АБРАЗЦО́Ў Сяргей Уладзіміравіч (5.7.1901, Масква — 8.5.1992),
рускі тэатр. дзеяч, акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1971). З 1931 кіраўнік Цэнтр.т-ра лялек у Маскве. Распрацаваў тэорыю і методыку т-ра, стварыў рэпертуар, выхаваў плеяду акцёраў і рэжысёраў. З 1973 праф.Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў (з 1976, з 1984 ганаровы прэзідэнт) і Сав. цэнтра гэтай арг-цыі (з 1958). Працаваў таксама ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946, Дзярж. прэмія Расіі 1967, Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
О том, что я увидел, узнал и понял во время двух поездок в Лондон. М., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ Віктар Ніканавіч (12.12.1926, г. Вінніца, Украіна — 12.5.1990),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1956). З 1956 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1986—89 гал. архітэктар). Асн. работы; праекты планіроўкі і забудовы вёсак Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага (усе 1968), Верцялішкі Гродзенскага (1969, Дзярж. прэмія СССР 1971), Зашыр’е Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага р-наў (1979, усе ў сааўт.) і інш.
Тв.:
Вертелишки. М., 1974 (разам з М.Г.Дзіваковым);
Современные направления в развитии белорусского села (разам з Н.М.Надзелька) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1980. № 3;
Архитектурно-планировочная организация сельских населенных мест Белоруссии. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРЫ́НКІН Іван Яфімавіч (26.11.1919, в. Тратны Вугал Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна ў Маскве (1952). У 1939—71 служыў у Сав. Арміі (з 1958 у газ. «Во славу Родины»), у 1972—85 у выд-ве «Беларусь». Друкуецца з 1950. Піша на рус. мове. Аўтар кніг нарысаў «Завешчана бацькамі» (1974), і «Пра што шумяць сосны» (1980), «Залатая карона з Клімавічаў» (1998), дакумент. аповесцей «Мацней за сталь» (1978), «Тугія вятры» (1983), «У смузе палігоннай» (1984), аповесці «Права весці ў бой» (1980). Асн. тэматыка яго творчасці — мужнасць і гераізм у гады Вял.Айч. вайны, мірныя будні воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХАДЖЭ́ННЕ Ў НАРО́Д»,
масавы рух радыкальнай рас. моладзі (прадстаўнікі розных плыняў народніцтва) у вёску ў 1870-я г. Пачалося летам 1873, найб. размаху дасягнула вясной-летам 1874 (ахапіла 37 губерняў Расіі). Прыхільнікі П.Л.Лаўрова («лаўрысты») мелі на мэце прапаганду сярод сялян ідэй сацыялізму, паслядоўнікі анархічна-бунтарскіх ідэй М.А.Бакуніна («бакуністы») — арг-цыю масавых антыўрадавых выступленняў. Цэнтры падрыхтоўкі: пецярбургскі і маскоўскі гурткі чайкоўцаў, «Кіеўская камуна». Рух разгромлены паліцыяй: да ліст. 1874 арыштаваны 4 тыс.чал., найб. актыўныя асуджаны на «працэсе 193-х» (кастр. 1877—лют. 1878).
Літ.:
Филиппов Р.В. Из истории народнического движения на первом этапе «хождения в народ». Петрозаводск. 1967;
Троицкий Н.А. Первые из блестящей плеяды: Большое о-во пропаганды, 1871—1874 гг. Саратов. 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ Яўген Піліпавіч (22.8.1926, г. Цюмень, Расія — 8.8.1987),
бел. вучоны ў галіне гідролізнай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Уральскі лесатэхн. ін-т (1953; г. Свярдлоўск). З 1965 у Бел.тэхнал. ін-це (у 1968—75 дэкан, з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па масаабменных і тэрмакаталітычных працэсах перапрацоўкі расліннай сыравіны. Распрацаваў новыя метады атрымання фурфуролу і кантролю гідролізных вытв-сцей.
Тв.:
Получение фурфурола в системе с рециркуляционным контуром (разам з У.І.Собалевым, С.А.Малахавым) // Гидролиз. пр-во. 1976. № 6;
Технология получения фурфурола методом двухзонной обработки сырья встречными потоками пара (у сааўт.) // Гидролиз. и лесохим. пром-сть. 1978. № 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРЭ́ЦКІ Юлій Платонавіч (н. 22.6.1929, Ташкент),
бел. архітэктар. Засл. будаўнік Узбекістана (1972). Скончыў Ташкенцкі політэхн.ін-т (1954). У 1945—69 працаваў у праектных арганізацыях Ташкента. Адзін з аўтараў генплана Ташкента (1971), планіроўкі і забудовы яго цэнтра (1975, Дзярж. прэмія СССР 1975). У 1975—2000 у ін-це «Мінскпраект» (кіраўнік майстэрні). Асн. работы ў Мінску: генплан Мінска (1982, кіраўнік аўтарскага калектыву), праект планіроўкі яго прыгараднай зоны (1979), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Мінска (1983, у сааўт.). Аўтар прац у галіне горадабудаўніцтва.
Тв.:
Научно-методические основы разработки генерального плана Минска и его пригородной зоны // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1982. № 2;
Основные принципы формирования центра Минска (разам з М.Ц.Гардзеенкам) // Там жа. 1984. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
панатыка́цьIсов. (во множестве)
1. наты́кать;
2. наткну́ть; насади́ть
панатыка́цьIIсов. (во множестве) натка́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напераклада́цьIсов. (во множестве) переложи́ть
напераклада́цьIIсов. (во множестве) перевести́; см. перакла́сці II 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напрыме́швацьIсов. (во множестве) примеша́ть; см. прымяша́ць
напрыме́швацьIIсов. (во множестве) примеси́ть; см. прымясі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крупе́ня, ‑і, ж.
Тое, што і крупнік. Маці паставіла на стол міску з крупеняй.Корбан.Мяшаючы ў місцы лыжкай забеленую грэцкую крупеню, Антон і тут працягваў сваю размову: — Крупені сербануў бы во, піць не хацелася б.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)