аўтакало́на

(ад аўта- + калона)

1) група аўтамабіляў, якія рухаюцца выцягнутай лініяй адзін за адным;

2) прадпрыемства аўтатранспарту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэрапла́н

(фр. aéroplane, ад гр. aer = паветра + лац. planum = плоскасць)

уст. лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вендэ́та

(іт. vendetta)

звычай крывавай помсты за забойства сваяка, што існаваў у карсіканцаў і жыхароў вострава Сардзінія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́ргельд

(ням. Wergeld = цана чалавека)

грашовая кампенсацыя за забойства свабоднага чалавека, якая прадугледжвалася юрыдычнымі законамі ранняга феадалізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

во́рчык

(польск. orczyk, ад ням. Ortsheit)

прыналежнасць запрэжкі: палка з жалезным круком пасярэдзіне, за якую зачэпліваюць пастронкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гапты́чны

(гр. haptikos = датыкальны)

хапальны;

г-ыя рэакцыі — хапальныя рэакцыі, якія часцей за ўсё назіраюцца ў немаўлят.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нанпарэ́ль

(фр. nonpareille)

дробны друкарскі шрыфт (драбнейшы за петыт), кегель якога роўны шасці пунктам (каля 2,25 мм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

негацыя́нт

(лац. negotians, -ntis = які займаецца гандлем)

камерсант, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэнта́бельнасць

(ад рэнтабельны)

паказчык эканамічнай эфектыўнасці работы прадпрыемстваў, галін вытворчасці за пэўны перыяд, які характарызуе іх прыбытковасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэтрансля́тар

(ад рэ- + транслятар)

адна за прамежкавых радыё- ці тэлевізійных станцый у ланцугу перадавальных і прыёмных станцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)