курганны могільнік (7 — пач. 6 ст. да н.э.) мілаградскай культуры каля в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Больш за 80 насыпаў. Зафіксаваны незвычайны для мілаградскай культуры на тэр. Беларусі пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на ПдУ (1—3 нябожчыкі ў кургане), побач клалі інвентар, над магілай рабілі драўляную дамавіну, зверху насыпалі курган. Сярод знаходак жал. наканечнікі дзід, залатая завушніца, вял. грушападобныя пасудзіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БРАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 25 км на ПнУ ад Мінска, на тэр. зоны адпачынку Раўбічы. Створана на р. Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе р. Дубраўка ў 1983. Пл. 3,5 км², даўж. 6,5 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 14 м, аб’ём вады 22,4 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, адпачынку, рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎКА,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяскоў у Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Дуброўка. Паклад звязаны з надмарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Жвірова-пясчаная парода шаравата- і буравата-жоўтая, месцамі гліністая; пяскі розназярністыя. Разведаныя запасы 25,1 млн.м³, перспектыўныя 6,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12,6 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—7 м. Жвір і пяскі прыдатныя для дарожнага буд-ва. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЯЎШЧЫ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Дуляўшчына. Лінзападобны паклад звязаны з адкладамі шклоўскага міжледавікоўя. Гліны шэрыя, шчыльныя, з рэдкімі праслоямі і гнёздамі гліністага пяску, месцамі пераходзяць у суглінкі і тонкія супескі. Разведаныя запасы 6,7 млн.м³, перспектыўныя 0,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8—12,4 м, ускрышы (розназярністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—7,5 м. Гліны прыдатныя для вытв-сці цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́СТРЫКТ (англ. district ад позналац. districtus),
1) адм.-тэр. адзінка ў складзе дэпартамента, створаная на тэр. былых паветаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. і Беластоцкай вобл. ў час заняцця іх франц. войскамі ў вайну 1812. Тэрытарыяльна Д. супадаў з паветам. У Віленскім дэпартаменце было 11 Д., у Гродзенскім — 8, у Мінскім — 10, у Беластоцкім — 3.
2) У шэрагу краін (напр., у ЗША, Вялікабрытаніі) назва ніжэйшай адм. адзінкі суд. або выбарчай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎНЁЎ (Аляксей Іванавіч) (н. 25.2.1925, в. Каўшова Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права, на кафедры філасофіі АН Беларусі. Даследаваў пытанні сац. філасофіі, філас. праблемы развіцця культуры, навукі і навук. дзейнасці, сучаснасць і будучыню нац. Культур. Аўтар прац «Нацыянальная культура і камунізм» (1967), «Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ў развіцці сацыялістычнай культуры» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́ЦЫН (Мікалай Дзмітрыевіч) (12.4.1850, с. Парэчча Маскоўскай вобл. — 2.7.1925),
расійскі паліт. дзеяч, апошні старшыня Савета Міністраў Рас. імперыі (9.1—12.3.1917). У 1885—1903 займаў пасады архангельскага, калужскага і цвярскога губернатараў. З 1903 сенатар, з 1915 чл.Дзярж. савета (фракцыя правых) і старшыня камісіі па аказанні дапамогі рас. ваеннапалонным. Быў блізкі да імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1920—24 двойчы арыштоўваўся ВЧКАДПУ, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЙСКІ ЦУКРО́ВЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. ў 1959 як цукр.з-д. З 1976 камбінат. У 1975—85 у складзе камбіната дзейнічаў з-д каліброўкі насення цукр. буракоў, у 1976—85 — саўгас «Буракаводчы». Мае цэхі па перапрацоўцы цукр. буракоў і жамерынасушыльны. Працуе на мясц. сыравіне (цукр. буракі), часткова на прывазной (цукар-сырэц з Кубы і Бразіліі). Асн. прадукцыя (1996): цукар-пясок, жамерыны, патака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
пасёлак у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ясельда і Палескім возеры. На аўтадарозе Пінск—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнУ ад г. Пінск, 187 км ад Брэста, 0,5 км ад чыг. ст. Ясельда, 938 ж., 290 двароў (1996). Мэблевая ф-ка, АТС, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — манастырскі будынак (18 ст.). Каля вёскі археал. помнікі — Гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
археалагічныя помнікі (4 стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, гарадзішча мілаградскай культуры, селішчы ранняга жал. веку) каля в. Гарадок Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. На адной са стаянак выяўлены рэшткі агнішча і гасп. ям, крамянёвыя прылады працы днепра-дзяснінскай культуры (гл. ў арт.Сожская культура), рэшткі 3 агнішчаў і крамянёвыя прылады працы днепра-данецкай культуры. На гарадзішчы знойдзены фрагменты керамічных пасудзін, на селішчы — рэшткі грубаляпной таўстасценнай керамікі і фрагменты жал. рэчаў.