1) плоскі буйнапамерны элемент (канструкцыя) заводскага вырабу. Шырока выкарыстоўваецца пры буд-ве будынкаў і збудаванняў (напр., П. перакрыцця, сценавая).
2) Драўляная абшыўка, дэкаратыўная аддзелка (пластыкам, масленай фарбай і інш.) ніжняй часткі сцяны ў памяшканні.
3) Пешаходная дарожка па баках вуліцы, тратуар.
4) Частка эл. шчыта, пульта кіравання, радыётэхн. прыстасавання, трансп. сродкаў і інш., дзе размяшчаецца сігнальная, кантрольная, вымяральная апаратура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВА-ГАРАДСКА́Я АГЛАМЕРА́ЦЫЯ,
тып гарадской агламерацыі, у якой прамысл.вытв-сць выконвае горадаўтваральную функцыю; важны элемент урбаністычнай структуры прамысловасці. Адрозніваюць П-г.а., якія ўзніклі ў выніку росту прамысл. вытв-сці спачатку ў буйных гарадах, а потым — у іх прыгарадах, і агламерацыі, узнікненне якіх не звязана з раёнаўтваральнай роляй вял. гарадоў (напр., сфарміраваліся на базе выкарыстання мясц.мінер.-сыравінных і энергет. рэсурсаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́СЛА,
1) у драўлянай архітэктуры частка сцяны каркаснай канструкцыі або плоту з гарызантальна пакладзеных бярвён, брусоў, жэрдак, дыль, плах, дошак паміж 2 верт. слупамі (шуламі). Асн.элемент будынкаў у перыяд каменнага веку. З 16 ст. з П. будавалі пераважна гасп. пабудовы — стайні, хлявы, аборы, гумны і інш. ў закідной тэхніцы.
2) Частка крапасной сцяны паміж 2 абарончымі вежамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБО́РГІЙ (лац. Seaborgium),
Sg, штучны радыеактыўны хім.элемент VI групы перыяд. сістэмы, ат. н. 106. Адкрыты ў 1974; атрыманы ізатопы з масавымі лікамі 259 (Лабараторыя ядз. рэакцый Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў; г. Дубна, Расія) і 263 (Беркліеўская лабараторыя імя Э.А.Лоўрэнса; г.Берклі, штат Каліфорнія, ЗША). Названы ў гонар Г.Т.Сібарга (рэкамендацыя Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі; 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНЗАРЭЗІ́СТАР (ад лац. tensus напружаны, нацягнуты + рэзістар),
рэзістар, які мяняе сваё эл. супраціўленне пры дэфармацыі расцяжэння ці сціскання (гл.Тэнзарэзістыўны эфект). Адрозніваюць Т. металічныя (вырабляюць з дроту ці фольгі ў выглядзе рашотак) і паўправадніковыя (у выглядзе пласцін ці эпітаксіяльных плёнак). Выкарыстоўваецца як адчувальны элемент у тэнзадатчыках, а таксама ў пераўтваральніках ціску ці мех. напружання ў эл. сігнал., напр., у мікрафонах і гуказдымальніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЧЭ́ЙКА СТРАЛКО́ВАЯ,
элементтраншэі, акопа, хода зносін, які прызначаны для размяшчэння стралкоў (кулямётчыкаў, гранатамётчыкаў) і вядзення агню. Бываюць адзіночныя або парныя; прымкнутыя (урэзаны на 40—50 см у пярэднюю крутасць траншэі, акопа, хода зносін) ці вынесеныя на пэўную адлегласць і злучаныя з акопам або траншэяй ходам зносін. Я.с. звычайна абсталёўваюцца брустверам, байніцай, пакрыццем (казырком) з мясц. матэрыялаў, нішай для боепрыпасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Первіна́ ’сена першага укосу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), серб.-харв.првіша ’першыя плады, першы ўраджай’, славен.prvina ’элемент, асноўнае рэчыва’, макед.првина ’першы раз’. Да *первы (гл.). Сюды ж первяпа. пераела ’першы выпадак’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тыта́нм.
1.міфал. Titán m -en, -en; Ríese m -n, -n (велікан, гігант);
2.хім. Titán n -s (элемент);
3.спец. (кіпяцільнік) Héißwasserbereiter m -s, -, Wásserboiler m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ёд, ‑у, М ёдзе, м.
1. Хімічны элемент, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталяў з металічным бляскам, якое здабываецца галоўным чынам з попелу некаторых марскіх водарасцей.
2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны.М. Ткачоў.
[Ад грэч. ioedēs — фіялетавы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэквізі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакляў ці здымкі кінафільмаў. Рыгор прычыніў вузкія дзверцы за кулісы і паглядзеў на груды складзеных дэкарацый і рэквізіту.Гартны.
2. Неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.
[Ад лац. requisitum — неабходнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)