з Чырв. Арміяй Віцебск да 11 ліп. мужна абаранялі батальёны нар. апалчэння (гл.Віцебскае народнае апалчэнне 1941).
Выключна напружаныя баі адбываліся на р. Дняпро, асабліва ў раёне г. Магілёў, дзе абарону трымалі злучэнні і часці 61-га стралк. корпуса (ген.-маёр Ф.А.Бакунін) 13-й арміі. Непасрэдна Магілёў да 26 ліп. (апошнія 10 дзён у акружэнні) абаранялі 172-я стралк. дывізія (ген.-маёр М.Ц.Раманаў) і атрады нар. апалчэння (гл.Магілёва абарона 1941, Магілёўскае народнае апалчэнне 1941, Буйніцкае поле).
Гомельскі напрамак прыкрывала 21-я армія (каманд. ў чэрв.—жн. 1941: ген.-лейт. В.П.Герасіменка, ген.-палк. Ф.І.Кузняцоў, ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў, ген.-маёр В.М.Гардоў). У ліпені ў яе размяшчэнне выйшлі з акружэння часці 3-й арміі, якая потым да канца жніўня абараняла Палессе. 24.7.1941 для прыкрыцця Гомельскага напрамку ўтвораны асобны Цэнтральны фронт (каманд.ген.-палк. Ф.І.Кузняцоў, потым ген.-лейт. Яфрэмаў), у склад якога ўвайшлі 21-я і 13-я, а з 1 жніўня і 3-я арміі. 13 ліп. 63-і стралк. корпус (камкор, потым ген.-лейт. Л.Р.Пятроўскі) нанёс контрудар на Бабруйскім напрамку, у ходзе якога фарсіраваў Дняпро, вызваліў гарады Жлобін і Рагачоў (гл.Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1941). Цяжкія баі адбываліся 12—19.8.1941 пад Гомелем, праз які 2-я ням.-фаш.танк. група прарывалася на Украіну (гл.Гомеля абарона 1941, Гомельскі полк народнага апалчэння). 5 разоў пераходзіў з рук у рукі ў ліп.—жн. 1941 палескі раённы цэнтр Тураў.
Баявыя дзеянні на Беларусі з 10.7.1941 з’яўляліся часткай Смаленскай бітвы 1941, у ходзе якой сав. войскі на 3 мес затрымалі прасоўванне ням.-фаш. армій на Маскоўскім напрамку, але дапач.вер. 1941 былі вымушаны пакінуць усю тэр. Беларусі. 19 жніўня гітлераўскія войскі захапілі Гомель, 22 жн. — апошні абл. цэнтр рэспублікі г. Мазыр, 4 вер. (канчаткова 23 вер.) — апошні раённы цэнтр г.п. Лельчыцы. Беларусь на 3 гады апынулася пад ярмом ням.-фаш. акупацыі.
Падзеі на франтах вайны. Летам і восенню 1941 войскі ням. фашыстаў акупіравалі значную частку тэр.СССР, блакіравалі г. Ленінград, выйшлі на подступы да Масквы, захапілі Растоўна-Доне. Але ім не ўдалося ажыццявіць асн.стратэг. план — разбіць Чырв. Армію і захапіць Маскву. У цяжкіх баях сав.ўзбр. сілы нанеслі ням. арміі і ВПСвял. страты і захавалі сваю баяздольнасць. 5—6.12.1941 пад Масквой яны перайшлі ў контрнаступленне (гл.Маскоўская бітва 1941—42), якое перарасло ў агульнае наступленне Чырв. Арміі на фронце ад Ленінграда да Чорнага мора. У выніку вораг быў адкінуты на 150—400 км. У пач.лют. 1942 у ходзе наступлення 4-й ударнай арміі на Віцебскім напрамку 249-я стралк. дывізія ген.-маёра Г.Ф.Тарасава здзейсніла баявы рэйд па тэр. Суражскага і Віцебскага р-наў Беларусі, вызваліла шэраг населеных пунктаў. У выніку гэтых дзеянняў паміж ням.-фаш. групамі армій «Цэнтр» і «Поўнач» утварыўся разрыў (Чырв. Армія замацавалася непадалёк ад паўн.-ўсх. граніцы Беларусі), праз які было наладжана ўзаемадзеянне паміж бел. партызанамі і сав. камандаваннем (гл.Віцебскія «вароты»).
У бітве пад Масквой сав. войскі ўпершыню ў 2-й сусв. вайне нанеслі цяжкае паражэнне ням.-фаш. арміі (разграмілі 38 яе дывізій) і развеялі міф аб непераможнасці вермахта. Фаш. план «Барбароса», у аснову якога была пакладзена ідэя «бліцкрыгу» («маланкавай вайны»), праваліўся. Але і сав. Стаўка Вярх. галоўнакамандавання пераацаніла свае сілы і магчымасці, паставіўшы перад сав. войскамі задачу за зіму—вясну 1942 акружыць і знішчыць асн. сілы ням.-фаш. груп армій «Поўнач» і «Цэнтр», каб у далейшым «забяспечыць... поўны разгром гітлераўскіх войск у 1942». Спробы здзейсніць гэты план (пад Вязьмай і на р. Волхаў) скончыліся няўдачай і суправаджаліся вял. стратамі. Былі заўчасна выкарыстаны сабраныя Стаўкай з вял. цяжкасцямі стратэг. рэзервы. У той жа час не спраўдзілася надзея сав. камандавання і парт.-дзярж. кіраўніцтва, што Германія вычарпае свае рэзервы да вясны 1942.
У маі 1942 становішча на сав.-герм. фронце зноў пачало змяняцца на карысць Германіі. 8.5.1942 ням. войскі пачалі наступленне на поўдні. Да 20 мая яны захапілі Керчанскі п-аў, у канцы чэрв.—пач.ліп. — Севастопаль. Катастрофай скончылася наступленне сав. войск у раёне Харкава ў маі 1942. У канцы чэрв.—пач.ліп. 1942 разгарнулася агульнае наступленне вермахта на Варонежскім, Сталінградскім і Каўказскім напрамках, якое ўдалося спыніць толькі позняй восенню. Гітлераўскія войскі выйшлі да Волгі і Дона, перавалаў Гал.Каўк. хрыбта, уварваліся ў Варонеж і Сталінград, але з-за ўпартага супраціўлення сав. войск не здолелі іх захапіць цалкам. Цяжкія абставіны абумовілі з’яўленне загада наркома абароны СССР №227 ад 28.7.1942, вядомага пад назвай «Ні кроку назад», які прадугледжваў жорсткія рэпрэсіі да чырвонаармейцаў і камандзіраў, якія адступалі без загаду. Пасля шматтыднёвай гераічнай абароны 19.11.1942 сав. войскі пад Сталінградам перайшлі ў магутнае контрнаступленне, акружылі і да 2.2.1943 цалкам разграмілі 330-тысячную групоўку ням.-фаш. войск (гл.Сталінградская бітва 1942—43). Гэта перамога стала пачаткам карэннага пералому ў ходзе вайны. Зімой 1942—43 сав. войскі адкінулі праціўніка на 600—700 км, вызвалілі Паўн. Каўказ, Варонежскую, Сталінградскую, Растоўскую вобл., часткі Данбаса, Харкаўскай, Курскай, Арлоўскай, Смаленскай абласцей, прарвалі блакаду Ленінграда, разграмілі больш за 100 варожых дывізій. Спадзеючыся вярнуць страчаную стратэг. ініцыятыву, выратаваць ад развалу фаш. блок, ням. камандаванне вырашыла летам 1943 правесці буйную наступальную аперацыю «Цытадэль» у раёне Курскага выступу (гл.Курская бітва 1943). Але і тут вораг быў разгромлены, страціў 30 дывізій, каля 500 тыс. чалавек.
Пачатак вызвалення Беларусі. Перамога ў Курскай бітве дазволіла Чырв. Арміі перайсці ў агульнае летне-асенняе наступленне 1943 на фронце шырынёй у 2 тыс.км, у ходзе якога пачалося вызваленне Беларусі. 23.9.1943 войскі 13-й арміі (ген.-лейт. М.П.Пухаў) Цэнтр фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) у час Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі г.п. Камарын. У жн.—вер. 1943 Калінінскі і Зах. франты правялі Смаленскую аперацыю, у выніку якой вызвалілі Смаленскую вобл., некаторыя раёны Віцебскай і Магілёўскай абл., выйшлі на подступы да Віцебска і Магілёва. Войскі Бранскага фронту пасля вызвалення Бранска (17 вер.) таксама ўступілі на бел. зямлю і выйшлі дар. Сож. У ходзе наступнай асенне-зімовай кампаніі 1943—44 Чырв. Армія вызваліла яшчэ шэраг мясцовасцей і буйных населеных пунктаў Беларусі, у т. л.абл. цэнтры Гомель і Мазыр, гарады Гарадок, Рагачоў, Калінкавічы і інш. (гл.Гомельска-Рэчыцкая аперацыя 1943, Гарадоцкая аперацыя 1943, Кіеўская наступальная аперацыя 1943, Калінкавіцка-Мазырская аперацыя 1944, Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1944). Са снеж. 1943 у вызваленым Гомелі працавалі ЦККП(б)Б і СНКБССР. Усяго да вясны 1944 Чырв. Армія поўнасцю ці часткова вызваліла ад ням.-фаш. захопнікаў 36 раёнаў Беларусі са 188.
Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У складзе ўзбр. сіл СССР супраць гітлераўцаў разам з прадстаўнікамі інш.сав. народаў змагалася больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. У баях пад Масквой вызначыліся Л.М.Даватар, А.І.Лізюкоў, Г.А.Палаўчэня, П.Ф.Сычэнка і інш.; у Сталінградскай бітве — А.Я.Вашчанка, які закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, Ф.Я.Макавецкі, А.І.Пастрэвіч, М.П.Сыдзько, І.Я.Сяржантаў і інш. Пад Ленінградам снайпер Ф.А.Смалячкоў знішчыў 125 фашыстаў. У час Курскай бітвы 1943 лётчык-знішчальнік А.К.Гаравец у адным баі збіў 9 варожых самалётаў (дагэтуль не перасягнуты вынік). Беларусь дала шмат праслаўленых палкаводцаў і флатаводцаў, сярод якіх контр.-адм. В.Е.Ананьіч, ген. арміі А.З.Антонаў, ген.-лейт. Е.У.Дабравольскі, віцэ-адм. В.П.Дрозд, ген.-палк. І.П.Камера, маршал авіяцыі С.А.Красоўскі, Маршал Сав. Саюза В.Д.Сакалоўскі, ген.-лейт. А.Дз.Церашкоў і інш. Усяго больш за 400 генералаў і адміралаў — беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў час вайны камандавалі вайск. злучэннямі сухап. войск, авіяцыі і флоту. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў Вял.Айч. вайну, 300 тыс. воінаў-беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 441 чал. прысвоена званне Героя Сав. Саюза, 66 чал. сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Лётчыку П.Я.Галавачову, камандзірам танк. злучэнняў І.І.Гусакоўскаму, С.Ф.Шутаву, І.І.Якубоўскаму званне Героя Сав. Саюза прысвоена двойчы.
Гітлераўскі акупацыйны рэжым. З першых дзён фаш. акупацыі на тэр. Беларусі быў устаноўлены крывавы акупац. рэжым, які ажыццяўляўся войскамі вермахта, ням.-фаш.акупац. адміністрацыяй, службамі СД і СС, ваен.-палявымі і мясц. камендатурамі, паліцыяй і жандармерыяй. Маючы на мэце ліквідацыю нац. дзяржаўнасці Беларусі і ператварэнне яе ў калонію Германіі, фашысты расчлянілі тэр. Беларускай ССР: паўн.-зах. раёны Брэсцкай вобл. і Беластоцкую вобл. з гарадамі Гродна і Ваўкавыск далучылі даУсх. Прусіі (бецырк Беласток); паўд. раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абл. — да рэйхскамісарыята «Украіна»; паўн.-зах. раёны Вілейскай вобл. ўключылі ў генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёўскую, б.ч. Гомельскай і ўсх. раёны Мінскай абласцей — у зону армейскага тылу. У склад генеральнай акругі Беларусі («Генеральбецырк Беларутэнія») увайшлі Баранавіцкая, Вілейская, Мінская (без усх. раёнаў), паўн. раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1/3тэр. Беларускай ССР. Гэтая тэр. была ўключана ў склад рэйхскамісарыята «Остланд» (цэнтр — г. Рыга) і падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую. Каб узмацніць уплыў на насельніцтва, акупанты стварылі з асобных яго прадстаўнікоў і эмігрантаў дапаможныя адм. ўстановы — раённыя, гар., валасныя ўправы, а пазней — шэраг беларускіх па назве, але калабарацыянісцкіх па сутнасці ваен.-паліцэйскіх фарміраванняў (гл.Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона), «грамадскіх арг-цый» (гл.Беларуская народная самапомач, Саюз беларускай моладзі), «дзярж. устаноў» (гл.Беларуская рада даверу, Беларуская цэнтральная рада).
Мэтай акупац. палітыкі гітлераўцаў было планамернае знішчэнне бел. народа. Паводле плана «Ост» на Беларусі планавалася знішчыць ці выселіць у Сібір 75% насельніцтва, 25% беларусаў падлягалі анямечванню і выкарыстанню ў якасці с.-г. рабоў. Каб скараціць 30-гадовы тэрмін выканання гэтага плана, фашысты імкнуліся знішчыць як мага болей людзей яшчэ ў час вайны. На тэр. Беларусі гітлераўцы стварылі 260 лагераў смерці, правялі больш як 140 буйных карных экспедыцый, у ходзе якіх знішчалі вёскі і пасёлкі разам з жыхарамі, ператвараючы цэлыя раёны ў «зоны пустыні» (гл.Карныя аперацыі). За час акупацыі захопнікі знішчылі на тэр. Беларусі каля 3 млн.чал., 380 тыс.чал. вывезлі на катаржныя работы ў Германію, спалілі і разбурылі 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак.
Народная барацьба ў тыле ворага. Злачынны акупац. рэжым не зламаў волі бел. народа. Ён узняўся на сапраўдную вайну супраць захопнікаў. У ліку першых супраць акупантаў разгарнула барацьбу Мінскае падполле (гл.Мінскае патрыятычнае падполле). Актыўна дзейнічала патрыят. падполле ў Віцебску, Оршы, Гомелі, Магілёве, Барысаве, Бабруйску і інш. гарадах і пасёлках. Вял. ролю ў барацьбе супраць акупантаў адыгрывалі антыфаш. арг-цыі ў зах. абласцях Беларусі (гл.Антыфашысцкія арганізацыі): у Брэсцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Докшыцкім, Міёрскім, Мядзельскім, Астравецкім, Смаргонскім і інш. раёнах. Шырокая сетка падп. арг-цый і груп ахапіла практычна ўсю Беларусь. Падп.парт., камсамольскія, антыфаш. органы і арг-цыі адыгралі гал. ролю ў разгортванні масавага партыз. руху. У ліку першых на Беларусі пачалі дзейнічаць партыз. атрады пад камандаваннем В.З.Каржа, Ц.П.Бумажкова і Ф.Л.Паўлоўскага, М.П.Шмырова, А.І.Далідовіча, В.Ц.Меркуля, А.Дз.Сяргеева і інш. Бумажкову і Паўлоўскаму 6.8.1941 першым з сав. партызан прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Вял. ўплыў на развіццё партыз. руху зрабіла гіст. перамога Чырв. Арміі пад Масквой. Адразу пасля яе была наладжана пастаянная сувязь паміж бел. партызанамі і сав. тылам праз Віцебскія «вароты» і з дапамогай авіяцыі. З вясны 1942 партыз. рух станавіўся ўсё больш масавым. У маі 1942 створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з 1-м сакратаром ЦККП(б)Б П.К.Панамарэнкам, у вер. 1942 — Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з 2-м сакратаром ЦККП(б)Б П.З.Калініным. Цэнтралізацыя кіраўніцтва партыз. рухам дала магчымасць накіроўваць барацьбу партызан на максімальнае аказанне дапамогі Чырв. Арміі (гл.Дрысенская аперацыя 1942, Пціцкая аперацыя 1942, Слаўненская аперацыя 1942). Вял. размах набыла барацьба партызан Беларусі ў 1943. Яна вялася мэтанакіравана, актыўна і арганізавана, мела наступальны характар. Асн. ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, пераважна па чыгунках. Грандыёзныя маштабы набылі баявыя дзеянні партызан у «рэйкавай вайне» — адначасовым масавым разбурэнні чыг. камунікацый ворага ў час наступлення Чырв. Арміі 1943—44 (гл.«Рэйкавая вайна»), У іх выніку ў час Курскай бітвы (ліп.—жн. 1943) перавозкі праціўніка па чыгунках Беларусі скараціліся на 40%. Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі. Яны сарвалі спробы акупантаў выкарыстаць для ваен. перавозак суднаходныя рэкі, паралізавалі рух параходаў і баржаў па Зах. Дзвіне, Сажы, Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Дняпроўска-Бугскім канале. Найважнейшым відам барацьбы з акупантамі было знішчэнне варожых гарнізонаў. Да канца 1943 партызаны ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60% акупіраванай тэр. Беларусі. Тут існавала больш за 20 партыз. зон — апорных плацдармаў, з якіх нар. мсціўцы наносілі ўдары па ворагу, дзе яны рыхтавалі свае рэзервы, прымалі самалёты з сав. тылу (гл.Партызанская зона, Партызанскі гарнізон). Вял. значэнне мелі партыз. рэйды, якія праводзіліся для дэзарганізацыі тылу ворага, актывізацыі і ўзмацнення антыфаш. барацьбы ва ўсіх раёнах рэспублікі.
Партыз. рух на Беларусі падрываў і разладжваў тыл ням.-фаш. войск, трымаў акупантаў у страху і напружанні. Гітлераўцы рабілі ўсё, каб знішчыць партызан. Толькі ў 1943 яны правялі дзесяткі буйных карных аперацый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі знішчалі цывільнае насельніцтва — старых, жанчын і дзяцей, рабавалі і палілі вёскі.
Партыз. барацьба з новай сілай разгарнулася восенню 1943, калі Чырв. Армія ўступіла на тэр. Беларусі. Многія партыз. брыгады і атрады непасрэдна ўзаемадзейнічалі з часцямі сав. войск пры вызваленні гарадоў і вёсак рэспублікі. Каб ліквідаваць пагрозу для сваіх войск з тылу, гітлераўцы зімой і вясной 1944 правялі супраць бел. партызан буйныя карныя экспедыцыі (гл.Полацка-Лепельская бітва 1944, Дняпроўска-Бугскага канала абарона 1944 і інш.). Загінула шмат партызан і мірнага насельніцтва, але вораг не дасягнуў сваёй стратэг. мэты: партызаны захавалі баяздольнасць і працягвалі актыўна дзейнічаць.
Партызаны і падпольшчыкі карысталіся шырокай падтрымкай і дапамогай бел. народа. Мясц. жыхары складалі пераважную большасць партызан (амаль 90%). Насельніцтва давала партызанам прытулак і ежу, перадавала ім зброю, якую знаходзіла на месцах баёў 1941, інфармавала пра кожны крок ворага, удзельнічала разам з партызанамі ў баявых аперацыях. Барацьба насельніцтва супраць паліт., эканам. і ваен. мерапрыемстваў акупантаў насіла масавы характар. Разам з беларусамі (71,1%) у радах бел. партызан і падпольшчыкаў змагаліся рускія (19,29%), украінцы (3,89%), літоўцы, латышы, грузіны, армяне, казахі, узбекі, азербайджанцы, малдаване, прадстаўнікі інш. народаў СССР, а таксама каля 4 тыс. замежных антыфашыстаў, у т. л. 3 тыс. палякаў, 400 славакаў і чэхаў, 235 югаславаў, 70 венграў, 60 французаў, каля 100 немцаў, прадстаўнікі многіх інш.еўрап. народаў. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі змагаліся ў радах партызан Расіі, Украіны, Малдавіі, Літвы, Латвіі, актыўна ўдзельнічалі ў руху Супраціўлення народаў Францыі, Італіі, Бельгіі, Грэцыі і інш.еўрап. краін.
За 3 гады барацьбы ў тыле ворага з чэрв. 1941 даліп. 1944 нар. мсціўцы Беларусі (больш за 374 тыс.чал., аб’яднаных у 213 партыз. брыгад і 258 асобных атрадаў; больш за 400 тыс.чал. скрытага партыз. рэзерву) знішчылі і паранілі сотні тысяч гітлераўцаў і іх памагатых, падарвалі і пусцілі пад адхон 11 128 вайск. эшалонаў і 34 бронепаязды, разграмілі 29 чыг. станцый, 948 штабоў і гарнізонаў, падарвалі і знішчылі больш за 18 700 аўтамашын, узарвалі і разбурылі 819 чыг. і 4710 інш. мастоў, перабілі больш за 300 тыс.чыг. рэек, разбурылі больш за 7300 км тэлефонна-тэлегр. ліній, збілі ў паветры і знішчылі на аэрадромах 305 самалётаў, вывелі са строю 1355 танкаў і бронемашын, знішчылі 438 гармат і 939 варожых складоў. Захапілі вял. трафеі: 363 гарматы і мінамёты, 1874 кулямёты, каля 21 тыс. вінтовак і аўтаматаў. Страты партызан склалі 44 791 чал. За гераізм і адвагу ў барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў больш за 140 тыс.бел. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, 88 з іх прысвоена званне Героя Сав. Саюза.
Працоўныя Беларусі ў савецкім тыле. Значны ўклад у перамогу над ворагам зрабілі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя ва ўсх. раёны СССР. Эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы размясціліся гал. чынам у Паволжы (40 з-даў і фабрык), на Урале (24), у сярэдняй паласе Расіі (18), Зах. Сібіры (8). Яны ў сваёй масе зліваліся з мясц. прадпрыемствамі, аднароднымі па спецыялізацыі. Каля 20 бел. прадпрыемстваў захавалі ў эвакуацыі поўную самастойнасць. Сярод іх «Гомсельмаш», гомельская ф-ка «8 Сакавіка», віцебская аптычная фабрыка і інш. Рабочыя, інж.-тэхн. работнікі манціравалі абсталяванне прадпрыемстваў на новых месцах у самыя сціслыя тэрміны. У жн.—вер. 1941 уведзены ў дзеянне 15 бел. з-даў і фабрык, у кастр.—ліст. — яшчэ 20. Да лета 1942 абаронную прадукцыю ўжо давалі калектывы больш як 60 эвакуіраваных бел. прадпрыемстваў. Іх аднаўленне і ўвод у дзеянне станоўча паўплывалі на стан эканомікі СССР.
Вял. ролю ў гады вайны адыграў транспарт, у першую чаргу чыгуначны. Эвакуіраваныя чыгуначнікі Беларусі працавалі больш як на 40 Магістралях СССР. Званне Героя Сац. Працы ў ваен. гады прысвоена бел. чыгуначнікам А.В.Глебаву, М.А.Макараву, І.П.Петрушкевічу, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскаму; многія ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. У гады вайны ў сав. тыле працавалі тысячы дзеячаў бел. навукі і культуры. На ўсход СССР эвакуіраваны калектывы 60 н.-д. ін-таў і лабараторый, больш як 20 бел.ВНУ і сярэдніх навуч. устаноў, 6 буйнейшых тэатраў Беларусі. У розных раёнах сав. тылу працавала каля 100 акадэмікаў і чл.-карэспандэнтаў АН Беларусі, дактароў і кандыдатаў навук, больш як 400 артыстаў, каля 50 мастакоў, 22 кампазітары з Беларусі. Вучоныя АНБССР удасканальвалі тэхналогію вытв. працэсаў, вялі пошукі рэсурсаў сыравіны, распрацоўвалі эфектыўныя метады лячэння параненых, важнейшыя праблемы, звязаныя і з патрэбамі фронту, і з далейшым развіццём нар. гаспадаркі.
Супраць фашызму з першых дзён вайны сваім словам змагаліся бел. паэты, празаікі, драматургі. Баявым гімнам прагучаў верш нар. паэта Беларусі Я.Купалы «Беларускім партызанам». У газетах і часопісах «Савецкая Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Чырвоная звязда», «Звязда», «За Савецкую Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка» актыўна супрацоўнічалі К.Крапіва, М.Лынькоў, К.Чорны, І.Гурскі, М.Танк, П.Панчанка і інш. Кампазітары Я.Цікоцкі, А.Багатыроў, М.Аладаў, Р.Пукст і інш. стварылі шэраг муз. твораў. Творы бел. майстроў выяўл. мастацтва, створаныя ў ваен. час, экспанаваліся на выстаўках. «Мастакі Куйбышава ў дні Вялікай Айчыннай вайны» (1941), «Мастакі Сібіры» (1942), «Мастакі Свярдлоўска» (1942), «Тыл і фронт» (1942—44, у залах Траццякоўскай галерэі ў Маскве). Перад воінамі Чырв. Арміі на франтах і параненымі ў шпіталях выступалі брыгады бел. артыстаў. Працоўныя Беларусі збіралі грошы і каштоўнасці на патрэбы абароны.
Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да лета 1944 большая частка Беларусі была яшчэ акупіравана гітлераўцамі, якія надавалі вял. значэнне ўтрыманню гэтай тэр., бо праз яе пралягаў прамы шлях даУсх. Прусіі і Берліна. Разумеючы гэта, сав. камандаванне рыхтавала тут магутнае наступленне. Менавіта гэтай задачы было ў значнай ступені падначалена аднаўленне гаспадаркі, якое пачалося ў вызваленых раёнах рэспублікі ў канцы 1943 — пач. 1944. Найперш аднаўляліся пры ўдзеле мясц. насельніцтва неабходныя для Чырв. Арміі шляхі зносін. Да 1.6.1944 былі адноўлены 1247 кмчыг. пуцей, 239 чыг. мастоў, 87 станцый і раз’ездаў, на шашэйных і грунтавых дарогах пабудаваны 554 масты, у т. л. цераз р. Сож у Гомелі і р. Дняпро ў Рэчыцы.
Стварыўшы вял. колькасную і тэхн. перавагу над ворагам, Чырв. Армія 23—24.6.1944 пачала ў Беларусі найбуйнейшую наступальную аперацыю пад кодавай назвай «Баграціён» (гл.Беларуская аперацыя 1944). Для яе правядзення Вярх. Галоўнакамандаванне выдзеліла больш за 2 млн.чал., больш за 31 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў. Гэтыя сілы былі аб’яднаны ў 4 франты: 1-ы Прыбалт. (ген. арміі І.Х.Баграмян), 3-і, 2-і і 1-ы Беларускія (ген.-палк. І.Д.Чарняхоўскі, ген.-палк. Г.Ф.Захараў, ген. арміі К.К.Ракасоўскі) франты. У складзе 1-га Бел. фронту дзейнічала Дняпроўская ваен. флатылія (каманд. контр-адм. В.В.Грыгор’еў). Дзеянні франтоў каардынавалі Маршалы Сав. Саюза А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў.
У першыя дні аперацыі войскі 1-га Прыбалт. і 3-га Бел. франтоў акружылі і знішчылі варожую групоўку ў раёне Віцебска, 26 чэрв. вызвалілі Віцебск, 27 — Оршу (гл.Віцебска-Аршанская аперацыя 1944). Войскі 2-га Бел. фронту 28 чэрв. штурмам авалодалі Магілёвам. Адначасова правае крыло 1-га Бел. фронту акружыла і разграміла бабруйскую групоўку ворага, 29 чэрв. вызваліла Бабруйск (гл.Бабруйская аперацыя 1944). Развіваючы наступленне ў сустрэчных напрамках, войскі 1-га і 3-га Бел. франтоў пры ўдзеле 2-га Бел. фронту 3 ліп. вызвалілі сталіцу Беларусі г. Мінск (3 ліп. святкуецца ў Рэспубліцы Беларусь як Дзень Незалежнасці), 4—11 ліп. на ўсход ад Мінска акружылі і знішчылі 105-тысячную групоўку праціўніка (гл.Мінская аперацыя 1944, Мінскі «кацёл»). Войскі 1-га Прыбалт. фронту разграмілі полацкую групоўку гітлераўцаў і 4 ліп. вызвалілі Полацк (гл.Полацкая аперацыя 1944), надзейна забяспечылі з Пн наступленне гал.стратэг. групоўкі сав. войск на Беларусі. 5 ліп. вызвалены гарады Маладзечна і Смаргонь, 8 ліп. — Баранавічы, 9 — Навагрудак, 10 — Слонім, 14 — Пінск і Ваўкавыск, 16 — Гродна. 28 ліп.сав. войскі штурмам авалодалі Брэстам і на гэтым закончылі выгнанне ням.-фаш. захопнікаў з тэр. Беларусі.
Пры правядзенні Бел. аперацыі Чырв. Арміі вял. дапамогу аказвалі партызаны і насельніцтва Беларусі. Да лета 1944 на акупіраванай тэр. рэспублікі дзейнічала 149 партыз. брыгад і больш за 80 асобных атрадаў. Іх удзел у аперацыі быў прадугледжаны Стаўкай і ўзгоднены з дзеяннямі франтоў. Напярэдадні наступлення сав. войск у ноч на 20.6.1944 партызаны метадам «рэйкавай вайны» нанеслі масіраваны ўдар па чыг. камунікацыях ворага, узарвалі 40 тыс. рэек, усяго да поўнага вызвалення рэспублікі — 61 тыс. рэек, 8 чыг. мастоў. У выніку гітлераўцы не змаглі выкарыстаць чыгунку для падвозу рэзерваў, эвакуацыі тылоў і вывазу нарабаванай маёмасці. Партызаны пераразалі шляхі адступлення праціўніка, не давалі яму рабаваць і паліць вёскі, ратавалі насельніцтва, захоплівалі і ўтрымлівалі да падыходу сав. войск масты, пераправы і плацдармы, удзельнічалі ў баях за вызваленне гарадоў, пасёлкаў, вёсак, у ліквідацыі акружаных груповак ворага. Партызанамі былі захоплены і ўтрыманы да падыходу часцей Чырв. Арміі дзеючыя пераправы і пабудаваны новыя цераз рэкі Пціч, Случ, Друць, Ольса, Бярэзіна, Эса, Вілія, Шчара, Нёман, Котра. Ва ўмовах адступлення гітлераўцаў партызаны вызвалілі і ўтрымалі да падыходу Чырв. Арміі многія раённыя цэнтры — Узду, Старобін, Куранец, Астравец і інш. Разам з часцямі Чырв. Арміі яны ўдзельнічалі ў вызваленні гарадоў і гар. пасёлкаў Мінск, Вілейка, Барысаў, Докшыцы, Дунілавічы, Івацэвічы, Клічаў, Слуцк, Ліда, Лагойск, Любань, Маладзечна, Нясвіж, Навагрудак, Смалявічы, Асіповічы, Пінск, Плешчаніцы, Стоўбцы і інш. Усяго ў ходзе баявога ўзаемадзеяння з Чырв. Арміяй партызаны Беларусі знішчылі больш за 15 тыс. і ўзялі ў палон больш за 17 тыс. гітлераўцаў. Падпольшчыкі і інш.мясц. жыхары перадавалі сав. воінам звесткі пра варожую абарону, паказвалі замініраваныя будынкі, масты, мінныя палі, папярэджвалі пра варожыя засады, праводзілі праз водныя перашкоды і балоты, вылоўлівалі варожых салдат і дыверсантаў. Насельніцтва вызваленых раёнаў клапацілася аб параненых сав. воінах, збірала сродкі ў фонд Чырв. Арміі, у фонд дапамогі шпіталям інвалідаў вайны, сем’ям франтавікоў і партызан. З вызваленай тэр. Беларусі ў Чырв. Армію мабілізавана больш за 600 тыс.чал., у т. л. каля 180 тыс.б. партызан. Паўсюдна ў гарадах і вёсках Беларусі адбываліся мітынгі, прысвечаныя вызваленню, гал. з іх адбыўся 16.7.1944 у Мінску з удзелам вышэйшага кіраўніцтва БССР і завяршыўся вял.партыз. парадам (гл.Партызанскі парад 1944).
У выніку Бел. аперацыі была поўнасцю вызвалена Беларусь, б.ч. Літвы, ч. Латвіі, усх. раёны Польшчы. Чырв. Армія падышла да граніц Усх. Прусіі. У ходзе аперацыі сав. войскі разграмілі ням.-фаш. групу армій «Цэнтр»: 17 дывізій і 3 брыгады знішчаны поўнасцю, 50 дывізій страцілі больш за палову асабістага складу. За вызваленне Беларусі больш як 1600 сав. генералаў, афіцэраў і салдат удастоены звання Героя Сав. Саюза, больш за 402 тыс. ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. 747 вайск. часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні вызваленых імі бел. гарадоў.
У Бел. аперацыі (23.6—29.8.1944) вял. страты панеслі і сав. войскі. 3 Беларускія і 1 Прыбалт. франты страцілі 765 815 салдат і афіцэраў, з іх незваротныя страты склалі 178 507 чал. Непасрэдна пры вызваленні бел. зямлі з 23 чэрв. і да канца ліп. 1944 усе 4 франты страцілі 440 879 чал., з іх 97 232 чал. забітымі.
Завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Разгром ням.-фаш. войск на тэр. Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для інш. наступальных аперацый, у выніку якіх Чырв. Армія ў 2-й пал. 1944 выгнала ворага з тэр.СССР (акрамя ч. Латвіі, вызваленай у маі 1945) і пачала вызваленне народаў Еўропы ад фаш. няволі. У студз. 1945 сав. войскі перайшлі ў наступленне на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат, каб канчаткова разграміць ням.-фаш. армію і разам з саюзнікамі прымусіць фаш. Германію да капітуляцыі. 16.4.1945 яны пачалі Берлінскую аперацыю — адну з найбуйнейшых у Вял.Айч. вайне, якая мела вырашальнае значэнне для перамогі над Германіяй і вызвалення самога ням. народа ад гітлераўскай тыраніі. 26.4.1945 сав. войскі пачалі агульны штурм Берліна, 30 крас. авалодалі будынкам рэйхстага, над якім быў узняты чырв. Сцяг Перамогі (гл.Берлінская аперацыя 1945). 8.5.1945 у берлінскім прадмесці Карлсхорст прадстаўнікі вышэйшага ням.-фаш. камандавання падпісалі акт пра безагаворачную капітуляцыю Германіі.
Ва ўсіх бітвах завяршальнага перыяду Вял.Айч. вайны актыўны ўдзел прымалі беларусы і ўраджэнцы Беларусі. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да падзей жн. 1945 на Д. Усходзе. Чырв. Армія з удзелам войск Манголіі разграміла тут яп. Квантунскую армію ў паўн.-ўсх. Кітаі і Паўн. Карэі (гл.Савецка-японская вайна 1945).
Вынікі вайны. Вял. Айч. вайна была для сав. народа і яго ўзбр. сіл самым цяжкім і разам з тым гераічным перыядам. Яна сфарміравала аблічча цэлай эпохі. Перамога над фаш. Германіяй і яе саюзнікамі была атрымана сумеснымі намаганнямі краін антыгітлераўскай кааліцыі, барацьбітоў руху Супраціўлення ў акупіраваных краінах. Але сав. народ і яго ўзбр. сілы на сваіх плячах вынеслі асн. цяжар вайны, адыгралі вырашальную ролю ў барацьбе з агрэсарам. Яны не толькі адстаялі сваю Айчыну, але выратавалі народы свету ад пагрозы фашызму. Дарагой цаной — 27 млн. чалавечых жыццяў — заплацілі народы СССР за перамогу. Больш за палову з гэтых ахвяр складалі мірныя жыхары. З былых саюзных рэспублік найбольшыя страты (адносна агульнай колькасці насельніцтва) панесла Беларусь: загінуў амаль кожны трэці яе жыхар. Сума матэрыяльных страт Беларусі склала 75 млрд.руб. (у цэнах 1941). Перамога над фашызмам — гэта нац. і ваен. гордасць бел. народа, як і ўсіх народаў былога СССР.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—45: Энцыкл.Мн., 1990;
В непокоренном Минске: Док. и материалы о подпол. борьбе сов. патриотов в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) Мн., 1987;
Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85;
Гриф секретности снят: Потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военных конфликтах: Стат. исслед. М., 1993;
История второй мировой войны, 1939—45. Т. 1—12. М., 1973—82;
Лемяшонак У.І. Вызваленне — без грыфа «Сакрэтна!». Мн., 1996;
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—44). Мн., 1995;
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944): Краткие сведения об орг. структуре партиз. соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. Мн., 1983;
Памяти павших: Великая Отечественная война, 1941—1945. М., 1995;
Тимохович И.В. Битва за Белоруссию, 1941—1944. Мн., 1994;
Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941—1945 г.): Бібліягр. паказ. [Ч. 1—2]. Мн., 1980—90.
У.І.Лемяшонак.
Вызначэнне савецка-польскай мяжы ў 1944—45. З пачаткам вайны пытанне «вольных ад Сталіна рэспублік» было знята з парадку дня берлінскай палітыкі. Дэкрэт Гітлера ад 17.7.1941 прадугледжваў стварэнне рэйсхкамісарыятаў, што азначала адмову фюрэра ад ідэі пераўтварэння гэтых абшараў у васальныя тэрыторыі і пераход на пазіцыі поўнай іх каланізацыі. 27.6.1944 Бел.цэнтр. рада з дазволу фаш. улад склікала ў Мінску 2-і Усебел. з’езд. Дэлегаты заявілі аб непрызнанні бел. дзяржаўнасці ў форме БССР, абвясцілі аб канчатковым разрыве з Расіяй, падкрэсліўшы, што «голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы». З’езд аб’явіў несапраўднымі дагаворы і аднабаковыя рашэнні СССР і Польшчы адносна тэр. Беларусі.
Польскі эміграцыйны ўрад, створаны ў кастр. 1939 у Францыі, не прызнаваў законнасць дагавораў паміж Германіяй і СССР адносна Польшчы, у т. л. ўключэння тэр.Зах. Украіны і Зах. Беларусі (разам з Віленшчынай) у склад СССР. Вялікабрытанія і ЗША, хоць і не прызнавалі законнасць уключэння Зах. Беларусі і Зах. Украіны ў склад СССР і новай граніцы паміж СССР і Польшчай, але схіляліся да прызнання «лініі Керзана» ў якасці сав.-польскай граніцы. На Тэгеранскай канферэнцыі 1943 кіраўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі прызналі «лінію Керзана» ў якасці будучай сав.-польскай граніцы. У заяве сав. ўрада ад 11.1.1944 выказвалася гатоўнасць унесці змены ў граніцы 1939 на карысць Польшчы ў раёнах з перавагай польскага насельніцтва. У сак. 1944 на 6-й сесіі Вярх. Савета БССР Старшыня яго Прэзідыума Н.Я.Наталевіч папрасіў сав. ўрад пры вызначэнні граніцы паміж СССР і Польшчай улічыць законнае і справядлівае жаданне бел. народа аб’яднаць усе спрадвечныя бел. землі ў адзіную Бел.сав. дзяржаву. Але гэтыя просьбы не былі ўлічаны сав. кіраўніцтвам. 27.7.1944 у Маскве падпісана сакрэтнае пагадненне паміж СССР і Польскім к-там нац. вызвалення (ПКНВ) аб сав.-польскай граніцы. У яго аснову была пакладзена «лінія Керзана» з адступленнямі на карысць Польшчы на бел. участку граніцы Беластоцкай вобл. і часткі Белавежскай пушчы. Польскі эмігранцкі ўрад па-ранейшаму адмаўляўся прызнаваць «лінію Керзана» і заключанае ПКНВ з СССР пагадненне аб граніцы. Аб гэтым сведчылі перагаворы ў Маскве прадстаўнікоў СССР з дэлегацыяй польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане на чале з прэм’ер-міністрам С.Мікалайчыкам, якія адбыліся ў жн. і кастр. 1944. У мемарандуме польскага ўрада ад 29.8.1944 гаварылася, што канчатковае ўрэгуляванне польска-сав. граніцы павінен зацвердзіць канстытуцыйны сейм, што неабходна таксама правесці добраахвотны абмен насельніцтвам (польскім, беларускім і ўкраінскім). Лонданскі польскі ўрад не прызнаваў пагадненняў аб абмене насельніцтвам, заключаных Украінай, Беларуссю і Літвой з ПКНВ, падкрэсліваючы, што ўрады сав. рэспублік робяць спробы змяніць на сваю карысць этнічны склад тэр.Зах. Беларусі і Зах. Украіны. Канчаткова пытанне аб сав.-польскай граніцы было вырашана ў 1945.
Літ.:
Ленхард Х. «Жизненное прострачство на Востоке»: Немцы в Беларуси, 1941—1944 // Нёман. 1993. №5;
Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй Мн., 1993;
Яго ж. Беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941—1944) // Спадчына. 1997. №3;
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944). Мн., 1995;
Снапкоўскі У.Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі ў 1944—1953 гг.Мн., 1997;
Яго ж. Беларусь у геапалітыцы і дыпламатыі перыяду Другой сусветнай вайны // Бел. журн. междунар. права і междунар. отношений. 2000. №1;
Праблемы уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР: Гісторыя і сучаснасць. Мн., 2000;
Знешняя палітыка Беларусі. Зб. дакументаў і матэрыялаў Т. 3—4. Мн., 2000—01.
У.Е.Снапкоўскі.
Гараць фашысцкія танкі, падбітыя савецкімі воінамі каля в. Паперня Мінскага раёна Чэрвень 1941.Савецкія артылерысты адбіваюць атаку фашысцкіх танкаў. Наваколле Мінска. Чэрвень 1941Аб’явы нямецка-фашысцкіх акупацыйных улад.Вёска Хорастаў Ленінскага раёна Пінскай вобл., спаленая гітлераўцамі.Нямецка-фашысцкія карнікі паляць вёску ў партызанскай зоне.Разбураны гітлераўскімі захопнікамі раён Мінска. 1944.Партызаны брыгады імя С.М.Кірава Пінскай вобл. на баявой аперацыі. 1943.Партызаны брыгады імя С.М.Будзённага Пінскай вобл. ідуць на баявое заданне. 1943.Прарыў. Карціна П.С.Крахалёва. 1975.Наступленне савецкіх танкаў і пяхоты на Мінск. 1944.Партызанская сям’я: селянін Чашніцкага раёна Віцебскай вобл. Н.Ц.Рыдлеўскі з дочкамі.Фарсіраванне войскамі 3-га Беларускага фронту р. Лучоса каля Віцебска. Чэрвень 1944.Салют савецкіх воінаў—вызваліцеляў Віцебска. 26.6.1944.Узняцце чырвонага сцяга над Домам урада ў вызваленым Мінску. 3.7.1944.Мінск. 3 ліпеня 1944 года. Карціна В.Волкава. 1954—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СЬ, Рэспубліка Беларусь,
дзяржава ў цэнтры Еўропы, на ЗУсх.-Еўрап. раўніны. Мяжуе на ПнЗ з Літвой, на Пн з Латвіяй, на ПнУ і У з Расіяй, на Пд з Украінай, на З з Польшчай (даўж. граніц 2969 км). Працягласць з Пн на Пд 560 км, з З на У 650 км. Пл. 207,6 тыс.км². Нас. 10,3 млн.чал. (1996), гарадскога 7,1 млн.чал., сельскага 3,2 млн.чал. Дзяржаўная мова (паводле Канстытуцыі 1994) — беларуская. Па выніках рэферэндуму 1995 рускай мове нададзены роўны статус з беларускай. Грашовая адзінка — рубель (разліковы білет Нац. банка Беларусі). У Беларусі (1996) 6 абласцей: Брэсцкая вобласць, Віцебская вобласць, Гомельская вобласць, Гродзенская вобласць, Магілёўская вобласць, Мінская вобласць; 118 раёнаў, 102 гарады, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 24 583 сельскія нас. пункты. Сталіца — г.Мінск. Нац. свята — Дзень Рэспублікі (3 ліпеня).
Дзяржаўны лад. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакр. сацыяльная прававая дзяржава. Асн. закон — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятая на рэферэндуме 24.11.1996. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Прадстаўнічы і заканадаўчы орган — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (64 члены, 56 з якіх выбіраюцца мясц. Саветамі дэпутатаў — па 8 ад кожнай вобласці і г. Мінска, 8 назначаюцца Прэзідэнтам). Тэрмін паўнамоцтваў Нац. сходу — 4 гады. Выканаўчая ўлада належыць Ураду — Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам, які назначаецца Прэзідэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў. Мясц. кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца праз мясц. Саветы, іх выканаўчыя і распарадчыя органы. Судовая ўлада належыць судам. Вышэйшы суд. орган — Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь; правасуддзе пры вырашэнні гасп. спрэчак паміж прадпрыемствамі, установамі і арг-цыямі — Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь. Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў ускладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Кантроль за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці ажыццяўляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Геалагічная будова. Беларусь размешчана на ЗУсходне-Еўрапейскай платформы. Крышт. фундамент залягае на глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў (Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ) да 5—6 км (Прыпяцкі прагін); каля в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. пароды фундамента выходзяць на паверхню зямлі. Складзены з метамарфічных і магматычных парод архею і ніжняга пратэразою, геал. ўзрост якіх ад 3,5 да 1,6 млрд.г. Фарміраванне фундамента ў асн. закончылася ў канцы ранняга пратэразою. У залежнасці ад глыбіні залягання паверхні фундамента вылучаюць найб. буйныя (рэгіянальныя) тэктанічныя структуры: дадатныя — Беларуская антэкліза і зах.ч.Варонежскай антэклізы; адмоўныя — Прыпяцкі прагін, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Аршанская ўпадзіна; нейтральныя, або пераходныя — Жлобінская седлавіна, Брагінска-Лоеўская седлавіна, Латвійская седлавіна, Палеская седлавіна. У межах гал. структур і зонах іх сучлянення вылучаюць вял. колькасць больш дробных структур рознага падпарадкавання (гл. схему тэктанічнага раянавання). Платформавы чахол магутнасцю ад некалькіх дзесяткаў да 5—6 тыс.м укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Прадстаўлены адкладамі ўсіх геал. эпох, якія залягаюць у выглядзе гарызантальных слаба нахіленых або спадзіста-хвалістых слаёў, пачкаў, тоўшчаў. Пераважаюць у складзе чахла асадкавыя горныя пароды. Большасць з іх — асадкі былых марскіх басейнаў. Істотная роля належыць кантынентальным азёрным, рачным і ледавіковым адкладам покрыўных зледзяненняў у канцы позняга пратэразою і ў антрапагене: беларускаму зледзяненню — першаму на тэр. Беларусі, бярэзінскаму зледзяненню, якое ўкрывала значную ч. яе тэрыторыі, дняпроўскаму зледзяненню — самаму магутнаму і працягламу, сожскаму, дзе ледавік утварыў самыя магутныя і вялікія ўзвышшы, і апошняму, паазерскаму зледзяненню. Вулканічныя і вулканагенныя пароды ўтвараюць 3 тоўшчы магутнасцю ў некалькі соцень метраў. Адна з іх (вендская) залягае ў ніжняй, дзве (дэвонскія) — у сярэдняй частцы платформавага чахла. Карысныя выкапні. Выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, паклады гаручых сланцаў, даламітаў, тарфяныя радовішчы. Разам з торфам вядзецца здабыча мергеляў, сапрапеляў і торфавівіяніту. Разведана больш за 300 радовішчаў легкаплаўкіх глін, больш за 100 — буд. пяскоў, каля 150 — пясчана-жвіровага матэрыялу, радовішчы буд. і абліцовачнага каменю (Мікашэвіцкае, Жыткавіцкае і інш.), жал. і рэдказямельных рудаў. Адзначаны рудапраяўленні каляровых металаў, золата, серабра, значныя запасы даўсаніту (сыравіна для атрымання алюмінію і соды), радовішчы фасфарытаў, сіліцытаў, гіпсу, глаўканіту, бурштыну.
Рэльеф. Сучасны рэльеф Беларусі раўнінны, у ім спалучаюцца плоскія, хвалістыя, узгорыстыя ўчасткі, створаныя ў выніку ўзаемадзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў. Сярэдняя вышыня паверхні складае каля 160 м, найб. — 345 м (Дзяржынская гара), найменшая адзнака — 80 м (урэз вады на р. Нёман каля граніцы з Літвой). Каля ¾ рэльефу Беларусі займаюць нізіны і раўніны, ¼ — узвышшы (разам са схіламі, рачнымі далінамі і міжградавымі паніжэннямі).
Значная роля ў фарміраванні рэльефу Беларусі належыць стараж. ледавікам, але ў зямной паверхні таксама праяўляюцца асаблівасці тэктанічнай будовы тэрыторыі. Найб. высокія ўчасткі прымеркаваны даБел. антэклізы, раўніны і нізіны — да Прыпяцкага прагіну, Палескай і Латвійскай седлавін, Падляска-Брэсцкай упадзіны. Асн. тыпы рэльефу абумоўлены дзейнасцю стараж. ледавікоў, ледавіковых водаў, рэк, азёраў. На сучаснай паверхні вылучаюць комплексы 3 апошніх зледзяненняў (дняпроўскага, сожскага і паазерскага): канцова-марэнныя (краявыя) узвышшы і грады, спадзістахвалістыя марэнныя патокава-ледавіковыя, азёрна-ледавіковыя нізіны і раўніны — азёрна-алювіяльныя і алювіяльныя прасторы. Верхні ярус рэльефу фарміруюць канцова-марэнныя ледавіковыя ўзвышшы і грады, якія ўтвараюць субшыротныя выцягнутыя ланцугі (Браслаўскі, Віцебскі, Аршанскі, Ашмянскі, Магілёўскі і інш.). Ніжэй за ўзвышшы і грады размешчаны спадзістахвалістыя, дробнаўзгорыстыя, часам забалочаныя марэнныя і патокава-ледавіковыя раўніны (больш за 150 м над узр. м) і нізіны (менш за 150 м над узр. м.). Самы нізкі ярус займаюць азёрна-ледавіковыя і азёрна-алювіяльныя, месцамі моцна забалочаныя нізіны і раўніны. На розных араграфічных узроўнях трапляюцца камы, озы, лагчыны ледавіковага сцёку, западзіны і катлавіны рознага паходжання, яры. Важнае месца ў рэльефе належыць далінам рэк. Яны маюць розны ўзрост, звычайна пойму і 1—2 надпоймавыя тэрасы, канчаткова сфарміраваліся пасля адступання паазерскага ледавіка. Рэльеф антрапагеннага паходжання (кар’еры, адвалы, дарожныя насыпы, меліярац. каналы, вадасховішчы) складае каля 5% паверхні.
Марфалагічныя асаблівасці рэльефу, яго паходжанне і геал. ўзрост дазваляюць вылучыць на тэр. Беларусі 4 (некаторыя даследчыкі вылучаюць 3 або 5) геамарфалагічныя вобласці: Беларускае Паазер’е, Цэнтральнабеларускія ўзвышшы і грады, Перадпалессе, Палескую нізіну. Для Бел. Паазер’я характэрна вял. колькасць азёраў, азёрна-ледавіковых нізін і раўнін краявога ледавіковага рэльефу паазерскага ўзросту. Паверхня мае катлавінападобную форму, узвышаныя краі ўтвораны ледавіковымі градамі і ўзвышшамі Браслаўскага, Віцебскага і Аршанскага ланцугоў (Гарадоцкае ўзвышша, Асвейская, Браслаўская і Свянцянскія грады, Віцебскае і Лукомскае ўзвышшы і інш.). Абсалютныя вышыні дасягаюць 200—260 м, на Віцебскім узв.да 300 м. Тэрыторыя дрэніруецца густой сеткай рэк бас.Зах. Дзвіны і Нёмана. Шматлікія азёрныя катлавіны маюць разнастайнае паходжанне (падпруднае, лагчыннае, калдобіннае, тэрмакарставае, эварзійнае і складанае). Вобласць Цэнтральнабеларускіх узвышшаў і градаў характарызуецца найб. магутнымі краявымі ледавіковымі ўтварэннямі, якія адносяцца да Ашмянскага, часткова Магілёўскага ланцугоў (Гродзенскае, Слонімскае, Мінскае, Ваўкавыскае ўзвышшы, Ашмянскія ірады і інш.). Пераважае градава-хвалісты рэльеф, трапляюцца лёсападобныя адклады, з якімі звязана шырокае распаўсюджанне яроў, лагчын, суфазійных западзін. Абсалютныя вышыні дасягаюць 300—345 м. Гідрасетка належыць бас. Нёмана, Віліі, прадстаўлена вярхоўямі прытокаў Прыпяці, Бярэзіны, Дняпра, найб. азёры Свіцязь і Палік. Геамарфал. вобласць Перадпалесся ўтварае пераходную араграфічную ступень паміж узвышшамі цэнтр.ч. Беларусі і Палескай нізінай. Характэрна развіццё водна-ледавіковых раўнін, дэнудаваных краявых ледавіковых утварэнняў, якія адносяцца да Магілёўскага і Слаўгарадскага ланцугоў, і лёсападобных адкладаў. Трапляюцца суфазійныя і карставыя формы рэльефу, рэшткавыя зарослыя азёры (Сяргееўскае, Сіняе, Яснае і інш.), шмат яроў і лагчын. Абсалютныя вышыні дасягаюць 160—190 м, на асобных участках — 200—225 м. Рачныя даліны выпрацаваны, шырокія і асіметрычныя, адносяцца дабас. Прыпяці, Бярэзіны, Дняпра, Сажа, а таксама Зах. Буга і Нёмана. Вобласць Палескай нізіны займае паўд.ч. Беларусі, падзяляецца на 2 падвобласці: Беларускае Палессе і Украінскае Палессе. Рэльеф вызначаецца шырокім развіццём забалочаных алювіяльных, азёрных, азёрна-алювіяльных і водна-ледавіковых нізінных раўнін з разнастайнымі формамі эолавай акумуляцыі. Пераважаюць абсалютныя вышыні 120—150 м, максімальныя — да 220 (прымеркаваны да Мазырскага і Слонімскага ланцугоў). Тэрыторыя дрэніруецца рэкамі бас. Прыпяці і прытокамі Сажа, Дняпра і Зах. Буга. Пераважаюць мелкаводныя вадаёмы глыб.да 4,0 м (Спораўскае, Выганаўскае, Чырвонае азёры і інш.). Вылучаныя на тэр. Беларусі геамарфал. вобласці і шэраг раёнаў (гл.Геамарфалагічнае раянаванне) пакладзены ў аснову фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі.
Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны. Асн. яго характарыстыкі абумоўлены знаходжаннем тэр. ва ўмераных шыротах, адсутнасцю гор, адноснай аддаленасцю ад Атлантычнага ак. Гадавы прыход сумарнай сонечнай радыяцыі складае 3500—4050 МДж/м² (84—87 ккал/см²) і паступова павялічваецца з Пн на Пд. Радыяцыйны баланс за год дадатны — 1500—1800 МДж/м² (36 — 43 ккал/см²). На тэр. Беларусі пераважае зах. перанос (заходнія, паўн.-зах. і паўд.-зах. вятры), што прыводзіць да частых уварванняў багатых вільгаццю паветр. масаў з Атлантычнага ак.; далей на У узмацняецца кантынентальнасць клімату і панаванне паветр. масаў з У і ПнУ. Паветраныя масы рознага паходжання пераносяцца цыклонамі і антыцыклонамі. Сярэдняя т-растудз. ад -4 °C на ПдЗда -8 °C на ПнУ, ліп. ад 17 °C на Пнда 19 °C (гл. кліматычныя карты Ліпень, Студзень). Тэрмічны рэжым дадатны (сярэднегадавая т-ра паветра на Пн Віцебскай вобл. 4,4 °C, на крайнім ПдЗ Брэсцкай вобл. 7,4 °C). Беларусь адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення. Гадавая колькасць атм. ападкаў складае 550—650 мм на нізінах і 650—750 мм на раўнінах і ўзвышшах. Сярэдняя працягласць вегетац. перыяду 184—208 сутак. Клімат Беларусі ў цэлым спрыяльны для атрымання ўстойлівых ураджаяў с.-г. і садовых культур сярэдняй паласы Усх. Еўропы і жыццядзейнасці чалавека. Паводле размеркавання цяпла і вільгаці тэр. Беларусі падзяляецца на 3 кліматычныя вобласці: Паўночную — умерана цёплую і вільготную, Цэнтральную — цёплую, умерана вільготную, Паўднёвую — цёплую, няўстойліва вільготную.
Глебы. Сучаснае глебавае покрыва Беларусі сфарміравалася пасля адступання апошняга (паазерскага) ледавіка. Вылучаюць 11 тыпаў, 9 падтыпаў, 19 родаў, 34 віды глебаў. Асноўныя тыпы: дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і поймавыя глебы. Менш пашыраны бурыя лясныя, дзярнова-карбанатныя глебы і інш. Паводле мех. складу адрозніваюць пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і гліністыя глебы. Паводле колькасці вільгаці вылучаюць аўтаморфныя (нармальна ўвільготненыя глебы, займаюць 52,9% тэр.), паўгідраморфныя (часова пераўвільготненыя, 27% тэр., пераважна патрабуюць асушэння) і гідраморфныя (пастаянна пераўвільготненыя, 21,1% тэр., патрабуюць асушэння). У залежнасці ад умоў утварэння і ўласцівасцей глеб усю тэр. Беларусі падзяляюць на 3 глебава-геагр. правінцыі: Паўночную (30%), Цэнтральную (43%) і Паўднёвую (28%), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 7 глебава-кліматычных акруг, у іх складзе вылучаюць 20 аграглебавых раёнаў (гл.Глебава-геаграфічнае раянаванне). У с.-г. вытв-сці найб. выкарыстоўваюцца нармальна ўвільготненыя дзярнова-падзолістыя і слаба пераўвільготненыя дзярнова-забалочаныя глебы. Найб. прыдатныя для земляробства дзярнова-падзолістыя, сугліністыя і звязна супясчаныя іх разнавіднасці. Яны пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі і прымеркаваны да ўзвышаных участкаў рэльефу (Аршанска-Магілёўская раўніна, Беларуская града, Віцебскае і інш. ўзвышшы). Менш урадлівыя дзярнова-падзолістыя глебы на рыхлых супесках (Цэнтральнабярэзінская, Лідская і інш. раўніны). Самыя бедныя пясчаныя глебы пашыраны на больш высокіх участках Палесся, Цэнтральнабярэзінскай раўніны, Полацкай і Нёманскай нізін і інш. На нізінах з залішнім увільгатненнем пашыраны дзярнова-балотныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, асабліва шмат іх на паніжаных участках, на Палессі (гл. карту Глебы).
Унутраныя воды. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў бас. Чорнага (58% тэр.) і Балтыйскага (42%) мораў. Гал. водападзел праходзіць праз раўніну Загароддзе, Капыльскую граду, Мінскае і Аршанскае ўзвышшы. Паверхневыя воды разам з падземнымі і атм. ападкамі складаюць водныя рэсурсы Беларусі. З агульнай сярэднегадавой сумы ападкаў на Беларусі, роўнай 155 км³, 36,4 км³ ідзе на жыўленне гідраграфічнай сеткі, больш за 20,7 км³ прыносіцца рэкамі з-за мяжы. Адначасовы (імгненны) аб’ём вады ў рэках Беларусі ў сярэднім складае каля 3 км³, у азёрах і вадасховішчах — 1,4 км³. На тэр. Беларусі налічваецца больш за 20,8 тыс. рэк і ручаёў, якія ўтвараюць рачную сетку сумарнай даўж. 90,6 тыс.км. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,44 км/км². Скорасць цячэння рэк Беларусі малая — 0,5—0,7 м/с. Часта здараюцца паводкі і навадненні. Замярзаюць звычайна ў студз. (лёд трымаецца ад 80 да 140 сут), у мяккія зімы рэкі вольныя ад лёду. Найб. рэкі Бярэзіна, Вілія, Нёман (бяруць пачатак на Беларусі), таксама Дняпро, Прыпяць (транзітныя). Каналы (Дняпроўска-Бугскі і інш.), а таксама Вілейска-Мінская водная сістэма і Сляпянская водная сістэма служаць для злучэння шляхоў зносін, падачы вады ў буйныя прамысл. цэнтры, з’яўляюцца месцамі адпачынку і турызму. У залежнасці ад асаблівасцяў рачнога сцёку на тэр. Беларусі вылучаюць 6 гідралагічных раёнаў: Заходнядзвінскі, Верхнедняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральнабярэзінскі, Прыпяцкі. У Беларусі больш за 10 тыс. азёраў, сумарная пл. якіх складае 1,6 тыс.км². Самае вялікае воз. Нарач (пл. 79,6 км²), самае глыбокае — Доўгае (глыб. 53,7 м). У асобных раёнах азёры злучаны невял. пратокамі, рэчкамі і ўтвараюць цэлыя групы (Браслаўская група азёраў, Ушацкая група азёраў, Нарачанская група азёраў і інш.). На пач. 1995 у Беларусі налічвалася 130 вадасховішчаў (без азёрных) з агульнай пл. больш за 620 км². Найбольшыя вадасховішчы Вілейскае, Заслаўскае (Мінскае мора), Чырвонаслабодскае і інш. Найбольшая водазабяспечанасць (70% мясц. сцёку рэк Беларусі) у бас.Зах. Дзвіны, Нёмана, паўн.ч.бас. Дняпра, менш багатыя вадой цэнтр. водападзельны раён, месцы канцэнтрацыі буйных яе спажыўцоў (Мінск, Салігорскі р-н і інш.). Сярод падземных водаў асобна вылучаюцца грунтавыя воды. Глыбіні залягання грунтавых водаў на Беларусі ад 0,1 да 10—15 м і больш; магутнасць ваданосных гарызонтаў ад 3 да 23 м, а ў далінах Нёмана, Дняпра, Сажа, Зах. Дзвіны і інш.да 50—70 м. Прыродныя рэсурсы падземных водаў на Беларусі складаюць больш за 43,5 млн.м³/сут, эксплуатацыйныя — больш за 44,3 м³/сут. Паводле гідралагічнага раянавання на Беларусі вылучаюць Аршанскі, Брэсцкі, Прыбалтыйскі і Прыпяцкі басейны.
Раслінны свет. Прыроднае расліннае покрыва займае каля 67,1% тэр. Беларусі. Адносіцца да 2 геабат. абласцей: Еўраазіяцкай таежнай хвойна-лясной і Еўрапейскай шыракаліста-лясной (гл.Геабатанічнае раянаванне). З Пн на Пд цемнахвойныя яловыя лясы зменьваюцца шыракалістымі (грабава-дубовымі).
Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэння елкі, вольхі шэрай, паўн. мяжа грабу. На крайнім ПдЗ рэспублікі растуць дуб сядзячакветны, або скальны, піхта белая, плюшч звычайны, на Пн трапляюцца бяроза карлікавая і марошка. Пад лясамі 34% тэр. Беларусі. Лясістасць асобных раёнаў ад 10—15 да 50—60%. Пераважаюць хваёвыя лясы, ёсць альховыя, асінавыя, бярозавыя, грабавыя, дубовыя, яловыя, ясянёвыя. Маладнякі складаюць 47%, каштоўныя спелыя і прыспяваючыя лясы займаюць каля 13% лясной плошчы. Асн. тыпамі расліннасці на Беларусі з’яўляюцца таксама лугавая і балотная (гл.Лугі, Балоты; карту Расліннасць). У сучаснай флоры Беларусі больш за 1650 відаў сасудзістых раслін, 440 мохападобных, больш за 2200 водарасцяў, каля 500 грыбоў, да 5000 лішайнікаў. Больш як 90% усіх відаў вышэйшых раслін Беларусі — травяністыя; дрэў 26 відаў, кустоў больш за 50. Шмат гаспадарча-карысных раслін — харчовых, кармавых, тэхнічных, лекавых, дэкаратыўных і інш. Многія віды флоры Беларусі ахоўваюцца як рэдкія ці як тыя, што знікаюць. Акрамя дзікарослых шмат відаў заносных, інтрадукаваных раслін. Зберагліся рэліктавыя расліны.
Развіццё земляробства прывяло да знішчэння лясоў спачатку на больш урадлівых глебах. За апошнія 100—120 гадоў з флоры Беларусі знікла каля 40 відаў, для такой жа колькасці відаў прыкметна скараціўся арэал (гл.Ахова раслін). 214 відаў раслін аднесены да рэдкіх і знікаючых і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Адначасова пашыралася с.-г. расліннасць, уводзіліся ў культуру новыя для Беларусі віды гасп. раслін.
Жывёльны свет. У фауне Беларусі больш як 31 тыс. відаў: пазваночных 440 відаў, з іх 73 млекакормячых, якія належаць да 6 атрадаў: насякомаедных 10, рукакрылых 15, драпежных 15, зайцападобных 2, грызуноў 25, парнакапытных 6 відаў. Найб. разнастайнасцю вылучаюцца птушкі — каля 300 відаў, з якіх больш за 70% гняздуюцца на Беларусі. Рыб і кругларотых 58, земнаводных 12, паўзуноў 7 відаў. Сярод беспазваночных найб. вывучаны класы малюскаў, насякомых, павукападобных, ракападобных, чарвей і інш. Самыя разнастайныя — насякомыя, іх каля 30 тыс. відаў, самы шматлікі атрад — жукі (каля 1 тыс. відаў).
Сучасны жывёльны свет канчаткова сфарміраваўся ў цеснай сувязі з развіццём ландшафтаў (асабліва расліннага покрыва) у галацэне, пасля вызвалення тэр. Беларусі ад апошняга ледавіковага покрыва каля 12 тыс. гадоў назад. Асаблівасці жывёльнага свету Беларусі вызначаюцца размяшчэннем яе ў лясной зоне. Большасць жывёл — прадстаўнікі еўрап. шыракалістых лясоў, асабліва на Пд (вожык звычайны, соня лясная, алень высакародны, казуля, дзік, з птушак — дубанос, салавей, некаторыя дзятлы, сіпуха, змеяед, совы, з паўзуноў — вераценніца ломкая, чарапаха балотная, з земнаводных — квакша звычайная). Жывёлы тайгі пераважаюць на Пн і ў сярэдняй частцы (лось, буры мядзведзь, рысь, вавёрка-палятуха, снягір, крыжадзюб-яловік, дзяцел трохпальцы). З жывёл лесастэпу трапляюцца заяц-русак, суслік рабы, хамяк звычайны, драфа, аўдотка, жаваранак чубаты, курапатка шэрая, мышалоў стэпавы. Даволі разнастайны жывёльны свет балотных, забалочаных і прыбярэжных ландшафтаў: ласка, тхор чорны, бабёр, норка, выдра, пацук вадзяны, палёўкі, заходзяць лось і казуля, шмат земнаводных, з птушак трапляецца курапатка белая (на Пн), журавель шэры, сава балотная, цецярук і глушэц, на ўзбярэжжах вадаёмаў кулікі, чайкі, качкі, чаплі, бугаі і інш. Спецыфічны жывёльны свет адкрытых ландшафтаў (лугі, паша, палі): заяц-русак, крот, перапёлка, жаваранак палявы, курапатка шэрая, драч і інш. Каля жылля найб. птушак: вераб’і, ластаўкі, шпак, пліска, сарока, варона, зімой снягір, сініцы і інш.; з млекакормячых — мышы, пацукі, лятучыя мышы, зрэдку чорны тхор, куніца каменная, ласка. У водах рэк, азёраў і вадасховішчаў пашыраны шчупак, акунь, плотка, лешч, карасі, гусцяра, пячкур, краснапёрка, язь.
У жывёльным свеце Беларусі каля 20 відаў маюць прамысл. значэнне. Да каштоўных пушных звяроў належаць ліс звычайны, зайцы, вавёрка звычайная, куніца лясная, тхор, выдра, крот, высакаякаснае мяса даюць лось, дзік, алень высакародны, казуля, многія вадаплаўныя і інш. птушкі. У зверагадоўчых гаспадарках разводзяць ліса, андатру, норку, нутрыю, у рыбных — карпаў, карасёў і інш. каштоўных рыб. Склад фауністычных комплексаў моцна зменьваецца ад антрапагеннага ўздзеяння, асабліва ў выніку асушэння зямель, урбанізацыі, катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 і інш. (гл.Ахова жывёл). 182 віды пазваночных і беспазваночных жывёл аднесены да рэдкіх і знікаючых і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гаспадарчая дзейнасць чалавека рэгулюецца прыродаахоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (гл.Ахова прыроды).
Насельніцтва. На 1.1.1996 насельніцтва Беларусі складала 10 264,4 тыс.чал. (14-е месца сярод 40 еўрап. краін); 68,9% жыве ў гарадах, 31,1% — у сельскай мясцовасці. Паводле звестак перыяд. улікаў (рэвізій) насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) у 1811 складала каля 3,8 млн.чал., у 1863 — каля 4,2 млн.чал.; паводле 1-га ў Рас. імперыі перапісу 1897 — 6,6 млн.чал., з іх 13,5% жылі ў гарадах (гл.табл. 1).
Асновай росту насельніцтва Беларусі з’яўляецца натуральны прырост. Ён даволі хутка паніжаўся ў 1970—80-я г. (ад 146,2 тыс.чал. у 1960 да 50,0 тыс.чал. у 1989) і значна знізіўся ў 1990-я г. У выніку ў Беларусі скарацілася ўзнаўленне насельніцтва і пачалася дэпапуляцыя. Упершыню за мірны час у 1993 нарадзілася на 11 тыс.чал. менш, чым памерла. Інтэнсіўнасць дэпапуляцыі хутка павялічваецца як вынік зніжэння нараджальнасці і росту смяротнасці (у 1994 натуральны прырост адмоўны і склаў 19 тыс.чал., у 1995 — 32,6 тыс.чал.; гл.рыс. 1 і табл. 2).
Беларусь — параўнальна густанаселеная рэспубліка (гл.табл. 3). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 49,4 чал./км² (1996), сельскага 15,6 чал./км² (гл. карту). Найменшая шчыльнасць насельніцтва ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах (менш за 10 чал./км²), невялікая на Пд Беларусі, найбольшая ў некаторых раёнах Мінскай вобл. Вакол буйных гарадоў шчыльнасць насельніцтва складае больш за 80 чал./км². У апошнія гады паменшылася шчыльнасць насельніцтва ў раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія найб. пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986). Гл. таксама Горад, Пасёлак гарадскога тыпу, Вёска, Хутар, Працоўныя рэсурсы. Узроставая структура насельніцтва Беларусі характарызуецца пастаянным ростам колькасці асоб пенсіённага і скарачэннем долі асоб малодшага ўзросту. Працэс старэння насельніцтва вельмі інтэнсіўны (гл.табл. 4). Кожны пяты жыхар Беларусі мае ўзрост старэй за 60 гадоў, а ў сельскай мясцовасці ў такім узросце амаль кожны трэці (1996). 1-я і 2-я сусв. войны глыбока дэфармавалі ўзроставы склад насельніцтва (гл.рыс. 2). Гэта датычыць групы людзей, якім у перыяд Вял.Айч. вайны было 20—30 гадоў (нарадзіліся ў час 1-й сусв. і грамадз. войнаў), і тых, хто нарадзіўся ў 1941—48 (у Вял.Айч. вайну і ў першыя пасляваен. гады). Парушэнні, характэрныя для структуры насельніцтва паводле полу, у 1990-я г. залежаць ад розніцы нараджальнасці і смяротнасці сярод мужчын і жанчын, а таксама ад структуры міграцыйных патокаў. Істотна адрозніваецца склад насельніцтва паводле полу ў гарадах і сельскай мясцовасці (гл.табл. 5). У гарадах у 1996 ва ўзросце 17 гадоў колькасць хлопчыкаў перавышае колькасць дзяўчынак, а ў больш сталым узросце колькасць жанчын перавышае колькасць мужчын; у вёсцы да 48 гадоў больш мужчын. У 20 ст. ў Беларусі нараджальнасць паступова знізілася з 45 народжаных на 1000 жыхароў у пач. стагоддзя да 25 у 1950-я г., да 16 у 1970—80-я г. Асабліва актыўна зніжэнне нараджальнасці адбываецца ў 1990-я г. У 1994 нарадзілася 10,7 дзіцяці на 1000 жыхароў (гл.табл. 2). На зніжэнне нараджальнасці ў Беларусі ўплывае шэраг фактараў: асаблівасці ўзроставай структуры, сац.-эканам. нестабільнасць развіцця, змена сац. арыентацый, экалагічныя наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. Разам са зніжэннем узроўню нараджальнасці ідзе хуткае яе «амаладжэнне» (зніжэнне сярэдняга ўзросту маці пры нараджэнні дзіцяці, падзенне нараджальнасці ў групе жанчын 40 гадоў і старэй, скарачэнне нараджальнасці ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў). Смяротнасць у Беларусі да сярэдзіны 20 ст. зніжалася і хутка павялічваліся паказчыкі сярэдняй працягласці жыцця. З 2-й пал. 20 ст. паказчыкі смяротнасці ва ўсіх узростах пачалі расці, паказчыкі сярэдняй працягласці жыцця — зніжацца, а з 1970 асабліва хутка стала расці смяротнасць сярод мужчын у працаздольным узросце. Характэрна для Беларусі таксама дыферэнцыяцыя працягласці жыцця паводле полу (гл.табл. 6). Працягласць жыцця ў 1995 была ў мужчын (62,9 года) на 11,4 года меншая, чым у жанчын (74,3 года).
Беларусь — шматнацыянальная дзяржава, у якой жывуць прадстаўнікі каля 100 нацый і нацыянальнасцяў (гл.табл. 7). Беларусы складаюць асн. частку насельніцтва (77,9%, паводле перапісу 1989), амаль усё сельскае і б.ч. гарадскога. Расце доля рускіх, з 1959 па 1989 яна вырасла з 8,2% да 13,2%. Жывуць палякі, украінцы, яўрэі, татары, літоўцы, латышы і інш. Па-за межамі пражывае каля 3 млн. беларусаў і іх нашчадкаў, найб. у Расіі, на Украіне, у ЗША, Польшчы, а таксама ў Латвіі, Літве, Канадзе, Аргенціне (гл.Дыяспара беларуская). На тэрыторыі Беларусі ў 1996 дзейнічала 26 канфесій, якія аб’ядноўвалі 2016 рэліг. абшчын, у т. л. абшчыны праваслаўнай (938) і рымска-каталіцкай цэркваў (373). Вял. колькасць абшчын пратэстантаў, сярод іх большасць хрысціян веры евангельскай і баптыстаў. Ёсць абшчыны стараверскай і грэка-каталіцкай царквы, іудзейскай рэлігіі і інш. (гл. ў арт.Канфесія).
Значныя змены ў колькасць насельніцтва ўносяць міграцыйныя працэсы. Да 1960-х г.гал. роля належала знешнім міграцыям, пераважна з Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы і Эстоніі. У 1990—95 павялічыўся прыток у Беларусь імігрантаў з інш. рэспублік б.СССР: дадатнае сальда міграцый склала больш за 143 тыс.чал. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. рэзка павялічыліся эміграцыйныя плыні з Беларусі. Важнейшая асаблівасць эміграцыі — рэзка выяўлены этнічны характар: сярод тых, хто выехаў, абсалютную большасць складалі яўрэі. У апошнія гады аб’ём эміграцыі знізіўся, а нац. склад і геаграфія напрамкаў выезду пашыраюцца (гл.табл. 8). Унутры рэспублікі працягваецца адток насельніцтва з вёскі ў горад.
З сярэдзіны 20 ст. Беларусь стала краінай усеагульнай пісьменнасці (паводле перапісу 1989, ва ўзросце 9—49 гадоў толькі 0,2% насельніцтва было непісьменнае). Колькасць занятага ў нар. гаспадарцы насельніцтва, якое мае вышэйшую і сярэднюю адукацыю, павялічылася з 1960 да 1995 больш як у 5 разоў. Асабліва высокімі тэмпамі расла колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (гл.табл. 9).
Гісторыя. Першыя спробы чалавека (неандэртальца) пранікнуць на тэр. Беларусі датуюцца часам 100—35 тыс.г. назад. Пра гэта сведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў мусцьерскага тыпу каля в. Абідавічы (Быхаўскі р-н), Падлужжа (Чачэрскі р-н), Свяцілавічы (Веткаўскі р-н). Найб.стараж. паселішчы чалавека, выяўленыя каля вёсак Юравічы (Калінкавіцкі р-н) і Бердыж (Чачэрскі р-н), адносяцца да эпохі верхняга палеаліту, іх узрост 26—23 тыс.г. Яны належалі радавым абшчынам краманьёнцаў. У сувязі з моцным пахаладаннем і наступаннем ледавіка 22—14 тыс.г. назад людзі адышлі з тэр. Беларусі на Пд. Пасля заканчэння ледавіковай эпохі чалавек зноў з’явіўся на тэр. Беларусі. Поўнасцю яе тэр. заселена ў эпоху мезаліту (9—6-е тыс.дан.э.). Асн.гасп. дасягненні гэтага перыяду — развіццё вытв-сці прылад працы з крамянёвых пласцін, пашырэнне лука і прыручэнне сабакі; аформілася першабытная рэлігія — татэмізм. Эпоха новага каменнага веку (неаліту) на Беларусі пачалася ў канцы 5-га — 4-м тыс.дан.э. і доўжылася каля 2 тыс.г. Значнае павелічэнне насельніцтва ў неаліце садзейнічала ўзнікненню новых этн. супольнасцяў людзей. На тэр. Беларусі іх было 5: археал. культуры днепра-данецкая; верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская і тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (пра кожную гл. асобны артыкул). Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам. Ад адкрытых распрацовак мелавога крэменю людзі перайшлі да здабычы яго шахтавым спосабам (гл.Крэменездабыўныя шахты). Развіваўся прымітыўны абмен крэменем, бурштынам і інш. Важнае адкрыццё эпохі неаліту — пачатак керамічнай вытв-сці, што дало магчымасць пашырыць круг спажывання, палепшыць спосабы прыгатавання і захоўвання ежы. Пад канец эпохі неаліту ўзніклі вытв. формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. На Беларусі вядома каля 600 неалітычных паселішчаў, большасць іх сканцэнтравана ў далінах рэк бас. Прыпяці, Сажа і Нёмана. У канцы 3 — пач. 2-га тыс.дан.э. на тэр. Беларусі праніклі плямёны шнуравой керамікі культуры, якія былі часткай індаеўрапейцаў — продкаў сучасных народаў Еўропы, у т. л. славян і балтаў. Узаемаадносіны прышлых плямёнаў і абарыгенаў характарызаваліся рознымі формамі гасп. і культ. ўзаемаўплыву і этн. асіміляцыі. Мова індаеўрапейцаў мела шмат дыялектаў. Іх развіццё прывяло да стварэння розных індаеўрап. груп і народаў, да якіх належаць і славяне. Тэр.паўд.-ўсх. Беларусі і суседнія раёны Украіны займалі плямёны сярэднедняпроўскай культуры. Пад уплывам прышлых плямёнаў адбыўся пераход мясц. насельніцтва дабронзавага веку (канец 3 — пач. 1-га тыс.дан.э.). У гэты перыяд паўд.-зах.тэр. Беларусі спярша займалі плямёны культуры шнуравой керамікі Палесся, зах. Беларусі — прыбалтыйскай, Паазер’е — паўночнабеларускай культуры. Да сярэдзіны 2-га тыс.дан.э. ў Палессі і Падняпроўі сфарміраваліся тшцінецкая культура і сосніцкая культура. Пашырыліся вытв. формы гаспадаркі, заснаванай на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве, з’явіліся медныя і бронзавыя вырабы, якія траплялі на Беларусь праз абмен. У познародавай абшчыне заўважаюцца першыя прыкметы маёмаснага расслаення. На змену калектыўнай уласнасці ішла прыватная ўласнасць сем’яў, а з ёю ў родзе з’явіліся багатыя і бедныя сем’і. Родавы лад паступова распадаўся. У рэліг. вераваннях пашырыліся касмаганічныя культы, культ продкаў. У жалезным веку (працягваўся ад 8—6 ст.дан.э.да 8 ст.н.э.) на Беларусі было некалькі археал. культур штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, мілаградская, зарубінецкая, паморская. У асобную культ.-гіст. групу ў паўд.-ўсх. Беларусі вылучаюць помнікі кіеўскай культуры 2—4 ст.н.э., якія большасць вучоных лічаць славянскімі.
У 5—8 ст. у паўд. частцы Беларусі рассяліліся слав. плямёны пражскай культуры, сярэднюю і паўн. Беларусь займалі плямёны банцараўскай культуры. Працэс рассялення славян у 2-й пал. 1-га тыс. суправаджаўся міжэтнічнымі кантактамі з мясц. балцкімі плямёнамі (літоўцамі, яцвягамі і інш.). У 9—11 ст. сфарміраваліся супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Крывічы-палачане склалі ядро Полацкага княства (дзяржавы). Першым вядомым князем у Полацку ў 10 ст. быў Рагвалод. Значная роля ў гісторыі Полацкай зямлі належала Мінску (Менеску, Менску). У канцы 10 ст. ўтварылася Тураўскае княства. Буйным горадам на Палессі быў Пінск. Землі сярэдняга Пабужжа з гарадамі Камянец, Кобрын, Драгічын над Бугам былі аб’яднаны вакол свайго гал. горада Берасця (сучасны Брэст). Землі паўн. Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прупой (цяпер Слаўгарад) уваходзілі ў Смаленскае княства, а Гомель, Чачэрск, Рэчыца — у Чарнігаўскае княства. У 12—13 ст. удзельныя княствы ўзніклі на землях Верхняга Панямоння. Найб. значную ролю адыгрывалі Гарадзенскае княства і Новагародскае княства. Грамадскае развіццё сярэдневяковых зямель Беларусі праходзіла аднолькавы шлях з іншымі ўсх. славянамі, якія ўваходзілі ў склад агульнай дзяржавы Кіеўскай Русі. Тут у 10—12 ст. перапляталіся З асн.сац.-эканам. ўклады: абшчынны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.
У канцы 10 ст. пачало распаўсюджвацца хрысціянства паводле візант. абраду. Заснаваны епархіі ў Полацку (992) і Тураве (1005), хоць перажыткі язычніцтва ў некаторых мясцовасцях захоўваліся многія стагоддзі. Хрысціянская царква садзейнічала развіццю культуры бел. народа, у т. л.манум. дойлідства, жывапісу, прыкладнога мастацтва, літаратуры. Бел. землі зведалі культ. ўплыў Візантыі непасрэдна і праз пасрэдніцтва балг. культуры. Найб.стараж. помнікі пісьменства і л-ры, якія захаваліся, напісаны кірылічным алфавітам на стараслав. мове (Тураўскае евангелле 11 ст., «Сказанне аб Марціну Мніху» 12 ст., творы Кірылы Тураўскага, «Жыціе Ефрасінні Полацкай», помнікі эпіграфікі, у т. л.Барысавы камяні, Рагвалодаў камень). Архітэктура была пераважна драўляная, але будавалі і мураваныя храмы. Першая манум. мураваная пабудова на Беларусі — Полацкі Сафійскі сабор (1050-я г.), у 12 ст. ў культавым буд-ве склаліся своеасаблівыя полацкая школа дойлідства і гродзенская школа дойлідства. У Полацку і Віцебску ў 12 ст. цэрквы ўпрыгожвалі фрэскамі. Майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 зрабіў крыж Ефрасінні Полацкай — шэдэўр усх.-слав. прыкладнога мастацтва. У помніках пісьменства 13 ст. (гандлёвы дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229, і інш.) сустракаюцца моўныя асаблівасці, якія сведчаць аб складванні бел. мовы.
З пач. 13 ст.бел. землі ўдзельнічалі ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Гэта было абумоўлена ўмацаваннем Літ. дзяржавы, феад. раздробленасцю зах. зямель Русі і іх зацікаўленасцю ў моцнай цэнтр. уладзе, здольнай арганізаваць адпор татара-мангольскім заваёўнікам і рыцарскім ордэнам. Літ. князі, якія да 12 ст. рабілі грабежніцкія набегі на бел. землі, з пач. 13 ст. сталі прымаць захады па замацаванні за сабой зямельных уладанняў, што сведчыла пра пачатак развіцця феадалізму ў асяроддзі літ. плямёнаў. Першы літ. князь, які княжыў на бел. землях — Міндоўг [сярэдзіна 1230-х г. — 1263]. Сталіцай яго дзяржавы быў Новагародак (сучасны Навагрудак). На працягу 2-й пал. 13—14 ст. ў выніку захопаў, пагадненняў, дынастычных шлюбаў і інш. у ВКЛ увайшлі ўсе бел. землі. Пераемнікі Міндоўга княжылі на землях верхняга Панямоння (Новагародак, Ваўкавыск, Слонім), пад іх паліт. уплывам знаходзіліся цэнтральная Беларусь і Полацкае княства. Да сярэдзіны 14 ст. ў склад ВКЛ увайшлі Полацкае, Віцебскае, Пінскае княствы, Берасцейская зямля. Канчаткова ўсе бел. землі, а таксама Чарнігава-Северская зямля, Кіеўскае і частка Смаленскага княства ўвайшлі ў ВКЛ пры вял.кн.Альгердзе [1345—77]. Вял. значэнне для ўмацавання ВКЛ мела перамога над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдскай бітве 1410. Пры вял.кн.Вітаўце [1392—1430] ВКЛ значна пашырыла сваю тэрыторыю. Бел.паліт., духоўная, матэрыяльная і мастацкая культура зрабілі вял. уплыў на ВКЛ. Усх.-слав. землі складалі падмурак эканам. багацця ВКЛ, аснову яго ваен. магутнасці і культ. росквіту. На лёс бел. зямель у ВКЛ значна паўплываў пераход літ. знаці ў канцы 14 ст. з язычніцтва ў каталіцызм. Вял.кн.Ягайла [1377—92] у 1385 пагадзіўся хрысціць насельніцтва Літвы паводле каталіцкага абраду ў якасці адной з умоў атрымання трона польскага караля (гл.Крэўская унія 1385). З гэтага часу ў ВКЛ пачало наспяваць унутр. напружанне паміж правасл. і каталіцкім насельніцтвам. З часоў прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413паліт. становішча ў ВКЛ пачало характарызавацца дамінаваннем каталіцкай знаці, якая атрымала выключнае права на заняцце дзярж. пасад і тытул паноў. Усх.-слав. баяры і князі захавалі свае ўдзелы ў ВКЛ, яны падтрымлівалі дзяржаву, садзейнічалі росту яе магутнасці, але імкнуліся павялічыць свой уплыў на прыняцце паліт. рашэнняў. Выразнікам іх інтарэсаў стаў вял.кн.Свідрыгайла [1430—32], які пачаў раздаваць дзярж. пасады, замкі і воласці правасл.бел. і ўкр. феадалам. У адказ каталіцкія вярхі ВКЛ абвясцілі вял. князем Жыгімонта Кейстутавіча [1432—40], што прывяло да працяглай феад. вайны. У 1432 Свідрыгайла ўцёк у Полацк, дзе бел. князі і баяры пасадзілі яго на пасад Вял. княства Рускага, такім чынам адбыўся кароткачасовы раскол ВКЛ, і Полацк на пэўны час стаў сталіцай бел. дзяржавы. Каталіцкія вярхі ВКЛ пайшлі на кампраміс. Ягайла прывілеем 1432 і Жыгімонт прывілеем 1434 ураўнавалі правасл. феадалаў у некаторых эканам. і паліт. правах з католікамі. Пры вял.кн.Казіміру IV [1440—92] асобным землям (Новагародскай, Полацкай, Віцебскай, Смаленскай і інш.) пацверджаны правы на аўт. кіраванне. Казімір зацвердзіў судзебнік 1468 — першы ўпарадкаваны збор законаў. Пасля яго смерці Маскоўская дзяржава пачала войны за аб’яднанне зямель Стараж. (Кіеўскай) Русі. У ходзе гэтых войнаў да Маскоўскай дзяржавы ў 15—16 ст. былі далучаны некаторыя ўсх.-слав. землі ВКЛ. Пасля няўдач у войнах паліт. вярхі ВКЛ пачалі залучаць да больш актыўнага кіравання дзяржавай буйных правасл. феадалаў; праваслаўным ужо фактычна не забаранялася займаць важнейшыя дзярж. пасады. У 1563 юрыдычна адменена палажэнне, паводле якогаправасл. феадалы не маглі засядаць у гаспадарскай радзе. Вял. ўплыў на дзярж. справы мелі магнаты Астрожскія, Хадкевічы, Сапегі, Ільінічы і інш.
Да сярэдзіны 16 ст. канчаткова аформіўся дзярж. лад ВКЛ, асновы якога замацаваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529 і Статуце Вялікага княства Літоўскага 1566. Дзярж. мовай ВКЛ з’яўлялася беларуская мова. Кіраўніком дзяржавы лічыўся вялікі князь (гаспадар). Сумесна з радай ён ажыццяўляў вышэйшы суд. Рада ВКЛ (паны-рада) узнікла ў 15 ст. як дарадчы орган пры вял. князю, а да канца 15 — пач. 16 ст. ператварылася ў вышэйшы орган дзярж. улады. З 15 ст. на пасяджэнні рады запрашаліся прадстаўнікі мясц. феадалаў, г.зн. збіраўся сойм. У 1413 тэр.ВКЛ падзелена на Віленскае і Трокскае ваяводствы. У пач. 16 ст. ўтвораны Полацкае, Новагародскае, Смаленскае і Падляшскае ваяв.; у выніку адм.-тэр. рэформы 1565—66 — Берасцейскае, Менскае і Мсціслаўскае ваяв., некаторыя з іх былі падзелены на паветы (гл. ў арт.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі). Бел. шляхта атрымала права ўдзельнічаць у павятовых сойміках, дзе выбіраліся паслы (дэпутаты) на вальны сойм. Вял. ўплыў на лёс Беларусі зрабіла Лівонская вайна 1558—83. Няўдачы арміі ВКЛ, у т. л. здача ў 1563 Полацка, падштурхнулі вял. князя ВКЛ і шляхту да больш цеснага ваен. і дзярж. саюзу з Польшчай. У выніку Люблінскай уніі 1569ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Паводле ўмоў уніі ВКЛ захоўвала свае адм. апарат, заканадаўства, армію, герб «Пагоню», дзярж. пячатку. Вышэйшым органам аб’яднанай дзяржавы стаў агульны сейм, які напачатку збіраўся на тэр. Польшчы, а з сярэдзіны 17 ст. кожны трэці сейм склікаўся ў Гродне, як сімвал асобнага становішча ВКЛ. Кіраўніком дзяржавы быў кароль Рэчы Паспалітай, якога выбірала шляхта. Адначасова ён з’яўляўся і вял. князем ВКЛ. У час работы Люблінскага сейма Украіна была далучана да Польшчы, таму з 1569 ВКЛ складалася ў асн. з бел. і літ. зямель. Кароль польскі і вял.кн.ВКЛСтафан Баторый [1576—86] на чале аб’яднанай арміі заняў у 1579 Полацк і перанёс ваен. дзеянні на тэр. Расіі. Паспяховае завяршэнне Лівонскай вайны было выкарыстана для ўзмацнення ролі ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, які падкрэсліў асобае становішча ВКЛ у федэратыўнай дзяржаве са сваім войскам, заканадаўствам, гербам. Былі адменены палажэнні уніі, паводле якіх палякі і інш. замежныя падданыя маглі атрымліваць у ВКЛ зямельныя ўладанні і адм. пасады. У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18даВКЛ зноў была далучана Смаленшчына.
У 13 — 1-й пал. 16 ст. на Беларусі сфарміраваліся формы феад. зямельнай уласнасці, катэгорыі феадалаў і феадальна залежных сялян. Развіццё сельскай гаспадаркі было абумоўлена попытам на с.-г. прадукты і сыравіну ў краінах Зах. Еўропы. З улікам выгаднай міжнар. кан’юнктуры бел. шляхта перабудавала сваю гаспадарку, каб зрабіць яе высокатаварнай, што выявілася ў арганізацыі фальваркаў — гасп. комплексаў са шматлікімі панскімі ворнымі землямі, на якіх выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян. На 16 ст. прыпадае масавае запрыгоньванне сялян. Гэтаму спрыяла правядзенне на Беларусі з пач. 16 ст.агр. рэформы — валочнай памеры, гал. мэтай якой было ўпарадкаваць землекарыстанне і павіннасці сялян (гл.«Устава на валокі» 1557). На працягу 14 — 1-й пал. 17 ст. інтэнсіўна развіваліся бел. гарады і гар. рамяство. Пераважалі гарады з 1,5—3 тыс.ж. Былі значныя гарады — Бярэсце, Віцебск, Гародна, Магілёў, Менск, Новагародак, Пінск, Слуцк. Гар. рамяство налічвала некалькі дзесяткаў спецыяльнасцяў. З 1-й пал. 16 ст. рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі, якія выступалі як арганізатары вытв-сці і сродак грамадскай арганізацыі гар. насельніцтва. Актыўна развіваўся ўнутр. і знешні гандаль. Буйны гар. гандаль меў у значнай ступені транзітны характар. Праз Беларусь праходзілі гандл. шляхі, якія злучалі Зах. Еўропу з Маскоўскай дзяржавай. Асн. гандлёвыя аперацыі кантралявалі купцы-госці, У руках якіх канцэнтраваліся фінансавыя сродкі. Канкурэнтамі купцоў у знешнім гандлі с.-г. прадуктамі і сыравінай паспяхова выступала шляхта. У 16 ст. яе пазіцыі ў гарадах умацаваліся, узніклі гар. кварталы, падуладныя феадалам — юрыдыкі. З канца 14 ст. на Беларусі стала пашырацца гар. права на самакіраванне — магдэбургскае права (яго атрымалі Вільня ў 1387, Брэст у 1390 і Гродна ў 1391). Да сярэдзіны 17 ст. магдэбургскага права дамагліся 43 гарады Беларусі.
Рэліг. жыццё ў 13 — 1-й пал. 17 ст. на Беларусі развівалася супярэчліва. У 13—14 ст. шмат якія літ. феадалы і князі прымалі праваслаўе. Але пасля Крэўскай уніі 1385 прывілеяванай рэлігіяй абвешчаны каталіцызм. Адначасова вял. князі ВКЛ падтрымлівалі праваслаўе, без чаго дзяржава не магла ўстойліва развівацца. У 1317 вял. князь Гедзімін дамогся ў канстанцінопальскага патрыярха стварэння ў ВКЛправасл. Літоўскай мітраполіі з цэнтрам у Новагародку, якая аднаўлялася ў 1354 і канчаткова замацавалася ў 1485. Пад уплывам зах.-еўрап.Рэфармацыі ў 16 ст. на Беларусі пачалі распаўсюджвацца кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм і інш. пратэстанцкія плыні. Вял. князі і сойм у дачыненні да розных канфесій праводзілі палітыку талерантнасці, свабода веравызнання пацверджана і Статутам ВКЛ 1588. Да канца 16 ст.правасл. царква на Беларусі была моцна пацеснена пратэстанцкімі плынямі і каталіцтвам. Гэта вымусіла правасл. іерархаў шукаць падтрымкі ў дзярж. улады і пайсці на саюз з каталіцкай царквой. Вынікам кампрамісу стала Брэсцкая унія 1596. Да яе заключэння падштурхнула стварэнне ў Маскоўскай дзяржаве ў 1589 патрыярхату, які намагаўся падначаліць сабе правасл. беларусаў. Паводле ўмоў уніі правасл. царква ВКЛ прызнавала вяршэнства рымскага папы, прыняла каталіцкую дагматыку, аднак захавала сваю абраднасць і асобную арганізацыю. Падрыхтоўка і правядзенне уніі суправаджаліся вострай палемікай і крывавымі эксцэсамі (гл.Віцебскае паўстанне 1623). Тым не менш, да канца 18 ст.да грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы належала каля 80% насельніцтва Беларусі, у асн. сялян. Праваслаўныя, што не прынялі унію, у пач. 17 ст. стварылі ўласную царк. арг-цыю, узаконеную дзярж. уладай у 1648. Невял. працэнт жыхароў Беларусі вызнавалі іудаізм (яўрэі) і іслам (татары).
Катастрафічна паўплывала на гасп. і культ. жыццё Беларусі вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Ёй папярэднічала распачатая ўкр. казакамі антыфеадальная вайна 1648—51. Скарыстаўшы смерць польскага караля і вял. князя ВКЛУладзіслава IV [1633—48], казакі ўварваліся на Палессе і ўзначалілі мясц. выступленні. У 1654 рас. войскі занялі землі ўсх. Беларусі даЗах. Дзвіны і Дняпра, у 1655 — большую яе частку. Паводле умоў Андросаўскага перамір’я 1667, якое завяршыла гэту вайну, Беларусі засталася ў Рэчы Паспалітай. Масавае вынішчэнне гар. насельніцтва прывяло да заняпаду гарадоў, умацавання ў іх пазіцый шляхты і да запаволення развіцця капіталіст. адносін. Цяжкі ўдар быў нанесены нац. культуры Беларусі. Пасля вайны ўзмацнілася паланізацыя, якая ахапіла шырокія колы бел. шляхты і гараджан. Кароль Ян II Казімір [1648—68] з-за няўдач у знешняй і ўнутр. палітыцы адрокся ад трона. Наступныя каралі і вял. князі Міхал Карыбут Вішнявецкі [1669—73] і Ян III Сабескі [1674—96] не здолелі прадухіліць рост уплыву шляхты, у першую чаргу магнатаў, і ўтаймаваць яе свавольствы. Абраны на пасад Рэчы Паспалітай саксонскі курфюрст Аўгуст II у час Паўночнай вайны 1700—21 выступіў саюзнікам рас. цара Пятра I. Шведы, якія часткова акупіравалі Беларусь, падтрымлівалі свайго стаўленіка на троне Станіслава Ляшчынскага. Ваен. дзеянні, унутр. барацьба шляхецкіх груповак прывялі да заняпаду гаспадаркі, якая была адбудавана толькі да сярэдзіны 18 ст. Але ўнутрыпаліт. анархія ў краіне працягвалася. Звычайным стаў зрыў працы сеймаў з-за свавольства шляхты. Рэч Паспалітая ўсё больш трапляла пад паліт. ўплыў суседніх дзяржаў. Апошні кароль польскі і вял.кн.ВКЛСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—95], хоць быў стаўленікам рас. імператрыцы Кацярыны II, імкнуўся праводзіць незалежную палітыку. Частка дзярж. колаў Рэчы Паспалітай узяла курс на мадэрнізацыю паліт. ладу краіны, найперш на ўмацаванне цэнтр. улады. У 1764 створаны Вайсковая і Скарбовая камісіі ВКЛ, у 1773 — Адукацыйная камісія, у 1791 — Камісія паліцыі. Развіццю капіталіст. адносін перашкаджалі панаванне магнатаў, нац. і рэліг. супярэчнасці. Цяжкае ўнутрыпаліт. становішча Рэчы Паспалітай імкнуліся выкарыстаць у сваіх інтарэсах Расія, Прусія і Аўстрыя. На іх карысць дзейнічалі розныя групоўкі шляхты. У 1768 утварылася Барская канфедэрацыя — саюз шляхты, накіраваны і супраць умяшання Расіі ва ўнутр. справы дзяржавы і супраць паліт. рэформаў. Разгром канфедэрацыі рас. войскамі прывёў у 1772 дапершага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі былі далучаны землі ўсх. Беларусі з гарадамі Полацк, Віцебск, Магілёў, Гомель. Уратаванне дзяржавы частка правячых колаў Рэчы Паспалітай бачыла ў шырокіх антыфеад. рэформах. Чатырохгадовы сейм 1788—92 прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791, паводле якой устанавіў апеку дзяржавы над прыгоннымі сялянамі, пашырыў паліт. правы гараджан, рэарганізаваў і цэнтралізаваў дзярж. кіраванне. У адказ кансерватыўная шляхта пры дапамозе Расіі стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю, па фармальным запрашэнні якой ажыццявілася новае ўмяшанне Рас. імперыі. Паміж Расіяй і Аўстрыяй у 1793 праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку да Расіі далучаны землі цэнтральнай Беларусі з гарадамі Барысаў, Мінск, Слуцк, Пінск. Згодніцкая пазіцыя кіруючых колаў Рэчы Паспалітай стала прычынай паліт. ўздыму, які прывёў дапаўстання 1794, узначаленага Т.Касцюшкам. Расія накіравала дадатковыя войскі, якія ў шэрагу бітваў разграмілі паўстанне. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй да Расіі далучаны землі зах. Беларусі з гарадамі Гродна, Навагрудак, Брэст; заходнія бел. землі адышлі да Прусіі. Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць.
На далучаных да Расіі землях усталёўваўся тэр.-адм. падзел на рас. ўзор — паветы, правінцыі, губерні і ген.-губернатарствы. У 1772 утворана Беларускае ген.-губернатарства ў складзе 2 губерняў — Пскоўскай (з 1776 Полацкай, потым Віцебскай) і Магілёўскай. У 1793 утвораны Мінская, у 1795 — Слонімская і Віленская губ. У 1796—1801 тэр. Беларусі ўваходзіла ў Беларускую, Мінскую і Літоўскую губ., якія ў 1801 падзелены на Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. У губернях ствараліся палаты крымінальнага (дзейнічалі на аснове агульнаімперскага права) і цывільнага (вырашалі цывільныя справы паводле нормаў Статута ВКЛ 1588) судоў. Пасля прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне II шляхта Беларусі атрымала ўсе правы і прывілеі рас. дваранства. Але яна страціла права на вальны сойм, права выбіраць манарха, вырашаць мясц. справы на ваяв. і пав. сойміках, ствараць канфедэрацыі (саюзы) для абароны сваіх вольнасцяў і прывілеяў. Магнаты былі пазбаўлены права мець уласныя крэпасці і войска. Праводзілася чыстка шляхецкага саслоўя праверкай дакументаў на дваранскае званне («разбор» шляхты). Кацярына II і Павел I практыкавалі раздачу дзярж. зямель з прыгоннымі сялянамі рус. памешчыкам, военачальнікам і буйным чыноўнікам. На Беларусі распаўсюджана агульнарас. сістэма дзярж. падаткаў і павіннасцяў. Гал. падаткам стаў падушны, які быў значна цяжэйшы за ранейшы падымны. Сяляне выконвалі паншчыну, плацілі чынш, натуральныя даніны і інш. На мяшчан ускладаліся выдаткі па ўтрыманні вайск. гарнізонаў, паліцыі, турмаў, гар. магістрата, паштовай службы, навуч. і мед. устаноў. Цяжкай павіннасцю для сялян і мяшчан Беларусі стаў абавязак пастаўляць рэкрутаў на 25-гадовую (з 1834 — на 20-гадовую, з 1856 — на 15-гадовую) службу ў армію. Шэраг законаў абмяжоўваў правы яўр. насельніцтва: мяжа яўр. аселасці, падушны падатак і рэкруцкія павіннасці ўдвая вышэйшыя, чым для хрысціян, кампаніі па прымусовым іх ссяленні ў гарады і мястэчкі з сельскай мясцовасці. Правасл. царква на Беларусі атрымала статус дзяржаўнай, а каталіцкая страціла прывілеяванае становішча і трапіла пад кантроль рас. ўрада. Каталіцкаму духавенству давалася свабода ў выкананні рэліг. абрадаў, але забаранялася схіляць праваслаўных і уніятаў да пераходу ў каталіцтва. Каб заахвоціць пераход у праваслаўе вернікаў уніяцкай царквы выкарыстоўваліся агітацыя, прымусовыя меры, матэрыяльныя ўзнагароды уніяцкага духавенства.
Спаланізаваная бел. шляхта ў час вайны 1812 падтрымала Напалеона, спадзеючыся пры яго дапамозе аднавіць ВКЛ і Рэч Паспалітую. 1.7.1812 Напалеон падпісаў указ аб утварэнні ВКЛ у складзе Віленскага, Гродзенскага, Мінскага і Беластоцкага дэпартаментаў і прызначыў Часовы урад з прадстаўнікоў мясц. знаці. Гал. яго задачы: мабілізацыя насельніцтва ў франц. армію, яе матэрыяльнае забеспячэнне, ахова камунікацый, падтрыманне парадку ў тыле і г.д. Напалеон не зрабіў ніякіх захадаў для ліквідацыі прыгоннага права, таму сялянства не падтрымала яго, а на паборы і марадзёрства заваёўнікаў адказала партыз. рухам.
Франц. рэвалюцыя 1789—99, падзеі 1812 садзейнічалі пашырэнню на Беларусі дэмакр. і нац.-вызв. ідэй. На пач. 19 ст. ў Віленскім ун-це і шэрагу навуч. устаноў, у Літоўскім асобным корпусе дзейнічалі гурткі мясц. моладзі, якія выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Т-вы філаматаў і філарэтаў, Патрыят.т-ва, т-ва«Ваенныя сябры» мелі сувязь з арг-цыямі дзекабрыстаў. Асобныя дзекабрысты ў пач. 1820-х г. служылі на Беларусі. Пры ўдзеле Патрыят.т-ва падрыхтавана паўстанне 1830—31. Пасля яго задушэння магілёўскі губернатар М.М.Мураўёў у запісцы на імя цара пісаў пра неабходнасць абсалютнага зліцця «краю гэтага з Расіяй». Урад узяў курс на паступовае аслабленне эканам. і паліт. пазіцый шляхты і каталіцкага духавенства. Маёнткі ўдзельнікаў паўстання канфіскоўваліся, касцёлы і кляштары, служыцелі якіх мелі дачыненне да паўстання, зачыняліся. Узмацніўся «разбор» шляхты. Больш за 10 тыс. шляхціцаў былі выключаны з дваранскага саслоўя. Справаводства ў мясц.дзярж. установах і навучанне ў школах пераводзілася з польскай на рус. мову. У 1832 улады закрылі Віленскі ун-т за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні і «прапольскі дух» выхавання. У студз. 1831 скасавана дзеянне Статута ВКЛ 1588 у Віцебскай і Магілёўскай, у чэрв. 1840 — у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губ. Узмацніліся рэпрэсіі супраць уніяцкай царквы. 12.2.1839 Сабор вышэйшага уніяцкага духавенства ў Полацку прыняў акт аб уз’яднанні уніятаў з Рус.правасл. царквой. Узмацнялася залежнасць і правасл. і каталіцкай царквы ад дзяржавы. У 1841—43 яны былі пераведзены на дзярж. ўтрыманне.
Асновай эканомікі Беларусі 19 ст. заставалася сельская гаспадарка, у якой панавала буйнамаянтковае дваранскае землеўладанне. Попыт на збожжа ў Зах. Еўропе стымуляваў памешчыкаў да пашырэння фальваркаў. Да сярэдзіны 19 ст. 97% памешчыцкіх сялян Беларусі знаходзіліся на паншчыне, г.зн. былі прымацаваны да панскіх фальваркаў і пазбаўлены магчымасці пошукаў інш. заробкаў, перасялення ў гарады, праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы ў сферы прам-сці і гандлю, якую мелі аброчныя сяляне ў цэнтр. губернях Расіі. Адной з важнейшых с.-г. культур з гэтага часу стала бульба, пашыраліся пасевы лёну, канапель і цукр. буракоў, гадоўля танкарунных авечак. Дармавая праца прыгонных шырока выкарыстоўвалася на прамысл. прадпрыемствах. Калі ў канцы 18 ст. на Беларусі было каля 8,8 тыс. дробных прамысл. прадпрыемстваў і 53 мануфактуры, то ў 1828 — 104 мануфактуры, 2 суконныя фабрыкі, у 1860 мануфактур стала 140, а фабрык 76. Эканам.-фінансавы стан гарадоў Беларусі вызначаўся падатковай палітыкай рас. ўрада. У 1-й пал. 19 ст. з гараджан на карысць дзяржавы спаганяліся каля 40 відаў падаткаў і павіннасцяў, у казну забіралася большая частка даходаў ад прамысл. і гандл. дзейнасці. Гар. даходы былі невялікія. Даходы, большыя за 10 тыс.руб., у 1830-я г. мелі толькі Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Полацк (для параўнання: кн. І.Ф.Паскевіч толькі з гомельскага маёнтка меў даход да 500 тыс.руб.). У пач. 19 ст. агульная колькасць насельніцтва ў гарадах Беларусі складала 96 тыс., у 1861 — 320 тыс.чал. У 1840—50-я г. на Беларусі выявіўся крызіс феад.-прыгонніцкіх адносін: скарачаліся пасевы, зніжалася ўраджайнасць, усё большая колькасць сялян не здольная была плаціць падаткі і выконваць павіннасці на карысць дзяржавы; у банкаўска-крэдытных установах было закладзена каля 70% прыгонных сялян; нарастаў антыпрыгонніцкі рух сялян. У 1856—60 масавыя выступленні сялян адбыліся ў 66 маёнтках, 11 з іх задушаны войскамі і паліцыяй. Паражэнне ў Крымскай вайне 1853—56 і пагроза сял. рэвалюцыі вымусілі Аляксандра II распачаць бурж. рэформы. 19.2.1861 ён падпісаў Маніфест і «Палажэнне» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. На рэалізацыю гэтай і інш.бурж. рэформаў у бел.-літ. губернях істотна паўплывала паўстанне 1863—64. У выніку агр. рэформаў на Беларусі памешчыкі захавалі больш за палову зямлі. У 1877 дваранам належала 50,3% зямлі, казне, царкве і інш. установам — 11,2%, сял. надзелы складалі 33,4%. У сувязі з паўстаннем 1863—64 на Беларусі ўстаноўлены рэжым выключных законаў, які з нязначнымі паслабленнямі дзейнічаў дарэв. 1905—07. Таму земская, судовая, вайсковая, школьная, цэнзурная, гар. рэформы, праведзеныя ў Расіі ў 1860—70-я г., на Беларусі пашырыліся са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі.
Адмена прыгону стварыла перадумовы для росту бурж. зямельнай уласнасці і развіцця капіталізму. С.-г. крызіс 1880-х г. і змена чыг. тарыфаў вымусілі памешчыцкія гаспадаркі Беларусі спецыялізавацца на жывёлагадоўлі і вінакурстве, што істотна змяніла структуру пасяўных плошчаў. Плошча пад кармавымі культурамі ў 1880—90-я г. павялічылася ў 7 разоў, пад пасевамі бульбы — у 3,3 раза. У выніку пашырэння шматпольных севазваротаў, выкарыстання палепшаных прылад працы і с.-г. тэхнікі за 30 паслярэформенных гадоў сярэднегадавы збор збожжа вырас больш як удвая, а бульбы — амаль у 5 разоў. Развіццё капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы суправаджалася расслаеннем сялян і фарміраваннем у вёсцы класаў бурж. грамадства — агр. буржуазіі і наёмных работнікаў. У выніку драблення сял. надзелаў і збяднення большасці сялян сотні тысяч «лішніх» у вёсках сялян былі вымушаны шукаць працу ў адыходных промыслах, якімі ў канцы 19 ст. займаліся штогод каля 300 тыс.бел. сялян. Развіццё капіталіст. рынку залежала ад шляхоў зносін і сродкаў сувязі. У пач. 20 ст. ў разліку на 100 кв. вёрст Беларусі мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных у 3 разы больш, чым Еўрап. Расія. У 1860—80-я г. праз Беларусі пракладзены Пецярбургска-Варшаўская, Рыга-Арлоўская, Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская і Палескія чыг. магістралі; у 1904 агульная даўж. чыгунак на Беларусі склала 3033 км. У 1880-я г. на Беларусі пачалі дзейнічаць банкі, у т. л. аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага банкаў. Бел.прам-сць спецыялізавалася пераважна на перапрацоўцы с.-г., лясной і мінер. сыравіны. З гэтага вынікала пашырэнне тут дробных прадпрыемстваў, нізкая ўдз. вага фабр. вытворчасці. У пач. 20 ст. агульная колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс.чал. Развіццё прам-сці і чыг. сеткі спрыяла росту гарадоў. Да 1897 гар. насельніцтва павялічылася да 648 тыс.чал., хоць буйныя прамысл. цэнтры на Беларусі не склаліся. Пагаршэнне становішча асн. масы сялян стала гал. прычынай іх выступленняў супраць памешчыкаў і ўлады. За 1864—1900 на Беларусі адбылося 978 выступленняў сялян. Найб. значныя з іх звязаны з размежаваннем зямлі і спробамі ўлады павялічыць выкупныя плацяжы. Гэты рух меў пераважна стыхійны характар: паліт. патрабаванняў сяляне не выстаўлялі, у іх захоўваліся царысцкія ілюзіі.
Пасля рэформы 1861 паскорылася фарміраванне рабочага класа. Эксплуатацыя рабочых выклікала рост хваляванняў і забастовак, што прымусіла ўрад выдаць у 1882—85 першыя законы, якія забаранялі на ф-ках і з-дах працу дзяцей да 12 гадоў, начную працу жанчын і падлеткаў, выкарыстанне іх на шкодных для здароўя вытворчасцях, абавязвалі прадпрымальнікаў уводзіць разліковыя кніжкі і правілы ўнутр. распарадку, рэгулявалі штрафаванне рабочых. У 1897 выдадзены закон пра абмежаванне рабочага дня на ф-ках і з-дах да 11,5 гадз і ўстанаўленне абавязковых нядзельных і святочных дзён адпачынку. Узаемаадносіны гаспадароў і рабочых у рамеснай прам-сці рэгуляваліся цэхавай сістэмай.
Ідэолагамі і выразнікамі інтарэсаў сялян і інш. дробных вытворцаў у Расіі выступалі арг-цыі рэв. народнікаў («Зямля і воля», «Народная воля», «Чорны перадзел»). У 2-й пал. 1870 — пач. 1880-х г. народніцкія гурткі існавалі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, Гродне, Пінску, Горы-Горках, Слуцку, Оршы пераважна сярод вучнёўскай моладзі, вайскоўцаў, рабочых. У іх вывучалі тэорыю сял. сацыялізму, рыхтавалі прапагандыстаў і агітатараў для вёскі. Пад уплывам выданняў польск. сацыяліст. партыі «Пралетарыят» і рас. групы «Вызваленне працы» частка народнікаў Беларусі ў сярэдзіне 1880-х г. перайшла на пазіцыі марксізму. У 2-й пал. 1880 — пач. 1890-х г. у Мінску, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Смаргоні з’явіліся с.-д. гурткі. Пачатковай формай аб’яднання рабочых сталі стачачныя касы. У маштабах горада рабочы рух каардынавалі міжкасавыя сходкі, якімі кіравалі с.-д. групы і к-ты. Пад іх уплывам у 1895—1900 у 23 нас. пунктах Беларусі адбыліся 292 эканам. стачкі, у якіх удзельнічала каля 11,5 тыс. рабочых. У 1896 утварыўся Рабочы саюз Літвы, у 1897 — Бунд (Усеагульны яўр. рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі). У 1898 з’езд прадстаўнікоў с.-д. арг-цый Пецярбурга, Масквы, Кіева, Екацярынаслава і Бунда, што адбыўся ў Мінску, абвясціў пра ўтварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). У пач. 1900-х г. рабочым рухам у гарадах і многіх мястэчках Беларусі кіравалі арг-цыі Бунда. У Гродне і Брэсце ўплыў на рабочых мелі мясц. арг-цыі Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС). У 1902—04 на Беларусі з’явіліся арг-цыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР). У 1903 створана Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903—04 узніклі арг-цыі РСДРП (Паўночна-заходні камітэт РСДРП, Палескі камітэт РСДРП). Сярод яўр. насельніцтва Беларусі з 1890-х г. шырокую агітацыю вялі сіяністы. У рабочым руху пач. 20 ст. назіраліся ўздым і хуткая яго палітызацыя. Эканам. стачкамі ў 1901—04 былі ахоплены 56 нас. пунктаў, каля 20 тыс. рабочых; у паліт. стачках удзельнічалі 34 тыс. рабочых. У гэты час адбылося 113 сял. выступленняў. Па закліку арг-цый Бунда, РСДРП і інш. партый рабочыя і сяляне Беларусі прынялі актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905—07. Колькасць удзельнікаў паліт. стачак у 1905 дасягала 100 тысяч. Выступленнямі рабочых у гарадах Беларусі ў 1905 кіравалі кааліцыйныя саветы і к-ты. У многіх выпадках рабочыя дамагаліся скарачэння прац. дня да 9—10 гадз, павышэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы. Небывалы размах набыў рух сялянства супраць памешчыкаў. Пры дапамозе мясц. арг-цый РСДРП, ПСР, БСГ, Бунда распаўсюдзіліся новыя для вёскі формы руху — забастоўкі, паліт. сходы і мітынгі. Найвышэйшы ўздым рэвалюцыі прыпаў на кастр.—снеж. 1905 (гл.Кастрычніцкая Усерасійская палітычная стачка 1905, Снежаньская Усерасійская палітычная стачка 1905). У гэты час на Беларусі завяршылася парт. афармленне 3 паліт. лагераў: рэв. (арг-цыі РСДРП, ПСР, ППС, БСГ, Бунда, паалей-сіяністаў, сіяністаў-сацыялістаў і інш.), ліберальны [Канстытуцыйна-дэмакр. партыі (КДП, кадэты), «Саюза дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі», сіяністаў, Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі], урадавы [арг-цыі «Саюза рускага народа» і «Саюза 17 кастрычніка» (акцябрысты)]. У I Дзярж. думу ад 5 зах. губерняў былі выбраны 36 дэпутатаў, у т. л. 29 прыхільнікаў кадэтаў. На выбарах у II Дзярж. думу ў 5 зах. губернях перамаглі контррэв.нацыяналіст. групоўкі — рус. і польская (гл. таксама Дзяржаўная дума).
Масавы агр. і паліт. рух сялян прымусіў царызм прызнаць неабходнасць ломкі сярэдневяковых формаў землеўладання (гл.Сталыпінская аграрная рэформа). У выніку рэформы на Беларусі паскорыўся працэс росту бурж. зямельнай уласнасці і расслаення сялянства. Развіццю сельскай гаспадаркі ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. садзейнічала ўвядзенне ў 1911 выбарных земстваў (гл.Земская рэформа 1864). З 1908 на Беларусі пачаўся прамысл. ўздым. За 1908—13 цэнзавая прам-сць павялічыла выпуск прадукцыі амаль на 68%. Аднак і ў 1913 дробнакапіталіст. і саматужна-рамесная вытв-сць давала больш за палову валавой прадукцыі прам-сці. Найб. высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапр. галіне, вытв-сці шкла і буд. матэрыялаў, тэкст. прам-сці. На выбарах у III Дзярж. думу ў 5 зах. губернях чарнасоценцы і акцябрысты заваявалі 29 з 36 месцаў. Каталіцкае насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў выбрала 6 прадстаўнікоў польска-бел. аўтанамістаў («краёўцаў»). З падобнымі вынікамі прайшлі выбары і ў IV Дзярж. думу (1912). Чарнасоценна-акцябрысцкія групоўкі і іх органы друку адмаўлялі самастойнасць бел. этнасу, абвінавачвалі бел.нац. рух і яго газ.«Наша ніва» ў сепаратызме. Супраць бел.нац. адраджэння выступалі і польскія памешчыцка-клерыкальныя групоўкі. У 1907 амаль усе мясц. арг-цыі левых партый былі разгромлены ці вельмі аслаблены. Сярод меншавікоў і бундаўцаў распаўсюдзілася ліквідатарская плынь. Згарнула свае падп. структуры БСГ і як партыя часова прыпыніла дзейнасць. Яе кіраўнікі засяродзіліся на легальнай дзейнасці ў газ. «Наша ніва» і ўзначалілі бел. нац.-культ. рух. У 1905—15 ён прыкметна пашырыўся і набыў міжнар. вядомасць. Асабліва значныя поспехі дасягнуты ў развіцці бел. л-ры (Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч).
1.8.1914 Расія ўступіла ў вайну з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй (гл.Першая сусветная вайна 1914—18). Бел. губерні ў ліку першых аб’яўлены на ваен. становішчы. У выніку герм. наступлення (гл.Свянцянскі прарыў 1915) зах. частка Беларусі акупіравана. Дакастр. 1915 фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Вайна прывяла эканоміку Беларусі да заняпаду. У вёсцы востра адчуваўся недахоп рабочых рук, скараціліся пасяўныя плошчы, паменшала колькасць жывёлы. Каля 1/3прамысл. прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны або дэманціраваны. Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бежанцамі. Абвастрыліся харч. і інш. праблемы.
Акупацыя амаль усёй Віленскай, Гродзенскай і зах. часткі Мінскай губ.герм. войскамі, мабілізацыя ў армію, масавае бежанства на ўсход (гл. ў арт.Бежанцы) на пэўны час дэзарганізавалі бел.нац. рух. Бел. нац.-культ. арг-цыі распадаліся, спынялася выданне бел. газет і кніг. Частка б. кіраўнікоў «Нашай нівы» (браты А. і І.Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш.) засталіся ў Вільні і ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. У Вільні дзейнічалі Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група, Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У якасці каардынатара бел.нац. руху выступаў Цэнтр. саюз бел.нац. грамадскіх арг-цый на чале з Беларускім народным камітэтам, пад кіраўніцтвам якога ў 1916—17 з дазволу герм. улад пачалося выданне школьных падручнікаў, газ.«Гоман». У 1916 у Петраградзе з’явіліся штотыднёвая газ.«Дзянніца» і «Светач».
Вайна паскорыла наспяванне і перамогу Лютаўскай рэвалюцыі 1917. У выніку звяржэння самадзяржаўя ўлада перайшла да Часовага ўрада. Па прыкладзе Петраграда на Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, нар. міліцыя. У сак.—крас. 1917 аформіліся 37 Саветаў, у т. л. 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб’яднаных і 1 Савет сял. дэпутатаў. Кіруючую ролю ў іх адыгрывалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. У Мінскім Савеце быў прыкметны ўплыў бальшавікоў. Адначасова ў губернях і паветах ствараліся органы ўлады, якія ўзначалілі камісары, прызначаныя Часовым урадам. Узнікла шмат прафсаюзаў, якія ўзаемадзейнічалі з Саветамі. Часовы ўрад выступаў за працяг вайны «да пераможнага канца». На такіх пазіцыях стаялі і сацыяліст. партыі, што складалі большасць у Саветах. Пасля Лют. рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасць і БСГ. Адначасова ўзнікла шмат іншых нац. арг-цый і суполак не толькі на тэр. Беларусі, але і ў інш. гарадах Расіі, дзе было шмат беларусаў-бежанцаў. 25—27.3.1917 у Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выставіў патрабаванне дзярж. аўтаноміі Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай дэмакр. рэспублікі, абвясціў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыяй» да склікання Бел. краёвай рады (БКР), а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручыў падрыхтаваць выбары БКР. Яго старшынёй выбраны буйны землеўладальнік Р.Скірмунт. Ён жа ўзначаліў дэлегацыю для перагавораў з Часовым урадам па пытаннях аўтаноміі Беларусі. Але ўрад адмовіўся вырашаць гэта пытанне да Устаноўчага сходу. Па ініцыятыве БСГ у ліп. 1917 адбыўся з’езд беларускіх арг-цый і партый. На ім БНК заменены Цэнтральнай радай беларускіх арганізацый, якая ў кастр. 1917 рэарганізавана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). 25.10.1917 у выніку ўзначаленага бальшавікамі ўзбр. паўстання ў Петраградзе Часовы ўрад быў скінуты і ўлада перайшла да Савета Народных Камісараў на чале з У.І.Леніным. 26 кастр.сав. ўлада абвешчана ў Мінску. У пач. лістапада вышэйшым органам улады ў краі стаў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, узначалены бальшавікамі. 18—25 ліст.сав. ўладу прызналі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, III з’езд сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. і II з’езд армій Зах. фронту. 26 ліст. абраныя з’ездамі выканаўчыя к-ты аб’ядналіся і ўтварылі Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). У снеж. 1917 — студз. 1918 адбыліся з’езды Саветаў рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губ., на якіх завяршылася работа па ўстанаўленні сав. улады ў гэтых губернях. Аблвыкамзах ігнараваў бел.нац. пытанне не прызнаваў існавання самастойнага бел. народа. У адказ на Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 ВБР разам з Цэнтральнай бел. вайсковай радай звярнулася з «Граматай да беларускага народа», дзе асудзіла дзейнасць бальшавікоў. Разам з Беларускім абл. к-там (БАК) пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў ВБР склікала ў Мінску Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917. І з’езд прызнаў неабходным стварэнне бел.нац. дзяржаўнасці, не прызнаў уладу Аблвыкамзаха, таму па загадзе кіраўнікоў быў разагнаны з прымяненнем вайсковай сілы. Частка дэлегатаў з’езда стварыла выканком, а затым Раду з’езда, якая Трэцяй Устаўнай граматай 25.3.1918 абвясціла Беларусь незалежнай і свабоднай дзяржавай — Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Ваенна-паліт. разлікі Расіі, міжнар. становішча, дзейнасць БНР сталі прычынай фармальнага прызнання бальшавіцкімі ўладамі ў Маскве права бел. народа на нац. дзяржаўнасць. Выконваючы рашэнне ЦК РКП(б), VI Паўн.-Зах.абл. канферэнцыя 30—31.12.1918 у Смаленску [гл.Першы з’езд КП(б)Б] прыняла пастанову аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) у межах Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губ., бел. паветаў Віленскай, Ковенскай і Смаленскай губ. Утварэнне БССР са сталіцай у Мінску 1.1.1919 абвешчана маніфестам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Па патрабаванні ЦК РКП(б) 27.2.1919 была ўтворана Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка са сталіцай у Вільні. 2-е абвяшчэнне БССР адбылося 31.7.1920 у Мінску (гл.Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР). Тэр. адноўленай БССР уключала 6 паветаў Мінскай губ. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. 30.12.1922 утвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), у які ўвайшла і БССР. Па прапанове парт.-сав. кіраўніцтва БССРцэнтр. ўлады згадзіліся ў 1924 і 1926 на ўзбуйненне БССР шляхам уключэння ў яе склад Віцебскай і Гомельскай губ. У 1920-я — пач. 1930-х г. у Беларусі праводзіліся сацыяліст.індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Цяжкім злачынствам супраць усіх пластоў грамадства з’явіліся рэпрэсіі палітычныя. У выніку паходу Чырв. Арміі ў вер. 1939 у Зах. Беларусь яе тэр. ўз’яднана з БССР; Вільня і Віленскі край у кастр. 1939 урадам СССР перададзены Літве.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 на тэр. Беларусі разгарнулася партыз. і падп. барацьба (гл.Партызанскі рух на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі, Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі). У Сав. Арміі, партыз. фарміраваннях і шэрагах падпольшчыкаў супраць ням. фашыстаў змагалася больш за 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Рэспубліка страціла больш за палову нац. багацця. Гераічная барацьба бел. народа супраць ням.-фаш. акупантаў у гады вайны з’явілася для міжнар. супольніцтва падставай, каб прадаставіць Беларусі права стаць членам-заснавальнікам ААН (гл. ў арт.Крымская канферэнцыя 1945, Сан-Францыская канферэнцыя 1945). У 1945 паводле сав. польскага дагавора аб дзярж. граніцы ад 18.8.1945 17 раёнаў Беластоцкай вобл. з г. Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобл. перададзены ў склад Польшчы. У 1955—56 у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР зацверджаны дзярж. герб, гімн і сцяг рэспублікі. У 1950—70-я г. пашыралася шматбаковае супрацоўніцтва Беларусі з інш. рэспублікамі краіны, фарміраваўся нар.-гасп. комплекс БССР. Драматычнымі для Беларусі сталі наступствы Чарнобыльскай катастрофы 1986. Сац.-эканам. крызіс 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. садзейнічаў нарастанню дэзінтэграцыйных працэсаў у СССР. 27.7.1990 Вярх. СаветБССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Жнівеньскія падзеі ў Маскве (19—21.8.1991) і падтрымка іх кіраўніцтвам КПБ паглыбілі крызіс сістэмы ўлады, якая існавала ў той час на Беларусі. 25.8.1991 Вярх. СаветБССР прыпыніў дзейнасць КПБ на тэр. Беларусі. 19.9.1991 БССР перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. У якасці дзярж. сімвалаў былі зацверджаны герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг. У снеж. 1991 у выніку дэнансацыі дагавора 1922 СССР спыніў існаванне. 15.3.1994 Вярх. Савет прыняў Канстытуцыю, у якой Беларусь абвешчана унітарнай дэмакр. сацыяльнай прававой дзяржавай. 10.7.1994 першым Прэзідэнтам Беларусі выбраны А.Р.Лукашэнка. Паводле праведзеных па ініцыятыве Прэзідэнта рэферэндумаў 14.5.1995 прынята новая дзярж. сімволіка, рус. мове нададзены роўны статус з бел. мовай і 24.11.1996 прыняты Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), Дзень Рэспублікі (3 ліпеня), шэраг інш. палажэнняў. У 1996 падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан, Кыргызскай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй аб паглыбленні інтэграцыі ў эканам. і гуманітарнай галінах (29 сак.), Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі (2 крас.).
Палітычныя партыі, рухі і прафсаюзы. У пач. 1996 на Беларусі зарэгістравана 36 паліт. партый. Сярод іх: Аб’яднаная грамадз. партыя (з 1995), Аграрная партыя (з 1992), Бел. партыя жанчын «Надзея» (з 1994), Бел. партыя «Зялёны мір» (з 1994), Бел. партыя «зялёных» (з 1992), Бел.с.-д. грамада (з 1991), Бел.с.-д. партыя «Нар. грамада» (з 1996), Бел.сацыяліст. партыя (з 1994), Бел. сацыяльна-спарт. партыя (з 1994), Бел. сялянская партыя (з 1991), Бел. хрысціянска-дэмакр. злучнасць (з 1991), Бел. экалагічная партыя (з 1993), Бел. патрыятычны рух (з 1994), Ліберальна-дэмакр. партыя (з 1994), Нацыянальна-дэмакр. партыя Беларусі (з 1990), Партыя здаровага сэнсу (з 1995), Партыя камуністаў беларуская (з 1991), Партыя нар. згоды (з 1992), Партыя ўсебел. адзінства і згоды (з 1994), Рэсп. партыя працы і справядлівасці (з 1993), Славянскі сабор «Белая Русь» (з 1992). Рухі: Бел.нар. фронт «Адраджэньне» (з 1989), Народны рух (з 1992), рух «За дэмакратыю, сац. прагрэс і справядлівасць» (з 1991). Дзейнічаюць прафс. аб’яднанні: Незалежны прафсаюз Беларусі (з 1991), Свабодны прафсаюз Беларусі (з 1991), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (з 1990).
Прамысловасць — асн. галіна гаспадаркі, на долю якой прыпадае 28% валавога ўнутр. прадукту, 35,8% кошту асн. фондаў, 29,1% занятых у гаспадарцы (1994). У прам-сці Беларусі 1682 прадпрыемствы на самаст. балансе, з іх 1079 (64%) дзяржаўныя, 603 (36%) арэндныя і калект. прадпрыемствы, акц. т-вы і грамадскія арг-цыі (1995). Вылучаюцца ўзбуйненыя галіны прам-сці: электраэнергетыка, паліўная, металургічная, машынабудаванне і металаапрацоўка, хім. і нафтахім., лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, буд. матэрыялаў, шкляная і фарфора-фаянсавая, лёгкая, харч., мукамольна-крупяная і камбікормавая, мед., мікрабіял., паліграф. (пра кожную гл. асобны артыкул). У большасці з іх ёсць галіны, спецыялізаваныя на вытв-сці пэўных відаў прадукцыі (напр., у харч. прам-сці 24 галіны: мясная, малочная, кандытарская, цукровая і інш.).
Станаўленне прам-сці як галіны грамадскай вытв-сці пачалося з аддзялення рамёстваў ад земляробства. У 1720-я г. на Беларусі ўзніклі першыя мануфактуры (шкляныя ў Налібаках і Урэччы). У канцы 18 ст. іх было больш за 50. На працягу 19 ст. з укараненнем паравых рухавікоў узнікла і развівалася фабрычна-заводская вытв-сць. Пераважалі дробныя прадпрыемствы (у 1900 больш за 19 тыс.), але ў розны час існавалі і даволі буйныя: Барысаўшчынскі металургічны завод (437 рабочых у 1867), Гродзенскія каралеўскія мануфактуры (да 1500 рабочых), Пінская дрэваапрацоўча-фанерная фабрыка (264 рабочыя ў 1885), Барысаўская запалкавая фабрыка «Вікторыя» (759 рабочых у 1900), Высокаўская папяровая фабрыка (270 рабочых) і інш. У 1900 удз. вага сродкаў вытв-сці ў прамысл. прадукцыі дасягала 33% (як і ў структуры прам-сці Германіі і Францыі). З пач. 20 ст. паскорылася буд-ва буйных прадпрыемстваў, узніклі манапалістычныя аб’яднанні, узмацнілася канцэнтрацыя вытв-сці. Беларусі па ўзроўні прамысл. развіцця перавышала сярэднерас. паказчык і саступала толькі найб.прамысл. цэнтрам і раёнам Рас. імперыі — Санкт-Пецярбургу, Маскве, Уралу. Напярэдадні 1-й сусв. вайны ў структуры прамысл. вытв-сці пераважалі харч., дрэваапр. і папяровая, металаапр., лёгкая прам-сць. Найб. прадпрыемствамі былі Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (1807 рабочых), Гродзенская тытунёвая фабрыка (1400 рабочых), Галоўныя мех. майстэрні Лібава-Роменскай (у Гомелі, 1500 рабочых) і Палескіх (у Пінску, 1200 рабочых) чыгунак, Добрушская папяровая фабрыка (1276 рабочых), шклозавод «Нёман» (больш за 1000 рабочых) і інш. У гады 1-й сусв. вайны прам-сць Беларусі пацярпела вял. страты. У 1917 у параўнанні з 1913 прамысл.вытв-сць скарацілася амаль на 70%, захавалася каля палавіны прамысл. прадпрыемстваў, большасць якіх не дзейнічала з-за недахопу сыравіны і паліва. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 з-ды і ф-кі былі нацыяналізаваны. На працягу 1920—40-х г.прам-сць развівалася ў адпаведнасці з курсам на індустрыялізацыю, з 1928 — і па пяцігадовых планах. Забяспечваліся высокія тэмпы развіцця прам-сці, мянялася яе структура: павялічвалася ўдз. вага вытв-сці сродкаў вытв-сці. Былі створаны тарфяная прам-сць, вытв-сць тарфяных і дарожных машын, радыёпрыёмнікаў. Хутка развівалася электраэнергетыка, машынабудаванне, з’явіліся першыя буйныя прадпрыемствы хім. прам-сці (Магілёўская ф-ка штучнага валакна), с.-г. машынабудавання (з-д «Гомсельмаш»), У 1940 на прам-сць прыпадала 80% усёй прадукцыі нар. гаспадаркі. Буйнымі прамысл. цэнтрамі сталі Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Орша, Бабруйск, Барысаў. У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 была ў складзе Польшчы, разбураная ў час 1-й сусв. вайны прам-сць аднаўлялася марудна, буйныя прадпрыемствы амаль не будаваліся, пераважалі дробныя (на 80% прадпрыемстваў працавала менш за 20 рабочых). Вял.прамысл. спад адбыўся ў гады сусв.эканам. крызісу 1929—33, колькасць занятых у прам-сці скарацілася амаль на 50%.
У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. акупанты разбурылі і вывезлі 10 338 прамысл. прадпрыемстваў, страты склалі 6225,5 млн.руб. (у цэнах 1941). У 1945 прам-сць выпускала каля 20% прадукцыі ад узроўню 1940. У першыя пасляваенныя гады, з улікам нар.-гасп. комплексу СССР, аднаўляліся разбураныя і будаваліся новыя прадпрыемствы, ствараліся новыя галіны прам-сці. Уведзены ў дзеянне ў Мінску трактарны, аўтамабільны, падшыпнікавы з-ды, арганізавана вытв-сць матацыклаў і веласіпедаў. Хутка развіваліся энергетыка, лёгкая прам-сць. У 1950—55 пушчана 1010 прамысл. прадпрыемстваў, з іх 147 буйных. Створана вытв-сць гадзіннікаў, швейных машын, шарсцяных і шаўковых тканін. У 1956—65 з’явіліся галіны, вызначальныя для паскарэння навук.-тэхн. прагрэсу, — радыёэлектронная, электратэхн., дакладнае прыладабудаванне, вытв-сцьаўтам. ліній, рухавікоў, і інш. навукаёмістыя і высокатэхнал. вытв-сці. Створаны нафтаперапр. і нафтаздабыўная прам-сць. Арганізаваны выпуск калійных, азотных, фосфарных угнаенняў, сінт. валокнаў, сінт. смолаў, пластмасаў. Пабудаваны буйныя прадпрыемствы ў Наваполацку, Баранавічах, Белаазерску (Бярозаўская ДРЭС), Светлагорску, Салігорску, Жодзіне, Лідзе, Маладзечне, Новалукомлі (Лукомская ДРЭС). Удзельная вага электраэнергетыкі, машынабудавання, хім., нафтаздабычы і нафтаперапрацоўкі ў вытв. фондах прам-сці дасягнула 55,6%. Павялічылася канцэнтрацыя вытв-сці. На буйных прадпрыемствах (больш за 1 тыс. рабочых) выраблялася да 48% усёй прамысл. прадукцыі, працавала 46% прамысл.-вытв. персаналу. У сярэдзіне 1960-х г.прам-сць Беларусі была тэхнічна высокааснашчанай галіной гаспадаркі. На яе прадпрыемствах дзейнічала каля 1 тыс. паточных, 1748 паточна-механізаваных, 189 аўтам. і паўаўтам. ліній. Аб’ём валавой прамысл. прадукцыі ў 1965 у 7 разоў перавысіў узровень 1940. Найбольшую ўдз. вагу ў агульным аб’ёме займала прадукцыя машынабудавання і металаапрацоўкі, хім., лёгкай, харч. і дрэваапр. галін прам-сці, па якіх спецыялізавалася рэспубліка ў межах СССР. Паскоранымі тэмпамі развівалася вытв-сць грузавых аўтамабіляў, трактароў, металарэзных станкоў, мінер. угнаенняў і інш. У 1970-я г. ўведзены ў дзеянне Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Беларускі металургічны завод, Маладзечанскі з-д парашковай металургіі, Мазырскі завод кармавых дражджэй, з-дсінт. валокнаў у Гродне (гл.«Хімвалакно») і інш. Склаліся асн. рысы сучаснай галіновай структуры прам-сці, якія фарміраваліся пераважна ў сувязі з вызначанай у рамках СССР спецыялізацыяй і арыентацыяй на апераджальны рост вытв-сці сродкаў вытв-сці (група А) адносна прадметаў ужытку (група Б). Высокія тэмпы росту прамысл. вытв-сці (12,4—5,3%) захаваліся да 1990, на які прыпадае макс. ўзровень выпуску амаль усіх відаў прамысл. прадукцыі за сав. перыяд (гл.табл. 10).
Для размяшчэння прам-сці на тэр. Беларусі характэрны высокі ўзровень канцэнтрацыі найб. прадпрыемстваў у нямногіх цэнтрах і разгрупаванне сярэдніх і невялікіх у сярэдніх і малых гарадах і гар. пасёлках. На долю 10 найб.прамысл. цэнтраў (Мінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Віцебск, Наваполацк, Гродна, Мазыр, Брэст, Барысаў) прыпадала каля 2/3 вырабленай прамысл. прадукцыі, у т. л. на долю Мінска каля 25%. Новыя прамысл. цэнтры выраслі за кошт буд-ва прадпрыемстваў хім. прам-сці (Салігорск, Светлагорск), маш.-буд. і лёгкай прам-сці (Жодзіна, Баранавічы, Пінск), энергетыкі (Новалукомль), металургіі (Жлобін), нафтаперапрацоўкі (Мазыр) і інш. галін. У сучасным прамысл. комплексе вядучая роля належыць апрацоўчай прамысловасці пры нязначнай ролі здабыўной прамысловасці (гл. карту Прамысловасць). Удз. вага галін групы Б складае каля 30%. У структуры групы А вядучае месца (1990) займалі машынабудаванне і металаапрацоўка (34,2% агульнага аб’ёму прамысл. вытв-сці), высокую ўдз. вагу мела хім. і нафтахім. прам-сць (9%). Лёгкая (17,2%) і харчовая (14,9%) захавалі сваю ролю сярод лідэраў, хоць іх доля пастаянна зніжалася ў агульным аб’ёме прамысл. прадукцыі. Рэзкае павелічэнне ўдз. вагі электраэнергетыкі ў агульным аб’ёме прамысл. вытв-сці пасля 1990 (пры спадзе вытв-сці) звязана з ростам цэн на імпартныя энерганосьбіты (гл.табл. 10—12). Высокі ўзровень развіцця машынабудавання і металаапрацоўкі з 1980 забяспечваўся пераважна за кошт высоканавукаёмістых вытв-сцяў, аднак вял. доля ў іх належала металаёмістым і энергаёмістым вытв-сцям. Гэта галіна вырабляе грузавыя аўтамабілі і аўтобусы, матацыклы і веласіпеды, універсальныя прапашныя і інш. трактары, с.-г., буд., меліярац. і дарожныя машыны, рухавікі, станкі, аўтам. лініі, робаты, кавальска-прэсавае, нафтапрамысл., свідравальнае, геолагаразведачнае, гандл. абсталяванне, тэхнал. абсталяванне для ліцейнай, лёгкай, харч. і інш. галін прам-сці, падшыпнікі, электронныя і выліч. машыны, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, магнітафоны, халадзільнікі і маразільнікі, фота- і кінаапараты, радыё- і электронна-вымяральныя прылады, дазіметры, гадзіннікі і інш.Хімічная і нафтахімічнаяпрам-сць выпускае мінер. ўгнаенні, хім. валокны і ніткі, пластычныя масы і смолы, шыны, гумавыя тэхн. вырабы, палімерныя і лакафарбавыя матэрыялы, тавары быт. хіміі і інш.У лёгкай прам-сці развіты тэкстыльная (ільняная, шарсцяная, шаўковая, баваўняная), трыкатажная, швейная, абутковая, гарбарная і футравая вытв-сць. Выпускаюцца шарсцяныя, ільняныя, шаўковыя і баваўняныя тканіны, ніткі, верхні і бялізнавы трыкатаж, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, натуральнае і штучнае футра, адзенне і абутак, галантарэйныя і інш. вырабы. Харчоваяпрам-сць выпускае пераважна мясную, масларобную і малочную прадукцыю. Значныя вытв. магутнасці маюць алейна-тлушчавая, рыбная, цукровая, мукамольна-крупяная, хлебапякарная, макаронная, плодаагароднінная, кандытарская і піваварная вытв-сць. Паліўнаяпрам-сць уключае здабычу і перапрацоўку нафты, спадарожнага газу і торфу. Паліўная прам-сць і электраэнергетыка (выпрацоўвае электрычную і цеплавую энергію) у значнай ступені арыентаваны на прывазныя вадкае паліва і прыродны газ, уласныя паліўныя рэсурсы толькі часткова забяспечваюць патрэбы краіны. Паліўна-энергетычныя рэсурсы паступаюць у Беларусі па нафта- і газаправодах з Расіі, электраэнергія — у Беларускую энергетычную сістэму з Літвы і Расіі. На Беларусі дзейнічаюць Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС і больш за 20 ЦЭЦ, у т. л. буйныя ў Мінску, Наваполацку, Гомелі, Магілёве, Светлагорску і інш., а таксама гідраэлектрастанцыі невял. магутнасці (найб. Асіповіцкая ГЭС, 2250 кВт). Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяроваяпрам-сць давала 4,4% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі. Гэтым галінам уласціва павелічэнне аб’ёму паглыбленай перапрацоўкі драўніны пры зніжэнні лесанарыхтовак. Вырабляюцца піламатэрыялы, мэбля, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты, фанера, паркет, запалкі, спарт. інвентар, папера, кардон, прадукты лесахім. вытв-сці. Прам-сцьбудаўнічых матэрыялаў (3,7% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі) спецыялізавана на выпуску цэменту, буд. вапны, сценавых, абліцовачных і аддзелачных матэрыялаў, зборных жалезабетонных канструкцый і дэталяў, рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў, порыстых запаўняльнікаў. Чорная металургія (0,9% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі) арыентавана на вытв-сць сталі з металалому, пракату чорных металаў, чыгунных водаправодных трубаў, метал. корду для шын, вырабаў з метал. парашкоў і інш.
Жыццяздольнасць галіновай структуры прам-сці, якая склалася за сав. час, забяспечвалася таннымі паліўна-энергет. рэсурсамі і сыравінай, што пастаўлялася з Расіі і інш. рэспублік СССР, а таксама гарантаваным збытам гатовай прадукцыі. З 1991 пачаўся спад у развіцці прам-сці, у 1994—96 яна апынулася ў стане глыбокага эканам. крызісу. Знізіўся аб’ём вытв-сці прадукцыі ва ўсіх галінах.
Характэрнай рысай сучаснай прамысл. структуры з’яўляецца залежнасць ад знешніх фактараў — паставак паліўна-энергет. рэсурсаў і матэрыялаў і абмежаванасць рынкаў збыту гатовай прадукцыі апрацоўчай прам-сці. Каля 70% неабходных прам-сці паліва, сыравіны і матэрыялаў паступае з краін СНД і больш за 40% прамысл. прадукцыі прадаецца на іх рынках.
Сельская гаспадарка ўключае раслінаводства (складаецца са збожжавай гаспадаркі, бульбаводства, ільнаводства, буракаводства, пладаводства, агародніцтва, кормавытворчасці, кветкаводства), жывёлагадоўлю (уключае буйной рагатай жывёлы гадоўлю, свінагадоўлю, конегадоўлю, пчалярства, рыбаводства).
У Беларусі выкарыстоўваецца каля 9,3 млн.га угоддзяў (больш за 46% тэрыторыі), у т. л. каля 6,2 млн.га ворных зямель. Для свайго развіцця сельская гаспадарка мае спрыяльныя прыродныя ўмовы: пераважна раўнінную паверхню, сярэднеўрадлівыя глебы, дастатковую колькасць цяпла і вільгаці, а таксама забяспечана неабходнымі працоўнымі рэсурсамі. Значную колькасць с.-г. тэхнікі і мінер. угнаенняў для яе выпускае рэсп. міжгаліновы аграпрамысл. комплекс. Гусенічныя і цяжкія колавыя трактары, збожжаўборачныя камбайны, частка грузавых аўтамабіляў, хім. сродкі барацьбы з пустазеллем і шкоднікамі с.-г. раслін пастаўляюцца з краін СНД. Большую частку с.-г. сыравіны перапрацоўваюць мясц. прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці.
Да 1917 у эканоміцы Беларусі сельская гаспадарка мела найб. ўдз. вагу, давала 2/3 усёй прадукцыі. З развіццём капіталізму с.-г.вытв-сць усё больш набывала таварны характар. Пашыраліся пасяўныя плошчы, асабліва тэхн. культур і бульбы. Развівалася жывёлагадоўля, у асн. малочная і свінагадоўля. У памешчыцкіх і заможных сял. гаспадарках укараняліся севазвароты, выкарыстоўваліся с.-г. машыны, мінер. ўгнаенні, разводзілі пародную жывёлу. Ствараліся прадпрыемствы па перапрацоўцы малака. Беларусь ператваралася ў рэгіён інтэнсіўнай вытв-сці таварнага збожжа, пастаўляла на рас. рынак і на экспарт малочныя прадукты, мяса, лён, пяньку, масла і інш.с.-г. прадукцыю.
Пры сав. уладзе развіццё сельскай гаспадаркі было звязана з калектывізацыяй, стварэннем калгасаў і саўгасаў. З аднаго боку, гэта спрыяла ўкараненню дасягненняў навукі і перадавога вопыту, механізацыі і хімізацыі, ліквідацыі цераспалосіцы, правядзенню вял.меліярац. работ. З другога боку, камандныя метады кіравання сельскай гаспадаркай, бюракратызм партыйнага і сав. кіраўніцтва, неабгрунтаваныя рэпрэсіі і знішчэнне найбольш працавітай і энергічнай часткі сялянства — т.зв. кулакоў, а таксама больш-менш заможных сялян і нават бяднейшай іх часткі, адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці, адм. прымацаванасць бяспашпартнага селяніна да канкрэтнай гаспадаркі выклікалі адчужэнне асобы ад вытв-сці, садзейнічалі пашырэнню безгаспадарчасці, безыніцыятыўнасці, абыякавасці. У 1940 на долю калгасна-саўгаснага сектара на Беларусі прыпадала 65% усіх нарыхтовак збожжа, 46 бульбы, 77 ільновалакна, 23 мяса, 73% малака; у параўнанні з 1913 валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі вырасла ў 1,7 раза, вытв-сць мяса на 31%, малака на 40, яец на 48, ільновалакна на 11%, бульбы ў 3 разы. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. акупанты разрабавалі машынна-трактарныя станцыі, калгасы, саўгасы, асабістыя гаспадаркі, шмат вёсак было разбурана і спалена. Аднаўленне сельскай гаспадаркі патрабавала вял. намаганняў і заняло больш за 5 гадоў. У 1950-я г. працягвалася і экстэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі, і заснаванае на выкарыстанні дасягненняў навук.-тэхн. прагрэсу. Укараняліся новыя сарты раслін і пароды с.-г. жывёлы, новыя тэхналогіі, праводзілася шырокая (хоць у шэрагу выпадкаў экалагічна і эканамічна не абгрунтаваная) меліярацыя, павышалася роля механізацыі і электрыфікацыі. У 1960—80-я г. былі прыняты пэўныя меры па падтрымцы сельскай гаспадаркі, што выклікала тэмпы росту вытв-сці. Але існуючы эканам. механізм не спрыяў ашчаднаму расходаванню матэрыяльна-тэхн. рэсурсаў. У выніку выдаткі на вытв-сцьс.-г. прадукцыі з году ў год раслі. У гэтых умовах ажыццяўленне з 1990 лібералізацыі цэн, рост выдаткаў на нафтапрадукты і газ абумовілі паглыбленне крызісу ў сельскай гаспадарцы, што знайшло адлюстраванне ў памяншэнні збораў асн.с.-г. культур і пагалоўя жывёлы і адпаведна вытв-сці мяса, малака і яец. На 1996 большасць калгасаў і саўгасаў апынулася ў цяжкім эканам. становішчы. З-за адсутнасці неабходных сродкаў на працягу некалькіх апошніх гадоў яны амаль не набываюць новай с.-г. тэхнікі, штучных угнаенняў, гербіцыдаў і інш. хімікатаў. Запаволілася сельскае буд-ва. Вял. цяжкасці ўзніклі з набыццём неабходнага паліва, гаруча-змазачных матэрыялаў на перыяд пасяўных і ўборачных работ. Пагоршылася дэмаграфічная сітуацыя (перавага на вёсцы людзей пенсіённага і перадпенсіённага ўзросту, адмоўны прырост сельскага насельніцтва), значныя маштабы набыла алкагалізацыя працаздольнага насельніцтва. Яшчэ больш пагоршыла стан развіцця сельскай гаспадаркі на значнай частцы тэр. рэспублікі Чарнобыльская катастрофа 1986.
Удз. вага сельскай гаспадаркі ў структуры нац. даходу Беларусі складае 19,5%, а яе асн. фонды — 26,3% усіх асн. фондаў рэспублікі (1994). На 1.1.1995 у рэспубліцы 1862 калгасы, 658 саўгасаў, 2951 фермерская гаспадарка. У апошнія гады ў сельскай гаспадарцы на базе рэфармаваных калгасаў і саўгасаў пачалі з’яўляцца новыя вытв. фарміраванні: асацыяцыі, акц. т-вы, кааператывы, т-вы з абмежаванай адказнасцю, агракамбінаты і інш. На адзін калгас у сярэднім прыпадае 3058 гас.-г. угоддзяў, у т. л. 1979 га ворнай зямлі, на адзін саўгас — 2988 гас.-г. угоддзяў і 2001 га ворнай зямлі. У сельскай гаспадарцы працавалі (1993) 123,1 тыс. трактароў, 70,4 тыс. грузавых аўтамабіляў, 25,5 тыс. збожжаўборачных, 8,4 тыс. бульбаўборачных, 10 тыс. сіласаўборачных, 4 тыс. льноўборачных камбайнаў, 10 тыс. зернеачышчальных машын і шмат інш. тэхнікі. Сучасная машынная тэхніка дазваляе цалкам механізаваць асн. палявыя работы, укараняць механізацыю ў жывёлагадоўлі і перайсці ў многіх гаспадарках да комплекснай механізацыі с.-г. вытв-сці. Значная роля ў вытв-сці с.-г. прадукцыі (каля 34% валавой прадукцыі ў 1994) належыць асабістым дапаможным гаспадаркам калгаснікаў, рабочых саўгасаў, садова-агародніцкім таварыствам. Тут атрымліваюць каля 80% бульбы, 90 гародніны, 24 малака, каля 13 мяса, 37 яек, 27% воўны. Пераважную большасць гэтай прадукцыі спажываюць самі вытворцы, доля іх у дзярж. закупках складае па воўне 14%, па бульбе каля 10% і зусім нязначную долю па іншых відах прадукцыі. Развіваюцца фермерскія гаспадаркі. Яны мелі ў сваёй уласнасці 60,9 тыс.га зямлі (17,7 га на адну гаспадарку), 3032 трактары, 909 грузавых аўтамабіляў (1995). У апошнія гады ў асабістых гаспадарках (разам з фермерскімі) хуткімі тэмпамі растуць аб’ёмы прадукцыі. За 1990—94 яны павялічыліся больш як у 1,5 раза.
Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні бульбы і лёну. Дапач. 1990-х г. на Беларусі склаліся с.-г. раёны (гл. карту Сельская гаспадарка). Пасля Чарнобыльскай катастрофы і распаду СССР спецыялізацыя гаспадарак удакладняецца і карэкціруецца. На гэта істотна ўплывае і фарміраванне рыначнай эканомікі. Вытворчасць асн. відаў с.-г. прадукцыі гл. ў табл. 13.
Са збожжавых сеюць пераважна жыта і ячмень (каля ¾ пасеваў збожжавых). Меншыя плошчы займаюць авёс, пшаніца, грэчка, кукуруза на зерне, проса. З зернебабовых культур вырошчваюць кармавы лубін, гарох, віку, фасолю. Краіна забяспечвае свае патрэбы ў харч. бульбе і пэўную колькасць яе вывозіць. Тэхн. культуры займаюць на Беларусі каля 5% агульнай пасяўной плошчы. Найбольшае значэнне мае вырошчванне лёну-даўгунцу, меншае — цукр. буракоў. Беларусь не мае сваёй сыравіны для атрымання алею, таму на гэтыя мэты ў апошнія гады пачалі вырошчваць рапс. У структуры с.-г. угоддзяў Беларусі 1/3 агульнай плошчы прыпадае на сенажаці і пашу. Кармавыя культуры займаюць каля 40% пасяўных плошчаў (1994). Вырошчваюць канюшыну, люцэрну, кармавыя буракі, кукурузу і рапс на сілас, турнэпс, кармавы лубін і інш. На корм жывёле ідзе каля 70% валавога збору збожжавых і зернебабовых і 40% бульбы. Агародніцтва развіта пераважна каля буйных гарадоў. З 30 відаў агароднінных культур, якія вырошчваюць на Беларусі, найбольшае значэнне маюць капуста, агуркі, памідоры, буракі, радыска, рэдзька, цыбуля, часнок, салата, морква, пятрушка, кроп і інш. З пладовых і ягадных культур вырошчваюць яблыні, слівы, грушы, вішні, чарэшні, парэчкі, агрэст, маліны, клубніцы. Асн. галіна жывёлагадоўлі — развядзенне буйн. раг. жывёлы, пераважаюць малочна-мясныя і малочныя пароды. Другая па значэнні галіна жывёлагадоўлі — свінагадоўля. Значная частка пагалоўя свіней сканцэнтравана на буйных свінагадоўчых комплексах, што былі пабудаваны ў 1970—80-я г. ў многіх раёнах Беларусі. Высокім узроўнем канцэнтрацыі характарызуецца птушкагадоўля. Ва ўсіх абласцях пераважна каля вял. гарадоў ёсць буйныя птушкафабрыкі і бройлерныя ф-кі (найб. Мінскае ВАпрамысл. птушкагадоўлі). Асобныя калгасы і саўгасы спецыялізуюцца на авечкагадоўлі, якая ператварылася ў дапаможную галіну жывёлагадоўлі. Конегадоўляй займаюцца спецыялізаваныя гаспадаркі — конныя з-ды. Самыя буйныя сярод іх у пас. Ратамка Мінскага р-на, у Мсціслаўскім і Веткаўскім р-нах. У апошнія гады коней у асабістую ўласнасць набываюць сяляне. Пра пагалоўе жывёлы і птушкі гл.табл. 14. Дадатковае значэнне мае зверагадоўля. Працуе больш за 10 спецыялізаваных зверагаспадарак і зверафермаў, дзе гадуюць норак, серабрыста-чорных лісоў, пясцоў, нутрый. Традыцыйная для Беларусі галіна сельскай гаспадаркі — пчалярства. Разводзяць пчол у пчолагадавальніках, на пчаліных фермах у калгасах і саўгасах; пчалярствам займаюцца пчаляры-аматары.
Арганізацыйна кіраўніцтва сельскай гаспадаркай у рэспубліцы ажыццяўляе Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання. Падрыхтоўка кадраў для аграпрамысл. комплексу вядзецца ў 4 ВНУ, 28 с.-г. тэхнікумах, 2 каледжах больш як па 60 спецыяльнасцях і спецыялізацыях. У апошнія гады ў ВНУ вядзецца падрыхтоўка і па нетрадыцыйных, але неабходных для аграпрамысл. комплексу (АПК) спецыяльнасцях: камерцыйная дзейнасць у АПК; міжнар.эканам. адносіны ў АПК; фінансы і крэдыт у АПК; улік, аналіз і аўдыт; прававое забеспячэнне бізнесу; с.-г. і індустрыяльнае рыбаводства; с.-г. радыялогія; вырошчванне вострапрыпраўных і лек. раслін і інш. Поўнасцю ці часткова за кошт дзяржавы праведзена ўнутрыгасп. землеўпарадкаванне, складзены глебавыя карты і аграхім. картаграмы, праведзена баніціроўка глебаў, меліярацыя, пракладзены міжгасп. дарогі, лініі высакавольтавых электраперадач. Эксперым. гаспадаркі н.-д. ін-таў пастаўляюць сартавое насенне і племянную жывёлу, памагаюць укараняць новыя прыёмы і метады арганізацыі вытв-сці, прагрэс. тэхналогію. Дзейнічае Акадэмія агр. навук, якая каардынуе работу НДІс.-г. профілю.
Будаўніцтва. Уключае прамысловае, сельскае, жыллёвае, трансп., энергет., гідратэхн. буд-ва і інш.
У пач. 20 ст. на Беларусі выконваўся значны аб’ём буд. работ: узведзены многія прамысл. прадпрыемствы, пракладзена густая сетка чыгунак, з’явілася шмат гідратэхн. і інш. збудаванняў. Гэтаму садзейнічала адносна развітая на той час прам-сцьбуд. матэрыялаў. Будаўніцтва вялося пераважна прыватнымі падраднымі буд. арг-цыямі, рабочымі-сезоннікамі, найчасцей уручную. З 1920-х г. яно набыло больш шырокі размах і фарміравалася як індустр. галіна. За перадваен. час пабудавана больш за 1700 прамысл. прадпрыемстваў, 317 МТС, школы, бальніцы, жылыя дамы, грамадскія будынкі ў калгасах і саўгасах і інш. У 1940 было 120 пярвічных буд. арг-цый (у т. л. 30 спецыялізаваных), якія выконвалі падрадным спосабам каля 60% аб’ёму буд. работ. Пасля Вял.Айч. вайны буд. індустрыя хутка адрадзілася.
Сучасны буд. комплекс уключае больш за 80 устаноў навук.-тэхн. абслугоўвання, каля 200 аб’яднанняў, трэстаў, акц. т-ваў, у складзе якіх 995 падрадных буд.-мантажных і 234 рамонтна-буд. арг-цыі (1994). Дзейнічаюць больш за 2 тыс. малых прадпрыемстваў і кааператываў розных формаў уласнасці. У 1995 на долю дзярж. падрадных арг-цый прыпадала 39% аб’ёму буд. работ, на калектыўныя — 49%, на арг-цыі змешаных формаў уласнасці — 12% (гл. таксама Будаўніцтва).
Транспарт. Шляхі зносін Беларусі — састаўная ч.еўрап.трансп. сеткі, якая забяспечвае ўнутрырэсп. і знешнія сувязі з замежнымі краінамі. У рэспубліцы добра развіты ўсе асн. віды транспарту — чыгуначны (гл.Беларуская чыгунка), аўтамабільны, паветраны, рачны, трубаправодны (пра кожны гл. асобны арт.), а таксама ўнутрывытворчы прамысловы (гл.табл. 15). У пач. 1993 на долю транспарту і сувязі прыпадала 6,1% вытв-сці нац. даходу і 17% асн.вытв. фондаў.
Геагр. становішча, гісторыка-эканам. ўмовы Беларусі з даўніх часоў спрыялі пашырэнню на яе тэр. насычанай сеткі трансп. зносін (гл., напр., Валокі, Шлях «з варагаў у грэкі»). У 1860—70-я г. тут пачала фарміравацца сетка чыгунак. У 1913 на 1 тыс.км² прыпадала 23,5 км чыгунак, 14,2 км суднаходных рэк — значна больш, чым у сярэднім па еўрап. частцы Рас. імперыі. З агульнага аб’ёму перавозак чыг. і рачным транспартам на чыгункі прыпадала 80%. Вываз перавышаў увоз, транзітныя грузы складалі больш за 50% усіх перавозак грузаў па чыгунцы. Пуск у 1898 Віцебскага трамвая даў пачатак развіццю гар. транспарту. У 1-ю сусв., грамадз., і асабліва ў Вял.Айч. войны транспарту Беларусі прычынены вял. страты. У пасляваен. гады істотна змянілася ўдз. вага відаў транспарту ў грузаабароце і пасажыраабароце, транспарт адноўлены, рэканструяваны і тэхнічна пераўзброены: павялічыўся комплекс трансп. збудаванняў (чыг. станцый, вакзалаў, аўтагаспадарак, лакаматыўных і вагонных дэпо, прыстаняў, партоў, аэрадромаў), вырас парк аўтамабіляў, палепшыліся іх тэхніка-эканам. характарыстыкі, расшырылася сетка дарог.
Вядучае месца займае чыг. транспарт, яго ўдз. вага ў грузаабароце 72,2%, у пасажыраабароце — 54,6% (1993). Асн. грузапатокі чыг. транспарту праходзяць на напрамках Орша—Мінск—Брэст, Гомель—Мінск—Маладзечна, Калінкавічы—Жлобін—Орша—Віцебск і Лунінец—Баранавічы—Ліда—Беняконі; экспартна-імпартных грузаў — праз пагранічныя станцыі Брэст, Гродна, Бераставіца, Свіслач, Высока-Літоўск. Асн. вузламі грузапатокаў з’яўляюцца Мінск, Полацк, Віцебск, Салігорск, Брэст, Гомель, Магілёў, Орша, Баранавічы і інш. У аб’ёме перавозак пасажыраў 1-е месца займае аўтамаб. транспарт (90,3%; у грузаабароце 25,5%), развіты таксама рачны (0,75% грузаабароту і 0,01% пасажыраабароту) і паветраны (5% пасажыраабароту; гл.табл. 16). Развіваецца трубаправодны транспарт. На 1.1.1996 працягласць магістральных нафтаправодаў склала 2861 км, грузаправодаў — 5534 км. З 1924 у Мінску пачаліся аўтобусныя перавозкі, у 1934 — таксі, у 1952 — тралейбусныя, у 1984 — метро. У 1993 усімі відамі транспарту (без трубаправоднага) перавезена 1885,1 млн. пасажыраў і 717,3 млн.т грузаў. Кіраўніцтва чыг. транспартам ажыццяўляе Упраўленне Беларускай чыгункі, інш. відамі — Мін-ва транспарту і камунікацый.
Сувязь на Беларусі развіта параўнальна добра. Падзяляецца на паштовую сувязь і электрычную (тэлефонная сувязь, тэлеграфная сувязь, тэлебачанне, радыёвяшчанне, радыёсувязь, перадача даных). Гл.табл. 17.
Дапач. 20 ст. сувязь на Беларусі абслугоўвала пераважна гарады, паветы і валасныя цэнтры. У 1859 пачала дзейнічаць тэлегр. лінія Мінск—Бабруйск, у 1896 пабудавана тэлеф. станцыя на 100 нумароў у Мінску. У 1913 было 380 прадпрыемстваў пошты і тэлеграфа, адпраўлена 33 млн. пісьмаў. У 1925 сталі працаваць радыёстанцыі ў Гомелі і Мінску. У 1930-я г. пачалася тэлефанізацыя сельскай мясцовасці, у гарадах пабудаваны першыя аўтам.тэлеф. станцыі (АТС). У 1956 у Мінску пачаліся рэгулярныя тэлевіз. перадачы.
У сучаснай структуры сувязі побач з традыц. відамі актыўна развіваюцца радыёсувязь і перадача даных. Пашыраюцца сістэмы сотавай, пэйджынгавай, спадарожнікавай сувязі і тэлевяшчання. Адбываецца камп’ютэрызацыя сувязі. У 1993 у карыстанні насельніцтва было каля 3,2 млн. радыёпрыёмнікаў, 3,5 млн. тэлевізараў, 3,5 млн. радыётрансляц. кропак. У 1996 на Беларусі трансліраваліся 5 праграм тэлебачання і 6 праграм гукавога радыёвяшчання. У Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Бабруйску, Рэчыцы і інш. дзейнічалі сеткі рухомай радыёсувязі.
Гандаль. Развіццю гандлю на Беларусі спрыяла яе выгаднае геагр. становішча: у часы Кіеўскай Русі тут праходзіў шлях «з варагаў у грэкі», пазней наладзіліся гандл. сувязі гарадоў Беларусі з гарадамі Расіі, Украіны, Балтыі і Зах. Еўропы. Вял. роля ў развіцці гандл. сувязяў належала кірмашам, асабліва хуткімі тэмпамі пачаў развівацца гандаль з будаўніцтвам чыгунак. У канцы 19 ст. ў структуры рознічнага гандлю Беларусі больш за 4/5 тавараабароту прыпадала на дробныя крамы і ларкі. У пач. 20 ст. павялічыўся ўплыў буйных агульнарас. і замежных манапаліст. аб’яднанняў (у т. л.акц. т-ваў), якія ўстанавілі кантроль над асн. галінамі аптовага гандлю; прадстаўнікамі мясц.гандл.-фін. капіталу былі Мінская лясная і Віцебская таварная біржы. З пачаткам 1-й сусв. вайны ў гандлі панавалі спекуляцыя і хаос, а ў 1916—17 настаў востры харч. крызіс. Каб палепшыць становішча, былі створаны губернскія, павятовыя і валасныя харчовыя к-ты, у студз. 1919 — Наркамхарч БССР, у распараджэнне якога перайшлі нацыяналізаваныя гандл. прадпрыемствы, склады, абсталяванне, тавары; аптовы гандаль быў прэрагатывай дзяржавы. У 1921—22 пачалі дзейнічаць дзярж.гандл. фірмы «Захадлес», Камерцыйны аддзел СНГ БССР і гандл. органы яго ўпраўленняў, «Дзяржгандальбел», «Віцебскгандаль», «Белмедгандаль», «Цэнтраземсклад». У вёсцы арганізацыя рознічнага гандлю была ўскладзена на спажывецкую кааперацыю. Існаваў і прыватны гандаль, на яго долю ў 1923—24 прыпадала 11% аптовага і 71% рознічнага тавараабароту. У пач. 1930-х г. прыватны гандаль амаль выцеснены. Узнікла новая форма гандлю — калгасная. Развіццё эканомікі Беларусі ў пасляваен. перыяд забяспечыла хуткі рост вытворчасці тавараў, высокі прырост нац. даходу. За 1950—75 удз. вага магазінаў у тавараабароце дзярж. і каап. гандлю вырасла з 64,7 да 80,5%, былі пабудаваны сучасныя гандл. прадпрыемствы, у т. л.гандл. цэнтры, універсамы. У спажывецкай кааперацыі на сельскую гандл. сетку прыпадала (1975) амаль 2/3 усіх магазінаў рэспублікі. З’явіліся новыя метады абслугоўвання, у т. л. самаабслугоўванне.
У выніку рэфармавання гасп. адносін і сувязяў у гандлі ў 1990-я г. адбываюцца істотныя змены: пашыраецца прыватызацыя і арэнда гандл. прадпрыемстваў, дэцэнтралізуецца аптовы гандаль, ажыццяўляецца палітыка стварэння роўных умоў для існавання дзярж. і прыватных структур, вызначаюцца новыя падыходы ў наладжванні знешнеэканам. сувязяў краіны і спосабаў дзярж. рэгулявання ўнутр. і знешніх гандл. адносін. У 1995 дзярж. гандаль даваў 39,7% рознічнага тавараабароту, спажывецкай кааперацыі — 16,3%, гарадскіх рынкаў — 18,9%.
Бытавое абслугоўванне. У пач. 20 ст.быт. паслугі насельніцтву аказвалі дробныя майстэрні, а найбольш саматужнікі-адзіночкі. У 1920—30-я г. на базе прамысл. кааперавання ўзнікла сетка прадпрыемстваў быт. абслугоўвання. Пазней яна пашыралася, у т. л. і ў сельскай мясцовасці. У 1960 дзейнічалі 4724 прадпрыемствы быт. абслугоўвання, у 1965 іх колькасць павялічылася на 1756 адзінак, аб’ём быт. паслуг вырас удвая. Уводзіліся спецыялізаваныя прадпрыемствы па мыцці бялізны, тэхн. абслугоўванні легкавых аўтамабіляў, рамонце быт. машын і прылад, рамонце і пашыве адзення і абутку; мянялася і структура паслуг: павялічваўся аб’ём паслуг па рамонце і тэхн. абслугоўванні трансп. сродкаў асабістага карыстання грамадзян, паслуг пракатных пунктаў, фізкультурна-аздараўленчых камбінатаў, экскурсійных і турысцкіх устаноў; выраблялася больш мэблі па індывід. заказах, пабольшаў аб’ём паслуг па рамонце і будаўніцтве кватэр, рамонце быт. радыёэлектроннай тэхнікі, работ па хімчыстцы і фарбаванні.
Мат.-тэхн. базу сучаснага быт. абслугоўвання складаюць спецыялізаваныя прадпрыемствы, вытв. аб’яднанні, камбінаты, аснашчаныя высокапрадукц. машынамі і механізмамі. З 1990 пачалася прыватызацыя сеткі дзярж. прадпрыемстваў па быт. абслугоўванні, фарміруецца сістэма арганізаванага і індывід. прадпрымальніцтва ў сферы быт. абслугоўвання. Асн. паказчыкі быт. абслугоўвання насельніцтва гл. ў табл. 18. Гл. таксама Бытавое абслугоўванне.
Знешнеэканамічныя сувязі. Асн. формай знешнеэканам. сувязяў Беларусі з’яўляецца гандаль, а таксама эканам., навук.-тэхн. і культ. супрацоўніцтва з інш. краінамі, міжнар. спецыялізацыя і кааперацыя ў вытв-сці, навуцы і тэхніцы, сумеснае буд-ва і рэканструкцыя аб’ектаў, транспартныя, экспедытарскія, страхавыя аперацыі, разліковыя, крэдытныя і інш. банкаўскія аперацыі, міжнар. турызм і інш. дзейнасць у галіне міжнар. абмену.
У пач. 20 ст. з Беларусі экспартавалася с.-г. і натуральная ці малаапрацаваная прадукцыя лясной і лесахім. прам-сці. Але ўжо ў 1923 удз. вага прамысл. прадукцыі БССР у экспарце дасягнула амаль 60%. З 1953 пачалі вывозіцца аўтамабілі, металарэзныя станкі і інструменты, машыны дарожнага і с.-г. прызначэння, прылады. У 1960 прадукцыя 106 прадпрыемстваў пастаўлялася ў 47 краін свету, Беларусі ўдзельнічала ў ажыццяўленні праграм СЭУ: стварэнні аб’яднанай энергасістэмы «Мір», буд-ве нафтаправода «Дружба», распрацоўцы сродкаў электронна-вылічальнай тэхнікі. У 1963—77 прадукцыя прадпрыемстваў дэманстравалася больш як на 300 міжнар. выстаўках і кірмашах.
У 1994 знешнегандл. сувязі Беларусі ажыццяўляліся з 108 краінамі свету, тавараабарот склаў 5576,3 млн.дол. ЗША, экспарт прадукцыі — 2510 млн., імпарт — 3066,3 млн.дол.Асн.гандл. партнёрамі былі Расія, Украіна, Германія, Польшча, ЗША. У таварнай структуры экспарту гал. доля прыпадала на мінер. ўгнаенні, трансп. сродкі (аўтамабілі, трактары, матацыклы, веласіпеды), халадзільнікі і маразільнікі бытавыя, ільняныя тканіны і інш.; у структуры імпартнай прадукцыі — прыродны газ, нафта, пракат чорных металаў, збожжа, цукар, алей і інш.
Акрамя гандлёвых пашыраюцца прамыя вытв. сувязі. На Беларусі дзейнічаюць сумесныя і замежныя прадпрыемствы. Многія бел. прадпрыемствы супрацоўнічаюць з замежнымі фірмамі ў распрацоўцы і выпуску новых відаў прадукцыі, укараненні прагрэс. тэхналогій, мадэрнізацыі абсталявання. Развітыя дзяржавы аказваюць гуманітарную дапамогу ў авалоданні тэорыяй і практыкай рыначнай эканомікі, у падрыхтоўцы спецыялістаў. Беларусь удзельнічае ў міжнар. выстаўках і кірмашах, у рабоце многіх міжнар.эканам. арг-цый, актывізуе знешнеэканам. сувязі праз свае замежныя пасольствы і консульствы. Дзейнічае Мін-ва па знешнеэканам. сувязях Рэспублікі Беларусь, гандлёва-прамысл. палата. Гл. таксама Знешнеэканамічныя сувязі.
Узброеныя сілы. Створаны паводле пастановы Вярх. Савета ад 20.3.1992 «Аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» на базе Беларускай ваеннай акругі. Налічваюць 85,5 тыс.чал. (1995). Складаюцца з сухапутных войскаў, ваен.-паветр. сіл (ВПС), войскаў проціпаветр. абароны (ППА). Вярх. галоўнакамандуючы — Прэзідэнт.
Сухапутныя войскі складаюцца з армейскіх карпусоў, мабільных сіл, мотастралк. дывізіі, механізаваных брыгад (на ўзбраенні 2320 танкаў, 2984 баявыя браніраваныя машыны); часцей спец. войскаў, часцей і ўстаноў тылу. У складзе армейскага корпуса — механізаваныя брыгады, часці родаў войскаў і спец. войскаў, часці і падраздзяленні карпуснога тылу. Войскі ВПС складаюцца з авіяц. базаў і асобных часцей забеспячэння, у сваім складзе маюць групоўку авіяцыі рознага прызначэння. На ўзбраенні 335 баявых, а таксама трансп. самалёты для прыкрыцця важных аб’ектаў, авіяц. падтрымкі войскаў, вядзення паветр. разведкі і часці радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), перакідкі войскаў і грузаў па паветры. У складзе войскаў ППА — зенітныя ракетныя брыгады і палкі (на ўзбраенні 1533 адзінкі артыл. сістэм), асобныя групы ППА, часці радыётэхн. разведкі. Спец. войскі ўключаюць развед. злучэнні і часці, інж. і хім. войскі, войскі сувязі, РЭБ, злучэнні і часці тэхн. забеспячэння, дарожныя і аўтамаб. часці. Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні стралк. зброю, бранятанк. тэхніку, артылерыю рознага прызначэння, ракеты і інш.
Узброеныя сілы камплектуюцца ў адпаведнасці з Законам аб усеагульным воінскім абавязку, а таксама па кантракце; прызыўны ўзрост 18 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы 18 месяцаў. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, на ваен. кафедрах ВНУ, а таксама за мяжой. Радавы і малодшы камандны склад рыхтуюць у вучэбных падраздзяленнях.
Ахова здароўя. Мяркуюць, што асновы медыка-гігіенічнай дзейнасці на тэр. Беларусі пачалі складвацца задоўга дапач.н.э. На працягу тысячагоддзяў лякарства развівалася з абагульнення набытых народнай медыцынай рацыянальных навыкаў лячэння і засцярогі ад хваробаў. Значнае месца ў ахове здароўя займала царк.-манастырская медыцына: лекары-манахі былі ў Полацку, Тураве і інш. гарадах. З 14 ст. на Беларусі працавалі ўрачы, якія атрымалі адукацыю ў Ягелонскім, Пражскім, Падуанскім, Гальскім і інш. ун-тах (у т. л. ўраджэнцы Беларусі), а таксама нар. лекары-практыкі, медыкі-хірургі (цырульнікі), што аб’ядноўваліся ў рамесныя цэхі. Першыя шпіталі для бяздомных, бедных хворых адкрыты ў Брэсце ў 1495, Зэльве ў 1508, Мінску ў 1513; у канцы 18 ст. на Беларусі было каля 370 шпіталя на 2,9 тыс. месцаў. Першыя аптэкі адкрыты ў сярэдзіне 16 ст. ў Брэсце, Пінску, у 18 ст. іх было больш за 30. З 1801 практыкавалася воспапрышчэпліванне. У 1860 на Беларусі працавалі 268 урачоў, з іх 160 практыкавалі прыватна. У 1878 у падпарадкаванні Загаду Грамадскага нагляду было 39 бальніц на 1211 ложкаў, 4 дамы для псіхічна хворых, 1 радзільнае аддзяленне. У 1775—81 існавала Гродзенская ўрачэбная акадэмія, адкрыты акушэрскія школы ў Магілёве (1865), Віцебску (1872), Гродне (1875), фельчарская ў Магілёве (1875), прыватныя — зубаўрачэбная ў Мінску (1907), фельчарска-акушэрскія ў Віцебску (1906), Мінску (1908), акушэрская ў Гомелі (1906), курсы па падрыхтоўцы мед. сясцёр. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачалі складвацца своеасаблівыя формы мед. дапамогі рабочым на прадпрыемствах (гл.Фабрычна-заводская медыцына), адкрыты амбулаторыі, прыёмныя пакоі бальнічных страхавых кас (гл.Страхавая медыцына). У 1883 у сельскай мясцовасці, у 1910 у гарадах наладжана ўчастковае абслугоўванне насельніцтва. Ствараліся бальніцы гарадскія, прыватныя, чыг. і інш. ведамстваў, засн.бел.т-ва«Чырвонага Крыжа». У Мінску з 1911 пачала дзейнічаць хуткая медыцынская дапамога, працавалі высокакваліфікаваныя ўрачы. У 1913 бальніцы ўсіх ведамстваў (акрамя ваеннага і турэмнага) мелі 5141 ложак. Для абслугоўвання сельскага насельніцтва пачынала ўводзіцца земская медыцына.
У 1922—27 уведзена рабочая медыцына — пераважнае мед. абслугоўванне застрахаваных паводле ўчасткова-тэр. прынцыпу; развівалася спецыялізаваная паліклінічная дапамога (у Мінску ў 1921 адкрыты процітуберкулёзны, у 1923 — скурна-венералагічны дыспансеры). Паступова складваліся і ўмацоўваліся новыя галіны аховы здароўя (аховы мацярынства і дзяцінства, санаторна-курортная справа, хім.-фармацэўтычная прам-сць, мед.-сан. абслугоўванне і інш.), расшыралася сетка бальніц, урачэбных амбулаторый, паліклінік, акушэрскіх, фельчарскіх, фельчарска-акушэрскіх мед. пунктаў, устаноў санітарна-эпідэмічнай службы. Да 1941 на Беларусі сетка бальнічных устаноў павялічылася ў параўнанні з 1913 больш як удвая, колькасць ложкаў у іх — у 4,6 раза. За гады Вял.Айч. вайны ахове здароўя прычынены страты на суму 610,6 млн.руб. (у дзярж. цэнах 1941). Разбурана 80% лячэбных устаноў. Да 1950 установы аховы здароўя адноўлены і расшыраны.
Сучасная ахова здароўя грунтуецца на дзейнасці буйных шматпрофільных і спецыялізаваных стацыянарных і амбулаторна-паліклінічных устаноў (бальніцы, паліклінікі, амбулаторыі, кансультацыі медыцынскія), якія працуюць паводле ўчасткова-тэр. і цэхава-ўчастковага прынцыпу з дыспансерызацыяй (гл.табл. 19, 20). Пашыраецца і ўдасканальваецца спецыялізаваная мед. Дапамога (анкалагічная, процітуберкулёзная, скурна-венералагічная) на аснове дыспансераў. Створаны цэнтры хірург. пульманалогіі і кардыялогіі, сасудзістай хірургіі, артапедыі, практалогіі, апёкавы, гепаталогіі, нефралогіі і трансплантацыі органаў, дзіцячай хірургіі і дзіцячай кардыялогіі, нейрахірургіі, пластычнай стаматалогіі, дзіцячай уралогіі (гл.Дыягнастычны цэнтр). Значнае развіццё атрымалі эндакрыналогія, рэаніматалогія, афтальмалогія, уралогія, атарыналарынгалогія, неўрапаталогія. Працуюць станцыі хуткай мед. дапамогі і неадкладнай медыцынскай дапамогі, медыка-генетычнае кансультаванне і кансультацыі «Шлюб і сям’я». Мед. дапамогу акрамя агульных лячэбна-прафілакт. устаноў аказваюць у медыка-санітарных частках, пунктах аховы здароўя, прафілакт., аздараўленчую, лячэбную — у санаторыях-прафілакторыях, санаторыях, дамах адпачынку, на курортах. У 1994 у сістэме Мін-ва аховы здароўя працавала 50 санаторыяў на 14 749 ложкаў, у аб’яднанні «Белміжкалгасздраўніца» — 14 на 2715 ложкаў, у прафсаюзных санаторыях «Беларуськурорт» — 13 на 4935 ложкаў. Сан.-эпідэміял. абслугоўванне ажыццяўляюць сан.-эпідэміял. служба (рэсп., абл., гар. і раённыя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, дэзінфекцыйныя станцыі), а таксама цэнтры здароўя. Сістэма медыцынскай адукацыі забяспечвае патрэбу ва ўрачах і мед. работніках сярэдняга звяна. Дзейнічаюць: 4 мёд. ін-ты (Мінск, Віцебск, Гродна, Гомель; гл. адпаведныя арт.), 18 мед. вучылішчаў. Навук. практычныя і тэарэт. пытанні аховы здароўя распрацоўваюць 13 НДІ, Бел. цэнтр мед. тэхналогій, Бел.ін-т экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Даследаванні вядуцца па ўсіх галінах мед. навукі. Вял. ўвага надаецца вырашэнню праблем прафілактыкі і лячэння найб. пашыраных хваробаў: сардэчна-сасудзістых (смяротнасць 49,5%), ракавых (14,6%), органаў дыхання (5,2%), звязаных з вытворчым і бытавым траўматызмам (11%), венерычных і актыўнага туберкулёзу ўсіх формаў захворвання, хвароб, выкліканых нерв.-псіхічнымі расстройствамі, алкагалізмам і наркаманіяй. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы ўнеслі істотныя змены ў структуру і прыярытэтныя кірункі аховы здароўя ў рэспубліцы. У 1990-я г. пачала фарміравацца сістэма платных мед. паслуг на базе прыватных мед. устаноў.
Забеспячэнне насельніцтва і ўстаноў аховы здароўя лек. сродкамі і вырабамі мед. прызначэння вядзецца праз сетку аптэчных устаноў, якімі кіруюць Бел.рэсп. вытворчае аб’яднанне і абл.ВА «Фармацыя». Рэсп. і абл. аптэчныя склады, аптэкі і кантрольна-аналітычныя амбулаторыі — самаст. аптэчныя ўстановы. Пытанні аховы здароўя адлюстроўваюць часопісы «Здравоохранение Беларуси», «Медицина» і штотыднёвая газ. «Медицинский вестник».
Фізічная культура і спорт. Першыя спарт. т-вы на Беларусі арганізаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Мінскае т-ва аматараў спорту, філіі рас. т-ваў веласіпедыстаў-турыстаў, «Санітас» і інш.). Масавыя былі гімнастыка, лёгкая атлетыка, веласіпедны спорт, падыманне цяжару, барацьба, футбол. Першыя бел. спаборніцтвы па футболе праведзены ў 1911 у Магілёве (кубак горада), па лёгкай атлетыцы ў Гомелі (1913), барацьбе і падыманні цяжару ў Мінску (1913—14). У 1910-я г. дзейнічала каля 70 спарт. гурткоў, клубаў, т-ваў (больш за 2,5 тыс.чал.); існавала 15—20 прасцейшых спарт. збудаванняў. На ўсерас. і міжнар. спаборніцтвах вызначыліся бел. спартсмены М.Дзявочка (веласпорт), А.У.Александровіч і У.С.Сакалдзінскі (цяжкаатлеты). У 1920-я г. ўзніклі ваенна-спарт. клубы ўсевобуча, новыя спарт. клубы і гурткі («Звязда», «Спартак», «Чырвоны маладняк» і інш.); пачалі развівацца баскетбол, тэніс, праведзены першыя рэсп. спаборніцтвы па розных відах спорту (22 у 1924), 1-е Усебел. свята фізкультуры ў Мінску. У 1923 створаны Вышэйшы савет фізкультуры пры ЦВКБССР, гар., пав., губ. саветы, Бел.арг-цыят-ва «Дынама». З 1924 рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты Беларусі па барацьбе, цяжкай атлетыцы, лыжным спорце, каньках. На 1-й Усесаюзнай спартакіядзе (1928) каманда БССР заняла 3-е месца. У 1929 у Мінску адкрыты тэхнікум фізкультуры (у 1937 пераўтвораны ў ін-т). У 1935 арганізавана спарт.т-ва «Спартак», у 1936 створаны К-т па справах фіз. культуры і спорту пры СНКБССР, яго абл., раённыя і гар. структуры, спарт. т-вы «Вымпел», «Лакаматыў», «Полымя», «Чырвоная звязда», «Тэмп» і інш. Уводзіліся спартыўныя збудаванні. У 1940 у БССР было 3295 калектываў фізкультуры (больш за 154 тыс.чал., у т. л. больш як 8 тыс. спартсменаў-разраднікаў).
У пасляваен. час калектывы фізкультуры адноўлены (на канец 1944 іх было 637; 36,6 тыс.чал.). У 1945 адбылася 1-я Усебел. спартакіяда. Актыўна вялося спарт. будаўніцтва: колькасць стадыёнаў, спарт. залаў у 1985 у параўнанні з 1966 вырасла ў 2,5 раза, басейнаў — у 3,5. Былі пабудаваны Мінскі палац спорту, воднаспартыўны камбінат рэспубліканскі, алімпійскі лагер «Стайкі», зімовы спарткомплекс «Раўбічы», палац лёгкай атлетыкі і палац тэніса ў Мінску, конна-спарт. комплекс «Ратамка», рэканструяваны стадыёны «Дынама» і «Трактар» у Мінску. Па забяспечанасці спарт. збудаваннямі Беларусь займала вядучае месца ў СССР. Тут праводзіліся чэмпіянаты свету па барацьбе, біятлоне, валейболе, верталётным спорце, фехтаванні, чэмпіянаты Еўропы па гімнастыцы, класічнай барацьбе; чэмпіянаты СССР, буйныя міжнар. спаборніцтвы па розных відах спорту, у т. л. групавыя турніры па футболе XXII Алімпійскіх гульняў (1980) і чэмпіянату свету сярод юніёраў (1985).
На 1996 на Беларусі 286 стадыёнаў, 4,7 тыс.спарт. залаў, 220 плавальных басейнаў, каля 14 тыс. плоскасных спарт. пляцовак, дзейнічала 475 дзіцяча-юнацкіх спарт. школ, у т. л. 12 школ вышэйшага спарт. майстэрства, 9 вучылішчаў алімп. рэзерву; у галіне фіз. культуры і спорту працавала больш як 16 тыс. спецыялістаў, падрыхтоўка іх ажыццяўляецца ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. Бел. спартсмены з 1952 удзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях, дзе заваявалі 82 залатыя, 45 сярэбраных і 44 бронзавыя медалі. З 1992 зборная каманда Беларусі ўдзельнічае ў Паралімпійскіх гульнях інвалідаў. К.Шэпель стаў 5-разовым чэмпіёнам гэтых гульняў. У складзе зборнай СССР, а з 1993 у складзе самастойнай нац. каманды бел. спартсмены неаднаразова вызначаліся на чэмпіянатах свету, Еўропы, у кубкавых турнірах па барацьбе, біятлоне, вяслярным спорце, гандболе, спарт. гімнастыцы, фехтаванні, цяжкай атлетыцы і інш. Імёны бел. спартсменаў А.Бяловай, В.Корбут, І.Жалязоўскага, Н.Зверавай, К.Курловіча, А.Мядзведзя, У.Парфяновіча, Т.Самусенка, В.Сідзяка, В.Шчэрбы і інш. добра вядомыя ў свеце. Корбут і Шчэрба былі прызнаны лепшымі спартсменамі свету. З 1991 у Беларусі дзейнічае Нацыянальны алімпійскі камітэт. Развіццё фізкультурна-масавай і спарт. работы ажыццяўляецца на падставе Закону аб фізічнай культуры і спорце ад 18.6.1993, які вызначае фіз. культуру і спорт як неад’емную частку нац. культуры і гісторыі бел. народа. Каардынуе гэтыя працэсы Мін-ва спорту і турызму (утворана ў 1995). Пытанні фіз. культуры і спорту асвятляюцца ў перыяд. выданнях «Спортивная панорама» і «Прессбол», час. «Спорт на воде».
Асвета. Нац. сістэма адукацыі Беларусі ахоплівае дашкольнае выхаванне і адукацыю агульную, сярэднюю, пазашкольную, прафес.-тэхн., сярэднюю спец., вышэйшую, падрыхтоўку навук. і навукова-пед. кадраў, самаст. адукацыю дарослых. Сваю дзейнасць сістэма адукацыі ажыццяўляе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Законаў «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь» (1992), «Аб правах дзіцяці» (1993) і інш. У развіцці сістэмы адукацыі ўлічваюцца канцэптуальныя ідэі, палажэнні і падыходы, якія закладзены ў разнастайных праграмах і планах: Дзяржаўнай праграме развіцця адукацыі і выхавання ў Беларусі да 2000 года (1993), Нацыянальным плане дзеянняў па ахове правоў дзіцяці на 1995—2000 (1995), канцэпцыях адукацыі і выхавання ў Беларусі; выхавання ў нац. школе Беларусі; развіцця дашкольнага выхавання; зместу агульнай сярэдняй адукацыі; стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і інш. Сістэма адукацыі Беларусі зыходзіць з асн. прынцыпаў: прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў; культурна-нац. аснова з адначасовым шырокім далучэннем дасусв. матэрыяльнай і духоўнай культуры; арыентацыя на сусв. ўзровень адукацыі і дасягненне прызнання за мяжой эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі навуч. устаноў Рэспублікі Беларусь; гуманізм і дэмакратызм; экалагічная накіраванасць; свецкі характар; абавязковасць базавай 9-гадовай адукацыі; падтрымка таленту і адукаванасці, стварэнне ўмоў для выяўлення і развіцця здольнасцяў асобы; пераемнасць і непарыўнасць адукацыі; адзінства навучання і выхавання, духоўнага, маральнага і фізічнага ўдасканалення асобы; павышэнне ролі сям’і ў выхаванні асобы, арган. ўзаемасувязь і ўзаемадзеянне сямейнага і грамадскага выхавання.
Дашкольныя ўстановы. У 1919 на Беларусі існавала 26 дашкольных устаноў (сіроцкія дамы, прытулкі, яслі-сады). У 1920 пры Наркамаце асветы БССР арганізаваны дашкольны аддзел. У 1922 было 88 дашкольных устаноў (каля 4 тыс. дзяцей); у 1932 — 543 (больш за 26 тыс. дзяцей); у 1940 — 1316 (64 тыс. дзяцей). У гады Вял.Айч. вайны сістэма дашкольнага выхавання была цалкам знішчана. У 1945 працавала 586 дашкольных устаноў (24 тыс. дзяцей). З 1959 дзейнічаюць дзіцячыя яслі-сады, з 2-й пал. 1980-х г. — разнастайныя віды і тыпы дашкольных устаноў, якія адпавядаюць запатрабаванням і інтарэсам дзяцей і бацькоў [дзяржаўныя, грамадскія, прыватныя, змешаныя, дзіцячыя сады з гібкім рэжымам работы, з паглыбленым кірункам у рабоце (вывучэнне замежных моў, асноў выяўл. мастацтва і інш.), сямейныя, санаторныя, для дзяцей з недахопамі разумовага і фіз. развіцця, дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці, «школа—дзіцячы сад», «дзіцячы дом—школа—дзіцячы сад» і інш.]. Дынаміку развіцця сеткі дашкольных устаноў гл. ў табл. 21. З 1989 з улікам асаблівасцяў развіцця мовы дзяцей удасканалены праграмы выхавання ў дашкольных установах. Дзеці разам з бацькамі сталі актыўна авалодваць бел. мовай, далучацца да культуры і традыцый бел. народа. Аднак з 1994—95 колькасць дзіцячых садоў скарацілася на 295 (колькасць дзяцей у іх зменшылася на 6,4 тыс.). З 5-дзённым рэжымам працавалі 75,8% дашкольных устаноў, з 6-дзённым 24,2%. На аднаго педагога прыпадала ад 8 да 10 дзяцей.
У сферы дашкольнага выхавання і адукацыі занята 55,5 тыс. педагогаў, з іх 99,9% — жанчыны; 35,1% маюць вышэйшую адукацыю, 59,2% — сярэднюю спецыяльную (1996). Спецыялістаў для дашкольных устаноў рыхтуюць 3 пед. ун-ты, пед.ін-т, 3 каледжы, 8 пед. вучылішчаў.
Агульнаадукацыйная школа. У 10 ст. на тэр. Беларусі была распаўсюджана слав. пісьменнасць. У 11—12 ст. у Полацку, Віцебску, Тураве і інш. гарадах дзяцей вучылі грамаце па царк. кнігах. У 13 ст. пісьменства пранікла ў асяроддзе гараджан, рамеснікаў, купцоў. У 14—15 ст. сталі адкрывацца школы пры феад. маёнтках; навучаннем дзяцей займаліся таксама настаўнікі-самавукі. У 16 — 1-й пал. 17 ст. на тэр. Беларусі ўзніклі канфесійныя пратэстанцкія школы, друкарні, з’явіліся першыя падручнікі на бел. мове. У пратэстанцкіх школах вывучалі Свяшчэннае Пісанне, царк. песнапенне, стараж. мовы (лац., грэч., стараж.-рус.), родную мову, рыторыку, паэзію, дыялектыку, матэматыку. У гэты час вял. ролю ў развіцці асветы на Беларусі адыгралі брацкія школы. У 2-й пал. 17 ст. многія з іх разам з друкарнямі былі закрыты. З 16 дапач. 19 ст. існавалі езуіцкія навуч. ўстановы. У канцы 17—18 ст. распаўсюджваліся каталіцкія і уніяцкія школы. У 1773—94 агульная адукацыя ў Рэчы Паспалітай развівалася пад кіраўніцтвам Адукацыйнай камісіі, якая правяла рэформу школ і ун-таў, зацвердзіла статут і адкрыла 20 школ, у якіх больш увагі стала надавацца прыродазнаўчым і фіз.-матэм. навукам; адукацыя пачала набываць свецкі характар.
У канцы 18 ст. пасля Далучэння Беларусі да Расіі было адкрыта 20 рускіх школ, 6 малых і 2 галоўныя нар. вучылішчы (у Магілёве і Полацку). Да адмены ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 пераважалі каталіцкія (ордэнскія) і уніяцкія школы, навучанне вялося пераважна на польск. мове. Пасля паўстання 1863—64 кіраўніцтва адукацыяй ажыццяўлялася на аснове «Часовых правіл для народных школ Віленскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерань» і выдадзенай папячыцелем Віленскай навучальнай акругі А.П.Шырынскім-Шыхматавым спец. інструкцыі (1864), у адпаведнасці з якімі навучанне вялося на рус. мове, вучням забаранялася ў школе размаўляць паміж сабой і з настаўнікамі на роднай мове; нагляд за нар. адукацыяй і свецкімі школамі быў даручаны правасл. духавенству. Пач. школы будаваліся на сродкі бацькоў. Сярэдняя школа з-за высокай платы была недаступная для дзяцей б.ч. працоўных. Паводле перапісу 1897 сярод насельніцтва ва ўзросце 9—49 гадоў пісьменныя складалі 32%. Пад уплывам рэвалюцыі 1905—07 актывізавалася барацьба за стварэнне бел.нац. школы. У 1906 у в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі р-н) адбыўся 1-ы на Беларусі нелегальны з’езд настаўнікаў, на якім былі сфармуляваны патрабаванні ўсеаг. абавязковага навучання і выкладання на бел. мове. У 1906 выйшлі першы бел. буквар «Беларускі лемантар» К.Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі, у 1909 «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа.
У 1914/15 навуч.г. на Беларусі працавалі 7682 агульнаадук. школы ўсіх тыпаў, у т. л. 7492 пач., 119 няпоўных сярэдніх, 71 сярэдняя. Ва ўсіх тыпах школ вучылася 489 тыс. вучняў (20% усіх дзяцей школьнага ўзросту). У 1919 Наркамат БССР увёў у дзеянне «Палажэнне аб адзінай працоўнай школе РСФСР». Навучанне ў школах вялося на роднай мове. Па ініцыятыве братоў П.М. і М.М.Лепяшынскіх быў створаны новы тып прац. школы — школа-камуна. Асн. тыпам школы стала 7-гадовая прац.агульнаадук. і політэхн. школа для дзяцей ва ўзросце 8—15 гадоў. У 1919 адкрыліся першыя вячэрнія школы для дарослых, а з канца 1920 арганізавана сетка школ для непісьменных. У 1926 ЦВК і СНКБССР прынялі пастанову аб увядзенні ўсеаг. абавязковага пач. навучання (завершана да 1932). У 1926 заснаваны школы 2-й ступені з 9-гадовым тэрмінам навучання (з 1932 — з 10-гадовым). Да канца 1930-х г. дзейнічалі таксама школы з выкладаннем на польск., яўр. і інш. мовах. З 1932/33 навуч.г. ўведзена абавязковае 7-гадовае навучанне (завершана да 1939/40 навуч.г.). У 1939 пісьменнасць насельніцтва дасягнула 78,9%. На тэр.Зах. Беларусі з 400 бел. школ да 1937 не засталося ніводнай. У 1938 у асобных раёнах было каля 70% непісьменных. З 1940 у зах. абласцях уведзена 7-гадовае навучанне. У гады Вял.Айч. вайны знішчана каля 9 тыс. школ. У пасляваен. гады школьная сетка адноўлена. У 1962/63 навуч.г. закончыўся пераход да ўсеаг. 8-гадовага навучання, у 1975/76 навуч.г. — да ўсеаг. сярэдняй адукацыі (гл.табл. 21).
У 2-й пал. 1980-х г. пачаўся рух за аднаўленне бел. мовы (у 1970 не вывучалі бел. мову як прадмет 30% вучняў школ Беларусі, у Мінску — 90%). У 1989 створана Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. У 1990 прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», які абвясціў дзяржаўнай бел. мову. У 1994/95 навуч.г. 64% ад агульнай колькасці школ вялі навучанне на бел. мове, 5% — на рускай, 30% на рус. і бел. мовах. З 1995 пачалася планамерная і паступовая рэформа агульнаадук. школы Беларусі. Яе асн. мэты: стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы; павышэнне якасці адукацыі; павелічэнне эфектыўнасці сістэмы адукацыі і яе адпаведнасці патрэбам грамадства і дзяржавы. Прагназуецца пераход ад аптымальных тэрмінаў навучання і аб’ёму атрыманых ведаў праз увядзенне абавязковага 10-гадовага тэрміну навучання (пры пачатку навучання з 6 гадоў). Структура абноўленай сістэмы адукацыі: дзіцячы сад (з 3 да 6 гадоў); пач. школа (1—4-ы кл., з 6 да 10 гадоў); асноўная (абавязковая) школа (5—10-ы кл., з 10 да 16 гадоў). Выпускнікі 10-гадовай школы атрымліваюць атэстат, які сведчыць аб завяршэнні абавязковай адукацыі, але не дае права паступлення ў ВНУ. Пасляабавязковая адукацыя прадугледжвае для выпускнікоў 10-х кл. некалькі шляхоў працягу адукацыі: 3-я ступень школьнай адукацыі (11—12-ы кл.); прафес.-тэхн. вучылішчы (пач.прафес. школа, тэрмін навучання 2—3 гады); тэхнікумы, каледжы (сярэдняя спец. школа, 3—4 гады); ліцэі (профільныя, пры ВНУ, ліцэйскія класы, 2 гады). Ліцэі адпавядаюць 11 — 12-му класам і даюць права паступлення ў ВНУ.
Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Першыя прафес.-тэхн.навуч. ўстановы на Беларусі ўзніклі ў 2-й пал. 19 ст. пераважна пры заводах і фабрыках на сродкі прыватных асоб, дабрачынных т-ваў, гарадскіх улад. У іх рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, агароднікаў, садаводаў, камерц. работнікаў. У 1914 на тэр. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. было 8 рамесных вучылішчаў (606 навучэнцаў). У 1920-я г. адкрыты прафес.-тэхн. школы, тэхн. курсы на прадпрыемствах, школы фабрычна-заводскага вучнёўства (ФЗВ). У 1932 у школах ФЗВ займалася 13 тыс. навучэнцаў. У 1940 у сістэме прац. рэзерваў было адчынена 40 школ ФЗВ, 15 рамесных і 6 чыг. вучылішчаў. У гады Айч. вайны прафес.-тэхн.навуч. ўстановы эвакуіраваны на Урал і ў Зах. Сібір. У канцы 1945 працавалі 72 навуч. ўстановы прац. рэзерваў (14,3 тыс. навучэнцаў). У 1959 створана сістэма прафес.тэхн. адукацыі; з 1969 дзейнічаюць сярэднія прафес.-тэхн. вучылішчы (ПТВ). У 1989 створаны прафес.навуч. ўстановы новага тыпу, у т. л. вышэйшыя прафес. вучылішчы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для прам-сці і сельскай гаспадаркі. У 1994/95 навуч.г. ў 253 прафес.-тэхн.навуч. установах, у т. л. ў 21 вышэйшым прафес. вучылішчы і 1 вышэйшым тэхнічным, па 400 прафесіях навучалася 138,1 тыс. навучэнцаў. Ва ўмовах пераходу да рыначных адносін у сістэме прафес.-тэхн. адукацыі вырашаюцца праблемы занятасці, удасканалення навуч. планаў і праграм, арганізацыя новых формаў прац. навучання і прафес. падрыхтоўкі (вучнёўскія кааператывы, малыя прадпрыемствы, політэхн. цэнтры, рэальныя школы і класы, тэхн. ліцэі, рэгіянальныя прафцэнтры і комплексы, школы-ПТВ, ПТВ-тэхнікумы, ПТВ—тэхнікумы—ВНУ і інш.; гл.табл. 21).
Сярэдняя спецыяльная адукацыя. Пачатак развіцця сярэдняй спец. адукацыі на Беларусі звязаны з арганізацыяй у 1840 Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 ін-т). Медработнікаў сярэдняй кваліфікацыі рыхтавалі Магілёўская фельч.-акушэрская школа (з 1865), Віцебская фельчарская школа (з 1872), Гродзенская акушэрская школа (з 1875). Настаўнікаў з сярэдняй пед. адукацыяй рыхтавалі 8 настаўніцкіх семінарый (Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая, Рагачоўская і інш., у т. л. 2 жаночыя), 3 настаўніцкія ін-ты. Працавала адзіная тэхн.навуч. ўстанова — Гомельскае чыг. вучылішча (з 1876). У 1914/15 навуч.г. ў 15 сярэдніх спец.навуч. установах займалася 1,4 тыс. навучэнцаў. У 1917 было 10 с.-г.навуч. ўстаноў. Сетка сярэдніх спец.навуч. устаноў актыўна пачала развівацца ў 1920-я г. Адчынены тэхнікумы: Віцебскі механіка-буд., Мінскі арх.-буд., Полацкі лясны, мінскія гідратэхнікум і палітэхнікум, Магілёўскі культ.-асветны, Аршанскі чыг. і інш. У 1930 на Беларусі працавалі 58 сярэдніх спец.навуч. устаноў (11,2 тыс. навучэнцаў). У гады Вял.Айч. вайны разбураны амаль усе навуч. ўстановы. У 1945/46 навуч.г. працавалі 94 тэхнікумы і вучылішчы (26,2 тыс. навучэнцаў). У 1960-я г. для падрыхтоўкі спецыялістаў с.-г. вытв-сці створаны новы тып сярэдняй спец.навуч. установы — саўгас-тэхнікум (у 1975 — 12, у 1990 — 18). Для падрыхтоўкі спецыялістаў па новых галінах вытв-сці былі адчынены тэхнікумы: Наваполацкі нафтавы (гл.Наваполацкі політэхнічны тэхнікум), Салігорскі горна-хімічны, Магілёўскі і Гродзенскі хіміка-тэхналагічныя, Мінскі радыётэхн. тэхнікум (гл.Мінскі вышэйшы радыётэхнічны каледж) і інш. У 1992 для арганізацыі навук.-метадычнай работы і метадычнага забеспячэння створаны Рэсп.ін-тпрафес. адукацыі. У 1994/95 навуч.г. ўведзены новыя спецыяльнасці па прадпрымальніцкай дзейнасці (камерцыйная дзейнасць, маркетынг, менеджмент, арганізацыя работы фермерскай гаспадаркі і інш.; гл.табл. 21).
Вышэйшая адукацыя. У часы ВКЛ вышэйшую адукацыю атрымлівалі ў Віленскай акадэміі (гл.Віленскі універсітэт). Першая вышэйшая навуч. ўстанова на тэр. Беларусі — Гродзенская мед. акадэмія (1775—81), якая дала пачатак развіццю мед. адукацыі на Беларусі. У 1812—20 дзейнічала каталіцкая вышэйшая навуч. ўстанова — Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 працаваў Горы-Горацкі земляробчы ін-т — першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навуч. ўстанова. У 1911 у Віцебску створана аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (з 1918 Віцебскі археал.ін-т, існаваў да 1923). У 1918 Віцебскі (з 1910; гл.Віцебскі універсітэт) і Магілёўскі (з 1913) настаўніцкія ін-ты пераўтвораны ў пед. ін-ты. У 1920 засн.Бел.політэхн.ін-т (гл.Беларуская політэхнічная акадэмія). У Мінску засн.Беларускі дзяржаўны універсітэт (1921), Бел.ін-т сельскай гаспадаркі (1922), які ў 1925 далучаны да Горы-Горацкага земляробчага ін-та, і створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. У 1920—30-я г. адчынены таксама Віцебскі вет.ін-т (1924; гл.Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны), лесатэхнічны ін-т у Гомелі (1930; гл.Беларускі тэхналагічны універсітэт); мінскія энергетычны, хіміка-тэхналагічны, будаўнічы (1930), харч. прам-сці, тарфяны (1931) ін-ты, якія ў 1933 увайшлі ў склад Бел.політэхн. ін-та, Мінскі медыцынскі інстытут (1930), Мінскі пед.ін-т (1931; гл.Беларускі педагагічны універсітэт), Беларуская кансерваторыя (1932; гл.Беларуская акадэмія музыкі), Гомельскі пед.ін-т (1933; гл.Гомельскі універсітэт), Віцебскі медыцынскі інстытут (1934), Бел.ін-т фізічнай культуры (1937; гл.Акадэмія фізічнага выхавання і спорту) і інш.
У 1932 на Беларусі 32 ВНУ (10,1 тыс. студэнтаў), у т. л. 9 тэхн.ВНУ, дзейнічаў 51 рабфак. У 1940/41 навуч.г. працавала 25 ВНУ (21,5 тыс. студэнтаў). На 10 тыс. насельніцтва прыпадалі 24 студэнты. У гады Айч. вайны ВНУ Беларусі спынілі работу. У 1944/45 навуч.г. працавалі 12 ВНУ (5,1 тыс. студэнтаў), у 1945/46 — 24 (12,8 тыс. студэнтаў). Створаны Гродзенскі пед.ін-т (1944; гл.Гродзенскі універсітэт), Бел. тэатральны ін-т (з 1945; з 1953 тэатральна-мастацкі; гл.Беларуская акадэмія мастацтваў), Мінскі пед.ін-т замежных моў (1948; гл.Мінскі лінгвістычны універсітэт), Брэсцкі пед.ін-т (1950; гл.Брэсцкі універсітэт), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1953; Гомель; гл.Беларускі універсітэт транспарту), Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1954; гл.Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт), Мінскі радыётэхн. ін-т (1964; гл.Беларускі універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі), Віцебскі тэхналагічны ін-т лёгкай прам-сці (1965; гл.Віцебскі тэхналагічны універсітэт), Наваполацкі політэхн.ін-т (1974; гл.Полацкі універсітэт) і інш. У 1975 на базе ф-та бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага пед. ін-та і ф-та культ.-асв. работы Бел.тэатр.-маст. ін-та засн. Мінскі ін-т культуры (гл.Беларускі універсітэт культуры). У 1994/95 навуч.г. вучэбную і навук. работу па 200 спецыяльнасцях праводзілі 38 дзярж.ВНУ (ун-таў, акадэмій, ін-таў, вышэйшых каледжаў); створаны таксама недзярж. ВНУ: Беларускі камерцыйны універсітэт кіравання, Еўрапейскі гуманітарны ун-т, Эканоміка-лінгвістычны ун-т, Камерцыйная акадэмія (Магілёў), Ін-т сучасных ведаў, Камерцыйны ін-т прадпрымальніцкай дзейнасці, Ін-т кіравання і прадпрымальніцтва і інш. Усяго на Беларусі дзейнічае 20 недзярж. ВНУ (1996). Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасцях: класічныя мовы і л-ра (лац., грэч.), японская і кітайская мовы, камерц. дзейнасць на рынку тавараў і паслуг, метралогія, перспектыўныя кірункі псіхалогіі (паліт. псіхалогія, этнапсіхалогія і інш.), стандартызацыя і сертыфікацыя, тэхналогія і паліграф.вытв-сць і інш. Рэфармаванне вышэйшай школы ідзе ў кірунку паступовага пераходу да шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі: 1-ы ўзровень — падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (4—5 гадоў), 2-і — паглыбленая падрыхтоўка (1—2 гады). Першы ўзровень прадугледжвае магчымасць атрымання адначасова з вышэйшай адукацыяй акад. ступені бакалаўра. Другі — паглыбленую падрыхтоўку спецыялістаў у канкрэтным кірунку прафес. дзейнасці і атрыманне пры дадатковым навучанні акад. ступені магістра. Вядзецца распрацоўка стандартаў адукацыі, якія з’яўляюцца базай для атэстацыі і акрэдытацыі навуч. устаноў, статуса дыплома аб адукацыі, яго эквівалентнасці за межамі Б. Даследаванні ў галіне адукацыі праводзяць Рэсп.ін-т вышэйшай школы і гуманіт. адукацыі, Ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, Рэсп.ін-тпрафес. адукацыі, кафедры педагогікі і псіхалогіі пед.ВНУ і ун-таў, кафедра інжынерна-пед. дысцыплін Бел.політэхн. акадэміі, кафедра культуры і педагогікі Бел. аграрнага тэхн. ун-та і інш. Вядучая навук. ўстанова Беларусі па псіхал.-пед. і сацыяльна-эканам. даследаваннях — Нацыянальны інстытут адукацыі, на базе якога ў мэтах каардынацыі навук. даследаванняў створаны Каардынацыйны савет па навук. даследаваннях у сферы адукацыі (1993).
Культурна-асветныя ўстановы. Першыя бібліятэкі на Беларусі ўзніклі пры цэрквах і манастырах у 11 ст.Найб. старажытная Полацкага Сафійскага сабора бібліятэка. У канцы 16—18 ст. склалася сістэма бібліятэк ордэна базыльян, асновай якіх найчасцей былі б-кі правасл. манастыроў. Цэнтральныя б-кі базыльян знаходзіліся ў Віленскім Святатроіцкім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Вялікія кнігазборы мелі каталіцкія кляштары: кармелітаў у Глыбокім, дамініканцаў у Шчучыне і Драгічыне, бернардзінцаў у Слоніме, аўгусцінцаў і трынітарыяў у Брэсце. Найб. значныя пратэстанцкія б-кі былі ў Слуцкай кальвінісцкай калегіі і Смаргонскім зборы. З 16 ст. існуюць б-кі навуч. устаноў. Самая вял. з іх была б-ка Віленскай акадэміі (цяпер б-ка Вільнюскага ун-та), больш за 40 тыс. кнігадрукаў захоўвала Полацкай езуіцкай акадэміі бібліятэка. У 18 ст. існавалі б-кі езуіцкіх, базыльянскіх і піярскіх вучылішчаў, бібліятэкі калегіумаў у Гродне, Брэсце, Мінску, Слуцку, Навагрудку, Бабруйску, Мазыры, Пінску, Паставах, Халопенічах і інш. У 18—19 ст. б-кі мелі гімназіі, Горы-Горацкі с.-г.ін-т; у Віленскай навуч. акрузе ў 1894 працавалі 733 б-кі пры нар. вучылішчах. Самымі вял. прыватнымі ў 16—18 ст. былі Радзівілаў бібліятэка ў Нясвіжы, Сапегаў бібліятэкі, Храптовічаў бібліятэкі, б-кі слуцкіх князёў Алелькавічаў, магнатаў Солтанаў і інш. У 19 — пач. 20 ст. павялічылася колькасць прыватных б-к інтэлігенцыі, у гарадах пачалі стварацца публічныя б-кі (Гродна, Магілёў, Мінск, Віцебск і інш.). На сродкі выдаўца Ф.Ф.Паўленкава ствараліся Паўленкаўскія б-кі (напр., у в. Астрамечава, Брэсцкі р-н). У 1921 арганізавана Бібліятэка фундаментальная БДУ — першая на Беларусі навук.б-ка. У 1922 створана аб’яднаная Бел.дзярж. і універсітэцкая б-ка (з 1926 Бел.дзярж.б-ка, гл.Бібліятэка нацыянальная Беларусі), яе філіялы ў Віцебску (1925), Гомелі (1933), Магілёве (1938) і пры Доме ўрада (1933; з 1994 Бібліятэка прэзідэнцкая Рэспублікі Беларусь). У 1938 створаны бібліятэкі абласныя Беларусі. У 1925 заснавана Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Я.Коласа. У Вял.Айч. вайну б-кі былі разбураны, большасць кніжнага фонду страчана. У 1950 колькасць б-к і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. Працуюць спец.рэсп. б-кі: Бібліятэка навукова-медыцынская рэспубліканская, навукова-метадычная па фіз. культуры і спорце, сельскагаспадарчая, Бібліятэка навукова-тэхнічная рэспубліканская, Бібліятэка навукова-педагагічная рэспубліканская. На 1.1.1996 на Б. каля 5,7 тыс. масавых б-к з кніжным фондам больш за 90 млн. кніг і часопісаў.
Музеі. Першыя музейныя калекцыі на Беларусі вядомы з 16 ст. — сістэматызаваныя нумізматычныя зборы Радзівілаў у Нясвіжы, дзе таксама былі карцінная галерэя, збраёўня. У 18 ст. створаны «сапежанскі збор» у Ружанах, музей і карцінная галерэя ў Полацкім езуіцкім калегіуме, музейныя калекцыі А.Тызенгаўза ў Гродне, Я.Стравінскага ў в. Накрышкі пад Навагрудкам, І.Храптовіча ў в. Шчорсы (Навагрудскі р-н) і інш. У 19 ст. вядомы музейныя зборы М.П.Румянцава ў Гомелі, А.Гюнтара ў в. Дабраўляны (Смаргонскі р-н), карцінная галерэя К.Тызенгаўза ў Паставах, І.Слізеня ў в. Мсціж (Барысаўскі р-н) і інш. У 1830—40-я г. заснаваны «кабінет» М.Гаўсмана ў Мінску, дзе экспанаваліся творы мастацтва, матэрыялы па археалогіі, прадметы побыту беларусаў. У 1842 адкрыты музей старажытнасцяў К. і Я.Тышкевічаў у Лагойску. У 2-й пал. 19 ст. заснаваны літ.-краязн. музеі А.Ельскага (в. Замосце, Пухавіцкі р-н), Э.Чапскага (в. Станькава, Дзяржынскі р-н). У 1867 адкрыты Магілёўскі, у 1897 — Магілёўскі царкоўна-археал., у 1893 заснаваны Віцебскі царкоўна-археалагічны музей, у 1908 — Мінскі царкоўна-археалагічны музей. У пач. 20 ст. дзейнічалі Горацкі, Мсціслаўскі музеі. У 1920-я г. заснаваны музеі ў Слоніме, Пінску, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Багатыя бел. калекцыі меў Беларускі музей у Вільні (1921—45). У 1940 на Беларусі было 26 дзярж. музеяў, у т. л. Беларускі дзяржаўны музей у Мінску (з 1919). У 2-ю сусв. вайну амаль усе музеі знішчаны. У пасляваен. гады многія адноўлены ці створаны новыя. На 1996 у Беларусі 102 дзярж. музеі, у т. л. 35 краязнаўчых, 22 гіст., 11 маст. і нар. творчасці, 18 літ. і літ.-мемарыяльных. Буйнейшыя рэспубліканскія музеі: Багдановіча Максіма літаратурны музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Музей гісторыі беларускай літаратуры, Коласа Якуба літаратурны музей, Купалы Янкі літаратурны музей, Брэсцкай крэпасці-героя музей, Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі і інш. Дзейнічаюць музеі на грамадскіх пачатках пры тэатрах, навуч. і інш. установах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Друк. Першую бел. друкаваную кнігу «Псалтыр» выдаў Ф.Скарына ў Празе 6.8.1517. У сталіцы ВКЛ Вільні першая друкарня засн. Ф.Скарынам каля 1520. Тут жа выдадзены «Малая падарожная кніжка» (1522) і «Апостал» (1525). На тэр. сучаснай Беларусі першая кніга на стараж.-бел. мове выдадзена ў Нясвіжы 10.6.1562, першая друкарня засн. ў Брэсце ў 1553 (гл. ў арт.Брэсцкія друкарні). Першае бел. перыядычнае выданне — «Газэта літэрацка Віленьска» (1760—1916). На тэр. сучаснай Беларусі першае перыяд. выданне — «Газэта Гродзеньска» (1776—83). Першая нелегальная беларускамоўная газета — «Мужыцкая праўда» (1862—63), першыя легальныя газеты на бел. мове — «Наша доля» (1906) і «Наша ніва» (1906—15). На Беларусі працуюць 11 дзярж. выдавецтваў і больш за 1300 суб’ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці і прадпрымальнікаў, якім дадзены ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць. У 1995 выдадзена 3205 назваў кніг тыражом 62,9 млн.экз. На 1.1.1996 зарэгістравана 869 перыяд. выданняў, у т. л. 611 газет, 212 часопісаў, 46 бюлетэняў. Буйнейшыя дзярж. газеты: «Народная газета», «Советская Белоруссия», «Звязда», «Рэспубліка», «7 дней», «Чырвоная змена», «Белорусская нива». Выходзяць недзяржаўныя, прыватныя, прафесійныя, рэліг., парт. і інш. выданні: «Беларускі час», «Веснік беларускага экзархата», «Во славу Родины», «Згода», «Літаратура і мастацтва», «Свабода», «Товарищ», «Цэнтральная газета» і інш. Дзейнічаюць афіц.Беларускае Тэлеграфнае Агенцтва (БелТА, з 1938), а таксама прыватныя агенцтвы: Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН), «Рэклама, інфармацыя, дайджэст» (РІД), «Павет» і інш.Гл. таксама Выдавецтва, Кнігадрукаванне, Друкарня, Газета, Часопіс, Агенцтва друку.
Радыё. Першая перадача бел. радыё адбылася ў 1925. Сучаснае дзярж. радыёвяшчанне вядзецца па 1-й і 2-й праграмах у мона- і стэрэаварыянце. У структуру Бел. радыёвяшчання ўваходзіць радыёвяшчанне абласных студый. Штодзённа на кароткіх хвалях гучаць перадачы для беларусаў, якія жывуць у Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Зах. Еўропе (гл.Беларускае радыё за мяжой). На ультракароткіх хвалях працуюць незалежныя камерцыйныя станцыі «Радыё 101,2» і «Радыё Бі Эй».
Тэлебачанне. Рэгулярныя тэлеперадачы на Беларусі пачаліся 1.1.1956 (створаны рэсп. тэлецэнтр у Мінску). Працуе Рэспубліканская студыя тэлебачання, мае студыі ва ўсіх абласных цэнтрах. З 1991 развіваюцца недзярж. эфірныя і кабельныя сеткі тэлебачання. У крас. 1995 утворана Тэлевізійная вяшчальная сетка (ТВС), у якую аб’яднаны 12 недзярж. тэлестанцый. На тэр. Беларусі трансліруюцца таксама праграмы Грамадскага Расійскага, Незалежнага тэлебачання, тэлебачання С.-Пецярбурга, агульнаадук. праграма «Расійскія універсітэты», перадачы агульнай для краін СНД тэлерадыёкампаніі «Мір». Нац.дзярж. тэлерадыёкампанія Беларусі ўваходзіць у склад Еўрапейскага вяшчальнага Саюза 42 дзяржаў. Гл. таксама Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.
Навука. Развіццё навук. ідэй і суполак на Беларусі ў 16 ст. звязана з навук.-асветніцкай дзейнасцю Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, М.Літвіна, С.Буднага, В.Цяпінскага, М.Стрыйкоўскага. У 1579 засн. Віленская акадэмія, якая стала навук. цэнтрам Беларусі і Літвы (гл.Віленскі універсітэт). У 17—18 ст. вялі навук. даследаванні і распаўсюджвалі веды ў галіне астраноміі, хіміі, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, этнаграфіі і інш. навук А.Скарульскі, С.Шадурскі, Б.Дабшэвіч, К.Нарбут, І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Пачобут-Адляніцкі, С.Канарскі і інш. Значную ролю ў пашырэнні навук. ведаў на Беларусі адыграла Гродзенская мед. школа, засн. А.Тызенгаўзам (у 1775—81 Гродзенская мед. акадэмія, узначальваў Ж.Э.Жылібер). У 1-й пал. 19 ст. як частка славістыкі зарадзілася навук. беларусазнаўства (працы П.Шафарыка, В.М.Бадзянскага, З.Я.Даленгі-Хадакоўскага). Асн. арганізатары гэтых даследаванняў — Віленскі ун-т, віленскія археалагічная і археаграфічная камісіі. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства зрабілі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі І.І.Грыгаровіч, Т.Нарбут, М.В.Без-Карніловіч, лінгвісты І.І.Насовіч і С.П.Мікуцкі, этнограф П.М.Шпілеўскі, археолагі і краязнаўцы Я.П.Тышкевіч і К.П.Тышкевіч, публіцыст Р.А.Падбярэскі. У 1860—90-я г.бел. этнас даследавалі Насовіч, М.А.Дзмітрыеў, Ю.Ф.Крачкоўскі, А.М.Семянтоўскі, М.Я.Нікіфароўскі, Я.Ф.Карскі, М.В.Доўнар-Запольскі, М.А.Янчук і інш. Для развіцця айч.с.-г. навукі і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі шмат зрабіў створаны ў 1848 Горы-Горацкі земляробчы ін-т. У пач. 20 ст. на Беларусі існавалі 3 н.-д. ўстановы: Беняконская с.-г. доследная станцыя, станцыя лекавых раслін пад Магілёвам (абедзве з 1910) і Мінская доследная балотная станцыя (з 1911). Пэўная навук. работа вялася ў Віцебскім (з 1910), Магілёўскім (з 1913) і Мінскім (з 1914) настаўніцкіх ін-тах, у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археал. ін-та (з 1911).
Больш шырокія маштабы набыло развіццё навукі і навук. устаноў на Беларусі пасля ўтварэння БССР. У 1919 адноўлены земляробчы ін-т у Горках (з 1925 Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), створаны Віцебскі бат. сад. У 1921 адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, які стаў цэнтрам падрыхтоўкі нац. кадраў, навук. даследаванняў у галіне біял., хім., фіз.-матэм. і грамадскіх навук. На базе Навук.-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР у 1922 створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1923 у Мінску створана Бел. доследная станцыя па ахове с.-г. культур, у 1924 — Мінская лясная доследная станцыя, у Лошыцы — садавіна-гароднінная доследная станцыя. Навук. работу праводзілі і выкладчыкі Бел. ін-та сельскай і лясной гаспадаркі (з 1922; за 2 гады ін-т выдаў 9 тамоў «вучоных запісак»), Віцебскага ветэрынарнага ін-та (з 1924). Зыходзячы з патрэб развіцця нар. гаспадаркі і культуры, урад БССР ператварыў Інбелкульт у Акадэмію навук Беларусі, якая была ўрачыста адкрыта 1.1.1929. Функцыі АН былі расшыраны, на яе ўскладалася планаванне работы ўсіх н.-д. устаноў Беларусі, кантроль за выкананнем планаў, укараненне вынікаў даследаванняў у вытв-сць. Першым прэзідэнтам акадэміі выбраны У.М.Ігнатоўскі, віцэ-прэзідэнтамі — М.І.Бялуга, С.М.Некрашэвіч, неадменным сакратаром — В.У.Ластоўскі; у ліку акадэмікаў-заснавальнікаў — М.Ф.Бліадухо, С.Я.Вальфсон, С.М.Вышалескі, З.Жылуновіч (Цішка Гартны), І.І.Замоцін, Ігнатоўскі, І.Д.Луцэвіч (Я.Купала), С.Ю.Матулайціс, К.М.Міцкевіч (Я.Колас), У.І.Пічэта, І.А.Пятровіч (Я.Нёманскі) і інш. У 1931 у структуры АН створаны ін-ты: фізіка-тэхнічны, агранамічны, біялагічны, эканомікі, філасофіі, сав. будаўніцтва і права, л-ры і мастацтва; у 1932 працавалі 14 НДІ (22 правадз. члены АН, 150 навук. работнікаў). Усяго ў БССР у гэты час дзейнічала 40 н.-д. устаноў, у якіх працавала каля 1500 навук. супрацоўнікаў. Для падрыхтоўкі навук. кадраў у 1931 створана аспірантура. У даваенны час н.-д. ўстановы правялі вял. работу ў галіне геалогіі, батанікі, заалогіі, фізіялогіі, біяхіміі, медыцыны, фізіка-матэм., філас., правазнаўчых, этанам., мастацтвазнаўчых і інш.навук.
У развіцці навукі ў БССР у канцы 30-х г. было шмат цяжкасцяў, абумоўленых недахопам высокакваліфікаваных навук. кадраў, а таксама беспадстаўнымі абвінавачваннямі і рэпрэсіямі (рэпрэсіравана больш за 140 супрацоўнікаў АН). Гэта адмоўна адбілася на развіцці ўсіх навук. кірункаў, была згорнута падрыхтоўка кадраў (калі ў 1934 у акадэміі навучаліся 139 аспірантаў, то ў 1938 — толькі 6). У 1938 шляхам рэарганізацыі ці зліцця з інш. ўстановамі ліквідаваны ін-ты фізіка-тэхнічны, філасофіі і эканомікі. У выніку фактычна былі закрыты цэлыя навук. кірункі, што нанесла вял. шкоду развіццю навукі. У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 уваходзіла ў склад Польшчы, навук. даследаванні канцэнтраваліся ў Віленскім ун-це і Беларускім навуковым таварыстве.
У гады Вял.Айч. вайны ўсе НДІ і ВНУ былі знішчаны або эвакуіраваны. Але ўжо ў пач. 1950-х г.навук. патэнцыял Беларусі быў адноўлены. Працавалі ўсе ін-ты, што існавалі ў АНда вайны, узніклі і новыя (механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, лесу, жывёлагадоўлі). У 1950—60-я г.найб. хутка развіваліся фізіка-матэм. і фізікатэхн. навукі; у АН створаны ін-ты: фізікі, матэматыкі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, машыназнаўства і аўтаматызацыі, тэхн. кібернетыкі, ядзернай энергетыкі і інш. У 1940—60-я г.навук. і навук.-арганізацыйную працу вялі прэзідэнты АН Беларусі К.В.Гораў, А.Р.Жэбрак, М.І.Грашчанкаў, В.Ф.Купрэвіч; акадэмікі К.М.Міцкевіч (Я.Колас), І.С.Лупіновіч, К.К.Атраховіч (К.Крапіва), Ц.М.Годнеў, М.А.Дарожкін, М.Ф.Ярмоленка, М.М.Нікольскі, А.Н.Сеўчанка, Б.І.Сцяпанаў, М.В.Турбін, М.П.Яругін, А.В.Лыкаў, В.П.Севярдэнка, І.А.Булыгін, А.К.Красін і інш. У 1969 прэзідэнтам АН Беларусі выбраны М.А.Барысевіч. У 1970-я г. ў структуры АН створана 5 новых ін-таў: геахіміі і геафізікі, электронікі, фотабіялогіі, біяарган. хіміі, мікрабіялогіі. Арганізаваны акадэмічныя навук. цэнтры ў абл. гарадах: у Гомелі ін-т металапалімерных сістэм і аддзяленне ін-та матэматыкі, у Магілёве аддзяленні ін-таў фізікі і фізіка-тэхнічнага, у Гродне аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў, у Віцебску аддзяленні ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. Пазней гэтыя структурныя фарміраванні выраслі ў самаст. ін-ты: прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў у Магілёве, тэхн. акустыкі ў Віцебску, біяхіміі ў Гродне. У канцы 1970-х г. у АН функцыянавала 5 аддзяленняў (грамадскіх, фіз.-матэм., фіз.-тэхн., біял., хім., геал. навук), у якіх былі аб’яднаны 32 н.-д. ўстановы, працавала больш за 15,5 тыс.чал., у т. л. 204 д-ры, больш за 1500 канд. навук, 54 акадэмікі; 70 чл.карэспандэнтаў. З 1987 прэзідэнт АН Беларусі У.П.Платонаў, з 1992 — Л.М.Сушчэня. Вял. поспехі былі дасягнуты ў развіцці оптыкі, квантавай электронікі і спектраскапіі (М.А.Барысевіч, Сцяпанаў, У.А.Піліповіч, В.С.Буракоў), матэматыкі (Платонаў, Яругін), цеплафізікі і энергетыкі (Лыкаў, Красін, А.Мартыненка), генетыкі і цыталогіі (Л.У.Хатылёва), геалогіі (А.С.Махнач, Р.Г.Гарэцкі), лінгвістыкі (М.В.Бірыла), біяарган. хіміі (А.А.Ахрэм), грамадскіх навук (Бірыла, В.К.Бандарчык, К.П.Буслаў, М.І.Вядута, І.Я.Марчанка, Р.М.Суднік).
Тэмпы развіцця навук. патэнцыялу Беларусі, эфектыўнасць яго дзейнасці рэзка знізіліся ў 1990-я г., калі ўсе сферы грамадскага жыцця, у т. л. і навуку, ахапіў глыбокі крызіс. Пачаўся адток яе найб. кваліфікаваных і актыўных спецыялістаў. Аднак і ў гэтых умовах развіццё навук. даследаванняў не спыняецца. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. з’явіліся новыя навук. ўстановы ў структуры АН Беларусі: ін-ты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі; сацыялогіі; хіміка-тэхнал. цэнтр; інжынерны цэнтр фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак і пакрыццяў «Плазматэг»; навук. цэнтр праблем механікі машын; аддзел праблем рэсурсазабеспячэння ў Гродне. Створаны Рэспубліканскі ін-т вышэйшай і гуманітарнай адукацыі. Узніклі недзяржаўныя ВНУ: Бел. камерцыйны ун-т кіравання, Ін-т сучасных ведаў, камерцыйны ін-т прадпрымальніцкай дзейнасці, акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва і інш. (усяго ў 1996 — 24). З 1991 на Беларусі дзейнічае фонд фундаментальных даследаванняў, які аказвае фін. падтрымку творчым навук. калектывам і асобным навукоўцам, што атрымалі перамогу ў конкурсным спаборніцтве. Бел. фундаментальнай навуцы ў межах Міжнар.Навук. фонду аказвае падтрымку Беларускі фонд Сораса. Акрамя фундаментальных даследаванняў, якія ажыццяўляюцца НДІАН Беларусі, навук. даследаванні і распрацоўкі ў розных галінах навукі, тэхнікі, прам-сці і сельскай гаспадаркі праводзяцца ў НДІ адпаведных мін-ваў і ведамстваў, на кафедрах ВНУ, у н.-д. цэнтрах, установах, навук.-вытв. аб’яднаннях. У 1924 створаны н.-д. ін-ты: эпідэміялогіі і мікрабіялогіі; неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі; у 1927 — санітарна-гігіенічны; земляробства і кармоў; геолагаразведачны; у 1930 — траўматалогіі і артапедыі; меліярацыі і лугаводства; у 1931 — аховы мацярынства і дзяцінства; глебазнаўства і аграхіміі; у 1949 — эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага; у 1960 — Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, у 1961 — Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў; у 1971 — аховы раслін; рыбнай гаспадаркі; у 1990 — агародніцтва; бульбаводства; у 1991 — працы; Бел.н.-д. цэнтр «Экалогія»; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны і інш. Усяго ў 1995 на Беларусі 287 навук. устаноў і арг-цый, у т. л. 133 НДІ.
Літаратура. Зараджэнне л-ры на бел. землях было выклікана патрэбамі культ.-гіст. развіцця і звязана са з’яўленнем у 10 ст. ва ўсх. славян пісьменства. Абапіраючыся на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візант. л-ры, спачатку яна развівалася ў цеснай сувязі з л-рай Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэднявечча бытавалі ўсе асн. віды, жанры і творы стараж. л-ры, якая вызначалася сур’ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, перавагаю твораў царк.-рэліг. характару. Буйнымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе складзены жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы (12 ст.) Кірыла Тураўскі. Развіццю пісьменства і л-ры ў 14—15 ст. спрыяла паліт. аб’яднанне бел. зямель у ВКЛ, у якім бел. мова мела статус дзяржаўнай. Актыўна развівалася дзелавое пісьменства, з’явіліся пераклады на бел. мову твораў зарубежнай л-ры. У 1-й пал. 15 ст. зарадзілася агульнадзяржаўнае летапісанне. Першыя бел.-літ. летапісы («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс 1446) адлюстроўвалі выдатную ролю літ.-бел. дзяржавы ў тагачаснай Еўропе і сталі здабыткам бел. гістарычнай прозы. Важныя культ.-гіст. зрухі ў жыцці грамадства, рост духоўных запатрабаванняў, пашырэнне сувязяў з краінамі Еўропы, узнікненне кнігадрукавання і інш. фактары спрыялі развіццю бел. л-ры ў 16 ст. Былі створаны выдатныя помнікі прававой думкі (Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588), з’явіліся новыя віды і жанры (кніжная паэзія, публіцыстыка, гіст.-мемуарная проза, драматургія), таленавітыя літаратары, узмацніліся працэсы секулярызацыі і гуманізацыі л-ры. Этапнае значэнне ў гісторыі бел. л-ры мела шматгранная творчая дзейнасць Ф.Скарыны. Першую рэнесансавую паэму аб роднай зямлі «Песня пра зубра» склаў на лац. мове М.Гусоўскі. У бел. летапісанні 16 ст. ўзмацніліся ідэі дзярж. патрыятызму, пагадовы дакумент.-дзелавы выклад падзей стаў больш арганічна спалучацца з жывым, займальна-белетрыстычным іх апісаннем, а нац. гісторыя стала падавацца як самабытная і самацэнная з’ява. Найб. поўна і дасканала яна выкладзена ў «Хроніцы Быхаўца». У перыяд позняга Адраджэння (2-я пал. 16 ст.) л-ра развівалася пад уплывам ідэй пратэстантызму і рэліг. вальнадумства. Яе тэматыку і праблематыку ўзбагаціла рэфармацыйная публіцыстыка. Публіцыст і перакладчык, адзін з заснавальнікаў філал. крытыкі Бібліі ў Еўропе С.Будны выдаў у Нясвіжы «Катэхізіс» (1562) — першую друкаваную кнігу на тэр. сучаснай Беларусі; палеміст А.Волан стварыў больш як 20 публіцыстычных твораў на лац. і польск. мовах; абаронца роднага слова В.Цяпінскі першы пераклаў на бел. мову Евангелле. Найб. значным прадстаўніком свецкай аратарскай прозы быў Л.Сапега. Сярод паэтаў вылучаўся А.Рымша. Важнае значэнне мелі пераклады на бел. мову выдатных твораў сусв. л-ры (кніг Бібліі, гіст. аповесцяў, рыцарскіх раманаў, зб. навел і інш.). Складаным і разнастайным было культ. і літ. жыццё на бел. землях у эпоху барока (канец 16 — сярэдзіна 18 ст.). У шматмоўнай л-ры адбываўся працэс пераходу ад старой эстэт. сістэмы да новай, абнаўляліся жанры, выяўл. сродкі і стылі, спосабы і прынцыпы адлюстравання жыцця і чалавека, з’явіўся новы герой — селянін, рамеснік. Новыя грамадска-паліт. ўмовы (Люблінская унія 1569 і Брэсцкая унія 1596, Контррэфармацыя) выклікалі ўздым палемічнай літаратуры. Самыя вядомыя яе прадстаўнікі І.Пацей, Л.Карповіч, аўтар славутых «Трэнаса» і «Граматыкі славянскай» М.Сматрыцкі. Росквіт кнігадрукавання спрыяў пашырэнню жанру прадмоў. З узнікненнем школьнага тэатра зарадзілася драматургія (драмы, інтэрмедыі). Актыўна развівалася кніжная паэзія. Сярод малых вершаваных формаў быў пашыраны жанр эпікграмы. Яркі ўзор бел.грамадз. лірыкі пакінуў Я.К.Пашкевіч (верш «Польска квітнет лаціною»). Працягвала развівацца паэма, найб. значная — «Лямант на смерць Лявона Карповіча» — створана на бел. мове ў 1620 невядомым аўтарам. Прыкметны ўклад у развіццё бел. кніжнай паэзіі зрабіў у 17 ст.Сімяон Полацкі.
Важныя змены перажывала гіст. проза. Агульнадзярж. летапісанне занепадала, пачалі складацца мясц. летапісы. Самы значны з іх — Баркулабаўскі летапіс — адметны дэмакр. зместам. У сувязі з ростам цікавасці да чалавека ў л-ры ўзніклі сямейныя хронікі, дыярыушы (дзённікі), падарожныя запіскі і інш. творы мемуарнага жанру (Ф.Еўлашоўскага, С. і Б.Маскевічаў). Своеасаблівым тыпам нац. гісторыі ў кантэксце сусветнай былі хранографы («Вялікая хроніка»), у якіх у выніку белетрызацыі гіст. апавядання адбываўся пераход ад традыц., дакумент.-дзелавога апісання да ўласна мастацкай гіст. прозы. Працэс разбурэння ў л-ры сярэдневяковага сінкрэтызму, алітаратурвання дзелавых жанраў, яе секулярызацыі і дэмакратызацыі засведчыла з’яўленне твораў гуманістычнага і парадыйна-сатыр. характару («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча»). Гэта тэндэнцыя ўзмацнілася ў перыяд позняга барока (2-я пал. 17 — 1-я пал. 18 ст.). Узніклі гумарыстычная паэзія і песенна-інтымная лірыка, новыя творы парадыйна-сатыр. прозы і драматургіі. Зварот да жыцця народа, дафалькл. вытокаў і жывой гутарковай мовы садзейнічаў пераходу ад старой эстэт. сістэмы да новай, які ўскладніўся ў сувязі з неспрыяльнымі культ.-гіст. ўмовамі. І хоць друкарні выдавалі пераважна царк.-рэліг. л-ру, працягвалі бытаваць творы папярэдніх эпох, а часам ствараліся і новыя ў старых традыцыях (напр., Магілёўская хроніка). Творчыя здабыткі бел. л-ры, як і ўсёй бел. культуры эпохі Адраджэння і барока, далі ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны, асабліва на Расію, а Беларусі — выконваць місію пасрэдніка ў літ. і культ. сувязях паміж еўрап. Захадам і Усходам. Нарастанне адраджэнскіх тэндэнцый уласна бел. л-ры пачалося з сярэдзіны 18 ст., калі ў культ. жыцці шырока замацавалася польск. пісьмовая традыцыя. Адрыў бел. пісьменства ад старабел. кніжнай мовы і зварот да нар.-гутарковых пластоў здзяйсняўся найперш (як дапускала эстэтыка класіцызму) у «нізкіх» драматургічных жанрах — у польска-бел. інтэрмедыях, у двухмоўнай «Камедыі» К.Марашэўскага і ў «Доктары па прымусу» М.Цяцерскага. Білінгвістычная традыцыя, што склалася ў пераходны перыяд і аб’ектыўна не давала бел. слову выпасці з пісьмовай традыцыі, перайшла і ў 19 ст. (вершаваная мініяцюра І.Легатовіча «Скажы, вяльможны пане», 1838; фарс-вадэвіль В.Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», 1846). Аўтарская двухмоўнасць Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, А.Рыпінскага, Дуніна-Марцінкевіча, Г.Марцінкевіча, У.Сыракомлі, А.Вярыгі-Дарэўскага, А.Плуга, В.Каратынскага і інш. утварала двухадзінства бел. і польск. моўных плыняў у творчым працэсе, які вёў да адраджэння ўласна бел. л-ры.
Новая бел.л-ра развівалася ў двух сустрэчных кірунках: у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з’яўляліся паэты (П.Багрым) і літ. творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Вясна гола перапала» і інш.); польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Б. (у т. л. А.Міцкевіч, Э.Ажэшка), выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да праблем нар. жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Гэта зрабіла натуральным бел.-польск: моўна-літ. суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання ў кнігах Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны» (1855), «Цікава? — Прачытай!» (1856), «Дудар беларускі» (1857), у якіх бел. слову надавалася вядучая роля ў маст. і маральна-этычным планах. Аднаўленне бел.-моўнай л-ры апасродкавана вызначалася гіст.-паліт. падзеямі — далучэннем бел. зямель да Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай і нац.-вызв. рухам, вяршынямі якога былі паўстанні 1794, 1830—31 і 1863—64. Ахвярны подзвіг К.Каліноўскага і распаўсюджанне яго «Мужыцкай праўды» паўплывалі на адраджэнскі патэнцыял бел. л-ры, паспрыялі таму, каб творы на бел. мове адрасаваліся не толькі мужыку, як у Дуніна-Марцінкевіча, а ўсяму народу (хоць і праз мужыка), як у Ф.Багушэвіча. Выданне Багушэвічавай «Дудкі беларускай» (1891) засведчыла нац.-гіст. самаўсведамленне бел. л-ры і незваротнасць працэсу яе адраджэння.
На шляху вяртання ў нац.-моўнае ўлонне бел.л-ра 2-й пал. 18 і 19 ст. прайшла праз польскамоўнае (А.Нарушэвіч, Ю.Нямцэвіч, Ф.Багамолец), рускамоўнае (І.Сакольскі) і лацінамоўнае (М.Карыцкі) выяўленне класіцызму, зведала сентыменталізм (Ф.Князьнін), асвоіла рамантызм (Міцкевіч, А.Ходзька, Т.Лада-Заблоцкі і інш.), заклала асновы рэалізму (Сыракомля, Плуг). Паралельна ўзнікалі беларускамоўныя творы, якія ў 1-й пал. 19 ст. вызначаліся стылявым сінкрэтызмам. Распрацоўваліся жанры травесційнай («Энеіда навыварат») і парадыйнай («Тарас на Парнасе») паэмы, гутарка, быліца («Купала», «Халімон на каранацыі» Дуніна-Марцінкевіча), балада («Нячысцік» Рыпінскага), вершаваная драматургічная сцэнка («Едзеш, міленькі Адам» Чачота) і лірычны верш (Баршчэўскі, Багрым, Сыракомля, Каратынскі), а з прозы — апавяданне, заснаванае на бытавым анекдоце («Кручаная баба» Плуга). Абвастрэнне сац. праблем у выніку адмены прыгоннага права і крах нац.-вызв. надзей з паражэннем паўстання 1863—64 выклікалі пасталенне нац. самасвядомасці бел. грамадства, а праз гэта — ідэйна-маст. і жанрава-стылявую разнастайнасць бел. л-ры. У паэзіі, якая грунтавалася на рамант. і рэаліст. пачатках і па-ранейшаму была вядучая ў арыентацыі на дэмакр. чытача, набывае развіццё грамадз. і публіцыстычная лірыка (Багушэвіч, А.Гурыновіч), паглыбляецца асваенне сатыр. жанраў (А.Абуховіч, Ф.Тапчэўскі) і лірычна-філас. кірункаў (Я.Лучына), закладваюцца асновы нац. школы перакладу (Лучына, Гурыновіч, З.Трашчкоўская і інш.). Вяршыняй нацыянальна ўсвядомленай ідэі бел. адраджэння ў 19 ст. стала творчасць Багушэвіча, якая засвоіла і развіла папярэднія дэмакр. традыцыі.
Л-рапач. 20 ст. развівала і ўмацоўвала нац. адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў 19 ст. і як ідэйна-эстэтычнае крэда сфармуляваную ў «Дудцы беларускай» Багушэвіча. Найб. значным культ.-грамадскім асяродкам стала створаная ў 1906 газ.«Наша ніва», вакол якой згуртаваліся браты А. і І.Луцкевічы (заснавальнікі і выдаўцы), Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч, Ядвігін Ш., В.Ластоўскі, Ц.Гартны, З.Бядуля, М.Гарэцкі, А.Паўловіч, К.Каганец, К.Гурло, Я.Журба, Г.Леўчык, К.Буйло, А.Гарун, У.Галубок, Стары Улас, М.Арол, К.Лейка, С.Палуян, Л.Гмырак, У.Самойла і інш.Л-ра «нашаніўскай» пары стала дзейсным сродкам уплыву на грамадскае жыццё, ставячы сабе за мэту абудзіць і ўзняць бел. народ з гіст. нябыту, выканаць сваю асв.-адраджэнскую місію. Паэзія, паказваючы нядолю і беспрасвецце, у якім апынуўся народ, па сутнасці, адмаўляла тыя формы жыцця, што існуюць. Маст. ідэалам была свабода, якая бачылася і як сац.-паліт. разняволенне, і як нац. незалежнасць, і як духоўнае ўваскрашэнне асобы праз далучэнне яе да асветы, культуры, нац. самасвядомасці. Сэрцам бел. л-ры «нашаніўскай» пары была ўгрунтаваная ў паэтыку нац. ідэя, якою фактычна былі прасякнуты ўсе творы ад адкрыта патрыят. паводле гучання («Вера беларуса» Цёткі, «Ворагам беларушчыны», «Гэта крык, што жыве Беларусь» Я.Купалы, «Родныя вобразы» Я.Коласа, «У чатырохлецце «Нашай нівы», «Песня-звон» Гаруна) да чыста артыстычных (цыкл «У зачарованым царстве», «Апокрыф» Багдановіча). Станаўленне прафес. прозы адбывалася ў формах рэаліст.-бытавога (Ядвігін Ш., Каганец, Цётка, Я.Лёсік, П.Просты, Лейка), псіхал. апавядання (Гарэцкі), маст. алегорыі, прытчы (Я.Колас, Багдановіч), імпрэсій-мініяцюр (Бядуля). Здабыткі драматургіі найперш звязаны з творамі Я.Купалы («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»), са стварэннем прафес. тэатра І.Буйніцкага. Багдановіч, А.Луцкевіч, Ластоўскі, Палуян, Гмырак сталі заснавальнікамі крытычнай і літ.-знаўчай думкі. 1-я сусв. вайна, Лют. і Кастр. рэвалюцыі, грамадз. вайна, герм. і польск. акупацыя выклікалі значныя грамадска-паліт. зрухі на Беларусі, падзеленай у 1921 на 2 часткі. Л-ра перыяду ваенна-рэв. ліхалецця была ў досыць анемічным стане, аднак і ў гэты перыяд у ёй з’явіліся выдатныя творы: вершы «Пагоня», «Страцім-лебедзь» Багдановіча, цыкл вершаў 1918—19 Я.Купалы, кніга крытыка-біягр. артыкулаў «Нашы песняры» А.Луцкевіча, п’есы Ф.Аляхновіча. Завершаны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Я.Коласа, распачатыя ў «нашаніўскі» перыяд.
Л-ра Беларусі, актывізаваная ў 1920-я г. палітыкай беларусізацыі, развівалася вельмі бурна. У яе прыйшлі маладыя таленавітыя творцы М.Чарот, У.Дубоўка, Я.Пушча, А.Бабарэка, К.Чорны, М.Зарэцкі, А.Дудар, А.Вольны, М.Лынькоў, Т.Кляшторны, В.Маракоў, У.Хадыка, К.Крапіва, Я.Маўр, П.Глебка, П.Броўка, М.Багун, З.Астапенка, А.Звонак, Л.Калюга, А.Мрый, А.Якімовіч, З.Бандарына, П.Галавач, В.Каваль, В.Шашалевіч, Я.Скрыган, С.Баранавых, Б.Мікуліч, М.Грамыка, У.Дзяржынскі і інш. Пачалі выходзіць часопісы «Полымя», «Маладняк»; стварыліся літ.-маст. арг-цыі «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна», «Пробліск», Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў. Дамінавала паэзія, якая адмаўляла ранейшае жыццё як гаротнае, нешчаслівае і ўзнёсла апявала будучыню. У паэтыцы пераважалі гіпербала, супрацьпастаўленне, адсутнасць вобразнай пластыкі, абрывістая стылістыка. У той жа час у творах Я.Купалы, Я.Коласа, Дубоўкі, Пушчы, Кляшторнага, Жылкі, Маракова і інш. працягвалі гучаць матывы смутку над нац. лёсам бел. народа, выяўляўся ўнутраны стан душы, а не адпаведнасць пастулатам «пралетарскай літаратуры», канцэпцыю якой актыўна сцвярджала крытыка. У прозе ішло станаўленне жанру рамана, паглыбленне псіхалагізму (Я.Колас, Гарэцкі, Чорны, Зарэцкі), назіралася імкненне стварыць вобраз чалавека новага часу ў супярэчлівых абставінах гіст. падзей (Галавач, Чарот, Гартны, Мрый, Калюга, Мікуліч, Я.Нёманскі). К канцу 1920-х г. палітыка беларусізацыі змянілася на палітыку рэпрэсій супраць бел. інтэлігенцыі, якая прытрымлівалася нац.-дэмакр. кірунку. На працягу 1930-х г. рэпрэсіі амаль вынішчылі бел. пісьменнікаў. Тыя, што засталіся, стваралі апалагетычныя дзяжурныя творы, апявалі новае жыццё, змагаліся з «ворагамі народа».
Л-раЗах. Беларусі, развіваючыся ва ўмовах нац. ўціску, захоўвала адраджэнскую традыцыю і багдановічаўскае апяванне чыстай красы (Жылка, Л.Родзевіч, Х.Ільяшэвіч, І.Канчэўскі, А.Бартуль, Л.Геніюш). Нац.-патрыят. ідэя, паяднаная з духоўным, рэліг. служэннем, выявілася ў творчасці святароў — паэта К.Сваяка і публіцыста-асветніка А.Станкевіча. Пафасам рэв. змагання была прасякнута творчасць вязня Лукішак А.Салагуба, а таксама М.Танка, М.Машары, М.Васілька, П.Пестрака, В.Таўлая. У галіне літ.-знаўства плённа працаваў да 1939 А.Навіна (А.Луцкевіч).
У Вял.Айч. вайну многія пісьменнікі былі на фронце і ў партызанах. Шмат хто з іх загінуў (З.Астапенка, А.Жаўрук, А.Дубровіч, Л.Гаўрылаў, Р.Жалязняк, А.Мілюць, А.Ушакоў, Р.Мурашка, М.Сурначоў, Х.Шынклер і інш.). Аператыўным жанрам была публіцыстыка. Пафасам змагання, верай у нязломны дух народа і перамогу, апяваннем мужнасці і гераізму вызначалася паэзія («Беларускім партызанам» Я.Купалы, «Народу-барацьбіту» Я.Коласа, «Смерць салдата», «Партызаны» Глебкі, «Байцам-беларусам» Броўкі, зб. «Слуцкі пояс» А.Астрэйкі, вершы П.Панчанкі, Танка, Таўлая, А.Бачылы, Буйло, А.Куляшова, М.Лужаніна, А.Вялюгіна, К.Кірэенкі і інш.). Героіка і цяжар вайны адлюстраваны ў эпічных творах «Сцяг брыгады» Куляшова, «Янук Сяліба» Танка, «Эдэм» Астапенкі. Неардынарнай з’явай сталі кнігі апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945) Чорнага і «Астап» (1944) Лынькова. У акупіраваным Мінску выйшла кніга вершаў Н.Арсенневай «Сягоння» (1944).
Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у л-ры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гіст. падзей і лёсу бел. народа. Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, антыгуманнай сутнасці вайны — асн. матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваен. дзесяцігоддзя. На матэрыяле з жыцця бел. народа на акупіраванай тэрыторыі ствараліся празаічныя творы Я.Брыля, І.Грамовіча, П.Кавалёва, У.Краўчанкі, М.Лупсякова, І.Мележа, М.Паслядовіча. Вайне прысвечаны раманы «Расстаемся ненадоўга» А.Кулакоўскага, «Векапомныя дні» (кн. 1) Лынькова, «Мінскі напрамак» Мележа, «Згуртаванасць» М.Ткачова, «Глыбокая плынь» І.Шамякіна; драмы Крапівы, К.Губарэвіча, А.Маўзона. Пра аднаўленне мірнага жыцця аповесці і раманы «У Забалоцці днее» Брыля, «Гартаванне» Кулакоўскага, «У добры час» Шамякіна і інш. Дасягненнем стала завершаная ў 1955 трылогія Я.Коласа «На ростанях». У творах гэтага часу пераважалі падзейнасць, фактаграфічны матэрыял, ім не хапала псіхал. глыбіні, аналітызму. Л-ра тым не менш набірала разбег і, пераадольваючы схематызм стэрэатыпных уяўленняў, дасягнула значных поспехаў. У 2-й пал. 1940 — пач. 1960-х г. дэбютавалі першымі кнігамі паэзіі М.Аўрамчык, М.Арочка, Р.Барадулін, Д.Бічэль-Загнетава, Г.Бураўкін, В.Вярба, А.Вярцінскі, С.Гаўрусёў, Н.Гілевіч, А.Грачанікаў, Х.Жычка, У.Караткевіч, А.Лойка, Е.Лось, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі, У.Паўлаў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, Р.Тармола, К.Цвірка і інш., пазней — Р.Баравікова, Т.Бондар, С.Блатун, У.Верамейчык, В.Гардзей, Ю.Голуб, В.Жуковіч, Н.Загорская, С.Законнікаў, В.Зуёнак, В.Іпатава, К.Камейша, Г.Каржанеўская, В.Коўтун, У.Лісіцын, М.Маляўка, Н.Мацяш, У.Някляеў, С.Панізнік, Г.Пашкоў, А.Разанаў, В.Ракаў, А.Салтук, Р.Семашкевіч, А.Сербантовіч, У.Скарынкін, М.Стральцоў, Н.Тулупава, М.Федзюковіч, Х.Чэрня, Я.Янішчыц і інш. У 2-й пал. 1950-х г. працягваюць літ. працу рэпрэсіраваныя пісьменнікі: А.Александровіч, Я.Бяганская, Геніюш, С.Грахоўскі, Дубоўка, Звонак, С.Новік-Пяюн, П.Пруднікаў, Скрыган, М.Хведаровіч, С.Шушкевіч і інш.
Гуманіст. канцэпцыя бачання свету, маральна-этычныя і экалаг. праблемы, барацьба з пагрозай ядзернай катастрофы, пераасэнсаванне перажытага ў гады вайны, вяртанне да вытокаў — асн. арыенціры паэзіі «філалагічнага пакалення» 1960 — пач. 1980-х г. Са старонак кніг Барадуліна, Бураўкіна, Вярцінскага, Гаўрусёва, Гілевіча, Лойкі, Лось, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, Сіпакова, Стральцова паўстае жудасны прывід вайны і знявечанай бел. зямлі, убачаных вачыма падлеткаў, «бязбацькавічаў», якія «рана сталелі ў зямлянках сырых», чакалі, сустракалі (а многія не дачакаліся) з вайны блізкіх, разам з дарослымі аднаўлялі разбураную гаспадарку. Гэтае пакаленне тры дзесяцігоддзі не сыходзіла з магістральных шляхоў развіцця л-ры і сёння нясе ў ёй галоўную службу. Дасягненнем эпічнага жанру сталі паэмы Куляшова «Цунамі» (1968), «Далёка да акіяна» (1970—71), «Варшаўскі шлях» (1973). Увага паэтаў часцей скіроўваецца да сівой даўніны, да ролі гіст. асобы ў жыцці народа: паэмы Куляшова «Хамуціус» (1975), Танка «Мікалай Дворнікаў» (1978), Коўтун «На зломе маланкі» (1979) і «Суд Алаізы» (1985), Арочкі «Крэва» (1982).
У 2-й пал. 1950 — 1-й пал. 1960-х г. выдалі першыя кнігі прозы А.Адамовіч, В.Адамчык, А.Асіпенка, В.Быкаў, У.Дамашэвіч, Караткевіч, І.Навуменка, А.Савіцкі, Сачанка, Пташнікаў, Стральцоў, І.Чыгрынаў і інш. У 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. прыйшлі ў бел. прозу А.Жук, В.Казько, В.Гігевіч, М.Гіль, Г.Далідовіч, В.Карамазаў, Л.Левановіч і інш. З канца 1950-х г. пачынаецца паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. У раманах «Векапомныя дні» (1948—57) Лынькова, тэтралогіі «Трывожнае шчасце» (1957—65) Шамякіна, «Палескай хроніцы» (1961—76) Мележа, «Серадзібор» (1961—63) Петрака, «Засценак Малінаўка» (1961—64) А.Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» (1961—63), «Гарадок Устронь» (1967—68), «Шэметы» (1981) М.Лобана, «Сасна пры дарозе» (1962) Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» (1963) Брыля, дылогіі «Партызаны» (1963) Адамовіча, «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), «Не ўсе мы згінем» (1996) Чыгрынава, «Вялікі Лес» (1979—83) Сачанкі, «Лабірынты страху» (1992) Асіпенкі, «Ахвяры» (1992) Бондар адкрываецца цэлая эпоха ў жыцці бел. народа з яе катаклізмамі — рэвалюцыямі, грамадз. і сусв. войнамі, калектывізацыяй, рэпрэсіямі 1920—50-х г., пасляваен. аднаўленнем. Лёс чалавека, асобы, народа бачыцца ў непасрэднай залежнасці ад сац.-бытавых і гіст. абставін. Горкая і мужная праўда пра вайну найбольш усебакова высвечваецца ў аповесцях Быкава «Трэцяя ракета» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Мёртвым не баліць» (1965), «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Дажыць да світання» (1973), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982). У многіх творах паказаны трагізм вайны, адлюстравана трагедыя акупіраванай беларускай зямлі. Прынцып гістарызму стаў адным з асноўных у аповесцях Пташнікава «Тартак» (1967) і «Найдорф» (1975), Адамовіча «Хатынская аповесць» (1972) і «Карнікі» (1980), Казько «Суд у Слабадзе» (1978). Вялікі грамадскі рэзананс выклікала створаная на дакумент. аснове кніга «Я з вогненнай вёскі...» (1975) Адамовіча, Брыля і У.Калесніка. Дакумент. кнігі пра жанчын і дзяцей вайны выдала С.Алексіевіч («У вайны не жаночы твар» і «Апошнія сведкі», 1985). У самаахвярным захапленні гісторыяй бел. народа Караткевіч стварыў творы, якія, на некалькі дзесяцігоддзяў апярэджваючы свой час, сугучныя ідэям сённяшняга адраджэння Беларусі. З яго прыходам у л-ру сапраўдную эстэт. вышыню набірае гіст. жанр (аповесці «Сівая легенда», 1961; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964; раманы «Нельга забыць», 1962; «Каласы пад сярпом тваім», 1965; «Чорны замак Альшанскі», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска» і інш.). Сучаснасць і гісторыя цесна пераплятаюцца ў цыкле раманаў Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» (1977), «Год нулявы» (1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985), «Голас крыві брата твайго» (1990).
Рэаліі вясковага побыту, характары людзей ад зямлі, іх праблемы ў аповесцях Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978), Гігевіча «Жыціва» (1979), Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Праклятая любоў» (1990), А.Кудраўца «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1984), Сіпакова «Усе мы з хат» (1975) і інш. Праблемы экалогіі, варварскага ўмяшання ў прыроду, бездухоўнасці грамадства востра ставяцца ў раманах Казько «Неруш» (1981) і «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), Карамазава «Пушча» (1978) і інш.
У жанры драматургіі поспеху дасягнулі А.Макаёнак, К.Петрашкевіч, М.Матукоўскі. Тэмы мінулай вайны, калектывізацыі і сталінскіх рэпрэсій працягвае Быкаў («Аблава», 1989, «Сцюжа», 1993). У жанры гіст. прозы працуюць У.Арлоў, Л.Дайнека, Далідовіч, Іпатава, К.Тарасаў і інш.
У канцы 1980 — пач. 1990-х г. друкуюцца паэтычныя творы і публіцыстыка, створаныя былымі вязнямі ГУЛАГа: вершы Геніюш, Звонака, Грахоўскага, Новіка-Пеюна, Пруднікава, мемуары Бяганскай «Мая Галгофа», Геніюш «Споведзь», Грахоўскага «Зона маўчання», «Такія сінія снягі» і «З воўчым білетам», Пруднікава «Яжовыя рукавіцы» і інш. Выходзілі кнігі пра вайну ў Афганістане. Выдаюцца творы бел. Пісьменнікаў замежжа — К.Акулы, Арсенневай, К.Мерляка, А.Салаўя, М.Сяднёва, Я.Юхнаўца і інш. У 1980-я г. першыя кнігі паэзіі выдалі В.Аколава, С.Басуматрава, І.Багдановіч, Г.Булыка, Л.Галубовіч, А.Глобус, Л.Дранько-Майсюк, З.Дудзюк, А.Канапелька, А.Каско, Л.Рублеўская, Л.Тарасюк, В.Шніп; кнігі прозы — А.Кажадуб, Тарасаў і інш. У жанры драматургіі выступілі А.Асташонак і А.Дудараў, пазней М.Арахоўскі, У.Бутрамееў, І.Сідарук.
Ідэі нац. адраджэння і чарнобыльскай бяды вызначаюць сутнасць кніг паэзіі Барадуліна «Самота паломніцтва», Зуёнка «Лета трывожных дажджоў», М.Мятліцкага «Палескі смутак», рамана Шамякіна «Злая зорка», дакумент. аповесці Гігевіча і А.Чарнова «Сталі воды горкія», п’ес Петрашкевіча «Дагарэла свечачка да палічкі» і А.Ждана «Салгалі богу, салгалі» і інш. Пашыраецца жанравая разнастайнасць бел. л-ры: раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) Гілевіча, раманы-эсэ «Як агонь, як вада...» (1982) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1980) Лойкі, кніга прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993) і паэм у прозе «Ахвярны двор...» (1991) Сіпакова і інш.Гл. таксама Апавяданне, Аповесць, Дзіцячая літаратура, Драматургія, Літаратуразнаўства, Паэма, Раман.
Архітэктура. Рэшткі найб. ранніх верхнепалеалітычных паселішчаў на тэр. Беларусі выяўлены ў Падняпроўі (жытлы з выкарыстаннем касцей маманта каля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага р-наў; 24—20 тыс.дан.э.). З эпохі неаліту і бронз. веку археолагамі выяўлены рэшткі пабудоў на па́лях і паўзямлянак. З часоў жал. веку захаваліся ўмацаваныя гарадзішчы, размешчаныя на ўзгорках сярод балотаў і лясоў, на астравах і ўзвышаных мысах рэк і азёраў, умацаваныя сістэмай валоў, равоў і драўлянымі канструкцыямі. У гэты час у паўд. раёнах Беларусі часцей будавалі зямлянкі і паўзямлянкавыя жытлы слупавой канструкцыі, у паўн. лясных раёнах былі пашыраны зрубныя збудаванні, у цэнтр. частцы выяўлены рэшткі жытлаў абодвух тыпаў. У 10—12 ст. пашырыліся тыпы абарончых збудаванняў — магутныя драўляна-земляныя ўмацаванні з унутрывалавымі гліняна-каменнымі і драўлянымі канструкцыямі (Полацк, Мінск, Давыд-Гарадок). З 13 ст. асновай абароны многіх гарадоў сталі шмат’ярусныя прамавугольныя ці круглыя ў плане мураваныя вежы-данжоны, вядомыя з летапісаў як «стаўпы» (Камянецкая вежа, Навагрудак, Бярэсце, Тураў).
У 10—12 ст. закладзены асновы горадабудаўніцтва, фарміравалася радыяльна-кальцавая і радыяльна-веерная планіроўка вуліц, развівалася манум. архітэктура. Паміж 1044—66 пабудаваны першы на Беларусі велічны мураваны храм — Полацкі Сафійскі сабор. Пад уплывам візант., стараж.-рус. і зах.-еўрап. архітэктуры ў 12 ст. склаліся самабытныя арх. школы (гл.Гродзенская школа дойлідства, Полацкая школа дойлідства). Летапісы захавалі імёны дойлідаў: полацкага Іаана, гродзенскага Пятра Міланега. Сярод выдатных збудаванняў гэтага часуПолацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква, Віцебская Благавешчанская царква, Гродзенская Барысаглебская царква, Навагрудская Барысаглебская царква і інш. Для архітэктуры 14—16 ст. характэрны цесныя ўзаемасувязі з усх.-еўрап. і зах.-еўрап. сярэдневяковым мастацтвам, асноўныя маст. кірункі — раманскі стыль, готыка, рэнесанс (гл. ў арт.Адраджэнне). Архітэктура мела абарончы характар; гарады размяшчаліся каля ўмацаваных замкаў і былі абнесены кальцом абарончых збудаванняў. Абарончую ролю выконвалі і масіўныя будынкі цэркваў (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква), касцёлаў (Камайскі касцёл, Ішкалдскі Троіцкі касцёл), кальвінскіх збораў (Смаргонскі кальвінскі збор), манастыроў і кляштараў. Пад уплывам замкавай і крапасной архітэктуры склаліся тыпы дома-крэпасці (Гайцюнішскі дом-крэпасць) і царквы-крэпасці (Мураванкаўская царква-крэпасць, Супрасльская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць). У 15—16 ст. у большасці гарадоў фарміраваліся 2 цэнтры: замак феадала і гандл. плошча з крамамі; у гарадах, што атрымалі магдэбургскае права, на плошчы будаваліся ратушы. Па перыметры плошчаў і на блізкіх да іх вуліцах размяшчаліся дамы рамеснікаў і гандляроў, у буд-ве якіх часам выкарыстоўвалася тэхніка «прускага муру». У 2-й пал. 16 ст. замкавыя палацы набылі выгляд пышных рэзідэнцый з вял. колькасцю памяшканняў і рэнесансавым дэкорам (Мірскі замкава-паркавы комплекс). Пад уплывам фартыфікацыйнага дойлідства Італіі і Нідэрландаў пашырылася буд-ва ўмацаванняў бастыённай сістэмы (Заслаўскі замак). З пач. 17 ст. замкавае буд-ва паступова трансфармавалася ў палацава-замкавае, а потым у палацава-паркавае (Гальшанскі палац, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс). Пачало развівацца садова-паркавае мастацтва, пашырыліся рэгулярныя, з канца 18 ст. пейзажныя паркі. У 17—18 ст. своеасаблівае развіццё набылі тэндэнцыі барока. Напачатку для гэтага стылю характэрнае выразнае спалучэнне масіву сцяны з пластыкай арх. дэкору (Нясвіжскі касцёл езуітаў), пазней — тып храма з высокімі ажурнымі вежамі і багатым дэкорам, якія адносяцца да помнікаў віленскага барока (Беразвецкі кляштар базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў). Да лепшых узораў гэтага часу належаць таксама Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў, Гродзенскі кляштар бернардзінцаў, Гродзенскі кляштар брыгітак, Магілёўская Мікалаеўская царква, Міхалішскі касцёл аўгусцінцаў, Віцебская ратуша і інш. Сярод аўтараў праектаў архітэктары Дж.М.Бернардоні, І.К.Глаўбіц, Іосіф III Фантана. Традыц. тыпы драўляных культавых збудаванняў развіваліся пад уплывам нар.драўлянага дойлідства, якое вызначалася цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, сціплым вонкавым дэкорам (Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква). У 2-й пал. 18 ст. з’явіліся арх. збудаванні пераходнага тыпу ад барока дакласіцызму (Гродзенскі Каралеўскі палац, Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль). У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. многія гарады былі распланаваны паводле дакладнай рэгулярнай схемы ў адпаведнасці з горадабудаўнічым прынцыпам рус. класіцызму, створаны новыя ансамблі гар. цэнтраў, пабудаваны губернскія павятовыя праўленні, суды, паштовыя станцыі і інш. Сярод помнікаў гэтага часу палацава-паркавыя ансамблі ў Гомелі, у вёсках Сноў Нясвіжскага, Жылічы Кіраўскага р-наў (гл. адпаведныя арт.), Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы, Віцебскі палац губернатара і інш. Першыя ўзоры класіцызму адносяцца да 1780-х г. (Дзярэчынскі палац, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс). У архітэктуру канца 18 — 1-й пал. 19 ст. зрабілі ўклад рус. дойліды Дж.Кларк, М.Львоў, А.Мельнікаў, В.Стасаў і інш. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. назіраліся рысы эклектызму, упор рабіўся на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў, развіваліся рэтраспектыўныя плыні: неакласіцызм (рэальнае вучылішча ў Гродне); неараманскі стыль (Мінскі касцёл Сымона і Алены), несапраўдная готыка, неарускі стыль (Віцебскага пазямельна-сялянскага банка будынак). У канцы 19 ст. ўзнік новы стыль — «мадэрн». На арх. аблічча гарадоў значна паўплывала творчасць бел. архітэктараў і інжынераў С.Гур’ева, П.Камбурава, Ц.Кібардзіна, У.Мільяноўскага, В.Струева, К.Увядзенскага, С.Шабунеўскага і інш., а таксама рус. дойлідаў А.Гагена, Д.Грыма, К.Тона, І.Фаміна, Ф.Шэхтэля.
З 2-й пал. 1920-х г. павялічыўся аб’ём буд-ва, складваліся асн. прынцыпы сав. архітэктуры. На свабодных тэр. ствараліся рабочыя пасёлкі, будаваліся школы, культ.-асв. ўстановы, дамы-камуны (Віцебскі дом-камуна), дамы спецыялістаў (Гомельскі жылы дом спецыялістаў). Асновай развіцця архітэктуры ў 1930-я г. стала індустрыялізацыя нар. гаспадаркі, разгарнулася буд-ва масавых тыпаў грамадскіх збудаванняў. Адначасова ствараліся унікальныя манум. збудаванні: Дом Урада Рэспублікі Беларусь, Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, гал. корпус АН Беларусі, будынкі ЦККПБ (цяпер будынак Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Нац. б-кі ў Мінску, Дом Саветаў і кінатэатр «Радзіма» ў Магілёве і інш. Сярод архітэктараў І.Лангбард, А.П.Воінаў, І.Валадзько, Н.Макляцова, У.Вараксін, У.Кароль, Г.Заборскі і інш. Пасля вызвалення Беларусі ад ням. фашыстаў у кароткі час былі адноўлены і адбудаваны многія гарады і вёскі. У Мінску, жылы фонд якога быў знішчаны ў гады акупацыі на 74%, створаны унікальныя комплексы (ансамблі Незалежнасці плошчы, Перамогі плошчы, плошчаў Кастрычніцкай і Калініна), звязаныя паміж сабой Скарыны праспектам. У 1960—80-я г. пашырылася жыллёвае буд-ва, комплексная забудова жылых масіваў буйнапанэльнымі дамамі. Архітэктура першых мікрараёнаў была аднастайная і спрошчаная. Гэта вымушала шукаць новыя прасторава-кампазіцыйныя формы з улікам асаблівасці горада, пазней жылыя раёны набылі арх.-планіровачныя і кампазіцыйныя характарыстыкі: Усход, Зялёны Луг, на праспекце Машэрава ў Мінску (арх. В.Крусь, Н.Шпігельман); Форты 1 і 2 у Гродне (В.Бажко, В.Давыдзёнак, А.Ягошын, І.Мазнічка, Г.Фядосенка); Волатава ў Гомелі (Я.Казлоў, А.Лебедзеў); мікрараёны ў Наваполацку (А.Караткоў, М.Шляймовіч, Ю.Шпіт). Важную ролю ў павышэнні якасці забудовы жылых масіваў адыгралі новыя серыі тыпавых праектаў, распрацаваных на аснове блок-секцыйнага метаду (І.Жураўлёў, А.Навумаў, І.Папова, У.Пушкін, Г.Сысоеў, Шпіт і інш.). Пабудаваны шэраг грамадскіх будынкаў у Мінску: ГУМ (1951, арх. Л.Мілегі, Р.Гегарт), Дзяржбанк (1953, арх. М.Паруснікаў), Палац спорту (1966, арх. С.Філімонаў, В.Малышаў), кінатэатр «Масква» (1980, арх. В.Крамарэнка), комплекс арх. і буд. ф-таў Бел.політэхн. акадэміі (1982, арх. І.Есьман, В.Анікін), Рэсп. інфармацыйна-культурны цэнтр (1987, арх. Л.Пагарэлаў і інш.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, арх. С.Мусінскі і інш.); аэравакзал у Брэсце (1986, арх. В.Арсеньеў, А.Ляшук, В.Кескевіч, Р.Шылай)і інш. Новай тэмай для бел. дойлідаў стала праца па стварэнні Мінскага метрапалітэна. У Мінску пастаўлены манум. і выразныя помнікі Я.Купалу (1972, скульпт. А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі, арх. Ю.Градаў, Л.Левін), Я.Коласу (1972, скульпт. З.Азгур, арх. Градаў, Заборскі, Левін), М.Багдановічу (1981, скульпт. С.Вакар, арх. Ю.Казакоў, Л.Маскалевіч), у Полацку Ф.Скарыну (1974, скульпт. А. і Г.Глебавы); мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой», Манумент у гонар маці-патрыёткі ў Жодзіне і інш. Дасягнуты поспехі ў галіне сельскай архітэктуры, прамысловай архітэктуры. Вял. ўвага аддавалася рэгенерацыі гіст. забудовы, рэканструкцыі помнікаў архітэктуры, правядзенню работы па ландшафтнай архітэктуры, па стварэнні водна-паркавых дыяметраў (Сляпянскае водна-паркавае паўкальцо). Некаторыя помнікі бел.нар. дойлідства 17—20 ст. зберагаюцца і экспануюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Вядучая роля ў развіцці архітэктуры Беларусі належыць арх. навуцы. Даследаванні ў галіне горадабудаўніцтва вялі Я.Л.Заслаўскі, І.А.Іода, А.В.Лысенка, І.М.Рудэнка, Ю.В.Шпіт і інш.; у архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў — В.І.Анікін, В.М.Аладаў, А.А.Воінаў, А.П.Воінаў, П.А.Громаў, Я.С.Панамарова, С.Дз.Філімонаў і інш.; у сельскай архітэктуры — В.П.Емяльянаў, У.Э.Сакалоўскі, С.А.Сергачоў і інш.; у ландшафтнай архітэктуры і ахове навакольнага асяроддзя — Г.А.Патаеў, А.В.Сычова, В.П.Шыльнікоўская і інш.; у вывучэнні і рэканструкцыі арх. спадчыны — Т.В.Габрусь, А.М.Кулагін, В.Ф.Марозаў, У.А.Чантурыя, В.М.Чарнатаў, Т.І.Чарняўская, Ю.А.Якімовіч і інш. Падрыхтоўка арх. кадраў на Беларусі з 1952 вядзецца на арх. ф-це Бел.політэхн. акадэміі. Усе каштоўныя арх. помнікі 11—20 ст. уключаны ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—88). У 1935 створаны Саюз архітэктараў Беларусі.
Выяўленчае мастацтва. Найб.стараж. ўзоры мастацтва на тэр. Беларусі адносяцца да верхняга палеаліту. У выніку раскопак выяўлены скульпт. фігуркі жывёл і чалавека часоў палеаліту і неаліту, у т. л. жаночая статуэтка з Елісеевічаў (Бранскі р-н, Расія), статуэтка з косці са стаянкі Асавец-2 (Бешанковіцкі р-н). Складаная салярная арнаментыка характэрна для глінянага посуду часоў неаліту, жаночых упрыгожанняў і прылад працы бронз. і жал. вякоў. На Полаччыне ў доўгіх курганах 2-й пал. 1-га тыс. трапляюцца касцяныя мініяцюрныя выявы птушак і жывёл. Да часоў першабытнага ладу адносяцца скульптуры язычніцкіх багоў (Шклоўскі ідал і інш.).
З пашырэннем хрысціянства (10—12 ст.) пад уплывам Візантыі на Беларусі развіваліся манум. жывапіс (фрэскі), іканапіс, дробная пластыка. На пач. 12 ст. ў Полацку склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу і пластыкі (фрэскавыя размалёўкі Полацкага Сафійскага сабора, Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, крыж Ефрасінні Полацкай Лазара Богшы, 1161). Самабытныя цэнтры культуры склаліся на Гродзеншчыне і ў Тураўскім княстве (абразок з выявай Эмануіла). Асаблівасцю мастацтва Беларусі ў эпоху Кіеўскай Русі было спалучэнне мясцовых, візант. і раманскіх формаў.
У эпоху ВКЛ на Б. склалася своеасаблівае рэнесансавае (15—16 ст.) і барочнае (17—18 ст.) мастацтва. Творы бел.манум. жывапісу 14—15 ст. амаль не зберагліся, хоць вядома, што ў гэты час існавалі цэхі майстроў, якія размалёўвалі храмы, выконвалі разьбяныя і ювелірныя работы. Беларуская іканапісная школа склалася каля 16 ст. пад уплывам ідэй Адраджэння. У абразах яшчэ захоўваліся традыцыі стараж.-візант. мастацтва, але ім уласцівы ўжо мяккасць, светлы каларыт і развітая сістэма арнаментацыі фонаў («Параскева Пятніца» са Случчыны). Асаблівасць бел. жывапісу выяўлялася і ў шырокім выкарыстанні дэкар. сістэмы пластычных сродкаў — разьбы і лепкі па ляўкасе, накладных элементаў. Іканапіс з 17 ст. адзначаны глыбокай змястоўнасцю вобразаў, блізкасцю данар. светаўспрымання, насычанасцю этнагр. элементамі («Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар», 1632, «Параскева з жыціем», 1659, «Нараджэнне Марыі», 1649, мастак Пётр Яўсеевіч з Галынца). Да 14—15 ст. адносіцца фарміраванне спецыфічнага іканастаса. У яго кампазіцыі яскрава праступае крыжовы стрыжань, які ўтвараўся дамінуючым апостальскім чынам па гарызанталі і цэнтр. абразамі хрысталагічнага цыкла, змешчанымі над царскай брамай па вертыкалі (іканастасы цэркваў з Давыд-Гарадка, Супраслі, Магілёва, Шарашова). З 17 ст. пашырыліся насценныя размалёўкі (у царкве Куцеінскага Богаяўленскага манастыра, 1639, ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра). У фрэсках Нясвіжскага касцёла езуітаў спалучаны рысы барока і ранняга класіцызму. У сярэдзіне 18 ст. культавы жывапіс набыў шматлікія кірункі: ад нар. прымітыву да пераймання афіцыёзнага свецкага жывапісу. Сярод вядомых тагачасных мастакоў Р.Мядзвецкі з Магілёўшчыны, М.Малашэвіч і Ю.Камінскі з Палесся. Вядучым жанрам свецкага жывапісу з 16 ст. быў партрэт, які ў 17 — пач. 18 ст. дасягнуў асаблівага росквіту: партрэты Юрыя Радзівіла (2-я пал. 16 ст.), Кацярыны Слуцкай (1580), Крыштофа Весялоўскага (1636; аўтары невядомыя). На мяжы 18—19 ст. у свецкім жывапісе пад уплывам класіцызму складаліся гіст., пейзажны, батальны і інш. жанры.
Скульптура Беларусі да 14 ст. захоўвала арган. сувязь са стараж.-рус. традыцыяй, пра што сведчаць творы дробнай пластыкі: разны абраз «Канстанцін і Алена» (12 ст.), крыж-энкалпіён з Лукомля (14 ст.). У скульптуры 15—16 ст. адчуваецца ўплыў гатычнага мастацтва, 17 — пач. 18 ст. — засваенне еўрап.маст. культуры Адраджэння і далейшае яго развіццё ў рамках барока. Творы ранняга барока вызначаюцца пластыкай фігур і майстэрствам вырашэння святлоценявых задач; сталага барока — узмацненнем рэаліст. тэндэнцый у трактоўцы вобразаў; позняга барока — экспрэсіўнасцю пластычнай мовы і павышанай цікавасцю да ўнутранага стану персанажаў. Свецкая скульптура гэтага часу прадстаўлена пераважна партрэтамі-бюстамі з мармуру і керамікі знатных гіст. асоб (надмагіллі Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжскім касцёле езуітаў, Міколы Польскага і Барбары Войны ў в. Крамяніцы Зэльвенскага р-на). Афармленне рукапісных кніг, вядомае на Беларусі 12 ст., у мініяцюрах 14 ст. адзначана пашырэннем жывапісных сродкаў, паслабленнем залежнасці ад візант. канонаў, набыло выразныя рысы рэалізму (Лаўрышаўскае евангелле). З пашырэннем кнігадрукавання развіваецца кніжны дрэварыт, пачатак якому далі выданні Ф.Скарыны (1517). Калі ў ілюстрацыях яго пражскіх выданняў адчуваўся пэўны ўплыў ням. і венецыянскай гравюры, то да канца 16 ст. склаўся і ўласны стыль афармлення кнігі. Ілюстрацыі вызначаліся свецкім характарам, выразнай перадачай тыпажу і асяроддзя, высокай гравёрнай тэхнікай (Пётр Мсціславец, Грынь Івановіч). Асабліва адметныя творы магілёўскай школы гравюры, асновы якой закладзены М.Вашчанкам. У бел. станковай гравюры 18 ст. прыкметнае месца займае лубок.
Хуткімі тэмпамі ў 14—16 ст. развівалася дэкар.-прыкладное мастацтва, у т. л.маст. апрацоўка металу, кавальская і звоналіцейная справа (звон з в. Моладава Іванаўскага р-на, 1583). Прадметы ўпрыгожання, абклады для абразоў, паціры аздаблялі чаканкай, гравіраваннем, зярненнем, чарненнем, эмалямі, каштоўнымі камянямі. Да ліку высокамастацкіх твораў сярэднявечча адносяцца і керамічныя вырабы, найперш кафля. 17 ст. — час інтэнсіўнага развіцця маст. шкларобства (гл.Шкло мастацкае). Яркую старонку ў яго гісторыю ўпісалі гутнікі і гравіроўшчыкі шкларобных мануфактур кн. Радзівілаў у мяст. Урэчча і Налібакі (пакаленні патомных гравіроўшчыкаў і шліфавальшчыкаў Рымашэўскіх, Залескіх, Дашкевічаў і інш.). У 2-й пал. 17 ст. росквіту дасягнула разьба па дрэве (гл. ў арг.Разьба мастацкая). Творы бел. разьбяроў вызначаліся высокай культурай і майстэрствам, аб’ёмнай пластычнай святлоценявой мадэліроўкай формы, т.зв.беларуская рэзь. З ткацкіх мануфактур 17 — пач. 18 ст. (у Слуцку, Нясвіжы, Міры, Гродне, Слоніме, Ружанах, Дуброўне і інш.) найб. вядомасць набыла Карэліцкая, дзе выкананы славутыя шпалеры ў габеленавай тэхніцы (гл.Карэліцкія шпалеры). Сусветную славу ў 17 ст. набылі слуцкія паясы. Адным з цэнтраў вытворчасці прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва стала Гродна, дзе А.Тызенгаўз заснаваў 21 мануфактуру.
Выключную ролю ў развіцці бел. мастацтва адыграў Віленскі ун-т, дзе з 1797 існавала кафедра мастацтваў, вядомая як Віленская мастацкая школа. Пасля закрыцця ун-та (1832) асн. цэнтрам падрыхтоўкі бел. мастакоў стала Пецярбургская акадэмія мастацтваў. З канца 18 ст. станковы жывапіс паступова вызваляецца ад рэліг. ўплыву, пашыраецца яго жанравая і тэматычная разнастайнасць. У гіст. жанры працавалі Я.Дамель, Я.Сухадольскі, у пейзажным — Гараўскія, Дмахоўскія, К.Русецкі і інш., у нацюрморце — І.Хруцкі, у партрэце — Б.Русецкі, А.Ромер, жанравыя кампазіцыі стваралі К.Альхімовіч, Н.Сілівановіч. Манум. жывапіс застаўся адным з асн. сродкаў фарміравання інтэр’ераў культавых збудаванняў і палацаў. Дэкар.-манум. размалёўка палацаў мела цалкам свецкі характар, ант. міфал. сюжэты і алегарычныя вобразы ў ім спалучаліся з арнаментальнымі кампазіцыямі ў Нясвіжы, Гомелі, у вёсках Жылічы Кіраўскага, Сноў Нясвіжскага р-наў.
У жывапісе пануючы стыль класіцызму ў 1830-я г. саступіў месца рамантызму, узмацніліся рэаліст. тэндэнцыі І.Аляшкевіч, К.Бахматовіч, В.Ваньковіч, С.Заранка, К.Кукевіч, М.Кулеша, М.Падалінскі, Я.Рустэм). Прыкметны след у бел. мастацтве 19 ст. пакінулі акварэліст Н.Орда, графікі М.Э.Андрыёлі, А.Бартэльс, С.Богуш-Сестранцэвіч, Г.Вейсенгоф, Ф.Каменскі, К.Кастравіцкі (гл. К.Каганец), Ф.Пархоменка. Сярод выдатных скульптараў 19 ст. Я.Астроўскі і К.Ельскі. Мемарыяльная, культавая і садова-паркавая скульптура таго часу найчасцей вылучаецца эклектычнасцю; нар. скульптура — максімальнай прастатой выразных сродкаў, эмацыянальнай насычанасцю вобраза, наіўнай пластыкай і каляровай расфарбоўкай.
З актывізацыяй у 19 ст.тэатр. дзейнасці ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Гродне, Полацку, Шклове, Брэсце і інш. развіваецца тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва, у якім шырока выкарыстоўваліся сімволіка, этнаграфізм, прадметы нар. побыту і нац. касцюмы (І.Караткевіч, Ю.Рэйнберг і інш.). Для дэкар.-прыкладнога мастацтва характэрны ўзаемаўплыў прамысл. (прафесійнага) і нар. кірункаў. Значных поспехаў дасягнулі арнаментальнае мастацтва, кавальства (жырандоль П.Багрыма); стылі ампір і бідэрмеер праяўляюцца ў вырабах з мастацкага шкла. Пашыранымі нар.маст. промысламі заставаліся ганчарства, ткацтва, разьба па дрэве. Захоўвалася і даўняя традыцыя ўбрання інтэр’ераў храмаў залачонай разьбой.
Мастацкая палітыка першых дзесяцігоддзяў сав. улады вызначалася імкненнем выпрацаваць новы светапогляд на мастацтва, «ачышчанае ад буржуазнай мастацкай анархіі». Феноменам у культуры Беларусі стала маст. жыццё Віцебска 1918—22, калі тут працавалі лідэры авангардызму, стваральнікі «новай» культуры М.Дабужынскі, В.Ермалаева, Л.Лісіцкі, К.Малевіч, М.Шагал і інш. У жывапісе 1920-х г. назіраецца разнастайнасць кірункаў і плыняў. Майстры старэйшага пакалення (В.Волкаў, Т.Віер, Я.Кругер, Ю.Пэн, М.Станюта, М.Эндэ) у сваёй творчасці абапіраліся на традыцыі рус. акадэмічнай школы і позніх перасоўнікаў. Здабыткамі гэтага перыяду сталі творы, заснаваныя на этнагр. матэрыяле, падзеях нац. гісторыі («Бітва на Нямізе», «Народнае гулянне» М.Філіповіча), пейзажы (В.Бялыніцкі-Біруля, У.Кудрэвіч), партрэты. Дасягненні бел. графікі звязаны з творчасцю А.Ахола-Вало, П.Гуткоўскага, В.Дваракоўскага, Я.Драздовіча, Г.Змудзінскага, А.Тычыны і інш.
Эстэтычныя і стылістычныя пошукі выразна праявіліся ў скульпт. творах А.Бразера, А.Грубэ, М.Керзіна. Скульпт. помнікі, створаныя паводле ленінскага плана манум. прапаганды, мелі характар агітацыйных аднадзёнак.
У 1923 у Віцебску на базе Віцебскага народнага мастацкага вучылішча заснаваны Віцебскі мастацкі тэхнікум, які быў асн. навучальнай установай у даваенны перыяд. Намаганнямі маст. секцыі Інбелкульта творчыя сілы згуртаваны ва Усебеларускае аб’яднанне мастакоў (1927). З 1925 сістэматычна праводзіліся рэсп. і рэгіянальныя маст. выстаўкі. Складанасць развіцця бел. мастацтва ў 1930-я г. выяўлялася ў адначасовым праяўленні творчай ініцыятывы мастакоў і жорсткай ідэалагічнай цэнзуры. Адзіны для ўсяго сав. мастацтва метад сац. рэалізму зацвярджаў ідэалагічную тэндэнцыйнасць і абмяжоўваў свабоду творчасці. У часы сталінскіх рэпрэсій многія мастакі выселены, некаторыя самі пакінулі радзіму, ліквідаваны маст. групоўкі «Прамень», «Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі», але створаны Саюз мастакоў Беларусі, заснавана карцінная галерэя. Гал. змест мастацтва ў гэты час вызначала гіст.-рэв. тэматыка. Сталы прафесіяналізм рэаліст. жывапісу праявіўся ў палотнах І.Ахрэмчыка, І.Давідовіча, Я.Зайцава, К.Касмачова, М.Пашкевіча, у скульптурах З.Азгура, А.Бембеля і інш. Мастацтва Зах. Беларусі было звязана з ідэямі адраджэння нац. культуры. У рэчышчы актуалізацыі гіст. падзей і нар. традыцый працавалі Я.Горыд, Драздовіч, Р.Семашкевіч, П.Сергіевіч, М.Сеўрук і інш. Наватарствам у бел. жывапісе стала распрацоўка Драздовічам серый на касм. тэмы.
У Вял.Айч. вайну і пасляваенны перыяд пачата стварэнне выяўл. летапісу подзвігу сав. народа ў вайне. У 1945 адноўлена карцінная галерэя, у 1947 заснавана Мінскае маст. вучылішча, у 1953 — маст.ф-т пры Бел.тэатр.-маст. ін-це (з 1991 Беларуская акадэмія мастацтваў). Пераадольваючы нарматыўнасць і стэрэатыпы 1930-х г., бел. мастакі ствараюць карціны больш разнастайныя па сюжэтах і глыбокія па псіхал. распрацоўцы вобразаў. У жывапісе пераважаў гіст.-рэв. жанр (А.Гугель, Р.Кудрэвіч, Сергіевіч); развіваліся таксама гіст. (Г.Бржазоўскі, Н.Воранаў, Я.Ціхановіч), бытавы (А.Бархаткоў, Волкаў, А. і С.Ткачовы), партрэтны (Ахрэмчык, Волкаў, У.Кухарэнка, З.Паўлоўскі, А.Шыбнёў, П.Явіч і інш.), пейзажны (Бялыніцкі-Біруля, П.Данелія, М.Дучыц, В.Цвірка, М.Чураба і інш.) жанры. У скульптуры пластычнай выразнасцю вызначаліся работы Азгура, П.Белавусава, Бембеля, А.Глебава, А.Курачкіна і інш. Наяўнасць багатых нар. традыцый жывіла развіццё маст. размалёўкі, апрацоўкі дрэва, керамікі, ткацтва і вышыўкі. У жывапісе 1960-х г. нараджаюцца новыя тэндэнцыі, звязаныя з прыходам плеяды маладых мастакоў: М.Савіцкага, І.Стасевіча, У.Стальмашонка, В.Шаранговіча, Л.Шчамялёва і інш. Дамінуючымі становяцца манументалізацыя кампазіцыі і вобразнага ладу, нарастанне сімвалічных элементаў. Шматзначнасць маст. вобразаў са складаным філас. падтэкстам выявілася ў творах Савіцкага («Партызанская мадонна», «Поле»), В.Грамыкі («Над Прыпяццю»), М.Данцыга («Беларусь — маці партызанская»), М.Залознага («Салдаткі»), Г.Вашчанкі («Балада пра мужнасць»), А.Кішчанкі («Агонь бацькоў»). У распрацоўцы гіст.-рэв. тэмы назіраецца імкненне да паглыблення псіхал. характарыстыкі герояў, рамант. узнёсласці і гераізацыі вобразаў (Б.Аракчэеў, Л.Асядоўскі, Касмачоў і інш.). У адлюстраванні сучаснасці павялічваецца публіцыстычнасць і псіхалагізацыя (М.Казакевіч, Савіцкі), заўважаецца вяртанне да традыцыйных каштоўнасцяў прымітыву (В.Сумараў — «Мой дом»), цвярозы рэалізм (Стасевіч — «Шахцёры Салігорска», П.Крохалеў — «Партрэт калгасніцы») і ўзнёслы рамантызм (Вашчанка — «Маё Палессе»), У жывапісе 1970—80-х г. нарастае сінтэзаванне сродкаў і прыёмаў, павялічваецца асацыятыўнае ўздзеянне, ускладняюцца вобразы (В.Альшэўскі — «Адзіноцтва», А.Марачкін — «Вясельная брама», М.Селяшчук — «Матылькі тут не жывуць», У.Тоўсцік — «Вясна 1985. Пачатак»). У рэчышчы сучаснага разумення жывапісу, дзе пачуццёвы пачатак пераважаў над рацыянальным, развівалася творчасць М.Бушчыка, Казакевіча, А.Кузняцова, Р.Ландарскага, З.Літвінавай, К.Малішэўскага, І.Рэя, Цвіркі, Шчамялёва, Н.Шчаснай. Спадчына класічнага мастацтва прасочваецца ў творах І.Бархаткова, І.Дзьмухайлы, М.Ісаёнка, Б.Казакова, П.Масленікава, Г.Скрыпнічэнкі. Чарнобыльскай трагедыі прысвяцілі цыклы сваіх твораў В.Альшэўскі, Вашчанка, У.Кожух, Савіцкі, Шкаруба і інш. Паглыбляецца філас. асэнсаванне часу, сучаснасці. Пашыраецца тэма адраджэння нац. гісторыі (М.Апіёк, У.Гоманаў, Марачкін, У.Пасюкевіч, Рэй і інш.). У жанры партрэта плённа працавалі Л.Дударанка, М.Кірылаў, А.Ксяндзоў, А.Кузьміч, У.Масленікаў, В.Пратасеня, В.Сахненка і інш. Адметная рыса манум. жывапісу — імкненне да новых прынцыпаў узаемасувязі з архітэктурай, эмацыянальнага ладу маст. мовы і фалькл. сімволікі (размалёўка Вашчанкі ў тэхніцы энкаўстыкі «Асветнікі», Літвінавай і С.Каткова ў кінатэатры «Вільнюс» і Палацы чыгуначнікаў, цыкл мазаічных пано Кішчанкі на тарцах жылых дамоў у мікрараёне Усход 1 у Мінску, вітраж Стальмашонка і В.Даўгала «Свята зямлі беларускай»). У тэатр.-дэкарацыйным мастацтве назіраюцца 2 тэндэнцыі: традыц. жывапісна-аб’ёмны прынцып афармлення і філас.-вобразнае абагульненне з апорай на элементы сімволікі, метафары. Разам з прызнанымі майстрамі М.Волахавым, В.Галубовічам, А.Грыгар’янцам, Масленікавым, С.Нікалаевым, Я.Нікалаевым, Я.Чамадуравым, М.Якуніным паспяхова працавалі маладыя мастакі Б.Герлаван, Я.Ждан, Я.Лысік, А.Салаўёў, Ю.Тур і інш.
У графічных творах т.зв. «шасцідзесятнікаў» (Л.Асецкі, Кашкурэвіч, Г.Паплаўскай) — А.Паслядовіч — фальклорны пачатак, нар.-эпічны строй кампазіцыі. На змену жорсткім рытмам прыйшоў своеасаблівы лірызм, імкненне дафілас. развагі ў творах М.Басалыгі, У.Басалыгі, С.Волкава, П.Драчова, А.Зайцава, Ю.Зайцава, Я.Куліка, Шаранговіча. У творчае жыццё ўліліся графікі Ю.Герасіменка-Жызнеўскі, М.Купава, Л.Марчанка, У.Савіч, В.Славук і інш., якія імкнуцца да асацыятыўнасці і філіграннасці выканання. У акварэльным жывапісе асабліва вызначаецца Віцебская школа акварэлі. Актыўна развіваецца плакат (У.Васюк, У.Жук, Р.Данчанка, Л.Кальмаева, У.Крукоўскі, І.Радунскі, М.Стома, А.Чуркін і інш.), мастацтва афармлення кнігі.
У скульптуры фарміруецца тыпалагічны від мемарыяльных комплексаў («Хатынь», Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі). Асн. тэндэнцыяй тэматычна-вобразнага кірунку скульптараў становіцца гістарызм; расце іх імкненне да фарміравання новага сучаснага асяроддзя (А.Анікейчык, С.Вакар, С.Гарбунова, А.Глебаў, Т.Глебаў, Л.Гумілеўскі, І.Засімовіч, А.Заспіцкі, К.Селіханаў, А.Шатэрнік, В.Янушкевіч).
Дэкар.-прыкладное мастацтва адзначана больш інтэнсіўным развіццём маст. промыслаў (маст.-вытворчы камбінат у Барысаве, «Дываны Брэста», павялічыліся магутнасці Мінскага фарфоравага завода, Барысаўскага і Бярозаўскага шклозаводаў). У стылістыцы вобразаў адбываліся змены ад упрыгожвання прадметных формаў да утылітарна-канструкцыйнай мэтазгоднасці. Паспяхова працуюць керамісты В.Гаўрылаў, Г.Гаркуноў, Т.Кіршчына, Л.Панамарэнка, Л.Багданаў, Т.Сакалова; у дробнай пластыцы — І.Краўчанка, М.Пушкар, Ф.Зільберт, А.Канцуба, А.Зіменка, М.Байрачны, В.Данчук. Да ганчарных традыцый звяртаюцца Ф.Шостак, Г.Крамко, М.Бяляеў, У.Угрыновіч і інш. Змены формаў і дэкору адбываюцца ў маст. шкле (А.Абрамава, Я.Гладкова, Г.Ісаевіч, Л.Мягкова, У.Пракоф’еў, Н.Растоўцава), сувязь з нар. традыцыямі выявіліся ў работах У.Жохава, У.Мурахвера. Вядучыя пазіцыі ў дэкар. мастацтве 1970—80-х г. займае габелен, у якім выкарыстоўваюцца выразныя сродкі дыванаткацтва (А.Бельцюкова, Гаркуноў, В.Нямцоў і інш.). Адметныя манум. сюжэтна-тэматычныя габелены Г.Юзеевай-Шаблоўскай і Салохіна «Белая Русь ты мая», В.Дзёмкінай «Чорная быліна», Кішчанкі «Музыка», камерны і міні-габелен В.Грызінай «Чаканне». З 1960-х г. адраджаецца і шырока развіваецца мастацкая саломка (Т.Агафоненка, К.Арцёменка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкая, М.Дзехцярэнка, В.Дзехцярэнка, Л.Лось). Маст. апрацоўка дрэва развіваецца пераважна ў кірунку стварэння утылітарна-дэкар. рэчаў і аб’ёмнай пластыкі (В.Альшэўскі, А.Міхеенка, А.Пупко і інш.).
Працэс дэмакратызацыі, які пачаўся ў канцы 1980-х г., разбурыў у сферы мастацтва ідэалаг. каноны сав. перыяду, легалізаваў «падпольныя» кірункі ў мастацтве (т.зв. андэрграўнд), пашырыў міжнар. сувязі мастакоў, паклаў пачатак фарміраванню на Беларусі рынку мастацтва. Праявамі пазітыўных зрухаў стала адкрыццё маст. прыватных галерэй у Мінску, Наваполацку, Віцебску і інш.; стварэнне маст. груповак па творчых або ідэйных інтарэсах «Няміга-17», «Пагоня», «Верасень» у Мінску, «Квадрат» у Віцебску; правядзенне выставак розных кірункаў і стыляў ад авангарднага датрадыц. рэалістычнага. З 1990-х г. вядуцца значныя рэстаўрацыйныя работы ў культавых збудаваннях, адраджаецца бел. іканапісная школа.
У 1995 у Мінску заснавана Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва.
Музыка. Вытокі бел.муз. мастацтва ў нар. творчасці ўсх. славян. Першымі носьбітамі муз. прафесіяналізму былі скамарохі, музыкі (цымбалісты, скрыпачы, гусляры, лірнікі, дудары, дудачнікі, бубністы і інш.), а таксама музыканты ў храмах і манастырах. У царк. музыцы 11—12 ст. сфарміраваўся самабытны, арыгінальны па форме і змесце знаменны распеў, да 15 ст. склаліся яго лакальныя тыпы, у т. л. беларускі. Аднагалосыя знаменныя песнапенні служылі асн. голасам у шматгалосых радковых спевах, якія падрыхтавалі ўзнікненне стылю партэсных спеваў, што ўсталяваўся на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст., а ў 17 ст.бел. (А.Мезянец і інш.) і ўкр. майстрамі ўводзіўся ў рус.царк. практыку. У 15 ст. пачала фарміравацца бел. кантавая культура, якая дасягнула росквіту ў 18 ст., калі сталі пашырацца песні-гімны свецкага (канты) і рэліг. (псалмы) зместу. Узбагачэнне інтанац. ладу бел. кантаў элементамі быт. музыкі, вак. і інстр. выканальніцтва адбывалася адначасова з яго фалькларызацыяй, што спрыяла фарміраванню спецыфічнай муз. кантавай стылістыкі, якая ўплывала на многія галіны бел. музыкі да 20 ст. З буд-вам касцёлаў на Беларусі (15—16 ст.) звязана паяўленне аргана і папулярызацыя арганнай музыкі. Асяродкамі царк. і свецкай муз. культуры 16—17 ст. былі брацкія школы, муз. бурсы пры калегіумах і манастырах (у т. л. Жыровіцкая, Гродзенская, Полацкая, Віцебская, Магілёўская). Яны мелі свае капэлы, тэатры, якія ставілі даволі складаныя спектаклі (часам наз. операмі). У духоўных семінарыях працавалі кампазітары Вус, В.Няльгоўскі, І.Дабравольскі і інш. З пашыраных у той час рукапісных зборнікаў захаваліся каштоўныя помнікі муз. культуры 16—17 ст.«Полацкі сшытак» і «Куранты». Вядомы ўзор школьнай оперы 18 ст. «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага на лібр. М.Цяцерскага, дзе побач з прыкметамі зах.-еўрап. камічнай оперы ёсць і беларускія (песня Мужыка). Першыя спробы нотадрукавання на Беларусі адносяцца да 2-й пал. 16 — пач. 17 ст.Канцыяналы, выдадзеныя ў Брэсце, Любчы (Навагрудскі р-н), Нясвіжы, Ракаве, адлюстроўваюць асаблівасці мастацтва, народжанага рэфармацыйным рухам. Напружанасць паліт.-эканам. становішча на Беларусі ў 18 ст., абвастрэнне этнічных і рэлігійна-канфесіянальных супярэчнасцяў ускладнялі развіццё бел.муз. мастацтва. У 18 — пач. 19 ст. значную ролю ў фарміраванні прафес. кампазітарскага і выканальніцкага мастацтва адыгралі магнацкія тэатры, капэлы (гл.Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слуцкі тэатр Радзівіла, Слонімскі тэатр Агінскага, Шклоўскі тэатр Зорыча, Сапегаў тэатры, Прыгонныя аркестры і капэлы), балетныя і муз. школы, дзе пераважна працавалі прафес. кампазітары, дырыжоры, спевакі і інструменталісты, запрошаныя з зах.-еўрап. краін. Высокі прафес. ўзровень іх твораў (напр., опера «Агатка, або Прыезд пана» Я.Д.Голанда), спектакляў, канцэртаў быў пэўным арыенцірам для мясц. кампазітараў М.Радзівіла (опера «Войт паселішча ў Альбе»), М.Казіміра Агінскага (опера «Зменены філосаф», «Елісейскія палі», вак. цыкл «Да Касі» і інш.), М.Клеафаса Агінскага, у творчасці якога сфарміраваўся канцэртны паланэз. Адбывалася станаўленне аркестра зах.-еўрап. тыпу. У 19 ст. вырасла цікавасць данар. творчасці (збіранне, публікацыя, вывучэнне, апрацоўка, выкарыстанне ў кампазітарскай дзейнасці). Бел.нац. фальклор выкарыстоўвалі А.Абрамовіч (фп. паэма «Беларускае вяселле»), Ю.Шадурскі (аперэта «Тарас на Парнасе») і інш. Адзін з першых збіраць і вывучаць муз.нар. творчасць пачаў М.Ельскі («Танцы люду Мінскай губерні»). Творчасць Н.Орды (вядомы і як тэарэтык, аўтар «Граматыкі музыкі»), Ф.Міладоўскага (аперэта «Канкурэнты»), П.Карафы-Корбута, К.Марцінкевіч, І.Глінскага, М.Грушвіцкага, І.Гузікава, І.Дабравольскага, М.Драздоўскай, Я.Ёдкі, Ф.Лапаты, І.Падабедава, У.Памарнацкага, К.Скібінскага, Л.Скрабецкага, Д. і В.Стафановічаў, Т.Юзафовіч-Бароўскай, М.Ячыноўскай, іх грамадска-асв. дзейнасць, як і дзейнасць музычных таварыстваў і школ, у т. л. прыватных, сведчаць пра станаўленне бел.муз. мастацтва. У 1871—97 працавала Мінскае вучылішча арганістаў. Узбагачэнню бел. музыкі спрыяла творчасць С.Манюшкі, які звяртаўся дабел.нар. песні ў аперэце «Рэкруцкі набор», камічных операх «Сялянка» («Ідылія»; абедзве з К.Кржыжаноўскім), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», у пач. 20 ст. — М.Карловіча («Спрадвечныя песні», «Літоўская рапсодыя»), дзейнасць Дз.Агрэнева-Славянскага, А.Грачанінава, якія апрацоўвалі бел.нар. песні і ўводзілі іх у канцэртную практыку, М.Янчука на чале Музычна-этнаграфічнай камісіі. Бел. музыцы пач. 20 ст. ўласцівыя разнастайныя дэмакр. формы аматарскага музіцыравання. Пры нар. вучылішчах, прыходскіх школах ствараліся хары, у гарадах і мястэчках — муз.-драм. гурткі, якія ладзілі беларускія вечарынкі з выкананнем бел.нар. песень і танцаў. З Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні і трупай І.Буйніцкага звязана дзейнасць Л.Рагоўскага. Рост нац. самасвядомасці, утварэнне дзяржаўнасці прадвызначылі карэнныя змены ў развіцці бел. музыкі. У 1920-я г.бел.муз. мастацтва, якое разам з афіц.дзярж. падтрымкай атрымала і дырэктыўную рэгламентацыю, развівалася ў галінах прафес. творчасці, выканальніцтва, музычнай адукацыі, эстэт. выхавання працоўных. Важнае значэнне мела адкрыццё музычных школ, народных кансерваторый. Прыкметнай была дзейнасць хароў (у Мінску на чале з У.Тэраўскім). Пачалі працаваць Бел.муз. тэхнікум (1924; гл.Мінскае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі), Беларуская студыя оперы і балета, якая падрыхтавала адкрыццё Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (1933; з 1996 творчае аб’яднанне Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), Дзяржаўны сімф. аркестр БССР (1927), Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь (1930), Беларуская акадэмія музыкі, Беларуская філармонія, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь. З 1920-х г. набыла інтэнсіўны характар дзейнасць бел. кампазітараў М.Чуркіна (1-я сімфаньета і опера «Вызваленне працы»), М.Аладава (опера «Тарас на Парнасе», фп. квінтэт), Я.Цікоцкага (1-я сімфонія), М.Анцава, М.Мацісона, Тэраўскага, Т.Шнітмана; творчую працу пачалі Р.Пукст, А.Туранкоў, В.Яфімаў. Асн. жанры — кантаты, хары, рамансы, апрацоўкі бел.нар. песень, а таксама новы для нац. культуры жанр масавай песні з накіраванай тэматыкай (услаўленнем рэв. барацьбы, сав. рэчаіснасці). У музыцы 1930 — пач. 1940-х г., больш разнастайнай у жанравых і стылявых адносінах, замацоўваюцца праграмнасць (гл.Праграмная музыка), прадвызначаная тэматыка, пэўныя драматургічныя і жанрава-кампазіцыйныя мадэлі. Напісаны вак.-сімф. творы: паэмы «Над ракой Арэсай» Аладава і «Казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова, кантаты «Тапелец» М.Крошнера і «Ваявода» П.Падкавырава, «Паэма аб Чырвонай Арміі» Пукста і «Маналог скупога рыцара» Цікоцкага, сімфоніі Аладава (2-я), В.Залатарова (3-я «Чэлюскінцы», 4-я «Беларусь»), Цікоцкага (2-я); сюіты на нар. тэмы (Залатарова, Крошнера, Пукста, Туранкова, Чуркіна, М.Шчаглова-Куліковіча); муз. камедыі «Кухня святасці» Цікоцкага, «Кок-сагыз» Чуркіна, «Зарэчны барок» С.Палонскага і М.Іванова; канцэрты для фп. з арк. А.Клумава, Шчаглова, для скрыпкі з арк. Падкавырава і Г.Столава. У харавой і камерна-вак. музыцы працавалі Пукст, Р.Самохін, М.Равенскі, у жанры масавай песні Іваноў, І.Любан, Палонскі, Н.Сакалоўскі, Шчаглоў, Яфімаў. Значнай вяхой у бел.муз. культуры сталі оперы «Міхась Падгорны» Цікоцкага, «У пушчах Палесся» Багатырова, «Кветка шчасця» Туранкова, «Кацярына» Шчаглова, балет «Салавей» Крошнера, цікавыя перш за ўсё нац. характэрнасцю муз. мовы, увасабленнем нар. песень і танцаў. У Вял.Айч. вайну ў творчасці кампазітараў пераважала героіка-патрыят. тэматыка. Большасць кампазітараў працавала ў песенным жанры, дзе дамінавалі харавыя творы гераічна-заклікальнага характару. З твораў буйной формы найб. значныя кантаты «Ленінградцы» і «Беларускім партызанам» Багатырова, балада «У суровыя дні» і паэма «З дзённіка партызана» Аладава (абедзве для сімф.арк.). У акупіраваным Мінску творчую дзейнасць працягвалі Туранкоў, Шчаглоў (оперы «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей»), у Чэрвені — Равенскі. Вял. падзеяй у муз. жыцці Беларусі стала пастаноўка ў вызваленым Мінску оперы «Алеся» (1944) Цікоцкага. Тая ж тэматыка пераважала і ў 2-й пал. 1940—1950-я г. Адначасова фарміраваліся ідэалагізаваныя тэматычныя стэрэатыпы, адбывалася тыпізацыя мадэляў муз. твораў. Сярод найб. значных твораў гэтага перыяду: сімфоніі Аладава, Багатырова, Падкавырава, Пукста, Р.Бутвілоўскага, У.Чараднічэнкі, сімф. паэмы У.Алоўнікава, інстр. канцэрты Дз.Камінскага, Падкавырава; оперы «Андрэй Касценя» Аладава, «Надзея Дурава» Багатырова, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «Машэка» і «Марынка» Пукста, балет «Князь-возера» Залатарова. Узбагачэнне жанру раманса звязана з імёнамі Л.Абеліёвіча (вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Р.Бёрнса), Багатырова (на вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Шэкспіра), Лукаса (на вершы Э.Агняцвет, Л.Украінкі), Пукста (на санеты А.Звонака). Высокая харавая культура ў рэспубліцы, дзейнасць Дзярж. харавой капэлы, Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё спрыялі працы кампазітараў у харавым, аратарыяльна-кантатным жанрах (кантаты «Сорак год» Аладава, «Беларусь» Багатырова, «Палі стэпавыя» І.Кузняцова, «Памяці Канстанціна Заслонава» Ю.Семянякі). У жанры масавай песні найб. плённа працавалі Алоўнікаў, Кузняцоў, Палонскі, Пукст, Сакалоўскі, Семяняка. З 1960-х г. расце цікавасць кампазітараў да маральна-філас. праблематыкі, імкненне спасцігнуць сістэму нар.-муз. мыслення, больш глыбокая трактоўка нацыянальнага; істотна мяняюцца адносіны дамуз. драматургіі (гл.Драматургія музычная). У бел. музыцы 1970-х г. адзначаюцца якасныя змены, часам апазіцыйныя да традыцый і папярэдніх жанравых і стылявых нарматываў, што найперш выявілася ў творчасці Абеліёвіча (сімфоніі, «Фрэскі» для фп.), Я.Глебава (сімфоніі, балеты), С.Картэса (вак.-сімф. паэма «Попел», канцэрт для фп. з арк. «Капрычас»), Дз.Смольскага (араторыя «Песні Хірасімы», «Актафонія», сюіта «Гульня святла», камерная музыка), А.Янчанкі («Эроіка») і інш. Агульныя тэндэнцыі, уласцівыя музыцы 1970—80-х г., найб. выразна выяўлены ў сімф. і вак.-сімф. жанрах: сімфоніях Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дамарацкага, У.Дарохіна, Л.Захлеўнага, А.Мдывані, Ф.Пыталева, Смольскага, А.Соніна, Р.Суруса, творах для камернага ці струннага аркестра Альхімовіча, А.Бандарэнкі, Вагнера, Войціка, А.Елісеенкава, В.Капыцько, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага, А.Навахроста. У творах канцэртнага жанру пры агульнай тэндэнцыі да сімфанізацыі, стылістычнага размежавання традыцыйнага і новага (канцэрты для аркестра Бандарэнкі, Дамарацкага, С.Наско, Кузняцова) павялічваецца роля віртуознага выканальніцтва, прынцыпу канцэртавання. У сферы жанру амаль усе віды саліруючых інструментаў: фп. (Вагнер, В.Кандрасюк, У.Кандрусевіч, В.Раінчык, Сонін), скрыпка (Вагнер, Г.Гарэлава, Пыталеў, Смольскі, Сурус, С.Янковіч), віяланчэль (Мдывані, Смольскі, Солтан), кантрабас (Багатыроў, У.Каральчук), габой (Гарэлава, К.Цесакоў), труба (Дамарацкі, Іваноў, А.Клеванец, Э.Наско), валторна (В.Браілоўскі), цымбалы (Войцік, У.Кур’ян, Смольскі, Цесакоў), балалайка (Гарэлава), ударныя (Залётнеў). У вак.-сімф. творах больш выразным стала кампазіцыйна-драматургічнае ўзаемадзеянне жанраў, уласцівае сучаснай музыцы. Узмацняюцца пошукі новых формаў сувязі музыкі і слова, больш увагі аддаецца тэмбрава-каларыстычным сродкам, нестандартным жанрава-кампазіцыйным вырашэнням: араторыі «Бітва за Беларусь» Багатырова, «Памяць Хатыні» Войціка, «Свяці, зара» Глебава, «Памяці паэта» Картэса, «Мая Радзіма» і «Паэт» Смольскага, «Лісткі календара» Залётнева, «Сказ пра Ігара» і рэквіем «Памятайце» Л.Шлег і інш.; кантаты Багатырова («Беларускія песні»), Бельцюкова, Гарэлавай («У год сусветнага пажару»), Казачкова, Кандрусевіча, Навахроста, Н.Усцінавай, Шлег; харавыя канцэрты (Бандарэнка, Ш.Ісхакбаева, Казачкоў, Я.Паплаўскі і інш.); вак.-сімф. паэмы Вагнера, А.Гурава, Картэса, В.Кузняцова, Э.Наско, В.Помазава. Працягвалася работа ў традыц. харавым жанры, але пераважна ў новым рэчышчы — на аснове нар.-песенных тэкстаў створаны харавыя цыклы (Войцік, Захлеўны, Казачкоў, В.Кузняцоў, М.Літвін, Мдывані, А.Рашчынскі, Л.Сімаковіч, Сурус, В.Сярых, С.Хвашчынскі, А.Чыркун, Шлег і інш.). Плюралізм стылю яскрава выявіўся ў камернай музыцы 1980—90-х г.: камерных ансамблях Залётнева, Кандрасюка, В.Карэтнікава, Кур’яна, Літвіна, У.Палуэктава, Смольскага, Цесакова, санатах Суруса, Л.Мурашка, Э.Тырманд, Усцінавай і інш. Уводзяцца новыя спалучэнні інструментаў і тэмбраў, новыя кампазіцыі, абумоўленыя пэўнай маст. задумай («Паўночны вецер», «Матэт» Капыцько, «Медытацыя» Каральчука, «Стужка Мёбіуса» В.Кузняцова, «Брыдкае качаня» Шлег і інш.). Музыка для нар. інструментаў (Дамарацкі, Іваноў, В.Кузняцоў, Кур’ян, Мдывані, Помазаў і інш.) адпавядае высокаму выканальніцкаму ўзроўню Дзярж.нар. аркестра і ў сваю чаргу стымулюе яго ўдасканаленне. Пашырэнню жанравага дыяпазону творчасці бел. кампазітараў спрыяла стварэнне Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, ансамбля салістаў «Класік-Авангард», Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камернага хору «Санорус», Гродзенскай капэлы, хору «Унія», вак. ансамбля «Камерата», Мінскага духавога аркестра «Няміга» і інш. Значныя дасягненні бел. кампазітараў у камерна-вак. музыцы. Дасканаласцю формы, тонкай паэтычнасцю адзначаны вак. цыклы Абеліёвіча (на вершы Г.Ахматавай, Ф.Цютчава), Багатырова (на вершы А.Куляшова, П.Броўкі), Падкавырава (на вершы Г.Гейнэ), Смольскага (на вершы Ф.Гарсіі Лоркі, А.Вазнясенскага, Ахматавай, М.Цвятаевай, Б.Пастарнака), Тырманд (на вершы Б.Дадзье, М.Танка), Гарэлавай (на вершы Цвятаевай), Шлег (на вершы М.Багдановіча), І.Лучанка (на вершы С.Капуцікян). У песенным жанры пры захаванні ўстойлівых рысаў і перавагі тэматычных мадэляў няспынна адбываюцца якасныя змены, выкліканыя асаблівасцямі сучаснай манеры эстраднага выканання, уплывам інш. жанраў ці калектываў з індывід. выканальніцкім стылем («Песняры», «Сябры», «Верасы», «Свята» і інш.). Найб. плённа ў жанры песні працуюць Лучанок, Глебаў, Буднік, Э.Зарыцкі, Захлеўны, Іваноў, Семяняка, Э.Ханок, Елісеенкаў, У.Мулявін, Раінчык, І.Палівода, Хвашчынскі, Дз.Яўтуховіч. Новая плынь у бел.муз. мастацтве 1980—90-х г. — духоўная музыка (араторыя «Іканастас» Шлег, духоўныя канцэрты Шлег, Капыцько, Бандарэнкі). Творчая моладзь і кампазітары сярэдняга пакалення звяртаюцца да эстэтыкі і стылістыкі разнастайных кампазіцыйных сістэм сучаснага сусв. мастацтва (Бельцюкоў, Войцік, Залётнеў, Капыцько, Кузняцоў, Літвіноўскі, Паплаўскі, Сонін і інш.). У 1960—90-я г. значнае развіццё атрымалі муз.-тэатр, жанры, сярод якіх побач з песеннымі операмі «Калючая ружа» і «Калі ападае лісце» Семянякі і творы складанай драматургіі і кампазіцыі (балеты «Мара» Глебава, «Святло і цені» Вагнера, «Крылы памяці» Кандрусевіча). Плённы зварот кампазітараў даліт. твораў Я.Купалы (балеты «Выбранніца», «Курган» Глебава), Я.Коласа (опера «Новая зямля» Семянякі), В.Быкава (балет «Альпійская балада» Глебава, опера «Сцежкаю жыцця» Вагнера), У.Караткевіча (оперы «Сівая легенда» Смольскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» Солтана), Л.Талстога (балет «Пасля балю» Вагнера), М.Булгакава, Ш. дэ Кастэра, А. дэ Сент-Экзюперы (адпаведна опера «Майстар і Маргарыта», балеты «Тыль Уленшпігель» і «Маленькі прынц» Глебава), Б.Брэхта, Ф.Дзюрэнмата (адпаведна оперы «Матухна Кураж» і «Візіт дамы» Картэса), да лёсу рэальных гіст. асоб — Ф.Скарыны (опера «Францыск Скарына» Смольскага), наваградскага князя Войшалка (опера «Князь Наваградскі» Бандарэнкі), М.Багдановіча (оперы «Зорка Венера» Семянякі, «Максім» Паліводы), Рагнеды (балет «Страсці» Мдывані), Дж.Бруна («Джардана Бруна» Картэса). Створаны таксама оперы «Пані Ядвіга» Солтана, балет «Апошні інка» Картэса, оперы для дзяцей «Вясновая песня» Войціка, «Анчутка» Кандрасюка, «Таямніца старога замка» Кандрусевіча, «Дзіцячыя сны» Ісхакбаевай, балет «Бураціна» і мюзікл «Нявеста для Марціна» Кандрусевіча і інш. У садружнасці з Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь у жанры аперэты і мюзікла актыўна працавалі Семяняка («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання», «Сцяпан — вялікі пан»), Сурус («Несцерка», «Судны час»), Кандрусевіч («Джулія», «Інтрыга»), Глебаў («Мільянерка»), Мдывані («Дзяніс Давыдаў») і інш. Шмат увагі кампазітары аддаюць тэатральнай музыцы і кінамузыцы. Характэрныя рысы бел. музыкі 1980—90-х г. — асіміляцыя новых якасцяў у межах індывід. творчага стылю, пэўнага жанру, структуры (формы), кампазіцыі, драматургіі твора, вытанчаная праца з усімі элементамі народнапесеннага матэрыялу — інтанацыяй, метрарытмам, ладам. Узаемадзеянне гэтых плыняў на розных узроўнях, ад гукавышыннай арганізацыі да эстэтыкі маст. вобраза, абумоўлівае багацце і разнастайнасць бел.муз. мастацтва. Актыўна прапагандуюць бел. музыку разам з інш. калектывамі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і інш. З 1980-х г. актыўна развіваецца поп-музыка і рок-музыка, працуюць рок-гурткі «Палац», «Крама», «Высокае неба» і інш. Праводзяцца шматлікія муз.міжнар. і рэсп. фестывалі, у т. л.«Беларуская музычная восень», «Мінская вясна», «Славянскі кірмаш», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» і інш. Дзейнічае Саюз кампазітараў Беларусі (з 1932). У Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве працуюць абл. філармоніі. Гл. таксама Аперэта, Араторыя, Балет, Опера, Сімфонія, Дзіцячая музыка, Інструментальная музыка, Спевы, Музыказнаўства і інш.
Тэатр. Вытокі нац.тэатр. мастацтва беларусаў у нар. вераваннях, у багатых і шматфарбных абрадах і рытуальных святах. Першапачатковыя элементы сцэн. мастацтва — у карагодах і нар. гульнях, удзельнікамі якіх былі ўсе. Пазней адбыўся падзел на акцёраў і гледачоў. Першымі бел.прафес. акцёрамі былі скамарохі. Яны выступалі ва ўсіх відах фалькл.т-ра. У 16 ст. ўзнік лялечны т-р — батлейка. У 16—18 ст.вял. пашырэнне меў школьны тэатр. Вышэйшае дасягненне фалькл.т-ра — народная драма. У пач. 18 ст. разгарнулі дзейнасць прыватныя гар. і маёнткавыя т-ры, некаторыя з якіх дасягнулі прафес. ўзроўню. У розны час працавалі Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Шклоўскі тэатр Зорыча, т-ры ў Слуцку, Слоніме, Магілёве, Глуску, Дуброўне, Чачэрску і інш. З 1840-х г. мэтанакіраваную дзейнасць па стварэнні бел.прафес. драматургіі і арганізацыі нац.т-ра праводзіў В.Дунін-Марцінкевіч. Яго намаганнямі ў 1852 у Мінску пастаўлены спектакль «Сялянка», у якім сінтэзавана драм., вак. і танц. мастацтва. Але дзейнасць т-ра на бел. мове была забаронена царскімі ўладамі, і «Сялянка» ў гарадах і мястэчках Беларусі паказвалася нелегальна.
Новы этап развіцця бел.сцэн. мастацтва пачаўся ў 20 ст. Яго фундамент закладваўся драматургіяй К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, К.Буйло, Л.Родзівіча і інш.Вял. пашырэнне атрымалі беларускія вечарынкі, якія садзейнічалі ўзнікненню прафес.т-ра. Вял. ролю ў развіцці сцэн. мастацтва і абуджэнні нац. свядомасці адыграла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Прадоўжыць гэтую справу спрабаваў Ф.Ждановіч, але створанае ім Першае таварыства беларускай драмы і камедыі з-за забароны разгарнула дзейнасць толькі ў крас. 1917. Яно працавала да 1920 у складаных умовах шматлікіх акупацый і частых змен улад. Значны ўклад у развіццё сцэн. мастацтва ў гэты перыяд зрабіў Ф.Аляхновіч. У 1920 распачаў працу арганізаваны Ждановічам Бел.дзярж.т-р (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), які спачатку працягваў традыцыі Першага т-вабел. драмы і камедыі. Самабытнай непаўторнасцю вызначаўся калектыў, які стварыў і ўзначаліў у 1920 У.Галубок (гл.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр). Тэатральнае мастацтва Беларусі ўзбагаціў і Другі бел.дзярж.т-р (гл.Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа). Развіццё тэатр. мастацтва ў 1920-я г. ішло ў агульным рэчышчы беларусізацыі. У драматургію прыйшло новае пакаленне пісьменнікаў — М.Чарот, В.Гарбацэвіч, М.Грамыка, Ц.Гартны, Я.Рамановіч, В.Шашалевіч і інш., чые творы ўзбагацілі бел. сцэну. Але ў канцы 1920-х г., асабліва пасля пастановы ЦККП(б)Б па тэатр. дыскусіі 1928, пачаўся нац. і ідэалагічны ўціск. Пад рэпрэсіі трапілі многія дзеячы т-ра і драматургіі. У 1937 расфарміраваны Трэці бел. т-р. У 1920—30-я г. ў Мінску і абл. цэнтрах часта ўзнікалі і ў хуткім часе расфарміроўваліся тэатр, калектывы. Больш стабільнымі былі калгасна-саўгасныя тэатры. Найб. поспехаў т-ры Беларусі дасягнулі ў пастаноўках п’ес пра гіст. мінулае («Бацькаўшчына» К.Чорнага, «У пушчах Палесся» Я.Коласа, «Партызаны» К.Крапівы), на тэмы бел. фальклору («Несцерка» В.Вольскага), класічнай драматургіі («Паўлінка» Я.Купалы, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Апошнія» М.Горкага, «Скупы» Мальера). Падзеяй стала пастаноўка актуальнай сатыр. камедыі К.Крапівы «Хто смяецца апошнім» у БДТ-1. У 1941 т-ры працавалі ў Мінску, Віцебску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Беластоку, Пінску, Бабруйску, Баранавічах, Рагачове (усяго 23). У гады Вял.Айч. вайны большасць тэатр. калектываў спыніла існаванне. Першы і Другі бел. т-ры эвакуіраваны ў тыл, выязджалі на фронт (гл. ў арт.Франтавы тэатральны калектыў). У акупіраванай Беларусі працаваў толькі Мінскі гар.тэатр. У пасляваен. гады многія калектывы аднавілі дзейнасць ці створаны нанава. Аднак тэатраў, якія працавалі на бел. мове, стала менш. Новыя п’есы напісалі К.Крапіва, К.Губарэвіч, І.Дорскі, А.Кучар, А.Маўзон, В.Палескі. У рэпертуары т-раў пераважалі творы пра Вял.Айч. вайну і пасляваеннае жыццё: «З народам», «Людзі і д’яблы» і «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Брэсцкая крэпасць» Губарэвіча, «Канстанцін Заслонаў» Маўзона, «Песня нашых сэрцаў» Палескага, «Алазанская даліна» Губарэвіча і Дорскага, «Барабаншчыца» А.Салынскага, «Макар Дубрава» А.Карнейчука і інш. Яскравыя сцэн. вобразы стварылі акцёры Б.Платонаў, Г.Глебаў, І.Ждановіч, Л.Ржэцкая, А.Ільінскі, Л.Рахленка, П.Малчанаў, У.Дзядзюшка, Ц.Сяргейчык і інш., значныя пастаноўкі ажыццявілі рэжысёры Л.Літвінаў, М.Міцкевіч, К.Саннікаў. З 2-й пал. 1950-х г. у тэатр. мастацтве пашырыліся стылявыя пошукі, абнаўлялася і ўзбагачалася вобразная палітра спектакляў. Прыкметнае месца ў рэпертуары т-раў занялі інсцэніроўкі твораў бел. пісьменнікаў: «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях» і яго паэмы «Сымон-музыка», «Людзі на балоце» І.Мележа, «Сэрца на далоні» і «Снежныя зімы» І.Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» С.Грахоўскага, «Вайна пад стрэхамі» А.Адамовіча. Ставіліся п’есы рускай, савецкай і замежнай класікі: «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, «Гамлет», «Рамэо і Джульета» і «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Рэвізор» М.Гогаля, «Ворагі» і «Варвары» М.Горкага, «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі» і «Даходнае месца» А.Астроўскага. Дабратворна паўплывала на развіццё сцэн. мастацтва ў 1960—80-я г. драматургія А.Макаёнка, І.Козела, У.Караткевіча, М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дзялендзіка, А.Дударава, Шамякіна, А.Махнача, І.Чыгрынава, пастаноўкі паводле твораў В.Быкава, Адамовіча. У пач. 1990-х г. пастаўлены п’есы «Тутэйшыя» Я.Купалы і «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча. Плённа працавалі старэйшыя майстры сцэны Г.Макарава, С.Станюта, З.Стома, М.Яроменка, Р.Янкоўскі, А.Клімава і інш. Прыйшло новае пакаленне: акцёры Г.Аўсяннікаў, Т.Гарбук, М.Захарэвіч, В.Тарасаў, Л.Давідовіч, А.Мілаванаў, У.Куляшоў, Т.Кокштыс, Я.Шыпіла, В.Клебановіч, пазней З.Белахвосцік, В.Манаеў, У.Кін-Камінскі, Г.Давыдзька, А.Лабуш, Г.Маланкіна; рэжысёры В.Раеўскі, Б.Луцэнка, В.Мазынскі, В.Маслюк, М.Пінігін, У.Караткевіч. На рубяжы 1980—90-х г. шырыўся студыйны тэатр. рух. Ва ўсіх абл. цэнтрах і ў Маладзечне створаны лялечныя тэатры, павялічылася агульная колькасць т-раў, асабліва беларускіх. Асобныя спектаклі на бел. мове ставілі рус. т-ры Беларусі. У 1996 на Беларусі 26 дзярж. т-раў — у Мінску (11), Брэсце (2), Віцебску (2), Гомелі (2), Гродне (2), Магілёве (2), Маладзечне (2), па аднаму ў Бабруйску, Мазыры, Слоніме. Акцёраў, рэжысёраў, сцэнографаў, тэатразнаўцаў рыхтуюць Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі універсітэт культуры. Дзейнічае Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі. Гл. таксама Аперэта, Балет, Опера, Акцёрскае мастацтва, арт. пра асобныя т-ры.
Кіно. Першыя вядомыя дакументальныя кіназдымкі на Беларусі адбыліся ў 1914 і адлюстроўвалі падзеі 1-й сусв. вайны, у т. л. «Парад войскаў у Бабруйску ў прысутнасці Мікалая II». У 1922 у БССР створана Упраўленне па справах кінематаграфіі Кінорэсбел (Кіно Рэспублікі Беларусь), у маі 1924 — «Беларускае пралеткіно», у снежні 1924 — Дзярж. ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно). Рэгулярная кінавытворчасць у БССР пачалася ў 1925 з хронікі і дакумент. фільмаў. У 1926 выйшаў першы маст. фільм «Лясная быль» (паводле аповесці «Свінапас» М.Чарота; рэж. Ю.Тарыч). У 1928 створана кінастудыя маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (напачатку ў Ленінградзе, з 1939 у Мінску). У 1920—30-я г. здымаліся фільмы пераважна на гіст. і рэв. тэмы, часам з прыгодніцкімі сюжэтамі: «Кастусь Каліноўскі» (1928, сцэн. і рэж. У.Гардзін), «Да заўтра» (рэж. Тарыч), «Хвоі гамоняць» (абодва 1929; рэж. Л.Малчанаў), «У агні народжаная» (1930) і «Першы ўзвод» (першы гукавы фільм; 1933, рэж. абодвух У.Корш-Саблін), «Паручнік Кіжэ» і «Балтыйцы» (абодва 1937, рэж. А.Файнцымер). Значная ўвага аддавалася распрацоўцы маральна-этычных праблем: «Суд павінен працягвацца» (1931), «Жанчына» (1932, рэж. абодвух Я.Дзіган), «Двойчы народжаны» (1934, рэж. Э.Аршанскі), «Залатыя агні» (1935), «Шукальнікі шчасця» (1936) і «Мая любоў» (1940, рэж. ўсіх Корш-Саблін). Экранізаваліся творы бел. пісьменнікаў: «Песня вясны» (1929, паводле аповесці Я.Коласа «На прасторах жыцця», рэж. Гардзін), «Палескія рабінзоны» (1934, паводле аднайм. аповесці Я.Маўра, рэж. І.Бахар і П.Малчанаў), «Салавей» (1937, паводле аднайм. аповесці З.Бядулі, рэж. Аршанскі), а таксама паводле твораў А.Чэхава: «Маска» і «Мянтуз» (1938, рэж. С.Сплашноў), «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939, рэж. абодвух І.Аненскі). У 1928 пакладзены пачатак бел. дзіцячаму кінематографу: з эпізодаў фільма «Лясная быль» зманціравана першая карціна для дзяцей «Грышка-свінапас». Першыя крокі рабіла мультыплікацыйнае кіно (гл. ў арт.Анімацыйнае кіно). З пач. 1930-х г. выпускаліся кіначасопісы «Савецкая Беларусь» і «На варце». У 1935 пачала дзейнасць Мінская студыя кінахронікі. У дакумент. кіно пераважала сацыяльна-публіцыст. накіраванасць: «Такая наша Беларусь» (1927), «Калгас» (1928), «Заваяваная зямля» (1930), «На ўздыме» (1931, рэж. Л.Эпельбаўм), «Права на працу», «Права на адукацыю», «Права на адпачынак» (усе 1936, рэж. І.Вейняровіч і У.Стральцоў). У 1920—30-я г. ў кінематаграфіі Беларусі працавалі сцэнарысты Б.Брадзянскі, А.Вольны, Р.Кобец, М.Таўбэ; рэжысёры Тарыч, Корш-Саблін, Аршанскі, Файнцымер, Гардзін, Дзіган, М.Данской, Р.Рашаль; акцёры У.Крыловіч, Л.Мазалеўская, Малчанаў, Б.Бабачкін, М.Блюменталь-Тамарына, М.Жараў, Л.Кміт, Б.Ліванаў, М.Сіманаў, М.Чаркасаў; аператары А.Кальцаты, Б.Рабаў, С.Іваноў, Д.Шлюглейт, А.Булінскі; кампазітары І.Любан, І.Дунаеўскі, С.Пракоф’еў; дакументалісты М.Лявонцьеў, М.Стрэшнеў, Эпельбаўм, Вейняровіч, М.Бераў, У.Цяслюк, Стральцоў, П.Цытрон. У Вял.Айч. вайну бел. кінадакументалісты вялі здымкі ў партыз. атрадах і франтавых групах, удзельнічалі ў здымках фільмаў «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой», «Народныя мсціўцы», «Бой за Віцебск», «Мінск наш», «Парад партызанаў у вызваленым Мінску». Групы творчых работнікаў бел. кіно, арганізаваныя на базе цэнтр. аб’яднанай кінастудыі ў Алма-Аце, у 1942 стварылі альманах «Беларускі кіназборнік» (рэж. Корш-Саблін і Тарыч), на базе Цэнтр. студыі дакумент. фільмаў у Маскве выпускалі ў 1942—44 кіначасопіс «Савецкая Беларусь», знялі дакумент. фільм «Вызваленне Савецкай Беларусі» і фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь» (рэж. абодвух Корш-Саблін і М.Садковіч). У 1945 аднавіла дзейнасць у Мінску кінастудыя «Савецкая Беларусь» (з 1946 «Беларусьфільм»). У 1940—70-я г.найб. поспехаў бел.маст. і дакумент. кіно дасягнула ў распрацоўцы тэмы Вял.Айч. вайны: «Канстанцін Заслонаў» (1949, рэж. Корш-Саблін і Файнцымер), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1956, рэж. М.Фігуроўскі), «Праз могілкі» (1965) і «Я родам з дзяцінства» (1967, рэж. абодвух В.Тураў), «Бацька» (1972, рэж. Б.Сцяпанаў), «Полымя» (1975, рэж. В.Чацверыкоў); фільмы для дзяцей «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Вуліца малодшага сына» (1962) і «Паланэз Агінскага» (1971, рэж. усіх Л.Голуб), «Іван Макаравіч» (1968, рэж. І.Дабралюбаў). Вайна і сучаснасць — тэма фільмаў «Дзеці партызана» (1954, рэж. Голуб і Фігуроўскі; першы бел. каляровы фільм), «Пушчык едзе ў Прагу» (1965, рэж. Голуб), «Зімародак» (1972, рэж. В.Нікіфараў). Пэўных поспехаў дасягнулі бел. кінематаграфісты ў распрацоўцы гіст. тэмы: «Чырвонас лісце» (1958, рэж. Корш-Саблін), «Масква—Генуя» (1964, рэж. А.Спешнеў з удзелам Корш-Сабліна і П.Арманда), «Я, Францыск Скарына» (1970, рэж. Сцяпанаў). Былі экранізаваны тэатр. пастаноўкі: «Паўлінка» Я.Купалы (1952) і «Несцерка» Вольскага (1955, рэж. абодвух А.Зархі), «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. Корш-Саблін, рэж. тэатра К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954, рэж. Корш-Саблін). Надзённым і маральна-этычным праблемам пасляваеннага жыцця прысвечаны фільмы 1950—70-х г.: «Шчасце трэба берагчы» (1958, рэж. І.Шульман), «Нашы суседзі» (1957, рэж. Сплашноў), «Наперадзе — круты паварот» і «Каханая» (1960, 1965, рэж. Р.Віктараў), «Апошні хлеб» (1963, рэж. Сцяпанаў), «Выдатны хлопец» (1972, рэж. Ю.Дубровін) і інш. З 1960-х г. пашырыўся калектыў творчых работнікаў «Беларусьфільма». Сярод іх: рэжысёры Тураў, В.Вінаградаў, Сцяпанаў, Дабралюбаў, Чацверыкоў, Нікіфараў, В.Рубінчык, Дубровін, М.Пташук; аператары А.Забалоцкі, В.Нікалаеў, Ю.Марухін, Дз.Зайцаў, І.Рамішэўскі, Э.Садрыеў, Ю.Цвяткоў, Ю.Ялхоў, Т.Логінава, Б.Аліфер, Ф.Кучар, А.Суханава, мастакі У.Белавусаў, Ю.Булычоў, Е.Ганкін, Я.Ігнацьеў, В.Дзяменцьеў, В.Кубараў, А.Чартовіч; акцёры Л.Румянцава, У.Гасцюхін, Г.Гарбук, П.Кармунін, С.Станюта, Г.Макарава, В.Белахвосцік, У.Куляшоў і інш. Паглыбіўся аналіз характараў, пашырыліся аўтарскія стылі: «Лісты да жывых» (1965, рэж. Вінаградаў), «Вуліца без капца» (1973), «Трэцяга не дадзена» (1981) і «Белыя Росы» (1984, рэж. усіх Дабралюбаў), «Нядзельная ноч» (1977, рэж. Тураў), «Вянок санетаў» (1977) і «Культпаход у тэатр» (1983, рэж. абодвух Рубінчык), «Паводка» (1981) і «Чорная бяроза» (1978, рэж. абодвух Чацверыкоў), «Гарантую жыццё» (1978, рэж. Сцяпанаў) і інш.
Экранізацыя твораў бел. л-ры спрыяла фарміраванню адметнасці нац. кінематографа: «Першыя выпрабаванні» (1960—61, рэж. Корш-Саблін, паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), «Трэцяя ракета» (1963, рэж. Віктараў), «Альпійская балада» (1966), «Воўчая зграя» (1975, рэж. абодвух Сцяпанаў), «Доўгія вёрсты вайны»(1975, рэж. А.Карпаў), «Фруза» (1981, рэж. Нікіфараў, тэлевізійны), «Знак бяды» (1986, рэж. Пташук), «Круглянскі мост» (1989, рэж. А.Мароз), «Пайсці і не вярнуцца» (1992, рэж. М.Князеў; усе паводле В.Быкава), «Вайна пад стрэхамі» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1971, рэж. абодвух Тураў) і «Ідзі і глядзі» (1984, рэж. Э.Клімаў; усе паводле А.Адамовіча), «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1982, рэж. абодвух Тураў; паводле І.Мележа), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980, рэж. Рубінчык) і «Чорны замак Альшанскі» (1983, рэж. Пташук; абодва паводле У.Караткевіча), «Вясельная ноч» (1980, рэж. Карпаў) і «Вазьму твой боль» (1981, рэж. Пташук; абодва паводле І.Шамякіна), «Чужая вотчына» (1983, паводле В.Адамчыка), «Сведка» (1985, рэж. абодвух В.Рыбараў) і «Чорны бусел» (1993, рэж. Тураў; абодва паводле В.Казько). З канца 1980-х г.бел. кінематаграфісты імкнуцца больш глыбока асэнсаваць гіст. мінулае і складаныя працэсы сучаснага жыцця: «Наш браняпоезд» (1988) і «Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне» (1993, рэж. абодвух Пташук), «Мяне завуць Арлекіна» (1988, рэж. Рыбараў), «Хам» (1990, рэж. Дз.Зайцаў; паводле Э.Ажэшкі), «Развітальныя гастролі» (1992, рэж. В.Дудзін), «Белае возера» (1992, рэж. Л.Мартынюк), «Анамалія» (1993, рэж. Ялхоў), «Душа мая, Марыя» (1993, рэж. Нікіфараў), «Тутэйшыя» (1993, рэж. В.Панамароў; паводле аднайм. п’есы Я.Купалы), «...Аз ваздам» (1994, рэж. Сцяпанаў, М.Касымава, Б.Шадурскі) і інш.
Пасляваен. Дакумент. фільмы расказвалі пра падзеі вайны, аднаўленне нар. гаспадаркі і культуры Беларусі: «Мінск адраджаецца» (1946, рэж. Сплашноў), «Савецкая Беларусь» (1948) і «Шчасце народа» (1949, рэж. абодвух Голуб) і інш. У 1960—80-я г. ў дакумент, кіно найб. выразнае ідэйна-маст. выяўленне знаходзяць ваен., партыз., антыфаш. тэмы: «Генерал Пушча» (1967, рэж. Вейняровіч), «Пакараны ў сорак першым» (1967, рэж. Чацверыкоў), «Боль мой — Хатынь» (1969, рэж. П.Аліфярэнка), цыклы «Жанчына з забітай вёскі» (1975—78) і «У вайны не жаночы твар» (1980—84, рэж. В.Дашук). Значнае месца ў гэты час, а таксама ў 1990-я г. займаюць фільмы пра гісторыю Беларусі: «Штрыхі да партрэта» (1968, рэж. Цяслюк, Р.Ясінскі, І.Пікман), «Леў Сапега, канцлер» (1992, рэж. Ясінскі і В.Сукманаў), «Успаміны пра Міколу Равенскага» (1993, рэж. М.Жданоўскі). Здымаюцца кінарэпартажы, створаныя метадам кінаназірання: «Урок даўжынёю ў год» (1963, рэж. Ясінскі, С.Фрыд), «Птушка ікс» (1972, рэж. Дз.Міхлееў), «Праз дзесяць гадоў, або Спадзяванні і трывогі 10 «А» (1973, рэж. Ясінскі, Сукманаў), кінапартрэты дзеячаў культуры Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, Мележа, Малчанава, Корш-Сабліна, Тарыча, Л.Александроўскай і інш., кіначасопісы.
На «Беларусьфільме» дзейнічаюць творчыя аб’яднанні «Тэлефільм», «Летапіс», з 1973 — майстэрня мультыплікацыйных фільмаў. Працуе Тэатр-студыя кінаакцёра. У 1962 створаны Саюз кінематаграфістаў Беларусі. Праводзяцца Міжнар. фестываль жаночага кіно (з 1993), фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» (з 1994).
Літ.:
История государства и права БССР. Т. 1—2. Мн., 1970—76;
Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992;
Мацвееў А.В., Якушка В.П. Пра рэльеф Беларусі: Пер. з рус.Мн., 1994;
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1—5. Мн., 1983—86;
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1993;
Блакітная кніга Беларусі: (Водныя аб’екты Беларусі). Энцыкл.Мн., 1994;
Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1—2. Мн., 1970—72;
Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1—5. Мн., 1972—75;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн., 1994—95;
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990;
Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл.Мн., 1993;
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.Т. 1—2. Мн., 1993—94;
Памяць. Беларусь: Рэсп. кніга. Мн., 1995;
Экономика Советской Белоруссии, 1917—1967. Мн., 1967;
Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861). Мн., 1966;
Яго ж. Промышленность Белоруссии, 1860—1900. Мн., 1978;
Развитие отраслей народного хозяйства Белоруссии: (ист.-геогр. Очерки). Мн., 1978;
Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1993;
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;
Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986;
Дрозд Л.Н. Развитие средней общеобразовательной школы в Белоруссии, 1917—1941. Мн., 1986;
Академия наук Белорусской ССР: Краткий очерк. Мн., 1989;
Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993;
Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996;
Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1—2. 2 выд.Мн., 1989;
Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Ч. 1—2. 2 выд.Мн., 1981—82;
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гады. Мн., 1975;
Яго ж. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40-я — першая палавіна 60-х гадоў. Мн., 1985;
Шаблоўская М.Ф. Беларуская драматургія. Мн., 1981;
Семяновіч А.А. Гісторыя беларускай драматургіі, XIX — пачатак XX ст.Мн., 1985;
Яго ж. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі, 1917—1955 гг.Мн., 1990;
* У 1913 насельніцтва дадзена на канец года, у 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 — на дату перапісу, у астатніх выпадках — на пач. года.
Табліца 2 Узнаўленне насельніцтва Беларусі
Гады
На 1000 жыхароў
нарадзілася
памерла
натуральны прырост
1940
26,8
13,1
13,7
1950
25,5
8,0
17,5
1960
24,4
6,6
17,8
1970
16,2
7,6
8,6
1980
16,0
9,9
6,1
1990
13,9
10,7
3,2
1991
12,9
11,2
1,7
1992
12,4
11,3
1,1
1993
11,3
12,4
-1,1
1994
10,7
12,6
-1,9
1995
9,8
13,0
-3,2
Табліца 3 Колькасць насельніцтва Беларусі па абласцях на 1.1.1996 (тыс.чал.)
Вобласці
Колькасць
У тым ліку
гарадское
сельскае
Брэсцкая
1504,4
920,4
584,0
Віцебская
1429,2
952,3
476,9
Гомельская
1588,5
1082,4
506,1
Гродзенская
1204,1
745,0
459,1
Магілёўская
1252,8
868,5
384,3
г. Мінск*
1700,2
1699,8
0,4
Мінская
1585,2
803,2
782,0
* Уключае населеныя пункты, падпарадкаваныя гар. Савету.
Табліца 4 Узроставая структура насельніцтва Беларусі (у %)
Узроставыя групы
Гады
1939
1959
1970
1980
1990
1996
Усяго насельніцтва
100,0
100,0
100,0
100,0
100,0
100,0
у тым ліку:
у дапрацоўным узросце (0—15 гадоў)
38,5
31,3
30,9
24,7
24,5
23,1
у працоўным узросце (мужчыны 16—59, жанчыны 16—54)
52,3
55,2
52,9
58,4
55,9
55,8
у пенсіённым узросце
9,2
13,5
16,2
16,9
19,6
21,1
Табліца 5 Суадносіны колькасці мужчын і жанчын у складзе насельніцтва Беларусі
На 1000 мужчын прыпадае жанчын
1939
1959
1970
1979
1989
1996
Усяго
1065
1249
1176
1152
1136
1142
Горад
1069
1245
1130
1128
1117
1129
Вёска
1064
1251
1216
1192
1177
1172
Табліца 6 Сярэдняя працягласць жыцця насельніцтва ў Беларусі
Гады
Усяго
У тым ліку
мужчын
жанчын
1896—97
38,0
37,0
38,0
1926—27
53,0
51,0
55,0
1958—59
70,3
66,3
73,3
1969—70
72,4
68,1
75,8
1989—90
71,5
66,5
76,0
1994
68,9
63,5
74,3
1995
68,6
62,9
74,3
Табліца 7 Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі (паводле перапісаў насельніцтва)
Нацыянальнасць
1959
1970
1979
1989
тыс.чал.
%
тыс.чал.
%
тыс.чал.
%
тыс.чал.
%
Беларусы
6532,0
81,1
7289,6
81,0
7568,0
79,4
7904,6
77,9
Рускія
660,2
8,2
938,2
10,4
1134,1
11,9
1342,1
13,2
Палякі
538,9
6,7
382,6
4,3
403,2
4,2
417,7
4,1
Украінцы
133,1
1,7
190,8
2,1
231,0
2,4
291,0
2,9
Яўрэі
150,1
1,9
148,0
1,6
135,4
1,4
112,0
1,1
Іншыя нацыянальнасці
41,4
0,4
53,1
0,6
60,8
0,7
84,4
0,8
Табліца 8 Колькасць асоб, якія выехалі за мяжу на пастаяннае месцажыхарства (па даных МУС Рэспублікі Беларусь)
1990
1991
1992
1993
1994
1995
Выехала з Беларусі
34 094
22 017
9727
6901
6950
8780
у тым ліку ў:
Ізраіль
33 085
15 146
3157
2431
2952
3705
ЗША
508
6191
5590
3627
2826
2169
Германію
95
208
370
464
398
552
Аўстралію
62
132
213
57
94
61
Польшчу
66
116
152
101
99
147
Канаду
157
89
97
29
76
37
Табліца 9 Рост узроўню адукацыі насельніцтва Беларусі
1959
1970
1979
1989
На 1000 чал. ва ўзросце ад 15 гадоў і старэй прыпадае асоб з вышэйшай і сярэдняй (поўнай і няпоўнай) адукацыяй
331
505
652
770
у тым ліку з:
вышэйшай
17
41
70
108
вышэйшай няпоўнай
11
14
15
15
сярэдняй спецыяльнай
44
72
113
169
сярэдняй
59
131
229
310
базавай
200
247
225
168
Табліца 10 Сярэднегадавыя тэмпы прыросту (зніжэння) агульнага аб'ёму прадукцыі прамысловасці Беларусі (у %)
Галіны прамысловасці
Гады
1961—65
1966—70
1971—75
1976—80
1981—85
1986—90
1991—94
Уся прамысловасць
10,4
12,4
10,4
7,2
5,3
5,3
-9,6
Электраэнергетыка
19,5
13,7
12,0
5,6
0,9
2,9
-6,3
Паліўная
9,7
23,4
13,2
6,6
0,4
1,4
-34,3
Чорная металургія
0,1
13,0
10,0
3,0
10,0
16,2
-7,4
Машынабудаванне і металаапрацоўка
17,3
14,9
14,9
12,2
8,6
7,4
-3,7
Хімічная і нафтахімічная
21,5
27,0
22,0
10,8
5,9
5,2
-12,7
Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая
4,5
5,6
6,7
4,2
4,3
4,6
-4,4
Будаўнічых матэрыялаў
13,1
10,7
8,7
3,4
3,8
5,1
-15,6
Лёгкая
5,0
11,9
6,2
5,5
3,6
2,7
-5,6
Харчовая
9,0
8,6
6,5
2,0
4,1
3,8
-8,3
Табліца 11 Галіновая структура прамысловасці Беларусі (па даных аб агульным аб'ёме прадукцыі ў аптовых цэнах прадпрыемстваў; у %)
Галіна
Гады
1960
1965
1970
1975
1980
1985
1990
1994
Уся прамысловасць
100
100
100
100
100
100
100
100
Электраэнергетыка
1,4
2,2
2,3
2,5
2,3
2,7
2,6
15,6
Паліўная
2,3
2,3
3,7
4,2
4,1
5,4
4,6
6,4
Чорная металургія
0,6
0,6
0,5
0,6
0,5
0,7
0,9
2,5
Машынабудаванне і металаапрацоўка
14,1
19,4
21,7
26,6
33,3
32,6
34,2
22,6
Хімічная і нафтахімічная
1,8
2,9
5,4
8,9
10,5
9,1
9,0
13,8
Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая
9,5
7,4
5,4
4,6
4,0
4,5
4,4
4,5
Будаўнічых матэрыялаў
4,1
4,7
4,4
4,1
3,4
3,6
3,7
4,6
Лёгкая
34,5
27,1
26,6
21,9
20,2
19,8
17,2
10,4
Харчовая
30,6
28,7
24,1
20,2
15,7
15,3
14,9
13,6
Іншыя галіны
1,1
5,7
5,9
6,4
6,0
6,3
8,5
6,0
Табліцы 12 Вытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыі Беларусі
Віды прадукцыі
Гады
1950
1960
1970
1980
1985
1990
1993
1994
1995
Электраэнергія, млрд.кВт∙гадз
0,7
3,6
15,1
34,1
33,2
39,5
33,4
31,4
24,9
Тарфяныя брыкеты, тыс.т
17
403
1878
2013
2102
2071
1888
1632
*
Нафта, тыс.т
—
—
4234
2551
2019
2054
2005
2000
1932
Сталь, тыс.т
4,9
120
196
321
813
1112
946
880
*
Мінеральныя ўгнаенні (у пераліку на 100% пажыўных рэчываў), млн.т
—
—
2,3
4,9
6,0
6,0
2,5
3,0
3,3
у тым ліку калійныя
—
—
2,0
4,2
5,1
5,0
1,9
2,5
*
Хімічныя валокны і ніткі, тыс.т
2,2
15
65
255
338
453
293
217
209
Шыны аўтамабільныя і для сельскагаспадарчых машын, тыс. штук
—
—
—
3345
4781
4575
2164
1205
1292
Металарэзныя станкі, тыс. штук
4,8
16,8
27,6
31,2
23,7
15,5
10,3
6,3
4,7
Трактары (у фіз. адзінках), тыс. штук
0,04
34,2
80,3
89,6
—
100,7
82,4
42,9
26,5
Грузавыя аўтамабілі, тыс. штук
2,4
18,7
29,8
40,1
42,5
42,0
30,8
21,3
12,9
Электрарухавікі пераменнага току, тыс.кВт
53,3
342
1558
3150
3654
3919
1430
568
*
Падшыпнікі качэння, млн. штук
—
69
101
140
148
148
57
25
*
Фанера клееная, тыс.мм³
92
170
213
212
221
192
127
104
94
Папера, тыс.т
39,9
69
103
189
189
198
59
23,0
27
Цэмент, тыс.т
342
694
1929
2035
2119
2258
1903
1488
1235
Дываны і дывановыя вырабы, млн.мм²
0,56
2,5
5,2
15,1
18,5
20,7
14,9
8,9
4,2
Тканіны — усяго, млн.мм²
—
82
219
371
451
511
371
209
233
Панчошна-шкарпэткавыя вырабы, млн. пар
26,9
83
110
140
164
175
132
73
55
Абутак скураны, млн. пар
7,5
19,4
37,5
41,5
44,2
46,8
33,4
26,4
13
Матацыклы, тыс. штук
—
101
152
217
230
225
128
55
42
Веласіпеды, тыс. штук
70
287
520
695
773
846
603
385
271
Гадзіннікі бытавыя, млн. штук
—
0,9
2,4
7,3
9,6
13,4
16,8
14,3
6,6
Радыёпрыёмныя прылады, тыс. штук
46,3
119
424
499
712
979
768
545
277
Тэлевізары, тыс. штук
—
103
635
552
886
1302
610
473
250
Халадзільнікі і маразільнікі, тыс. штук
—
—
216
614
657
728
738
742
746
Фотаапараты, тыс. штук
—
297
536
1412
504
885
495
128
*
Табліца 13 Вытворчасць асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на Беларусі (усе катэгорыі гаспадарак)
Віды прадукцыі
Гады
1913
1940
1960
1980
1990
1994
1995
Збожжа, млн.т
2,6
2,7
2,2
4,1
7,0
6,1
5,5
Ільновалакно, тыс.т
32,8
36,5
84,4
61,0
52,0
49,0
60,0
Цукровыя буракі, тыс.т
—
—
383
1122
1479
1078
1172
Бульба, млн.т
4,0
11,9
10,6
9,3
8,6
8,2
9,5
Агародніна, тыс.т
—
673
843
733
749
1029
1031
Садавіна і ягады, тыс.т
—
—
—
414
373
396
383
Кармавыя культуры, тыс.т (у пераліку на кармавыя адзінкі)
Мяса (у забойнай вазе), тыс.т
219,3
274,7
401,8
857,0
1181,0
743,0
657,0
Малако, млн.т
1,4
2,0
3,2
6,1
7,5
5,5
5,1
Яйцы, млн. штук
413,0
611,8
867,8
3035,0
3657,0
3400,0
3373,0
Табліца 14 Пагалоўе жывёлы і птушкі (на 1 студз., тыс. галоў)
1916
1941
1961
1980
1990
1995
1996
Буйная рагатая жывёла у тым ліку
2293
2843
3666
6735
7166
5403
5054
каровы
1610
1956
2021
2748
2439
2180
2137
Коні
1483
1170
519
234
219
220
229
Свінні
2444
2520
3164
4437
5204
4005
3895
Авечкі і козы
2050
2578
1213
564
510
284
262
Птушкі, млн. галоў
—
14,7
18,6
37,3
49,8
45,3
40,1
Табліца 15 Развіццё шляхоў зносін Беларусі (тыс.км)
Шляхі зносін
Гады
1913
1940
1960
1980
1990
1995
Чыгункі (эксплуатацыйная даўжыня)
3,81
5,74
5,38
5,51
5,57
5,58
Аўтамабільныя дарогі з цвёрдым пакрыццём
3,5
11,2
14,6
34,5
46,3
51,5
Водныя шляхі
2,3
3,7
3,8
3,9
2,9
2,0
Паветраныя лініі
—
3,0
9,2
—
—
—
Табліца 16 Грузаабарот і пасажыраабарот асобных відаў транспарту Беларусі
Від транспарту
Гады
1960
1970
1980
1990
1994
1995
Млн. ткм
Чыгуначны
27 142
50 088
66 264
75 430
27 963
25 510
Аўтамабільны
2939
8133
16 806
22 361
12 488
9539
Паветраны
8
35
38
38
10
89
Рачны
1137
1224
1916
1805
95
133
Млн. пасажыра-км
Чыгуначны
3804
7255
10 992
16 852
16 063
12 505
Аўтамабільны
2045
8434
14 382
19 787
12 012
9308
Паветраны
90
1310
2939
5510
1390
1228
Рачны
43
39
41
30
3
2
Табліца 17 Асноўныя паказчыкі развіцця сувязі ў Беларусі
Паказчыкі
Гады
1940
1970
1990
1995
Адпраўлена, млн.:
пісьмаў
134
287
302
133,8
газет і часопісаў
164
1222
2201
568,5
пасылак
1,9
6,3
8,2
0,6
тэлеграм
4,5
9,0
10,6
2,4
грашовых пераводаў і пенсіённых выплат
3,4
26,1
37,0
32,8
Колькасць міжгародніх тэлефонных размоў, млн.
6,8
17,6
193,5
248,3
Колькасць тэлефонных апаратаў, тыс.шт.
39,1
286,8
1768,4
2176,6
У т. л.:
гарадской тэлефоннай сеткі
32,4
224,9
1418,3
1761,7
сельскай тэлефоннай сеткі
6,7
61,9
350,1
414,9
Табліца 18 Развіццё сістэмы бытавых паслуг у Беларусі
Прадпрыемствы і іх дзейнасць
1970
1980
1990
1995
Колькасць прадпрыемстваў (разам з атэлье і майстэрнямі) у т. л. ў сельскай мясцовасці
9053
4354
11 206
5302
12 441
4890
7836
2658
Аб'ём рэалізацыі быт. паслуг (у цэнах адпаведных гадоў), млн.руб. у т. л. ў сельскай мясцовасці
141,5
35,3
327
97
808
200
1 145 398
204 838
Сярэднегадавая колькасць работнікаў на прадпрыемствах і ў прыёмных пунктах, тыс.чал.
63,7
104,9
131,6
73,3
Табліца 19 Развіццё аховы здароўя ў Беларусі ў 1970—94
Паказчыкі
1970
1980
1990
1994
Нараджальнасць (на 1 тыс. жыхароў)
16,2
16
13,9
10,7
Смяротнасць (на 1 тыс. жыхароў)
7,6
9,9
10,7
12,6
Натуральны прырост (на 1 тыс. жыхароў)
8,6
6,1
3,2
-1,9
Дзіцячая смяротнасць (на 1 тыс. нованароджаных)
18,8
16,3
11,9
13,2
Расходы на ахову здароўя, млн.руб.
290,3
492,3
1064,5
465 406,8
Колькасць урачоў усіх спецыяльнасцяў
—
32 674
41 393
44 554
на 10 тыс. жыхароў
—
33,8
40,5
43,3
Колькасць мед. работнікаў сярэдняга звяна
73 151
94 130
118 085
117 630
на 10 тыс. насельніцтва
80,6
97,4
115,6
114,2
Колькасць бальнічных ложкаў (без ведамасных бальніц)
94 165
120 795
135 067
128 482
Магутнасць амбулаторна-паліклінічных устаноў (колькасць наведванняў за змену на 10 тыс. жыхароў)
—
—
185,1
207
Колькасць санаторыяў
—
42
52
58
ложкаў у іх
—
9797
13 045
14 749
Колькасць бальнічных устаноў
989
856
874
871
Колькасць раённых бальніц
139
134
137
135
Колькасць участковых бальніц
580
462
447
423
Колькасць паліклінічных аддзяленняў пры бальніцах і радзільных дамах
929
808
767
738
у т. л.: у гар. пасёлках
341
346
321
316
у сельскай мясцовасці
588
462
446
422
Колькасць самастойных паліклінік і амбулаторый
260
269
435
511
у т. л.: у гар. пасёлках
56
65
116
139
у сельскай мясцовасці
204
204
319
372
Колькасць дзіцячых паліклінік
274
324
381
347
Колькасць станцый хуткай мед. дапамогі
194
194
200
205
Колькасць санэпідэміял. станцый і санэпідэміял. аддзяленняў
147
153
154
148
Колькасць фельчарска-акушэрскіх пунктаў
2824
3003
3012
2919
Колькасць урачэбных пунктаў аховы здароўя
56
55
33
77
Колькасць стаматалагічных паліклінік
25
48
64
71
Колькасць аптэк
1124
1192
1247
1213
у т. л.: у гар. пасёлках
352
460
605
589
у сельскай мясцовасці
597
601
612
578
Колькасць аптэчных пунктаў
3196
3026
3196
3200
Табліца 20 Сярэдняя магутнасць бальнічных устаноў па колькасці ложкаў
1970
1980
1990
1994
Усе бальнічныя ўстановы
90
138
153
145
у т. л.: абласныя бальніцы
573
970
1116
1094
гарадскія бальніцы
202
245
284
257
бальніцы хуткай мед. дапамогі
—
738
805
718
раённыя бальніцы
165
231
273
255
з іх цэнтральныя
180
250
302
282
дзіцячыя неінфекцыйныя
166
240
263
258
туберкулёзныя бальніцы і дыспансеры
102
210
262
226
псіхіятрычныя бальніцы
602
667
643
568
участковыя бальніцы
29,4
35
34,2
30,4
Табліца 21 Развіццё адукацыі ў Беларусі ў 1940—95
Навучальны год
Дашкольнае выхаванне і адукацыя
Агульная сярэдняя адукацыя
Прафесійна-тэхнічная адукацыя
Сярэдняя спец. адукацыя
Вышэйшая адукацыя
колькасць устаноў
колькасць дзяцей, тыс.
колькасць школ
колькасць навучэнцаў, тыс.
колькасць навуч. устаноў
колькасць навучэнцаў, тыс.
колькасць навуч. устаноў
колькасць навучэнцаў, тыс.
колькасць навуч. устаноў (дзярж.)
колькасць студэнтаў, тыс.
1940/41
1316
64
12 294
1737
78
28
128
35,0
25
21,5
1950/51
732
29
12 715
1555
77
13,2
107
41,8
29
31,6
1960/61
1373
98
13 063
1382
103
32,8
102
62,6
24
59,3
1970/71
2430
274
11 267
1852
152
83,4
128
146,1
28
140,0
1980/81
3716
488
6968
1525
220
143
135
162,8
32
177,0
1990/91
5350
608
—
—
238
132,3
147
143,7
33
188,6
1994/95
4693
478
1532
1546
253
138,1
148
130,2
38
175,4
Герб і сцяг Беларусі.Даарт.Беларусь. Мінскае ўзвышша.Даарт.Беларусь. Цэнтральнабярэзінская раўніна.Даарт.Беларусь. Рака Ясельда.Дынаміка нараджальнасці і смяротнасці насельніцтва Беларусі (тыс.чал.).Узростава-палавая структура насельніцтва Беларусі (на 1.1.1995).Даарт.Беларусь. Грашова-рэчавы скарб з гарадзішча Вішчын.Даарт.Беларусь. Навагрудскія замкі. Рэканструкцыя В.П.Сташчанюка. 1991.Даарт.Беларусь. Дэлегаты 1-га з’езда ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту каля будынка Мінскага гарадскога тэатра. 1917.Даарт.Беларусь. Газета Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі з тэкстам Маніфеста аб абвяшчэнні БССР. 1919.Даарт.Беларусь. Партызаны на парадзе ў Мінску. 1944.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка, патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Б.Ельцын у час цырымоніі, прысвечанай падпісанню Дагавора аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі. 2.4.1996. Масква.Даарт.Беларусь. Устаноўка «Парэкс» па вытворчасці вадкіх парафінаў (ВА «Палімір», г. Наваполацк).Даарт.Беларусь. Ва універсаме. Гомель.Даарт.Беларусь. Швейны цэх у Доме быту ў в. Міхалінава Лёзненскага раёна Віцебскай вобл.Даарт.Беларусь. Зона адпачынку на воз. Свіцязь у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл.Даарт.Беларусь. Санаторый-прафілакторый «Сосны» на курорце Нарач.Даарт.Беларусь. На ўроку нямецкай мовы ў лінгафонным кабінеце сярэдняй школы № 73 г. Мінска.Першая старонка аднаго са «слоў» Кірылы Тураўскага паводле спісу 13 ст.Тытульны ліст рукапіснага зборніка «Вертаград мнагацветны» Сімяона Полацкага. 1678.В.Дунін-Марцінкевіч. «Дудар беларускі, або Усяго патроху». Мінск. 1857. Вокладка.Ф.Багушэвіч (у цэнтры) з жонкай, дачкой і З.Нагродскім у Кушлянах.М.Багдановіч (першы рад, у цэнтры) з групай яраслаўскіх гімназістаў. 1911.Тытульны ліст паэмы «Адвечная песня» Я.Купалы (Пецярбург, 1910) з дарчым подпісам В.Брусаву (злева). Вокладка зборніка апавяданняў «Родныя з’явы» Я.Коласа. Вільня. 1914.Удзельнікі пленума Цэнтральнага бюро ўсебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». Мінск. 1925.Беларускія пісьменнікі К.Крапіва, М.Лынькоў, П.Броўка на Паўднёва-Заходнім фронце (пад Варонежам). Лістапад. 1941.Даарт.Беларусь. Барысаглебская царква ў Гродне. З акварэлі Н.Орды. 19 ст.Даарт.Беларусь. Касцёл аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобл. 1653.Даарт.Беларусь. Царква-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл. 16 ст.Даарт.Беларусь. Замак у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобл. 16 ст.Даарт.Беларусь. Міхайлаўская царква ў Слуцку. 18—19 ст.Даарт.Беларусь. Аэравакзал у Брэсце. 1986.Даарт.Беларусь. Дом культуры ў Барысаве. 1980-я г.Даарт.Беларусь. Палац у Нясвіжы. 16—18 ст.Даарт.Беларусь. Рэспубліканскі культурна-інфармацыйны цэнтр у Мінску. 1987.Даарт.Беларусь. Гасцініца «Беларусь» у Мінску. 1987.Даарт.Беларусь. Архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» і жылыя дамы па праспекце Машэрава.Даарт.Беларусь. Я.Сухадольскі. Пераход арміі Напалеона цераз Бярэзіну. 1866.Даарт.Беларусь. Лазар Богша. Крыж Ефрасінні Полацкай. 1161.Даарт.Беларусь. Абраз Маці Божай Будслаўскай з касцёла ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобл. Канец 16 ст.Даарт.Беларусь. Слуцкія паясы. Сярэдзіна 18 — пач. 19 ст.Даарт.Беларусь. І.Хруцкі. Бітая дзічына, агародніна і грыбы. 1854.Даарт.Беларусь. А.К.Глебаў. Народны паэт БССР Янка Купала. 1949.Даарт.Беларусь. В.Бялыніцкі-Біруля. Блакітная капліца. 1911.Даарт.Беларусь. І.Рэй. Восеньская элегія. 1995.Даарт.Беларусь. М.Савіцкі. З Чарнобыльскага цыкла (злева направа): «Рэквіем», «Плач аб Зямлі», «Доля». 1980-я г.Даарт.Беларусь. В.Альшэўскі. У вёсцы Вялікія Бялевічы. Партрэт маці. 1984—85.Даарт. Беларусь. А.Марачкін. Чорная дама Нясвіжа. З нізкі «Легенды і паданні Беларусі». 1990.Даарт.Беларусь. У.Тоўсцік. Легенда. 1990.Даарт.Беларусь. Я.Зайцаў. Пахаванне героя. 1946.Даарт.Беларусь. А.Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да трагедыі І.В.Гётэ «Фауст». 1976.Даарт.Беларусь. А.Кішчанка. Габелен «Чарнобыль» у будынку ААН у Нью-Йорку. 1992.Даарт.Беларусь. Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь. Сцэна з балета «Курган» Я.Глебава. 1982.Даарт.Беларусь. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь. Сцэна з оперы «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі. 1992.Даарт.Беларусь. Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь. Сцэна са спектакля «Джулія» У.Кандрусевіча. 1991.Даарт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Мілы чалавек» К.Крапівы ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.Даарт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча ў Брэсцкім тэатры драмы.Даарт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Трыбунал» А.Макаёнка ў Нацыянальным акадэмічным тэ-атры імя Я.Купалы.Даарт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Кароль Лір» У.Шэкспіра ў Дзяржаўным акадэмічным рускім драматычным тэатры Беларусі.Даарт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Вечар» А.Дударава ў Беларускім акадэмічным тэатры імя Я.Коласа.Даарт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Лясная быль».Даарт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Я, Францыск Скарына».Даарт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Нашы суседзі».Даарт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Людзі на балоце».Даарт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Знак бяды».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ХІЯ (Ćechy), Чэшская Рэспубліка (Česká Republica),
дзяржава ў Цэнтр. Еўропе. Мяжуе на Пн з Польшчай, на Пн і З з Германіяй, на Пд з Аўстрыяй, на У са Славакіяй. Пл. 78,7 тыс.км². Hac. 10 257 тыс.чал. (2002). Дзярж. мова — чэшская. Сталіца — г.Прага. Падзяляецца на 73 раёны і 4 муніцыпалітэты. Нац. свята — Дзень утварэння Чэхаславакіі (28 кастр.).
Дзяржаўны лад. Ч. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая Нац. Саветам у снеж. 1992 (з папраўкай 1997). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае парламент на 5 гадоў. Заканад. ўлада належыць парламенту, які складаецца з 2 палат — палаты дэпутатаў і сената. Палата дэпутатаў (200 чал.) выбіраецца на 4 гады, а сенат (81 сенатар) — на 6 гадоў, пры гэтым 1/3 яго складу абнаўляецца кожныя 2 гады. Вышэйшы выканаўчы орган — урад.
Прырода. Тэр. Ч. ўмоўна падзяляюць на 2 рэгіёны — Багемію (на З) і Маравію (на У). Зах.ч. займае Чэшскі масіў, які складаецца з раўнін, узгоркаў і плато. Яго акружаюць на ПнУСудэты (хр. Крконашы, г. Снежка, 1602 м), на ПнЗ Рудныя горы, на ПдЗ Чэшскі Лес і Шумава, на ПдУ — Чэшска-Мараўскае ўзв. Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, каалін, графіт, мергель, вапнякі, поліметалы, рэдкія металы, вырабныя камяні, нафта і газ, крыніцы мінер. вод (Карлавы Вары, Марыянске-Лазне). Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэднія т-ры студз. ад -2 да -4 °C на раўнінах і ад -7 да -8 °C у гарах, ліп. адпаведна ад 19—21 °Cда 9—14 °C. Ападкаў ад 450—600 мм на раўнінах да 1200—1600 мм у гарах. Гал. рака Лаба з прытокам Влтава. На раўнінах пашыраны чарназёмы. на ўзгорыстых мясцовасцях — бурыя лясныя глебы, вышэй — падзолістыя і горна-лугавыя глебы. Пад лесам 34% тэр., пераважаюць хвойныя (елка, хвоя) і лісцевыя (дуб, бук) лясы. У складзе фауны буры мядзведзь, ліс, дзік, воўк, сарна; з птушак — фазан, курапатка, цецярук і інш. Крконашскі нац. парк.
Насельніцтва. 94,4% насельніцтва складаюць чэхі. Жывуць таксама славакі (3%), палякі (0,6%), немцы (0,5%), цыганы (0,3%), венгры (0,2%) і інш. Вернікі католікі (39,2%), пратэстанты (4,6%), праваслаўныя (3%) і інш. Сярэдняя шчыльн. 130 чал. на 1 км², найб. шчыльна заселены паўн.прамысл. раёны. У гарадах жыве 75% насельніцтва, каля палавіны — у малых гарадах (да 20 тыс.ж.). Найб. гарады (тыс.ж.): Прага — 1202 (2002), Брно — 390, Острава — 326, Пльзень — 172 (1995). У прам-сці і буд-ве занята 40% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 5%, у сферы паслуг і кіраванні — 55%.
Гісторыя. Тэр. Ч. заселена ў палеаліце. У 4—2 ст.дан.э. сюды прыйшлі кельцкія плямёны бояў (ад іх стараж. назва краіны Багемія), якіх у пач. 1-га тыс.н.э. выцеснілі герм. плямёны маркаманаў. У сярэдзіне 1-га тыс. яны перасяліліся ў Баварыю, а землі Ч. каланізавалі славяне (дзечаны, літамержыцы, пшаване, лемузы, злічаны, дулебы). Паводле падання, іх узначальваў правадыр Чэх (гл.Лех, Чэх, Рус) — легендарны заснавальнік Чэш. дзяржавы і будучага чэш. народа. З 7 ст.чэш. землі ў складзе паліт. аб’яднання кн.Сама, у 9 ст. — Вялікамараўскай дзяржавы. У Вял. Маравіі славяне ўпершыню былі далучаны да хрысціянства; тут прапаведавалі браты Кірыла і Мяфодзій, узнікла богаслужэнне на стараслав. мове, развівалася глагалічная пісьменнасць У канцы 9 ст.візант.царк. абрад быў выцеснены рымскім (пазней каталіцкі), богаслужэнне і пісьменства вяліся на лацінскай мове, што на доўгі час затрымала развіццё слав. (чэш.) культуры. У 895 ад Вялікамараўскай дзяржавы аддзяліліся чэш. землі, на якіх у 10 ст. ўтварылася стараж.-чэш. дзяржава (княства, з 1158 каралеўства) на чале з дынастыяй Пржэмыславічаў (правілі да 1306). У канцы 13—1-й пал. 14 ст. ў Ч. склалася феад.-саслоўная манархія. У пач. 14 ст. дзяржава Пржэмыславічаў, акрамя Ч. і Маравіі, аб’ядноўвала Аўстрыю, Карынтыю, Крайну, ч. Польшчы. У 1310—1437 чэш. землі ўваходзілі ў склад уладанняў дынастыі Люксембургаў, якія адначасова былі імператарамі «Свяшчэннай Рым. імперыі», герм. і чэш. каралямі. Росквіт сярэдневяковай Ч. звязаны з праўленнем Карала I [1346—78, гл.Карл IV]. Пры ім яна заняла пануючае становішча ў імперыі, Прага стала яе сталіцай. Залатая була 1356 замацавала за чэш. каралямі правы курфюрстаў, што рабіла іх незалежнымі ад імперыі. Пры Карле IV засн. Пражскае архіепіскапства (1344) і Пражскі універсітэт (1348). У 2-й пал. 14 ст. эканоміка Ч. інтэнсіўна развівалася, хутка багацелі гарады Прага, Пльзень, Градзец, Усці і інш., у вёсцы знікла абшчына і сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк. Вял. ролю ў гасп. развіцці Ч. адыгрывала горназаводская прам-сць з цэнтрам у г. Кутна-Гора. Абвастрэнне сац. і нац. супярэчнасцей выклікала ў Ч. ў 1-й пал. 15 ст.нац.-вызв. антыкаталіцкі рух (гл.Гус Я., Гусіцкія войны). З 1526 Ч. ў складзе ўладанняў Габсбургаў, чыя палітыка цэнтралізацыі ўлады і германізацыі пазбаўляла яе паліт. і нац. суверэнітэту. У 1609 ва ўмовах пашырэння ў Ч. лютэранства дазволена свабода веравызнання, але ў 1620-я г. яна адменена, а каталіцкая царква адноўлена як пануючая. З 1627 Ч. кіравала з Вены спец. «Чэшская палата». У 1547, 1618—20, 1680, 1775 у Ч. адбыліся антыгабсбургскія паўстанні. Эканам. разарэнне Ч. ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48 выклікала т.зв. «другое выданне прыгонніцтва» (асабістая залежнасць сялян скасавана толькі ў 1781, феад. павіннасці — у 1848). У канцы 18—1-й пал. 19 ст. ў Ч. разгарнуўся рух «будзіцеляў» (І.Добраўскі, Ф.Палацкі, Ф.Прохаска, І.Юнгман і інш.), якія змагаліся супраць ням. засілля, за захаванне і развіццё чэш. мовы і культуры. У час рэвалюцыі 1848—49 у Аўстрыі ў Ч. адбыліся выступленні супраць аўстр. абсалютызму (гл.Пражскае паўстанне 1848); пачалося фарміраванне нац. грамадскіх плыней і паліт. партый. З 1867 Ч. ў складзе аўстр. часткі Аўстра-Венгрыі, была найб.эканам. развітой вобласцю з высокім узроўнем адукацыі насельніцтва (у пач. 20 ст. дасягнута ўсеагульная пісьменнасць). У 1905 уведзена ўсеагульнае выбарчае права. У 1-ю сусв. вайну, нягледзячы на ваен.-паліцэйскі рэжым, масавы характар набылі антыўрадавыя выступленні ў Ч., здача ў палон чэш. салдат і афіцэраў на фронце (з такіх палонных быў створаны чэхаславацкі корпус у рас. арміі).
Сумесная нац.-вызв. барацьба чэхаў і славакаў, у т. л. намаганні дзеячаў чэш. і славацкай эміграцыі, якія арыентаваліся на краіны Антанты (Т.Г.Масарык, М.Штэфанік і інш.), зрабіла магчымым абвяшчэнне 28.10.1918 незалежнай Чэхаславацкай Рэспублікі (гл.Чэхаславакія). У яе складзе Ч. эканамічна і палітычна дамінавала над Славакіяй, якую пераўзыходзіла па тэр., насельніцтве (7 млн. чэхаў, 2 млн. славакаў), па прамысл. вытв-сці, бо сканцэнтравала ў сябе 70% прам-сці б. Аўстра-Венгрыі. У 1930-я г. ў Славакіі з’явіліся паліт. сілы, якія выступалі за яе аддзяленне ад Ч. У самой Ч. выспяваў нац. канфлікт паміж чэш. і ням. (3 млн.чал.) насельніцтвам, які ў 1938 скарыстала Германія для захопу чэш. зямель. Паводле Мюнхенскага пагаднення 1938 Германія ў кастр. 1938 акупіравала Судэцкую вобл. і інш. землі Ч., пераважна населеныя немцамі. У сак. 1939 Германія справакавала абвяшчэнне Славакіяй «незалежнасці» і акупіравала астатнюю тэр. Ч., дзе быў створаны нібыта аўт. «Пратэктарат Багемія і Маравія» на чале з імперскім пратэктарам К. фон Нейратам, якому падпарадкоўваліся калабарацыянісцкі «аўтаномны ўрад» і «дзярж. прэзідэнт» Э.Гаха (б. прэзідэнт Чэхаславакіі). У Ч. разгарнуўся рух Супраціўлення, які актывізаваўся з пач. 2-й сусв. вайны, набываючы форму забастовак, сабатажу, маніфестацый пратэсту, пазней і партыз. барацьбы. Гітлераўцы жорстка распраўляліся з удзельнікамі Супраціўлення. У 1942 яны знішчылі разам з усім мужчынскім насельніцтвам шахцёрскі пасёлак Лідзіцы, жыхароў якога абвінавацілі ў дапамозе патрыётам, што забілі 2-га пратэктара «Багеміі і Маравіі» Р.Гайдрыха. У крас.—маі 1945 Ч. вызвалена сав. і амер. войскамі. Напярэдадні ўступлення Чырв. Арміі ў чэш. сталіцу адбылося Пражскае паўстанне 1945. З мая 1945 Ч. ў складзе адноўленай Чэхаславакіі, дзе ў лют. 1948 да ўлады прыйшла Камуніст. партыя Чэхаславакіі (КПЧ) і адбывалася будаўніцтва сацыялізму. Да канца 1980-х г., нягледзячы на заганы адміністрацыйна-каманднай сістэмы, у Ч. значна вырас прамысл. патэнцыял, створана высокаэфектыўная калектыўная сельская гаспадарка (сяляне ў кааператывах захавалі свае «паі»). Паводле закона Чэхаславакіі ад 27.10.1968 Ч. і Славакія абвешчаны раўнапраўнымі і суверэннымі сацыяліст. рэспублікамі ў складзе чэхаславацкай федэрацыі. Вышэйшым органам дзярж. улады ў Ч. стаў Чэш.нац. савет (парламент), які выбіраўся насельніцтвам на 5 гадоў. Яго Прэзідыум прызначаў рэсп. ўрад. У выніку «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 улада ад камуністаў перайшла да прыхільнікаў дэмакратыі і рыначных рэформ на чале з лідэрам Грамадзянскага форуму В.Гавелам. Старыя і новыя эканам. і паліт. супярэчнасці паміж Чэхіяй і Славакіяй прывялі Чэхаславакію да распаду, у выніку якога 1.1.1993 утварылася незалежная Чэш.
Рэспубліка. Яе прэзідэнтам у 1993 — пач. 2003 быў Гавел. У 1993—98 краінай кіравалі ўрады партый правацэнтрысцкай кааліцыі (прэм’ер-міністры В.Клаўс, І.Ташаўскі), з 1998 — левацэнтрысцкай кааліцыі (прэм’ер-міністры М.Земан і з 2002 — У.Шпідла). У сак. 2003 прэзідэнтам Ч. выбраны В.Клаўс. У 1990-я г. ў Ч. паслядоўна праводзілася палітыка эканам. рэформ, найперш па прыватызацыі і дэнацыяналізацыі дзярж. маёмасці і стварэнні канкурэнтнага асяроддзя. У знешняй палітыцы Ч. арыентуецца на краіны Зах. Еўропы і ЗША. Ч. — чл.ААН (з 1993), Савета Еўропы (з 1993), НАТО (з 1999), інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5.1.1993.
Палітычныя партыі і прафсаюзы: Чэш.с.-д. партыя, Грамадз.дэмакр. партыя, Камуніст. партыя Чэхіі і Маравіі, Хрысц.-дэмакр. унія — Чэхаславацкая нар. партыя, Саюз свабоды. Асн.прафс. аб’яднанне — Чэшска-мараўская канфедэрацыя прафсаюзаў.
Гаспадарка. Ч. — індустр.-агр. краіна. З 1990 ажыццяўляюцца пераўтварэнні з мэтай выхаду на параметры рыначнай эканомікі: спынены спад вытв-сці, праведзены рэформы цэн і гандлю, практычна завершана прыватызацыя, адбылася структурная перабудова і інш. Станоўчыя зрухі ў эканоміцы пачаліся з 1994 з ростам прамысл. вытв-сці, буд-ва, турызму і інш. сектараў сферы паслуг, у т. л. банкаўскага і фінансавага. Паліт. стабільнасць і паслядоўная эканам. палітыка стварылі добры інвестыцыйны клімат для замежнага бізнесу. За 1989—2000 аб’ём прамых інвестыцый склаў 21,4 млрд. долараў. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 2000 132,4 млрд.дол., каля 12,9 тыс.дол. на чалавека. У прам-сці ствараецца 41,7% ВУП, у сельскай гаспадарцы — 4,6%, у сферы паслуг — 53,7%. Прамысловасць — важная частка гасп. комплексу. Чэшскія прамысл. вырабы традыцыйна адметныя высокай якасцю, што звязана са шматвяковымі звычкамі і наяўнасцю кваліфікаваных кадраў. У эканоміцы вылучаюцца буйны індустр. вузел — раён гарадоў Прага, Пльзень і Астраўска-Карвінскі кам.-вуг.бас. — з цяжкай прам-сцю і паласа паміж гарадамі Градзец-Кралаве і Ліберац з перавагай тэкст. і шкляной прам-сці. Паліўнаэнергет. комплекс краіны грунтуецца на мясц. вугалі (на 90%), імпартуемых з Расіі і часткова здабываемых (каля г. Годанін) нафце і газе. Штогадовая здабыча вугалю 117—120 млн.т. Буры вугаль (3/4 здабычы) распрацоўваецца адкрытым спосабам (Масцецкі і Сокалаўскі бас.), каменны і каксоўны — у Астраўска-Карвінскім бас.Вытв-сць электраэнергіі 69,6 млрд.кВт∙гадз (1999) на ЦЭС (75,5%; размешчаны ў раёнах здабычы бурага вугалю), ГЭС (2,6%; каскады на р. Влтава), АЭС (20,4%; на Пд Маравіі) і інш. Чорная металургія забяспечана мясц. каксоўным вугалем, невял. колькасцю жал. руды (здабыча ў раёне гарадоў Прага—Пльзень). Асн. частка жал. руды паступае з Расіі і Украіны. Буйныя металург. прадпрыемствы ў Кунчыцах і Віткавіцах (каля Остравы), Тршынец, Кладна, Пльзень, Хомутаў. Штогод выплаўляецца больш за 7 млн.т сталі і 5 млн.т чыгуну (60% у Астраўскім р-не). Здабыча свінцова-цынкавых (Кутна-Гора), уранавых (Паўн. Багемія) руд, золата, волава, графіту, кааліну. Гал. галіна прам-сці — машынабудаванне. Развіта цяжкае (вытв-сць комплекснага абсталявання для энергет., металургічнай і хім. прам-сці), трансп. (аўтамабілі, электравозы, трамваі) і электроннае машынабудаванне. Ваен.-прамысл. комплекс спецыялізуецца на вытв-сці камп’ютэраў, радыё і тэлеф. сістэм, крыпталагічнага абсталявання, радараў і інш.Гал.маш.-буд. цэнтры: Прага, Брно, Пльзень, Ліберац, Млада-Болеслаў, Копршыўніцы. Хуткімі тэмпамі развіваецца хім.прам-сць. За 1992—96 аб’ём інвестыцый у яе склаў 2 млрд.дол. (у машынабудаванне — 1,3 млрд.дол.). Вытв-сць валокнаў, пластмас, сінт. смалы і каўчуку ў гарадах Кралупі-над-Влтаваў, Усці, Острава, Мост і інш. Галіна пастаўляе на сусв. рынак мінер. ўгнаенні, пестыцыды, сыравіну для фармацэўтычнай прам-сці.
Лёгкая прам-сць — адна з галін міжнар. спецыялізацыі Ч. Вытв-сць баваўняных і шаўковых (Нахад, Трутнаў), шарсцяных (Брно), ільняных (Ліберац) тканін, абутку (32 млн. пар, Злін), швейных вырабаў. Вял. значэнне для краіны маюць шкларобная (Паўн. Ч.) і фарфоравая (Карлавы Вары, Цепліцы) прам-сць, якія працуюць на мясц. шкловых пясках і кааліне. У г. Ябланец вырабляюць вядомую чэшскую біжутэрыю — ювелірныя вырабы са шкла і паўкаштоўных камянёў. Традыц. галіна харч. прам-сці — піваварная (Пльзень, Прага, Брно, Чэске-Будзеёвіцы) і цукр. (Маравія, Палаб’е). Вытв-сць піва каля 1800 млн.л, цукру — 560 тыс.т штогод. Развіта лясная, цэлюлозна-папяровая і мэблевая прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка Ч. забяспечвае большую ч. патрэбы краіны ў харч. прадуктах, частка с.-г. прадукцыі экспартуецца. У выніку рэформ праведзена рэстытуцыя (аднаўленне) правоў на зямлю. Больш за 3/4с.-г. кааператываў пераўтвораны ў кааператывы зямельных уласнікаў, на 50% скарацілася колькасць занятых. С.-г. ўгоддзі займаюць 4250 тыс.га, у т. л. ворныя землі 3227 тыс.га, сенажаці 157 тыс.га, паша 866 тыс.га. Каля палавіны пасяўной пл. — пад збожжавымі культурамі, пераважна пшаніцай (штогадовы збор каля 4 млн.т). Вырошчваюць таксама ячмень, жыта, авёс, кукурузу, цукр. буракі, лён, каноплі, хмель, люцэрну, канюшыну. Бульбаводства і агародніцтва. Садоўніцтва і вінаградарства. Развіта жывёлагадоўля (72 валавой і 2/3 таварнай прадукцыі). Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. раг. жывёлы — 1,58, свіней — 3,59, авечак — 0,09, коз — 0,03, птушак — 14,69. Рыбалоўства. Улоў рыбы ў 1999 склаў 20,9 тыс.т. Даўж. чыгунак 9435 км, аўтадарог 127 693 км (усе з цвёрдым пакрыццём), у т. л. першакласных аўтамагістралей (хайвэі) — 498 км. У краіне 4,41 млн. легкавых і 0,5 млн. грузавых аўтамашын. Суднаходства па р. Лаба. Рачныя парты — Прага, Усці, Дэчын. 43 аэрапорты, у т. л.міжнар. аэрапорт Рузіне (Прага). У 2000 экспарт склаў 28,3 млрд.дол., імпарт 31,4 млрд.дол. У экспарце пераважаюць машыны і абсталяванне, хімікаты, кокс, пракат, тэкстыль, абутак, шкляныя і фарфоравыя вырабы, цукар, піва, солад, хмель і інш., у імпарце — мінер. сыравіна, паліва, паўфабрыкаты для цяжкай індустрыі і інш.Асн.гандл. партнёры: Германія (43% экспарту і 37% імпарту), Славакія (8,4% і 6,7%), Аўстрыя, Францыя, Расія. Гандлёвы абарот Беларусі з Ч. ў 2001 склаў 92,6 млн.дол., у т. л. экспарт 35,4 млн.дол., імпарт 57,2 млн.дол. Ч. — краіна развітога турызму. Штогод краіну наведвае больш за 10 млн. турыстаў, даход ад турызму ў 2000 склаў 3,04 млрд.дол. Грашовая адзінка — чэшская крона.
Узброеныя сілы (2002). Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (49,45 тыс.чал.), ваенізаваныя фарміраванні (5,6 тыс.чал., у т. л. 4 тыс.чал. у пагран. войсках і 1,6 тыс.чал. — сілы ўнутр. бяспекі). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС і ППА. У сухап. войсках 36,37 тыс.чал., 622 танкі, 879 баявых машын пяхоты, 923 бронетранспарцёры, 182 браніраваныя разведвальна-дазорныя машыны, 298 самаходных гармат, 109 рэактыўных сістэм залпавага агню, каля 140 зенітных ракетных комплексаў і інш. У ВПС і ППА 11,3 тыс.чал., 75 баявых самалётаў, 34 баявыя верталёты і інш.
Ахова здароўя. Сістэма аховы здароўя ўключае мед. страхаванне, таксама развіта прыватная медыцына (прыватызавана 76% аптэк, 95% паліклінік, 1996). Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 71,5, жанчын 78,7 гадоў (2002). Узровень нараджальнасці — 9,1 на 1 тыс.чал., смяротнасць 10,8 на 1 тыс. чалавек. Натуральны прырост адмоўны: -0,17%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 146 чал., урачамі — 1 на 259 чал. (1997). Дзіцячая смяротнасць 5,5 на 1 тыс. нованароджаных. Курорты: Карлавы Вары, Марыянске-Лазне, Францішкаві-Лазне.
Асвета, навуковыя ўстановы. Сістэма адукацыі ўключае дашкольныя ўстановы (для дзяцей 3—6 гадоў), агульнаадук. і прафес. школы, сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. На ўсіх узроўнях адукацыі існуюць дзярж. і прыватныя навуч. ўстановы. Дзеці 6—10 гадоў вучацца ў пачатковай асн. школе. Далей адукацыю працягваюць у гімназіях (да 19 гадоў) ці сярэдніх школах (да 16 гадоў). Большасць выпускнікоў сярэдніх школ працягвае адукацыю ў каледжах ці сярэдніх прафес. школах, дзе набывае спецыяльнасць. У сістэме вышэйшай адукацыі ун-ты, ін-ты і акадэміі. У адпаведнасці з Законам аб вышэйшай адукацыі ад 1.1.1999 ун-тамі маюць права называцца ВНУ, якія рыхтуюць кандыдатаў і дактароў навук, акадэміямі — ВНУ, якія даюць вышэйшую адукацыю ў галіне л-ры, культуры і мастацтва. Навучанне ў дзярж.ВНУ бясплатнае. З 1.1.1999 замежныя грамадзяне таксама могуць бясплатна атрымліваць адукацыю ў Ч., калі яны валодаюць чэш. мовай. Дзярж.ВНУ рыхтуюць бакалаўраў (3 гады навучання) і магістраў (5 гадоў навучання). Усе камерцыйныя ВНУ (створаны ў 1990-я — пач. 2000-х г.) рыхтуюць студэнтаў толькі да ўзроўню бакалаўраў. Гэтыя ВНУ праходзяць у Мін-ве адукацыі Ч. абавязковую атэстацыю на якасць навучання. Сістэма адукацыі ў Ч. адпавядае патрабаванням еўрап. і міжнар. стандартаў адукацыі. У Ч. 37 ВНУ. Найбуйнейшыя з іх: Пражскі універсітэт (з 1348, каля 37 тыс. студэнтаў), ун-ты Масарыка ў Брно (з 1919, 17 тыс.), імя Ф.Палацкага ў Оламаўцы (з 1566, 11 тыс.), тэхнічныя ў Празе, Остраве і Брно, эканамічны ў Празе, земляробчы ў Брно і інш. Найбуйнейшыя б-кі: Нацыянальная Ч., АН, Дзярж. тэхнічная, Дзярж. медыцынская ў Празе, Дзярж. павук. ў г. Чэске-Будзеёвіцы і інш. Музеі: Нац. галерэя, Нац., Пражскі гарадскі, зброі, этнагр., гісторыка-археал., маст. рамёстваў, тэхнічны і інш.Навук. даследаванні вядуцца ў Чэшскай АН, н.-д. ін-тах, ва ун-тах.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2002 у Ч. выдавалася больш за 60 штодзённых газет і інш.перыяд. выданняў. Найб. тыражныя газеты: «Mladá fronta dnes» («Маладзёжны фронт сёння», з 1945), «Právo» («Права», з 1991), «Lidove noviny» («Народная газета», з 1893), «Hospodářské noviny» («Эканамічная газета», з 1957), «Zemédělské noviny» («Сельскагаспадарчая газета», з 1945), «Práce» («Праца», з 1945), «Sport» («Спорт», з 1953). Інфарм. агенцтва — Чэш.тэлегр. агенцтва (ЧТК, з 1992). Радыёвяшчанне з 1923. Вяшчаюць 3 агульнанац. і 82 рэгіянальныя і мясц. радыёстанцыі. Грамадская радыёстанцыя «Чэшскае радыё» мае 4 агульнанац. і 1 рэгіянальную праграмы. Тэлебачанне з 1953. Вяшчанне вядуць 3 тэлекампаніі — грамадская «Чэшскае тэлебачанне» (2 праграмы), прыватныя «Нова ТВ» і «Прыма ТВ». Дзейнічаюць 37 рэгіянальных і мясц. тэлекампаній. Ліцэнзаванне і нагляд за дзейнасцю радыёстанцый і тэлекампаній ажыццяўляе Чэш. савет па радыёвяшчанні і тэлевізійным вяшчанні (з 1992).
Літаратура. Развіваецца на чэшскай мове. З’яўленню першых твораў чэш. пісьменнасці (духоўныя песні, жыціі, паданні на стараслав. мове) спрыяла асветніцкая дзейнасць Кірылы і Мяфодзія (9—10 ст.). З 11 ст. пісьмовай мовай стала латынь;, найб. значны твор — «Чэшская хроніка» Казьмы Пражскага (1125). У канцы 13 ст. ўзніклі вершаваныя творы на чэш. мове («Александраіда», «Далімілава хроніка»). Росквіту чэш. л-ры спрыялі ідэі Адраджэння, адкрыццё Пражскага ун-та (1348). Развіваліся свецкія жанры — рыцарскі раман, нар. драма, любоўная лірыка, ваганцкія сатыр. песні. Першы вядомы чэш. пісьменнік — Т.Шцітны. У 15 ст. развіццё л-ры звязана з гусіцкім рухам (публіцыст. і філас. творы Я.Гуса, Я.Жыжкі, П.Хельчыцкага). У 1468 у Ч. пачалося кнігадрукаванне: Мікулаш Конач з Годзішкава, Даніэль Адам з Велеславіна. У л-ры канца 15—16 ст. выявіліся гуманіст. тэндэнцыі (творы В.Корнеля з Ушэграда, В.Гаека з Лібачан). Страта Ч. незалежнасці пасля бітвы каля Белай Гары (1620) і засілле ням.-каталіцкай рэакцыі адмоўна адбіліся на развіцці чэш. л-ры ў 17—18 ст. У эміграцыі працаваў педагог-гуманіст Я.А.Каменскі. Эпоха нац. адраджэння (канец 18—1-я пал. 19 ст.) характарызавалася ўздымам вызв. руху, фарміраваннем нацыі і нац. культуры, асветніцкай дзейнасцю дэмакр. інтэлігенцыі (вучоныя П.І.Шафарык, І.Добраўскі, Ф.Палацкі, І.Юнгман, паэты Я.Колар, А.Пухмаер, Ф.Л.Чэлакаўскі і інш.). У 1830-я г. ўзнік рамантызм (К.Г.Маха, К.Я.Эрбен), развівалася драматургія (І.К.Тыл). У 2-й пал. 19 ст. ў чэш. л-ры ўсталяваліся рэаліст. тэндэнцыі (публіцыстыка К.Сабіны, паэзія Я.Врхліцкага, С.Чэха, І.В.Сладака, проза Б.Немцавай, сатыр. творы К.Гаўлічка-Бораўскага). Серыю гіст. раманаў стварыў А.Ірасек, з літ.-крытычнымі артыкуламі выступіў Я.Неруда. Рэалістычна адлюстроўвалі жыццё Я.Арбес, В.Галек, В.Мрштык, А.Сташак. На мяжы 19—20 ст. у л-ры пашырыліся мадэрнісцкія і дэкадэнцкія тэндэнцыі (І.С.Махар, С.К.Нейман, О.Бржэзіна, А.Сова, Ф.Шрамек). Пратэстам супраць тагачаснага ладу прасякнута паэзія Ф.Гельнера, К.Томана. Праблемы 1-й сусв. вайны адлюстроўвала т.зв. легіянерская проза (Р.Медак). У літ. крытыцы выступілі О.Госцінскі, Т.Г.Масарык, Ф.К.Шальда і інш. З утварэннем Чэхаславацкай рэспублікі ўзнікла т-ва маладых мастакоў і паэтаў «Дзеветсіл», зарадзілася пралет. паэзія (І.Гора, В.Незвал, Я.Сейферт, К.Бібл, І.Волькер, Нейман). Развівалася проза — сац. І.Ольбрахта, М.Пуйманавай, У.Ванчуры, М.Маеравай, сатыр. Я.Гашака, філас. Л.Клімы, фантаст. К.Чапека, псіхал. Э.Гостаўскага. Сусв. вядомасць набылі структуралісцкія працы Я.Мукаржаўскага. У 2-ю сусв. вайну ў фаш. засценках загінулі Ю.Фучык, Ванчура і інш. У пасляваен. гады дэбютавалі В.Гавел, П.Когаўт, М.Кундзера, Б.Грабал. Развівалася паэзія І.Коларжа, У.Голана, М.Голуба, Ф.Грубіна, Я.Заграднічка, проза Я.Вейла, Я.Дрды, М.Кратахвіла, А.Лусціга, Л.Фукса і інш. 2-я пал. 20 ст. адметная росквітам гіст. рамана (В.Капліцкі, У.Неф, Б.Ржыга, І.Томан і інш.). Узніклі т.зв. праблемная, або канфрантацыйная, проза (Б.Бржэзаўскі, А.Клімент), метафарычны, эксперым. раман (У.Клевіс, В.Лінгартава, Э.Мандлер, В.Сладкава). Узмацненне сувязі з еўрап. л-рамі прадвызначыла развіццё рамана сац. (Я.Отчанашак, В.Ржэзач), філас. рамана-міфа (Чапек), неарамана (А.Востра, І.Фрыед), экзістэнцыяльнага (У.Кёрнер), постмадэрнісцкага (М.Вівег, Грабал), навук.-фантаст. (Я.Вейс, І.Несвадба, Л.Соўчак), гумарыст. (М.Горнічак, М.Капек), «пра вайну» (К.І.Бенеш, Э.Ф.Бурыян, Гашак, Дрда, Чапек, І.Шкворацкі) і інш. У 1990-я г.чэш. л-ру прадстаўлялі празаікі І.Груша, Я.Топаль, М.Тршэшцік, О.Філіп, паэты М.Айваз, І.Рульф, І.Шыман, драматургі К.Стэйгервальд, Д.Фішэр.
На бел. мове выдадзены «Чэшскія і славацкія апавяданні» (1958), зб.чэш.нар. казак «Кубачак, вары!» (1977), анталогія сучаснай чэш. паэзіі «Высокае неба» (1980), творы Гашака («Цвёрдая скура», 1931; «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну», ч. 1—3, 1931—32; «Госць у хату», 1984), Гашака і К.Ванака («Прыгоды ўдалага ваякі Швейка», ч. 4, 1932), Ванака («Прыгоды ўдалага ваякі Швейка», ч. 5—6, 1931—32), Ольбрахта («Ганна-пралетарка», 1932), Фучыка («Слова перад пакараннем смерцю», 1953), Дрды («Нямая барыкада», 1955), І.Марака («Маладыя змагары», 1958), П.Бояра і В.Бояравай («Закаханыя», 1960), Ржыгі («Паездка Гонзіка ў вёску», 1961), І.Кубічка («Люцынка», 1965), Чапека («Казкі і вясёлыя гісторыі», 1966, 1997), Ірасека («Скалакі», 1974), Б.Ногейла («Паводка»), В.Стыблавай («Мой брацік», абодва 1977), Я.Козака («Гняздо бусла», 1979), М.Стынгла («Украдзены татэм», 1981), І.Герцыкавай («Цень сну», 1985), Незвала («Васількі і гарады», 1986), Гавела («Свята ў садзе», 1995; «Аўдыенцыя», 1997), І.Скалы («Вітаю вас, вокны!», 1995), С.Рудольфа («Маё дзіўнае вужаня»), Э.Баса («Клапзубава каманда», абодва 1998). Сярод перакладчыкаў на бел. мову Л.Баршчэўскі, Я.Васілёнак, У.Дамашэвіч, Х.Жычка, М.Кенька, В.Крайко, А.Мажэйка, П.Макаль, П.Марціновіч, С.Міхальчук, М.Татур, І.Шаблоўская, Г.Шчарбатаў і інш.
Архітэктура. Рэшткі ўмацаваных паселішчаў 9 ст. выяўлены ў Празе і ў Паўд. Маравіі; найб. значнае з іх «На валах» у с. Мікульчыцы — з драўлянымі і каменнымі ўмацаваннямі і дамамі, храмамі ў познаант., візант. і познакаралінгскіх традыцыях (храм-ратонда св. Віта ў Празе, каля 935). У 11—13 ст. склаўся раманскі стыль: базілікі св. Віта і св. Іржы ў Пражскім Градзе, рэшткі крэпасці Пржэмыславічаў у Оламаўцы; кляштары і замкі (Пражскі Град, Кршываклат, Чэскі-Крумлаў і інш.), каля якіх узнікалі гар. паселішчы з каменнымі дамамі, умацаваннямі, мастамі. Росквіт сярэдневяковай архітэктуры звязаны з готыкай 13—15 ст. Для пабудоў характэрны велічнасць форм, стрыманасць урачыстага канструктыўна выразнага дэкору: усх.ч. сабора св. Віта [арх. Мацвей з Араса і П.Парлерж (гл.Парлер)], ратуша ў Старым горадзе, Карлаў мост (усе ў Празе). У гатычным стылі перабудоўваліся старыя і будаваліся новыя гарады з рэгулярнай планіроўкай (Новы горад у Празе) і цэнтр. прамавугольнай плошчай (Чэске-Будзеёвіцы, Чэскі-Крумлаў). Замкі 13—16 ст. складаліся з «града» і «перадграддзя», звычайна мелі данжон, капліцу, унутр. двары з гатычнымі аркаднымі галерэямі, парадныя памяшканні з сеткавымі скляпеннямі (Кршываклат, Звікаў, Чэскі-Крумлаў, Карлштэйн). У 2-й пал. 15 — пач. 16 ст. ўзрос дэкор, ускладніліся ўзоры скляпенняў (Уладзіслаўская зала каралеўскага палаца ў Пражскім Градзе, сабор св. Барбары ў Кутна-Горы). Базілікальныя храмы змяняліся на зальныя. Падзеленыя на нефы залы набылі некат. ратушы (у Табары). З 1530-х г. пашырыўся стыль рэнесанс (палацы летні каралеўскі Бельведэр з «пяючым» фантанам, Шварцэнбергскі ў Празе). У перабудаваных замках з’явіліся аркадныя ўнутр. двары, лоджыі, садовыя павільёны, парадныя залы з размалёўкамі і лепкай (Літамішль, Йіндржыхуў-Градзец). Дамы і ратушы аздаблялі дэкар. атыкамі, узорыстымі франтонамі, арачнымі галерэямі, эркерамі, размалёўкамі сграфіта (у Табары, Тэльчы, Кутна-Горы). У 17—18 ст. дынамічна развіваўся стыль барока рэгіянальнага тыпу, адметны экспрэсіўным дэкорам, манументальнасцю, арган. сувяззю з горным ландшафтам. Вылучаліся 1-нефавыя ці цэнтрычныя з велічным купалам і вежамі сабор Ушэсця Маці Божай у Кутна-Горы, касцёл св. Ігнація ў Новым горадзе, палацы Чэрнінскі, Вальдштэйнскі, Кінскіх, маляўнічыя палацава-паркавыя комплексы Міхнаўскі, Лобкавіцкі ў раёне Мала-Страна (усе ў Празе). У сярэдзіне 19 ст. сцвердзіўся кірунак т.зв. рамантыкі з уласцівымі яму тэндэнцыямі эклектыкі. Параднай манументальнасцю і багаццем убрання вылучаліся пабудовы ў духу неарэнесансу і неабарока ў Празе (Нац.т-р, музей). У канцы 19 — пач. 20 ст. пашырыўся стыль мадэрн з характэрнымі яму пошукамі нац. своеасаблівасці і тэндэнцыямі рацыяналізму (пабудовы Я.Коцеры ў Градзец-Кралаве і Просцеёве). Пераходам да архітэктуры функцыяналізму ў 1910-я г. адзначаны пабудовы І.Гочара і інш. (т. зв. чэш. кубізм). У 1930-я г. сфарміравалася нац. школа функцыяналізму (арх. Гочар, К.Гонзік, І.Гаўлічак, І.Крога). У Празе (1929) завершана зах.ч. сабора св. Віта (на аснове чарцяжоў і праектаў Парлержа), узведзены Нац. помнік Вызвалення на гары Віткаў (1929—32). У пасляваен. гады пабудаваны новыя жылыя раёны ў Празе, у гарадах Злін, Горні-Літвінаў, Оламаўц і інш., выраслі новыя гарады (Млада-Болеслаў). У 1934 у Празе пабудаваны адкрыты стадыён (Страгаўскі) на 240 тыс. гледачоў (самы буйны ў свеце). Пабудовы 2-й пал. 20 ст. адметныя функцыян. выразнасцю, рацыянальнай прастатой форм, выкарыстаннем сучасных матэрыялаў (шкло, бетон, алюміній, пластыкі). Пры ўзвядзенні спарт. і прамысл. збудаванняў выкарыстоўваюцца арыгінальныя зборныя канструкцыі (водны стадыён у р-не Падолі ў Празе, тэлевежа на гары Ештэд каля г. Ліберац). Узмацняюцца пошукі пластычнай выразнасці і індывід. аблічча будынкаў (Федэральны сход, «Дом, які танцуе», абодва ў Празе), вядзецца рэканструкцыя гіст. цэнтраў гарадоў, у т. л. Вацлаўскай пл. ў Празе). У аздабленні грамадскіх будынкаў (Чэш. тэлебачанне, 1980; Палац культуры, 1982, у Празе; універмаг «Дон» у Градзец-Кралаве, 1983) шырока выкарыстоўваюцца мясц. матэрыялы: шкло, фарфор, кераміка, дэкар. тканіны і інш.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Ранняе сярэдневяковае мастацтва бярэ пачатак ад эпохі росквіту Вялікамараўскай дзяржавы і ўзвышэння Чэш. княства. У мастацтве 11—13 ст. уплывы Германіі і Візантыі: мініяцюры «Вышаградскага кодэкса» (1085), размалёўкі ратонды св. Катаржыны ў Знойме (1134), рэльефы моста Юдзіфі ў Празе (1170) і інш. У 1-й пал. 14 ст. строгі кананізм вобразаў змяніўся лірычнымі і вытанчанымі выявамі (статуі т.зв. Майстра Міхельскай Мадонны). У 2-й пал. 14 ст. пашырылася готыка: скульпт. партрэты на трыфорыях сабора св. Віта ў Празе (скульпт. П.Парлерж з памочнікамі), жывапісныя выявы святых для капліцы замка Карлштэйн (майстар Тэадорык). Протарэнесансавыя тэндэнцыі выявіліся ў мініяцюры (малітоўнік Яна са Стршэды, каля 1364). З канца 14 ст. ў скульптуры і жывапісе пашырыўся т.зв. мяккі стыль (цыкл алтарных кампазіцый для сабора св. Ільі ў Тршэбані, жывапісец т.зв. Майстар Тршэбанскага алтара), узмацніўся свецкі і дэкар. пачатак. У мініяцюры і жывапісе пач. 15 ст.дэмакр. і антыклерыкальныя тэндэнцыі (творы т.зв. Майстра Райградскага алтара, мініяцюры «Гётынгенскага кодэкса». У познагатычную эпоху вылучалася скульптура т.зв. Майстра «Аплаквання» з Жэбрака. У 14—15 ст. дасягнула росквіту дэкар.-прыкладное мастацтва: маст. шкло, ювелірныя вырабы, кафля, мазаіка, вітраж. Рэнесанс у жывапісе найб. ярка выявіўся ў творчасці т.зв. Майстра Літамержыцкага алтара (алтар касцёла ў г. Літамержыц, размалёўкі ў капэле св. Вацлава ў саборы св. Віта ў Празе, абодва пач. 16 ст.), а таксама ў мініяцюры («Чэшскі канцыянал», «Іенскі кодэкс»). Развіваліся дэкар. ўбранне са стука, размалёўкі сграфіта, надмагіллі з партрэтнымі выявамі, медальернае мастацтва. На мяжы 16—17 ст. Прага стала адным з цэнтраў еўрап. маньерызму. Пры каралеўскім двары працавалі італьян., нідэрл., ням. майстры (Х. фон Ахен, А. дэ Врыс, Б.Спрангер і інш.). У эпоху барока (17—18 ст.) пачала фарміравацца нац. школа: партрэты і алтарныя кампазіцыі К.Шкрэты, П.Брандля, пейзажы і насценныя размалёўкі В.В.Рэйнера, партрэты Я.Купецкага, гравюры В.Голара, нацюрморты Я.Р.Біса. У скульптуры вылучаліся дэкар. статуі і групы Ф.М.Брокафа і М.Б.Браўна, у якіх уплыў Л.Берніні. У сярэдзіне 18 ст. будынкі аздаблялі ў стылях ракако і класіцызму (скульптура І.Ф.Платцэра, жывапіс Н.Грунда).У 17—18 ст. на высокім узроўні маст. шкло (гл.Чэшскае шкло), ювелірнае мастацтва, разьба па камені, апрацоўка металу, ткацтва. На развіццё мастацтва паўплывала заснаванне ў Празе «Патрыятычнага т-ва сяброў мастацтва» (1796) і Акадэміі мастацтва (1799). У 19 ст. пашыраны класіцызм і рамантызм: творы А.Косарака, А. і І. Манесаў (гл. ў арт.Манес), І.Навраціла, К.Пуркіне, Я.Чэрмака. У канцы 19 ст.вял. значэнне мела т.зв. пакаленне Нац.т-ра на чале з жывапісцам М.Алешам. Пленэрныя, рэаліст. пошукі характэрны для пейзажнага жывапісу (Ю.Маржак, А.Хітусі). Асновы чэш.скульпт. школы заклаў І.В.Мысльбек. У пач. 20 ст.нац.рэаліст. традыцыі спалучаліся з прыёмамі імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму [А.Славічак (гл. ў арт.Славічак), А.Гудачак, Л.Куба], з’явілася абстрактнае мастацтва (Ф.Купка). Рысы сімвалізму ўласцівы работам Б.Кафкі, Я.Прэйслера, М.Швабінскага. Высокага ўзроўню дасягнула графіка, што развівалася ў рэчышчы мадэрну: плакаты А.Мухі, А.Хофбаўэра, кніжнае афармленне І.Лады, А.Кашпара, гравюры В.Прэйсіга. У стылі неакласіцызму работы Я.Штурсы, С.Сухарды і інш. У дэкар.-прыкладным мастацтве працавалі Ф.Білек, Муха, Сухарда. Дапач. 20 ст. адносіцца першая спроба сінтэзу мастацтваў (творчая садружнасць арх. Я.Коцеры з Прэйслерам, Сухардам, Штурсам). Зварот даеўрап. авангардызму (жывапіс Э.Філы, Б.Кубішты, В.Новака) спалучаўся са спробамі яго нац. пераасэнсавання (Я.Зрзаві, Р.Крэмлічка, В.Шпала, І.Чапек). У 1920—30-я г. склалася т.зв. сац. мастацтва (О.Гутфройнд, К.Покарні, жывапісцы К.Голан, М.Голі, П.Коцік. графік В.Сілаўскі, скульпт. К.Котрба, Я.Лаўда) з уласцівымі яму драматызмам, зваротам да прыёмаў экспрэсіянізму і прымітывізму. У работах Ф.Музікі, К.Тэйге, І.Шымы тэндэнцыі канструктывізму. У пасляваен. гады пашырана манум.-дэкар. мастацтва (мазаікі У.Сіхры, Швабінскага, сграфіта А.Забранскага, фрэскі В.Ціцельбаха), высокага ўзроўню дасягнулі кніжная графіка і плакат (Ц.Боўда, Музіка, К.Сволінскі, А.Стрнадэль, В.Фіяла), творчасць жывапісцаў І.Брожа, Я.Груса, Я.Славічака, Я.Сметаны, К.Соўчака. Для дэкар.-прыкладнога мастацтва характэрны пошукі выразных форм, выкарыстанне прыродных матэрыялаў (шкло Я.Брыхты, Л.Смрчковай, габелены і тканіны А.Кібаля, А.Фішарака, кераміка О.Экерта, В.Цікаля). Развівалася тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (І.Свобада, Ф.Трэстэр). Сярод мастакоў 2-й пал. 20 ст.: скульптары М.Аксман, Б.Добравольні, І.Маляёўскі, жывапісцы і графікі Брож, Забранскі, Соўчак, фотамастак К.Пліцкі. У традыц.нар. мастацтве захоўваецца вытв-сць набіўных тканін, кераміка, кавальства, жывапіс на шкле, драўляная скульптура. У 1948 засн. Саюз чэш. мастакоў.
Музыка. Для чэш.нар. музыкі характэрна цесная ўзаемасувязь паміж песняй і танцам, аднагалосы склад мелодыкі. Разнастайныя танцы зводзяцца да 3 асн. тыпаў: жвавыя 2-дольныя (сярод іх полька), умерана хуткія плаўныя 3-дольныя і танцы з пераменным рытмам. Чэш.прафес.царк. і свецкая музыка складвалася ў 9—14 ст. Сярод першых чэш. кампазітараў і выканаўцаў 12 ст. Добржата, Коята. У 13 ст. песенная творчасць развівалася пад уплывам ням.мінезінгераў. З 15 ст. ўзмацнілася сац.-этычная роля музыкі (гусіцкія песні), пашырыліся шматгалосыя спевы (Я.Т.Турноўскі, К.Гарант з Полжыц і інш.). У 16 — пач. 17 ст. Прага — адзін з буйных муз. цэнтраў Еўропы. У 17 — сярэдзіне 18 ст. фарміравалася поліфанічная школа (Б.Чарнагорскі, Я.Зах, Ф.І.Тума, І.Н.Сегер, Ф.К.Брыксі і інш.). Чэш. музыканты зрабілі вял. ўклад у развіццё еўрап. сімфанізму, оперы, меладрамы, «камерных жанраў» (Ф. і І. Бенды, Я.Дусік, Я.Зеленка, І.Мыслівечак, Ф.К.Рыхтэр, А.Рэйха, К. і А. Стаміцы, А.Фільц). Нац.-вызв. рух 1-й пал. 19 ст. садзейнічаў актывізацыі муз. жыцця: у Празе адкрыліся кансерваторыя (1811), арганная школа (1831), Нац.т-р (1881), філармонія (1894); пачалося збіранне нар. музыкі, фалькл. элементы ўвайшлі ў творы Я.Воржышака, В.Я.Томашака, Ф.Шкроўпа (аўтар першай оперы на чэш. тэкст «Дротар», 1826). Пачатак чэш.муз. класіцы паклалі оперы і сімф. творы Б.Сметаны і А.Дворжака. Розныя жанры нац. музыкі ўзбагаціў З.Фібіх. Традыцыі нац. класікі на мяжы 19—20 ст. працягвалі кампазітары О.Ераміяш, В.Новак, О.Острчыл, І.Сук, І.Б.Фёрстэр, Л.Яначак; еўрап. вядомасць набылі спевакі І.Леў, І.Палечак, М.Сітава, К.Чэх; скрыпачы Я.Кубелік, Ф.Лаўб, І.Славік, О.Шэўчык; віяланчэліст Г.Віган. На агульнаеўрап. класічныя і нац. традыцыі абапіраліся кампазітары 1920—30-х г. Ф.Барташ, П.Боржкавец, Я.Ежак, І.Крэйчы, Б.Марціну; кірунак, які знаходзіўся пад уплывам экспрэсіянізму, узначальваў А.Хаба. Павялічылася цікавасць да масавай песні, а таксама антыфаш. характару. Значны ўклад у муз. мастацтва 2-й пал. 20 ст. зрабілі кампазітары Я.Гануш, В.Добіяш, Г.Дусік, М.К.Кабелач, Д.Кардаш, Я.Сейдль, У.Сомер. У Ч. працуюць: оперныя т-ры, сімф. аркестры, камерна-інстр. ансамблі розных складаў [у т. л.Чэш. нанет (1923), Квартэт імя Б.Сметаны (1945), ансамбль песні і танца «Слук»], акадэміі прыгожых мастацтваў, кансерваторыі ў Празе і Брно. Праводзяцца штогоднія Міжнар. фестывалі «Пражская вясна» (у яго межах міжнар. конкурсы піяністаў, скрыпачоў, віяланчэлістаў, смыковых квартэтаў і інш.), джазавы фестываль у Празе.
Тэатр. Тэатральнае мастацтва ў Ч. развіваецца з 12 ст. У 16—17 ст. пашыраны школьны тэатр, якому процістаяў нар. аматарскі т-р. Першая школьная драма, напісаная і пастаўленая на чэш. мове, — «Чэшская камедыя пра багача Лазара» П.Кірмезера (выд. 1566). У 1737 у Празе пабудаваны «Тэатр у Котцу», дзе ставілі оперныя і драм. спектаклі. У 1783 адкрыўся Носціцкі т-р для спектакляў на ням. мове (з 1797 Саслоўны т-р), з 1785 у ім ставіліся спектаклі і на чэш. мове. У 1786—89 у т-ры «Боўда» 4 разы на тыдзень ішлі спектаклі на чэш. мове. У 1806 паказы на чэш. мове забаронены. З 1824 чэш. спектаклі ставіліся ў Саслоўным т-ры (рэж. Я.Штэпанек, акцёры Б.Альрамава, І.Грабінгер). У 1834 паказы на чэш. мове зноў спынены. Драматург І.К.Тыл аб’яднаў акцёраў у трупу, якая выступала як аматарскі калектыў «Тэатр у Каэтана» (да 1837). З 1846 спектаклі ў Саслоўным т-ры аднавіліся (кіраўнік Тыл). Да гэтага часусцэн. мастацтва набыло рысы прафесіяналізму, пашырылася нац. драматургія. Рамант. кірунак у тэатр. мастацтве прадстаўляў акцёр, драматург і тэатр. дзеяч І.Колар. З 1845 Т-ва стварэння нац.чэш.т-ра на працягу многіх гадоў збірала сродкі на буд-ватэатр. будынка. У 1862—83 у Празе працаваў Часовы т-р з опернай і драм. трупамі (рэжысёры І.Колар, Э.Хвалаўскі, акцёры Й.Мошна, Ф.Колар, О.Скленаржава-Мала, К.Шыманаўскі і інш.). У 1883 у Празе пабудаваны Нац.т-р, у які ўвайшлі драм. оперная і балетная трупы. Узніклі т-ры ў Пльзені (1865), Брно (1884), т-р на Каралеўскіх Вінаградах у Празе (1907) і інш. У 1919 арганізаваны Бродскі т-р у Брно, у 1920 — Гар.т-р у Оламаўцы. У Нац. т-ры пастаўлены п’есы «З жыцця насякомых» (1922, 1926, 1932), «Белая хвароба» (1937), «Маці» (1938) К.Чапека, «Дзіця» Ф.Шальды (1923) і інш. У «Вызваленым т-ры» (засн. ў 1925) рэж. І.Гонзль ставіў п’есы, якія папярэднічалі драматургіі абсурду. У 1933 Э.Бурыян стварыў т-р «Д-34». Для акцёраў характэрны імкненне дапсіхал. раскрыцця сцэн. вобраза, увага да пластыкі, знешняга малюнка ролі (В.Выдра, Л.Досталава, Я.Пруха, З.Балдава, З.Штэпанек, О.Шэйнпфлугава і інш.). У 1940—50-я г. створаны Рэаліст.т-р (пазней імя З.Неедлы), «Т-р імя 5 мая», «Т-р сатыры» ў Празе. У канцы 1950 — пач. 60-х г. у Празе і Брно створаны невял. т-ры («малыя сцэны») «Ракако», «На Забрадлі», «Семафор» («Сем малых форм»), «За Бранай» і інш., дзе ставіліся п’есы маладых драматургаў В.Гавела, П.Когаўта. Сярод рэжысёраў: З.Калача, Я.Качар, З.Міка, К.Палаўш, П.Шэрхаўфер, акцёраў — Г.Врвнова, Б.Забарскі, І.Петравіцка, В.Ружак, І.Шворцава, В.Шмераль. Чэшскі Нац.т-р мае 4 сцэны: гіст. будынак т-ра (опера і балет), Саслоўны т-р (драматургічныя пастаноўкі), Колаўрацкі т-р (драматург. і оперныя пастаноўкі), т-р «Латэрна Магіка» (эксперым.). Сярод драм. т-раў: «На Вінаградах», «На Забрадлі», «На Фідлавачцы», «Без Забрадлі», «Пад Пальмаўкай», «Дэйвіцкі тэатр» і інш.Найб. вядомыя «т-ры малых форм» — «Семафор» і «Жыжкаўскі тэатр Яры Цымрмана» ў Празе. Працуе таксама Нар.т-р марыянетак, «т-ры ценяў» і інш. У 1957 створаны Саюз творчых работнікаў т-ра.
Кіно. У 1898 архітэктар і фатограф Я.Кршыжанецкі зняў дакумент. фільмы «Пажарныя», «Закладка падмурка пад помнік Палацкаму», а таксама ігравыя сцэнкі (сцэнарыст, рэж. і выканаўца комік І.Шваб-Маластранскі). У 1911 створана фірма «Кінафа», на якой здымалі пераважна хроніку і дакумент. фільмы, у 1912 — «Ілюзіён-фільм» і «Асум». У 1913 «Ілюзіён-фільм» экранізаваў п’есу Л.Строўпежніцкага «Благая кроў» (рэж. Э.Візнер), фірма «Асум» сістэматычна выпускала маст. фільмы рэж. М.Урбана («Канец кахання», «Прададзеная нявеста») і інш.Найб. значны фільм гэтага перыяду «Залатое сэрцайка» (паводле камедыі Шваба-Маластранскага, 1916, рэж. А.Фенцл). У канцы 1910 — пач. 1920-х г. рэжысёры Я.С.Колар, К.Ламач, В.Маер, М.Новы, П.Пражскі пад уплывам амер. кіно ставілі салонныя меладрамы, прыгодніцкія і дэтэктыўныя фільмы, пад уплывам ням. экспрэсіянізму — містычныя і фантаст. драмы. Спробы стварыць нац. кіно звязаны з гіст. жанрам: «Чэшскае неба» (1918, рэж. Я.А.Палаўш), «Праз церніі да славы» (1919, рэж. Р.Ф.Бранальд) і экранізацыяй твораў нац. л-ры. У 1931 засн. кінастудыя «Барандаўфільм». У пач. 1930-х г. здымаліся фільмы т.зв. малога рэалізму пра псіхалогію «маленькага чалавека»: «Імператарска-каралеўскі фельдмаршал» (1930, рэж. Ламач), «Мужчыны ў афсайце» (паводле К.Полачака, 1931, рэж. С.Інеман), «Антон Шпелец—снайпер» (1932, рэж. М.Фрыч) і інш.; гратэскна-фантаст. камедыі. Пошукам новых выразных сродкаў вылучаюцца фільмы У.Ванчуры: «Біржа працы» (1933), «Каханне і людзі» (1937), «Нашы чэшскія танцы» (1938, з В.Кубасекам). У 1939—45 экранізаваліся творы нац. л-ры, ставіліся забаўляльныя камедыі, у якіх здымаліся тэатр. акцёры Л.Пешак, Т.Піштак, Ф.Смолік і інш., а таксама патрыят. фільмы «Гэта быў чэшскі музыкант» (1940, рэж. В.Славінскі), «Гарадок на далоні» (паводле Я.Дрды, 1942, рэж. В.І.Бінавец). Адна з асн. тэм у 1940—50-я г. — 2-я сусв. вайна: «Людзі без крылаў» (рэж. Ф.Чап), «Героі не маўчаць» (рэж. М.Цыкан; абодва 1946), «Пастка» (1950, рэж. Фрыч), «У той раз на Каляды» (1958, рэж. К.Кахіня), «Рэпартаж з пятлёй на шыі» (1962, рэж. Я.Балік), эпічная трылогія О.Ваўры «Дні здрады» (1973), «Сакалова» (1974), «Вызваленне Прагі» (1976). Здымаліся камедыі: «Пекар імператара», «Імператар пекара» (абодва 1951, рэж. Фрыч), «Адпачынак з анёлам» (1953, рэж. Б.Земан, у сав. пракаце «Анёл у адпачынку»); гіст. фільмы, у т. л. гусіцкая трылогія Ваўры «Ян Гус» (1955), «Ян Жыжка» (1956), «Супраць усіх» (1958). Цікавасць да маральных праблем і даследавання характару сучасніка ў фільмах Кахіні («Кароль Шумавы», 1959), Ф.Влачыла («Белая галубка», 1960), У.Чэха («Дзе аднаго алібі мала», 1961). Тэматычнае і маст. абнаўленне чэш. кінематографа звязана з творчасцю прадстаўнікоў «новай чэхаславацкай кінахвалі»; В.Хіцілавай («Мех блох», «Пра нешта іншае», абодва 1964), М.Формана («Чорны Пётр», 1964; «Баль пажарнікаў», 1967), Э.Шорма («Вяртанне блуднага сына», 1966; «Дзень сёмы, восьмая ноч», 1969). З 1970-х г. кінематаграфісты імкнуцца адлюстраваць аб’ектыўную праўду жыцця і гіст. падзей, складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і грамадствам: «Ключ» (1976, рэж. Чэх), «Пра мараўскую зямлю» (1977, рэж. А.Кахлік), «Дзяўчынка з ракавінкамі» (1980, рэж. І.Свобада), «Звар’яцелы канкан» (рэж. Балік), «Вандраванні Яна Амаса» (абодва 1983, рэж. Ваўра). Сярод вядучых рэжысёраў: Д.Віганава, Кахіня, Д.Кляйн, І.Менцэль, Я.Немец, Я.Сверак, З.Трошка, Хіцілава, Я.Шваркмаер, Я.Шміт; акцёраў: З.Адамаўска, З.Быджаўска, М.Ванчурава, О.Візнер, Р.Грушынскі, М.Дзейдар, Я.Краўс, П.Кршыж, К.Родан, П.Форман, П.Чэпек і інш. Значнага ўзроўню дасягнула дакумент. кіно, мультыплікацыя (рэж. І.Трнка, Г.Тырлава, К.Земан і інш.). У 1992 засн.Дзярж. фонд Чэш. рэспублікі па развіцці кінематаграфіі. Побач з дзярж. кінастудыямі маст. фільмы здымаюць прыватныя фірмы. Праводзяцца міжнар. кінафестывалі ў Карлавых Варах (з 1946), «Залаты голем» у Празе (з 1995), тэлевізійных фільмаў «Злата Прага» і інш.
Беларусы ў Чэхіі. Бел. прысутнасць у Ч. вядома з часоў сярэдневякоўя. Гал. асяродкам беларусаў здаўна з’яўляецца яе сталіца, а ў 20 ст. стала адным з гал. цэнтраў бел. эміграцыі (гл. раздзел пра беларусаў у арт.Прага). У 1920—30-я г. ў Празе, Подзебрадзі, Пшыбраме, Брно і інш.чэш. гарадах дзякуючы матэр. падтрымцы чэхаславацкага ўрада і грамадскага Чэшска-ўкр.к-та дапамогі ўкр. і бел. студэнтам вучыліся каля 300 студэнтаў з Зах. Беларусі, у т. л. В.Вальтар, Я.Мамонька, С.Бусел, Я.Геніюш, Л.Красоўская, Л.Рыдлеўскі, М.Чарнецкі. Пры Укр.гасп. акадэміі ў Подзебрадзі у 1925—27 дзейнічаў Бел. студэнцкі гурток.
Літ.:
Краткая история Чехословакии. М., 1988;
Кузнецова Р. История чешской литературы. М., 1987;
История литератур западных и южных славян. Т. 1—2. М., 1997;
Маца И.Л. Архитектура Чехословакии. М., 1959;
Поп И.И. Искусство Чехии и Моравии IX — начала XVI в. М., 1978;
Гавлик Л. Искусство Чехословакии: Пер. с чеш. Прага, 1985;
Современное чешское и словацкое искусство. Л. 1989;
Ваницкий Я., Йиранек Я., Карасек Б. О чешской музыке: Пер. с чеш. М., 1965;
Ёсць на карце месца...: Грамад.-культ. чыннасць бел. і рас. эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938: Каталог. Мн., 2002.
Н.А.Сцепанюга (прырода, насельніцтва, гаспадарка), Л.В.Міхайлоўская і Н.А.Царук (гісторыя), Л.У.Языковіч (асвета, навуковыя ўстановы), Л.А.Фядотаў (друк, радыё, тэлебачанне), А.У.Вострыкава (літаратура), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), Г.У.Шур (кіно), У.Я.Калаткоў (беларусы ў Чэхіі).
Герб і сцяг Чэхіі.Даарт.Чэхія. Карлавы Вары зімой.Даарт.Чэхія. Чэшска-Мараўскае ўзвышша.Даарт.Чэхія. Панарама Прагі.Даарт.Чэхія. Удзельнікі антыфашысцкага паўстання ў Празе. Май 1945.Даарт.Чэхія. Бітва паміж гусітамі (злева) і нямецкімі крыжакамі ў час гусіцкіх войнаў 1419—34.Даарт.Чэхія. Будучы прэзідэнт Чэхаславакіі і Чэхіі В.Гавел на мітынгу апазіцыі ў час «аксамітнай рэвалюцыі» 1989.Даарт.Чэхія. Сабор святой Барбары ў г. Кутна-Гора.Даарт.Чэхія. Замак Карлштэйн.Даарт.Чэхія. «Дом, які танцуе» ў Новым горадзе Прагі.Даарт.Чэхія. Тройскі замак з французскім садам у Празе.Даарт.Чэхія. Жывапісец т. зв. Майстар Тршэбанскага алтара. Уваскрэсенне. Каля 1380.Даарт.Чэхія. Цэнтральная плошча ў г. Тэльч.Даарт.Чэхія. М.Швабінскі. Бедны край. 1900.Даарт.Чэхія. І.Чапек. Агонь. 1939.Даарт.Чэхія. Я.Зрзаві. Прыяцелькі. 1923.Даарт.Чэхія. А.Стрнадэль. Ілюстрацыя да кнігі І.Стрнадэля «Я выгнаў авечак на гару Яварнічак». 1963.Даарт.Чэхія. Сцэна са спектакля «Кароль Лір» У.Шэкспіра. Нацыянальны тэатр у Празе.Даарт.Чэхія. Сцэна са спектакля «Аіда» Дж.Вердзі. Пражская дзяржаўная опера.Даарт.Чэхія. Канцэрт «Пражская вясна» ў Сметана Холе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́Н, Ісламская Рэспубліка Іран (Джамхурые Эсламіе Іран),
дзяржава ў Паўд.-Зах. Азіі. Да 1935 афіц. назва Персія. Мяжуе на Пн з Арменіяй, Азербайджанам, Туркменістанам, на У з Афганістанам і Пакістанам, на З з Іракам і Турцыяй. На Пн абмываецца водамі Каспійскага м., на Пд — Персідскага і Аманскага заліваў. Пл. 1648 тыс.км². Нас. 67 540 тыс.чал. (1997). Дзярж. мова — персідская (фарсі). Сталіца — г.Тэгеран. У складзе І. 25 астанаў (правінцый). Нац. свята — Дзень Рэвалюцыі (11 лют.).
Дзяржаўны лад. І. — ісламская рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1979 (са зменамі 1989), паводле якой вышэйшы аўтарытэт і ўладу ў краіне мае рэліг.-паліт. лідэр мусульм. абшчыны. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (ён жа ўзначальвае выканаўчую ўладу), які выбіраецца насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму Мусульм. кансультатыўнаму сходу — меджлісу (270 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады). Функцыі кантролю за адпаведнасцю рашэнняў меджліса палажэнням ісламу і канстытуцыі і нагляд за правядзеннем рэферэндумаў, выбараў прэзідэнта і дэпутатаў меджліса ажыццяўляе Савет стражнікаў ісламскай рэвалюцыі з 12 членаў, з іх 6 назначае кіраўнік І. і 6 мусульм. правазнаўцаў выбірае меджліс на тэрмін 6 гадоў. Мясц. ўлада ў астанах належыць губернатарам, якіх назначае нац. ўрад, і саветам, што выбіраюцца насельніцтвам пэўнага астана.
Прырода. І. — краіна гор і высокіх нагор’яў (4/5 тэрыторыі). Большую ч. займае Іранскае нагор’е, акаймаванае горнымі сістэмамі. На Пн — Туркмена-Харасанскія горы і Эльбурс (з найвыш. пунктам І. г. Дэмавенд, 5604 м), на З і Пд Курдыстанскія горы, Загрос і Мекран, на ПдУ і У — Усх.-Іранскія горы, на ПнЗ — Армянскае нагор’е. Унутр.ч. Іранскага нагор’я занята хр. Кухруд і замкнёнымі бяссцёкавымі ўпадзінамі (пустыні Дэштэ-Кевір, Дэштэ-Лут). Уздоўж Каспійскага м. паласой у 2—6 км распасціраецца Прыкаспійская нізіна. На ПдЗ — ч. Месапатамскай нізіны, на ўзбярэжжы Персідскага і Аманскага заліваў — пустыня Гермсір, у бас.р. Атрэк — Гарганская раўніна. Часта бываюць землетрасенні. Нетры І. багатыя нафтай, прыродным газам, каменным вугалем. Ёсць жалезныя, марганцавыя, медныя, свінцова-цынкавыя, храмітавыя, нікелевыя і кобальтавыя руды, руды высакародных металаў. З няруднай сыравіны: сера, калійная, кухонная і глаўберава солі, азбест, карунд, графіт, тальк, слюда, барыты, каштоўныя камяні. Разнастайныя буд. матэрыялы: граніты, даламіты, вапнякі, мармур, туфы. Радовішчы нафты і газу пашыраны ў межах Персідскага заліва нафтагазаноснага басейна, асобныя радовішчы ў Цэнтральнаіранскім і Паўд.-Каспійскім басейнах. Разведаныя запасы нафты 12,8 млрд.т, найб. радовішчы: Агаджары, Гечсаран, Марун, Бібі-Хекіме, Ахваз. Запасы прыроднага газу каля 20 трыльёнаў м³ (2—е месца ў свеце пасля Расіі), найб. радовішчы Кенган, Пазенан, Парс, Керманскі і Эльбурскі каменнавугальныя басейны. Клімат на большай частцы тэр. І. субтрапічны, сухі, на ўзбярэжжы Персідскага і Аманскага заліваў трапічны, гарачы. Сярэдняя т-растудз. ад -2 °C на Пнда 19 °C на Пд, ліп. адпаведна 25 °C і 32 °C. Ападкаў ад 30 ммда 500 мм за год (пераважна зімой і вясной), на паўн. схілах Эльбурса да 2000 мм. Рэкі малаводныя, большасць іх адносіцца даўнутр. басейнаў, многія летам перасыхаюць. Гал. рэкі: Аракс, Кызылузен, Шат-эль-Араб з прытокам Карун, Атрэк, Гарган. Шмат азёр, пераважна бяссцёкавых і салёных — Урмія, Дэр’ячэе-Немек, Хамун і інш. Агульная асаблівасць глеб — камяністасць і павышаная засоленасць. Ва ўнутр. раёнах і катлавінах шэразёмы і саланчакі, на схілах Эльбурса жаўтазёмы і чырваназёмы, па рачных далінах алювіяльныя глебы. Расліннасць разнастайная, больш за 600 відаў, пераважае пустынная, паўпустынная і сухастэпавая. Пад лесам каля 7% тэрыторыі, у асноўным на схілах Эльбурса (дуб, бук, граб, самшыт, грэцкі арэх). На ўзбярэжжы Персідскага і Аманскага заліваў расліннасць трапічная (мімозы, аравійская акацыя, какосавая пальма, у аазісах — фінікавая пальма). Багаты жывёльны свет. З капытных — архар, антылопа-джэйран, казуля, газель, з драпежнікаў — тыгр, гепард, леапард, гіена, воўк. Шмат грызуноў, паўзуноў. Нац. паркі: Кевір, Гулістан, Урмія, Цэнтральнаэльбурскі і інш.; буйны заказнік Туран.
Насельніцтва. 50% насельніцтва складаюць персы; каля 20% азербайджанцаў, 10% лураў, 8% курдаў, па 2% арабаў і туркменаў; ёсць белуджы, армяне, яўрэі і інш. Сярод вернікаў пераважаюць мусульмане-шыіты (90%); ёсць мусульмане-суніты (8,4%), хрысціяне (0,6%), іудзеі (0,2%) і інш. Сярэднегадавы прырост каля 3,3%. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 41 чал. на 1 км². Каля 2/3 размешчана на ПнЗ і Пн, дзе найб. спрыяльныя кліматычныя ўмовы для сельскай гаспадаркі. Гар. насельніцтва 60%. Найб. гарады (тыс.ж.): Тэгеран — 6836, Мешхед — 2016, Ісфахан — 1924 (1997), Тэбрыз — 1089, Шыраз — 965,1, Ахваз — 724,7, Бахтаран — 624,1 (1991). У прам-сці заняты 21%, у сельскай гаспадарцы — 33% працаздольнага насельніцтва.
Гісторыя Паводле археал. звестак, тэр. І. заселена чалавекам з канца ніжняга палеаліту. У 3-м тыс.дан.э. тут існавала стараж. дзяржава Элам, якая ў 13—12 ст.дан.э. дасягнула найб. росквіту і распасціралася ад р. Еўфрат даЦэнтр. І. У 9—8 ст.дан.э. асобныя раёны І. далучаны даАсірыі. Каля 673—672 дан.э. ў выніку антыасірыйскага паўстання на Іранскім нагор’і ўзнікла дзяржава Мідыя, якая ў 616—605 дан.э. ў кааліцыі з Вавілоніяй разграміла Асірыйскую дзяржаву. Пасля вайны 553—550 дан.э. Мідыі з падпарадкаваным ёй царствам Персіда ўлада ў краіне перайшла да дынастыі Ахеменідаў. Назву Персіда (Перса, Парс, сучасны Фарс) стараж. грэкі, а пазней і інш.еўрап. народы перанеслі на ўсю краіну і сталі называць яе Персіяй. Заснавальнік дынастыі Ахеменідаў Кір II заваяваў М. Азію, Вавілонію, Сірыю і Палесціну, пазней — Егіпет. Пры Дарыю I [522—486 дан.э.] перс. дзяржава рэарганізавана (удасканалены адм.-тэр. падзел, распрацаваны заканад. кодэкс, вялося буд-ва дарог, чаканілася залатая манета), пашыраны яе межы. Барацьба за панаванне на гандл. шляхах паміж Захадам і Усходам уцягнула Ахеменідаў у працяглыя войны з Грэцыяй (гл.Грэка-персідскія войны). У 330 дан.э. гэтую дзяржаву заваяваў Аляксандр Македонскі. Пасля 312 дан.э.тэр. І. ўвайшла ў склад эліністычнай дзяржавы Селеўка I (гл.Селеўкіды), у сярэдзіне 2 ст.дан.э. — Парфянскага царства. У 224 н.э. правіцель залежнай ад Парфіі Персіды Ардашыр I разбіў войскі апошняга парфянскага цара Артабана V і стварыў Сасанідскую дзяржаву (гл.Сасаніды). Пры Сасанідах праведзены адм., падатковая і ваен. рэформы, будаваліся гарады, развіваўся гандаль; імкнучыся даідэалаг. еднасці, яны апіраліся на дзярж. рэлігію зараастрызм. Узмоцненая Сасанідская дзяржава заваявала Паўд. Аравію, Сірыю, Палесціну і Егіпет, пагражала існаванню Візантыі. Працяглыя войны і феад. міжусобіцы аслабілі краіну. У 7 ст. яе заваявалі арабы (гл.Арабскія заваяванні) і ўключылі ў склад Араб.халіфата. Да канца 10 ст. іслам стаў рэлігіяй б.ч. насельніцтва І., араб. мова надоўга стала дзярж. і літ. мовай. Нар. рух супраць араб. панавання (у форме рэліг. рухаў пераважна шыіцкай арыентацыі, гл.Шыізм), узмацненне працэсу феадалізацыі і сепаратызм мясц. феадалаў аслабілі ўладу арабаў. Гэта прывяло да стварэння на тэр. І. ў 9—10 ст. спадчынных намесніцтваў (эміратаў), якія толькі намінальна залежалі ад Араб. халіфата: Тахірыдаў дзяржава ў Харасане (821—873), Сафарыдаў у Сістане (з 861), потым у Харасане (873—900) і інш. У 900 Харасан і ўсх. І. увайшлі ў склад дзяржавы Саманідаў (да 999); у зах. І. і Іраку склалася Буідаў дзяржава (935—1055). Пасля распаду дзяржавы Саманідаў усх. І. разам з ч. Сярэдняй Азіі і тэр. сучаснага Афганістана ўвайшоў у склад дзяржавы Газневідаў. З 11 ст. пачаліся ўварванні на тэр. І. цюркаў-агузаў, якія заваявалі ўвесь І., сумежныя з ім краіны і стварылі Сельджукскую дзяржаву. У пач. 12 ст. яна распалася на шэраг султанатаў, унутры іх склаліся княствы моцных васалаў. Барацьба паміж асобнымі дынастыямі прывяла да заняпаду гандлю, рамяства і земляробства. Аслабленая краіна ў 13 ст. заваявана манголамі, паміж 1380—93 — войскамі Цімура. Нашчадкі Цімура вялі паміж сабой няспынныя войны. У канцы 14 — пач. 15 ст. рост буйнога землеўладання разам з аслабленнем эканам. сувязей паміж асобнымі правінцыямі паглыбілі феад. раздробленасць краіны. Новы ўздым І. звязаны з панаваннем дынастыі Сефевідаў (1502—1736), калі ўмацавалася цэнтр. ўлада, наладжаны дыпламат. кантакты з еўрап. краінамі. Найб. магутнасці дзяржава дасягнула пры шаху Абасе I (1587—1629], які стварыў рэгулярную армію, знізіў падаткі, наладзіў гандл. адносіны з інш. краінамі; дзякуючы буд-ву дарог і каналаў развівалася яе эканоміка. З прычыны абвастрэння барацьбы за ўладу паміж феад. групоўкамі, духавенствам і свецкімі феадаламі ў 2-й пал. 17 ст. пачаўся паліт. і эканам. спад. Пад націскам афганцаў-гільзаяў (1722) дзяржава Сефевідаў распалася. У 1723 у паўн.-зах. і цэнтр. раёны краіны ўварваліся туркі. Антыафг. барацьбу (1726—30) і выгнанне туркаў (1730—36) узначаліў Надзір-хан Афшар (гл.Надзір-шах). У выніку шматлікіх ваен. паходаў ён стварыў велізарную феад. імперыю, якая распалася пасля яго забойства (1747). Анархія і феад. ўсобіцы зноў прывялі краіну дапаліт. і эканам. заняпаду. У канцы 18 ст.да ўлады прыйшла Каджарская дынастыя (1796—1925). З гэтага часу І. — аб’ект эканам. экспансіі еўрап. краін, пераважна Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі. У выніку англ. і франц.калан. палітыкі, Руска-іранскіх войнаў 19 ст. былі падпісаны нераўнапраўныя дагаворы, якія ператварылі І. у рынак збыту прамысл. тавараў еўрап. краін. Абвастрэнне сац. супярэчнасцей, рост незадаволенасці нар. мас выліліся ў Бабідскія паўстанні 1848—52, а пазней у антыфеад. і антыкалан. Іранскую рэвалюцыю 1905—11, у ходзе якой абвешчана канстытуцыя, скліканы меджліс (парламент), праведзены інш.дэмакр. пераўтварэнні. Баючыся росту рэв. настрояў, Вялікабрытанія і Расія заключылі пагадненне (1907) і падзялілі І. на брыт. і рас. сферы ўплываў. У канцы 1911 рэвалюцыя задушана аб’яднанымі англа-рас. войскамі і кансерватыўнымі ўнутр. сіламі. У 1-ю сусв. вайну тэр. І., нягледзячы на абвешчаны ёй нейтралітэт, ператварылася ў арэну ваен. дзеянняў паміж ваюючымі дзяржавамі: паўн. раёны занялі рас. войскі, паўд. — англійскія. У 1919 прабрытанскі ўрад Васуг эд-Доўле заключыў пагадненне з Вялікабрытаніяй, якое фактычна ператварыла І. у брыт. пратэктарат. У 1919—22 антыбрыт. настроі і нац.-вызв. рух узмацніліся, асабліва ў паўн. і паўн.-ўсх. правінцыях (Іранскі Азербайджан, Харасан), дзе пад кіраўніцтвам камуністаў (у 1920 засн. Іранская камуніст. партыя) пачаліся ўзбр. паўстанні; у Гіляне абвешчана сав. рэспубліка. У лют. 1921 адбыўся дзярж. пераварот. Новы ўрад ануляваў англа-іранскае пагадненне 1919 і заключыў дагавор з Сав. Расіяй (сав. ўрад адмовіўся ад усіх прывілеяў, атрыманых царскім урадам, і ануляваў іранскія даўгі, але захаваў права ўвесці свае войскі на тэр. І. пры пэўных абставінах). У кастр. 1925 меджліс абвясціў, што Каджарская дынастыя скінута. Шахам І. пад імем Рэза-шах стаў заснавальнік дынастыі Пехлеві Рэза-хан. Ён ажыццявіў шэраг рэформ, скіраваных на мадэрнізацыю дзяржавы, узмацненне цэнтр. улады і кансалідацыю грамадства. Адначасова жорстка падаўляліся вызв. рух і сепаратысцкія імкненні нац. меншасцей, праводзіліся тэрор і рэпрэсіі ў дачыненні дадэмакр. апазіцыі. У знешняй палітыцы Рэза-шах займаў антысав. пазіцыі, адначасова імкнуўся да вызвалення І. з-пад брыт. ўплыву. З гэтай мэтай было наладжана паліт. і эканам. супрацоўніцтва з фаш. Германіяй, чые пазіцыі ў І. ў 2-й пал. 1930-х г. значна ўзмацніліся. З пач. 2-й сусв. вайны ў краіне пашырылася дзейнасць ням. агентуры. Пасля нападу фаш. Германіі на СССРсав. ўрад, спасылаючыся на дагавор 1921, увёў у паўн. правінцыі І. свае войскі, адначасова на падставе дэкларацыі ўрадаў СССР і Вялікабрытаніі ў паўд. правінцыі ўведзены брыт. (з 1942 і амер.) войскі. Тут была таксама Андэрса армія. У вер. 1941 Рэза-шах адрокся ад прастола на карысць свайго сына Махамеда Рэза Пехлеві. У вер. 1943 І. аб’явіў вайну фаш. Германіі. На Тэгеранскай канферэнцыі 1943 у дэкларацыі, прынятай кіраўнікамі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, даваліся гарантыі цэласнасці, незалежнасці і суверэннасці І., а таксама эканам. дапамогі. У гады вайны ў краіне павялічылася актыўнасць левых сіл, асабліва на тэр., занятай сав. войскамі (у 1941 засн.Нар. партыя І.), у 1945—46 у Іранскім Азербайджане і Курдыстане ўтвораны аўт. рэспублікі, ліквідаваныя пасля вываду адтуль сав. войск.
Ў 1949—51 у І. разгарнуўся масавы рух за нацыяналізацыю прадпрыемстваў англа-іранскай нафтавай кампаніі, які ўзначаліў Нац. фронт на чале з М.Масадыкам. У сак. 1951 меджліс прыняў закон аб нацыяналізацыі нафтавай прам-сці, быў сфарміраваны ўрад на чале з Масадыкам. Ў выніку дзярж. перавароту Масадык зняволены, у жн. 1953 прэм’ер-міністрам стаў ген. Ф.Захедзі. У І. значна ўзмацніўся ўплыў ЗША. У 1954 І. падпісаў пагадненне з Міжнар. нафтавым кансорцыумам аб перадачы яму ў эксплуатацыю паўд.-іранскай нафты, у 1955 І. уступіў у Багдадскі пакт (гл.Арганізацыя цэнтральнага дагавора). У выніку антыўрадавых выступленняў у пач. 1960-х г. у І. ажыццёўлены шэраг сац.-эканам. рэформ (т. зв. «белая рэвалюцыя»), якія мелі на мэце паскарэнне развіцця краіны на зах. ўзор, створана Партыя Новага І., што падтрымлівала праграму рэформ. Палепшыліся адносіны з СССР: у 1963 і 1966 падпісаны сав.-іранскія пагадненні аб эканам. і тэхн., у жн. 1966 і культ. супрацоўніцтве. У час ізраільска-араб. вайны 1967 І. падтрымаў араб. краіны. Нягледзячы на фармальны ўдзел у ваен. блоку СЕНТО і ваен. пагадненне 1959 з ЗША, І. імкнуўся праводзіць незалежную ўнутр. (закон 1973 аб поўнай нацыяналізацыі нафтавай прам-сці) і знешнюю (супрацоўніцтва з сацыяліст. краінамі) палітыку. У 1970-я г. ў грамадстве ўзмацнілася незадаволенасць палітыкай шаха, яго метадамі кіравання і ажыццяўлення рэформ. У апазіцыю ўключыліся і кансерватыўнае мусульм. духавенства (лічыла рэформы ў грамадстве занадта радыкальнымі), і прадстаўнікі левадэмакр. руху (выступалі супраць дэспатычнага праўлення). У 1975 у І. забаронена дзейнасць усіх паліт. партый, створана адзіная Партыя нац. адраджэння І.; узмацніліся рэпрэсіі супраць апазіцыі (дзейнасць тайнай паліцыі САВАК). У 1976—78 актыўнасць апазіцыі пабольшала, у барацьбу ўключыліся прадстаўнікі практычна ўсіх слаёў грамадства, а ў выніку Іранскай рэвалюцыі 1987—79Іранскай рэвалюцыі 1978—79 шахскі рэжым скінуты. 1.4.1979 абвешчана Ісламская Рэспубліка І., у снеж. 1979 прынята новая канстытуцыя, паводле якой паліт. і духоўным кіраўніком краіны стаў лідэр мусульм. апазіцыі аятала Р.Хамейні. У студз. 1980 абраны першы ў гісторыі І. прэзідэнт — А.Бані-Садр, адбыліся выбары ў меджліс. Значныя эканам. і чалавечыя страты краіне нанесла ірана-іракская вайна 1980—88. У чэрв. 1981 меджліс пазбавіў Бані-Садра ўлады, на пасаду прэзідэнта выбраны мусульм. тэолаг С.А.Хаменеі, што засведчыла рэліг.-паліт. адзінства судовай, заканадаўчай і выканаўчай улады. Пасля смерці аяталы Хамейні (1989) Хаменеі выбраны рэліг.-паліт. кіраўніком краіны. У 1990 падпісаны мірны дагавор і ўстаноўлены дыпламат. адносіны з Іракам. Урад І. асудзіў уварванне Ірака ў Кувейт, але пратэставаў супраць ваен. інтэрвенцыі зах. дзяржаў і блакады Ірака. У час вайны ў Персідскім зал. 1990—91 І. захаваў нейтралітэт. Пасля капітуляцыі Ірака ён прыняў тысячы бежанцаў — курдаў і іракскіх шыітаў. Паступова І. выходзіць з паліт. ізаляцыі, наладжвае кантакты з краінамі Захаду і ЗША, а таксама араб. краінамі. На выбарах 1997 прэзідэнтам краіны выбраны М.Хатамі. І. — чл.ААН (з 1945). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў сак. 1993.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Паводле канстытуцыі і закону 1981 дзейнасць паліт. партый і неісламскіх арг-цый забаронена. У краіне дзейнічаюць Нац.дэмакр. фронт, праварадыкальная Паніранская партыя, Дэмакр. партыя Іранскага Курдыстана; камуніст.Нар. партыя І. на нелегальным становішчы і дзейнічае пераважна ў эміграцыі. З 1989 пачаўся працэс легалізацыі паліт. партый. Прафсаюзы распушчаны ў 1963.
Гаспадарка. І. — аграрна-індустр. краіна. З пераходам краіны на рыначны шлях развіцця адноўлены разбураныя вайною з Іракам (у 1980-я г.) раёны, буйныя інвестыцыі ўкладзены ў электраэнергетыку, нафтавую і газавую прам-сць, створана сучасная інфраструктура (дарогі, парты, сродкі сувязі). Аб’ём валавога ўнутр. прадукту (ВУП) у 1996 склаў 356,7 млрд.дол. ЗША. Доля прам-сці ў ВУП 36%, сельскай гаспадаркі 20%. Вядучая галіна прамысловасці — здабыўная, якая дае асн. прыбытак ад экспарту (87% нафтавая) і забяспечвае нац. гаспадарку сыравінай. Здабыча нафты ў 1995 склала 188 млн.т (4-е месца ў свеце). Перапрацоўка на буйных з-дах у Тэгеране, Ісфахане, Шыразе, Тэбрызе, Абадане. Здабыча спадарожнага і прыроднага газу 25 млрд.м³ (1994). Здабываюць вугаль, храміты, свінцова-цынкавыя, медныя, марганцавыя і жал. руды. На базе нафты развіваецца нафтахім. прам-сць. Вытв-сць аміяку, азотнай к-ты, мачавіны ў Шыразе, Абадане, на в-ве Харк. Магутнасць электрастанцый каля 19 млн.кВт (1996), пераважаюць ЦЭС. Вытв-сць электраэнергіі 79 млрд.кВт. гадз. Пры дапамозе Расіі ў раёне г. Бушыр будуецца АЭС, пры садзейнічанні фірм Японіі і ЗША — гідратэхн. комплекс на р. Карун. З галін цяжкай прам-сці вылучаюцца чорная і каляровая металургія. Вытв-сць сталі ў 1994—4,9 млн.т (Ісфахан, Ахваз), вогнетрывалых матэрыялаў (Эмінабад), медзі (Серчэшме), свінцу і цынку (Зенджан), свінцу (Бафк), алюмінію (Эрак). Машынабудаванне і металаапрацоўка прадстаўлены зборачнымі і ваен. з-дамі (Керэдж, Тэбрыз, Тэгеран). Развіваецца эл.-тэхн.прам-сць (вытв-сць радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў, калькулятараў). Прадпрыемствы па вытв-сці цэменту (17,6 млн.т, 1995) у Шыразе, Мешхедзе, Тэгеране, Дарудзе. Развіта тэкст. (баваўняная, суконная, джутавая), абутковая і трыкат.прам-сць, пераважна ў Тэгеранскім, Ісфаханскім і Мазендэранскім астанах. Харч.прам-сць прадстаўлена цукр. (1 млн.т, 1994), алейнай, мукамольнай, рысаачышчальнай, кансервавай, чайнай, тытунёвай галінамі. Ёсць прадпрыемствы дрэваапр. прам-сці па вытв-сці паперы, кардону, мэблі. Развіта саматужная вытв-сць дываноў, метызаў. Менш развіта сельская гаспадарка. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 10% тэр. краіны. Вядучая галіна — раслінаводства, развіццё якой стрымлівае недахоп арашальных зямель (пл. 4,2 млн.га). Аснова раслінаводства — збожжавыя культуры, пл. пасеваў 9,5 млн.га (1995). Збор (млн.т, 1995) пшаніцы — 11,2, ячменю — 3,1, рысу — 2,3. Значныя пасевы бабовых (фасоля, гарох, сачавіца). Вырошчваюць і тэхн. культуры (пл. каля 500 тыс.га): цукр. буракі, сою, бавоўнік, кенаф, тытунь, чай, кунжут, клешчавіну, опіумны мак. Збор (тыс.т., 1995): цукр. буракоў — 5900, соі — 934, бавоўны — 198, чаю — 56. Развіта агародніцтва. Спецыялізуецца І. на вырошчванні яблыкаў (4% сусв. вытв-сці, 1995), груш (1,6%), сліў (1,9%), вінаграду (3,6%), цытрусавых, персікаў, абрыкосаў, інжыру, фісташак, гранатаў, хурмы. Бахчаводства. Жывёлагадоўля экстэнсіўная, пашавая. Гадуюць (млн. галоў, 1996) авечак — 51,5, коз — 25,8, буйн. раг. жывёлу — 8,5, коней — 0,3, свіней, аслоў, вярблюдаў, птушку. Развіта шаўкаводства і рыбалоўства (388,3 тыс.т, 1995). Вытв-сць зярністай і паюснай ікры. Транспарт. Даўж. аўтадарог каля 140 тыс.км, у т. л. асфальтаваных 42,7 тыс.км (1996). Аўтамаб. транспартам перавозіцца каля 80% грузаў унутры краіны. Аўтапарк каля 1,6 млн. машын (1996). Даўж. чыгунак 6,4 тыс.км. Марскі транспарт перавозіць каля 50% імпарту краіны. Танаж марскога флоту каля 9 млн.т дэдвейт. Гал. парты ў Персідскім зал. — Харк і Бендэр-Махшэхр (вываз нафты), Абадан, Харэмшэхр, Бендэр-Хамейні, Бушыр (каля 90% знешнегандл. грузаў), у Каспійскім м. — Энзелі і Наўшэхр. Суднаходства па воз. Урмія і р. Карун. У краіне 3,9 тыс.км прадуктаправодаў, 5,9 тыс.км нафтаправодаў, 4,55 тыс.км газаправодаў. 26 аэрапортаў. Экспарт (1997, 22 млрд.дол. ЗША): нафта і нафтапрадукты, прыродны газ, дываны, бавоўна, тканіны, сухафрукты, руды каляровых металаў, ікра. Імпарт (1997, 15 млрд.дол. ЗША): машыны і абсталяванне, хім. прадукцыя, медыкаменты, харч. прадукты. Асн.гандл. партнёры: Германія, Японія, Італія, Аб’яднаныя Араб. Эміраты, Паўд. Карэя і інш.Гандл. абарот Рэспублікі Беларусь з І. у 1996 склаў 17,5 млн.дол. ЗША. Грашовая адзінка — рыял.
Узброеныя сілы. Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (складаюцца з сухап. войск, ВПС і ВМС), ваенізаваныя фарміраванні — корпус «стражнікаў ісламскай рэвалюцыі» (КСІР) і жандармерыю. Агульная колькасць (1997) рэгулярных узбр. сіл 518 тыс., жандармерыі 50 тыс.чал. Камплектуюцца па прызыве. У сухап. войсках больш за 300 тыс.чал., на ўзбраенні 1470 танкаў, 1995 гармат, каля 6,5 тыс. мінамётаў, больш за 800 процітанк. і 2 тыс. зенітных сродкаў, больш за 300 верталётаў і 77 самалётаў армейскай авіяцыі, інш. зброя і тэхніка. У ВПС 30 тыс.чал. асабовага складу (у т. л. 12 тыс. у ППА), 297 баявых самалётаў. У ВМС 18 тыс.чал., 3 падводныя лодкі, 21 баявы карабель, 20 ракетных і 26 патрульных катэраў, 9 баявых верталётаў марской авіяцыі. У сухап. войсках КСІР больш за 350 тыс.чал., каля 1 тыс. танкаў, больш за 600 гармат палявой артылерыі, больш за 2 тыс. мінамётаў і інш.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 66,5, жанчын 69,2 года. Смяротнасць 6 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 650 чал., урачамі — 1 на 1600 чал. Узровень нараджальнасці 33 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост 2,6%. Дзіцячая смяротнасць 51 на 1 тыс. нованароджаных (1997).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі І. ўключае дашкольныя ўстановы для дзяцей 3—5 гадоў, 12-гадовую агульнаадук. школу, прафес.-тэхн.навуч. ўстановы, ВНУ. Агульнаадук. школа мае 3 ступені (пач., няпоўная і поўная сярэднія). Пач. школа з 6—10-гадовага ўзросту. Пасля 5 гадоў навучання вучні здаюць экзамен і могуць прадоўжыць навучанне ў 3-гадовай няпоўнай -сярэдняй (арыентацыйнай) школе. Поўная сярэдняя школа (макс. ўзрост для паступлення 24 гады) уключае 9—12 кл., апошні — падрыхтоўчы ў ВНУ. Навучанне ў ёй вядзецца на 2 аддзяленнях (гуманіт. і прыродазнаўчанавуковым). Перс. мова і л-ра, замежная мова, рэлігія — агульныя прадметы на абодвух аддзяленнях. Сістэма прафес.-тэхн. падрыхтоўкі ўключае 1-2-гадовыя пач.прафес. школы (на базе агульнаадук.пач. школы), 2- і 4-гадовыя прафес.-тэхн. і спец. вучылішчы (на базе няпоўнай сярэдняй школы). У 1996/97 навуч.г. ў краіне 79 ун-таў і каледжаў (каля 300 тыс. студэнтаў). Буйнейшыя ВНУ: Тэгеранскі ун-т (з 1934), Тэхнал. і інж.ун-т (з 1928), Іранскі нац.ун-т (з 1959) у Тэгеране, Ісфаханскі ун-т (з 1950), Тэхнал.ін-т (з 1939) у Абадане і інш. Буйнейшыя б-кі: Нац. (з 1935) у Тэгеране, Б-ка мячэці імама Разы ў Мешхедзе, б-кі ун-таў. Музеі: Галестанскі палац (з 1894), Археал. (з 1936) і Этнагр. (з 1938) музеі ў Тэгеране, музей «Парс» (з 1938) у Шыразе. Навук. даследаванні праводзяць спец. цэнтры (Доследны цэнтр іранскай культуры, Нац. цэнтр гісторыі мастацтва і археалогіі і інш.), а таксама цэнтры галіновых мін-ваў, Іранскай нац. нафтавай кампаніі, ун-ты і ін-ты. Вядучае месца сярод н.-д. устаноў І. займаюць цэнтры і ін-ты Тэгеранскага ун-та. Каардынуе н.-д. работу Навукова-даследчы к-т (з 1967; уваходзіць у склад мін-ва навукі і вышэйшай адукацыі).
Друк, радыё, тэлебачанне. Прэса пераважна кантралюецца дзяржавай. Сярод буйных выданняў газ. «Абрар» (на перс. мове) і «Tehran Times» («Тэгеранскі час», з 1979, на англ. мове). Найб. тыраж маюць штодзённыя тэгеранскія вячэрнія газ. «Этэлаат» («Паведамленні», з 1925, на перс. мове) і «Кейхан» («Сусвет», з 1942, на перс. мове, з 1980 і на араб., з 1984 і на тур. мовах). Інфарм. агенцтва Ісламік Рыпаблік Ньюс Эйджэнсі (засн. ў 1936 у Тэгеране як ПАРС, з 1982 ІРНА). Радыё і тэлебачанне падпарадкаваны ўрадавай структуры Ісламік Рыпаблік оф Іран бродкастынг. Радыё па 1, 2 і 3-й (перадачы на Еўропу, Азію, Афрыку і частку ЗША) агульнанац. праграмах. Перадачы для замежжа трансліруюцца на англ., франц., тур., ням., ісп., араб., урду, пушту, арм., рус., курдскай мовах. 2 агульнанац. тэлепраграмы, 28 мясц. тэлевізійных станцый.
Літаратура. Найб.стараж. помнікі пісьменнасці І. — клінапісныя надпісы (6 ст.дан.э.) на стараж.-перс. мове (пехлеві). Стараж.л-ра І. прадстаўлена адзіным помнікам — свяшчэннай кн.«Авеста». Рэліг.-навучальныя, рэліг.гіст. творы і паэзія на пехлеві развіваліся ў 2—7 ст.н.э. Пасля заваявання арабамі (7 ст.) літ. творы ў І. ствараліся пераважна на араб. мове. Л-ра ранняга сярэдневякоўя шматмоўная і шматжанравая. Арабамоўныя паэты 6—9 ст. аль-Хураймі, Башар ібн Бурд, Абу Нувас (іранцы па паходжанні) у паэт. формах рубаі, газелі, касыда, маснаві развівалі тэмы любові да радзімы, гуманіст. ідэі. На тэр. пражывання ўсх. іранцаў і таджыкаў зарадзілася л-ра на мове фарсі (перс.-тадж.л-ра), якая расквітнела ў 10 ст. (паэты А.А.Дж.Рудакі, А.Фірдаўсі). З 2-й пал. 10 ст. мова фарсі стала мовай л-ры і на Захадзе [ібн Сіна (Авіцэна), А.Ш.Балхі і інш.]. Як рэакцыя на ўціск дзярж. улады пачала развівацца містычна-філас.л-ра (Г.Умар Хаям і А.М.Насір Хасроў). Панегірычнай паэзіі процістаяў рамантычны эпас Нізамі Ганджэві. У 13—15 ст. развівалася філас.-містычная, т. зв. суфійская паэзія (Дж.Румі), аформілася гуманіст. плынь (сатырык У.Закані, паэты Саадзі і Хафіз), творчасць апошняга класіка паэта-містыка А.Джамі. 16 — сярэдзіна 18 ст. — перыяд заняпаду перс. л-ры, працэс адасаблення тадж. л-ры; цюркамоўныя народы пачалі ствараць л-ру на роднай мове. У гэты час найб. шырока бытавалі жанры, якія апіраліся на фалькл. традыцыі (дастан), з’явіліся першыя запісы трагічных містэрый — тазіе з рэліг. сюжэтам. У 18 ст. створана літ. аб’яднанне «Вяртанне» (паэты Шуле, І.Маштаг і інш.), члены якога імкнуліся адрадзіць стыль ранніх перс. класікаў (паэты Х.Каані, Вісаль, М.А.Саруш Ісфахані). У 19 ст. сярод паэтаў найб. вядомыя аўтар сатыры «Сардар-намэ» М.А.Ягма Джандагі, М.Саба; з’явіўся жанр мемуараў і падарожных нататкаў, нарадзіўся новы кірунак — асветніцтва (п’есы Мальком-хана, маст. творы Зейн-оль-Абедзіна Мерагеі і інш.). У творчасці паэтэсы Жале загучаў голас пратэсту супраць прыгнёту жанчыны на Усходзе. Падзеі пач. 20 ст. (рэвалюцыя 1905—11, нац.-вызв. рух 1918—21) адлюстраваліся ў паэзіі А.Казвіні, М.Т.Бехара, прозе Ф.Іездзі, гіст. аповесцях С.Кермані, М.Б.Хасраві. Дамінуючы раней гіст. раман (Дж.Фазел, А.Халілі) у сярэдзіне 20 ст. саступіў месца традыц. раману (С.Хедаят, Дж. аль-Ахмат і інш.) і навеле (С.М.А.Джамалзадэ). У паэзіі вылучыліся 2 плыні: паэзія класічных форм (Парвін Этэсамі) і новая, т. зв. бунтарская паэзія, якая адвяргала формы і сутнасць класічнай паэзіі (Німа Юшыдж, што ўвёў новыя тэмы і формы, М.Х.Шахрыяр, Сае). Сярод сучасных празаікаў найб. вядомыя аль-Ахмат, М.Даўлатбадзі, А.М.Афгані, Дж.Мір Садэкі, драматургаў — Хедаят, С.Чубек, Г.Саэдзі. Развіваецца публіцыстыка.
Архітэктура. Найб.стараж. помнікі на тэр. І. адносяцца да эпохі неаліту: рэшткі земляробчых паселішчаў з глінабітнымі і сырцовымі жытламі (5—4-е тыс.дан.э.; Тэпе-Сіялк). Ад часоў Элама захаваліся зікураты, ад 10—6 ст.дан.э. — скальныя пахавальні з двухстаўповай фасаднай нішай. Пры Ахеменідах у гарадах Пасаргады, Персепаль, Сузы будавалі манум. палацы з шматстаўповымі заламі (ападанамі), высокія калоны якіх увенчваліся складанымі капітэлямі. Палацы аздаблялі каменнымі рэльефамі. У 3—7 ст. інтэнсіўна будавалі ўмацаваныя гарады з рэгулярнай планіроўкай (Нішапур). Скляпеністыя залы (айваны) дапаўняліся купальнымі (Фірузабад, Сервестан), квадратныя ў плане свяцілішчы агню накрывалі купаламі. З араб. заваяваннем (7 ст.) і пашырэннем ісламу ў І. з’явіліся мячэці з шматкалоннымі скляпеністымі галерэямі вакол двара. У 11—14 ст. будавалі вежавыя маўзалеі (Гамбедэ-Кабус, 1006), мінарэты (Бестам, 1120), медрэсе і інш. Цагляную муроўку пакрывалі палівай. Да 12 ст. склаўся тып іранскай мячэці: прамавугольны двор, абкружаны галерэямі з 4 айванамі па восях і купальнай залай за адным з айванаў (Саборная мячэць у Ісфахане). Пасля манг. заваявання (1220-я г.) і ў часы праўлення ільханаў Хулагуідаў у архітэктуры ўзнікла імкненне да вытанчаных, моцна выцягнутых прапорцый і дэкору, насычанага разнастайнымі формамі і шматколернымі ўзорамі (8-гранны маўзалей Альджэйту-Хадабендэ ў Салыаніе, 1305—13, азерб. дойлід Алі-Шах). У перыяд Сефевідаў (16—17 ст.) пашырыліся буд-ва на караванных шляхах (караван-сараі, масты) і горадабудаўніцтва (Казвін); ствараліся грандыёзныя гар. ансамблі (Ісфахан), развівалася садова-паркавая архітэктура. У архітэктуры 20 ст. новыя тыпы пабудоў з жалезабетонных канструкцый, шкла і металу суіснуюць са стараж. і сярэдневяковымі традыцыямі. У 1930-я г. будавалі на ўзор палацаў Персепаля, ахеменідскіх ападанаў (будынак Археал. музея ў Тэгеране, 1938). Іх уплыў відавочны і ў пабудовах 1950—80-х г.: нац.с.-г. банк (1958, арх. М.Фараўгі, А.Садэгі, Зафар), будынак Сената (1959, арх. Фараўгі, Х.Гіяі), гар. сад Баге-Мелі са штучным возерам, дзіцячым паркам і павільёнамі (арх. Х.Сейхун) — усе ў Тэгеране.
Выяўленчае мастацтва. Маст. культура І. развівалася ва ўзаемадзеянні з маст. культурамі народаў Б. Усходу, Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. У 3—2-м тыс.дан.э. на ПдЗ І. развівалася мастацтва дзяржавы Элам. Серыя арыгінальных твораў тарэўтыкі (рэльефная апрацоўка вырабаў з металу), выяўленая на ўзгорку Хасанлу каля воз. Урмія, сведчыць пра існаванне тут буйной маст. школы ў 1300—1000 дан.э. Кераміка гэтага перыяду адметная формамі (збаны са злівам у выглядзе трылісніка) і высокім узроўнем тэхналогіі (чорныя з глянцаваннем танкасценныя фігурныя і зааморфныя пасудзіны). У зах. І. выяўлена «лурыстанская бронза» 12—7 ст.дан.э.: літыя рытуальныя сякеры, кінжалы, дэталі конскай вупражы, аздобленыя выявамі фантаст. істот. У 7—1-й пал. 6 ст.дан.э. цэнтрам маст. культуры была дзяржава Мідыя. У мастацтве перыяду Ахеменідаў (6—4 ст.дан.э.) найб. значнай была манум. скульптура: каменныя (Персепаль) і шматколерныя паліваныя (Сузы) рэльефы з выявамі ўрачыстых працэсій і інш. Захаваліся сярэбраныя і залатыя пасудзіны з чаканкай і гравіроўкай, пячаткі, манеты, тканіны, аздобленыя сцэнамі барацьбы «цара-героя» з пачварай, ваен. трыумфаў, палявання, геральдычнымі і расліннымі матывамі. У канцы 4—2 ст.дан.э. ў І. ствараліся помнікі ўсх.эліністычнага мастацтва. У мастацтве дзяржавы Сасанідаў (3—7 ст.) асн. роля належала манум. скульптуры (статуя Шапура I, высечаная ў гіганцкім сталактыце ў гроце каля Бішапура; каменныя рэльефы ў Накшы-Рустэме, Таге-Бастане); росквіту дасягнула мастацтва тарэўтыкі і гліптыкі. Араб. заваяванне (7 ст.) і пашырэнне ісламу ў І. суправаджалася зменамі эстэт. уяўленняў, развіццём арнаменту, каліграфіі і дэкар. пачатку ў выяўл. мастацтве. Ад 8—13 ст. захаваліся фрагменты насценных размалёвак і стукавыя пано са сцэнамі палявання, прыдворнага жыцця (з палацаў Рэя, Саве, Нішапура). Пра існаванне мініяцюры сведчыць ілюстраваная «Кніга адлюстраванняў пастаянных сузор’яў» Абдарахмана ас-Суфі (1009—10, мастак аль-Хусейн). У 11—12 ст. пашыраны бронз. вырабы з меднай і сярэбранай інкрустацыяй, пасудзіны з каляровага шкла, шыкоўна арнаментаваныя тканіны. 9—13 ст. — росквіт мастацтва керамікі з размалёўкай люстрам, ажурна-праразным і гравіраваным (сграфіта) арнаментам і інш. (Нішапур, Рэй, Кашан, Саве). Пасля манг. заваявання (1220-я г.) у мініяцюру, аздабленне керамікі і тканіны праніклі далёкаўсх. выяўл. і дэкар. матывы (драконы, феніксы, лотасы). Іншаземны ўплыў быў перапрацаваны ва ўласна іранскі стыль у шыразскай школе мініяцюры і ў размаляванай кераміцы Кашана 1-й пал. 14 ст. У развіцці мініяцюры 15 — пач. 16 ст. важную ролю адыгралі жывапіс герацкай школы мініяцюры і творчасць Х.Бехзада. Эпоха Сефевідаў (16—17 ст.) вылучалася росквітам мастацтва рукапіснай кнігі і мініяцюры (школы: тэбрызская, мешхедская, казвінская, ісфаханская школа). У Тэбрызе, Кашане, Ісхафане выраблялі шоўк, аксаміт, парчу, атлас, тканіны з тканымі сюжэтнымі выявамі, ваўняныя і шаўковыя дываны, размаляваны фаянс і інш. У 18—19 ст.нац.маст. традыцыі працягваліся ў нар. мастацтве. Пад уплывамі еўрап. мастацтва ў 2-й пал. 17 ст. ўзніклі алейны жывапіс і акварэль (А.Сані-оль-Мольк, Махмуд Малек-ош-Шаара). З пач. 20 ст. развіваецца сучаснае выяўл. мастацтва. У 1920 мастак Кемаль оль-Мольк засн. Школу жывапісу і скульптуры ў Тэгеране. Побач з рэаліст. кірункам (жывапісцы Х.А.Вазіры, М.Макадам, А.Амеры, скульпт. А.Садэгі) развіваліся традыц. (мініяцюрысты Бехзад, А.Імамі) і мадэрнісцкія плыні. З’явілася цікавасць данар. жывапісу, лубка. У 1959 у Тэгеране засн. Вышэйшая школа дэкар. мастацтваў, мастакі якой імкнуцца да засваення традыцый мініяцюры, каліграфіі, керамікі, дыванаробства, стварэння самабытных твораў мастацтва. У сучасным І. найб. папулярныя інкрустацыя дрэвам, перламутрам і косцю, чаканка па метале (Ісфахан, Шыраз).
Музыка І. складвалася ў працэсе гіст. сінтэзу і ўзаемадзеяння найстараж. культур, якія існавалі на тэр. сучаснага І., і муз. традыцый Сярэдняй, Цэнтр., Паўд. Азіі і Закаўказзя. Традыц. музыка ўключае лакальныя муз. і муз.-танц. формы. Сярод муз. інструментаў найб. пашыраны: струнна-шчыпковыя — бэрбэт, танбур, уд, тар (тыпу лютні), струнна-смычковы рэбаб, сантур (тыпу цымбалаў), духавыя най (флейта), зурна (тыпу габоя), медны духавы карнай, ударныя дэф (бубен), накхар (парны барабан) і інш. Сярод жанраў ісламскай (шыіцкай) традыцыі: азан (заклік да малітвы), тазіе (містэрыя-драма), марсіе (жалобныя плачы), маснаві (суфійскія містычныя паэмы). Асновы іран. класічнай музыкі закладваліся ў часы Ахеменідаў (6—4 ст.дан.э.), Сасанідаў (3—7 ст.н.э.), пазней Абасідаў. Яе інстр. і вак.-паэт. жанры засн. на прынцыпе ладамеладычнага разгортвання і кампазіцыйнай будовы дастгаху. Вял. ўклад у музыку сярэдневякоўя зрабілі вучоны і спявак, аўтар сямі «каралеўскіх ладоў» Барбад, заснавальнік шэрагу паэт. і муз. норм класічнай іран. музыкі А.Фірдаўсі і інш. Класічная муз. тэорыя распрацавана ў трактатах Кіндзі (9 ст.), Фарабі (10 ст.). Традыцыі прафес. музыкі І. падтрымлівалі спадчынныя групы паэтаў і музыкантаў — ашугі і мутрэбы. У традыц. музыцы склаліся характэрныя тыпы ансамбляў — даст-эматрэб, сазандэ, навазандэ з 3—5 выканаўцаў. З канца 19 ст. ў музыку І. пранікаюць еўрап. ўплывы (традыцыі ваен. аркестраў, некат. формы папулярнай музыкі). Муз. цэнтрам стаў Тэгеран. Адкрыты кансерваторыя еўрап. тыпу (1918), т-р оперы і балета (1967), створаны аркестры нац. інструментаў, сімф. аркестр (1946), філарманічнае т-ва (1940), Цэнтр па захаванні і пашырэнні традыц. музыкі, Вышэйшае муз. вучылішча (1908), Нац. кансерваторыя (1949). Пасля абвяшчэння Ісламскай рэспублікі (1979) тут дазволены толькі афіц. песні і рэліг. формы муз. мастацтва.
Тэатр. У даісламскі перыяд (да 7 ст.) тэатр элементы прысутнічалі ў рытуалах зараастрыйскіх магаў, у нар. звычаях. Захаваліся звесткі пра стараж.т-рперс. скамарохаў «базігер»; ладзіліся прадстаўленні масак, было развіта мастацтва пантамімы, т-раў ценяў і лялек (Пахлаван-Качаль — т-р пятрушак, хеймешаб-базі — т-р марыянетак). Самая стараж.тэатр. форма мусульманскага І. — нар. містэрыя тазіе («суцяшэнне», «аплакванне»). У 17—18 ст. на матэрыяле першапачатковых спісаў з’явіліся запісы містэрый у форме вершаў. Выконваліся яны нараспеў акцёрскім ансамблем з гараджан-мужчын з фіксаваным размеркаваннем роляў. Да 1930-х г. існавалі вандроўныя акцёры масхарэбаз, якія выконвалі імправізацыйныя быт. сцэнкі камічнага характару. Першы дзярж.т-р створаны ў 1890 пры Політэхн. вучылішчы Дар-оль-фанун для палацавай знаці. Ён пачаў сваю дзейнасць з пераробак п’ес еўрап. аўтараў. На пач. 20 ст. створана тэатр. акцыянернае т-ва «Фарханг», у 1911—12 — Нац.т-р, у 1917 — т-р «Іранская камедыя», пры ім існавала акцёрская школа, што падрыхтавала першых іранскіх актрыс. Цэнтрам тэатр. мастацтва 1.1930—40-х г. стаў Тэатр-студыя ў Тэгеране (засн. ў 1932 першым тэатр. мастаком С.Керманшахі). Значную ролю ў іранскім тэатр. мастацтве адыграў акцёр, рэж., драматург А.Нушын, які ў 1942 стварыў т-р «Фарханг» (з 1945 «Фірдаўсі», потым «Саадзі»). У 1-й пал. 20 ст. з’явіліся таксама т-ры «Камедые ахван» («Камедыя братоў»), «Ханар», «Гаўхар», «Тэатрэ кешвар» і інш. ў Тэгеране, правінцыяльныя сцэны ў Рэшце, Мешхедзе, Ісфахане і інш. З канца 1940-х г.т-р І. перажыў крызіс (адсутнасць фінансавання, тэатр. памяшканняў, прафес. акцёраў). З 1960-х г. назіраецца ўздым т-ра: з’яўляюцца пастаянныя трупы («Тэатр сёння», Нац. трупа і інш.), працуюць т-ры ў Тэгеране («25-га шахрывара», «Касра», «Наср», «Джамеэе Барбад»), Мешхедзе (Нац.т-р), Ісфахане («Сепахан»), Хамадане («Буалі») і інш.
Кіно. Першыя фільмы ў І. зняты ў 1930—40-я г. (нямы фільм «Абі Рабі» Эханіяна, 1930, гукавы — «Дачка Лора» А.Х.Сепенгы, 1934). У 1945 рэж. І.Кушан стварыў у Тэгеране першую кінастудыю «Мітрафільм» (пазней «Парсфільм»). Стужкі Кушана і інш. рэжысёраў былі пераважна камерцыйныя (касцюмныя драмы і меладрамы, на гіст. сюжэты). Рэгулярная кінавытворчасць пачалася ў 1950-я г. Вехай нац. кіно стаў фільм рэж. А.Шыразі «Партовы злодзей» (1954) пра побыт і адносіны людзей ніжэйшых сац. колаў. У 1960-я г. ў Тэгеране ўзніклі недзярж. кінастудыі: «Іран-фільм», «Афа Талаі», «Караван-фільм» і інш., якія здымалі пераважна фільмы «лёгкіх» жанраў — меладрамы, камедыі, дэтэктывы, мюзіклы і фільмы на матэрыяле мінулага («Зуб дракона», «Любоўная пастка» Кушана, «Адзін крок да смерці» Ж.Вазіяна, «Сельская мелодыя» М.Махсені і інш.). Некаторыя фільмы адлюстроўвалі нар. жыццё («Ластаўкі вяртаюцца ў свае гнёзды», «Цэгла і люстэрка» І.Галестана, «Але цяжкасці застаюцца» Х.Дар’юша і інш.). Важную ролю ў гісторыі іранскага кіно адыграла творчасць рэж. Д.Мехрджуі («Карова», 1970, «Дзівак», 1971, «Паштальён», 1973), Ш.Салеса, М.Набілі, М.Кім’яі, Б.Фарманара. З абвяшчэннем Ісламскай Рэспублікі ў фільматворчасці 1980-х г. адбыліся значныя змены. На гэты перыяд прыпадае росквіт кінаталентаў, што дэбютавалі ў 1970-я г.: рэж. Б.Бейзаі («Балада пра Тару», «Смерць Яэдгерда», «Чужы Башу», «Магчыма, у другі раз» і інш., сучасныя сюжэты якіх афарбаваны містыкай); А.Кіярастамі («Першакласнікі», «Дзе дом сябра?», «Дамашняе заданне», пра паэтычны свет маленства); Н.Таўгаі (тэлефільм «Светласць у прысутнасці іншых», «Капітан Харшыд»). У 1980-х г. творчую дзейнасць пачалі рэж. М.Махмалбаф, Э.Хатамікія, М.Сабазадэ, Х.Кавуш, Н.Нікнежад, М.Давідэлі, В.Карым-Масіхі, К.Айры, І.Фарузеш і інш. Для кіно гэтага перыяду характэрны тэматычная і стылявая разнастайнасць, увасабленне паліт. і сац. з’яў. У стужках 1990-х г. знайшлі адлюстраванне падзеі ірана-іракскай вайны («Ад Кархе да Рэйна» Хатамікіі), быт. тэмы, т. зв. сямейныя «разборкі» ў рэтра-стылі («Апошні акт» В.Карым-Масіхі), свету кіно («Аднойчы ў кіно», «Салам, сінема» Махмалбафа), «анталогія прытворства» («Акцёр» Махмалбафа), дабрыня, кволасць дзіцячага свету («А жыццё працягваецца», «У засені аліў», «Смак чарэшні» Кіярастамі). Развіта дакумент. кіно (рэж. Махмалбаф). У 1990-я г. стваралася да 50 фільмаў за год.
Літ.:
История Ирана. М., 1977;
Арабаджян З.А. Иран;
власть, реформы, революции (XIX—XX вв.). М., 1991;
Morgan D. Medieval Persia 1040—1797. London;
NewYork, 1988;
Брагинский И.С. Из истории персидской и таджикской литературы. М., 1972;
Комиссаров Д.С. Пути развития новой и новейшей персидской литературы: Очерки М., 1982;
Дандамаев М.А., Луконин В.Г. Культура и экономика Древнего Ирана. М., 1980;
Виноградов В.С. Классические традиции иранской музыки. М., 1982.
Герб і сцяг Ірана.Даарт.Іран: 1 — рысавыя палі на Прыкаспійскай нізіне; 2 — Тэгеран. Паўночная частка горада.Даарт.Іран. Іранскае нагор’е.Даарт.Іран. Старажытнаіранскія воіны эпохі Ахеменідаў. Фрагмент рэльефу з Персепаля.Даарт.Іран. Горад Персепаль. 5—4 ст.да н.э.Даарт.Іран. Саборная мячэць у Ісфахане.Даарт.Іран. Керамічны збан з г. Кашан.Даарт.Іран. Талерка, аздобленая люстрам, з г. Кашан. 1210.Даарт.Іран. Адам і Ева. Ілюстрацыя да рукапісу Манафі аль-Хаяван. 1294—99.Даарт.Іран. Мініяцюра «Прыезд Шырын да Фархада» да рукапісу «Хамсе» Нізамі. Шыразская школа. 1491.Даарт.Іран. Парчовая тканіна з выявай куста шыпшыны і птушкі. Сярэдзіна 17 ст.Даарт.Іран. Дыван з г. Казвін. 2-я пал. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1.зкім-чым і без дап. Забаўляцца, пацяшацца (звычайна пра дзяцей). Гуляць з цацкамі. □ Дзеці пабеглі гуляць, і Святлана засталася ў хаце са Сцепанідай Андрэеўнай.Шахавец.Аднойчы Гошка прапанаваў сябрам сабраць усіх малых дзяцей у адно месца і гуляць з імі.Даніленка.//ушто. Праводзіць час за якім‑н. заняткам з мэтай адпачынку, забавы. Гуляць у жмуркі. Гуляць у шахматы. Гуляць у карты. □ Перад выхадам на дэманстрацыю група дзяўчат і хлопцаў гуляла ў валейбол.Лынькоў.//перан.; ушто. Займацца якой‑н. справай несур’ёзна, для выгляду; прыкідвацца занятым чым‑н. Гуляць у дэмакратыю. □ [Лютынскі:] Я не з’яўляюся непраціўленцам злу: міндальнічаць і гуляць у шляхетнасць не буду.Крапіва.
2. Хадзіць паціху для адпачынку, задавальнення; прагульвацца. Гуляць па парку. Гуляць па калідоры. □ Першы раз Лабановіч зайшоў да падлоўчага вечарам таго ж самага дня, калі хадзіў гуляць на чыгунку.Колас.//перан. Раз’язджаць, расхаджваць усюды, адчуваючы сябе гаспадаром становішча; гаспадарыць. — Лубян з гранатамі па вёсках гуляе, машыны нямецкія па шашы падрывае.Шамякін.//перан. Перамяшчацца ў розных напрамках, прыводзіць што‑н. у рух (пра з’явы прыроды). Над станцыяй гулялі студзеньскія мяцеліцы, вылі і стагналі лютыя вятры.Шчарбатаў.Па саламяных стрэхах гуляў агонь.Бядуля.//перан. Біць, сячы (пра плётку, бізун і пад.). Цень мінуўшчыны праклятай, Дзе бізун гуляў з нагайкай, Змецяцё вы, арляняты, сваёй новай сілай, байкай.Купала.//перан. Шырока распаўсюджвацца (пра хваробу, чутку і пад.). Па Караліне гуляла ўжо чутка, што Салвесевы сыны ледзь не пазабіваліся.Сабаленка.
3.начым, учым. Пералівацца рознымі колерамі. Па небе гулялі паўночныя сполахі.Шамякін.// Быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку і пад.). У мельніка гуляла па твары сытая ўсмешка.Чорны.
4. Быць свабодным ад работы, не працаваць. Гуляць увесь выхадны дзень. □ [Стары:] — Цэлае лета, кажаш, гуляеш? Гм, дык чым жа табе нядобра? Дзівак чалавек... Хе-хе!Галавач.// Быць свабодным, незанятым, нявыкарыстаным (пра зямлю, рэчы і пад.). — Нам можна і на падлозе пераспаць, — прапанавала Галя. — Дык чаго гэта на падлозе, калі ложак гуляе. Ён жа ў мяне толькі для красы і стаіць.Сабаленка.Хто часта мяняе, у таго хамут гуляе.Прыказка.
5. Весяліцца (з песнямі, танцамі і пад.). Збірайцеся, людзі, Заходзьце, сябры. Сягоння мы будзем Гуляць да зары.А. Александровіч.// Быць удзельнікам якога‑н. свята, урачыстасці. Гуляць вяселле. Гуляць дажынкі.//што. Абл. Танцаваць, скакаць. — Умею адну толькі польку, дык тут жа яе не гуляюць.Арабей.//перан. Хутка рухацца; весяліцца (пра рыбу, жывёл). На сярэдзіне [азярца] час ад часу разыходзяцца кругі, чуваць усплёск — гуляе рыба.Навуменка.
6.зкім. Разм. Знаходзіцца ў любоўных адносінах; любіцца. У Васіля была дзяўчына, з якою, як казалі на сяле, ён гуляў ужо каля двух гадоў.Васілевіч.Колькі год я з ім гуляю, А не прыйдзе ў сваты, Толькі ўвечары ад гаю Давядзе да хаты.Дзеружынскі.
•••
Вецер (гуляе) у галавегл. вецер.
Гульма гуляць — зусім нічога не рабіць; лодарнічаць. — Чаго ты там молішся? — азвалася мачыха. — Вазьмі ды карове вынесі, а то прывык гульма гуляць, дык работа яму і не рупіць.Сабаленка.
Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.
Гуляць па руках — перадавацца ад аднаго чалавека да другога, пераходзіць з рук у рукі.
Гуляць у бірулькі — займацца пустымі справамі, дарма траціць час.
Гуляць у жмуркі (хованкі) — хітраваць, утойваць што‑н. ад каго‑н. — А кінь ты, Астап, у жмуркі гуляць, не дзеці мы. Падпілавалі мост Шведавы хлопцы.Лынькоў.— Нешта ты ў хованкі пачаў гуляць? Круціш-круціш. Не чакаў я ад цябе.Кандрусевіч.
Гуляць у ката і мышку (мыш) — хітраваць, імкнуцца абмануць каго‑н.
Гуляць у маўчанку — ухіляцца ад размовы, адмоўчвацца.
Хоць у жмуркі гуляй — цёмна, нічога не відаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святы́, ‑ая, ‑ое.
1. Паводле рэлігійных вераванняў — надзелены абсалютнай дасканаласцю і чыстатой, боскай сілай. Святая тройца. Святая вада. □ — Схадзі, сірацінка, пакліч Сымона-кантычніка. Няхай над нябожчыкам святыя словы чытае.Бядуля.// Ужываецца як пастаянны эпітэт да слоў, якія абазначаюць прадметы і месцы рэлігійнага пакланення. Святая царква. □ Святая пасцель небасхіла Крывавай імглой заплывала, Пасад заручальны магілай Пуціна сляпая хавала.Купала.Вунь там, за какосавым гаем, руіны старажытнага храма. Месца лічыцца святым.Б. Стральцоў.
2. У хрысціянскім кульце — чалавек, які ўсё жыццё служыў богу ў царкве, а пасля смерці прызнаны нябесным заступнікам веруючых. Святы Ілля сядзеў задумна, Самотна тоячы аб разу.Гаўрусёў./узнач.наз.святы́, ‑ога, м.; свята́я, ‑ой, ж.З палотнішчаў старых абразоў на яго глянулі строгія, хоць і выцвіўшыя, твары святых.Колас.Там [у Вільні] ёсць каму кланяцца, гнуць спіну, ёсць перад кім поўзаць на каленях і ў сваёй слепаце ліць слязу за слязою перад абразамі святых, якім і ліку няма.Пестрак./уіран.ужыв.Пелагея.. з крыкам кінулася да.. [Маеўскага і Тацяны]: — Што? Што вы седзіцё тут, як святыя? А там кароўку павялі...Шамякін.
3.перан. Высокай маралі, бездакорны ў сваім жыцці, паводзінах. Ты спяшала туды, Маладая, святая. І пасоўваўся бераг насустрач табе.Чэрня.// Не вінаваты перад кім‑н. у чым‑н.; бязгрэшны. [Галіна:] — От бачыш, і я саграшыла перад табою, і я не святая, як думала сама сабе.Скрыган.
4. Высакародны, чысты, узвышаны. Я перадам святую праўду века, Што ў промнях сонца, з дыму і крыві Да новых зор узнёсла чалавека Для шчасця і вялікае любві!Грахоўскі.І зведаў пераможаны Берлін Святы наш гнеў, святую нашу літасць; Не толькі помсціць за сяброў забітых — Жывых сяброў мы ратаваць ішлі.Жычка.// Высокі, пачэсны. Святы абавязак. □ Гэта дзіця загінуўшай маці; яе [Тацяны] святы доўг захаваць і вырасціць яго...Шамякін.// Шчыры, сапраўдны. Хай беражэ цябе ад кулі І ад варожых злых штыкоў Святое пачуццё матулі — Мая бязмежная любоў.Глебка.
5. Паважаны, дарагі, любімы. Ты [Мінск] — наша сталасць, Нашае юнацтва І наш святы двухкаляровы сцяг.Прыходзька.Сню цябе, Беларусь, па начах, Адзіную ў свеце, святую.Астрэйка./узнач.наз.святы́, ‑ога, м.І ўсё, што ў нас святога ёсць — Радзіма, воля, слава, чэсць, — Мы пранясём праз гром, агонь, Варожых сіл раскрышым бронь.Колас.Здрадзіць [дадзенаму слову] для.. [Ніны] — значыць адрачыся ад усяго святога.«Маладосць».
6.перан. Якім даражаць, якога шануюць. Часу не хапала, ён [Лоўгач] затрымліваўся позна, рэдка прыходзіў абедаць, і толькі ранішнім гадзіны былі для яго святыя.Савіцкі.Даўно мінулі дні атак. На ўзбярэжжы Нёмна Стаіць падбіты грозны танк — Святы суровы помнік.Панчанка.З братамі дзяліліся хлебам, Што вырас у стэпах данецкіх Пад зорным, апаленым небам, Святым нашым хлебам савецкім.Танк.
7. Непахісны, непарушны. Наш святы жыцця закон Мы ў кнігу дружбы запісалі.Колас.
•••
Святы айцецгл. айцец.
Скокі святога Вітагл. скокі.
Адправіцца да святых на чай (чай піць)гл. адправіцца.
Бог святы ведаегл. бог.
На святыя ніколі — ніколі, аніколі.
Не святыя гаршкі лепяць — кожнаму пад сілу, усякі чалавек гэта можа зрабіць.
Святая прастата — пра наіўнага, прастадушнага, няхітрага чалавека. Тады малады дзесятнік пачаў заляцацца. Нічога ж пра яе не ведае, шчабеча ўвесь вечар — святая прастата.Мыслівец.
Святая праўда (ісціна) — бясспрэчная, безумоўная праўда, ісціна. Усё, што гаворыць Антон сваім слухачам, беларускім сялянам, ацэньваецца імі як святая праўда.Ларчанка.
Святая святых — а) пра што‑н. тайнае, недаступнае. [Штрыпке:] — Тонкасці гэтай справы, святая святых яе, для мяне недаступны.Лынькоў; б) пра што‑н. самае дарагое, запаветнае. [Прэзідэнт:] Мне шчыра шкада.. [Андрэя], але стрэлам у судзе злачынца зрабіў замах на святая святых нашай дзяржавы, на яе фундамент, на закон.Кучар.
Святы духгл. дух.
Святым духамгл. дух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІТАРАТУРАЗНА́ЎСТВА,
навука пра паходжанне, сутнасць і грамадскія сувязі маст.літаратуры, спецыфіку літаратурнай творчасці і заканамернасці гісторыка-літаратурных працэсаў. Складаецца з трох асн. раздзелаў: метадалогіі і тэорыі л-ры, гісторыі л-ры, літ. крытыкі.
Метадалогія выпрацоўвае метады і агульныя прынцыпы вывучэння маст. л-ры. Тэорыя Л. даследуе сац. прыроду, вобразна-эстэт. сутнасць, спецыфіку л-ры, прыроду жанравых форм і іх адметнасць, законы літ.-маст. творчасці, агульныя і спецыфічныя заканамернасці станаўлення л-ры, асаблівасці маст. метадаў, плыняў і кірункаў. Гісторыя вывучае л-ру як працэс у канкрэтных яго праявах, важнейшых тэндэнцыях і заканамернасцях, апасродкавана звязаных і абумоўленых заканамернасцямі грамадскага развіцця, даследуе ўзнікненне, змены і развіццё літ. кірункаў, плыняў, станаўленне творчых метадаў і маст. стыляў, вызначае месца пісьменніка і асобных твораў у літаратурным працэсе. Літаратурная крытыка асвятляе бягучы літ. працэс, ацэньвае і тлумачыць літ. творы і адлюстраваныя ў іх з’явы ў святле ідэйна-эстэт. ідэалаў эпохі, арыентуе чытача, накіроўвае яго інтарэсы, вызначае шляхі развіцця л-ры. Л. выкарыстоўвае дасягненні інш. гуманітарных навук, з якімі цесна звязана, — філасофіі, эстэтыкі, сацыялогіі, гісторыі, псіхалогіі, мовазнаўства; уключае такія дысцыпліны, як тэксталогія, тэорыя і практыка выдавецкай (эдыцыйнай) справы, гістарыяграфія, бібліяграфія, архівазнаўства, літ. крыніцазнаўства, краязнаўства, палеаграфія і інш. Некаторыя з дапаможных дысцыплін афармляюцца ў самаст. галіны (напр., тэксталогія).
Асновы вучэння пра маст. л-ру распрацавалі стараж.-грэч. філосафы. Найб. ролю адыграў Арыстоцель, працы якога на доўгі час вызначылі праблематыку і кірунак развіцця Л.; яго ідэямі жывіліся трактаты пра л-ру ў Стараж. Рыме, у эпоху Адраджэння і нават у перыяд класіцызму (Н.Буало). У 18 — пач. 19 ст. на развіццё Л. моцна паўплывалі тэарэт. працы Д.Дзідро, Г.Лесінга, І.В.Гётэ і інш. пісьменнікаў і філосафаў эпохі Асветніцтва, якія цікавіліся пытаннямі спецыфікі маст. л-ры, яе суадносінамі з інш. відамі мастацтва, ідэямі рэалізму і гістарызму. У абгрунтаванні гіст. погляду на л-ру шмат зрабіў ням. філосаф Г.Гегель («Лекцыі па эстэтыцы»). У Расіі ў 19 ст. тлумачэнне праблем і катэгорый эстэтыкі і тэорыі л-ры далі В.Бялінскі, М.Чарнышэўскі, М.Дабралюбаў і інш. У 19 і 20 ст. побач з рэв. -дэмакр. развіваюцца такія кірункі Л., як міфалагічная шкала (В. і Я.Грым, А.М.Афанасьеў), кампаратывізм, або параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства (Т.Бенфей, А.М.Весялоўскі), культурна-гістарычная школа (І.Тэн, А.М.Пыпін), псіхалагічная школа (А.А.Патабня), пазней — фрэйдызм, інтуітывізм, экзістэнцыялізм і інш. плыні. Сучаснае зах. Л. ўяўляе сабой адзіны комплекс усіх найб. значных даследчых метадалогій розных краін. Гісторыю літ. крытыкі можна разглядаць як гісторыю эвалюцыі і барацьбы школ. У 1-й трэці 20 ст. вызначальнай была барацьба паміж «новымі гуманістамі» і прадстаўнікамі радыкальна-дэмакр. кірункаў (марксісцкая крытыка і псіхааналітыкі). З канца 1930-х г. адзначаны ўзлёт «новай крытыкі». З сярэдзіны 1940-х г. у Англіі і ЗША стала папулярнай міфалагічная крытыка. У аснове рытуальна-міфалагічнага кірунку — праца прадстаўніка англ.антрапал. школы Дж.Фрэйзера «Залатая галіна» (т. 1—2, 1890). З сярэдзіны 20 ст. значную ролю адыгрывае франц.структуралізм. У Л. Англіі і ЗША ён выявіўся ў 1960-я г. ў выглядзе постструктуралізму (Іельская школа Ж.Дэрыды). У Англіі ідэі кантынентальных структуралістаў (Р.Барта) выкарыстоўваў Ф.Кермаўд. У 1960—70-я г. ў ЗША на аснове тэорый знака, сімвала і метафары развівалася семантычная крытыка, якая цікавілася ў асн. тэкстам; яна была блізкая да «новай крытыкі» і структуралізму. Расчараванне ў тэкстуальных і глыбінна-псіхал. метадах спрыяла адраджэнню ў апошнія дзесяцігоддзі традыц. падыходаў — культ.-гіст., сацыялагічнага. У 1980-я г. заявілі пра сваю гуманістычную арыентацыю фенаменалагічныя і рэцэптыўныя крытыкі. Частка зах. Л. адкрыта арыентуецца на займальнасць, што відавочна нават у працах буйнейшых літ.-знаўцаў (Н.Фрая, К.Леві-Строса, Дэрыды).
Спробы навукова-крытычнага асэнсавання бел. л-ры можна бачыць у помніках стараж. пісьменнасці, у прадмовах і пасляслоўях Ф.Скарыны, у «Песні пра зубра» (1522) Міколы Гусоўскага, у падручніках «Грамматика словенская» (1593) Л.Зізанія, «Грамматика» (1619) М.Сматрыцкага, у творах Сімяона Полацкага, школьных піітыках і рыторыках 18 ст. і інш. Больш змястоўныя гісторыка-літ. ацэнкі твораў бел. пісьменнасці склаліся ў 19 ст. У дадатку да 1-й часткі працы В.Сопікава «Спроба расійскай бібліяграфіі» (1813) грунтоўна разгледжана Біблія Скарыны, у 1816 у Варшаве на польск. мове выдадзена кн. С.Б.Ліндэ «Аб Статуце літоўскім...», дзе аналізаваліся розныя рэдакцыі помніка, характарызавалася мова, якую аўтар называў беларускай. Агляд новай бел. л-ры дадзены ва ўступным арт. Р.Друцкага-Падбярэскага дат. 1 кнігі Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня...» (т. 1—4, Пб., 1844—46). У артыкулах Л.Кавеліна «Помнікі беларускай пісьменнасці» (1845) упершыню прыведзены тэкст бел. ананімнай паэмы «Энеіда навыварат», гаварылася пра І.Манькоўскага, ахарактарызавана жыццё і творчасць Баршчэўскага. У 2-й пал. 19 ст. выйшлі працы па стараж.бел. л-ры, мове, гісторыі асветы, грамадскай думкі: «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» П.Шпілеўскага (1853—56), артыкулы «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя» Дабралюбава (1860), «Некалькі слоў пра беларускую народную паэзію і беларускіх паэтаў» (1866, крыптанім Г. Г.), даследаванне А.Г.Кіркора «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874) з нарысам гісторыі бел. л-ры, «Гісторыя славянскіх літаратур» А.Пыпіна і У.Спасовіча (т. 1—2, 2-е выд., 1879—81), дзе разглядалася бел.нар. паэзія, кніга П.Уладзімірава «Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888) і А.Семянтоўскага «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, 1890), праца М.Доўнар-Запольскага «Дунін-Марцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе» (1896) і яго даследаванні па творчасці В.Цяпінскага, звесткі па гісторыі л-ры, этнаграфіі, фальклоры бел. народа, змешчаныя ў календары «Северо-Западный край».
Літ. крытыка выяўляецца ў артыкулах і рэцэнзіях У.Сыракомлі на творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Е.Раманава на зб. З.Радчанкі «Гомельскія народныя песні» і інш. У пач. 20 ст.бел. л-ру даследавалі ўжо як самаст. галіну бел. культуры: працы рус. (А.Пагодзін, С.Руднянскі, С.Русава), польск. (Е.Янкоўскі, В.Вегняровіч), чэш. (А.Чэрны), літоўскіх (Л.Гіра, А.Янулайціс), укр. (А.Русаў, І.Свянціцкі) даследчыкаў. Грунтоўна распрацоўвалася гісторыка-літ. праблематыка ў працах Я.Карскага, які правёў значную работу па збіранні і навук. апісанні помнікаў стараж. пісьменнасці і літ. твораў новага часу, сістэматызаваў новыя і вядомыя творы і зрабіў спробу перыядызаваць гісторыка-літ. працэс. Важную ролю ў актывізацыі вывучэння бел. л-ры адыгралі газ. «Наша ніва» (1906—15), час. «Маладая Беларусь» (1912—13) і «Лучынка» (1914), дзе друкаваліся артыкулы С.Палуяна, М.Багдановіча, Я.Купалы, М.Янчука, А.Бульбы, М.Гарэцкага, Л.Гмырака, У.Самойлы, А.Луцкевіча, В.Ластоўскага і інш., намаганнямі якіх бел. крытыка стала дзейсным фактарам літ. працэсу на ніве нац. адраджэння. У праграмных артыкулах «Наш тэатр» (1913), «Развагі і думкі» (1914) Гарэцкі сфармуляваў найважнейшыя прынцыпы рэаліст. мастацтва, вызначыў найб. плённы кірунак развіцця бел. прозы, паэзіі і драматургіі, даў азначэнне родавай сутнасці крытыкі як формы самаўсведамлення л-ры, метадалогіі Л. Узоры навук. вывучэння шляхоў развіцця бел. л-ры даў Багдановіч («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI ст.», «За сто гадоў», «Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры» і інш.). Ён абгрунтаваў ідэю самастойнасці бел.нац. л-ры, сцвердзіў перспектыўнасць вывучэння л-ры ў яе гіст. развіцці, удакладніў перыядызацыю літ. працэсу, прааналізаваў стараж., новую і навейшую л-ру, даў ацэнку творчасці пісьменнікаў 19 і пач. 20 ст. У літ.-знаўчых працах ён прытрымліваўся метадалаг. прынцыпаў культ.-гіст. школы, але ўзбагачаў іх вопытам развіцця бел. прыгожага пісьменства. У першыя паслярэв. гады ў сувязі з ускладненнем грамадска-паліт. абставін бел. Л. не мела магчымасці паспяхова развівацца. Аднак літ. крытыка і публіцыстыка ў перыяд. друку вызначаліся высокай актыўнасцю і былі дзейснымі фактарамі адраджэння нац. культуры і выхавання нац. свядомасці беларусаў (газ. «Гоман», «Вольная Беларусь», «Звезда», «Крыніца», «Беларускі шлях», «Дзянніца», «Беларуская думка», «Беларускае жыццё», «Минский курьер», «Звон», «Беларусь», «Савецкая Беларусь», час. «Рунь», «Вольны сцяг» і інш.). На пачатку 1920-х г. пытанні гісторыі л-ры і грамадскай думкі часам разглядаліся як частка беларусазнаўства. На працягу 1920-х г. ц.-д. і каардынацыйным цэнтрам у галіне бел. Л. быў Інбелкульт. Поспехі ў распрацоўцы пытанняў бел. Л. звязаны з навук. дзейнасцю Гарэцкага, Янчука, І.Замоціна, Я.Барычэўскага, А.Вазнясенскага.
У «Гісторыі беларускае літаратуры» Гарэцкага, «Нарысах беларускай літаратуры» (пад рэд. Янчука, абодва 1920) і «Нарысах па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» (1922) Янчука, працах «Беларуская драматургія» і «М.А.Багдановіч» (абедзве 1927) Замоціна, «Паэмы Янкі Купалы» (1927) і «Ля вытокаў мастацкай прозы Якуба Коласа» (1928—29) Вазнясенскага, кн. «Чатырохсотлецце беларускага друку, 1525—1925» (1926), літ.-крытычных артыкулах З.Жылуновіча, У.Дубоўкі, А.Бабарэкі, Я.Пушчы, М.Піятуховіча, С.Замбржыцкага і інш. сістэматызаваны багаты фактычны матэрыял і на яго аснове зроблена спроба навук. перыядызацыі літ. працэсу, выяўлены пэўныя заканамернасці развіцця бел. л-ры.
У «Гісторыі...» Гарэцкага разгледжана развіццё л-ры ад старажытнасці дапач. 1920-х г., ахарактарызаваны літ. помнікі, творы новай і найноўшай л-ры, раскрыта ідэйная барацьба, станаўленне літ. плыняў і кірункаў, вызначана месца вядучых пісьменнікаў у літ. працэсе. У працах Янчука выяўлена сувязь л-ры з гісторыяй народа, з нац.-вызв. рухам, недаацэньваўся ідэйны пафас грамадз. лірыкі Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа. Грунтоўную і аб’ектыўную ацэнку спадчыны Багдановіча, драматургіі Я.Купалы і Ц.Гартнага, ліра-эпічных твораў Я.Коласа даў Замоцін. Прыкметнай з’явай у вывучэнні гісторыі бел. л-ры былі яго спробы стварыць самаст. кірунак даследавання (тэорыя чатырох сінтэзаў — генетычнага, фармальна-мастацкага, сацыялагічнага, ідэалагічнага). Ён выступаў супраць фрэйдысцкіх, інтуітывісцкіх канцэпцый, фармаліст. трактовак мастацтва і суб’ектыўна-ідэаліст. прынцыпаў яго вывучэння. У «Нарысах гісторыі беларускай літаратуры» Піятуховіча (1928) творчасць пісьменнікаў і літ.ідэалаг. плыні 19 — пач. 20 ст. разглядаліся з сацыялагізатарскіх пазіцый. У аснову перыядызацыі л-ры ён паклаў этапы эканам. развіцця. Спрошчана разумеючы ўзаемасувязь грамадз. гісторыі і л-ры, ён выводзіў узровень слоўнага мастацтва непасрэдна з узроўню эканомікі, таму не здолеў аб’ектыўна ацаніць творчасць Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Багдановіча, Цёткі. Аб’ектам вывучэння Вазнясенскага былі творы Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, чыя спадчына тады цалкам закрэслівалася вульгарызатарамі раппаўскай арыентацыі. Актыўна выкарыстоўваючы прынцыпы даследавання, уласцівыя фармальнай школе, ён паставіў складаныя тэарэтыка-метадалаг. праблемы — нац. спецыфікі л-ры, літ. уплываў і запазычанняў, метаду даследавання л-ры і крытыкаваў метадалаг. хібы культ.-гіст. школ за недаацэнку эстэт. прыроды мастацтва. Пры ўсіх заганах, якія меліся ў працах прыхільнікаў марфалагічнага метаду (недастатковая ўвага да праблемы сувязі л-ры з рэчаіснасцю, абсалютызацыя кампазіцыі твора), вывучэнне элементаў структуры, аналіз маст. формы заставаліся важнымі для бел. Л. і крытыкі.
Этапнымі ў распрацоўцы пытанняў тэорыі л-ры і метадалогіі Л. былі даследаванні «Пуціны беларускай літаратуры» Замоціна (1924), «Паэтыка літаратурных жанраў» і «Тэорыя санета» Барычэўскага (абодва 1927), «Паэтыка М.Багдановіча» Вазнясенскага (1926). Як і Багдановіч, Барычэўскі арганічна спалучыў у аналізе гісторыю і тэорыю жанравых форм лірыкі, эпасу, драмы, дыдактычнай паэзіі. Гэтым ён замацоўваў плённую традыцыю адзінства гіст. і тэарэт. падыходу да мастацтва, прапаноўваў вывучаць гісторыю л-ры ў аспекце станаўлення яе жанрава-стылявых форм. Актуальныя пытанні тэарэтыка-метадалаг. характару даследаваў Гарэцкі. Напісанае ім «Назваслоўе», змешчанае ў яго «Гісторыі беларускае літаратуры» (выд. 1924), — першая ў бел. Л. спроба сістэматызацыі літ. тэрмінаў і паняццяў. Зборнікамі «Якуб Колас у літаратурнай крытыцы» і «Творчасць К.М.Міцкевіча (Якуба Коласа)» (1926), «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы» і «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы» (1928) закладзены асновы мэтанакіраванага вывучэння творчасці старэйшых бел. майстроў слова. У канцы 1920-х г. пачалася сур’ёзная тэксталаг. праца (навук.-каменціраваны Зб. твораў у 2 т. Багдановіча, Зб. твораў Я.Коласа, зб. вершаў А.Гаруна «Матчын дар». Найб. значныя дасягненні бел.літ. крытыкі 1920 — пач. 1930-х г. звязаны з дзейнасцю літ. арг-цый «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і перыяд. выданняў, якія абгрунтоўвалі і праводзілі ў жыццё іх ідэйна-эстэт. праграму (час. «Маладняк», «Узвышша», «Полымя»). Вял. ролю ў фарміраванні бел.літ.-крытычнай думкі адыгралі газ. «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска». «Палымянская» крытыка [Жылуновіч, Я.Нёманскі, М.Грамыка, У.Чаржынскі, Я.Марук, П.Жарскі, А.Лясны (А.Мардвілка), С.Баркоўскі і інш.] вял. ўвагу аддавала збіранню і выяўленню маладых бел.літ. сіл, з прынцыповых пазіцый ацэньвала новыя літ. творы, выступала ініцыятарам многіх літ. дыскусій. «Маладнякоўская» крытыка (М.Каспяровіч, М.Аляхновіч, Замбржыцкі і інш.) спрыяла разгортванню масавага літ. руху, аспрэчвала вульгарызатарскія тэзісы аб вызначальнай ролі класавага паходжання пісьменніка, абараняла сял. тэматыку. Крытыка ва «Узвышшы» змагалася за павышэнне ідэйна-эстэт. ўзроўню бел. л-ры і культуру творчасці. У распрацоўцы тэарэт. асноў бел. крытыкі, павышэнні яе прафес. ўзроўню вял. заслуга Бабарэкі, Дубоўкі, К.Чорнага, Я.Пушчы, Ф.Кунцэвіча, К.Крапівы, М.Лужаніна, З.Бядулі, П.Глебкі, В.Шашалевіча, А.Адамовіча і інш. Крытыкі нац.-адраджэнскай арыентацыі абвяргалі нігілістычныя ўстаноўкі пралеткультаўцаў на пабудову «чыстага» пралетарскага мастацтва, даказвалі неабходнасць беражлівага стаўлення да класічнай спадчыны і развіцця лепшых нац. традыцый, змагаліся за праўдзівае асэнсаванне сац. рэчаіснасці і псіхалогіі чалавека. Развіццё бел. крытыкі ў гэты перыяд звязана з дзейнасцю БелАПП. На раннім этапе «белаппаўская» крытыка працягвала прагрэсіўныя тэндэнцыі «маладнякоўскай» навук.-тэарэт. думкі, пазней яна паўтарыла памылкі, уласцівыя РАППу (вульгарна-сацыялагічны падыход да л-ры, ваяўнічы дагматызм, голае адміністраванне, адрыў ад жыцця, адмоўныя адносіны да нерэаліст. форм творчасці і інш.). Найб. яскрава дэструктыўны пафас вульгарызатарскай, пагромнай крытыкі выявіўся ў дзейнасці Л.Бэндэ, А.Кучара, В.Бухаркіна, Д.Мірончыка, У.Гесена, А.Канакоціна, Л.Якаўлева, Я.Сякерскай, С.Будзінскага, Е.Гальперына, С.Васілёнка і інш.
На пачатку 1930-х г. у развіцці бел. Л. адбыўся значны спад, абумоўлены пагаршэннем грамадска-паліт. клімату ў краіне, у т. л. пачаткам рэпрэсій сярод творчай і навук. інтэлігенцыі. У 1932—34 кіраўніцтва Ін-та л-ры і мастацтва АН Беларусі рабіла захады па стварэнні «Гісторыі беларускай літаратуры», быў напісаны шэраг яе раздзелаў (кніга не завершана). Навук.-тэарэт. ўзровень Л. і крытыкі паніжаўся. Навук. школы, якія ўзначальвалі Замоцін, Барычэўскі, Вазнясенскі, былі ліквідаваны, іх друкаваныя выданні забаронены. У нешматлікіх гісторыка-літ. публікацыях вывучэнне л-ры падмянялася грубымі паліт. нагаворамі на пісьменнікаў, фальсіфікацыяй іх творчасці, наўмысным вышукваннем у іх творах ідэалагічных памылак і варожых сав. ладу ідэй.
Пэўнае ажыўленне навук.-крытычнай думкі пачалося ў пач. 1940-х г.: артыкулы Я.Коласа пра Т.Шаўчэнку, К.Чорнага пра Я.Купалу, М.Ларчанкі і Ю.Пшыркова пра «Новую зямлю», «Сымона-музыку» Я.Коласа, пра спадчыну Багдановіча, публікацыі В.Барысенкі з пераглядам ацэнак творчасці Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча. Праведзены літ. дыскусіі аб крытыцы (1939), паэзіі (1940), прозе (пач. 1941). Выдадзены зб. тэкстаў «Беларуская літаратура XIX ст.» (1940), пачалі друкавацца «Нарысы па гісторыі старажытнай літаратуры» М.Дабрыніна. У 1941 падрыхтаваны да выдання падручнік для пед. і настаўніцкіх ін-таў «Беларуская літаратура», у якім узнімаліся праблемы народнасці мастацтва, што мела вял. метадалагічнае значэнне і адкрывала перспектыву стварыць гісторыю л-ры, заснаваную на аб’ектыўным вывучэнні ўнутр. заканамернасцей яе развіцця. Значную ўвагу пытанням гісторыі л-ры, літ. крытыкі, збіранню і вывучэнню культ. спадчыны, арганізацыі н.-д. работы аддавалі самі пісьменнікі, у першую чаргу Я.Купала і Я.Колас. У пасляваен. час рабіліся спробы перагледзець вульгарна-дагматычныя канцэпцыі, пачалася шырокая прапаганда дасягненняў класічнай спадчыны, створаны праграмы і вучэбныя дапаможнікі па л-ры для сярэдняй школы і ВНУ, крытыка-біягр. нарысы, прысвечаныя творчасці вядучых пісьменнікаў мінулага і сучаснасці. Выйшлі абагульняльныя працы «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954, на рус. мове) і «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956).
«Нарыс...» упершыню знаёміў усесаюзнага чытача з дасягненнямі бел.сав. л-ры, творчасцю яе вядучых пісьменнікаў. Аднак у кнізе павярхоўна вырашаліся пытанні. звязаныя з разуменнем заканамернасцей літ. працэсу, недаацэньвалася эстэт. прырода мастацтва, спецыфіка л-ры як формы вобразнага адлюстравання рэчаіснасці. Гэтыя недахопы часткова пераадолены ў «Нарысах...», дзе разглядалася таксама стараж.л-ра і л-ра 19 — пач. 20 ст. У выніку больш поўным і шырокім стаў агульны малюнак развіцця бел. л-ры. Перагледжаны некаторыя раней спрошчаныя фармулёўкі і вывады. Пачалі выкарыстоўвацца паняцці нар. вытокаў маст. творчасці, народнасці, якія ігнараваліся вульгарызатарамі. Пры даследаванні дакастр. л-ры на першы план вылучыліся такія складаныя праблемы, як фарміраванне ідэйна-маст. кірункаў, развіццё творчага метаду (працы С.Майхровіча, Барысенкі, Ларчанкі, У.Агіевіча і інш.).
У першыя пасляваен. гады бескампраміснасцю ацэнак, нецярпімасцю да недахопаў, падтрымкай перспектыўных тэндэнцый у развіцці л-ры літ. крытыка дзейсна ўплывала на літ. працэс. Якасна новага ўзроўню бел.навук.-тэарэт. і крытычная думка дасягнула ў канцы 1950-х—1960-я г. Актыўна вывучаліся спецыфіка л-ры і заканамернасці літ. працэсу на кожным гіст. этапе, даследаваліся працэс фарміравання ідэйна-маст. кірункаў, стыляў, нац. своеасаблівасці л-ры. Павысіўся навук.-тэарэт. ўзровень гісторыка-літ. і крытычных прац (кнігі А.Адамовіча, В.Івашына, У.Калесніка, Я.Казекі, А.Лойкі, Н.Перкіна, Ю.Пшыркова, Майхровіча, М.Грынчыка, Дз.Бугаёва і інш.). Дасягненні навук.-тэарэт. думкі гэтага перыяду падагульнены ў калект. працах «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66) і «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69), у якіх выкарыстаны вопыт даследаванняў у галіне гісторыі сав.шматнац. л-ры. У іх упершыню ў бел. Л. даволі поўна раскрыты гісторыка-літ. працэс, у гал. праявах прааналізавана творчасць вядучых пісьменнікаў, аб’ектыўна ацэнены многія з’явы літ. жыцця. Шырока паказаны літ. рух, ідэйная барацьба, літ. ўзаемасувязі, грамадская і культ.-асв. дзейнасць літ.-маст. арг-цый 1920 — пач. 1930-х г. Зроблена паспяховая спроба спалучыць сац. і эстэт. аналіз, выявіць спецыфіку вобразнага адлюстравання рэчаіснасці. Але ў выданні адсутнічаў раздзел пра асобных мастакоў слова (А.Гарун, дакастр. творчасць М.Гарэцкага), недастаткова быў асветлены творчы шлях рэабілітаваных пісьменнікаў (Я.Нёманскі, С.Баранавых, В.Каваль, Л.Калюга, М.Грамыка, У.Хадыка, Я.Скрыган, Б.Мікуліч, Я.Пушча, Ю.Таўбін, З.Астапенка і інш.). Літ. крытыка гэтага часу вызначалася прынцыповасцю, выразнасцю крытэрыяў сац. і маральнай ацэнкі, паслядоўнасцю ў барацьбе за высокі ідэйна-эстэт. ўзровень л-ры (кнігі і артыкулы Адамовіча, Бугаёва, Р.Бярозкіна, Пшыркова, У.Юрэвіча, Перкіна, Івашына, В.Каваленкі, Казекі, Калесніка, Ф.Куляшова, Р.Шкрабы, М.Барсток, Лойкі, І.Навуменкі, А.Клышкі, А.Яскевіча, М.Лазарука, М.Яроша, С.Гусака, М.Грынчыка, В.Жураўлёва, П.Дзюбайлы, Ю.Канэ, М.Стральцова, М.Арочкі, С.Александровіча, В.Палтаран і інш.). З артыкуламі па пытаннях л-ры выступалі і пісьменнікі П.Броўка, І.Мележ, М.Лынькоў, В.Быкаў, К.Крапіва, П.Панчанка, І.Шамякін, В.Вітка, А.Вярцінскі, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, М.Лужанін, Я.Скрыган і інш. У 1970—80-я г. пашырылася кола праблем, што даследаваліся ў новых аспектах: бел.л-ра пачала разглядацца ў параўнальным і тыпалагічным планах (Івашын, Ларчанка, Лойка, Александровіч, А.Мальдзіс, П.Ахрыменка, Перкін, Э.Мартынава, У.Казбярук, В.Гапава і інш.), уведзены паняцці ўсесаюзнага, славянскага, еўрапейскага літ. кантэкстаў (Адамовіч і інш.), узняты пытанні літ. уплываў ва ўмовах паскоранага развіцця л-ры 19—20 ст. (Каваленка). Актывізавалася вывучэнне стараж. л-ры і л-ры 18—19 ст. (А.Коршунаў, В.Чамярыцкі, Мальдзіс), даследаваліся сувязі л-ры з інш. формамі грамадскай свядомасці, гісторыя станаўлення пэўных родаў і відаў л-ры — рамана, аповесці, апавядання (Адамовіч, Н.Пашкевіч, Каваленка, Дзюбайла, Юрэвіч, Бугаёў, С.Андраюк, Жураўлёў, Яскевіч, А.Лысенка, М.Тычына, Э.Гурэвіч, А.Матрунёнак), гісторыя лірычных і ліра-эпічных форм (В.Бечык, Лойка, Навуменка, Лазарук, Барсток, Грынчык, Ярош, Арочка, У.Гніламёдаў, І.Шпакоўскі, А.Кабаковіч, Клышка, Л.Гарэлік), гісторыя драматургіі (А.Сабалеўскі, А.Семяновіч, С.Лаўшук, Я.Усікаў). Актыўна вывучаліся тэарэт. праблемы: шляхі станаўлення ў бел. л-ры метаду сацыяліст. рэалізму (Івашын), развіццё бел. вершаскладання (Грынчык, І.Ралько), бел.літ.-грамадскі рух (Р.Семашкевіч), гісторыя бел. друку і кнігадрукавання (Александровіч), праблемы перакладу з блізкіх і роднасных моў (Мартынава, В.Рагойша, П.Садоўскі, Яскевіч), роля фальклору ў развіцці л-ры (Каваленка, У.Конан, Яскевіч, І.Чыгрын). Больш актыўна і плённа даследуюцца спецыфіка маст. формы, пытанні псіхалогіі творчасці, структуры твора (Жураўлёў, Клышка, Тычына, Матрунёнак). Зроблены першыя крокі ў вывучэнні гісторыі крытыкі і Л. (Конан, М.Мушынскі). Актывізавалася вывучэнне рус. л-ры (Куляшоў, П.Ткачоў, І.Кахно, С.Лысенка, А.Станюта, У.Няфёдаў, С.Букчын), л-ры замежных краін (Б.Міцкевіч, Гапава). З’явіліся кнігі, пабудаваныя на гісторыка-дакумент. архіўных матэрыялах (Александровіч, Г.Кісялёў, Мальдзіс, Я.Саламевіч), выданні тыпу «Хроніка літаратурнага жыцця», «Летапіс жыцця і творчасці», кнігі пісьменніцкіх біяграфій, мемуарнага жанру, зборнікі гіст.-літ. матэрыялаў («Пачынальнікі» і інш.). У серыі «Жыццё выдатных людзей» выйшла кн. Лойкі «Янка Купала» (1982). Развіваюцца купалазнаўства і коласазнаўства, багдановічазнаўства, тэксталогія. Выдадзены больш поўныя і дасканалыя ў тэксталагічных адносінах навук.-каменціраваныя Зб. твораў Я.Купалы (т. 1—6, 1961—63; т. 1—7, 1972—76), Я.Коласа (т. 1—12, 1961—64; т. 1—14, 1972—78), К.Чорнага (т. 1—8, 1972—75), Броўкі (т. 1—7, 1975—78; т. 1—9, 1987—92), Мележа (т. 1—10, 1979—85), Лынькова (т. 1—8, 1981—85), Гарэцкага (т. 1—4, 1984—86), П.Пестрака (т. 1—5, 1984—86), З.Бядулі (т. 1—5, 1985—89), Выбр. творы Цёткі (1967), Гарэцкага (т. 1—2, 1973), Ядвігіна Ш. (1976), Творы Багушэвіча (1967), Я.Дылы (1981), У.Галубка (1983), Дуніна-Марцінкевіча (1984) і інш. Робяцца спробы тэарэт. абагульнення вопыту практ. дзейнасці тэкстолагаў (зб. «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры», 1980). Выйшла шмат навук. прац абагульняльнага характару, у т. л. для ВНУ («Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд» Лойкі, ч. 1—2, 1977—80, калект. вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў). Грунтоўнай працай, адрасаванай усесаюзнаму чытачу, стала выданне на рус. мове «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977). Даследаванні ўзбагаціліся шэрагам прынцыповых удакладненняў, якія датычаць эпохі Адраджэння і Асветніцтва, нераўнамернасці развіцця л-ры паводле родавых і жанравых адзнак. У «Гісторыю...» упершыню ўведзены раздзелы пра Л. і крытыку, пра іх ролю і значэнне ў развіцці прыгожага пісьменства.
Побач з поспехамі ў бел.навук. і крытычнай думцы 1980-х г. праяўлялася і тэндэнцыя нарастання негатыўных з’яў. Усё мацней усталёўваліся дагматызм поглядаў, схаластыка, ігнараванне жыццёвых супярэчнасцей, падмена іх надуманымі канфліктамі, няўвага да рэальных патрэб чалавека. Ішоў працэс паслаблення гуманістычнага пафасу л-ры, страты ранейшых ідэйна-эстэтычных заваёў. Бел. Л. і крытыка 1990-х г. развіваецца пад сцягам перагляду ўстарэлых, кансерватыўна-дагматычных уяўленняў і выпрацоўкі новай, цэласнай канцэпцыі нац. культуры. Створаны новыя праграмы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, напісаны шэраг грунтоўных, наватарскіх гісторыка-літ. прац (даследаванні Яскевіча, Мушынскага, Жураўлёва, Тычыны, М.Мішчанчука, П.Васючэнкі, М.Мікуліча, Гніламёдава, Л.Корань, І.Штэйнера, Г.Тварановіч, Л.Гараніна, А.Мельнікава, А.Вераб’я, У.Мархеля, І.Саверчанкі, І.Чароты, А.Бельскага, А.Марціновіча). У іх закранута шырокае кола праблем, у т. л. прынцыпы пабудовы новай «Гісторыі літаратуры», нац. спецыфіка, узаемасувязь л-ры і фальклору, жанрава-стылявыя пошукі, формы праяўлення ў л-ры нац. ідэі і інш. У калектыўных «Нарысах па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (кн. 1—4, 1993—95) на багатым фактычным матэрыяле раскрыты працэс узаемнага ўзбагачэння лепшымі здабыткамі л-р двух народаў ад старажытнасці да нашых дзён. На новы ўзровень выйшлі даследчыкі рус. л-ры (Ц.Ліякумовіч, Г.Няфагіна, Дз.Фёдараў, А.Звознікаў, І.Скарапанава, Т.Аўтуховіч, А.Андрэеў, С.Кузьміна, Н.Папова і інш.), л-р замежных краін (І.Шаблоўская, С.Малюковіч, С.Мусіенка, Т.Камароўская, Чарота, Е.Лявонава, Г.Адамовіч і інш.). Ін-т л-ры Нац.АН Беларусі працягвае ажыццяўляць доўгатэрміновую праграму навук. выдання класічнай спадчыны: Зб. твораў Я.Пушчы (т. 1—2, 1993—94), першы Поўны збор твораў Багдановіча (т. 1—3, 1991—95), 9-томны Поўны збор твораў Я.Купалы (т. 1—5, 1995—98) Разам з Нац.навук.-асв. цэнтрам імя Скарыны ін-т падрыхтаваў і выдаў біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—95). Гэтыя выданні, новыя манаграфічныя працы скіраваны на вырашэнне гал. задачы бел. Л. — асэнсаваць шматвяковае развіццё нац. прыгожага пісьменства ва ўсім яго змястоўным, жанрава-стылявым багацці, у разнастайных сувязях з інш. формамі духоўнай дзейнасці чалавека і л-рамі інш. народаў свету.
Літ.:
Академические школы в русском литературоведении. М., 1975;
Контекст: Лит.-теоретич. исслед. М., 1974—86;
Козлов А.С. Мифологическое направление в литературоведении США М., 1984;
Яго ж. Литературоведение Англии и США XX в. Симферополь, 1994;
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг.Мн., 1975;
Яго ж. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40-я — першая палавіна 60-х гг.Мн., 1985;
Яго ж. І нічога, апроч праўды: Якой быць «Гісторыі беларускай літаратуры». Мн., 1990;
Каваленка В.А. Праблемы сучаснай беларускай крытыкі. Мн., 1977;
Ватацы Н. Беларускае літаратуразнаўства і крытыка (1945—1963): Бібліягр. асобных выданняў. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГЕНЦІ́НА (Argentina), Аргенцінская Рэспубліка (República Argentina),
дзяржава ў Паўд. Амерыцы. Абмываецца водамі Атлантычнага ак. Займае паўд.-ўсх.ч. Мацерыка, усх. палову в-ва Вогненная Зямля і суседнія з ёй астравы. Мяжуе на З з Чылі, на Пн з Балівіяй і Парагваем, на ПнУ з Бразіліяй і Уругваем. Падзяляецца на 22 правінцыі, адну федэральную (сталічную) акругу і нац. тэрыторыю Вогненная Зямля; Фалклендскія, або Мальвінскія, а-вы — спрэчная з Вялікабрытаніяй тэрыторыя. Пл. 2,8 млн.км² (8-я па велічыні краіна свету), нас. 33,9 млн.чал. (1994). Сталіца — г.Буэнас-Айрэс. Афіц. мова іспанская, пашыраны італьян., ням., французская, англ.Нац. святы — гадавіна Майскай рэвалюцыі (25 мая), Дзень незалежнасці (9 ліп.).
Дзяржаўны лад. Аргенціна — федэратыўная рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1853 (са зменамі). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нац. кангрэс, які складаецца з сената (46 чал.) і палаты дэпутатаў (254 чл.).
Прырода. Тэр. Аргенціны выцягнута з Пн на Пд на 3700 км (ад 22°да 55°паўд. ш.), з З на Уда 1577 км. Берагі слаба парэзаны залівамі Ла-Плата, Эль-Рынкон, Сан-Матыяс, Сан-Хорхе, Баія-Грандэ і інш. У рэльефе вылучаюцца раўніны і нізіны: на Пн і У Гран-Чака, Пампа, Аргенцінскае Міжрэчча; у цэнтр.ч. Лаплацкая нізіна; на Пд Патагонскае пласкагор’е (да 2000 м) з плоскімі столападобнымі паверхнямі — мясетамі; на З Анды з найвыш. пунктам Паўд. Амерыкі гарой Аканкагуа (6960 м), на ПнЗ заходзіць ч. высакагорнага плато Пуна з шматлікімі вулканамі, на ПнУ — Бразільскае пласкагор’е. Клімат раўніннай ч. трапічны і субтрапічны, на Пд — умераны. Сярэднія т-ры самага цёплага месяца (студз.) на Пн 28 °C, на Пд 10 °C, самага халоднага (ліп.) адпаведна 18 °C і 1 °C. У гарах клімат умерана халодны. Ападкаў за год ад 100—300 мм у Патагоніі да 1400—1600 мм на ПнУ, на ўсх. схілах Андаў да 5000 мм. Рачная сетка найб. развітая ў нізіннай і вільготнай паўн.-ўсх.ч. краіны. Буйныя паўнаводныя і суднаходныя ў нізоўях рэкі Парана (з прытокам Парагвай) і Уругвай зліваюцца ў агульнае вусце — эстуарый Ла-Плата. Да іх басейна належаць рэкі Пількамайо, Рыо-Бермеха, Рыо-Салада. Рэкі Патагоніі (Рыо-Каларада, Рыо-Негра, Чубут з Рыо-Чыко і інш.) багатыя гідраэнергарэсурсамі. Каля падножжа Андаў шматлікія, пераважна ледавіковыя, азёры Наўэль-Уапі, Буэнас-Айрэс, В’едма, Лага-Архенціна, Фаньена (на Вогненнай Зямлі). Каля 20% тэр. Аргенціны пад вечназялёнымі і лістападнымі лясамі, пераважна ў гарах. На Гран-Чака сухое рэдкалессе на чырвоных глебах, ва Усх. Пампе лугавыя стэпы на чарназёмах (разараныя), у Патагоніі паўпустыні. У фауне шмат відаў, якія невядомы ў краінах Старога Свету: браняносцы, скунсы, магеланаў сабака, пампаскі кот і інш. Шмат птушак і паўзуноў. Найб.нац. паркі: Ігуасу, Лос-Гласьярэс, Ланін, Лос-Алерсес, Наўэль-Уапі і інш.
Насельніцтва. Больш за 90% насельніцтва — аргенцінцы, нашчадкі эмігрантаў з Іспаніі, Італіі, Францыі і інш. краін Еўропы. Жывуць таксама італьянцы, украінцы, беларусы, іспанцы, палякі, немцы, яўрэі і інш. Карэнных жыхароў — індзейцаў — засталося каля 100 тыс.чал.; кечуа, тупі-гуарані і інш. Жывуць каля мяжы з Балівіяй і Парагваем, араўканы, тэхуэльча (патагонцы) — у Патагоніі. Метысаў, што гавораць на мове кечуа, каля 200 тыс.чал. Большасць вернікаў — католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 12,1 чал. на 1 км² (1994). Большасць сканцэнтравана ў Пампе, менш населеная тэр. на Пд Аргенціны. Гар. насельніцтва 86%, трэцяя частка яго ў Вял. Буэнас-Айрэсе. Іншыя вял. гарады: Кордава, Мендоса, Расарыо, Ла-Плата, Марон, Мар-дэль-Плата, Тукуман, Санта-Фэ.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 66, у жанчын 73 гады. Узровень нараджальнасці 21 на 1 тыс.чал. Дзіцячая смяротнасць 25,6 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Гісторыя. Тэр. Аргенціны заселена чалавекам у 8—7-м тыс.дан.э. Напярэдадні еўрап. заваявання яе насялялі шматлікія індзейскія плямёны, якія знаходзіліся на розных ступенях першабытнага ладу. На ПнЗ жылі дыягіты (кальчакі), што вялі аселы лад жыцця, займаліся земляробствам, будавалі ірыгацыйныя сістэмы, ведалі ткацтва, апрацоўвалі золата і серабро. На ПнУ і ў цэнтры Аргенціны жылі паляўнічыя плямёны. Пазней сюды прыйшлі гуарані, чыёй мовай да гэтага часу карыстаецца сельскае насельніцтва Аргенціны. На тэр. сучасных правінцый Буэнас-Айрэс і Мендоса жылі плямёны пампа; з Паўн. Патагоніі сюды прыходзілі для менавага гандлю качавыя плямёны араўканаў. У 16 ст.тэр. Аргенціны каланізавалі іспанцы. Новыя землі яны назвалі Ла-Плата і ўключылі іх у віцэ-каралеўства Перу. У 1536 канкістадор Педра Мендоса заснаваў пасёлак Пуэрта Санта Марыя дэ Буэнас-Айрэс — будучую сталіцу краіны. У 1617 на тэр. Аргонціны і Уругвая ўтворана губернатарства Ла-Плата. У 1776 б.ч. Аргенціны, Парагвая і Верхняга Перу аб’яднаны ў віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата. Аселыя на гэтых землях ісп. каланісты (пераважна андалузцы і баскі) асімілявалі мясц. індзейскае насельніцтва, утварыўшы паўд.-амер. тып метысаў. Нашчадкаў ісп. каланістаў і дзяцей ад змешаных шлюбаў са светлай скурай сталі называць крэоламі. Ісп. заваяванне перапыніла самаст. развіццё індзейскіх плямёнаў. Жорсткая іх эксплуатацыя ў рудніках, адцясненне ў больш халодныя раёны і перадгор’і Андаў рэзка зменшылі колькасць мясц. насельніцтва. У абарону яго выступіла каталіцкая царква. У 1610 ордэн езуітаў стварыў для індзейцаў Аргенціны, Парагвая і Уругвая 30 пасяленняў-рэдукцый, дзе яны займаліся земляробствам, знаёміліся з еўрап. культурай. У 17 ст. ў сувязі з недахопам рабочых рук іспанцы пачалі завозіць неграў-рабоў з Афрыкі. Палітыка каланізатараў неаднойчы выклікала нар. хваляванні (1580, 1630, 1657, 1712, 1720, 1770). Шматлікія абмежаванні, якімі метраполія тармазіла сац.-эканам. развіццё Ла-Платы, выклікалі супраціўленне крэолаў. Вайна паўн.-амер. калоній за незалежнасць, франц. рэвалюцыя канца 18 ст., буйныя паўстанні індзейцаў Перу і Чылі стымулявалі вызв. барацьбу і ў Аргенціне. Крызіс ісп.калан. сістэмы спрабавала выкарыстаць Вялікабрытанія. Аднак 2 яе інтэрвенцыі ў 1806—07 пацярпелі паражэнне. У выніку антыісп. паўстання 1810 у Буэнас-Айрэсе скінуты віцэ-кароль і ўлада перайшла даПатрыят.т-ва, якое сфарміравала часовы ўрад Ла-Платы. Гэта паўстанне стала састаўной ч.Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. 9.7.1816 Нац. кангрэс у Тукумане абвясціў незалежнасць Аб’яднаных правінцый Ла-Платы, у 1826 яны пераўтвораны ў Федэратыўную Рэспубліку Аргенціна. Першым прэзідэнтам Аргенціны стаў Б.Рывадавія. У 1829 1835 у Аргенціне ўстаноўлены дыктатарскі рэжым Х.М.Росаса, які ў выніку нар. руху ў 1858 1852 быў скінуты. Канстытуцыя 1853 паскорыла працэс аб’яднання краіны. Прагрэсіўна-ліберальныя ўрады Д.Сарам’ента (1868—74), Н.Авельянеды (1874—80) правялі шэраг рэформаў. Паступова Аргенціна стала буйным экспарцёрам збожжа. Дапач. 20 ст. ў асн. склалася аргенцінская нацыя. Выразнікам патрабаванняў далейшых пераўтварэнняў стала партыя Грамадз. радыкальны саюз (ГРС), створаная ў 1891. У 1916 яна перамагла на прэзідэнцкіх выбарах і яе ўрады, што кіравалі краінай да 1930, ажыццявілі шэраг рэформаў, нацыяналізавалі нафтавую прам-сць, умацавалі дзярж. сектар, увялі 8-гадзінны рабочы дзень. З 1930 да 1946 краінай правілі ваен. рэжымы. На прэзідэнцкіх выбарах 1946 перамог лідэр хустысіялісцкага руху (гл.Хустысіялізм) Х.Д.Перон, які правёў новыя рэформы. У выніку ваен. перавароту ў вер. 1955 Перон скінуты, і да 1983 Аргенцінай правілі пераважна ўрады ваенных. Гады праўлення апошняга ваен. рэжыму пазначаны абвастрэннем унутр. і знешняга становішча, што найб. выявілася ў англа-аргенцінскім канфлікце 1982 за Фалклендскія (Мальвінскія) а-вы. У выніку выбараў 1983 прэзідэнтам Аргенціны стаў Р.Альфансін ад партыі ГРС. Пагаршэнне эканам. сітуацыі ў краіне вылілася ў сац. хваляванні. На выбарах 1989 перамог кандыдат ад Хустысіялісцкай партыі К.Менем. Ён аднавіў дыпламат. адносіны з Вялікабрытаніяй, умацаваў сувязі з дзяржавамі ЕЭС; Аргенціна выйшла з Руху недалучэння і арыентуецца на пазіцыю ЗША і інш. развітых краін. У 1991 падпісана пагадненне з Бразіліяй, Парагваем і Уругваем пра ўтварэнне паўд.-амер. агульнага рынку. На выбарах у 1995 прэзідэнтам краіны зноў выбраны К.Менем. Аргенціна — адна з краін-заснавальніц ААН, чл. Арг-цыі амер. дзяржаў, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі і інш.Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 6.11.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Хустысіялісцкая партыя, Грамадз. радыкальны саюз, Саюз дэмакр. цэнтра, Хрысц.-дэмакр. партыя. Адзіны праф. цэнтр краіны — Усеагульная канфедэрацыя працы.
Гаспадарка. Аргенціна — адна з найб. развітых у эканам. адносінах краін Лац. Амерыкі. Валодае разнастайнымі прыродна-эканам. рэсурсамі, урадлівымі землямі, энерганосьбітамі (нафта, газ, гідраэнергія, найб. ў Лац. Амерыцы запасы уранавых рудаў) і інш. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) складае 112 млрд.дол. (1992), 3,4 тыс.дол. на душу насельніцтва, што прыкладна ўдвая перавышае сярэдні ўзровень па рэгіёне.
Прамысловасць. Аснова эканомікі — высокаразвітая апрацоўчая прам-сць, дае каля 24% ВУП і амаль цалкам забяспечвае патрэбы краіны. Каля 50% кошту прамысл. прадукцыі дае чорная металургія (выплаўка чыгуну і сталі, пераважна на прывазной сыравіне), каляровая металургія (выплаўка свінцу, цынку, алюмінію), маш.-буд. (аўта-, трактара-, судна- і станкабудаванне, с.-г. машыны), нафтаперапр., нафтахім. і хім.прам-сць. Развіта вытворчасць трубаў, электратэхн., цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць. У Аргенціне раней, чым у інш. краінах Лац. Амерыкі, узніклі галіны, звязаныя з высокімі тэхналогіямі (электронная, атамная). Удзельная вага традыц. галін прам-сці — харчасмакавай (тытунёвая, вытв-сць парагвайскага чаю матэ) і тэкстыльнай — знізілася. Вельмі развіта харч.прам-сць (мясная, цукровая, маслабойная, кансервавая, мукамольная, вінаробчая і інш.). Значная гарбарна-абутковая прам-сць. У горназдабыўной прам-сці вылучаецца здабыча нафты і прыроднага газу, поліметалічных, уранавых, жалезных, марганцавых, медных, берыліевых і вальфрамавых рудаў, а таксама вугалю. У 1992 выпрацавана 51,4 млрд.кВт∙гадз электраэнергіі (каля 48% на ЦЭС, 46% на ГЭС, 5% на АЭС). Буйныя прамысл. цэнтры: Буэнас-Айрэс (каля паловы прамысл. прадукцыі), Кордава, Ла-Плата, Расарыо, Санта-Фэ, Мендоса, Баія-Бланка, Саратэ і інш.
Сельская гаспадарка. Разам з рыбалоўствам дае 15% ВУП і забяспечвае краіну харч. прадуктамі і большай ч. сыравіны. Спецыялізацыя — таварная вытв-сць мяса і збожжа. Каля 75% зямельнага фонду належыць буйным латыфундыям (больш за 1000 га). Плошча с.-г. угоддзяў каля 180 млн.га, з іх 20% — ворныя землі. Асн. галіна — жывёлагадоўля: буйн. раг. жывёла мяснога кірунку і мяса-воўнавая авечкагадоўля. Развіта птушкагадоўля. Земляробства канцэнтруецца ў Пампе. Асн.с.-г. культуры: пшаніца, кукуруза, ячмень, авёс, сланечнік. Вырошчваюць лён, жыта, цукр. трыснёг, цукр. буракі, сою, рыс, чай, бавоўнік, люцэрну, бульбу, тытунь, арахіс, вінаград, аліўкавыя і тунгавыя дрэвы, цытрусавыя. Вакол вял. гарадоў — агародніцтва, садаводства, малочная жывёлагадоўля і свінагадоўля.
Транспарт. У знешніх перавозках гал. роля належыць марскому транспарту, ва ўнутраных — аўтамабільнаму. Найб. марскія парты: Буэнас-Айрэс, Ла-Плата, Расарыо, Баія-Бланка, Сан-Нікалас, Камадора-Рывадавія, Санта-Фэ, Мар-дэль-Плата. Даўж. аўтадарог 575 тыс.км, 55 тыс.км асфальтаваныя, чыгунак 37 тыс.км. У Аргенціне 10 міжнар. аэрапортаў, найбольшы ў Буэнас-Айрэсе. Каля 80% экспарту складае с.-г. прадукцыя: мяса, мясапрадукты, воўна, скуры, збожжа, маслічныя, малочныя прадукты, дубільны экстракт з кебрача, чай. Экспартуюць таксама абсталяванне, вальфрам. Імпарт: машыны, прамысл. абсталяванне, сыравіна, нафтапрадукты, паліва. Гандл. партнёры: ЗША, Бразілія, Балівія, Германія, Італія, Японія, Нідэрланды і інш. Беларусь у 1993 экспартавала ў Аргенціну грузавыя аўтамабілі, трактары, з Аргенціны прывозіла с.-г. прадукты. Грашовая адзінка — песа.
Узброеныя сілы Аргенціны ўключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы і ваенізаваныя фарміраванні. Рэгулярныя ўзбр. сілы налічваюць 83 тыс.чал. (1991) і складаюцца з сухап. войскаў, ВПС і ВМС. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Сухап. войскі (45 тыс.чал.) зведзены ў 4 армейскія корпусы, маюць на ўзбраенні танкі і інш. бранятэхніку, артылерыю, ракеты і інш. У складзе ВПС (13 тыс.чал.) 10 авіяц. брыгад (143 баявыя, 164 дапаможныя самалёты, 45 верталётаў). ВМС (25 тыс.чал.) уключаюць флот, авіяцыю ВМС і падраздзяленне марской пяхоты (3 тыс.чал.); 36 баявых караблёў (1 авіяносец, 6 эсмінцаў, 7 фрэгатаў, 4 падводныя лодкі, 12 патрульных караблёў і 6 тральшчыкаў), 67 катэраў, 38 дапаможных суднаў, 33 самалёты і 24 верталёты марской авіяцыі. Камплектуюцца ўзбр. сілы паводле закону аб усеагульнай воінскай павіннасці, прызыўны ўзрост — 18 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы ў сухапутных войсках і ВПС — 1 год, у ВМС — 14 месяцаў. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у акадэміях, ваен. вучылішчах, а таксама за мяжой. Ваенізаваныя фарміраванні складаюцца з жандармерыі (ваен. паліцыя, 13 тыс.чал.) і берагавой аховы (9 тыс.чал.). Агульная колькасць рэзерву — 377 тыс.чал. (1987).
Асвета, навуковыя ўстановы. Паводле закону аб адукацыі 1976 сістэма адукацыі ў Аргенціне ўключае ўстановы дашкольнага выхавання для дзяцей 3—5 гадоў, абавязковую (пачатковую) школу (7 гадоў навучання) для дзяцей 6—12 гадоў, сярэднюю (5—7 гадоў навучання) з двума цыкламі: 3-гадовым базавым (8—10 кл.) і 2—4-гадовым агульнаадук. або спец. навучаннем (у залежнасці ад тыпу сярэдняй навуч. установы ці ВНУ). У 1989/90 навуч.г. дашкольныя дзіцячыя ўстановы (існуюць пры пач. школах) наведвала 720 тыс. дзяцей, у пач. школах займаліся 4,9 млн. вучняў, працавалі 252 тыс. настаўнікаў, у сярэдніх — каля 2 млн. вучняў і 262 тыс. выкладчыкаў. Вышэйшую адукацыю ў Аргенціне даюць у асноўным ун-ты (больш за 50), а таксама ін-ты і вышэйшыя каледжы. Каля паловы прыватных ВНУ кантралюе каталіцкая царква. У 1989/90 навуч.г. ў ВНУ займалася каля 903 тыс. студэнтаў, працавала каля 70 тыс. выкладчыкаў. Найбольшыя ун-ты: у Буэнас-Айрэсе (з 1821), Кордаве (з 1613), Ла-Плаце (з 1884), Санта-Фэ (з 1919), Мароне (з 1960) і інш. Найбольшыя б-кі: Нац.б-ка (з 1810), б-ка ун-та ў Буэнас-Айрэсе, Нац. кангрэса (з 1859). Музеі: прыродазнаўчых навук (з 1823), Нац. гістарычны (з 1889), Нац. музей прыгожых мастацтваў (з 1895), школьны імя Сарм’ента (з 1910, усе ў Буэнас-Айрэсе), прыродазнаўча-гістарычны ў Мендосе (з 1911) і інш. Навуковыя даследаванні вядуцца ў галіновых акадэміях навук, НДІ пры ун-тах і ін-тах, у навук. т-вах.
Друк, радыё, тэлебачанне. У Аргенціне выходзіць 227 перыяд. выданняў агульным тыражом 2,75 млн.экз. (1990). Найбуйнейшыя газетныя выданні: «Clarin» («Гарніст», з 1945), «Cronica» («Хроніка», з 1963). Агенцтвы друку: Тэленатысіёса Амерыкана (з 1945), Дзыстрыбуідора Аргенціна дэ Натыскас (прыватнае інфарм. агенцтва, з 1964), Дыярыас і Натысіяс (з 1982). Дзейнічаюць 37 дзярж., 3 прыватныя і 72 мясц. радыёстанцыі. Галоўныя: Радыё Эль Мунда, Радыё дэль Плата, Радыё Насьёналь. 14 дзярж. тэлестанцый, 28 прыватных тэлеканалаў.
Літаратура. Літ. помнікі карэннага індзейскага насельніцтва Аргенціны не захаваліся. Творы калан. перыяду (пач. 16 — пач. 19 ст.) — гіст. хронікі Р.Дыяса дэ Гусмана, М. дэль Барка Сентынеры (л-ры Ла-Платы). У гады нац.-вызв. руху (1810—16) панаваў рэв.-патрыят. класіцызм (Х.Крус Варэла, Б. дэ Мантэагуда). Пасля абвяшчэння незалежнасці Аргенціны ідэйна-маст. кірункам у л-ры стаў рамантызм (Х.М.Гуцьерэс, Э.Эчыверыя, Х.Мармаль). Маст.-філас. твор «Факунда» (1845) Д.Ф.Сарм’ента лічыцца шэдэўрам арг.рамант. школы. Гіст. раман «Амалія» (1855) Х.Мармаля — першы нац. раман. Да канца 18 ст. склаліся традыцыі фальклору гауча (жыхароў Пампы). На іх аснове развіваецца ўласнаарг. «л-ра гауча» (І.Аскасубі, Э. дэль Кампа, Р.Аблігада). Яе вяршыня — эпічная паэма Х.Эрнандаса «Марцін Ф’ера» (ч. 1—2, 1872—79), адметная рысамі кастумбрызму (апісанне побыту і нораваў). Імкненне дарэаліст. адлюстравання рэчаіснасці характэрна для твораў прадстаўнікоў кастумбрысцкай л-ры (2-я пал. 19 ст.) Л.В.Лопеса, Л.Кане, Э.Вільдэ, К.Гіда-і-Спана. З пач. 20 ст. ўзмацніліся пазіцыі рэалізму [Х.Мартэль, Э.Камбасерас, Ф.Моча (Х.С.Альварэс), Р.Х.Пайра, Ф.Санчэс, Б.Лінч, М.Гальвес], мадэрнізму і постмадэрнізму (Л.Лугонес, Э.Лаэрта, Б.Фернандэс Марэна, Э.Карыега, А.Сторні, Э.Банчс, Р.А.Арыета, Э.Марцінес Эстрада і інш.). Вялікі ўплыў на развіццё літ. жыцця 1920-х г. зрабілі літ. аб’яднанні «Фларыда» (адстойвала «чыстае» мастацтва: Х.Л.Борхес, Э.Мальеа, Л.Марычаль) і «Баэда» (выступала за «мастацтва для жыцця»: А.Юнке, Р.Арльт, Р.Гансалес Туньён). У апошнія дзесяцігоддзі ўклад у развіццё арг. і сусв. л-ры зрабілі Х.Картасар, Х.Л.Борхес, Э.Сабата і інш.
Архітэктура. У калан. перыяд архітэктура развівалася ў гарадах, што ўзніклі на шляхах пранікнення ў краіну іспанцаў. Выраслі гарады Буэнас-Айрэс, Кордава, Санта-Фэ і інш. з прамавугольнай сеткай вуліц, на гал. плошчы якіх узводзіліся сабор, ратуша, палац губернатара, арсенал. Архітэктура 17 ст. вызначалася прастатой і манументальнасцю (арх. Х.Краус, А.Бланкі, Х.Б.Прымалі). Найб. характэрны помнік гэтага перыяду царква Кампанья ў Кордаве (праект інж. Ф.Лемера, 1649—90). З 18 ст. панавалі барока і класіцызм (царква Сан-Ігнасіо ў правінцыі Місьёнес), у канцы 19 — пач. 20 ст. — эклектызм і стылізацыя. У 1920-я г. склаліся рацыяналістычныя тэндэнцыі (арх. А.Вірасора, В.Акоста, Х.Віванка, А.Банет, А.Вільямс). З 1940—50-х г. архітэктары звяртаюцца даарган. архітэктуры, развітых прасторавых і структурных кампазіцый, выкарыстання новых канструкцый і матэрыялаў (А.Агасціні, Х.Сальсон, К.Тэст, А.Гайда, Э.Лестан, Э.Амбаш і інш.).
Выяўленчае мастацтва. Да каланізацыі Аргенціны ў 16 ст. было развіта мастацтва карэннага насельніцтва — індзейцаў (ткацтва, кераміка, культавая скульптура з каменю, дрэва і гліны, ювелірныя вырабы). У каланіяльны перыяд выяўл. мастацтва ў асн. было рэлігійнае (разнымі дэкар. скульптурамі ўпрыгожвалі алтары-рэтабла, кафедры); развіваўся і свецкі жывапіс (гал. чынам партрэт). Пасля вызвалення Аргенціны ад ісп. панавання (1816) пад уздзеяннем заходнееўрап. мастацтва сталі развівацца жывапіс, скульптура, графіка (літограф-жанрыст К.Марэль, пейзажыст П.Пуэйрэдон, скульптар Л.Карэа Маралес, жывапісец-рэаліст Э.Сіворы). На пач. 20 ст. распаўсюдзіўся імпрэсіянізм (жывапісцы Х.Бутлер, П.Куіда, М.Мальяра, П.Сонса Брыяна, Ф.Фадэр, скульптары Р.Іруртыя і інш.). У 1929 Р.Сольдзі стварыў «авангардысцкую школу» (Э.Петаруці, Р.Форнер), якая садзейнічала развіццю авангардных плыняў (Х.Ле Парк, А.Берні, М.Мінухін, Э.Майк-Інтайр, Р.Максіо). Вострыя сац. праблемы, жыццё народа адлюстроўваюць жывапісцы Х.К.Кастаньіна, Л.Э.Спілімберга, Б.Кінкуэла Марцін, графікі А.Р.Віга, А.Брыес, разьбяры А.Сібеліна, С.Фітула.
Музыка. У нар. музыцы Аргенціны пераважае крэольскі фальклор. Музыка індзейцаў-абарыгенаў захавалася толькі на ПдЗ краіны. Сярод песень і танцаў індзейцаў — араві, уайна, карнаваліта; муз. інструменты — кена, пінкілья, сіку і інш. Крэольскі муз. фальклор (песні — яраві, трыстэ, тона, эсціла, танцы — самакуэка, байлесіта, куанда і інш., мастацтва нар. паэтаў-спевакоў — паядораў) дасягнуў росквіту ў 19 ст.Прафес.муз. школа складваецца з канца 19 ст. пад уплывам еўрапейскіх, пераважна італьянскіх, жанраў і стыляў. Яе заснавальнік К.Вільямс. У канцы 19 ст. з’явіўся жанр оперы (А.Беруці). У 1929 арганізавана «Група музычнага абнаўлення». Працуюць кампазітары браты Х.М. і Х.З.Кастра, Х.Фішэр, Х.Пас, А.Хінастэра, Ф.Кропфль і інш.Муз. Цэнтр Аргенціны — Буэнас-Айрэс, дзе дзейнічаюць: оперны т-р «Калон» (1908); аркестры філарманічны, Нац. сімфанічны, Нац. радыё; Нац. і Муніцыпальная кансерваторыі; Лац.-амер. цэнтр муз. даследаванняў «Тарквата ды Тэлья» і інш.
Тэатр. Першы т-р у Буэнас-Айрэсе адкрыты ў 1783. У 1880-я г. ўзнік жанр рамант. меладрамы, т.зв. «тэатр гауча», гал. герой якога — селянін-пастух (гауча), ахвяра сац. несправядлівасці. На пач. 20 ст.вял. значэнне для развіцця нац.т-ра мела рэаліст. творчасць драматурга Ф.Санчаса. У 1920-я г. ў процівагу камерцыйным узніклі «незалежныя» т-ры, якія вывучалі вопыт еўрап.т-ра, ставілі п’есы нац. драматургаў А.Кусані, А.Драгуна, К.Гарастыса, творы класічнай і тагачаснай драматургіі. Цэнтр тэатр. жыцця Аргенціны — Буэнас-Айрэс, дзе працуюць незалежныя («Эль-Пуэбла», «Новы тэатр», «Ла Маскара») і камерцыйныя т-ры (Нац.т-р камедыі, «Архенціна» і інш.), Нац.ін-т вывучэння т-ра. Сярод рэжысёраў і акцёраў: А.Баэра, П.Аскіні, М.Села, Л.Сандрыні, Ф.Петроне.
Кіно. Упершыню кіназдымкі ў Аргенціне адбыліся ў 1897. У 1908 зняты першы маст. фільм «Расстрэл у Дарэга» (рэж. М.Гальа). Фільм «Танга смерці» (1917, рэж. Х.А.Ферэйра) паклаў пачатак серыі карцін, сюжэтна звязаных з папулярным у краіне танцам танга. У 1940—50-я г.найб. поспех мелі муз. камедыі з удзелам Л.Торэс, лепшая з якіх — «Узрост кахання» (1953, рэж. Х.Сарасэні). У 1950-я г. ў кіно прыйшло новае пакаленне рэжысёраў: Р.Куін, Л.Муруа, Л.Фавіа, Х.Марцінес Суарэс, творчасць якіх атрымала назву «новае аргенцінскае кіно». У 1956 заснавана Школа дакумент. кіно пад кіраўніцтвам Ф.Біры. Вядомыя рэжысёры: Л.Нільсен, Ф.Э.Саланас, Д.Ліпшыц, Л.Пуэнца.
Беларусы ў Аргенціне. Бел. дыяспара ў Аргенціне склалася з некалькіх значных эміграц. хваляў з Беларусі. Гэтаму спрыялі і адпаведныя законы Аргенціны: яе ўрад даваў усім эмігрантам роўныя правы, вызваляў іх ад падаткаў і г.д. Прадстаўнікамі 1-й эміграц. хвалі з Беларусі (канец 19 ст. — 1914, каля 300—400 тыс.чал.) былі сяляне пераважна з Гродзенскай і Віленскай, з 1905 — Мінскай і інш.усх. губерняў (асн. іх ч. пазней вярнулася на Бацькаўшчыну). У час 2-й хвалі эміграцыі ў 1921—39 з Зах. Беларусі каля 40 тыс.чал. перасяліліся ў правінцыі Масіёнес, Мэндэра, Сан-Жуан, каля 60 тыс. — у Буэнас-Айрэс і яго ваколіцы. У 1934 у Буэнас-Айрэсе склалася першае бел.культ.-асв.т-ва «Грамада», у 1935 — «Культура», у 1937 — «Т-ва бібліятэкі імя Івана Луцэвіча», у 1938 — Беларускае культурнае таварыства «Белавежа», у 1939 — «Док Суд», Бел.культ.т-ва ў г. Берысо. У 1939 яны аб’ядналіся ў Федэрацыю бел. арг-цый у Аргенціне, дзейнасцю якой кіравала ўправа на чале з М.Мярэчкам, У.Гайлевічам і Я.Пятрушакам; выдавала газ. «Эхо», з 1940 — «Белорусский иллюстрированный календарь». У пач. 2-й сусв. вайны пры Федэрацыі створаны Бел.дэмакр.к-т, які праводзіў збор дабрачынных ахвяраванняў; у 1943 з аналагічнымі мэтамі ўтвораны Славянскі саюз Аргенціны. У час 3-й хвалі ваен.-паліт. эміграцыі ў 1946—53 бел. дыяспара павялічылася прыкладна на 1—1,5 тыс.чал. Яе прадстаўнікі заснавалі альтэрнатыўнае даваен. т-ва Згуртаванне беларусаў Аргенціны (ЗБА; 1948—57, старшыня К.Мярляк), якое ў 1948 увайшло ў Антыкамуніст. славянскую лігу. ЗБА актыўна выступала супраць намаганняў пасольства СССР у Аргенціне прадстаўляць інтарэсы Беларусі. У 1949—54 у Аргенціне працавала прадстаўніцтва ўрада БНР на чале з Мерляком. З 1960-х г. арг-цыі бел. эміграцыі паступова страчваюць сваю нац. адметнасць: Федэрацыя бел. арг-цый далучылася да Славянскага саюза Аргенціны, замест ранейшых бел. т-ваў склаўся шэраг клубаў. У сувязі з рэпатрыяцыяй прыхільнікаў бел.нац. ідэі з ліку прац. эміграцыі (каля 15 тыс.чал.), выездам прадстаўнікоў ваенна-паліт. эміграцыі ў ЗША бел.нац. змястоўнасць у грамадска-культ. жыцці суайчыннікаў амаль знікае. Паступова ліквідуецца і адна з найбуйнейшых арг-цый «Белорусский очаг» (з 1951, налічвала 15—18 тыс. пераважна сав. грамадзян). З 1984 дзейнічае «Федэрацыя сав. грамадзян Аргенціны» (больш за 2 тыс.чал.), куды ўвайшлі прадстаўнікі бел. дыяспары. У сучаснай бел. дыяспары Аргенціны каля 150 тыс. прадстаўнікоў бел. эміграцыі розных пакаленняў.
Літ.:
Пименова Р.А. Аргентина. М., 1987;
Культура Аргентины. М., 1977;
Arte argentino contemporaneo: [Catalogo]. Madrid, 1976.
Герб і сцяг Аргенціны.Аргенціна. Статак авечак у Патагоніі. Правінцыя Санта-Крус.Аргенціна. Пейзаж аргенцінскай Пуны.Аргенціна. Нацыянальны парк Наўэль-Уапі.Аргенціна. Горад Кордава.Даарт.Аргенціна. Спартыўная зала-басейн у Буэнас-Айрэсе. Арх. Э.Лестан. 1988.Даарт.Аргенціна. Руіны царквы Сан-Ігнасіо ў правінцыі Місьёнес. 18 ст.Даарт.Аргенціна. Э. Петаруці. Квінтэт. 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́КСІКА (México, Méjico), Мексіканскія Злучаныя Штаты (Estados Unidos Mexicanos),
дзяржава на ПдПаўн. Амерыкі. Мяжуе на Пн з ЗША, на ПдУ з Гватэмалай і Белізам. На З абмываецца Ціхім ак. (на значным працягу Каліфарнійскім зал.), на У — Карыбскім м. і Мексіканскім зал. Атлантычнага ак.Пл. 1958,2 тыс.км². Нас. 98,6 млн.чал. (1998). Дзярж. мова — іспанская. Сталіца — г.Мехіка. Падзяляецца на 31 штат і сталічную Федэральную акругу. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (16 вер.).
Дзяржаўны лад. М. — федэратыўная рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1917 (са зменамі і дапаўненнямі). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 6 гадоў без права перавыбрання. Прэзідэнт назначае членаў урада і звальняе іх, назначае ген. пракурора і губернатара федэральнага раёна, прадстаўнікоў дыпламат. прадстаўніцтваў і вышэйшых афіцэраў арміі. Заканад. ўлада належыць двухпалатнаму Нац. кангрэсу, што выбіраецца па сістэме прапарцыянальнага прадстаўніцтва: сенат — 128 сенатараў, якія выбіраюцца на 6 гадоў (палавіна складу сената выбіраецца кожныя 3 гады), палата дэпутатаў — 500 дэпутатаў, што выбіраюцца на 3 гады. Выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту і ўраду, які падсправаздачны яму. Кожны штат мае сваю канстытуцыю і заканад. органы.
Прырода. М. размешчана ў паўд.ч. Кардыльер Паўн. Амерыкі. Большую ч.тэр. М. займае Мексіканскае нагор’е (пераважныя выш. 1000—2000 м, на Пд у Папярочнай Вулканічнай Сьеры дзеючыя вулканы Арысаба — 5700 м, Папакатэпетль — 5452 м і інш.). На Пд ад р. Бальсас — Паўд. Сьера-Мадрэ (выш.да 3703 м). На Пд і ПдУ ад перашыйка Тэўантэпек — хрыбты Сьера-Мадрэдэ-Ч’япас і вулканічны масіў Ч’япас. Уздоўж берагоў нізіны і раўніны. П-аў Каліфорнію займаюць невысокія горныя масівы, п-аў Юкатан раўнінны, развіты карст. Бываюць землетрасенні і вывяржэнні вулканаў, асабліва на Пд. У М. шмат карысных выкапняў: нафта, прыродны газ, свінцова-цынкавыя, медныя, сярэбраныя, ртутныя, сурмяныя, кадміевыя, алавяныя, вальфрамавыя, залатыя руды. Ёсць радовішчы каменнага вугалю, самароднай серы, плавікавага шпату, графіту і інш. Клімат на б.ч. краіны трапічны, на Пн субтрапічны. Сярэдняя т-растудз. ад 10 °C на ПнЗда 25 °C на Пд, ліп. ад 15 °C на ўзвышаных раўнінных частках нагор’я да 30 °C на беразе Каліфарнійскага зал. У гарах кліматычная вышынная пояснасць. Гадавая колькасць ападкаў ад 100—200 мм на Пнда 2000—3000 мм на паўд. наветраных схілах. Амаль палавіна тэр. М. на Пн мае недастатковае ўвільгатненне. Рачная сетка на ПдУ густая, на ПнЗ вельмі рэдкая. Найб. рэкі: Рыо-Брава-дэль-Нортэ (Рыо-Грандэ, на мяжы з ЗША), Бальсас, Рыо-Грандэ-дэ-Сант’яга, прывусцевы ўчастак р. Каларада і інш. Гідраэнергапатэнцыял рэк — каля 80 млн.кВт. Расліннасць вельмі разнастайная, лясы займаюць 29%. На Пн — пустыні і паўпустыні з ксерафільнай флорай (кактусы, агавы, юка), на Пд нагор’я і прылеглых берагавых нізінах — саванны (злакавае покрыва і калючыя хмызнякі). У гарах на Пн лісцевыя і мяшаныя лясы (дуб, граб, ліпа, хвоя, піхта). На Пд трапічныя лясы, на ўсх. схілах — вільготныя, вечназялёныя, на зах. схілах — сухія пераважна хваёвыя; каля падножжа гор лістападныя лясы з каштоўнымі відамі дрэў. Жывёльны свет пустынь і паўпустынь прадстаўлены грызунамі, у горных лясах водзяцца чорны мядзведзь, янот-паласкун, чырвоная рысь, пума, у саваннах — дрэвавы дзікабраз, мурашкаед, у трапічных лясах на Пд — малпы, тапір, ягуар. Нац. паркі: Кумбрэс-дэ-Мантэрэй, Сьера-дэ-Сан-Педра-Мартыр, Каньён-дэль-Рыо-Бланка, Невададэ-Талука, Ла-Малінчэ і інш. Біясферны запаведнік Сіян-Каан на п-ве Юкатан і запаведнік кітоў Эль-Віскайна занесены ЮНЕСКА у спіс Сусв. спадчыны.
Насельніцтва. Больш за 80% складаюць мексіканцы — нацыя, якая ўтварылася ад змяшання індзейцаў з іспанцамі. Карэнныя індзейскія народы (ацтэкі, майя, цэльталі, цацылі, хуастэкі, татанакі, міхе, атомі, міштэкі, масахуа, масатэкі, чынантэкі, тараскі і інш.) жывуць пераважна ў цэнтр. і паўд. раёнах.
Жывуць таксама выхадцы з Еўропы (іспанцы, баскі, немцы, французы, італьянцы і інш.), ураджэнцы розных краін Амерыкі, яўрэі, кітайцы, японцы і інш. Іспана-індзейскія метысы складаюць 75% насельніцтва, індзейцы — 9%, нашчадкі еўрапейцаў — 15%, інш. — 1%. Вернікі пераважна католікі (89,7%). Сярэднегадавы прырост каля 2%. Сярэдняя шчыльн. 50,4 чал. на 1 км², найб. (да 500 чал. на 1 км²) — у міжгорных катлавінах Цэнтр. і Паўд. М. У гарадах жыве 74% (1998), у т. л. ў буйных гарадах (больш за 700 тыс.ж. у кожным) — 33%. Характэрная рыса — гіпертрафіраванае развіццё сталічнай і некалькіх інш. агламерацый (млн.ж., 1995): Мехіка — 20,2, Гвадалахара — 3,43, Мантэрэй — 1,1, Пуэбла — 1, Леон — 0,9, Сьюдад-Хуарэс — 0,8. У сельскай гаспадарцы занята 28% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці — 24%, у сферы паслуг — 48%.
Гісторыя. Чалавек на тэр. М. пачаў рассяляцца каля 20—15 тыс.г.дан.э. З 8-га тыс.дан.э. пачаўся пераход ад палявання і збіральніцтва да земляробства. Аснову харчавання народаў Цэнтр. Амерыкі ў 8—2-м тыс.дан.э. складалі зерне злакаў, бабовыя, кабачкі і гарбузы. Адной з найстаражытнейшых у Амерыцы (на тэр. сучасных мекс. штатаў Табаска і Веракрус) была цывілізацыя альмекаў, росквіт якой адносіцца да 1500—600 дан.э. Многія вучоныя лічаць, што альмекская цывілізацыя стала крыніцай, з якой наступныя цэнтр.-амер. цывілізацыі запазычылі элементы вераванняў, традыцый і архітэктуры. У 1-м тыс.н.э. важным культ., адм. і эканам. цэнтрам Цэнтр. Амерыкі быў г. Тэатыўакан у цэнтры М. У сярэдзіне 7 ст. ён быў разбураны ў выніку заваявання або прыроднай катастрофы. Каля 500 н.э. на тэр. сучаснага штата Аахака ўзнікла цывілізацыя плямён сапатэкаў. Фрагменты створанай імі іерагліфічнай пісьменнасці захаваліся на руінах храмаў і дамоў іх сталіцы. На мяжы 1-га тыс.дан.э. і 1-га тыс.н.э. на тэр.паўд.М., Гватэмалы, Гандураса і Беліза склалася унікальная цывілізацыя плямён майя, росквіт якой прыпадаў на 250—900 н.э. Па нявысветленых прычынах каля 900 асн. цэнтры майя абязлюдзелі і ч. насельніцтва перасялілася на п-аў Юкатан, дзе культура майя развівалася да заваявання М. іспанцамі ў 16 ст. У 8—9 ст.н.э. ў цэнтр. М. склалася дзяржава тальтэкаў. У 10 ст. яны праніклі на Юкатан і ў горную Гватэмалу, дзе падначалілі асобныя групы майя. У 2-й пал. 12 ст. нашэсце. з Пн ваяўнічых плямён, сярод якіх былі і ацтэкі, паклала канец панаванню тальтэкаў у М. У 1325 ацтэкі заснавалі ў цэнтр. М. г.Тэначтытлан. У пач. 16 ст. іх імперыя ахоплівала тэр. плошчай каля 200 тыс.км² з нас. 5—6 млн.чал., але была нетрывалай.
У 1517 ісп.канкістадоры пад кіраўніцтвам Ф.Кордавы дасягнулі мекс. ўзбярэжжа ў раёне Юкатана, але ў сутычцы з майя панеслі значныя страты. У 1519 губернатар Кубы Д.Веласкес накіраваў для заваявання М. атрад Э.Картэса. Ацтэкі на чале з Куаўтэмакам упарта супраціўляліся, аднак іспанцы пры дапамозе паўстаўшых супраць ацтэкаў плямён пасля 3-месячнай аблогі 15.8.1521 захапілі і разбурылі Тэначтытлан, на яго месцы заснавалі горад Мехіка, які стаў адм. цэнтрам віцэ-каралеўства Новая Іспанія. Да канца 16 ст. іспанцы ў асн. завяршылі заваяванне М. Каталіцкія місіянеры, што прыйшлі разам з канкістадорамі. распачалі хрысціянізацыю індзейцаў. Большасць карэннага насельніцтва была пазбаўлена амаль усіх сваіх зямель і апынулася ў поўнай залежнасці ад калан. улад, землеўладальнікаў-іспанцаў і каталіцкай царквы. Індзейцы адбывалі працоўную павіннасць і плацілі падушны падатак, былі прымацаваны да буйных маёнткаў — асьендаў і з цягам часу ператварыліся ў спадчынных даўгавых нявольнікаў — пеонаў. У сувязі з недахопам рабочых рук, выкліканым вял. смяротнасцю сярод індзейцаў з-за эпідэмій і жорсткага абыходжання іспанцаў, у М. пачалі ўвозіць неграў-нявольнікаў з Афрыкі. Адбывалася змяшэнне еўрап., індзейскага, афр. насельніцтва і ўтварэнне новых этн. груп — метысаў, мулатаў, самба. Вышэйшыя адм., ваен. і царк. пасады займалі прывілеяваныя вярхі, што складаліся з ураджэнцаў метраполіі. Яны валодалі найб. маёнткамі і руднікамі і ўціскалі правы карэннага насельніцтва М. Метраполія вывозіла з М.-калоніі ўсё неабходнае і ўвозіла туды свае тавары па завышаных цэнах, што выклікала незадаволенасць мясц. насельніцтва каланіяльным рэжымам. Буйныя антыкалан. паўстанні адбыліся ў 1624 і 1692 у Мехіка, у 1660 у Аахаке, у 1761 на Юкатане, у 1762 у Мічаакане. У пач. 19 ст. незадаволенасць насельніцтва вылілася ў моцны вызв. рух, які стаў часткай вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. Штуршком да пачатку рэв. падзей у М. сталі ісп. рэвалюцыя 1808—14, антыісп. паўстанні, што выбухнулі ў крас. 1810 у паўд.-амер. калоніях Венесуэла, Новая Гранада і Ла-Плата. Нар. паўстанне ў М., якое пачалося 16.9.1810 у с. Далорэс на чале з М.Ідальга, хутка набыло агульнанац. характар. Ідальга заклікаў да скасавання нявольніцтва, расавай дыскрымінацыі і феад. павіннасцей, патрабаваў вяртання індзейцам адабраных зямель. Большасць крэолаў (патомкі еўрап. пасяленцаў, што нарадзіліся ў М.) стала на баку ісп. улад, таму ў студз. 1811 рэв. армія была разбіта, Ідальга ўзяты ў палон і расстраляны. На чале вызв. барацьбы стаў Х.М.Марэлас. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы захапілі значную ч.тэр.М., у т. л.г. Акапулька. У вер. 1813 Нац. кангрэс, скліканы ў Чыльпансінга па ініцыятыве Марэласа, прыняў дэкларацыю аб незалежнасці М. Аднак у канцы 1815 іспанцы разграмілі асн. сілы паўстанцаў і пакаралі смерцю Марэласа. Пачалася зацяжная партыз. вайна. Ініцыятыву ў вызв. руху перахапілі буйныя землеўладальнікі, купцы і вышэйшае духавенства на чале з ген. А.Ітурбідэ, армія якога заняла Мехіка. 28.9.1821 абвешчана незалежнасць М. У маі 1822 Ітурбідэ абвясціў сябе імператарам пад імем Аўгусціна I, але ў сак. 1823 прыхільнікі рэсп. ладу адхілілі яго ад улады. 4.10.1824 прынята канстытуцыя, што ўстанавіла ў М. рэспубліку. 1825—55 характарызаваліся жорсткай барацьбой за ўладу паміж рознымі паліт. і ваен. групоўкамі. У 1834 у краіне ўсталявалася дыктатура А.Санта-Аны, які афіцыйна быў прэзідэнтам у 1833—35, 1841—44, 1846—47, 1853—55. Унутрыпаліт. нестабільнасць у М. выкарысталі суседнія дзяржавы. У 1845 ЗША анексіравалі Тэхас, у 1846 пачалі амерыкана-мексіканскую вайну 1846—48 і нанеслі М. паражэнне. Паводле Гуадалупе-Ідальга мірнага дагавора 1848 М. страціла больш за палавіну сваёй тэр. (вобласці Верхняя Каліфорнія, Арызона і інш.). У ліп. 1854 супраць дыктатуры Санта-Аны пачалося паўстанне, якое перарасло ў рэвалюцыю. У 1855 дыктатар скінуты і да ўлады прыйшлі лібералы, што прынялі шэраг антыклерыкальных законаў і новую канстытуцыю (1857). У адказ кансерватыўна-клерыкальныя колы ўзнялі мяцеж і скінулі ліберальны ўрад І.Каманфорта. У абарону канстытуцыі выступілі лібералы на чале з часовым прэзідэнтам рэспублікі Б.Хуарэсам Гарсія. У ліп. 1859 урад Хуарэса Гарсія выдаў «законы аб рэформе», якія прадугледжвалі нацыяналізацыю царк. маёмасці. аддзяленне царквы ад дзяржавы, увядзенне грамадз. шлюбу.
У 1860 лібералы перамаглі ў працяглай грамадз. вайне. У 1861 Францыя, Вялікабрытанія і Іспанія, каб абараніць свае інвестыцыі, пачалі інтэрвенцыю ў М. (гл.Мексіканская экспедыцыя 1861—67). У крас. 1864, пры дапамозе франц. акупантаў, марыянетачная асамблея абвясціла М. імперыяй на чале з франц. стаўленікам Максімілянам I Габсбургам. Аднак у выніку барацьбы мекс. патрыётаў на чале з Хуарэсам Гарсія (прэзідэнт у 1861—72), якую падтрымалі ЗША, франц. войскі ў 1867 былі выведзены і ліквідавана марыянетачная імперыя; Максімілян I быў узяты ў палон і расстраляны. З 1876 у М. ўсталявалася дыктатура ген. П.Дыяса (прэзідэнт у 1877—80, 1884—1911), пры якой фактычна былі скасаваны канстытуцыйныя свабоды, пазбаўлены паліт. ўплыву Нац. кангрэс, латыфундысты масава экспрапрыіравалі сял. землі, узмацнілася пранікненне іншаземнага капіталу ў эканоміку краіны.
Незадаволенасць дыктатарскім рэжымам усіх слаёў насельніцтва прывяла дамексіканскай рэвалюцыі 1910—17. Яе важнейшым вынікам стала прыняцце 31.1.1917 новай канстытуцыі, якая прадвызначыла дэмакр. развіццё М. і зрабіла вялізны ўплыў на ўсю Лац. Амерыку. У перыяд прэзідэнцтва В.Карансы (1917—20) паліт. становішча ў М. вызначалася нестабільнасцю. Наступныя ўрады А.Абрэгона (1920—24) і П.Кальеса (1924—28) пачалі правядзенне агр. і адукац. рэформ, абмежавалі пазіцыі іншаземнага капіталу ў нафтавай прам-сці. Ажыццяўленне ж антыклерыкальных рэформ выклікала паўстанне т.зв. крыстэрасаў, падтрыманае кансерватыўнай апазіцыяй. З канца 1920-х г. выявіўся паварот управа мекс. урадаў (4 за 1928—34). Узмацненне левага крыла правячай Нац.-рэв. партыі (створана ў 1929, у 1938—46 наз. Партыяй мекс. рэвалюцыі, з 1946 — Інстытуцыйна-рэв. партыя) спрыяла прыходу да ўлады ген. Л.Кардэнаса (прэзідэнт у 1934—40), які паспяхова працягваў агр., адукац. і сац. рэформы; у 1937 часткова нацыяналізаваны чыгункі. у 1938 — прадпрыемствы амер. і брыт. нафтавых кампаній. Урад прэзідэнта А.Камача (1940—46) абвясціў 22.5.1942 вайну фаш. Германіі і яе саюзнікам. У 1940—80-я г. ўрады прэзідэнтаў М.Алемана (1946—52), А.Руіса Картынеса (1952—58), А.Лопеса Матэаса (1958—64), Г.Дыяса Ордаса (1964—70), Л.Эчэверыі (1970—76), Х.Лопеса Партыльё (1976—82), М. дэла Мадрыд Уртада (1982—88) праводзілі палітыку, накіраваную на ўзмацненне пазіцый нац. прадпрымальніцтва ўнутры краіны і на міжнар. арэне, ажыццяўлялі сац.-эканам. рэформы. Дзяржава актыўна ўмешвалася ў эканам. жыццё і пашырала дзярж. сектар эканомікі. Аднак працягвалася ўзбагачэнне заможных слаёў насельніцтва, а ўзровень жыцця сярэдніх і ніжэйшых слаёў зніжаўся. Незадаволенасць нар. мас прымушала ўрад праводзіць палітыку сац. манеўравання (стварэнне Кангрэса працы Ў 1966, новы закон аб агр. рэформе 1971, закон аб сац. забеспячэнні 1972, пашырэнне правоў паліт. партый у 1977 і інш.). На мяжы 1990-х г. М. перажывала востры эканам. і сац. крызіс. Прэзідэнт К.Салінас дэ Гартары (1990—94) абвясціў курс на правядзенне неаліберальных рэформ (шырокая прыватызацыя дзярж. уласнасці, лібералізацыя знешняга гандлю і інш.). Іх ажыццяўленне толькі ўзмацніла сац. праблемы ў краіне. У 1994—96 адбывалася паўстанне індзейцаў у штаце Ч’япас, арганізаванае Сапацісцкай арміяй нац. вызвалення. Урад прэзідэнта Э.Седыльё Понсе дэ Леона (выбраны 1.12.1994) ажыццяўляе канцэпцыю мадэрнізацыі — комплекс паліт. і сац.эканам. рэформ, накіраваных на дэцэнтралізацыю дзярж. кіравання, скарачэнне нерэнтабельнага дзярж. сектара, узмацненне адкрытасці эканомікі і прадпрымальніцкай дзейнасці. У лют. 1996 падпісана мірнае пагадненне з сапацістамі аб канстытуцыйных папраўках, згодна з якімі карэннае насельніцтва атрымае адэкватнае прадстаўніцтва ў парламенце. З ліп. 1997 правячая Інстытуцыйна-рэв. партыя не мае большасці ў парламенце. М. праводзіць актыўную знешнюю палітыку, выступае за рэарганізацыю ААН у новых умовах, абсалютнае вяршэнства права ў міжнар. справах, неўмяшанне ва ўнутр. справы інш. краін, ядзернае і звычайнае раззбраенне, раўнапраўнае супрацоўніцтва дзяржаў. М. — член ААН (з 1945), Арганізацыі амер. дзяржаў (з 1948), Лацінаамер. эканам. сістэмы (з 1975), Паўн.-амер. асацыяцыі свабоднага гандлю (НАФТА, з 1994), інш.міжнар. арг-цый, адна з заснавальніц Еўрап. банка рэканструкцыі і развіцця. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 14.1.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Інстытуцыйна-рэв. партыя, Партыя нац. дзеянне, Партыя дэмакр. рэвалюцыі, Сацыяліст.нар. партыя, Сапраўдная партыя мекс. рэвалюцыі і інш.Асн.прафс. аб’яднанні: Кангрэс працы, Канфедэрацыя працоўных М., Федэрацыя прафсаюзаў дзярж. служачых і інш.
Гаспадарка. М. — індустрыяльна-агр. краіна, адна за найб. развітых краін Лац. Амерыкі са шматгаліновай гаспадаркай і багатай мінеральна-сыравіннай базай. Валавы ўнутр. прадукт у разліку на 1 чал. каля 8,1 тыс. долараў. 26% яго ўтвараецца ў прам-сці, 8% — у сельскай гаспадарцы, 67% — у сферы паслуг. З сярэдзіны 1990-х г. у краіну адкрыты свабодны доступ замежнага капіталу, з 1994 М. — член НАФТА (Паўночнаамерыканскай асацыяцыі свабоднага гандлю, уключае М., ЗША, Канаду). У прамысловасцігал. галіны — горназдабыўная, нафтавая і нафтахім., металургічная, буд., тэкст., харчовая. Характэрна высокая канцэнтрацыя ў сталічнай агламерацыі і некалькіх буйных прамысл. цэнтрах (Мантэрэй, Гвадалахара). У горназдабыўной прам-сці вядучая роля належыць нафтагазавай галіне з высокай ступенню канцэнтрацыі і захаваннем пазіцый дзярж. нафтавай карпарацыі «Пемекс». Па здабычы нафты (163 млн.т, 1996) займае 1-е месца, па здабычы прыроднага (у асн., спадарожнага) газу (каля 30 млрд.м³ штогод) — адно з першых месцаў у Лац. Амерыцы. Найбуйнейшыя радовішчы ў штатах Ч’япас, Табаска, на шэльфе Мексіканскага заліва. Здабываецца каля 11 млн.т каменнага вугалю (штат Кааўіла), каля 10,6 млн.тжал. руды (штат Дуранга). Здабыча руд каляровых металаў (сканцэнтраваны на Пн) мае сусв. значэнне. Вытв-сць (тыс.т, 1996): свінцу — 180, цынку — 355, медзі — 202, серабра — 2,3, вальфраму — 190. Экспартнае значэнне мае здабыча самароднай серы (1,7 млн.т, 1996), плавікавага шпату, сурмы, графіту, ртуці, вісмуту, кадмію. Вытв-сць электраэнергіі 154,4 млрд.кВт∙гадз (1996). Больш за 50% электраэнергіі даюць ЦЭС, ёсць буйныя ГЭС на рэках Грыхальва і Бальсас, працуюць геатэрмальныя і сонечныя электрастанцыі, АЭС. Чорная металургія выпускае 12 млн.т сталі; камбінат у г. Ласара-Кардэнас (штат Мічаакан), 2 з-ды поўнага цыкла ў штаце Нуэва-Леон. Каля палавіны здабытай нафты перапрацоўваюць некалькі дзесяткаў нафтаперапр. з-даў (агульная магутнасць 76 млн.т). Вядучыя пазіцыі займаюць хім. (базіруецца на перапрацоўцы нафтагазавай сыравіны) і машынабуд. галіны прам-сці. М. — буйны вытворца і экспарцёр поліэтылену, метанолу, капралактаму. Выпускаецца каля 390 тыс.тхім. валокнаў (2,5% сусв. вытв-сці), развіта вытв-сць азотных (1,3 млн.т), фосфарных угнаенняў, сернай кіслаты, кальцыніраванай і каўстычнай соды, фармацэўтычнай прадукцыі. Гал. цэнтры хім. прам-сці — Мехіка, Ла-Кангрэхера, Каацакаалькас, Мінатытлан, Пахарытас. Машынабудаванне пастаўляе нафтавае абсталяванне, чыг. вагоны, электраматоры, трансфарматары, стальныя трубы, станкі, кавальска-прэсавае і тэкст. абсталяванне (Мехіка, Гвадалахара, Мантэрэй). Вылучаецца аўтамабілебудаванне (больш за 700 тыс. аўтамашын штогод) з буйнымі з-дамі замежных кампаній (Мехіка, Пуэбла, Талука, Сыодад-Саагун). Электронная прам-сць прадстаўлена прадпрыемствамі па экспартнай перапрацоўцы паўфабрыкатаў з ЗША (Тыхуана, Мехікалі, Сьюдад-Хуарэс). Тэкст.прам-сць працуе на мясц. сыравіне. Буйны тэкст. раён — штат Пуэбла, вытв-сць баваўняных тканін у гарадах Матаморас і Сьюдад-Абрэгон, шаўковых і шарсцяных — у Мехіка, перапрацоўка хенекену на п-ве Юкатан. Вытв-сць разнастайных буд. матэрыялаў развіта ва ўсіх раёнах краіны. Вытв-сць цэменту — каля 20 млн.т (1997). Развіты галіны харч. прам-сці: мукамольная, вінаробная, цукровая, плодаагароднінакансервавая; саматужныя промыслы, у т. л. выраб керамікі, ручное ткацтва. Сельская гаспадарка характарызуецца высокім агратэхн. узроўнем (у М. быў пакладзены пачатак «зялёнай рэвалюцыі», выведзены высокаўраджайныя гатункі пшаніцы, кукурузы, сорга). С.-г. ўгоддзі займаюць 24,7 млн.га, арашаецца 6 млн.га. Характэрны канцэнтрацыя зямель у буйных жывёлагадоўчых гаспадарках на Пн, перавага дробных сял. гаспадарак у астатніх раёнах краіны. Асн. галіна — раслінаводства (дае больш за 60% кошту прадукцыі). Пад збожжавымі культурамі 10,3 млн.га. На ўнутр. патрэбы вырошчваюць (тыс.т, 1996): кукурузу — 16 187, пшаніцу — 3809, фасолю — 1276, бульбу — 1140, рыс — 454, сою — 239. Экспартныя культуры (тыс.т, 1996): цукр. трыснёг — 41 140, бавоўнік — 231, кава — 408, сізаль — 45, копра — 203. Грубавалакністая агава-хенекен вырошчваецца на п-ве Юкатан (90% сусв. збораў). Субтрапічнае і трапічнае пладаводства: цытрусавыя, у т. л. лімоны (950 тыс.т, 10,5% сусв. збору), бананы, манга, папайя, ананасы, вінаград. Вырошчванне ранняй агародніны на экспарт. Жывёлагадоўля мяснога кірунку выкарыстоўвае прыродныя пашы (74,5 млн.га). Пагалоўе (млн. галоў, 1996): буйн. раг. жывёлы — 30,2, свіней — 18, авечак — 6, коней — 6,2. Вакол вял. гарадоў — малочная жывёлагадоўля, прамысл. птушкагадоўля. Лясная гаспадарка і нарыхтоўка драўніны каштоўных парод. Марское рыбалоўства найб. развіта каля берагоў п-ва Каліфорнія. У 1996 вылаўлена 1260 тыс.т рыбы. У Мексіканскім зал. лоўля крэветак і вустрыц. Транспарт аўтамабільны, чыг., марскі. Аўтадарог 240 тыс.км, у т. л. з цвёрдым пакрыццём 80 тыс.км, чыгунак — 26,5 тыс.км. Танаж марскога флоту больш за 1 млн. брута рэг. т. Гал. парты Веракрус, Тампіка, Каацакаалькас, Саліна-Крус, Гуаймас, Энсенеда. Развіты трубаправодны транспарт (даўж. 30 тыс.км), авіятранспарт (больш за 240 буйных аэрапортаў). У 1996 экспарт склаў 95,5 млрд.дол., імпарт — 88,5 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць машыны, абсталяванне і трансп. сродкі — 53,6%, мінер. сыравіна (пераважна нафта і нафтапрадукты) — 12%, с.-г. тавары і морапрадукты; у імпарце — машыны і абсталяванне — 39%, с.-г., спажывецкія тавары, паўфабрыкаты. Асн.гандл. партнёр — ЗША (80% экспарту, 75% імпарту), а таксама Канада, Японія, Германія. Развіты міжнар. турызм. У 1996 краіну наведала 21,6 млн. замежных турыстаў (пераважна з ЗША), даход ад турызму склаў 6,9 млрд. долараў. Турыстаў прывабліваюць стараж. помнікі культуры майя, ацтэкаў і інш. індзейскіх народаў, цудоўныя марскія курорты, унікальныя ландшафты, вял. гарады з арх. помнікамі каланіяльнага перыяду. Грашовая адзінка — песа.
Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгулярных узбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, ВМС) і ваенізаваных фарміраванняў (тэр. паліцыя). Агульная колькасць 189 тыс.чал. (1998). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву У сухап. войсках 130 тыс.чал., на ўзбраенні 720 бронетранспарцёраў, 280 баявых разведвальных машын, 1,5 тыс. мінамётаў, 118 буксіравальных гармат і інш. У ВПС 8 тыс.чал., 125 баявых самалётаў і 95 баявых верталётаў. У ВМС 37 тыс.чал., у т. л. 8,6 тыс.чал. у марской пяхоце, 7 баявых караблёў, 22 дапаможныя судны і інш.; у марской авіяцыі 9 баявых самалётаў і 12 разведвальных верталётаў.
Ахова здароўя. Пераважае дзярж. сістэма мед. абслугоўвання; платная дапамога ў залежнасці ад даходаў сям’і. Плацежаздольная ч. насельніцтва карыстаецца паслугамі ўрачоў прыватнай практыкі. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 70,4, жанчын 77,8 года. Смяротнасць 5 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 1196 чал., урачамі — 1 на 613 чал. Узровень нараджальнасці — 26 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост 2,1%. Дзіцячая смяротнасць 24 на 1 тыс. нованароджаных (1997).
Асвета. Сістэма адукацыі М. ўключае дашкольныя ўстановы (для дзяцей 3—5 гадоў), пач. і сярэднюю школу, прафес. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Пач. школа 6-гадовая для дзяцей з 6-гадовага ўзросту. Больш за 30% пач. школ прыватныя. Сярэдняя агульнаадук. школа мае 2 ступені — 3-гадовую базавую (няпоўная сярэдняя адукацыя) і 3-гадовую «вышэйшую» з агульнаадук. або тэхн. ухілам. Выпускнікі сярэдняй школы (12—13 гадоў навучання) атрымліваюць званне бакалаўра, што дае перавагу пры паступленні ў ВНУ. Прафес.пач. адукацыю (с.-г., прамысл. і інш.) даюць цэнтры па падрыхтоўцы да працы, сярэднюю (3 гады навучання па гуманіт. або прыродазнаўчанавук. профілі) — т.зв. бачыльярата. У сістэме вышэйшай адукацыі М. больш за 200 навучальных устаноў, у т. л. 70 з універсітэцкім статусам. Сярод дзярж. ун-таў існуюць нац. і ун-ты штатаў. Вядучым з’яўляецца Мексіканскі нац.аўт.ун-т (з 1551) у Мехіка. Буйнейшыя ВНУ — ун-ты Гвадалахары (з 1792) і штата Веракрус (з 1944; размешчаны ў некалькіх гарадах штата). «Калехіо дэ Мехіка» — навуч. і навук. ўстанова ў галіне гуманіт. і грамадскіх навук (з 1940, складаецца з 6 цэнтраў), Нац. палітэхн. ін-т (з 1936) у Мехіка. Тэхнал.ін-т вышэйшых даследаванняў (з 1943; прыватны) у г. Мантэрэй. У Мехіка Нац.б-ка (з 1833), Нац. музеі антрапалогіі і гісторыі, Музей сучаснага мастацтва, Галерэя жывапісу і скульптуры Сан-Карлас, Музей мекс. флоры і фауны. Навук. даследаванні праводзяцца ў н.-д. цэнтрах Мекс.нац.аўт. ун-та, НДІ ун-та Гвадалахары, у «Калехіо дэ Мехіка». галіновых н.-д. цэнтрах.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1998 у М. больш за 2 тыс.перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты: «El Universal» («Універсальная», з 1916), «Excélsior» («Эксельсіёр», з 1917), «La Prensa» («Прэса», з 1928), «El National» («Нацыянальная», з 1929), «Novedades» («Навіны», з 1936), «El Dia» («Дзень», з 1962), «El Heraldo de México» («Веснік Мехіка», з 1965) і інш.Інфарм. агенцтвы: нац. Інфармасьёнес Мехіканас (Інфармекс, засн. ў 1960), урадавае Натысіяс Мехіканас (Натымекс, засн. ў 1968). Дзейнічаюць больш за 700 радыёстанцый (усе камерцыйныя), у т. л. «Нуклеа радыё міл» (з 1960), «Група асір», «Арганізасьён імпулсора дэ радыё» (абедзве з 1965). Тэлебачанне з 1950, больш за 100 тэлестанцый. Вядучыя тэлекампаніі «Імевісьён» (дзярж., з 1968), «Тэлевіса» (прыватная, з 1973). Радыёвяшчанне і тэлебачанне кантралюе ўрадавае Гал. ўпраўленне сувязі.
Літаратура. Да 16 ст. існавала на мовах карэннага насельніцтва (майя, ацтэкаў, науа). Пасля заваявання М. ісп. каланізатарамі (16 ст.) развіваецца на ісп. мове. Першыя творы на ісп. мове напісаны канкістадорамі: «Лісты каралям Іспаніі» (1519—26) Э.Картэса, «Сапраўдная гісторыя канкісты Новай Іспаніі» (1568) Б.Дыяса дэль Кастыльё. На грамадскую думку і станаўленне мекс. л-ры вызначальна паўплывала дзейнасць ісп. асветніка-гуманіста Б. дэ Лас Касаса. У пач. 17 ст. з’явіўся першы ўласна маст. твор М. — паэма «Веліч Мексікі» Б. дэ Бальбуэны. Вядучае месца ў л-ры заняла паэзія, якая развівалася ў традыцыях ісп. барока (творчасць Х.І. дэ ла Крус). У пач. 18 ст. ў паэзіі ўзмацніліся антыкалан. тэндэнцыі (творы Р.Ландывара, Ф.Клавіхера). У перыяд барацьбы за незалежнасць (1810—24) росквіту дасягнулі патрыят. публіцыстыка і паэзія рэв. класіцызму (А.Кінтана Роа). У час антыісп. вайны апубл. першы нац. раман — «Перыкільё Сарніента» Х.Х.Фернандэса дэ Лісардзі (1816). Напісаны ў традыцыях сатыр. шахрайскага рамана, ён залажыў асновы жанру лац.-амер. рамана. Пасля абвяшчэння незалежнасці М. ідэйна-маст. кірункам стаў рамантызм (паэзія М.Акуньі, Г.Прыета, раманы В.Рыва Паласіо). Гіст. прозе рамантыкаў (раманы «Хітрыкі д’ябла» М.Пайна, «Астусія...» Л.Інклана і інш.) уласціва бытапісальнасць, т.зв.кастумбрызм з элементамі рэаліст. аналізу нац. жыцця. Вядучым рамантыкам, адным з заснавальнікаў нац. самабытнай мекс. л-ры быў І.М.Альтамірана, які выступіў у абарону незалежнай ад еўрап.мекс. л-ры. На мяжы 19—20 ст. у паэзіі пераважаў мадэрнізм, які арыентаваўся на франц. сімвалістаў і Парнаскую школу, але захоўваў цікавасць данац. тэмы (М.Х.Атон, С.Дыяс Мірон, М.Гуцьерэс Нахера, А.Нерва); у прозе ўзмацніліся пазіцыі рэалізму (раманы «Тамачык» Э.Фрыяса, «Надзел» Х.Лопеса Партыльё-і-Рохаса, «Санта» Ф.Гамбоа). Прыкметнай з’явай у літ. жыцці М. стала стварэнне т.зв. рамана рэвалюцыі (М.Асуэла). Пісьменнікі гэтага кірунку (М.Л.Гусман, Г.Лопес-і-Фуэнтэс, Х.Р.Рамера, Р.Ф.Муньёс, Н.Кампабельё) звярталіся да адлюстравання жыцця і барацьбы працоўных у перадрэв. перыяд. Дакументальнасць, дынамізм характэрны для раманаў Х.Мансісідора, п’ес Р.Усіглі. 1-я пал. 20 ст. адзначана рэаліст. і авангардысцкімі пошукамі ва ўсіх літ. жанрах. Творчасць буйн. паэтаў Р.Лопеса Велардэ, Э.Гансалеса Мартынеса, К.Пельісера адметная яркім лірызмам, імкненнем вобразна адлюстраваць асаблівасці духоўнага складу мексіканцаў. Ідэя нац. самавыяўлення і самавызначэння, адчувальная ў працах Х.Васканселаса і А.Рэеса, у поўнай ступені сцвердзіла сябе ў паэзіі А.Паса, які ўзбагаціў нац. лірыку маст. адкрыццямі. У 2-й пал. 20 ст. ідэйна-эстэт. дыяпазон нац. паэзіі і прозы пашырыўся. У л-ру прыйшло новае пакаленне пісьменнікаў — «новая хваля» (С.Пітоль і інш.), для якога характэрна рэзкае непрыняцце мекс. рэчаіснасці, зварот даўнутр. свету чалавека. Развіваліся раман (А.Яньес, Х.Рульфа, К.Фуэнтэс, Р.Кастэльянас), літ. крытыка (Х.Л.Мартынес, А.Кастра Леаль, Э.Карбальё), працягваюцца пошукі новых форм і стылявых сродкаў. На бел. мову вершы мекс. паэтаў перакладае К.Шэрман.
Архітэктура. У старажытнасці на тэр. М. развіваліся культуры індзейскіх плямён альмекаў, тальтэкаў, сапатэкаў, майя, ацтэкаў. Ад 8 ст.дан.э. — 9 ст.н.э. захаваліся прыступкавыя піраміды, увянчаныя храмамі (Піраміда Сонца ў Тэатыўакане, храм у Тахіне, «Храм надпісаў» у Паленке), руіны палацаў, «абсерваторыі» і інш. У 10 — пач. 16 ст. развіваліся індзейскія гарады (Тальян, Тэначтытлан і інш.) з манум. вырашэннем храмавай, палацавай, абарончай архітэктуры. Пабудовы вызначаліся яскрава выражанай сімвалічнасцю, кансерватыўнасцю тыпаў і форм, перавагай вонкавых мас над неразвітой унутр. прасторай. З канца 16 ст. на месцы зруйнаваных індзейскіх будаваліся ісп. гарады з гал. плошчай у цэнтры і аднолькавымі жылымі кварталамі (Мехіка). Па-за межамі гарадоў узводзілі ўмацаваныя кляштары з дварамі і адкрытымі капэламі (Актопан, Ататанілька-эль-Грандэ). Архітэктура мела эклектычныя раманска-гатычныя рысы з дамінаваннем суровага абарончага пачатку. У палацавым і храмавым буд-ве пераважалі матывы ісп. рэнесансу: палац Эрнана Картэса ў Куэрнаваке (1530—33), саборы ў Мехіка (1563—67), Мерыдзе (1563—99) і інш. З 17 ст. будавалі ў стылі барока, які ў 18 ст. дасягнуў надзвычайнай пышнасці дэкору — т.зв. ультрабарока, якое спалучала ісп.арх. матывы з нар.дэкар. традыцыямі, прыўнесенымі індзейцамі. Склаліся рэгіянальныя арх. школы ў Мехіка (храм Сантысіма Трынідад, 1755—83), Пуэбла (касцёл Сан-Франсіска, 1767) і інш. У канцы 18—1-й пал. 19 ст. як рэакцыя на ультрабарока развіваўся класіцызм (будынак Горнай школы Ла Мінерыя, 1797—1813, арх. М.Тальса), які ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. выцеснены эклектызмам (Палац прыгожых мастацтваў у Мехіка, 1904—34). У 1920—30-х г. склалася школа функцыяналізму (Ін-т гігіены ў Мехіка, 1925—26, арх. Х.Вільягран Гарсія). У 1940-х г. склалася самабытная нац.арх. школа, якая спалучае прынцыпы функцыяналізму і нац. традыцыі (арх. А.Арай, К.Ласа, М.Пані, А.Прыета, П.Рамірэс Васкес, Э.Яньес і інш.). Сярод найбуйнейшых пабудоў 1940—50-х г. комплекс Універсітэцкага гарадка ў Мехіка (арх. кіраўніцтва Ласа), які ўключае больш за 40 будынкаў. У сучаснай мекс. архітэктуры распрацоўваюцца утылітарныя тыпы будынкаў, развіваецца т. зв. эмацыянальная архітэктура (арх. М.Гёрыц, Х.О’Горман, Л.Бараган і інш.).
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найб.стараж. помнікі мастацтва індзейскіх плямён адносяцца да 15—10 ст.дан.э.: каменныя статуэткі, фігурны посуд і інш., якія вызначаліся багаццем і яркасцю форм, фальклорнымі матывамі. У арх. пабудовах былі пашыраны манум. статуі і рэльефы, якія спалучалі выяўл. і сімволіка-арнаментальныя кампазіцыі. З 16 ст. развіваліся пераважна манум. размалёўкі і скульптура ў стылі ісп. барока. Станковы жывапіс 16 — пач. 17 ст. прадстаўлены майстрамі сем’яў Эчаве і Хуарэс. У 1781 у Мехіка засн. Акадэмія Сан-Карлас. У 18 ст. пашырыўся жанр партрэта (Х. дэ Альсівар, М.Кабрэра). У дэкар. мастацтве перапляталіся індзейскія і ісп. традыцыі (разьба на фасадах і рэтабла, кампазіцыі з каляровай кафлі, каваныя рашоткі). З канца 18 ст. мастацтва М. развівалася ў рэчышчы класіцызму (скульпт. М.Тальса, Ф.Э.Трэсгерас). З сярэдзіны 19 ст. пашырылася сатыр. графіка (Х.Г.Пасада), склалася нац. школа пейзажу (Х.М.Веласка і інш.). У жанры партрэта працавалі Э.Бустас, Х.М.Эстрада, у акад. Жывапісе — Х.Кардэра, у скульптуры — М.Нарэнья. Пашырыўся кірунак кастумбрызм. У 1922 па ініцыятыве Д.Сікейраса створаны «Рэвалюцыйны сіндыкат працаўнікоў тэхнікі і мастацтва», у які ўвайшлі найб. буйныя мастакі Х.К.Ароска, Д.Рывера і інш. У выяўл. мастацтве пераважала тэма мекс. рэвалюцыі 1910—17. У 1937 засн. «Майстэрня нар. графікі» (ініцыятар і кіраўнік Л.Мендэс). У 1940—70-я г.найб. дынамічна развіваліся манум. жывапіс (размалёўкі і мазаічныя рэльефы Ароска, Х.Гансалеса Камарэны, Рыверы, Сікейраса, Х.Чавеса Марада), гравюра і літаграфія (А.Бельтран, А.Гарсія Бустас, А.Кінтэрас, Мендэс, П.О’Хігінс). У галіне скульптуры працавалі Р.Арэнас Бетанкур, К.Брача, Г.Руіс, у станковым жывапісе — Р.Тамаё. Нар.дэкар. мастацтва захоўвае ісп. і індзейскія традыцыі: ткацтва з воўны, вышыўка, цісненне па скуры, пляценне з лісця пальмы і агавы, выраб керамічнага посуду, масак, драўляных лакавых прадметаў.
Музыка займала важнае месца ў жыцці стараж. насельніцтва М., у т. л. ацтэкаў. Іх песні разнастайныя: у гонар багоў, герояў і ваен. перамог, працоўныя, песні-заклінанні. Існавалі рытуальныя танцы. Сярод муз. інструментаў: барабаны, бразготкі, званочкі, марскія ракавіны з прасвідраванымі ў іх адтулінамі. а таксама флейты, драўляныя і касцяныя трубы і інш. У 20 ст. індзейская музыка захавалася ў некаторых штатах М. сярод нашчадкаў абарыгенаў. Апрача індзейскай развіваецца крэольская музыка. У нар. крэольскай музыцы найб. папулярныя песенна-танц. (сон, харабе, уапанга) і песенныя (кансьён, карыда) жанры. Традыц.муз. інструмент гітара. Тыповыя інстр. ансамблі мар’ячы (выконваюць нар. музыку, суправаджаюць спевы і танцы). Доўгі час практычна адзіным відам прафес. мастацтва была царк. музыка. З пач. 19 ст. ў Мехіка ставіліся італьян. оперы, наладжваліся публічныя канцэрты. У 1824 засн. філарманічнае т-ва, пры ім у 1866 — кансерваторыя, на базе якой у 1877 створана Нац. кансерваторыя. У сярэдзіне 19 ст. вылучыліся нац. кампазітары: С.Паніягуа-і-Васкес (аўтар першай мекс. оперы «Каталіна Гіз», 1845), Р.Кастра, А.Артэга і інш.Рамант. традыцыі пач. 20 ст. ўвасоблены ў творах Х.Ралона. Данац. фальклору звярталіся М.М.Понсе, К.Уісар. У галіне мікратонавай музыкі эксперыментаваў з канца 1920-х г. Х.Карыльё. Вял. ўклад у развіццё муз. культуры М. зрабілі стваральнікі сучаснай кампазітарскай школы С.Рэвуэльтас і К.Чавес. Іх вучні — вядучыя мекс. кампазітары Д.Аяла Перэс, Б.Галінда Дымас, Х.П.Манкаё, С.Кантрэрас і інш.Нац. кірунку ў творчасці прытрымліваюцца Л.Сандзі, М.Берналь Хіменес, К.Хіменес Мабарак. У 1960-я г. выявіліся авангардысцкія тэндэнцыі, многія кампазітары эксперыментавалі ў галіне серыйнай, электроннай музыкі і інш. Сярод муз. дзеячаў дырыжор Л.Эрэра дэ ла Фуэнтэ, скрыпач Г.Шэрынг. У Мехіка працуюць: Нац. кансерваторыя, Вышэйшая муз. школа і сімф. аркестр пры Мексіканскім нац. аўтаномным ун-це, Нац. опера (з 1867), канцэртная зала Палаца прыгожых мастацтваў, Нац.сімф. аркестр (з 1948), Філарманічны аркестр (з 1978), Муз. дэпартамент Нац. ін-та прыгожых мастацтваў, муз. асацыяцыя імя Понсе, Т-ва мексіканскіх аўтараў і кампазітараў. Сімф. аркестры дзейнічаюць у шэрагу інш. гарадоў. Пашыраны вак.-інстр. ансамблі, якія выконваюць нар. музыку.
Тэатр. У аснове тэатр. мастацтва М. — індзейскія культавыя абрады. З 1597 у г. Мехіка існаваў т-р «Дом камедыі», дзе побач з рэліг. і алегарычнымі драмамі ставілі свецкія п’есы. У рэпертуары ранняга мекс.т-ра (16—17 ст.) — камедыі Лопэ дэ Вэгі, П.Кальдэрона. Першыя вядомыя мекс. аўтары — манахі Ф.Гансалес дэ Эслава і Х.Перэс Рамірэс — пісалі рэліг. «выступленні» ў форме дыялогаў і маналогаў. На станаўленне мекс.т-ра паўплывалі драматургі Х.Руіс дэ Аларкон-і-Мендоса, Х.І. дэ ла Крус. У 1670 у Мехіка адкрыты першы публічны т-р «Калісеа», у 1735 пабудаваны «Нуэва Калісеа», створаны пастаянныя т-ры ў Гвадалахары (1758), Веракрусе (1787) і інш. У 1823 адкрыты «Тэатра дэль паленке дэ лос гальёс» — першы т-р для народа. Ставіліся п’есы М.Э.Гарастысы, Ф.Гамбоа, Х.Х.Гамбоа, М.Даваласа, Х.Х.Руэды і інш. Сярод найб. вядомых акцёраў 19 ст. — М.Маралес. Значную ролю ў актывізацыі тэатр. жыцця адыграла дзейнасць трупы (засн. 1917) пад кіраўніцтвам актрысы і рэж. В.Фабрэгас, якая прапагандавала творы мекс. драматургаў. З канца 1920-х г. пачаўся рух за абнаўленне т-ра, узніклі эксперым. т-ры «Улісес», «Ар’ентасьён» (аматарскі), «Тэатра дэ аора» і інш. пры ўдзеле В.М.Дыеса Бараса, Х.Вільяўрутыі, С.Гарастысы, Р.Усіглі, М.Магдалена, С.Нова. У 1946 у Мехіка засн.Нац.ін-т прыгожых мастацтваў, які арганізаваў Школу драм. мастацтва. Асн. кірункі ў развіцці сучаснага мекс.т-ра звязаны з эксперым. пошукамі, не выключаюць рысы кастумбрызму і сімвалізму. Сярод тэатр. дзеячаў: І.Лопес Тарса, Д. дэль Рыо, Х.Соле, Г.Брача, І.Рэтэс, Секі Сана; акцёры М.Т.Мантоя, А.Гомес дэ ла Вэга, К.Ансіра і інш. У Мехіка працуюць т-ры: «Хіменес Руэда», «Ідальга», «Хола», «Рэформа», «Інсурхентэс», Т-р для дзяцей і лялечны «Гіньёль», нар.т-р на адкрытым паветры.
Кіно. Кінавытворчасць у М. пачалася ў 1898 (запіс на кінастужку спектакля Х.Сарыльі-і-Мараля «Дон Хуан Тэнорыо»). У 1910 пастаўлены першы ігравы фільм «Покліч смутку» (рэж. Ф. дэ Хесус Ара). У 1910—20-я г. здымаліся пераважна хранікальныя фільмы (рэпартажы С.Таскана Барагана пра падзеі мекс. рэвалюцыі 1910—17). З 1930-х г. ствараліся меладрамы, муз. фільмы і камедыі з удзелам папулярных спевакоў. На развіццё мекс. кіно гэтага перыяду паўплывала творчасць рэж. С.Эйзенштэйна і аператара Э.Цісэ, якія ў 1931—32 знялі ў М. фільм «Хай жыве Мексіка!». Сярод рэжысёраў 1930—50-х г. Х.Брача, К.Вела, Р.Гавальдон, А.Галінда, Э.Гомес Мурыэль, М.Кантрэрас Торэс, К.Навара, І.Радрыгес, М.Сакарыяс; акцёраў — П.Армендарыс, Кантынфлас, Х.Негрэтэ, Д. дэль Рыо і інш. Сусветную вядомасць атрымалі фільмы рэж. Э.Фернандэса: «Марыя Кандэлярыя» (1944), «Жамчужына» (1947), «Рыо Эскандыда» (1943), «Сельская дзяўчына» (1949, у сав. пракаце «Мексіканская дзяўчына» і інш.). У 1946 засн. Кінаакадэмія. У 1950—60-я г. кінавытворчасць заняпала. Найб. значным дасягненнем гэтага перыяду сталі фільмы, якія здымаў у М. ісп.рэж. Л Буньюэль: «Забытыя» (1950), «Ён» (1953), «Назарын» (1958), «Анёл-знішчальнік» (1962), «Сімяон-стоўпнік» (1965) і інш. Сярод лепшых мекс. фільмаў «Карані» (рэж. Б.Алазракі), «Мокрыя спіны» (рэж. Галінда, абодва 1955), «Тысок» (1956, рэж. Радрыгес), «Педра Парама» (1966, рэж. Вела), «Валянцін з Сьеры» (1967, рэж. Р.Кардэна), «Эміліо Сапата» (1970), «Тыя гады» (1972), «Карцэр» (1974), «Каноа» (1975, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне, 1976), «Пакіянчыс» (1977; усе рэж. Ф.Касальс) і інш.Найб. вядомыя дзеячы кіно: акцёры А. дэ Кардова, І.Лопес Тарса, М.Фелікс, аператар Г.Фігероа і інш. У 1983 засн.Ін-т кінематаграфіі. За лепшыя работы ў кіно Кінаакадэмія штогод прысуджае прэмію «Арыэль».
Літ.:
Альперович М.С. Рождение мексиканского государства. М., 1979;
Мексика: Тенденции экон. и соц.-полит. развития. М., 1983;
Очерки новой и новейшей истории Мексики, 1810—1945. М., 1960;
Паркс Г. История Мексики: Пер. с англ.М., 1949;
Культура Мексики. М., 1980;
Кутейщикова В.Н. Мексиканский роман. М., 1971;
Полевой В.М. Искусство стран Латинской Америки. М., 1967;
Кириченко Е.И. Три века искусства Латинской Америки. М., 1972;
Герб і сцяг Мексікі.Даарт.Мексіка. Паўпустынны ландшафт на Мексіканскім нагор’і.Даарт.Мексіка. Марская платформа для здабычы нафты ў Мексіканскім заліве.Даарт.Мексіка. Старажытны сабор у г. Кампечэ.Даарт.Мексіка. Пляж у г. Акапулька.Даарт.Мексіка. Возера ў старажытным кратэры вулкана каля г. Пуэбла.Даарт.Мексіка. Ландшафт на Мексіканскім нагор’і.Даарт.Мексіка. Хрышчэнне ацтэкаў каталіцкімі місіянерамі.Даарт.Мексіка. Расстрэл імператара Максіміляна I і генералаў Мехіі і Мірамона 19.6.1867. Карціна Э.Манэ. 1867.Даарт.Мексіка. «Храм надпісаў» у Паленке. 7—8 ст.Даарт.Мексіка. Д.Рывера. Гісторыя Мексікі. Размалёўка ў Нацыянальным палацы ў Мехіка, 1930—32.Даарт.Мексіка. Д.Сікейрас. Аўтапартрэт, вялікі палкоўнік. 1945.Даарт.Мексіка. А.Кінтэрас. Маці-індыянка з Мескіталя. 1957.