ГА́НІЧАЎ (Валерый Мікалаевіч) (н. 3.8.1933, ст. Пестава Наўгародскай вобл., Расія),
рускі празаік, публіцыст. Д-ргіст.н. (1978). Скончыў Кіеўскі ун-т (1956). Працаваў гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1978—80). З 1981 гал. рэдактар «Роман-газеты», з 1994 старшыня СП Расіі. Нам. кіраўніка Рус.нар. сабора. Аўтар гіст. раманаў «Рос непераможны» (1985), «Флотаводзец», 1992), кн. публіцыстыкі «Рускія вёрсты» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁМІН (Іван Міхайлавіч) (н. 2.1.1915, в. Хацісіна Калужскай вобл., Расія — 13.1.1992),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Маскоўскі тэкст.ін-т (1941). З 1944 на Мінскім аўтазаводзе: нам.гал. энергетыка, гал. энергетык, сакратар парткома, у 1959—74 дырэктар з-да. У 1974—82 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Белаўтамаз». Дзярж. прэмія СССР 1968 і 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБА́Й, Дыбай,
горад у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, на ПнУ Аравійскага п-ва. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Персідскага зал. Гал. горад эмірата Дубай. 265,7 тыс.ж., з прыгарадамі 510 тыс.ж. (1991). Вузел аўтадарог, гал. порт краіны. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна нафтаздабычы. Алюм.з-д, сухі док (буйнейшы ў свеце), прадпрыемствы па звадкаванні газу, аўтарамонтныя майстэрні. Ін-т нафты. Нац.б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАЯКІ́ЛЬ (Guayaquil),
горад у Эквадоры. Адм. ц.прав. Гуаяс. Засн. ў 1531. Нас. 1508 тыс.ж. (1993). Гал. знешнегандл. (50% экспарту і 90% імпарту краіны) порт на р. Гуаяс (за 50 км ад зал. Гуаякіль). Чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапрацоўка і суднабудаванне, харчасмакавая, лесапільная, гарбарна-абутковая, тэкстыльная. 2 ун-ты. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фарва́тэр
(гал. vaarwater, ад vaar = чысты + water = вада)
1) водны шлях для бяспечнага праходу суднаў, звычайна вызначаны сігнальнымі знакамі (бакенамі, вехамі, буямі);
2) перан. сфера якога-н. уплыву, асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАПЛАНЯ́Н (Рач’я Мікітавіч) (14.11.1923, с. Гяргяр, Арменія — 1988),
армянскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Ерэванскае тэатр. вучылішча (1940). З 1937 працаваў у Ерэванскім т-ры юнага гледача (акцёр, у 1953—56 і 1959—62 гал. рэжысёр), Арм. т-ры оперы і балета імя Спендыярава (1962—65, гал. рэжысёр). У 1967 на базе створанага ім тэатра-студыі арганізаваў Ерэванскі драм.т-р, яго гал. рэжысёр, з 1986 дырэктар і маст. кіраўнік т-ра імя Сундукяна. Сярод пастановак: «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1955), «Начны цуд» Ягджана (1960), «60 гадоў і тры гадзіны» Араксманяна (1964), «Хачатур Абавян» Арменяна, «Любоў і смех» паводле Ацяна (1970) і інш. Пісаў п’есы. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛІ́ЕЎ Алты(6.1.1909, с. Бабадайхан Тэджэнскага р-на, Туркменістан — 11.12.1973), туркменскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1955). Скончыў Туркм.драм. студыю (1929, Ашхабад), тэатр. тэхнікум у Баку (1931). У 1931—41 акцёр, у 1953—56 гал. рэжысёр Туркм.драм.т-ра. У 1941—53 гал. рэжысёр, у 1960—63 дырэктар і гал. рэжысёр Туркм.т-ра оперы і балета. У 1956—60 дырэктар, з 1957 рэжысёр кінастудыі «Туркменфільм». Створаныя ў кіно вобразы вызначаюцца жыццярадаснасцю і яркім нац. каларытам. Сярод роляў у кінафільмах Нуры («Дурсун», 1940), Керым («Далёкая нявеста», 1948). Паставіў фільмы «Вырашальны крок» (1966), «Махтумкулі» (1968), «Таямніцы Мукама» (1974). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949. Дзярж. прэміі Туркменіі 1966, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Ліхтан, ст.-бел.лихтанъ (XVI ст.) ’невялікае, дапаможнае грузавое судна’ запазычана са ст.-польск.lichtan ’баржа’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120), якое з ням.прус.licht(er)kahn, lidgan (Слаўскі, 4, 232–233). У сучаснай бел. мове заменена словам ліхтэр < рус.ли́хтер ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), запазычанае ў пачатку XVIII ст. з гал. ці н.-ням.lichter, новав.-ням.Leichter ’пласкадоннае судна, якое аблягчае вялікае судна’ (Фасмер, 2, 506).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́дла ’дом, сяліба’, ’сям’я, род’ (ТСБМ, ТС, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Яшк., Яўс., З нар. сл., Бяльк.). Укр.кодло, рус.кодло ’тс’. Трэба прызнаць верагоднасць паходжання ад польск.godło ’радавы знак’ (ЕСУМ, 2, 491). Пеяратыўная афарбоўка гаворыць на карысць пранікнення, а не культурнага запазычання. Іншыя гіпотэзы менш верагодныя. Параўн. Фасмер, ZfSlPh, 9, 369 (германская крыніца тыпу гал.kudde ’стада’) або Ваян, RÉS, 13, 251 (інавацыя на аснове рус.котиться ’радзіць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плака́т ’каляровы насценны малюнак з агітацыйным тэкстам’ (ТСБМ). З рус.плака́т ’тс’ (якое з пач. XVIII ст.) ці з польск.plakat (з 1861 г.), якія праз нова-в.-ням.plakat, с.-нідэр.plackaert, гал.plakaat ’афіша, прыбітая да сцяны’ прыйшлі з франц.placard < ст.-франц.plaquir ’прыклейваць’ > новафранц. plaquer ’пакрываць ахоўным слоем, аббіваць дошкамі’ < ст.-нідэр.placken ’тс’ (Фасмер, 3, 272; Банькоўскі, 2, 596; Варш. сл., 4, 219).