сукупнасць уласцівасцей і прыкмет арганізма, якія склаліся ў працэсе яго індывідуальнага развіцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Во́браз ’мастацкае адлюстраванне ідэй і пачуццяў у гуках, словах, фарбах і інш.’; ’створаны мастаком ці акцёрам характар, тып’ (БРС, КТС); ’абраз’ (БРС, КТС, Нас., Касп., Шат., Мал.). Гл. абраз. Першае і другое значэнні з’явіліся пад уплывам рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 149). Дэрываты вобразны і вобразнасць — гэта калькі адпаведных рускіх слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́ндзаць ’пракурваць на дыме мяса, вэндзіць’ (КЭС, лаг.), вэ́ндзаны. Таго ж паходжання, што і вэ́ндзіць (гл.), г. зн. запазычанне з польск. мовы (але вэ́ндзаць адлюстроўвае іншы марфалагічны дзеяслоўны тып). Але паколькі ў польск. мове іменна такой формы няма (гл. Варш. сл.), то можна лічыць, што ў бел. мове гэта марфалагічны неалагізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гавя́джыдыял. ’жывёльны, для жывёлы’ (БРС), гавя́жы (Сцяшк.). Рус.говя́жий, чэш.hovězí, славац.hovādzi, в.-луж.howjazy, н.-луж.gowjezy, ст.-слав.говѧждь, балг.гове́жди, серб.-харв.го̀веђи, славен.govéji. Прасл.*govędjь ’гавяжы’, прыметнік на ‑i̯o ад *govędo ’жывёла’ (гл.). Прынамсі, праславянскім з’яўляецца словаўтваральны тып. Параўн. Бернекер, 338; Траўтман, 94.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нагля́дчык ’чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае’ (ТСБМ). Пры зафіксаваным яшчэ ў Насовіча дзеяслове нагляда́ць ’сачыць, назіраць’ дапушчэнне калькавання рус.надсмотрщик (Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 116) мае неабавязковы характар, паколькі словаўтваральны тып, прадстаўлены назоўнікамі тыпу адга́дчык, прадуктыўны ў літаратурнай мове і адзначаны ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕРШАВА́НАЯ МО́ВА, верш,
асаблівы тып эмацыянальна афарбаванай, згушчанай мовы, у якой гранічна адчувальны кожны кампанент, а найбольш значныя гукі і сугуччы, словы, паўзы, вобразы не толькі акцэнтуюцца, але і ставяцца ў цэнтр увагі. У адрозненне ад прозы вершаваная мова характарызуецца пастаянствам аднароднай інтанацыйнай сістэмы, сіметрыяй і перыядычнасцю члянення сінтаксічных адрэзкаў, пэўным чынам арганізаванай рытмамелодыкай. Адсюль наяўнасць рыфмаў, строф, устаноўка на муз. гучанне. Вылучаюцца белы верш, вольны верш, свабодны верш, дольнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКСЁР, нямецкі бульдог,
парода службовых сабак. Выведзены ў Германіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем англ. бульдогаў і ням. булен-бейсераў. Пашыраны ва ўсім свеце.
Канстытуцыя моцная, шыракацелая. Выш. ў карку 58—68 см. Масць рыжая, тыгравая, зрэдку белая, рабая, плямістая. Морда чорная або цёмная, вакол вачэй цёмныя кругі («акуляры»). Шэрсць кароткая, прамая, шорсткая. Хвост купіруюць у маладым узросце. Тып паводзін ураўнаважана-рухомы. Добра дрэсіруецца. Характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАГА́МІЯ (ад гетэра... + ...гамія),
1) тып палавога працэсу, пры якім мужчынскія і жаночыя палавыя клеткі (гаметы), што зліваюцца пры апладненні, адрозніваюцца формай і памерам. Для вышэйшых раслін і шматклетачных жывёл, а таксама для некаторых грыбоў характэрна аагамія; у адносінах да некаторых прасцейшых, якім у палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан’югацыя, выкарыстоўваюць тэрмін «анізагамія». Гл. таксама Ізагамія.
2) Змена функцыі мужчынскіх і жаночых клетак або іх размяшчэнне на расліне (як анамалія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАГА́МІЯ (ад іза... + ...гамія),
тып палавога працэсу, пры якім палавыя клеткі (гаметы), што зліваюцца, маюць аднолькавыя знешнія памеры (марфалагічныя рысы), аднак розныя біяхім. і фізіял. ўласцівасці. Палавое размнажэнне на першых этапах свайго эвалюц. развіцця праяўляецца ў больш прымітыўным выглядзе. Пры іх зліцці ўтвараецца зігота, з якой развіваецца новы даччын арганізм. Пашырана ў аднаклетачных водарасцей, ніжэйшых грыбоў і ў многіх прасцейшых, адсутнічае ў мнагаклетачных жывёл. Гл. таксама Аагамія, Анізагамія, Гетэрагамія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЧНЕВЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб, што ўтвараюцца ў горных раёнах пад покрывам сухіх вечназялёных лясоў і хмызнякоў ва ўмовах папераменна-вільготнага субтрапічнага клімату. Маюць карычневую афарбоўку, якая ўнізе паступова святлее. Асн. падтыпы: вышчалачаныя, тыповыя і карычневыя карбанатныя. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Закаўказзі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, значным агліненнем (на 30—60 см), насычанасцю кальцыем, нейтральнай рэакцыяй. Магутнасць гумусавага гарызонта 30—40 см. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, сады.