Надаць каму‑, чаму‑н. прыгожы выгляд, зрабіць больш прыгожым, яркім; аздобіць. А колькі розных стужак, грабянёў, Хусцінак яркіх, завушніц прыгожых! Якіх яны красуняў упрыгожаць!Танк.Гарадоў нашых вуліцы, плошчы Упрыгожыла мора сцягоў.Машара.Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі.Колас.І зноў работа закіпела — аж дух займае ў хлопцаў. Спачатку ля краёў столь узорамі ўпрыгожылі, пасля да сярэдзіны дабраліся.Нядзведскі.// Стаць сведчаннем якіх‑н. заслуг (пра ордэны, медалі і пад.). Ордэн Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі.«Звязда».//перан. Зрабіць больш поўным, багатым па зместу (жыццё, існаванне). Каб зноў жыццё сваё ўпрыгожыць, — За працу возьмемся хутчэй.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго.
Даваць або прапаноўваць паесці, папіць, пакурыць; карміць або паіць каго‑н., выказваючы ўвагу, гасціннасць. Маці частавала дачку, слухала яе і не магла надзівіцца.Грамовіч.Шпілеўскі, які дапамагаў разгружаць машыну, весела частаваў усіх папяросамі.Савіцкі.//перан.Разм. Рабіць каму‑н. што‑н. прыемнае. Мужчыны нашы днямі ўжо бачылі гэты спектакль, цяпер Цімох частаваў ім мяне, аднак рагаталі ўсе.Брыль.[Вышамірскі] хадзіў ад хаты да хаты і частаваў людзей паляўнічымі апавяданнямі.Бядуля.//перан.Разм. Біць таго, хто лезе не ў сваё. — Жывём, гасцей не клічам І ў госці не паўзём, Няпрошаных па лычу Частуем таўкачом.Лужанін.А потым аплявухамі як след [Янук] Зладзюгу частаваць узяўся.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часць, ‑і, ж.
1. Асобная самастойная вайсковая адзінка. Танкавыя часці. Пяхотныя часці. □ Вайсковая часць.. атрымлівае заданне: выбіць фашыстаў з умацаванняў.«Звязда».
2. Доля, пай, якія належаць каму‑н. [Богушу] ўжо не да твару калупацца ў зямлі, ён прадае сваю часць і едзе ў свет.Скрыган.
3.зазначэннем. Разм. Галіна якой‑н. дзейнасці; спецыяльнасць. Пайсці па слясарнай часці. □ [Дзед:] — Праўда, на сына мала было надзеі: ударожыўся ён па лясной часці.Якімовіч.// Круг, сфера чыіх‑н. абавязкаў, інтарэсаў, дзейнасці. — А ты замест таго, каб тытунём сабе галаву тлуміць, пацешыўся б во прыродай! — кінуў Наркевічу.. Севасцьянаў. — Ну, гэта па тваёй часці, — засмяяўся Наркевіч, — ты ж паэт, а не я.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм.
1. Уніжальна прасіць каго‑н. аб чым‑н. [Зыдор Пніцкі:] — У мяне, каб не схлусіць вам, сані вельмі нялюдскія, а шапкаваць перад людзьмі, каб пазычыць .. дык...Чорны.
2. Рабалепстваваць, нізкапаклоннічаць. [Карл Раманоўскі:] — Можа, нам усім прыйдзецца дамоў вярнуцца. Вельмі бо надаела шапкаваць перад панам. Як ні ўгаджай — усё роўна кепска.С. Александровіч.// Вітацца, знімаючы шапку. [Кацярына:] Як апранеш ты [Рыгор] бурку з башлыком, боты добрыя абуеш, запражэш стаенніка ў вазок, ды як паедзем на кірмаш, дык усё мястэчка залюбуецца, гледзячы на нас. Нашы вясковыя хамулы толькі шапкаваць будуць перад намі.Крапіва.//перан. Залішне слугаваць каму‑н.; падхалімнічаць перад кім‑н. [Леапольд Гушка:] — То нам не трэба тут лішне шапкаваць перад гэтым дапытнікам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pochlebiać
pochlebia|ć
незак.komu1. ліслівіць перад кім; хваліць каго; падлізвацца да каго; лёсткі падпускаць;
2. цешыць каго/што; падабацца каму/чаму;
~ło mi, że ... — мяне цешыла, што...; мне падабалася, што...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nagrodzić
зак.
1. узнагародзіць, прызначыць прэмію;
nagrodzić kogo za co... — узнагародзіць каго за што;
2. узнагародзіць; кампенсаваць;
nagrodzić komu jego czas stracony — кампенсаваць каму страчаны час; узнагародзіць каго за страчаны час
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
deptać
незак.
1. таптаць;
”nie deptać trawnika” — «па газонах не хадзіць»;
2.перан. таптаць; парушаць; зневажаць;
deptać komu po piętach — а) хадзіць за кім па пятах; б) наступаць каму на пяты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
skazać
зак.
1. прыгаварыць, прысудзіць;
skazać kogo na 5 lat więzienia — прыгаварыць каго да 5-і гадоў зняволення; прысудзіць каму 5 гадоў зняволення;
2. аддаць;
skazać na niepowodzenie — асудзіць на няўдачу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wyprowadzać
незак.
1. выправаджваць;
2. выводзіць;
wyprowadzać kogo z błędu — растлумачваць (паказваць) каму яго памылку;
wyprowadzać kogo z równowagi — выводзіць каго з раўнавагі;
3. выводзіць; рабіць высновы;
wyprowadzać wnioski — рабіць высновы;
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)