ВЕРХАЛО́ВІЧ (Павел Міхайлавіч) (28.12.1900, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл. — 28.10.1952),
генерал-лейтэнант (1945). Канд.ваен.н. (1949). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934) і Генштаба (1948). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Зах., Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Укр. франтах: нач. штаба армій. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. З 1945 выкладчык Акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНЫ́Я ШЭ́РЫЯ ГУ́СІ,
парода гусей. Выведзена на Украіне і ў Расіі (Тамбоўская вобл.) у 1940-я г. скрыжаваннем роменскіх гусей з тулузскімі. Выкарыстоўваюцца як бацькоўская форма ў скрыжаванні з кубанскімі, рэйнскімі, кітайскімі і інш. пародамі для вытв-сці мясных гусянят. Гадуюць пераважна на Украіне і ў Расіі.
Пер’е шэрае, на жываце белае. Маса гусакоў 6,5—7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць за год 35—45 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШМІ́Н (Аляксей Сяргеевіч) (15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983),
рускі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1939). З 1946 навук. супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АНСССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ ((Bykowski) Якса Пётр) (31.1.1823, с. Якушынцы Вінніцкай вобл., Украіна — 3.6.1889),
польскі пісьменнік, збіральнік і даследчык бел.нар. песень і абрадаў. Скончыў Кіеўскі ун-т (1843). З 1858 жыў у Камянцы, з 1866 у Варшаве. Аўтар аповесцяў пра мінулае польск. шляхты. У працы «Абрадавыя песні рускага насельніцтва з ваколіц Пінска» (1878) апісаў куставы і вясельны абрад на Піншчыне, апубл. сямейна-, каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя бел.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЦКІ (Мікалай Пятровіч) (н. 27.9.1950, в. 1-я Слабодка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. Ін-т (1972). Працаваў у ВА «Інтэграл», з 1980 — у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1993 — у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. кірунак навук. дзейнасці — кадравы менеджмент, прадпрымальніцкі стыль кіравання, дзелавое замежнае партнёрства, ацэнка персаналу кіравання.
Тв.:
Кадровый потенциал организаторов производства. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРНА́ЦКІ (Дзмітрый Васілевіч) (24.7.1912, г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 23.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскае пях. вучылішча (1942). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах. 21.1.1945 капітан Бярнацкі на чале групы байцоў у баі каля г. Брэслаў фарсіраваў Одэр, выбіў праціўніка з траншэі, адбіў 5 варожых контратак. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (18.8.1909, в. Ціхны Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 29.9.1941),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў школу ваен. пілотаў (1932), у 1940 вучыўся на Вышэйшых курсах удасканалення каманднага складу ВПСВМФ. У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, зрабіў 69 баявых вылетаў, збіў 4 самалёты, знішчыў 7 агнявых пунктаў ворага і інш. У Вял.Айч. вайну ваяваў пад Ленінградам. Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,2 км², даўж. 0,87 км, найб.шыр. 0,35 км, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 1,95 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на У 20—22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно глеістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз. Кабак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ (Ірына Эрнстаўна) (н. 30.4.1956, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса, літ.-знавец, крытык. Канд.філал.н. (1985). Скончыла Гомельскі ун-т (1978). З 1983 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1973. У зб. «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993) паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў. Даследуе бел. паэзію (манаграфія «Янка Купала і рамантызм», 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЕЎ (Аляксей Кузьміч) (н. 21.3.1932, с. Новастарбеева Мічурынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі. Д-рхім.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і тэрмахім. кінетыцы элементаарган. злучэнняў, хіміі комплексных злучэнняў. Чл. Нью-Йоркскай АН (1994).
Тв.:
Структура и энергетика карбонилов металлов. Мн., 1986;
Химия газогетерогенных систем элементоорганических соединений. Мн., 1987.