СКУРАТО́ВІЧ ((Skuratowicz) Пётр) (1.8.1891, в. Вялікія Філіпкавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — крас. 1940),
польскі ваенны дзеяч. Ген. брыгады Войска Польскага (1939). Скончыў кадэцкі корпус у Полацку (1909), вучыўся ў кав.школе ў Елізаветградзе (цяпер Кіраваград, Украіна; 1909—11). З 1917 у 1-м польскім корпусе ген. Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, з 1918 у Войску Польскім. Камандаваў шэрагам польскіх кав. злучэнняў, у т. л. Цэнтрам навучання кавалерыі ў г. Грудзёнз. У 1939 інтэрніраваны сав. войскамі. Загінуў у лагеры для ваеннапалонных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бацько́ўскіÉltern-, élterlich;
бацько́ўскі домÉlternhaus n -(e)s, -häuser; Váterhaus n;
бацько́ўскі сход (ушколе) Élternabend m -s, -e;
пазба́віць каго-н бацько́ўскіх право́ўj-m das Sórgerecht entzíehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рабфа́к, ‑а, м.
У СССР з 1919 г. да канца 30‑х гадоў — рабочы факультэт (агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочых і сялян да заняткаў у вышэйшай школе). Было шумна і людна каля будынка рабфака ў дзень экзаменаў.Колас.[Максімаў] быў чалавек ужо сталага ўзросту, да паступлення ва універсітэт скончыў рабфак, а яшчэ да таго працаваў старшынёй калгаса, а пасля і сельсавета.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факультэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.
Аддзяленне вышэйшай павучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін. Лёня паступіў на біялагічны факультэт універсітэта і пачаў спецыялізавацца ў сваёй любімай навуцы пра птушак — арніталогіі.В. Вольскі.
•••
Рабочы факультэт — у СССР з 1919 да канца 30‑х гадоў агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочай і сельскай моладзі да навучання ў вышэйшай школе; рабфак.
[Ням. Fakultät ад лац. facultas — магчымасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Вучыўся ў Маскве, у арх.школе пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва (1802—07).
Гал. архітэктар камісіі па аднаўленні Масквы пасля пажару 1812. Удзельнічаў у рэканструкцыі Краснай пл. (1814—17), стварэнні Тэатральнай пл. і Вял. тэатра (1820—24), Аляксандраўскага саду, Манежа і інш. Па яго праектах пабудаваны Трыумфальныя вароты (1827—34, разабраны ў 1932, адноўлены ў 1968 на Кутузаўскім праспекце), 1-я Градская бальніца, цэрквы Усіх Самотных Радасці ў Маскве (1828—33) і ў с. Архангельскае Маскоўскай вобласці (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́Р ((Bonnard) П’ер) (3.10.1867, Фантэнэ-о-Роз, дэп. О-дэ-Сен, Францыя — 23.1.1947),
французскі мастак. У канцы 1880-х г. вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Чл. групы «Набі», зазнаў уплыў П.Гагена і яп. гравюры. Яго пейзажы, быт. сцэны, інтэр’еры, ню і нацюрморты, звязаныя з дэкаратыўнасцю позняга імпрэсіянізму, адметныя лірычнай сузіральнасцю, надзвычайнай вытанчанасцю каларыту: «Пачатак вясны (Маленькія фаўны)» (1903—04), пано «Восень. Збор садавіны» (1912), «Аголеная ў ванне» (1937) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́РЫНА (Зінаіда Аляксандраўна) (11.10.1909, г. Гродна — 16.4.1959),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі бел.пед. тэхнікум (1927), Ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1933). Настаўнічала ў бел.школе ў сібірскім пас. Медзякова (1927—28). Працавала ў бел.перыяд. друку. У 1948—50 заг. філіяла музея Я.Купалы ў Вязынцы. Друкавалася з 1926. Аўтар зб. вершаў «Веснацвет» (1931), зб. апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рус. мове). Аповесць «Ой, рана на Івана...» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы.
літоўскі скульптар. Нар. мастак Літвы (1956). Вучыўся ў Каўнаскай маст.школе (1928—33). З 1941 выкладаў у Вільнюскай маст. акадэміі, з 1945 — у Вільнюскім маст. ін-це, з 1951 — у Маст. ін-це Літвы (праф. з 1946). Аўтар партрэтаў Ю.Жэмайтэ (Дзярж. прэмія СССР 1951), Э.Межэлайціса (1963), рэжысёра Ю.Мільцініса (1972); дэкар. кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А.Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПЯРО́ВІЧ (Леў Абрамавіч) (4.12.1874, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1913),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў рысавальнай школе І.Трутнева, скончыў Пецярбургскую АМ (1902), вучань І.Рэпіна. З 1902 жыў у Мінску. У творчасці адстойваў прынцыпы рэалізму. Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі («Вечар у сям’і», «Краўчыхі», «Муляры», «Партрэт бабулі», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Жаночы партрэт», «Дзяўчына ў чырвоным шаліку»), блізкія да твораў перасоўнікаў. Садзейнічаў арганізацыі выстаўкі перасоўнікаў у Мінску (1899). Творы Альпяровіча найб. поўна (230 работ) былі сабраны на выстаўцы ў Мінску ў 1939.
Л.Альпяровіч. Жаночы партрэт. 1904. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙС ((Weiss) Войцех) (4.5.1875, г. Леорда, Румынія — 7.12.1950),
польскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1892—99) у Я.Матэйкі, Л.Вычулкоўскага; выкладаў там жа (з 1910 праф.). Паслядоўнік рэаліст. традыцый 19 ст., выкарыстоўваў асобныя прыёмы імпрэсіянізму. Пісаў партрэты, жанравыя карціны, пейзажы («Аўтапартрэт з маскамі», 1900, «Дэман», 1904, партрэт Эміліі Фларковай, 1916—17; «Амур», «Венера», 1919; «Мадысткі», 1922; «Сям’я пад арэхам», 1933, і інш.). Стварыў сімвалічную, амаль манахромную кампазіцыю «Маніфест» (1950).