Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паце́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Часадчасу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі). Шура настаўляе каўнер пінжака, зябка пацепвае плячамі.Навуменка.Але прыходзілася ляжаць і толькі пацепваць плячамі, каб трохі сагрэцца.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТАЙМ (адангл. time час),
1) перыяд часу, неабходны для гульні ў футбол, хакей, баскетбол і інш.спарт. гульні з мячом.
2) Частка складаных слоў, якія абазначаюць працэсы, абмежаваныя ў часе. Напр., Т.-аўт — прадугледжаны правіламі перапынак у час гульні, які назначаецца па просьбе каманды або яе трэнера; Т.-чартэр — дагавор на арэнду транспарту на пэўны тэрмін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ab
1.adv:
auf und ~ уза́д і ўпе́рад, уве́рх і ўніз;
~ und zuчасадча́су, раз-по́раз
2.prp (D) з, ад;
~ héute з сённяшняга дня, ад сёння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
жаўна́, ‑ы́; мн. жо́ўны (зліч.2,3,4 жаўны́), жо́ўнаў; ж.
Назва чорнага і зялёнага дзятла. На дрэвах пявуча перасвістваліся дразды, трашчоткамі стракаталі сарокі і часадчасу паветра раздзіраў непрыемны, прарэзлівы крык жаўны.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папы́хкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пыхкаць злёгку, часадчасу. Каля прыступак стаяў кандуктар з ліхтаром і глядзеў уперад, дзе спакойна і мірна папыхкваў паравоз.Лобан.Вацлаў Незвал сядзеў на прыступках.. ганка, задуменна папыхкваў люлькай.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады́-сяды́, прысл.
Часадчасу, калі-нікалі, іншы раз. Высока ў сінім небе тады-сяды курлыкалі журавы — першыя выраі пакідалі ўжо родны абжыты кут.Машара.Да вайны Аляксандр служыў у Гатчыне, у кавалерыйскім палку, і тады-сяды палучаў ад бацькі кароткія пісьмы.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДНАЧАСО́ВАСЦЬ,
супадзенне па часе з’яў, аддзеленых адна ад адной у прасторы. У класічнай механіцы існавала ўяўленне пра абсалютную прастору і час, пра адзіны паток часу, што аднастайна працякае ўсюды і складаецца з імгненняў, кожнае з якіх адначасова настае ва ўсіх пунктах прасторы. Гэта ўяўленне грунтавалася на дапушчэнні бесканечнай скорасці распаўсюджання светлавых сігналаў. Адноснасці тэорыя, зыходзячы з канечнасці скорасці святла, адмовілася ад паняцця абсалютнай адначасовасці. Атаясамліванне момантаў часу дзвюх з’яў мае сэнс, калі гэтыя з’явы разглядаюцца ў межах нейкай пэўнай сістэмы адліку. З’явы, адначасовыя ў адной сістэме адліку, могуць аказацца неадначасовымі ў інш. сістэме.