ДЭГЕНЕРА́ЦЫЯ (ад дэ... + генерацыя),
выраджэнне, пагаршэнне з пакалення ў пакаленне біял. прыстасавальных або гасп. прыкмет арганізмаў, папуляцый ці экасістэм пад уплывам неспрыяльных умоў існавання, роднасных скрыжаванняў, хвароб і інш. фактараў. Тэрмінам Д. вызначаюць таксама памежныя з біялагічнымі працэсы і з’явы (напр., распад асобы пад уплывам пэўных сац.-эканам. умоў існавання, у выніку алкагалізму, наркаманіі, псіхатропных фактараў). У сельскай гаспадарцы Д. — выраджэнне сартоў культ. раслін, парод свойскай жывёлы.
т. 6, с. 324
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЕНАГО́РСК,
прыморскі кліматычны курорт у складзе Ленінградскай курортнай зоны ў Расіі. За 50 км на ПнЗ ад С.-Пецярбурга, на беразе Фінскага заліва. Мяшаныя лясы з перавагай елкі, пясчаны пляж працягласцю больш за 10 км, Вял. Сімагінскае воз. з пляжамі. Мяккі клімат спрыяльны для клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў кровазвароту, дыхання, нерв. сістэмы. Санаторыі, турбазы і базы адпачынку (у т. л. для аўтатурыстаў), гасцініца.
т. 7, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ Іосіф Вікенцьевіч (н. 12.3.1928, в. Кунцаўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і курарталогіі. Д-р мед. н. (1971), праф. (1975). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951). З 1973 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка.
Тв.:
Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных пугей и печени // Клиническая медицина. 1971. № 2.
т. 7, с. 432
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ Уладзімір Іосіфавіч (н. 1.8.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-р мед. н. (1992), праф. (1996). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1976), з 1986 працуе ў ім. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, рэабілітацыі хворых.
Тв.:
Злокачественная артериальная гипертензия // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 8;
Лекции по кардиологии. Витебск, 1996;
Гипертонические кризы: Метод. рекомендации. Витебск, 1997 (у сааўт.).
т. 7, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МСКАЕ ПРЫМО́Р’Е,
кліматычны курорт на Украіне. На беразе Чорнага м. паміж гарадамі Феадосія і Судак. Ахаванасць гарамі ад паўн. і паўн.-ўсх. вятроў, клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу, з мяккай зімой, пераважна гарачым і сухім летам, працяглы купальны сезон (з чэрв. да сярэдзіны кастр.), пясчана-галечны пляж даўж. 3 км і інш. фактары спрыяюць клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання (нетуберкулёзнага паходжання) і нерв., сардэчна-сасудзістых функцыян. расстройстваў.
т. 8, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙКАПЛАКІ́Я (ад грэч. leucos белы + plakion плітка, пласцінка),
пашкоджанне слізістай абалонкі чалавека ў выніку працяглага ўздзеяння раздражняльнікаў (алкаголь, тытунь, зубныя пратэзы і інш.). Адносіцца да перадпухлінных хвароб. Найчасцей хварэюць мужчыны. Выяўляецца ачагамі шаравата-белага колеру на слізістых абалонках языка, шчок, геніталіяў з нязначнымі ўшчыльненнямі; пры працяглым існаванні адбываецца патаўшчэнне слізістай абалонкі, сасочкавыя разрастанні, магчымы пераход у плоскаклетачны рак. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае, прамянёвая тэрапія.
Н.З.Ягоўдзік.
т. 9, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛАЎ Пётр Мікалаевіч (28.12.1897, с. Енгалычава Дубенскага р-на, Мардовія — 27.8.1965),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1947), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыў Казанскі ун-т (1924). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы. па хірург. лячэнні хвароб органаў грудной поласці, стрававальна-кішачнага тракту, навакаінавай блакадзе.
Тв.:
Диагностика и лечение кишечной непроходимости. Мн., 1953.
т. 10, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛБА,
група тэтраплоідных відаў пшаніцы з ломкім коласам і плевачным зернем. Пры выспяванні колас распадаецца на каласкі з членікамі каласавога стрыжня. Зерне пры малацьбе не вымалочваецца з плевак. Дзікарослая П. пашырана ў Еўразіі, Афрыцы; культурную П. (эмер) вырошчваюць на невял. плошчах у Закаўказзі і Пярэдняй Азіі. Адрозніваецца непатрабавальнасцю, скараспеласцю, устойлівасцю да грыбковых хвароб. З зерня атрымліваюць крупы і муку. П. — каштоўны зыходны матэрыял для селекцыі.
т. 12, с. 471
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОТАЗАО́ЗЫ,
група хвароб жывёл, якія выклікаюцца паразітычнымі прасцейшымі. Шырока распаўсюджаны. Узбуджальнікі паразітуюць у розных тканках і органах, напр., у плазме (трыпанасомы) ці клетках крыві (піраплазмы, бабезіі), у эпітэліі кішэчніка (балантыдыі), печані, нырак (какцыдыі), палавых органаў (трыхаманады) і інш. Перадаюцца праз корм, піццё, таксама кляшчамі, насякомымі-крывасмокамі, кантактным шляхам. П. праходзяць востра, хранічна або ў форме паразітаноснасці. На Беларусі адзначаюцца анаплазмоз, балантыдыёз, какцыдыёз, піраплазмідозы, трыхаманоз і інш.
т. 13, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРАХЕТО́ЗЫ,
група інфекцыйных хвароб чалавека і жывёл, якія выклікаюцца патагеннымі спірахетамі Падзяляюцца на кішэчныя С. (лептаспірозы), крывяныя С., што перадаюцца вошамі і кляшчамі (зваротныя тыфы), палавым шляхам (сіфіліс), С. краін трапічнага пояса (напр., пінта). Да С. адносяцца таксама хваробы, якія выклікаюцца асацыяцыяй спірахет і бактэрый (напр., язвавы стаматыт). Лячэнне індывід. для кожнага выпадку. На С. хварэюць свойскія птушкі (куры, асабліва кураняты, гусі), трусы (хвароба цягнецца хранічна).
т. 15, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)