хто тры разы́ арэ́, той тры снапы́ бярэ́ — посл. как посе́ешь, так и пожнёшь;
як ні ары́, абы́ чо́рным дагары́ — погов. лишь бы как
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЗІФІКА́ЦЫЯ ПА́ЛІВА,
ператварэнне арган. часткі цвёрдага або вадкага паліва ў гаручыя газы шляхам няпоўнага акіслення пры высокай т-ры паветрам (кіслародам, вадзяной парай, іх сумесямі). Пашырылася ў 19 ст. з-за пераваг газавага паліва над цвёрдым і вадкім. Газіфікуюць бурыя і каменныя вуглі, драўніну, торф, гаручыя сланцы, кокс, мазут і інш. Газіфікацыя паліва вядзецца ў газагенератарах, таму атрыманыя газы наз. генератарнымі.
У залежнасці ад саставу газаў, якія падаюцца ў газагенератар, атрыманыя газы наз. паветранымі (пры газіфікацыі паветрам), парапаветранымі, паракіслароднымі і г.д. Састаў дуцця падбіраецца так, каб цяпла, што выдзяляецца ў экзатэрмічных рэакцыях, хапіла на ўвесь працэс. Пры газіфікацыі цвёрдага паліва кіслародам або вадзяной парай акісляецца непасрэдна вуглярод, пры газіфікацыі вадкага паліва пад уздзеяннем высокай т-ры вуглевадароды расшчапляюцца да нізкамалекулярных злучэнняў або элементарных рэчываў, якія акісляюцца. Пашырана таксама падземная газіфікацыя паліва — ператварэнне выкапнёвага паліва пад зямлёй, на месцы залягання, у гаручы газ, які выводзіцца на паверхню праз свідравіны (гл.Падземная газіфікацыя вугалю). Газы, атрыманыя газіфікацыяй паліва, выкарыстоўваюцца як паліва і як сыравіна для вытв-сці вадароду, аміяку, метанолу, штучнага вадкага паліва і інш. Газіфікацыя паліва ўжываецца пераважна ў раёнах, бедных гаручымі прыроднымі газамі і аддаленых ад магістральных газаправодаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
go wrong
а) ня вы́йсьці, як трэ́ба; ня ўда́цца
Everything went wrong — Усё пайшло́ ня так
б) зрабі́ць памы́лку
He went wrong in buying this property — Ён зрабі́ў памы́лку, купі́ўшы гэ́тую маёмасьць
в) ста́цца нядо́брым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гэ́блік, ‑а, м.
Памянш.да гэбель; невялікі гэбель. Гэблік так спрытна хадзіў у яго руках, што Сымонка не паспеў агледзецца, як на варштаце вырасла куча белапенных стружак.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́цца, куецца; незак.
1. Паддавацца каванню, коўцы. Распалены метал добра куецца.
2.Зал.да каваць.
•••
Не куецца, а плешчацца — не ідзе на лад, атрымліваецца не так, як трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быва́лец, ‑льца, м.
Разм. Бывалы чалавек, чалавек, які многа ездзіў, многа бачыў. Як добры бацька з далёкай дарогі, вярнуўся ў хату — так здавалася — спакойна мудры бывалец Караленка...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няла́ска, ‑і, ДМ ‑ласцы, ж.
Непрыхільнасць, нядобразычлівасць да каго‑н. — Як жа гэта так? — узрушылася бабка: — За што такая няласка, такое пакаранне? Што благога вы зрабілі?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахі́ба, ‑ы, ж.
Абл. Недахоп, недаробка, хіба. Разважаў .. [Лабановіч] і аб тым, як абысці тыя пахібы і памылкі, якіх так трудна бывае пазбегнуць у школе маладому, малавопытнаму настаўніку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыліза́тарства, ‑а, н.
Тое, што і стылізацыя (у 1 знач.). Пры гэтым .. [Багдановіч] засцярогся як дыдактычнага асветніцтва ў галіне думкі, так і наіўнага стылізатарства ў галіне формы.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)