1. Які мае адносіны да плана (у 2 знач.). Планавая справаздача.// Які займаецца складаннем планаў. [Ніна:] — А цяпер куды меціш, за начальніка планавага аддзела?Шыцік.
2. Які ажыццяўляецца па загадзя намечанаму плану. Планавая сістэма гаспадаркі. □ — І хутчэй, як мага хутчэй трэба брацца за планавае будаўніцтва.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стандартыза́цыя, ‑і, ж.
1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што‑н. Стандартызацыя дэталей. Стандартызацыя тавараў. □ У XIX ст. усталёўваецца пэўная стандартызацыя драўляных канструкцый і форм.«Помнікі».// Устанаўленне аднастайных, тыпавых форм арганізацыі. Стандартызацыя праектаў будаўніцтва.
|| аднакр.тармазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.; разм.).
|| наз.тармажэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Дзе́рава ’дрэва’, таксама і ў форме дзе́раво (Сцяшк.). Апошняе, аднак, азначае ’матэрыял для будаўніцтва’. Форма дзе́рава зыходзіць, бясспрэчна, да прасл. лексемы *dervo, якое дало пачатак славянскім формам: рус.де́рево, укр.де́рево, польск.drzewo, чэш.dřevo, балг.дре́во, серб.-харв.дре̑во, ст.-слав.дрѣво і г. д. Роднаснымі формамі для прасл.*dervo ’дрэва’ лічацца літ.dervà ’смала; смалістае дрэва’, ст.-інд.dā́ru‑ ’дрэва’, кімр.derwen ’дуб’ і г. д. Тут вельмі разгалінаванае сямейства слоў з шматлікімі роднаснымі формамі, аблаўтнымі суадносінамі вакалізму і да т. п. З вялікай літаратуры параўн. Слаўскі, 1, 174; Фасмер, 1, 502; Трубачоў, Эт. сл., 4, 211–213.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карка́см.буд., тс.перан. Gestéll n -(e)s, -e, Geríppe n -s, -, Gerüst n -es, -e; Skelétt n -(e)s, -e;
карка́снае будаўні́цтвабуд. Skeléttbauweise f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
жылы́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для пражывання каго‑н., адведзены пад жыллё (у 2 знач.). Будаўніцтва жылых дамоў. □ — Жылы гарадок расце, маці, з кожным днём, — гаварыў цяпер Раман Дзянісавіч.Хадкевіч.// У якім жывуць людзі; населены. Кох з Вейсам кінуліся ў жылы будынак.Лынькоў.
2. Характэрны для жылля, уласцівы жыллю. Жылы выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́расны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скорасці, звязаны са скорасцю (у 1, 5 знач.). Скорасная адзінка. Скорасны рэжым палёту.// Які рэгулюе скорасць чаго‑н. Скорасны рэгулятар.// Які рухаецца з вялікай скорасцю. Скорасны аўтобус.
2. Звязаны з высокімі тэмпамі работы на аснове рацыяналізацыі вытворчага працэсу. Скораснае будаўніцтва. Скораснае рэзанне металу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГОРАДАБУДАЎНІ́ЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́ТМіністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (БелНДІПгорадабудаўніцтва). Засн. ў 1976 у Мінску на базе Мінскага філіяла Цэнтр.н.-д. і праектнага ін-та горадабуд-ва (з 1970). Галаўная арг-цыя па горадабудаўніцтве Беларусі.
Аддзяленні (1996): навуковае (9 аддзелаў), праектнае (аддзелы: раённай планіроўкі, 2 арх.-планіровачныя, арх.-канструктарскі, 3 інжынерныя, аўтаматызацыі работ). Асн. кірункі дзейнасці: навук. даследаванні, распрацоўка навукова-метадычнай і нарматыўна-прававой дакументацыі ў галіне тэр. планіроўкі, горадабудаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя; распрацоўка дакументацыі па планіроўцы рэгіёнаў, планіроўцы і забудове гар. паселішчаў і асобных тэрыторый, развіцці трансп. і інж. інфраструктур; распрацоўка і эксплуатацыя геаінфарм. сістэм і банкаў даных у горадабудаўніцтве і буд. комплексе; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аб’екты жыллёва-грамадз. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ПАЛІ́ТЫКА,
састаўная частка агульнай палітыкі дзяржавы і інш.сац.-паліт. інстытутаў, якія непасрэдна звязаны са стварэннем ваен. арг-цыі, падрыхтоўкай і выкарыстаннем сродкаў узбр. барацьбы для дасягнення паліт. мэт. Ваенная палітыка канкрэтызуецца ў ваеннай дактрыне, ваен. стратэгіі і практыцы ваеннага будаўніцтва. Абапіраецца на ацэнку ўласных сіл і сіл верагодных праціўнікаў, патэнцыялаў, якія складаюць ваенную магутнасць дзяржавы, і фактараў, ад якіх залежаць ход і вынік вайны. Важнае месца ў ваеннай палітыцы адводзіцца праблемам стварэння, умацавання і ўдасканалення ваен. арг-цыі, тэхн. аснашчэння ўзбр. сіл, вызначэння перспектыў развіцця ваен. тэхнікі, мабілізацыйных магчымасцяў дзяржавы, падрыхтоўкі рэзерваў, іх мабілізацыі і разгортвання пры неабходнасці. Сутнасць ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь накіравана на прадухіленне вайны, захаванне міру, абарону суверэнітэту і тэр. цэласнасці краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА Мікалай Фёдаравіч (н. 5.1.1935, г. Гомель),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1960). Працаваў з 1952 у канструктарскім бюро Мін-ва гандлю, з 1962 у Ін-це будаўніцтва і архітэктуры, з 1971 у «Белкамунпраекце», з 1974 у «Мінскпраекце». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975) і тэр. стадыёна «Дынама» (1980), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), 17 паркаў і сквераў вакол водна-паркавай сістэмы (1988), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад Камсамольскага воз. да вадасх. Дразды (1989), помнік партызанам-падпольшчыкам братам Сянько (1973, у сааўт.). Сярод інш. работ: праект генплана г. Старыя Дарогі (1967), паркі ў Оршы (1971), Віцебску (1972), Кобрыне (1973), Асіповічах (1982), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт-.).