уніта́рны, -ая, -ае.

У выразе: унітарная дзяржаваформа дзяржаўнага ўладкавання, пры якой тэрыторыя дзяржавы, у адрозненне ад федэрацыі, не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (штатаў, зямель), а падраздзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (раёны, вобласці і г.д.).

Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэспубліка,

форма дзяржаўнага праўлення.

т. 14, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

струмень,

форма цячэння вадкасці.

т. 15, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

час,

форма існавання матэрыі.

т. 17, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калана́т, ‑у, М ‑наце, м.

Форма прыгоннай залежнасці сельскага насельніцтва, якая з’явілася асновай феадальных адносін у Рымскай імперыі і ў раннім сярэдневякоўі.

[Лац. colonatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манага́мія, ‑і, ж.

Форма шлюбу, якая дазваляе быць у шлюбных адносінах аднаму мужчыне толькі з адной жанчынай і наадварот; аднашлюбнасць; проціл. палігамія.

[Ад грэч. mónos — адзін і gamos — шлюб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́сіс, нескл., ж.

Назва замужняй жанчыны і форма звароту да яе ў Англіі і ў Амерыцы (звычайна ставіцца перад прозвішчам або імем).

[Англ. mistress.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нічагу́сенькі, займ.

Разм. Узмацняльная форма да нічога ​1. Амаль што ўсе даведаліся аб сваіх. Адзін стары Міхайла нічагусенькі даведацца не можа... Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лія́ла, ‑а, н.

Спец.

1. Форма для адліўкі металу; зложніца.

2. Канал уздоўж борта судна ў ніжняй частцы трума для сцякання вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

розумазаключэ́нне, ‑я, н.

Форма мыслення, якая дае магчымасць з пэўных ведаў, выказаных у двух і больш суджэннях, атрымліваць суджэнні з новымі ведамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)