выда́ткі, ‑аў; адз. выдатак, ‑тку, м.

Затраты на што‑н., расходы; расходная сума. Выдаткі вытворчасці. Непрадбачаныя грашовыя выдаткі. Прыбыткі і выдаткі бюджэту. □ З цягам часу раслі дзеці, а з імі раслі і выдаткі. Хведаровіч.

•••

Накладныя выдаткі — дадатковыя выдаткі на гаспадарча-арганізацыйныя патрэбы вытворчасці і на размеркаванне тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

складскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да склада ​1 (у 2 знач.). Складское памяшканне. Складская маёмасць. □ Ішлі з паўгадзіны і выйшлі на вялікі, адгароджаны калючым дротам дзядзінец. Там бялелі сцены нейкіх доўгіх складскіх будынін. С. Александровіч. // Які ажыццяўляецца на складзе (складах). Складское захоўванне тавараў. Складскі ўлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

transit [ˈtrænsɪt] n.

1. прае́зд; пераво́зка; транзі́т;

overland transit прае́зд па су́шы;

a transit permit дазво́л на пераво́зку тава́раў;

in transit прае́здам, у даро́зе; пры пераво́зцы

2. astron. прахо́джанне плане́ты (праз мерыдыян); кульміна́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

papeteria

ж.

1. набор канвертаў і паштовай паперы;

2. уст. крама канцылярскіх тавараў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ная́ўнасць ж.

1. Bestánd m -(e)s, Bestände (тавараў); Kássenbestand m, Bárbestand m (грошай);

2. (прысутнасць, знаходжанне) Vorhándensein n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

і́мпарт

(англ. import, ад лац. importare = увозіць)

1) увоз у краіну замежных тавараў для рэалізацыі іх на ўнутраным рынку (проціл. экспарт 1);

2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якія дастаўляюцца ў якую-н. краіну з-за мяжы, а таксама сам дастаўлены тавар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

га́ндаль

(польск. handel, ад ням. Handel)

гаспадарчая дзейнасць па куплі і продажы тавараў (напр. дзяржаўны г., прыватны г.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МІКРАЭКАНО́МІКА,

раздзел эканам. навукі, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца адасобленыя эканам. адзінкі (прадпрыемствы, фірмы, аб’яднанні, хатнія гаспадаркі і да т.п.), а таксама асобныя рынкі, канкрэтныя цэны, тавары і паслугі. У адрозненне ад макраэканомікі ў цэнтры ўвагі М. знаходзяцца вытворцы і спажыўцы, рыначныя паводзіны суб’ектаў, аналіз попыту і прапанавання на асобных рынках тавараў і паслуг, рабочай сілы і капіталу. На мікраўзроўні ажыццяўляецца непасрэднае выкарыстанне прац. рэзерваў краіны, іх уклад у эканоміку ў якасці рэсурсу і фактару вытв-сці.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 10, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВАДЭШЫ́ (санскр. — свая вытворчасць),

адна з форм нац.-вызв. барацьбы ў Індыі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Узнікла як барацьба ў абарону мясц. вытворчасці, што цярпела з-за канкурэнцыі англ. тавараў; асноўная яе форма — адмова набываць англ. тавары. У 1906 лозунг С. быў высунуты Індыйскім нацыянальным кангрэсам як яго праграмнае патрабаванне. Найб. ўздым кампанія С. набыла ў 1905—08, лозунг С. часта выкарыстоўваў М.​К.​Гандзі ў ходзе кампаній сат’яграхі ў 1920—30-я г.

т. 14, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абарача́льнасць ​1, ‑і, ж.

1. Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў.

2. Праходжанне тавараў, грошай і пад. праз абарот (у 3 знач.). Абарачальнасць абаротных сродкаў.

абарача́льнасць ​2, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)